Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 2. Тэндэнцыі кансалідацыі этнічна-нацыянальнай супольнасці насельніцтва БеларусіСодержание книги
Поиск на нашем сайте
§1. Тэрытарыяльныя і грамадска-палітычныя фактары станаўлення і развіцця беларускай народнасці §2. Паходжанне назвы “Белая Русь” §1. Беларуская народнасць утварылася паступова на аснове старажытнарускай народнасці з улікам наступных фактараў. Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці – палітычныя. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае заканадаўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі. Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з’явілася далейшае развіццё сельскай гаспадаркі, удасканаленне рамяства, пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі – Полацка, Брэста (Бярэсця), Магілёва, Гродна (Гародні), Віцебска і іншых – як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязяў беларускіх зямель. Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцовай вытворчасці – літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва-вымяральных стандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў Статутах ВКЛ. Развіццё таварна-грашовых адносін і ўнутраных гаспадарчых сувязей садзейнічала інтэнсіфікацыі этнічных, эканамічных і сацыяльных кантактаў, этнакультурнай і моўнай інтэграцыі. З папярэднімі этнаўтваральнымі фактарамі цесна звязаны сацыяльныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з’яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі прыгонных сялян і мяшчан – жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі. Так, сацыяльныя ўмовы ўплывалі на ўтварэнне беларускай народнасці. Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Прымета веры станавілася своеасаблівай прыметай народа, а барацьба за веру з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць. Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры. Важнай прыметай беларускай народнасці перыяду яе фарміравання было дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам яе старажытных продкаў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да ХІІІ ст. прыкладна па лініі Мерач – Трабы (каля Ашмян) – воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіёнах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна-Заходняй Беларусі. На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (як усходнебалцкага – літва, латыголы, так і заходнебалцкага – прусы, яцвягі, жэмайты) і цюркскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з’явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала этнічнай тэрыторыі беларусаў. На этнічнай тэрыторыі беларусаў адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу ХІV – ХVІІ стст. на аснове старажытнарускай мовы развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае “р” (рабіна, бяроза), “дзеканне” і “цеканне” (дзеці замест дети, цень замест тень), “аканне” і “яканне” (кароль, лебяда), прыстаўныя гукі на пачатку слова (восень замест осень, вобраз замест образ). Фарміравалася гутарковая мова як сродак зносін паміж людзьмі. У лексіку гэтай мовы траплялі запазычанні з польскай, балцкай і некаторых заходнееўрапейскіх моў, што надавалі ёй спецыфічную афарбоўку. Матэрыяльная і духоўная культура новага, усходнеславянскага этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну найперш са старажытнарускага часу. Другой яе састаўной часткай былі новаўвядзенні, якія закранулі сямейны і абшчынны побыт, навуку і асвету, фальклор, звычаі і абрады, мастацтва. Трэцяй часткай комплексу культуры былі элементы, запазычаныя ў суседніх народаў. У ХV – ХVІ стст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленняў: мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца. Змянілася планіроўка некаторых тыпаў пасяленняў, асабліва вёсак. Гэтаму ў значнай ступені спрыяла правядзенне аграрнай рэформы 1557 г., калі было ўведзена падворнае землекарыстанне замест абшчыннага і распаўсюдзіўся пагонны тып двара з уласцівым яму размяшчэннем пабудоў у адзін рад. У Паўночнай і Усходняй Беларусі ўсталяваўся пераважна вяночны тып двара, калі пабудовы размяшчаюцца па яго перыметры. Асноўнымі прыладамі сельскагаспадарчай працы з’яўляліся літоўская саха, драўляная частаплеценая барада, матыка, серп, цэп і інш. Для захавання ўраджаю і сельскагаспадарчых прадуктаў існавалі клеці, свірны, гумны, ёўні, піўніцы. Побач са старадаўнімі жорнамі меліся ветраныя і вадзяныя млыны, а таксама млыны з коннай або валовай цягай. На ўсёй тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны саматканыя суконныя спадніцы з клятчастай ці паласатай тканіны, яркія безрукаўкі, світкі, упрыгожаныя кажухі. З’явіліся і новыя віды адзення – андарак, фартух. Менавіта ў гэты час зацвярджаюцца характэрныя для нашай тэрыторыі віды народнага адзення. У ХV – ХVІ стст. складваецца і своеасаблівая духоўная культура новага этнасу. Былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору. Паступова быліны, якія расказвалі аб далёкіх часах Кіеўскай Русі, забываліся, але былінная традыцыя не знікла бясследна. Яна аказала ўплыў на чарадзейныя казкі з іх багатым зместам і своеасаблівай формай. Часцей за ўсё казкі распавядалі пра барацьбу фантастычнага героя са злымі страшыдламі, якія ўвасаблялі варожыя народу сілы. Чарадзейныя казкі былі прасякнуты аптымізмам, верай у канчатковую перамогу дабра і справядлівасці. Нягледзячы на ганенні і забароны царквы, яе імкненне выкараніць рэшткі язычніцтва, вельмі пашырана была абрадавая паэзія, што ўзнікла ў цеснай сувязі з працоўнай дзейнасцю сялян. Асаблівай паэтычнасцю вылучаюцца купальскія песні, у якіх адлюстроўваецца арганічнае адзінства чалавека з адухоўленай ім прыродай. Песні суправаджалі беларуса ад нараджэння (хрэсьбінныя, песні-калыханкі) да смерці (хаўтурныя, песні-плачы), гучалі на розных урачыстасцях (валачобныя, вясельныя), у час працы і адпачынку (жніўныя, жартоўныя). У той жа час узнік і новы эпічны жанр – гістарычныя песні і паданні. Іх галоўнай тэмай былі вельмі блізкія і хвалюючыя народ падзеі, звязаныя з барацьбой з іншаземнымі захопнікамі. Глыбокім драматызмам напоўнены песні аб татарскім палоне. Існуюць народныя паданні і пра “крыжацкія магілы”, у якіх тлеюць косці нямецкіх псоў-рыцараў. У ХVІ ст. з’явіліся песні, якія распавядалі аб узброеных паўстаннях народа супраць сваіх прыгнятальнікаў. Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоў сваё ўвасабленне ў шматлікіх прыказках, прымаўках і загадках. Першымі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохаў. Паступова ў карагодзе, дзе сплятаюцца розныя жанры народнага мастацтва, зараджалася драматычнае дзеянне, якое адлюстроўвала розныя бакі жыцця. Узнікае таксама народны лялечны тэатр – батлейка, дзе разам са свецкімі сюжэтамі, народнымі песнямі і танцамі выкарыстоўваліся і хрысціянскія міфалагічныя тэмы. У ХVІ ст. з’яўляюцца і распаўсюджваюцца новыя музычныя інструменты – скрыпка, цымбалы, ліра, дудка. Увогуле, у культуры беларускай народнасці існавалі розныя па сваіх крыніцах і межах распаўсюджання культурныя элементы, адны з якіх былі поліэтнічныя і ахоплівалі некалькі этнасаў, другія належалі пераважна беларусам. Адным са значных кампанентаў народнасці з’яўляецца самасвядомасць. У Вялікім княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў (немцаў, палякаў, літоўцаў). Значна пазней беларусы пачалі адрозніваць сябе ад рускіх. Гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазілі працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага называла сябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла тую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыметы.
§2. Аб паходжанні беларусаў маецца некалькі тэорый, якія заснаваны на навуковым грунце. “Балцкая тэорыя” тлумачыць, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі да з’яўлення славян жылі балты. Змешванне славян з балтамі і прывяло да з’яўлення беларускага этнасу, спецыфікі яго культуры і мовы. Згодна з “польскай канцэпцыяй” беларусы не з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсходнеславянскіх народаў, а ўяўляюць сабой частку польскага этнасу. “Велікаруская канцэпцыя” заснавана на ўяўленні, што беларусы – частка велікарускага этнасу, а Беларусь адпаведна – частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, як і мова – дыялект велікарускай. Існуе ў гістарыяграфіі асобна і “крывіцкая канцэпцыя”. Яна заснавана на ўяўленні, што амаль усе асаблівасці, якія адрозніваюць беларусаў ад рускіх і ўкраінцаў, успрыняты беларускім этнасам ад адной з першапачатковых этнічных супольнасцей – крывічоў. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі выказваюць думку, што беларусаў лепей называць крывічамі, а Беларусь – Крывіяй. Шэраг аўтараў лічылі, што продкамі беларусаў былі не толькі крывічы, але і некаторыя іншыя першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці – радзімічы, дрыгавічы. У 50-я гг. ХІХ ст. К. Токараў тэарэтычна абгрунтаваў новую канцэпцыю пра продкаў беларусаў, рускіх, украінцаў, вытокі іх этнічнай тэрыторыі. Ён лічыў, што крывічы, радзімічы, дрыгавічы і іншыя першапачатковыя ўсходнеславянскія супольнасці змяніліся этнічна яшчэ да фармавання беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. На яго думку, першапачатковыя этнічныя супольнасці змяніла агульнаславянская руская этнічная супольнасць, а іх этнічныя тэрыторыі стварылі новую – пад назвай Русь, якая і была непасрэдным папярэднікам Беларусі, Вялікарасіі і Украіны. Няма ў гістарыяграфіі і адзінай думкі аб часе фармавання беларусаў, узнікнення Беларусі. К.Тарасаў (1984 г.) лічыць, што беларусы існавалі ўжо ў пачатку ХІІІ ст., а назва Белая Русь у прымяненні да сучаснай тэрыторыі рэспублікі склалася толькі ў мінулым стагоддзі. На думку В.В.Сядова (1970 г.), беларуская этнічная супольнасць, а тады, выходзіць, і беларуская этнічная тэрыторыя, склаліся ў ХІІІ–ХІV стст. М.Я.Грынблат мяркуе, што фармаванне беларусаў, Беларусі ажыццяўлялася ў ХІV–ХVІ стст. Няма адзінай думкі і аб прычынах (умовах) фармавання беларусаў. В.В.Сядоў лічыць, што гэта каланізацыя славянамі тэрыторыі сучаснай Беларусі, на якой да гэтага жылі балты, змешванне славян з балтамі і ўплыў асіміляваных славянскіх балтаў на культуру і мову пасяліўшыхся тут славян. Розныя групы славян, на яго думку, аб’ядналі ў беларускі этнас аднародны балцкі субстрат. Па Я.Ф.Карскаму такой прычынай з’явіўся палітычны фактар, а менавіта – стварэнне новай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага – і ўключэнне ў яго ўсходнеславянскага насельніцтва, пражываўшага ў басейне Прыпяці, Нёмана, Заходняй Дзвіны і Верхняга Дняпра. Поліэтнічныя сувязі ў межах Вялікага княства Літоўскага і абумовілі фармаванне беларускай мовы і беларускай культуры. В.І.Пічэта, акрамя гэтага фактару (аб’яднання ў Вялікае княства Літоўскае), называе і развіццё эканамічных сувязей паміж асобнымі вобласцямі, склаўшымі потым Беларусь; неабходнасць сумеснай абароны гэтых вобласцяў ад Тэўтонскага Ордэна, пагражаўшага свабодзе і незалежнасці ўсходнеславянскага насельніцтва Заходняй Русі, народаў Прыбалтыкі і польскага народа. Апошнія дзве прычыны Пічэта лічыць найважнейшымі. Дзе ж ісціна? Яна - у крытычным аналізе, пошуку археолагаў, антраполагаў, лінгвістаў і іншых навукоўцаў. Наконт паходжання назвы Белая Русь таксама існуюць розныя версіі. Адны даследчыкі звязваюць яе з кліматычна-геаграфічнымі або этнаграфічнымі асаблівасцямі, другія – з царкоўна-рэлігійнымі, знешнепалітычнымі фактарамі (Белая – значыць вольная Русь, незалежная ад мангола-татарскіх намеснікаў). Звязвалі гэтую назву з прыгажосцю зямлі, мноствам снегу, са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыхароў, з больш раннім, чым у Чырвонай Русі, прыняццем хрысціянства і іншымі фактарамі. Падсумоўваючы ўсё гэта, магчыма несумненна адзначыць адно: тэрміны “Русь” і “Белая Русь” маюць генетычную і гістарычную агульнасць. На этапе ХІV – ХVІ стст. назву “Белая Русь” носяць тэрыторыі Паўночна-Усходняй Русі, Наўгародска-Пскоўскай зямлі, уся або ўсходняя частка Беларусі, частка Украіны ў межах Вялікага княства Літоўскага. Прыкладна да сярэдзіны ХVІ ст. асноўным цэнтрам “Белай Русі” ў многіх чужаземных крыніцах называецца Масква. У некаторых крыніцах ХІV – ХVІ стст. Белая Русь упамінаецца ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі. У сярэдзіне ХVІ ст. у працы, прысвечанай Польшчы, Марцін Кромер (сакратар польскай каралеўскай канцылярыі) зазначае, што Белая Русь на поўначы (57° Паўночнай шыраты) мяжуе з Маскоўскай дзяржавай, на поўдні яна мяжуе з Валынню і Чырвонай Руссю.
Як бачна, у ХІІІ – першай палове ХVІ ст. працягваўся працэс утварэння беларускай народнасці – асобнай этнічнай супольнасці з агульнай тэрыторыяй, пануючым эканамічным ладам, адзінай мовай, культурай, псіхічным складам, этнічнай самасвядомасцю. Навукоўцамі распрацавана шмат тэорый аб паходжанні беларусаў і аб назве “Белая Русь”. Кожная з іх мае права на існаванне. Да ісціны можа прывесці толькі крытычны аналіз і навуковы пошук археолагаў, антраполагаў, лінгвістаў, гісторыкаў.
Тэма 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага
§1. Феадальнае землеўладанне, стан сельскай гаспадаркі §2. Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін §1. У ХІІІ – першай палове ХVІ ст. на тэрыторыі Беларусі працягваецца фарміраванне феадальных адносін. Пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці – зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Сельскагаспадарчая праца трывала становіцца асновай эканамічнага жыцця, ёю займаецца большасць насельніцтва. Галоўнымі заняткамі людзей былі земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, а дапаможнымі – бортніцтва, паляванне, рыбалоўства. Важнейшыя прылады працы, якія заставаліся нязменнымі на працягу вякоў, − драўляная саха і плуг − аснашчаліся жалезнымі рабочымі часткамі, што павялічвала іх прадукцыйнасць. Удасканальвалася і агратэхніка: двухполле змянялася трохполлем, якое стала пераважаць у ХІV ст. Асноўнай сельскагаспадарчай культурай з’яўлялася жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Шырокае распаўсюджанне атрымалі авёс, ячмень, проса, сеялі грэчку, лён, каноплі. Сяляне мелі і прысядзібныя агароды, на якіх вырошчвалі рэпу, агуркі, бабы, гарох, зеляніну. Узрастала значэнне свойскай жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе – коней. Разводзілі таксама дробную жывёлу – свіней, авечак, коз, і птушку - гусей, курэй. Жывёлагадоўля давала не толькі мяса і малочныя прадукты, якія ўжываліся ў ежу, але і ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Узрастае роля рамяства, і ўсё ж сялянская гаспадарка ў пераважнай большасці мае натуральны характар: усё неабходнае для жыцця – прылады працы, жыллё, посуд, тканіны, адзенне і абутак – выраблялася ў сям’і. Сялянскі двор меў назву “дым”. За карыстанне зямельным надзелам дым абавязаны быў выконваць пэўныя павіннасці на карысць уладальніка маёнтка. Надзелы дымаў складаліся стыхійна на працягу доўгага часу, іх велічыня залежала ад колькасці рабочых рук і цяглавай жывёлы. З самых старажытных часоў значную ролю ў сялянскім жыцці адыгрывала абшчына (грамада). Яна арганізоўвала сялянскае землекарыстанне і выплату феадальнай рэнты. Кіравалі абшчынай старцы (старасты), дзесяцкія, соцкія, якія выбіраліся самой грамадой на сельскім сходзе. Абшчына захоўвала шмат прымет адноснай самастойнасці. Адна з іх – права раскладу павіннасцей паміж дворышчамі ці дымамі. Адказнасць абшчыны забяспечвалася кругавой парукай. У абшчынным карыстанні былі выганы, лугі, сенажаці, прыстасаванні для лоўлі рыбы, лясныя ўваходы. Абшчына не толькі забяспечвала выкананне феадальных павіннасцей, але і ў пэўным сэнсе абараняла сялян ад свавольства феадалаў, арганізоўвала іх жыццё, вырашала спрэчныя пытанні “копным” (абшчынным) судом. Абшчына, можна сказаць, як бы засталася ў спадчыну ад больш старажытных часоў першабытна-абшчыннага ладу. Паступова феадалы прысвойвалі права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі сялян, узурпіравалі іншыя функцыі абшчыны, змаглі прыстасаваць функцыі абшчыны да сваіх патрэб. За карыстанне зямельнымі надзеламі сялян абавязвалі выконваць шматлікія павіннасці, характар і доля якіх змяняліся па меры развіцця феадальных адносін. Найстаражытнейшай формай феадальнай рэнты (падаткаабкладання за карыстанне зямлёй), якая ўзнікла яшчэ ў часы разлажэння першабытнаабшчынных адносін і фарміравання першых дзяржаўных утварэнняў – княстваў, была “даніна” (натуральны аброк). Па меры развіцця феадальных адносін у ХV−ХVІ стст. асноўнай формай феадальнай рэнты становіцца паншчына (адпрацовачная рэнта). Для больш эфектыўнага выканання гэтай павіннасці з сярэдзіны ХV ст. у Вялікім княстве Літоўскім уводзяцца абмежаванні на права пераходу сялян ад аднаго землеўладальніка да другога, а ў ХVІ ст. сяляне запрыгоньваюцца. Акрамя натуральнага аброку і адпрацовак за карыстанне зямлёй у ХV ст. уводзіцца грашовы аброк – чынш. Гэта сведчыла аб паступовым развіцці таварна-грашовых адносін, уцягванні ў іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў. У залежнасці ад суадносін павіннасцей і ролі ў маёнткавай гаспадарцы сяляне падзяляліся на цяглых, асадных, агароднікаў і слуг. Людзі цяглыя асноўную павіннасць – паншчыну – выконвалі на зямлі феадала. Цяглыя сяляне павінны былі прымаць удзел і ў сезонных работах – талоках, гвалтах – так зваліся сумесныя работы па зборы ўраджаю, на сенажаці, будаўніцтве дарог, замкаў і інш. Яны таксама плацілі натуральны аброк аўсом, сенам, свойскай птушкай і яйкамі, невялікі чынш, неслі фурманковую (перавоз грузаў) і ахоўную (ахоўвалі маёмасць гаспадара) павіннасці. Асаднае сялянства паншчыны не выконвала, яго асноўнай павіннасцю быў чынш да 30 коп літоўскіх грошай. Асаднікі таксама адпрацоўвалі на працягу года да 12 талок і гвалтаў. Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне, ці былая “чэлядзь нявольная” (асабіста залежная катэгорыя), ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг – зямельная мера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну – адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі – шэсць дзён летам. Сяляне-слугі былі прывілеяванай часткай залежнага сельскага насельніцтва. Да іх адносіліся воіны, конюхі, лоўчыя, рыбакі, рамеснікі, млынары. Ваенна-дваровыя слугі па сваім становішчы прымыкалі да шляхты, а часам і пераходзілі ў гэтае саслоўе. Аднак шэраг заканадаўчых актаў ХVІ ст. рэзка адмежаваў сялян-слуг ад шляхты. Акрамя абавязкаў у адносінах да свайго гаспадара сяляне павінны былі таксама працаваць на карысць дзяржавы: будаваць і рамантаваць замкі, дарогі, масты (“бярэмя павазовае”, “падарожчына”, “згоны”), удзельнічаць у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г.д. Трэба заўважыць, што такія абавязкі не былі пастаяннымі і рэгламентаванымі. Сялянская гаспадарка не заўсёды вытрымлівала шматлікія падаткі і адпрацоўкі. З’яўляліся збяднелыя, дэкласіраваныя элементы, якіх называлі кутнікамі, халупнікамі, каморнікамі, людзьмі лёзнымі, гультаямі. Халупнікі мелі хату – халупу, аднак не мелі ворыўнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах (здымалі кут ці камору). Ва ўсходніх раёнах яны зваліся бабылямі. Усе гэтыя людзі жылі працай па найме ў сёлах і гарадах. Па ступені феадальнай залежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на чэлядзь нявольную, непахожых і пахожых людзей. Пахожыя сяляне – прыватнаўласніцкія. Яны складалі пераважную масу сялян, не перадаваліся ў спадчыну, маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, праўда, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Звычайна пераход суправаджаўся і грашовай кампенсацыяй. Разнавіднасцю пахожых людзей былі закупы і радовічы. Гэтыя людзі страчвалі асабістую волю, калі не выконвалі дагавор ці не выплачвалі пазыку. Яны пераходзілі ў катэгорыю непахожых. Непахожымі станавіліся таксама тыя сяляне, якія дзесяць гадоў пражылі на зямлі ўладальніка маёнтка. Непахожыя сяляне жылі на адным месцы і выконвалі павіннасці па спадчыне, гэта поўнасцю запрыгоненыя людзі, згубіўшыя права пераходу ад аднаго феадала да другога. У пачатку ХVІ ст. іх сталі называць атчызнымі людзьмі. Чэлядзь нявольная, нешматлікая частка залежнага насельніцтва, знаходзілася ў поўнай уласнасці феадалаў, працавала ў іх маёнтках, часцей не мела зямельных надзелаў і абслугоўвала дваровую гаспадарку. Феадал мог прадаць ці закласці сваю чэлядзь. Кіруючую ролю ў грамадстве таго часу ажыццяўлялі землеўласнікі – феадалы. Вярхоўным уласнікам зямель Вялікага княства Літоўскага лічыўся вялікі князь як кіраўнік дзяржавы. Землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія. У канцы ХVІ ст. дзяржаўныя землі значна павялічыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. Аднак у ХV−ХVІ стст. вялікія князі раздалі шмат валасных зямель феадалам за службу, а таксама царкве. Калі ў канцы ХІV ст. на дзяржаўных землях жыла большая частка насельніцтва, то ў першай чвэрці ХVІ ст. − толькі 1/3. Дзяржаўныя землі пераважалі на ўсходзе Вялікага княства, таму што феадалы не вельмі імкнуліся атрымаць там уладанні, што тлумачылася частымі войнамі з Расіяй. У гэты ж час на захадзе Беларусі пераважала прыватнае землеўладанне, якое спрыяла павелічэнню прыбыткаў. Феадалы мелі зямлю ў спадчыннай уласнасці ці атрымлівалі яе на час службы. У ХV−ХVІ стст. адбываўся рост феадальнага землеўладання. Вялікі князь і свецкія феадалы дарылі землі і царкве. Дробныя землеўладальнікі неслі ваенную службу ў вялікага князя ці буйных феадалаў. Яны з цягам часу сталі звацца шляхтай, а буйнейшыя спадчынныя ўладальнікі маёнткаў у ХV ст. − панамі. Буйныя феадалы ў 1528 г. складалі 19 % ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4 % зямельных угоддзяў; дробныя феадалы валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81 %, мелі 53,6 % зямельнага фонду. Правы і прывілеі феадалаў паступова заканадаўча афармляліся. У канцы ХVІ ст. паны і шляхта былі пароўнены ў правах, а ўсё феадальнае саслоўе стала называцца шляхтай. Асноўным яе абавязкам была ваенная ці дзяржаўная служба, і ў той жа час ёй забаранялася займацца рамяством і гандлем. Былі пастаўлены надзейныя заслоны для пранікнення ў шляхецкае саслоўе простых людзей. З цягам часу некаторая частка шляхты бяднела і нават страчвала свае землі, але фармальна працягвала належаць да вышэйшага саслоўя. З вышэй сказанага бачна, што ў ХІІІ – першай палове ХVІ ст. зямля была асноўным сродкам вытворчасці і багаццем грамадства, валоданне і распараджэнне ёю вызначала статус чалавека ў ім. Удасканаленне прылад працы і агратэхнікі дазволіла пашырыць ворыўныя землі і атрымаць такую колькасць прыбавачнага прадукту, якая б забяспечвала існаванне вышэйшага класа, апарату дзяржаўнага кіравання і прымусу, войска, царквы, давала магчымасць развівацца ўсім галінам культуры. Асноўнымі вытворцамі грамадскага багацця былі сяляне, якія складалі абсалютную большасць насельніцтва. Сяляне выконвалі шматлікія павіннасці на карысць шляхты, царквы і дзяржавы. У ХV ст. спачатку спарадычна, а потым масава набываюць значэнне двары з панскай ворнай зямлёй − фальваркі. Фальварак − гэта комплекс гаспадарчых і жылых пабудоў, вакол якіх размяшчаліся ворныя землі, агароды, сенажаці і лясы. Тут жа былі майстэрні, кузні, лесапілкі і г.д. У сярэдзіне ХVІ ст., каб павысіць даходы дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт (Сігізмунд) ІІ Аўгуст ажыццяўляе рэформу, якая атрымала назву “валочная памера”. Павялічыць даходы казны ад дзяржаўных маёнткаў меркавалася шляхам дакладнага ўліку сялянскіх зямель і абкладання сялян павіннасцямі прапарцыянальна колькасці занятай зямлі. Сялянская сям’я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, сваіх магчымасцей у яго апрацоўцы (колькасць рабочых рук, цяглавая жывёла, прылады працы) атрымлівала валоку (21,3 га) ці яе частку, з якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці. Надзел прызначаўся ў трох палях, што забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, які спрыяў росту ўраджайнасці. Такім чынам, рэформа ўдасканальвала не толькі арганізацыю феадальнай вытворчасці, але і спрыяла распаўсюджванню перадавой агракультуры. Фальварачна-паншчынная сістэма да канца ХVІ ст. зацвердзілася і ў царкоўных землеўладаннях. Царква таксама стварала фальваркі і пераводзіла сялян на паншчыну і чынш. Гэта павялічвала яе даходы ў 3−7 разоў. Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцей суправаджалася аслабленнем ролі і нават разбурэннем сялянскай абшчыны, замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе – прыгоннае сялянства. Адным з першых дакументаў, які сведчыў аб пачатку запрыгоньвання сялян у Вялікім княстве Літоўскім, быў “Прывілей” 1447 г., які пацвярджаў прывілеі, выдадзеныя шляхце раней. Ён, у прыватнасці, пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла сялян у значную залежнасць ад іх рашэнняў і інтарэсаў. Статут Вялікага княства Літоўскага (1529 г.) адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала. “Уставай на валокі” (1557 г.) сяляне фактычна замацоўваліся за зямельнымі надзеламі. Такім чынам, можна адзначыць, што на этапе ХІІІ – першай паловы ХVІ ст. у Вялікім княстве Літоўскім сфарміравалася і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін адчужаўся ад сваёй спрадвечнай маёмасці, быў пазбаўлены права ёю свабодна распараджацца. Без дазволу пана яму забаранялася ісці ў наймы, сяляне, асноўныя вытворцы грамадскага багацця, апынуліся на самай ніжэйшай ступені феадальнага грамадства. Адначасова Статут Вялікага княства Літоўскага ў новай рэдакцыі 1588 г. пашырыў правы шляхты, незалежна ад паходжання і веравызнання, адмежаваў яе ад астатняга грамадства як вышэйшае саслоўе.
§2. У ХІІІ – першай палове ХVІІ ст. у Вялікім княстве Літоўскім, як і ў цэлым у Еўропе, адбываецца бурнае развіццё рамеснай вытворчасці. Гэтаму спрыяе рост прадукцыйнасці сельскагаспадарчай працы і прыбавачнага прадукту. Феадалы, а таксама заможныя сяляне, імкнуліся купляць вырабленыя на высокім узроўні спецыялістамі-рамеснікамі прылады працы, прадметы быту. На Беларусі былі шырока распаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Найбольш значнай была апрацоўка металаў, у якой развілася шырокая спецыялізацыя. Да сярэдзіны ХVІІ ст. у металаапрацоўцы выдзелілася не менш за 25 прафесій, у тым ліку кавалі, слесары, кацельшчыкі, меднікі, лудзільшчыкі, жасцяншчыкі і інш. Яны выраблялі шырокі асартымент прылад працы і гаспадарчых прадметаў, сярод якіх былі сашнікі, сярпы, матыкі, косы, абады для колаў, падковы, сякеры, нажы, зубілы, малаткі, долаты, нажніцы, іголкі, рыбалоўныя кручкі, замкі, клямкі, завесы і г.д. Асобай прафесіяй быў выраб зброі. Развівалася ювелірная справа. Ювеліры працавалі перш за ўсё на феадалаў і царкву, рабілі з золата і серабра ўпрыгажэнні, пераплёты царкоўных кніг. Шырока была распаўсюджана і апрацоўка дрэва, з якога вырабляліся асноўныя часткі плугоў, сох, лапаты, вёслы, граблі, а таксама посуд і іншы інвентар. У дрэваапрацоўчай вытворчасці мелася да 27 прафесій. Для тагачасных людзей вырабы з дрэва мелі яшчэ большае значэнне, чым вырабы з металаў. З дрэва будавалі жыллё, гаспадарчыя памяшканні, павозкі, караблі. Дрэваматэрыялы і вырабы з дрэва экспартаваліся ў іншыя краіны. Набылі вядомасць беларускія ганчары. Яны не толькі захоўвалі мясцовыя традыцыі, але і выкарыстоўвалі дасягненні заходнееўрапейскіх майстроў. Развіваліся апрацоўка скур і рамёствы, звязаныя з ёю: гарбарнае, рымарнае, шавецкае, кушнерскае. У цэлым у гарбарнай вытворчасці да сярэдзіны ХVІІ ст. было каля 25 прафесій. Скура і замша карысталіся попытам не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынку, вывозіліся ў Польшчу і Заходнюю Еўропу. Шырока была распаўсюджана ткацкая справа. Ткацтвам з воўны, ільну займаліся не толькі рамеснікі, але і сяляне, і гараджане для сваіх патрэб. З мясцовых і прывазных тканін краўцы шылі вопратку і адзенне. Шаўцы пад канец ХV ст. пачалі вырабляць абутак з цвёрдай падэшвай і абцасам. Вядомымі былі і іншыя рамесныя спецыяльнасці: півавары, мяснікі, муляры, скрыннікі, рэзнікі і інш. Развіццё рамёстваў суправаджалася пашырэннем гандлю паміж горадам і вёскай, асобнымі землямі, з іншымі краінамі. Гарадскія купцы скуплялі ў навакольных вёсках прадукцыю земляробства, промыслаў і прадавалі яе на гарадскіх рынках. З часам яны наладжвалі пастаянны гандаль на скам’ях, у крамах. Ва ўсіх гарадах і мястэчках 1-2 разы ў тыдзень наладжваліся таргі, а ў буйных гарадах яшчэ і кірмашы (1-3 разы ў год), на якія прыбывалі не толькі мясцовыя, але і замежныя купцы. Вярхоўная ўлада давала гарадам гандлёвыя прывілеі. У ХV−ХVІ стст. купцы пачалі ствараць свае аб’яднанні – брацтвы ці гільдыі. Купецкія супольнасці імкнуліся да манаполіі ў межах свайго горада і яго перыферыі. Члены купецкіх таварыстваў прыносілі прысягу на вернасць гораду і свайму цэху, карысталіся пэўнымі прывілеямі, мелі на ўтрыманні адзін ці некалькі культавых будынкаў. У ХVІ ст. устанаўліваюцца рэгулярныя гандлёвыя сувязі гарадоў не толькі з вёскамі і мястэчкамі, але і паміж сабой. Гандлёвая дзейнасць садзейнічала будаўніцтву дарог-гасцінцаў, якімі, у прыватнасці, былі звязаны Полацк, Смаленск і Віцебск. Праз усю Беларусь з усходу на захад праходзіў гасцінец з Оршы праз Мінск, Слонім, Брэст. Ажыўленымі былі дарогі, якія звязвалі Пінск з Мазыром, Кобрынам, Клецкам, Слуцкам, Брэстам. Такім чынам, не толькі прыродныя шляхі – рэкі, але і пабудаваныя – гасцінцы, спрыялі развіццю гандлю і ў цэлым таварна-грашовых адносін. Асноўнымі экспартнымі прадуктамі былі збожжа, сала, воск, лес, скуры, футры, смала, дзёгаць, лён, хмель, попел (для выпрацоўкі скур), пянька, а таксама арыгінальныя рамесныя вырабы. Гандлем збожжам, лесам часта займаліся самі феадалы, актыўна ўводзячы фальваркавую сістэму і атрымліваючы ў вялікага князя вызваленне ад пошліны. З Заходняй Еўропы ў Беларусь увозіліся жалеза, медзь, волава, свінец, а таксама вырабы з металу. Вялікім попытам не толькі ў Вялікім княстве Літоўскім, але і ў Расіі, куды беларускія купцы вазілі тавары, карысталіся фламандскае, нямецкае, англійскае сукно, галандскае і вестфальскае палатно, прыправы і вострыя прыправы з Усходу, а таксама заморскае віно. Увозілася ў Беларусь соль. Зразумела, што замежныя тавары каштавалі вельмі дорага і карыстацца імі маглі толькі багатыя феадалы ці гарадская вярхушка. Праз буйнейшы гандлёвы цэнтр Еўропы Полацк ішоў гандаль з Рыгай, расійскімі гарадамі Ноўгарадам, Псковам, Масквой. Брэст гандляваў з Варшавай, Торунем, Гданьскам, Познанню, Айсбургам, Люблінам, Кракавам, Львовам. Гродзенскія купцы падтрымлівалі пастаянныя сувязі з Польшчай. Асаблівае гандлёвае значэнне стаў набываць у ХV ст. Мінск, які знаходзіўся на скрыжаванні беларускіх зямель. Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, узрастанне ролі гандлю выклікалі развіццё грашовага абарачэння, якое ўсё больш выцясняла натуральны абмен. З цэнтралізацыяй вялікакняжацкай улады і развіццём гандлю ў канцы ХІV−ХV ст. у Вялікім княстве Літоўскім на тэрыторыі Беларусі як яго асновы ўсталёўваецца адзіная агульнадзяржаўная грашова-вагавая сістэма. Найбольшы ўклад у яе фарміраванне ўносіць менавіта полацка-віцебская сістэма. З эканамічным узмацненем дзяржавы, калі яна пачала гарантаваць кошт сваіх грошай, уводзіцца лічбавая грашовая сістэма: не па вазе манеты, а па намінале, нярэдка па прымусовым курсе (калі каштоўнасць самой манеты не адпавядала яе наміналу). Гэта адбываецца прыкладна з пачатку ХVІ ст. Адначасова на Беларусі, як і ў цэлым у Вялікім княстве Літоўскім, мелі хаджэнне замежныя манеты. Такім чынам, грашовае абарачэнне на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы час прайшло два перыяды: 1) рэгіянальных грашова-вагавых сістэм; 2) агульнадзяржаўнай грашовай сістэмы, якая спрыяла далейшаму развіццю таварна-грашовых адносін. Паступова фарміруецца і крэдытная сістэма, калі купец атрымлівае пазыку ў больш багатага кампаньёна ці феадала для правядзення той або іншай гандлёвай аперацыі. Крэдыторамі станавіліся таксама ліхвяры, якія давалі пазыкі пад заклад і вельмі вялікі працэнт – 20-25 %. Ліхвярствам займаліся разбагацеўшыя гараджане, а таксама буйныя феадалы і манастыры. Гарады Беларусі ў гэты час станавіліся месцамі фарміравання новых эканамічных адносін, цэнтрамі культуры. У ХVІ ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў. У сярэдзіне ХV ст. з пералічаных у прывілеі 15 найбольш буйных гарадоў Вялікага княства Літоўскага 7 знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі: Полацк, Віцебск, Слуцк, Мінск, Брэст, Гродна, Новагародак. Сюды трэба дадаць і Вільню як цэнтр фарміравання беларускай культуры і народнасці. Асноўнае насельніцтва гарадоў складалі беларусы – 80 %. У іх таксама пражывалі літоўцы, палякі, немцы. У ХІV−ХV стст. на Беларусі пасяляюцца яўрэі і татары. Нягледзячы на тое, што гарады і мястэчкі былі цэнтрамі рамяства і гандлю, да паловы іх жыхароў займалася сельскай гаспадаркай ці промысламі (рыбнай лоўляй, паляваннем, бортніцтвам, пушным промыслам). Імкнучыся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, жыхары гарадоў змагаліся за магдэбургскае права – права на самакіраванне, якое атрымала назву ад нямецкага горада Магдэбурга – першага ў ХІІІ ст. горада, які набыў яго. Яно адпавядала старажытным традыцыям самакіравання, якія існавалі, напрыклад, у Полацку, Віцебску і іншых старажытных гарадах. Адбывалася як бы развіццё і спалучэнне даўніх традыцый самакіравання з нормамі магдэбургскага права. Першым на тэрыторыі Беларусі магдэбургскае права атрымаў Брэст у 1390 г., потым Гродна – у 1391, Слуцк – у 1441, Полацк – у 1498, Мінск – у 1499, Віцебск – у 1597 г. і г.д. – усяго больш за 40 гарадоў і мястэчкаў. Да другой паловы ХVІ ст. магдэбургска
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 385; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.92.213 (0.016 с.) |