Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Лекцыя 7. Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзяСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання: чатыры этапы падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права; кругавая парука; выкупная здзелка; вынікі сялянскай рэформы на Беларусі; мэты грашовай рэформы (1862-1863гг.); прычыны няўдаласці грашовай рэформы (1862-1863гг.); мэты земскай рэформы; мэты гарадской рэформы; асаблівасць судовай рэформы на Беларусі; мэты ваеннай рэформы; мерапрыемствы ваеннай рэформы; мэты цэнзурнай рэформы; мерапрыествы рэформы адукацы.
Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне на Беларусі
Стан у сельскай гаспадарцы ў сярэдзіне стагоддзя: 1. Крызіс панскай гаспадаркі, вырасла запазычанасць памешчыкаў. 2. Адсутнасць станоўчых вынікаў палітыкі царскага ўраду па сялянскім пытанні ў 30 — 50-я гг. Толькі ў 1858—1860 гг. у Беларусі адбылося звыш 40 выступленняў сялян. 3. Агульны крызіс гаспадаркі краіны. Татальнае адставанне ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны (1853 — 1856). Першы этап – стварэнне "Сакрэтнага камітэта па сялянскай справе". Ён быў створаны ў студзені 1857 г. – гэта стала пачаткам рэформы. Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Асабліва цікавілі ўрад прапановы беларускіх памешчыкаў па некалькіх прычынах: - Гаспадаркі заходняга краю былі ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны праз усходнееўрапейскі рынак, былі больш падрыхтаваныя да рэформы. - Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі раей вызваліць сялян, але без зямлі. - У беларускіх і літоўскіх губернях шырыўся сялянскі рух, і ен мог аб’яднацца з нацыянальна-вызваленчым рухам. У кастрычніку 1857 г. памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў пацвердзілі магчымасць даць асабістую волю сялянам, але без зямлі. Другі этап. 20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II – першы ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна – каб выпрацаваць прект палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам памешчыкам прапанавалі даць сялянам невялікія ўчасткі зямлі – іх сядзібы (за выкуп). Урад разумеў небяспечнасць вызвалення сялян зусім без зямлі. Трэці этап – афіцыйнае прызнанне пачатку рэфармавання. 8 студзеня 1858 г. з "Сакрэтнага камітэта" быў створаны Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў. Памешчыкі адзінадушна прапаноўвалі вызваліць сялян без зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп (ў азначаных губернях глеба нізкай якасці, большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку). Урадавая канцэпцыя ў гэты час набывае наступны выгляд: - сяляне – уладальнікі сваіх надзелаў; - вотчынная ўлада памешчыка ліквідуецца. На аснове гэтай канцэпцыі 4 снежня 1858 г. была прынята новая ўрадавая праграма. Чацверты этап. 8 сакавіка 1859 г. утвораны новыя ўстановы — Рэдакцыйныя камісіі. Яны падпарадкоўваліся непасрэдна імператару і складаліся з ліберальных дзеячаў. Яны распрацавалі самабытны расійскі варыянт новага аграрнага ладу, які заключаўся ў суіснаванні двух тыпаў гаспадарак — буйной памешчыцкай і дробнай сялянскай. У Рэдакцыйных камісіях былі рапрацаваныя асноўныя дакументы рэформы. 19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным Саветам дакументы аб рэформе: 1. " Агульнае палажэнне " – змяшчала агульныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы. 2. " Мясцовых палажэнняў ". На Беларусі дзейнічала два – “Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў” і “Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветах Віцебскай губерні”. 3. Дадатковыя правілы – што адносіліся да асобных груп прыгоннага насельніцтва. 4. Маніфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб правядзенні рэформы ў дзяржаве. Прынцыпы, што змяшчаліся ў “Агульным палажэнні” былі наступныя: - памешчыкі – уласнікі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; - частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; - 9 год – часоваабавязанае становішча сялян – адпрацоўка паншчыны ці аброку ў поўным дарэформеным памеры, забарона пакідаць зямлю; - адмянялася асабістая залежнасць сялян да памешчыкаў; - уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка; - сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую ўласнасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом. " Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў " дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні (асаблівасць – панаванне абшчыннага землекарыстання). -Памер сялянскага надзелу – “вышэйшы” ад 4 да 5,5 дзесяціны, “ніжэйшы” ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях сяляне страцілі ад 25 да 40 % зямлі. -Павіннасці. За “вышэйшы” – паншчына ў 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён ці аброк 8 руб. у год і іншыя павіннасці. Захоўвалася абшчына, уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных абшчыннікаў. " Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні " мела наступныя асаблівасці: - Не вызначаліся нормы сялянскіх надзелаў, захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся: калі памер сялянскага надзелу перавышаў устаноўлены інвентаром; калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Сялянскі надзел нельга было зменшыць больш як на 1/6. - Панскія лясы застаюцца выключна ў распараджэнні памешчыка. - Заставалася сервітутнае права. - Павіннасці. Аброку не вышэй 3 рублёў з дзесяціны, паншчына — не больш 23 дзён у год з десяціны. Праз год сяляне, якія не мелі нядоімак, маглі патрабаваць пераводу з паншчыны на аброк. Дзейнічала асабістая адказнасць селяніна за выкананне павіннасцяў. Выкупная здзелка рабіла селяніна ўласнікам зямлі. Асноўныя этапы і прынцыпы выкупной здзелкі: - З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. - Калі сяляне згаджаліся ўзяць 1/4 частку устаноўленага надзелу, то зямля выдзялялася ім ва ўласнасць бясплатна. - Сядзібную зямлю селянін мог выкупіць у любы час незалежна ад жадання памешчыка, а палявы надзел — толькі з яго згоды. У 1881 г. быў выдадзены закон, па якім ўсе часоваабавязаныя сяляне да 1 студзеня 1883 г. павінны былі перайсці на абавязковы выкуп. - Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць штогод прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, што перайшла да селяніна. Сяляне павінны былі не толькі заплаціць за зямлю, але і выкупіць свае аброчныя павіннасці. Гэта былі вялікія сумы, якіх сяляне не мелі. - Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне сталі даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты (адменены 1 студзеня 1907 г.). - Дваровыя людзі вызваляліся ад аграрнай залежнасці праз два гады пасля маніфеста 19 лютага. Ні сядзібы, ні зямельнага надзелу яны не атрымлівалі. - Утвараліся органы кіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб'яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі створаны спецыяльныя органы — міравыя пасрэднікі, павятовыя міравыя з'езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах. Сяляне засталіся незадаволеныя такой свабодай. 1. Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад. 2. Адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць іншыя павіннасці. 3. Адмаўляліся падпісваць ўстаўныя граматы Усяго на Беларусі ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў. У 1863 г. сялянскі рух пашырыўся і супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Апошняе вымусіла ўрад пайсці на значныя ўступкі: - 1 сакавіка 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася з 1 мая, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. З 1 студзеня 1864 г. тое ж у астатніх паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў. - Змяншаліся выкупныя плацяжы –ў Мінскай губерні на 75,4%, у Гродзенскай — на 68,8%, у Віленскай — на 64,9%, у Магілёўскай — на 23,8%. - 9 красавіка 1863 года створаны камісіі для праверкі памераў сялянскіх надзелаў. Сяляне, пазбаўленыя зямлі пасля складання інвентароў, надзяляліся трыма дзесяцінамі на сям'ю, абеззямеленыя пасля 1857 г. атрымлівалі поўны надзел. Зямлю атрымалі больш за 20 тыс. беззямельных двароў, іншым вярнулі адрэзкі. - Складанне выкупных актаў на Беларусі было завершана да пачатку 70-х гг. Пасля 1863 г. пераглядзелі землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян (20% сельскага насельніцтва). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі зямельных надзелаў. Надзелы дзяржаўных сялян былі вышэйшымі, чым у памешчыцкіх. За карыстанне зямлёй яны плацілі дзяржаве аброчны падатак. Вынікі сялянскай рэформы на Беларусі: 1. Памеры надзелаў вышэйшымі, чым па Расіі. 2. На перыяд часоваабавязанага становішча былі зменшаны павіннасці. 3. Захоўвалася памешчыцкае землеўладанне – у іх больш паловы лепшай зямлі. 4. Каля 40% сялян мелі надзелы, недастатковыя для самастойнага вядзення гаспадаркі. 5. Таксама сервітуты, цераспалосіца. 6. Захоўвалася абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. 7. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. 8. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Буржуазныя рэформы 60 — 70-х гг. XIX ст.
Грашовая рэформа 1862 — 1863 гг.
Мэты: - упарадкаваць фінансавую сістэму; - спыніць інфляцыю; - стабілізаваць грашовае абарачэнне; - аднавіць размен крэдытных білетаў на золата і срэбра. Шляхі правядзення: 1. Пазыка значных сродкаў за мяжой (15 млн фунтаў стэрлінгаў). 2. Пакрыццё дэфіцьту дзяржаўнага бюджэту за кошт пазыкі. 3. Павелічэнне разменнага фонду да 120 млн руб. за кошт пазыкі (у абарачэнні крэдытных білетаў на 713 млн руб.). 4. Аднаўленне разменных аперацый крэдытных білетаў на залатую і срэбраную манеты. Курс – 110,5 кап. крэдытнымі білетамі за 1 руб. срэбрам, у далейшым – курс 100 кап. за 1 руб. звонкай манетай. Разменная аперацыя пачалася 1 мая 1862 г. Да 1 студзеня 1864 г. разменны фонд заменшыўся на 55,2 млн руб. і склаў усяго 10,2% ад колькасці крэдытных білетаў. У канцы 1864 г. урад забараніў выдачу залатой і срэбранай манеты ўзамен крэдытных білетаў. Расія зноў вярнулася да абарачэння неразменных папяровых грошай. Прычыны няўдаласці рэформы: - эканамічная слабасць Расіі; - захаванне перажыткаў прыгонніцтва; - крызіс сельскай гаспадаркі і прамысловасці; - нязначны выпуск таварнай масы, здольнай заменшыць лішак крэдытных білетаў; - рост дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту (1864 г. — 90 млн руб., або 20,6 %); - адмоўны гандлёвы баланс 1862 г. (рэзкае павялічэнне імпарту станкоў, машын, механізмаў, адсутнасць росту экспарту). У наступныя гады урад звярнуўся да эмісіі папяровых грошай для пакрыцця дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту. Разам з эмісіяй крэдытных білетаў для пакрыцця дэфіцыту бюджэту пачалі выпускаць білеты дзяржаўнага казначэйства. У гэтых умовах курс крэдытнага рубля пастаянна заніжаўся. Толькі на пачатку 70-х гг. у Расіі намецілася тэндэнцыя некаторага паляпшэння фінансавага становішча.
Рэформы дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60—70-я гг.
Земская рэформа. Мэты: палепшыць мясцовае кіраванне і стан гаспадаркі. Дакумент: "Палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах". Органы кіравання – выбарныя ад усіх саслоўяў губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Выбарчая сістэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў іх была значнай перавага дваран. Установы павінны былі садзейнічаць развіццю мясцовай прамысловасці і гандлю, адказваць за стан мясцовых сродкаў зносін, будаваць бальніцы, школы і г.д. Яны мелі права ўводзіць земскія падаткі, мець свае грашовыя сродкі. Але – земскія ўстановы знаходзіліся пад кантролем губернатара і міністра ўнутраньк спраў. Старшыня павятовай земскай управы зацвярджаўся на пасадзе губернатарам, а старшыня губернскай управы — міністрам унутраных спраў. Земствам было забаронена склікаць агульназемскія з'езды. У беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з яшчэ большымі абмежаваннямі, з прычыны перавагі ў заходніх губернях каталіцкага дваранства, апазіцыйна настроенага да царскага ўраду. Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.). Мэты: упарадкаваць кіраванне гарадамі. Органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы гарадскі галава, ен адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Правам выбару – 25-гадовы ўзрост, капітал не менш 15 000 руб., тэрмін пражывання ў дадзеным горадзе больш 5 гадоў. У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў: - развіццё прамысловасці і гандлю; - арганізацыя адукацыі і медыцынскага абслугоўвання; - ўтрыманне пажарнай аховы, паліцыі і казармаў. Таксама як і земствы, думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў. Судовая рэформа 1864 г. (на Беларусі пачалася ў 1872 г.) Прынцыпы: - Ліквідаваліся саслоўныя суды. - Утвараліся акружныя суды і судовыя палаты: - судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі, абслугоўвалі некалькі губерняў; - акруговыя суды існавалі у кожнай губерні; - міравы суд разбіраў дробныя правапарушэнні. - Сенат стаяў на чале ўсіх судовых устаноў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй. - Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду. - Ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыуса. Асаблівасць рэформы на Беларусі – пазней праводзілася, міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся. Акруговыя суды, пракуратура і інстытут прысяжных засядацеляў былі ўтвораны толькі ў 1882 г. У 1900 г. у трох губернях — Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без вердыкту міравых судоў. Судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі. Ваенная рэформа 1862 г. Мэты: - стварэнне арміі буржуазнага тыпу, якая мела б навучаны асабісты састаў; - забеспячэнне сучаснай зброяй; - забеспячэнне добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Мерапрыемствы: 1. Падзел дзяржавы на 15 ваенных акруг (Віленская ахоплівала ўсю Беларусь). 2. Распрацаваны новы статут страявой службы. 3. Утвораны ваенныя гімназіі, вучылішчы і акадэміі з мэтай палепшыць ваенную падрыхтоўку афіцэраў. 4. Было паскорана ўзбраенне арміі новымі тэхнічнымі сродкамі — артылерыяй і вінтоўкамі. 5. Быў створаны ваенны паравы флот. 6. Былі створаны рэзервы. 1874 г. – закон аб усесаслоўнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў — 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся. Цэнзурная рэформа 1865 г. Мэта: пашырэнне магчымасцяў друку. Мерапрыемствы: - Адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў аб’емам больш 20 друкаваных аркушаў. - Абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для твораў меншага аб’ему. - Абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для правінцыяльных органаў перыядычнага друку. У 1873 г. спыняць перыядычныя выданні мог міністар унутраных спраў, а ў 1879 г. такія ж паўнамоцтвы атрымалі і генерал-губернатары. На Беларусі да 80-х гг. не было ніводнага перыядычнага выдання, незалежнага ад ураду або праваслаўнай царквы, бо атрымаць дазвол на выданне перыядычнага выдання было амаль немагчыма. Рэформа адукацыі, 60-я гг. Мерапрыемствы: - Уводзіўся новы універсітэцкі статут. - Новы статут гімназіі уводзіўся з 1864 г. Вучыцца маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Установы былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя гімназіі. Класічная гімназія рыхтавала сваіх выхаванцаў да паступлення ва універсітэты. Рэальныя гімназіі рыхтавалі вучняў да работы ў прамысловасці і гандлі. - "Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах" зацверджана ў 1864 г. Грамадскія ўстановы і прыватныя асобы з дазволу ўлад маглі адкрываць пачатковыя вучылішчы. На Беларусі народныя вучылішчы знаходзіліся пад наглядам паліцыі і праваслаўнай царквы.
Рэформы не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную.
Кантрольныя пытанні 1. Сутнасць "Сакрэтнага камітэта па сялянскай справе". 2. Пералічыце прынцыпы ўрадавай праграммы вызвалення сялян. 3. Адмена прыгоннага права. 4. Мэты грашовай рэформы.
Лекцыя 8. Гаспадарка Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-ыя гады ХІХ ст.) Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання: адработачная сістема; сутнасть адработачнай сістэмы; сервітуты; прычыны адсталасці сялянскай гаспадаркі; прычына сусветнага аграрнага крызісу 80-90-х гг.XІX ст.; асноўныя галіны сельскай гаспадаркі ў 80-90-х гг.XІX ст.; дробнакапіталістычныя прадпрыемствы; прычыны перавагі дробнакапіталістычных прадпрыемстваў; капіталістычная мануфактура; два перыяда развіцця фабрычна-заводскай вытворчасці; галоўныя галіны вытворчасці; крызіс 1873 — 1875 гг.; крызіс 1881 — 1882 гг.; вынiкi чыгуначнага будаyнiцтва; першая на Беларусі чыгунка; асноўныя прыкметы гандалю; што стымулявала фарміраванне грамадскіх класаў буржуазіі і пралетарыяту; крыніцы фарміравання прамысловай буржуазіі; асноўныя крыніцы фарміравання пралетарыяту.
Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
Памешчыцкая гаспадарка
У 60 – 70-я гг. усталявалася пераходная сістэма гаспадарання — адработачная сістэма, якая спалучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнасць – сяляне з прычыны эканамічнай неабходнасці арандавалі зямлю ў памешчыкаў, за што працавалі на зямлі памешчыка са сваім інвентаром і рабочай жывёлай. У гэтыя дзесяцігоддзі былі распаўсюджаны здольшчына, палавіншчына, адработкі за ўсялякія ўгоддзі. Пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і рабочай жывёлай уладальніка. Дэфіцыт сродкаў у памешчыкаў не дазволіў ім адразу перайсці да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Ужо ў канцы 80-х гг. у Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях пераважала капіталістычная сістэма гаспадарання, ва ўсходніх — Віцебскай і Магілёўскай — змешаная адработачна-капіталістычная. Асаблівасці землеўладання на Беларусі. Памешчыкам у другой палове 70-х гг. належала 8,7 млн. (50,5%) дзесяцін зямлі, казне — 1,6 млн. (9,9%), царквам і манастырам — 122,9 тыс. (0,7%) дзесяцін. Пераважала буйное землеўладанне (звыш 500 дзесяцін на ўладальніка). Працэс пераходу саслоўнага землеўладання ў бессаслоўнае адбываўся больш замаруджана. Прычыны: эканамічная ўстойлівасць буйных памешчыцкіх гаспадарак, арганізаваных на капіталістычны лад; абмежаванні, уведзеныя урадам пасля 1863 г. (забарона памешчыкам-каталікам увогуле набываць зямлю, забарона сялянам-каталікам купляць больш за 60 дзесяцін на аднаго чалавека, забарона мець зямлю яўрэям); насаджэнне землеўладання рускіх памешчыкаў. Сельскагаспадарчая вытворчасць. Павелічэнне вытворчасці ішло экстэнсіўным шляхам – у выніку пашырэння пасяўных плошчаў, у сярэднім на 12%. Вядучая галіна – вытворчасць збожжа. Чыстыя зборы павялічыліся — на 96%. Беларусь становіцца важным раёнам экспарту збожжа за мяжу. У 1878 г. з заходніх губерняў па чыгуначных шляхах і рэках было вывезена 20,5 млн пудоў збожжа – жыта, аўсу, ячменю. Увозілася пшаніца. Агратэхніка. Пачалі распаўсюджвацца мнагапольныя севазвароты, выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны (Мінская губерня – 20% абследаваных маёнткаў). Капіталізм ў памешчыцкай гаспадарцы рабіў толькі першыя крокі.
Сялянская гаспадарка
Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцін. На Беларусі пражытачны мінімум забяспечваў надзел больш 8 дзесяцін зямлі. Па дэмаграфічных прычынах надзелы скарачаліся – да 1900 г. на душу прыходзілася ад 3,2 да 2,1 дзесяціны. Галоўная галіна – земляробства. У 60 – 90-х гг. пасевы збожжавых узраслі на 23,9%, іх ураджайнасць — на 50%. Але хутчэй пашыраліся пасевы і раслі зборы кармавых і тэхнічных раслін. У гаспадарках заможных сялян выкарыстоўваліся палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаенні, сартавое насенне. Жывёлагадоўля. За 60 – 90-х гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 50%, галоўным чынам у гаспадарках заможных сялян. У другой палове XIX ст. на Беларусі сялянства давала каля 25% таварнага збожжа, 75% таварнага льну, значную частку бульбы, прадуктаў мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Тым не менш, сялянская гаспадарка заставалася адсталай, аб гэтым сведчыць: ручная праца, трохпольная сістэма, састарэлыя прылады працы – драўляная саха і барана. Стрымліваючыя фактары: - Буйное памешчыцкае землеўладанне. - Шматлікія павіннасці. - Захаванне абшчыны (каля 24,7 тыс.). Абшчынная ўласнасць (зямля) не магла быць прададзена без згоды абшчыннікаў - Захаванне сервітутаў – уласнасці памешчыкаў, якой сяляне карысталіся на пэўных умовах. - Захаванне церазпалосіцы (на Беларусі пашырана больш, чым у Расіі).
Маёмаснае і класавае расслаенне сялянства
Пасля рэформы 60-х гг. зямля – аб'ект свабоднай куплі-продажу. Яе набываюць і сяляне праз Сялянскі банк (заснаваны у 1882 г.). Мэты банка: 1. Выдача доўгатэрміновых пазык сялянам з мэтай куплі зямлі. 2. Дапамога памешчыкам у выгадным продажы зямлі сялянам па завышаных цэнах. 3. Банкаўская ацэнка прадаваемай зямлі. З павелічэннем попыту на зямельныя ўгоддзі цэны да 90-х гг. выраслі больш чым у 3 разы. У 1886 – 1890 гг. у параўнанні з 1883 – 1885 гг. колькасць пакупак павялічылася больш чым у 20 разоў. Да 1890 г. сяляне ў пяці заходніх губернях набылі праз Сялянскі банк 984,3 тыс. дзесяцін зямлі. Пераважала купля зямлі таварыствамі.
Сусветны аграрны крызіс 80—90-х гг. XIX ст.
Прычына: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусі з 1881 г. да 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім у 2 разы. Вынікі крызісу для Беларусі: 1. Адбылася пераарыентацыя памешчыцкай гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Заводзілі жывёлу палепшаных парод. Пашырылася вытворчасць масла і сыру (200 маслабоняў і сыраварняў). Беларусь заняла трэцяе месца ў імперыі у гэтай галіне. 2. Памешчыкі пачалі шырока ўкараняць машынную тэхніку - другое месца ў імперыі). 3. Паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў, больш увагі несенняводству. 4. Рост запазычанасці памешчыцкага землеўладання. У 1899 г. у банкі было закладзена 56,8% панскіх маёнткаў. 5. Памяншэнне дваранскага землеўладання. З 1877 па 1905 г. ў Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях яно паменшылася на 1,3 млн. дзесяцін. 6. Павелічэнне сялянскага землеўладання – з 1877 па 1905 г. куплена 1,6 млн. дзесяцін. Паскорылася дыферэнцыяцыя сялян (10% – заможныя, сераднякі – 32%, бедната – 60% на пачатак XX ст.). 7. Пашырылася здача ў арэнду дваранскай зямлі, у 1887 г. – 2,5 млн. дзесяцін).
Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі
Асноўныя галіны – малочная жывёлагадоўля, развіццё ільну, бульбаводства. Ільнаводства было пашырана ў Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях. Прадавалася на ўнутраным рынку і за мяжой: у Германіі, Аўстра-Венгрыі. Канапляводства пашырана ў Магілёўскай губерні. Рынак збыту пянькі – Англія (праз Рыгу) і Германія (праз Польшчу і Лібаву). Бульбаводства пашыралася па ўсіх беларускіх губернях. Бульба ўжывалася ў ежу, была асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. У 1882 г. Мінская губерня займала чацвёртае, Гродзенская — шостае, Віленская — дзевятае, Магілёўская — пятнаццатае месца у імперыі па перапрацоўцы бульбы на спірт. Гандлёвае агародніцтва і садоўніцтва існавала ў асобных гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян і адыгрывала прыкметную ролю на мясцовым узроўні. Пасля рэформы 1861 г. поспехі у развіцці сельскай гаспадаркі стрымліваліся перажыткамі прыгонніцтва. Тым не менш, гаспадарка Беларусі здолела выйсці з ціскоў крызісу, знайсці сваё месца як ў расійскай, так і сусветнай гаспадарцы.
Рост капіталістычнай эканомікі і прамысловасці
Пасля 1861 г. прамысловасць Беларусі пачала ўваходзіць ў трэцюю стадыю развіцця – фабрычна-заводскай вытворчасці (буйная машынная індустрыя). Але важную ролю мелі іншыя формы вытворчасці.
Рамесная вытворчасць
- Вырасла колькасць прадпрыемстваў (з 20,2 да 58,1 тыс.). - Вырасла колькасць рабочых (з 30,4 да 110 тыс.). - Вырасла сума вытворчасці (з 4,3 да 14,1 млн. руб.). - Адбывалася спецыялізацыя рамяства. 63% рамеснікаў знаходзіліся ў мястэчках, 37% у гарадах. Побач з рамеснікам дзейнічаў пасрэднік — скупшчык.
Дробнакапіталістычныя прадпрыемствы
Гэта прадпрыемствы без паравых рухавікоў і з колькасцю наёмных рабочых ад 5 да 16 чалавек. - Пераважалі ў харчовай, гарбарнай і тэкстыльнай вытворчасці. - Вырасла колькасць з 7,8 да 17,1 тыс. (пераважалі па колькасці на працягу ўсяго перыяду). - Вырасла колькасць рабочых з 2,364 да 63,5 тыс. - Вырасла сума вытворчасці з 14 да 44 млн руб. - Да 90-х гг. выраблялі палову прамысловай прадукцыі Беларусі. Прычыны перавагі дробнакапіталістычных прадпрыемстваў на Беларусі: 1. Існаванне “мяжы аседласці яўрэйскага народа”. Яўрэі не мелі права валодаць зямлей і пражываць на вёсцы, асноўнае заняцце – рамяство і дробны гандаль. 2. Адсутнасць буйных радовішчаў сыравіны для цяжкай прамысловасці. 3. Большая мабільнасць дробных прадпрыемстваў, што працавалі па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. 4. Суседства Беларусі з буйнымі прамысловымі раёнамі царскай Расіі: Цэнтральным, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім, у якіх буйная прамысловасць пераважала над сярэдняй і дробнай.
Капіталістычная мануфактура
Гэта прадпрыемствы з больш чым 16 рабочымі, дакладным падзелам працы, безх паравых рухавікоў. - На працягу разглядаемага перыяду вырасла іх колькасць – з 140 да 760. - Падзел па галінах: 193 – дрэваапрацоўка, 185 – сілікатная, 166 – харчовая прамысловасць. На канец стагоддзя мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, цагельнай, ганчарнай вытворчасці. - Колькасць рабочых – 28,8 тыс. Фабрычна-завадская прамысловасць. Трэба выдзяліць два перыяды ў развіцці фабрычна-заводскай вытворчасці: Першы перыяд – 60 – 70-я гг. – вызначаўся павольным ростам вытворчасці, панаваннем дробнатаварнай вытворчасці. Другі перыяд – 80 – 90-я гг. – вызначыўся прамысловым пад’ёмам, ростам колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Але прамысловы пераварот (шырокае выкарыстоўванне паравых рухавікоў) пачаўся на Беларусі ў дарэформенны час. Асаблівасць Беларусі – пачаўся не з баваўнянай, а з металаперапрацоўчай і вінакурнай прамысловасці. - Крычны спосаб атрымання жалеза быў заменены пудлінгавым у домнах. Прадпрыемствы з домнамі і паравымі рухавікамі – Старынкаўскі чыгуналіцейны завод, Барысаўшчынскі металургічны завод, Налібоцкі металургічны камбінат. На першых двух да 1861 г. вырабляліся паравыя машыны. - Прамысловая рэвалюцыя на Беларусі завяршылася на 10 гадоў пазней, чым у Расіі (канец 90-х гг.). - Аб'ём фабрычнай прадукцыі за гэты час ўзрос у 37 разоў. - Асноўная колькасць прадпрыемстваў была пабудавана ў 80—90-я гт., на расійскія сродкі (акцыянерныя кампаніі, банкі). - 1890 г. – фабрыкі і заводы Беларусі даюць 47,8% усёй прамысловай прадукцыі. - Нізкі ўзровень канцэнтрацыі, шмат малых і сярэдніх прадпрыемстваў (50 рабочых), прадпрыемстваў з больш чым 500 рабочымі – толькі 1% (па Расіі 3,5%).
Акцыянерныя кампаніі
З’явіліся ў выніку канцэнтрацыі вытворчасці. На Беларусі дзейнічала каля 10 акцыянерных таварыстваў, якія адкравалі буйныя прадпрыемствы, сярод іх "Гродзенскае таварыства водазабеспячэння і эксплуатацыі водаправодаў" (1877 г.), "Таварыства віцебскіх водаправодаў" (1895 г.), бельгійскае акцыянернае таварыства "Віцебскі трамвай" (1898 г.). Банкі. Банкі валодалі значнымі капіталамі. Галоўныя сферы ўкладання – гандаль, пярвічная апрацоўка лесу і льну. Найбольш уплывовыя банкі: 1. Мінскі камерцыйны банк (1873 г) – вядучае месца ў рэгіёне. 2. Азова-Данскі камерцыйны банк дзейнічаў у рэгіёне з 1871 г. (філіялы ў Мінску, Магілёве, Пінску). 3. Пецярбургска-Азоўскі банк у 90-я гг. меў аддзяленне у Мінску. 4. Дзяржаўны банк меў 5 аддзяленняў у губернскіх гарадах. 5. Віленскі прыватна-камерцыйны банк меў філіялы ў Бабруйску, Гомелі, Гродне і Слоніме. 6. Камерцыйны банк у Беластоку.
Галоўныя галіны вытворчасці
Фабрычна-заводская прамысловасць садзейнічала росту гарадоў. Але буйныя прамысловыя цэнтры на Беларусі не сфарміраваліся. Прычына: спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны (размяшчэнне прадпрыемстваў у сельскай мясцовасці). Галоўныя галіны вытворчасці: 1. Харчовая (вінакурная) прамысловасць (уся Беларусь). 2. Дрэваапрацоўчая (запалкавая і папярова-друкарская) прамысловасць (Мінская і Магілёўская губерні). 3. Тэкстыльная прамысловасць (Гродзенская, Магілёўская і Мінская губерні). 4. Металаапрацоўчая прамысловасць разам з чыгуначнымі майстэрнямі (Мінская і Магілёўская губерні). 5. Сілікатна-керамічная і будаўніча-рамонтная прамысловасць (Магілёўская, Мінская і Гродзенская губерні), выраб шкла (Магілёўская). 6. Гарбарная прамысловасць (Віленская губерня). 7. Хімічная прамысловасць (Мінская і Магілёўская губерні – невялікія прадпрыемствы).
Эканамічныя крызісы
Прамысловасць Беларусі залежала ад сусветных эканамічных крызісаў. Крызіс 1873 — 1875 гг. – на Беларусі скараціўся прырост прадукцыі мануфактур, але фабрычна-заводская прамысловасць не закранута. Найбольшыя страты – ў дрэваапрацоўчай і харчовай галінах. Удзельная вага фабрычна-заводскай прамысловасці дасягнула 20%, мануфактур 9%. Крызіс 1881 — 1882 гг. ахапіў харчовую, дрэваапрацоўчую, сілікатную, гарбарную, тэкстыльную прамысловасць, зацягнуўся у Беларусі да 1887 г. Найбольшыя страты – ў дробнай вытворчасці і мануфактуры. Фабрычная прамысловасць тэмпы развіцця не страціла. Крызісы з'явіліся штуршком да замены дробнай і мануфактурнай прамысловасці фабрычнай. Бурны прамысловы ўздым прыйшоўся на 90-я гг.: - Сярэднегадавыя тэмпы прыросту ўсёй прадукцыі склалі 8,2%. Асабліва хутка развівалася буйная прамысловасць (на 13,3%). - З 1890 да 1900 г. узнікла 16 тыс. новых прадпрыемстваў. - Удзельная вага беларускай прамысловасці ў прамысловасці Расіі склала 5%, колькасць рабочых —10%. У цэлым прамысловасць Беларусі ў параўнанні з іншымі раёнамі Расіі дасягнула сярэдняга ўзроўню развіцця.
Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
Транспартная сетка ў гэты перыяд складалася з: - водных шляхоў; - сухапутнай шашы; - чыгунак.
Чыгуначнае будаўніцтва
Чыгуначнае будаўніцтва пачалося ў 60—70-я гг. Мэты: ваенныя і гандлёвыя. Яго вынікі: - паскорылася развіццё прамысловасці; - пашырыўся гандаль; - вырасла таварнасць сельскай гаспадаркі; - пашырыўся тэхнічны прагрэс; - паскорылася спецыялізацыя эканомікі раёнаў; - сфарміраваліся ўсерасійскі і абласныя рынкі; - акрэсліўся грамадскі падзел працы; - больш актыўнай стала міграцыя насельніцтва. Пецярбургска-Варшаўская чыгунка – першая на Беларусі (Гродна – 1862 г.). Мела другараднае эканамічнае значэнне. Рыга-Арлоўская чыгунка. У 1866 г. адкрыты Дзвінска-Полацка-Віцебскі участак працягласцю 245 вёрстаў. Маскоўска-Брэсцкая чыгунка (70-я гг.) важнейшая ў эканамічных і ваенных адносінах. Лібава-Роменская чыгунка (1871 – 1874 гг.) прайшла праз Вільню, Маладзечна, Мінск, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін. Прывіслінская чыгунка (1873 г.) прайшла праз Брэст на Кіеў. Палескія чыгункі (80-я гг.) складаліся з некалькіх ліній, звязалі Пінск, Жабінку, Лунінец, Гомель, Беласток, Баранавічы, Бранск, Асіповічы, Старыя Дарогі паміж сабой і раней пабудаванымі чыгункамі. Пецярбургска-Адэская чыгунка (да 1902 г.) прайшла праз Віцебск, Оршу, Магілёў, Жлобін. Чыгункі будаваліся прыватнымі кампаніямі і таварыствамі, а потым выкупляліся ўрадам. У пачатку XX ст. Беларусь была на адным з першых месцаў па насычанасці чыгункамі ў Расіі. Узніклі буйныя чыгуначныя вузлы: Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы. Водныя шляхі зносін. Атрымалі другараднае значэнне. Тым не менш, грузапаток на іх таксама павялічваўся. Па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы плавала ў 1900 г. 310 непаравых і 23 паравыя судны. Тое ж трэба сказаць пра Неман і Заходнюю Дзвіну.
Гандаль
Асноўныя прыкметы: - Памяншацца роля кірмашоў, расце роля крамнага і магазіннага гандлю (трываласць рыначных сувязей). - Канец XIX ст. – склаліся мясцовыя (абласныя) рынкі. Цэнтрамі абласных рынкаў становяцца найбольш буйныя гарады: Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Гродна, Брэст і Пінск. Характар сувязяў паміж рынкамі вызначаўся асаблівасцю эканамічнага развіцця кожнага з раёнаў. Мінск становіцца галоўным гандлёва-прамысловым цэнтрам Беларусі. У якасці зборнага і размеркавальнага пункта ен абслугоўваў большую частку раёнаў Палесся, многія раёны поўначы і захаду Беларусі. Вылучаюцца рэгіянальныя гандлёвыя цэнтры. Гомель з'яўляўся размеркавальным пунктам для лясных матэрыялаў і дроў, якія сплаўляліся ў сярэдняе і ніжняе Падняпроўе, галоўным чынам у Адэсу, Екацярынаслаўскую, Кіеўскую і іншыя губерні. Магілёў знаходзіўся ў цеснай сувязі з сярэднім і ніжнім Падняпроўем, а таксама з
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 477; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.14.104 (0.054 с.) |