Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Лекцыя 9. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку XX ст. (1900 - 1913 гг. )Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання: агульныя прыкметы імперыялізму; асаблівасці расійскага імперыялізму; асноўныя галіны укладання замежнага капіталу; мерапрыемствы ў аграрнай сферы; мэты рэформы; роля чыгункі; галоўныя экспартныя тавары; што ўвозілі на Беларусь; мэты Часовага урада.
Спецыфіка развіцця прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст.
У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю. Агульныя прыкметы імперыялізму: - Высокая ступень канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу і ўзнікненне манапалістычных аб’яднанняў. - Зліццё прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэнне фінансавага капіталу. - Вываз капіталу за мяжу. - Барацьба паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету. Асаблівасці расійскага імперыялізму: - Большая чым на Захадзе ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў. - Вываз тавараў пераважаў над вывазам капіталу. - У эканоміцы існавалі высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу і адносна развіты аграрны капіталізм адначасова з сярэдневечным паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльнай сістэмай. Свае асаблівасці мела развіцце прамысловасці на Беларусі.
Крызіс 1900 – 1903 гг. і дэпрэсія 1904 – 1908 гг.
Беларускія прадпрыемствы пацярпелі менш, чым расійскія. Ужо з другой паловы 1902 г. пачалося часовае ажыўленне і ў 1903 г. агульны аб'ёмы радукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4%. У 1904 – 1907 гг. – дэпрэсія, у 1906 г. была перапынена часовым ажыўленнем. З 1908 па 1914 гг. – эканамічны ўздым (сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці склаў 13,9%). Вынікі крызісу – паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці, выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі, будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераабсталяванне раней пабудаваных. Але ў дробнай прамысловасці вытворчасць складала 53,5% ад агульнай, а ў буйной – 46,5%. Дробная прамысловасць адыгрывала дапаможную ролю (бытавыя паслугі насельніцтву), буйная прамысловасць пераважала ў асноўных галінах вытворчасці). У параўнанні з папярэднім перыядам зменаў у галіновай структуры не адбылося. На 1913 г вядучыя галіны вытворчасці на Беларусі: - Харчовая прамысловасць – 26%. - Лесанарыхтоўкі і сплаў – 16,8%. - Дрэваапрацоўчая — 16,1%. - Папяровая — 7%. - Чыгуначныя і рамонтныя майстэрні — 5,8%. - Шкляная — 5,7%. - Тэкстыльная — 4,8%. - Гарбарна-абутковая — 4,1%. - Металаапрацоўчая — 3,8%. - Запалкавая — 2,9%. Хуткімі тэмпамі новыя тэхналогіі уводзілі на прадпрыемствах дрэваапрацоўчай, цагельнай, шкляной і металаапрацоўчых галін прамысловасці. Значна адставала харчовая прамысловасць. У тэкстыльнай прамысловасці скарацілася суконная вытворчасць, перавагу атрымала льнопрадзенне. У дрэваапрацоўчай прамысловасці з'явілася фанерная і мэблевая вытворчасці. У гарбарна-абутковай прамысловасці рамесную вытворчасць змяніла буйная прамысловасць. У лесахімічнай прамысловасці, дробныя прадпрыемствы саступілі месца буйным прадпрыемствам (Аршанскі павет, Вындрыцкі завод па сухой перагонцы дрэва – буйнейшы ў Расіі). У металаапрацоўцы спалучаліся невялікія прыватнакапіталістычныя прадпрыемствы з буйнымі чыгуначнымі рамонтнымі майстэрнямі.
Манапалістычныя аб'яднанні
Чэрвень 1905 г., Мінск – створаны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю. Ён вызначаў манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. Па прапанове Камітэта быў створаны Ўсерасійскі запалкавы сіндыкат з цэнтрам у Маскве. Адначасова дзейнічалі ў Віцебску сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы — сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю. У лясной і папяровай прамысловасці былі створаны Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-заходняга краю і аб’яднанне “Прадакон”. У вогуле, ступень манапалізацыі была ніжэйшый, чым у Расіі.
Акцыяніраванне
На 1913 г. налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы з удзельнай вагай 14,8%. Акцыянерныя таварыствы карысталіся падтрымкай банкаў што дазваляла праводзіць пераўзбраенне і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. 1912 г., Мінск – шпалерная фабрыка (вырабляла 14,5% усіх шпалераў Расіі). Акцыянернае таварыства “Шаўрохром” пабудавала буйную абутковую фабрыку “Скараход”. Ваўкавыскі павет – цэментны завод акцыянернага таварыства “Валынь”.
Замежныя інвестыцыі
На 1913 г. удзельная вага прадпрыемстваў з замежным капіталам – 6,7%. Аднак за 1900 – 1913 гг. гэта доля вырасла ў 11,6 разоў. Асноўныя галіны укладання капіталу: - Лесаапрацоўка. Пераважна германскі капітал: фірма “Фрыц Шульц” у м. Вярхуціна Бабруйскага павету мела буйны лесапільна-фанерны завод (400 рабочых); на ст. Калодзішчы лесапільна-фанерны завод (нямецка-аўстрыйскае таварыства) перапрацоўваў драўніну з Мінскага і Ігуменскага паветаў. - Гарбарна-абутковая прамысловасць. Мінск – абутковая фабрыка “Арол” таварыства руска-амерыканскай вытворчасці абутку. - Тэкстыльная прамысловасць. Пераважаў бельгійскі капітал – буйнейшая льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску (1,5 тыс. рабочых); аўстрыйскі капітал — Высачанская льнопрадзільная фабрыка; французскае “Акцыянернае таварыства Баньфуа, Жорж і К0” валодала 2-ма шоўкакруцільнымі фабрыкамі. Выкарыстоўванне замежнага капіталу садзейнічала пераўзбраенню прадпрыемстваў, росту вытворчасці, росту збыту прадукцыі за мяжу. У 1913 г. на новых прадпрыемствах выраблялася 78,2% тэкстыльнай прадукцыі. Але прамысловае развіцце адставала ад Расіі. На душу насельніцтва прадукцыі атрымлівалася ў 2 разы менш. Беларускія рабочыя складалі ў 1913 г. толькі 3,5% ад усерасійскага пралетарыяту.
Гарады, гарадское насельніцтва
У першыя дзесяць год стагоддзя вызначыліся галоўныя прамысловыя цэнтры Беларусі: - Мінск ў 1913 г. - 69 цэнзавых (буйная капіталістычная прамысловасць) прадпрыемстваў з 5097 рабочымі. - Віцебск – 45 буйных прадпрыемстваў з 3886 рабочымі. - Гродна – 19 цэнзавых прадпрыемстваў з 2342 рабочымі. - Пінск, Гомель, Магілёў, Брэст, Барысаў, Мазыр, Смаргонь, Копыль і Орша – прамысловыя цэнтры з некалькімі прадпрыемствамі цэнзавай прамысловасці. Усяго на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці ў 1913 г. налічвалася 57 тыс. рабочых, рост з 1900 г. склаў 76,6%. Агульная колькасць наёмных работнікаў дасягнула 514 тыс. чалавек разам з сельскагаспадарчымі рабочымі (114 тыс.). Укараненне складаных тэхналогій патрабавала кваліфікаваных рабочых. На 1910 г. у Беларусі дзейнічала 66 прафесійных навучальных устаноў (Горацкае рамеснае, Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча, рамесныя вучылішчы і школы ў Мінску, Гродне, Клімавічах, Ракаве, Мазыры, Рэчыцы, Дрысе, Негневічах (Навагрудскі павет), Баранавічах). Яны падрыхтавалі 4085 рабочых ніжэйшай і сярэдняй кваліфікацыі. У нацыянальным складзе буржуазіі і пралетарыяту змен не адбылося. Доля беларускай буржуазіі складала каля 2% ад усёй колькасці беларусаў, ці каля 20 тыс. чалавек.
Дабрабыт насельніцтва Беларусі
Сярэднегадавы заробак фабрычна-заводскіх рабочых у 1901 г. склаў 157,9 руб., а ў 1904 г. – 1913 г. 210,4 руб. выдаткі на жыллё і харчаванне складалі 2/3 заработкаў. Сярэднегадавы заробак настаўніка гарадскіх ці павятовых вучылішчаў складаў 1200 рублёў. Цэны на галоўныя прадукты: 1 кг жытняга хлеба – 2,5 кап.; 1 кг ялавічыны – 45 кап.; 1 літр малака – 6 кап.; мужчынскі касцюм з якаснай баваўнянай тканіны – 40 руб.; кватэра на акраіне Мінска каштавала каля 5 руб. на месяц, праезд на концы ў Мінску – 5 капеек. У гэты перыяд урад прыняў рад законаў аб паляпшэнні ўмоў працы рабочых. 2 чэрвеня 1903 г. быў прыняты закон аб дапамозе рабочым, што пацярпелі ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У 1902 – 1903 гг. было прынята заканадаўства па рэгуляванні ўзаемаадносін гаспадароў і рабочых у рамеснай вытворчасці. У 1912 г. быў адобраны (пачынаў дзейнічаць з 1914 г.) закон аб страхаванні рабочах ад няшчаснага выпадкук ці хваробы. Але гэты закон распаўсюджваўся толькі на рабочых цэнзавай прамысловасці, і на Беларусі пад яго дзейнасць падпадала каля 20% працоўных. У 1900 — 1913 гг. адбыўся далейшы рост прамысловай вытворчасці на Беларусі, у асноўным за кошт буйной прамысловасці. Уся прамысловасць давала ў 1913 г. ужо 20,4% нацыянальнага даходу, што на 5,4% болей, чым на пачатку стагоддзя.
Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
На пачатак XX ст. Расія ператварылася ў адну з галоўных краін-экспарцёраў хлеба ў Еўропу (25% сусветнага рынку). Акрамя таго, яна вывозіла 50% сусветнага экспарту яек, 80% нарыхтоўкі лёну. Але гэтыя поспехі адбываліся на фоне невырашанага аграрнага пытання (захоўваліся феадальныя парадкі на вёсцы) і перыядычнага голаду сярод сялян краіны. Абвастрыліся гэтыя супярэчнасці пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Мерапрыемствы ў аграрнай сферы: 1. 3 лістапада 1905 г. – маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян з 1 студзеня 1906 г. — напалову, а з 1 студзеня 1907 г. — поўнасцю. Зямля стала ўласнасцю домагаспадара ці абшчыны (пры абшчынным землеўладанні). 2. Указ 9 лістапада 1906 г. “Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзеючага закона, які тычыцца сялянскага землеўладання і землекарыстання” (з 14 чэрвеня 1910 г. – дзяржаўны закон), які абвясціў асноўныя прынцыпы рэформы сельскай гаспадарцы. Мэты рэформы: разбурэнне абшчыны, замацаванне прыватнай зямельнай уласнасці, стварэнне “сярэдняга” сялянскага класа – асноўнай сацыяльнай апоры рэжыму. Рэформу праводзіў “Асобны Камітэт па землеўпарадкавальных справах”, яму падпарадкоўваліся губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі. Сялянскі пазямельны банк аказваў фінансавую падтрымку рэформы (купля і продаж зямлі, атрыманне ссуд, крэдытаў). У сакавіку 1911 г. на Беларусі (у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях) былі ўведзены земствы, што павінна было спрыяць правядзенню рэформы. У сталыпінскай праграме перабудовы вёскі вылучаюць напрамкі: - разбурэнне сельскай абшчыны (па ўказе 9 лістапада 1906 г. селянін-абшчыннік мог патрабаваць замацавання часткі абшчыннай зямлі ў прыватную ўласнасць. Пасля выхаду з абшчыны ен меў права карыстацца выганамі, сенакосамі, ляснымі і іншымі абшчыннымі ўгоддзямі. З 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым.); - насаджэнне хутарскіх ці адрубных сялянскіх гаспадарак (прыватныя гаспадаркі меркаваліся ў форме хутароў, калі на дзялянку зямлі пераносілася сядзіба гаспадара альбо адруба). Дзеля прапаганды хутарской формы гаспадарання ствараліся паказальныя хутары, ішла прапаганда праз СМІ; - правядзенне комплексу агратэхнічных мерапрыемстваў (наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зернеачышчальных і ветэрынарных пунктаў, племянных гадавальнікаў жывёлы, арганізацыю сельскагаспадарчых кааператыўных таварыстваў і суполак, стварэнне доследна-паказальных гаспадарак, наём на службу аграномаў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі, размеркаванне грашовых дапамог і ссуд на агранамічныя і тэхнічныя мэты, прапаганда агранамічных ведаў, арганізацыя курсаў і лекцый для сялян па шматпольных севазваротах, прымяненню машын, угнаенняў, лепшых сартоў насення, жалезных плугоў, прапаганда вогнестойкага будаўніцтва, меліярацыі) і дапамога перш за ўсё заможным гаспадаркам; - добравольнае перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, на Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію. - рэформа прадугледжвала пашырэнне грамадзянскіх правоў сялян: адмену цялесных пакаранняў сялян, свабоду выбару месца пастаяннага жыхарства і некаторыя іншыя правы.
Асаблівасці рэформы на Беларусі
1. Фарсіраваныя тэмпы землеўпарадкавання. 2. 60% агульнай зямельнай плошчы да пачатку рэформы ўжо было ў прыватным землеўладанні, а 34% складалі сялянскія надзельныя землі. 3. Па ўдзельнай вазе памешчыцкага непрацоўнага землеўладання Беларусь займала другое месца ў Еўрапейскай Расіі. Сутнасць эвалюцыі ў гаспадарчых адносінах выяўлялася ў тым, што на працягу ўсяго перыяду расло сялянскае землеўладанне за кошт скарачэння дваранскага. 4. У Беларусі хутчэй разбураліся абшчыны. У Магілёўскай губерні – да 1915 г. выйшла 56,8% абшчыннікаў, у Віцебскай 28,9%. 5. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях абшчын ў 1905 г. практычна не было. 6. Рассяленне на хутары ішло марудна. Прычыны – малазямелле і вялікасямейнасць. Да 1916 г. на надзельных, казённых і банкаўскіх землях створана каля 128 тыс. хутароў і адрубоў (12% ад колькасці сялянскіх двароў). Прыкладна такі паказчык быў па Расіі – 10%. 7. Перасяленне сялян у іншыя рэгіёны імперыі было падрыхтавана дрэнна. Да 1914 г. выехала 356.378 чал., вярнулася 36.544 чал. (10,9%). Асноўная маса перасяленцаў была з усходніх рэгіёнаў Беларусі (дрэнныя глебы, вялікія сем’і). 8. Другі напрамак міграцыі беларусаў (як сялян, так і гараджан) – краіны Захаду (ЗША, Канада, Германія, Аргенціна, Бразілія). Выязджалі як на пастаяннае жыхарства, так і на часовыя заробкі. Да 1913 г. выехала 1,5 млн. чалавек. Вярнулася 600 тыс. 9. Урад на Беларусі праводзіў мерапрыемствы па пашырэнні рускага землеўладання. Быў створаны “асобны фонд для ўладкавання рускіх пасяленцаў у Паўднева-Заходнім краі”, які фарміраваўся за кошт казённых зямель. Адначасова Дзяржаўны банк не даваў крэдытаў землеўладальнікам каталіцкага веравызнання.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 648; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.108 (0.01 с.) |