Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Дзейнасць Сялянскага пазямельнага банка

Поиск

Аўтары рэформы прадугледжвалі павелічэнне сялянскіх надзелаў за кошт пакупкі імі зямлі. Гэтыя аперацыі праводзіў Сялянскі банк. Галоўнымі прадаўцамі былі памешчыкі. На 1900 г. у Дваранскім банку (супрацоўнічаў з Сялянскім у аперацыях куплі-продажу зямлі) было закладзена 52% памешчыцкай зямлі. На 1 студзеня 1914 г. у распараджэнні Сялянскага банка было 211.302 дзесяцін зямлі. Сярод прадаўцоў зямлі былі купцы, мяшчане, малазямельныя сяляне-абрубшчыкі.

Галоўнымі пакупнікамі зямлі былі заможныя сяляне, дробнае сельскае чыноўніцтва (сельскія пісары, ураднікі). За 10 гадоў у пяці беларускіх губернях Сялянскім банкам было прададзена з выдзяленнем ссуд і за наяўны разлік каля 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн. руб. (у прыватную ўласнасць 91%, таварыствам — 6,67%, сялянскім абшчынам 2,36%). Куплялі зямлю пад хутары (гэта 229 тыс. дзесяцін ці 98,3%). Для куплі зямлі ў адзіночку даваўся крэдыт да 500 руб., а пры закупцы абшчыннай адкрываўся крэдыт да 150 руб. на кожнага.

Сялянскі банк практыкаваў “запродаж” банкаўскай зямлі ў формах:

- грашовая арэнда зямлі сялянамі;

- продаж ў растэрміноўку;

- продаж з атрыманнем задатку і г.д.

Плошча запраданай зямлі была даволі значнай. Так, у 1907 — 1909 гг. у беларускіх губернях было запрадана 38.736 дзесяцін. Пры гэтым цэны на зямлю банк завышаў.

Вынікі рэформы:

1. Памешчыцкае землеўладанне захавалася, яго доля скарацілася да 47 % агульнай зямельнай плошчы.

2. Яшчэ большая частка памешчыкаў перайшла на капіталістычныя формы гаспадарання (увядзенне шматполля, прымяненне жалезных плугоў, сельскагаспадарчых машын, мінеральных угнаенняў, наёмнай рабочай сілы).

3. У капіталістычных памешчыцкіх гаспадарках павысілася ўдзельная вага малочнай і мясной жывёлагадоўлі, свінаводства, садаводства, льнаводства.

4. Адбыўся істотны рост сялянскай гаспадаркі. Яна давала каля 90% збору збожжа і бульбы. Пад тэхнічныя культуры і бульбу сяляне адводзілі ў 5,7 і 12 разоў зямлі болей, чым памешчыкі. Сялянам належала 94,4% коней і буйной рагатай жывёлы.

5. Адбылася канцэнтрацыя зямлі ў руках заможных сялян (неабходная ўмова буржуазнай перабудовы сельскай гаспадаркі). Сераднякі складалі 20% ад сялянскіх двароў, заможныя – 12%. Сельскагаспадарчая буржуазія пераважна была беларускай.

6. Вырасла колькасць беззямельных і незаможных сялян (каля 68% двароў).

7. Узрасла ўраджайнасць асноўных культур на 16,4%. Гродзенская губерня – першае месца па ўраджайнасці жыта, Мінская трэцяе, Віленская пятае, Магілёўская адзінаццатае сярод губерняў Еўрапейскай Расіі.

8. У беларускіх губернях больш пашырана перапрацоўка жывёлагадоўчых прадуктаў, траванасенне, выкарыстоўванне с/г машын, чым у расійскіх губернях.

9. Павялічыўся экспарт с/г прадукцыі. За 1900 – 1913 гг. малочных прадуктаў вывезлі на 20,8%, мяса на 193,6%, льновалакна на 18% больш. У 1913 г. вывезена 9.671 тыс. вёдраў спірту (68% ад вырабленага).

10.Адбыўся рост капіталаў. У 1913 г. устаноў дробнага крэдыту было 2046. Сума ўкладаў вырасла з 22 млн. (1910 г.) да 53 млн. руб. На адну ашчадную кніжку “земляробца” ў 1915 г. прыходзілася 212 руб. С\г кааперацыя набыла розныя формы – спажывецкая, вытворчая, крэдытная, збытавая і інш.

Рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі і яе матэрыяльнага дабрабыту, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў і росту вясковага пралетарыяту. Але яна не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень.

 

Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы

 

Развіцце інфраструктуры Беларусі залежала ад поспехаў у развіцці прамысловасці і стратэгічнага палажэння ў Расійскай імперыі.

 

Развіццё транспарту

 

Будаўніцтва чыгунак у пачатку стагоддзя ішло больш павольна. Была пабудавана Пецярбургска-Адэская дарога ад Віцебска да Жлобіна, чыгуначная лінія Балагое — Полацк — Маладзечна — Седлецк. Новых чыгунак амаль не праводзілі, але ўводзілі ў эксплуатацыю другія калеі раней пабудаваных дарог. На 1913 г. па насычанасці чыгункай на 1000 км2 тэрыторыі Беларусь у 1,8 раза перавышала паказчыкі еўрапейскай часткі імперыі.

Роля чыгункі:

- Паскаралася распрацоўка і выкарыстанне прыродных багаццяў.

- Спрыяльныя ўмовы для развіцця атрымлівала прамысловасць і сельская гаспадарка.

- Пашыраўся прыток капіталу і сфера яго прымянення.

- Вузлавыя станцыі хутка раслі і ператвараліся ў прамысловыя гарады.

Водны транспарт атрымаў другараднае значэнне з развіццём чыгунак, аднак меў спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця. На 1000 км2 прыходзілася 0,66 км. рачных шляхоў, гэта ў 3 разы больш, чым па Еўрапейскай Расіі.

Шасэйныя дарогі дзяржаўнага значэння злучалі прамысловыя і адміністрацыйныя цэнтры рэгіёну з іншымі рэгіенамі імперыі і замежнымі краінамі.

Дзякуючы развітай транспартнай сетцы і спрыяльнаму геаграфічнаму становішчу, Беларусь стала важным рэгіёнам, які злучаў прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі (Пецярбургскі, Прыбалтыйскі і Украінскі) з прамысловаразвітай Еўропай. Такім чынам, Беларусь удзельнічала ў міжнародным гандлі.

Галоўныя экспартныя тавары:

- Лён і прадукты перапрацоўкі. За першае дзесяцігоддзе экспарт лёну вырас на 1/3 (гэта 1/6 агульнарасійскага льнянога экспарту), льновалакна — на 18%.

- Лес і прадукцыя лесаапрацоўкі. Толькі ў Германію вывозілі 54,1% ад агульнарасійскага аб’ему.

- Прадукцыя с/г прамысловасці: масла, хлеб, яйкі, сыр, жывая і забітая птушка, садавіна. Пры гэтым значна павялічваецца вываз жывёлы ў перапрацаваным выглядзе. Вываз малочных прадуктаў за першыя 10 год вырас на 20,8%, мяса — на 193,6%.

- Сельскагаспадарчыя машыны і прылады (галоўным чынам ва ўсходнім напрамку).

На Беларусь увозілі:

- Загатоўкі і сталь для перапрацоўкі на мясцовых заводах.

- С/г машыны (з Захаду).

- Зярно.

 

Унутраны гандаль. Асноўныя прыкметы

 

Галоўнае месца заняў аптовы і рознічны гандаль, дапаможная роля – ярмаркі і базары. Актыўна адбывалася канцэнтрацыя і цэнтралізацыя гандлю. У 1913 г. налічвалася 220 буйных гандлёвых дамоў і акцыянерных таварыстваў, 55.300 сярэдніх і дробных гандлёвых прадпрыемстваў (ларкі, палаткі, тракціры, карчмы і г.д.). Па прыналежнасці: прыватнакапіталістычны сектар – 78,9%, дзяржаўна-капіталістычны сектар – 19,9%, спажывецкая кааперацыя – 1,2%.

Рост рознічнага тавараабароту з 1900 па 1913 г. склаў 72% (больш чым па Расіі). На душу насельніцтва гэта склала 23,6 руб. (у 1,8 раза меней, чым па Расіі). На душу гарадскога насельніцтва тавараабарот у 18 разоў большы, чым на душу сельскага насельніцтва. 1/3 тавараабароту – гэта продаж алкагольных напоеў.

 

Грашовая сістэма

 

Пасля рэформы 1895 – 1897 гг. Грашовая сістэма Расійскай імперыі стабілізавалася. У абарачэнні былі папяровыя крэдытныя білеты ад 1 да 50 руб., якія свабодна разменьваліся на золата, залатыя, срэбныя і медныя манеты (наміналы — ад чвэрці капейкі да 10 руб.). На 1 студзеня 1914 г. у агульнай грашовай масе золата складала 21,2%, срэбра - 5,4%, крэдытныя білеты - 73,4%.

Беларусь з’яўлялася рэгіёнам-донарам, тут збіралася на 1/3 дзяржаўных падаткаў больш, чым выдаткоўвалася на расходы (за 1900 – 1913 гг. было сабрана 879 млн. руб., выдаткавана 588 млн. руб.) Асноўныя крыніцы даходаў: чыгунка, акцызы, пошліны, віна-водачная манаполія. Прамысловасць, гандаль і грашовыя капіталы абкладаліся мізэрным падаткам.

Мясцовыя бюджэты папаўняліся за кошт абкладання нерухомай маёмасці (каля 50% паступленняў). Расходы: будаўніцтва і рамонт дарог, медыцына, ветэрынарныя мерапрыемствы, адукацыя, утрыманне мясцовых органаў улады.

Банкаўска-крэдытная сістэма.

Да 1914 г. склалася шматступенная сістэма крэдытных устаноў. На чале – губернскія аддзяленні Дзяржаўнага банка (абапіраўся на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы, абслугоўваў буйны гандлёвы абарот і больш дробныя крэдытныя ўстановы). На Беларусі дзейнічала каля 18 камерцыйных банкаў. Найбуйнейшыя: Руска-Азіяцкі, Азоўскі, Злучаны, Руска-Французскі, Віленскі камерцыйны і інш. Непасрэдна ў прамысловасць свае капіталы яны не ўкладвалі. Існавала катэгорыя пасрэднікаў – прыватныя банкірскія канторы, што ўкладвалі атрыманыя сродкі (кароткатэрміновыя пазыкі) ў прамысловасць і гандаль. Так адбывалася зрошчванне банкаўскага капіталу з прамысловым капіталам праз пасрэдніцтва агентаў фінансавага капіталу. Такая сістэма выклікала развіццё таварыстваў узаемнага крэдыту. Да канца 1913 г. іх колькасць дасягнула 74.

Банкі ўкладвалі пэўныя сродкі ў эканоміку Беларусі. На 1 студзеня 1914 г. было інвеставана 83,5 млн. руб. Пры гэтым тэмпы росту крэдытавання апераджалі рост фабрычна-заводскай прамысловасці і тавараабароту ў 2 — 3 разы. Але для банкаў гэтыя аперацыі былі вельмі выгаднымі. У 1913 г. чысты прыбытак акцыянерных камерцыйных банкаў на Беларусі склаў 1 млн. руб., Дзяржаўнага банка — каля 500 тыс. руб.

Дробнатаварная вытворчасць і дробны гандаль не крэдытаваўся банкамі. Іх абслугоўвалі дробныя крэдытныя установы на кааператыўнай аснове. Рэсурсы крэдытнай кааперацыі на 1914 г. склалі каля 29 млн. руб.

3 1900 па 1913 г.

На працягу 1900 – 1913 гг. эканоміка Беларусі зрабіла значныя поспехі. Нацыянальны даход вырас удвая, падняўшыся з 536 млн да 1 млрд руб. Капіталістычныя формы гаспадарання замацаваліся ў прамысловасці, аграрным сектары, будаўніцтве, гандлі, фінансавай і іншых сферах. Але Беларусь і ў 1913 г. працягвала заставацца ў гаспадарцы Расійскай імперыі аграрным раёнам.

 

Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў гады першай сусветнай вайны

 

Расія ўступіла ў першую сусветную вайну 1 жніўня 1914 г. Летам 1915 г. тэрыторыя Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў.

Асаблівасці развіцця эканомікі ў ваенных абставінах:

- Падзел тэрыторыі Беларусі на дзве часткі: заходняя апынулася пад нямецкай акупацыяй, а ўсходняя ператварылася ў прыфрантавую паласу, у бліжэйшы тыл рускай арміі.

- Вялікая колькасць вайскоўцаў (на Заходнім фронце 1,5 млн. салдат і афіцэраў) і ваенных устаноў (Стаўка спачатку ў Баранавічах, потым у Магілёве.

- Бежанства. Спалучалася прымусовае высяленне сялян з пакінутых тэрыторый (маёмасць знішчалася ваеннымі) і дабравольнае перасяленне. Гарады і мястэчкі былі перапоўнены, колькасць бежанцаў склала звыш 1,3 млн. чалавек. Улады не спраўляліся з патокам перасяленцаў. Гэта выклікала скучанасць, рост цэн на харчаванне,эпідэміі тыфу і халеры. У кастрычніку 1915 г. быў дадзены загад перасяліць бежанцаў у прымусовым парадку за Днепр.

- Мабілізацыя насельніцтва. У армію была мабілізавана палова мужчын ва ўзросце 18—40 гадоў. 3 тых, хто застаўся, на патрэбы фронту працавала 80%.

- Паменшылася смяротнасць насельніцтва, дзякуючы ўвядзенню "сухога" закону.

- Крызіс цывільнай прамысловасці. Парушаны эканамічныя сувязі. Пачаліся перабоі ў забеспячэнні сыравінай, палівам, збыцці гатовай прадукцыі. Па гэтых прычынах адразу закрылася 20% прадпрыемстваў. Дрэнна працаваў транспарт. Колькасць прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. ва ўсходняй частцы Беларусі скарацілася з 822 да 297, або у 2,7 раза. Грамадзянская вытворчасць прамысловасці складала ўсяго 15 —16% даваеннага ўзроўню. Але ішоў працэс канцэнтрацыі прамысловасці і рабочай сілы. У 2 разы павялічылася колькасць жанчын і падлеткаў сярод асоб, занятых у вытворчасці..

- Эвакуацыя прамысловасці дрэнна арганізавана. З заходніх губерняў Беларусі вывезены асобныя заводы і фабрыкі, з Мінскай 24 прадпрыемствы. На Беларусь вывозіліся прадпрыемствы з Прыбалтыкі і Польшчы (з Варшаўскай губерні ў Мінск – аўтамабільныя майстэрні і школа шафёраў, у Барысаў — завод металічных вырабаў і алоўкавая фабрыка, у Магілёў — дзве фуфаечныя фабрыкі і гарбарны завод, у Гомель — чыгуначныя майстэрні. 3 Рыгі ў Віцебск – суперфасфатны, два гарбарныя, кансервавы заводы, шарсцяная і ватная фабрыкі).

- Рост ваеннай вытворчасці за кошт цывільных галін прамысловасці. Металаапрацовачныя, лесаапрацовачныя, абутковыя, тэкстыльныя, швейная, харчовая прадпрыемствы выконвалі вайсковыя заказы, пашыралі вытворчасць і павялічвалі колькасць рабочых. На пачатак 1917 г. з 134 буйных прадпрыемстваў 79 працавалі па забеспячэнні арміі.

- З’явіліся спецыялізаваныя ваенныя прадпрыемствы. У Полацку –авіяцыйна-аўтамабільная майстэрня, у якой праводзіўся капітальны рамонт рухавікоў. Бабруйску і Нова-Беліцы – аружэйныя майстэрні.

- Будаўніцтва новых чыгунак: Жлобін — Оўруч (1915 г.), Уручча—Слуцк (1916 г.). Вялася рэканструкцыя старых чыгуначных ліній, пашыралася іх прапускная здольнасць.

- Скараціліся пасяўныя плошчы на 15,6% (да 1916 г.). У 1917 г. 32,5% сялянскіх гаспадарак Віцебскай губерні аказаліся без работнікаў — мужчын. У сялян забіралі коней, кароў, фураж, хлеб і інш. Пагалоўе жывёлы скарацілася на 671 тыс. галоў, ці на 11,4%. Сяляне вярталіся да натуральнай гаспадаркі.

- Цэны на прадукты харчавання і асноўныя прамысловыя тавары ўзраслі ў 2 — 7 разоў. Квартплата ўзрасла на 50 — 100 %.

- Збядненне насельніцтва прывяло да люмпенізацыі і росту рэвалюцыйных настрояў. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі прайшла без асаблівах складанасцей, 2—8 сакавіка 1917 г. царская адміністрацыя была ліквідавана ва ўсіх значных цэнтрах Беларусі.

- На акупаваных тэрыторыях устаноўлены рэжым канфіскацый (сістэма падаткаў і штрафаў). Натуральны падатак уключаў воўну, авёс, скуры, масла, метал, паперу і інш. Падаткамі абкладаліся бойні, рынкі, відовішчныя ўстановы, бальніцы і г.д.

 

Эканамічная палітыка Часовага ўраду

 

Пытанне аб уладзе ў сельскай мясцовасці было больш заблытаным, чым у сталіцы. На кіраванне ў рэгіене прэтэндавалі:

- Саветы рабочых, сялянскіх, салдацкіх і батрацкіх дэпутатаў;

- камісары Часовага ўраду і камітэты грамадскай бяспекі;

- Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага;

- розныя палітычныя сілы, якія ставілі мэту – аднаўленне беларускай дзяржаўнасці.

Паступова рэальную ўладу атрымаў Часовы ўрад і яго прадстаўнікі на месцах – губернскія і павятовыя камісары.

Мэты урада: 1) працяг вайны; 2) скліканне ўстаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы, 3) вызначэнне палітыкі ў адносінах да рабочых, сялян і салдат.

Часоваму ўраду дасталася цяжкая эканамічная спадчына. Чыгуначны транспарт быў паралізаваны. Ваенныя выдаткі дасягнулі 30,5 млрд. руб. у год, што перавышала ў 10 разоў даваенны сярэднегадавы даход. Афіцыйны курс рубля склаў 55 кап. серабром, рэальна – каля 27 кап. Адначасова рабочыя патрабавалі: увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, павышэнне заработнай платы, устанаўленне свабоды прафесійных саюзаў і забастовак, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Галоўныя мерапрыемствы:

- Далейшая мабілізацыя прамысловасці на патрэбы абароны. Аднак мерапрыемствы поспеху не мелі і з лета 1917 г. пачаўся стыхійны працэс канверсіі фабрык і заводаў. Прамысловая буржуазія выступіла супраць умяшання дзяржавы ў сферу вытворчасці і размеркавання эканамічных рэсурсаў.

- Палітыка рэгулявання цэн, барацьба з дарагавізнай, спекуляцыяй і інфляцыяй. Мерапрыемствы не мелі поспеху. Агульны дэфіцыт бюджэту за 1917 г. склаў 23,4 млн. руб. Падаткі амаль не збіраліся. За час праўлення Часовага ўраду дзяржаўная пазыка склала 49 млрд. руб. (павялічылася на 14,4 млрд. руб.). З іх на ўнутраную пазыку прыходзілася 37,8 млрд. руб. і знешнюю 11,2 млрд. руб.

- 25 сакавіка 1917 г. была ўведзена дзяржаўная манаполія на хлебны гандаль пры адначасовым павышэнні цвёрдых цэн на ўсе віды хлебных вырабаў на 60 – 70%. Правал хлебнай манаполіі прывёў да адмены спажывецкага рэгулявання і наступлення голаду.

- Часовы ўрад адклаў вырашэнне аграрнага пытання (ліквідацыя памешчыцкага землеўладання) да склікання Устаноўчага сходу. Былі створаны галоўны, губернскія, павятовыя і валасныя камітэты для падрыхтоўкі матэрыялаў па рэформе. Адначасова сяляне прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за недазволенае карыстанне памешчыцкімі зямлямі і беспарадкі. Падаўлялі сялянскія выступленні армейскія часці.

- Летам 1917 г. Часовы ўрад увёў земскія ўстановы ў Віленскай і Гродзенскай губернях, але абсалютная большасць тэрыторыі губерняў была захоплена нямецкай арміяй.

Мерапрыемствы Часовага ўраду не здолелі палепшыць сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, больш таго, прывялі да рэвалюцыйнага выбуху восенню 1917 г.

 

Кантрольныя пытанні

1. Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі пад час крызіса 1900-1903 гг. і дэпрэсіі 1904-1908 гг.

2. Напрамкі аграрнай рэформа П.Сталыпіна.

3. Гандль на Беларусі на пачатаку XX ст.

4. Асаблівасці беларускай прамысловасці ў 1917 г.


 

Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларусі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі і ў гады грамадзянскай вайны (1917 – 1920 гг)

Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:

структура палітычнай ўлады; СНК; што замацавала новую сістэму кіравання дзяржавай; эканомiка Беларусi у 1917 г.; мерапрыемствы новай улады; сацыяльная палітыка; спробы вырашыць жыллёвае пытанне; ліквідацыя беспрацоўя; вырашэнне харчовага пытання; ліквідацыя непісьменнасці; камуны; асноўныя задачы ваеннага камунізму; харчовая разверстка; мэта стварэння саугасау; накiрункi рэарганiзацii прамысловасцi; напрамкi аднаўлення прамысловасцi.

 

 

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

 

Савецкая ўлада на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена ў кастрычніку — лістападзе 1917 г. (на неакупіраванай тэрыторыі). Гэта ўлада мела свае погляды на ролю эканомікі ў дзяржаве. Галоўны прынцып існавання савецкай эканомікі – гэта грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці. Але дакладнай праграмы эканамічнага развіцця ў новай улады не было. 25 дэкрэтаў, прынятых за першыя 2,5 месяца з’яўляліся дэкларацыямі аб намерах, яны не мелі практычных механізмаў рэалізацыі таго, што абвяшчалі.

Перш за ўсё, атрымаўшыя перамогу бальшавікі складвалі сваю структуру палітычнай ўлады. Усе органы ўлады Часовага ўраду былі ліквідаваны. У Мінску адбыліся з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветаў салдацкіх дэпутатаў арміі Заходняга фронту (другая палова лістапада 1917 г.). Па выніках з’ездаў быў створаны абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) – вышэйшы орган улады края. Аблвыканкамзах меў свой рабочы апарат. Было створана 13 аддзелаў (камісарыятаў): ваенны, унутраных спраў, харчовы, фінансавы, працы, прамысловасці і гандлю, нацыянальны і інш. Пры выканкаме функцыяніравалі тры камісіі: рэдакцыйная, інфармацыі і гаспадарчая. Для кіраўніцтва аддзеламі выбіраліся камісары. У снежні 1917 г. дадаткова створаны аддзел грамадскіх работ, рэарганізаваны пазней у Камісарыят народнай гаспадаркі, Камісарыят па польскіх справах, Камісарыят народнага здароўя. У студзені 1918 г. былі аб'яднаны Камісарыят працы і Камісарыят прамысловасці і гандлю ў адзіны камісарыят.

26 лістапада 1917 г. быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. СНК быў адказны перад абласным выканаўчым камітэтам і абавязаны даваць справаздачу як перад сходам выканкама, так і перад насельніцтвам вобласці на публічных сходах. Напрамкі дзейнасці СНК:

- накіроўваў дзейнасць камісараў;

- кіраваў усім гаспадарчым і культурным жыццём вобласці;

- кіраваў дэмабілізацыяй з фронту;

- кіраваў барацьбой супраць контррэвалюцьйных выступленняў;

- прымаў меры па ліквідацыі старых устаноў.

22 лістапада 1917 г. адной з першых была ліквідавана старая судовая сістэма. У Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі рэвалюцыйныя трыбуналы, у задачу якіх уваходзіла барацьба з контррэвалюцыйнымі злачынствамі, сабатажам, спекуляцыяй і г.д.

10 чэрвеня 1918 г. на Усерасійскім з'ездзе Саветаў была прынята Савецкая Канстытуцыя – гэта замацавала новую сістэму кіравання дзяржавай.

 

Стан эканомікі Беларусі

 

Аб’ем прамысловай прадукцыі склаў 30% ад даваеннай. Колькасць цэнзавых прамысловых прадпрыемстваў знізілася на 76,8% (у параўнанні з 1913 г.). 3 715 прамысловых прадпрыемстваў было ліквідавана 480. Галоўная маса іх прыходзілася на долю харчовай (312), вінакурнай (266), дрэваапрацоўчай (48), сілікатнай (32), цагельнай і паліграфічнай (26), гарбарнай (11), папяровай (122), металаапрацоўчай (11) і хімічнай (8) галін вытворчасці. Яшчэ больш знізілася дробная вытворчасць – на 70% (па Расіі на 22%). Чыгуначны транспарт пастаянна не спраўляўся з перавозкай грузаў.

Заработная плата рабочых у 1917 г. склала каля 50% ад даваеннай. У сельскай мясцовасці амаль усё працаздольнае насельніцтва было мабілізавана на фронт, увесь час у сялян забіралі жывёлу, зніжалася ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур, скараціўся аб'ём сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1917 г. у Беларусі нехапала хлеба ў памеры каля 1 млн пудоў. У той жа час не была вырашана праблема з уладкаваннем бежанцаў з раёнаў ваенных дзеянняў.

 

Мерапрыемствы новай улады

 

1) Кантроль над фінансамі. Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК ад 14 снежня 1917 г. былі нацыяналізаваны ўсе прыватныя банкі і створаны адзіны Дзяржаўны банк з аддзяленнямі-канторамі на месцах. На Беларусі грашовае абарачэнне было больш стракатым, чым па Расіі – акрамя папяровых грошай царскага ўраду, Часовага ўраду хадзілі нямецкія маркі, а з 1919 г. – польскія грошы.

2) Увядзенне рабочага кантролю на прадпрыемствах з мэтай барацьбы з сабатажам былых царскіх чыноўнікаў, прадпрымальнікаў і банкіраў. Удалося прадухіліць спыненне многіх заводаў і фабрык, прыватных чыгунак, банкаў. Увядзенне рабочага кантролю спрыяла атрыманню малапісьменнымі рабочымі і сялянамі ведаў аб кіраванні гаспадаркай.

3) Нацыяналізацыя прамысловасці. На Беларусі яна зацягнулася з прычыны нямецкай, а потым польскай акупацыі. На першым этапе былі нацыяналізаваны чыгуначныя майстэрні па рамонце паравозаў і вагонаў, усе чыгуначныя дарогі. На другім этапе – лесапільныя заводы, млыны, торфапрадпрыемствы і іншыя аб'екты, што цікавілі ваеннае ведамства. На трэцім этапе – (з сярэдзіны лютага 1918 г.) нацыяналізаваны кніжныя, газетныя кіёскі, рэстараны, кафейні, аптэкі.

4) Стварэнне структуры кіравання эканомікай. 2 лютага 1918 г. быў створаны Вышэйшы савет народнай гаспарадкі (ВСНГ). Яго мэты – аднаўленне народнай гаспадаркі, дзяржаўных фінансаў, аб’яднанне дзейнасці цэнтральных і мясцовых устаноў, фабрычна-заводскіх камітэтаў і прафсаюзаў у галінах эканомікі. Ён павінен быў фарміравацца з прадстаўнікоў народных камісарыятаў і Усерасійскага савета рабочага кантролю. ВСНГ падпарадкоўваўся Саўнаркаму і Усерасійскаму з'езду Саветаў. Наступны этап – стварэнне саўнаргасаў на месцах. Першы з'езд Саветаў народнай гаспадаркі Заходняй вобласці (кастрычнік 1918 г.) зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі губернскіх Саветаў народнай гаспадаркі (саўнаргасаў). Губсаўнаргас быў выканаўчым органам ВСНГ на тэрыторыі сваёй губерні.

Правы губсаўнаргасаў:

- Права канфіскоўваць капіталы, рухомую і нерухомую маёмасць прыватнікаў на прадпрыемствах губернскага маштабу.

- Фінансаванне дзяржаўных прадпрыемстваў.

- Выдача пазык прадпрыемствам.

- Забеспячэнне сыравінай прадпрыемстваў.

- Арганізацыя збыта гатовай прадукцыі.

- Вырашэнне шэрагу арганізацыйных пытанняў.

Першы ў Беларусі саўнаргас быў створаны ў Віцебскай губерні 28 мая 1918 г. на базе аддзела прамысловасці і гандлю губвыканкама, губернскіх нарыхтоўчых арганізацый, упраўленняў водных і шасэйных шляхоў зносін і іншых гаспадарчых арганізацый. Гаспадарчыя арганізацыі ваеннага ведамства ў склад саўнаргаса не ўваходзілі.

У студзені 1919 г. была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспублікі. Адначасова быў сфарміраваны Савет народнай гаспадаркі рэспублікі, які стварыў цэнтралізаванае ўпраўленне прамысловасцю па галінах, якія адпавядалі глаўкам ВСНГ.

5) Сацыяльная палітыка. Неадкладныя мерапрыемствы: а) уведзены 8-гадзінны рабочы дзень, б) забаранялася праца малалетніх, в) для падлеткаў працоўны дзень скарачаўся да 4 — 6 гадзін.

17 мая 1918 г. створана інспекцыя працы. Яна рэгулявала звышурочныя работы. З 2 снежня 1918 г. уведзены штотыднёвы адпачынак, святочныя дні, аплачваемы адпачынак. Былі створаны інспекцыі аховы працы, органы нагляду за тэхнікай бяспекі.

6) Спробы вырашыць жыллёвае пытанне, палепшыць медыцынскае абслугоўванне. Мерапрыемствы: а) адмена права ўласнасці на гарадскую нерухомасць, перадача яе да мясцовых Саветаў, б) перасяленне рабочых у кватэры буржуазіі (з’явіліся камунальныя кватэры), в) санітарныя інспекцыі на фабрыках і заводах, г) нацыяналізацыя прыватных медыцынскіх устаноў, адмена платы за лячэнне, д) адкрыты акушэрска-гінекалагічныя бальніцы,

7) Ліквідацыя беспрацоўя. Мерапрыемствы: а) пры губернскіх і павятовых Саветах ствараліся біржы працы (Віцебск, Мінск, Магілёў, Орша), б) асігнаванне з боку СНГ 35 тыс. руб., в) дэкрэт аб аднаразовым падатку на буржуазію ў фонд дапамогі беспрацоўным г) уводзілася сацыяльнае страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя д) падтрымка прадпрымальнікаў пры стварэнні імі новых працоўных месцаў.

8) Вырашэнне харчовага пытання. Мерапрыемствы: а) арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы, што кантралявалі прыватны гандаль (харчовы аддзел прамысловасці і гандлю пры Аблвыканкамзахе), б) уводзілася хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб, в) перавод рабочых шэрагу прамысловых прадпрыемстваў на ўзмоцненае забеспячэнне, г) адкрыцце на прадпрыемствах сталовых, д) дапамога з Украіны і Расіі (ў жніўні 1919 г. – 15 670 пудоў мяса, 18 вагонаў цукру).

9) Культурная палітыка. Ліквідацыя непісьменнасці. Мерапрыемствы: а) асігнаванне грашовых сродкаў на ўстановы адукацыі, б) адкрыццё кароткатэрміновых педагагічных курсаў, в) адкрыццё новых устаноў адукацыі (пачатковыя школы, народны ўніверсітэт), г) адкрыццё бібліятэк, хат-чытален, наладжванне выпуску газет: "Звязда", "Савецкая праўда", "Бядняк" і інш

10) Пераадоленне “голаду ў спецыялістах”. Мерапрыемствы: а) пераманьванне на бок Савецкай улады буржуазных спецыялістаў, б) кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы кіраўніцкага саставу для савецкіх і гаспадарчых устаноў з рабочых і сялян, в) тое ж для падрыхтоўкі работнікаў і служачых для банкаў і іншых гаспадарчых устаноў. Адбор ажыццяўляўся па класавым прынцыпе, таму кіравалі гаспадаркай не заўсёды кампетэнтныя, але палітычна надзейныя асобы.

11) Аграрнае пытанне. Вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб зямлі: гэта нацыяналізацыя зямлі, канфіскацыя панскіх зямель, ураўняльнае землекарыстанне. Размеркаванне зямлі на Беларусі праходзіла на падставе “Асноўнага закону аб сацыялізацыі” (студзень 1918 г.). II-гі з'езд Саветаў Заходняй вобласці (красавік 1918 г.) прыняў “Інструкцыі па размеркаванні зямель у Заходняй вобласці ў 1918 г.”. Згодна з ім устанаўліваўся ўраўняльны прынцып, землі падзяляліся на тры катэгорыі: першая –землі і спецыялізаваныя гаспадаркі – сады, гадавальнікі, насенныя гаспадаркі і г.д. (выключаліся з ураўняльнага размеркавання); другая – былыя памешчыцкія, казённыя, удзельныя, кабінецкія, царкоўныя, манастырскія землі (падлягалі размеркаванню); трэцяя – нетры зямлі, лясы і воды, горы (распараджаліся мясцовыя ўлады розных узроўняў). Размеркаванне зямель завяршылася толькі ў 1921 г. з-за ваенных дзеянняў на Беларусі. Вынік размеркавання – на вЁСЦЫ асноўную масу сялян сталі складаць сераднякі.

Улады падтрымлівалі стварэнне калектыўных гаспадарак (камуны, сельгасарцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Камуны – аб’яднанні, у якіх абагульняліся пабудовы, жыллё, дробная жывёла, птушкі, інвентар (найвышэйшая ступень абагульнення сродкаў вытворчасці). Іншыя аб’яднанні адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці.

Першая камуна была арганізавана ў вёсцы Дубакрай Гарадоцкага паветУ. Як правіла, пад камуны адводзіліся сярэднія па памеры маёнткі, гэта маламоцнЫя гаспадаркі. Кожная камуна прымала свой статут, у аснову якога быў пакладзены "Прыкладны статут працоўнай земляробчай камуны", распрацаваны Наркамземам. Рэгламентаваліся ўсе бакі жыцця. Паступова камуны распадаліся, саступаючы месца калгасам і саўгасам. Першым калгасам на Беларусі было савецкае памесце Няўляны ў Віцебскай губерні ў складзе 42 батракоў. Папулярнасцю сярод сялян не карысталіся. Да студзеня 1919 г. па 13 паветах Беларусі налічвалася 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі.

Летам 1918 г. былі створаны камітэты беднаты для барацьбы з голадам. Камбедам прадастаўляліся неабмежаваныя правы, у тым ліку права расстрэльваць тых, хто хаваў хлеб, размяркоўваць прадукты харчавання і насенне беднаце. Камбеды былі зацікаўлены ў раскулачванні больш заможных сялян – частка атрыманых сродкаў ішла на ўтрыманне членаў камбедаў. Па іх колькасці Беларусь займала адно з вядучых месцаў (125 валасных і каля 3250 вясковых камітэтаў).

Сацыялістычныя пераўтварэнні ў народнай гаспадаркі Беларусі мелі кардынальны характар. Аднак ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана.

 

Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. “Ваенны камунізм”

 

Вясной 1918 г. савецкі ўрад прыняў шэраг надзвычайных мер у галіне эканомікі, што атрымалі назву “ваенны камунізм”. Асноўныя задачы:

- правядзенне харчовай развёрсткі;

- увядзенне манаполіі хлебнага гандлю;

- нацыяналізацыя ўсёй прамысловасці;

- жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў;

- усеагульная працоўная павіннасць.

Мерапрыемствы: а) ліквідацыя прыватнага гандлю, б) адзяржаўленне кааперацыі, в) арганізацыя прамога прадуктаабмену паміж горадам і вёскай.

Харчовая развёрстка – заключалася ў фактычнай канфіскацыі лішкаў хлеба для пакрыцця выдаткаў на армію і ўтрыманне рабочых. Хлеб браўся за папяровыя грошы ці даўгавыя распіскі. Праводзілася сіламі рабочых атрадаў і камітэтаў беднаты, што мелі неабмежаваныя паўнамоцтвы. Вынік – ўтойванне запасаў, адмова засяваць больш зямлі, чым неабходна для пражытку сваёй сям'і (скарачэнне пасяўных плошчаў), узброенае супраціўленне.

 

Саўгасы

 

Мэта стварэння – спрасціць працэдуру рэквізіцыі хлеба. Ствараліся на падставе "Палажэння аб сацыяльным землеўладкаванні і мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства" (люты 1919 г.). Нацыяналізаваныя панскія маёнткі падзяляліся на тры катэгорыі:

1. Спецыялізаваныя маёнткі з высокай культурай гаспадарання, размешчаныя блізка да буйных цэнтраў – у іх ствараліся саўгасы.

2. Астатнія – да другой і трэцяй катэгорыі – прызначаліся для стварэння калектыўных гаспадарак іншых тыпаў.

На чэрвень 1919 г. у Мінскай губерні з 3000 былых памесцяў у 604 былі створаны саўгасы. У асноўнай масе саўгасы аказваліся нерэнтабельнымі, стратнымі – не хапала сельскагаспадарчай тэхнікі, цяглавай сілы і кадраў спецыялістаў.

На 1920 г. пасяўныя плошчы складалі 2/3 даваенных, больш таго, рэзка знізілася ўраджайнасць асноўных культур, панесла страты жывёлагадоўля: колькасць коней скарацілася да 80 %, буйной рагатай жывёлы да 65,8%, свіней да 44% ад даваеннага ўзроўню.

Сельская гаспадарка к 1921 г. была ў цяжкім становішчы: калектыўныя гаспадаркі былі стратнымі гаспадаркамі і не карысталіся папулярнасцю ў сялян. Асноўны цяжар харчразвёрсткі клаўся на плечы серадняцкіх гаспадарак, якія, як і па ўсёй краіне, складалі асноўную масу.

 

Прамысловасць

 

Сітуацыя характаразавалася наступнымі прыкметамі:

- Абсалютная цэнтралізацыя кіравання прадпрыемствамі і другімі звеннямі гаспадаркі. Кіраванне ажыццяўлялася глаўкамі.

- Рэарганізацыя прамысловасці, якая мела тры накірункі:

o аб’яднанце дробных нацыяналізаваных прадпрыемстваў (аблягчала кіраванне і забеспячэнне);

o адкрыццё новых дзяржаўных прадпрыемстваў;

o арганізацыя кааператыўных прадпрыемстваў.

Савецкая ўлада ўжо ў першыя гады існавання заклала асноўныя элементы камандна-адміністрацыйнай сістэмы.

Пасля вызвалення тэрыторыі пачалося аднаўленне прамысловасці.

Першы напрамак – аднаўленне раней пабудаваных прадпрыемстваў. Да канца 1920 г. аднавілі дзейнасць тры чыгуналіцейныя заводы, сталярная і дзве абозарамонтныя майстэрні ў Мінску, Добрушская і Шклоўская папяровыя фабрыкі, Наспенскі, Ветранскі і Серкавіцкі шклозаводы, запалкавыя і тры канатныя фабрыкі, 37 лесапільных і 7 фанерных заводаў, некалькі смалакурных і дрожджавінакурных заводаў у Мінскай губерні. Пашырылася здабыча торфу, што садзейнічала паляпшэнню работы прадпрыемстваў. Сталі працаваць шэраг электрастанцый — Мінская, Магілёўская, Гомельская..

Другі напрамак – будаўніцтва новых прадпрыемстваў. У Гомелі пачалося будаванне лесапільнага завода, у Віцебску — панчошна-трыкатажнай фабрыкі.

Аднаўленню садзейнічала дапамога ад Савецкай Расіі: Беларусі былі выдзелены грашовыя сродкі, пастаўлена абсталяванне для паліграфічнай, швейнай, металаапрацоўчай прамысловасці.

Хутчэй аднаўлялася лёгкая прамысловасць. Да 1920 г. яна выйшла на першае месца (ўдзельная вага 42,3%, у Расіі — 22,2%). Асабліва ўзрасла доля швейнай і гарбарна-абутковай вытворчасці, некалькі знізілася доля тэкстыльнай. За перыяд 1914-1920 гг. пашырыліся металаапрацоўчая вытворчасць і рамонтная база чыгункі.

Чыгуначная сетка скарацілася к 1920 г. амаль на 2/3, моцна знасіўся машынны парк, не хапала паліва. Былі разбураны некаторыя чыгуначныя майстэрні і дэпо. Значна пацярпеў водны паравы транспарт. Агульны аб'ём рачных перавозак к 1920 г. упаў да 10% ад узроўню 1913 г. Судны хадзілі толькі па Заходняй Дзвіне да Віцебска, па Дняпры вышэй Оршы.

На канец грамадзянскай вайны ў Беларусі працавала з перабоямі толькі 40% буйных прамысловых прадпрыемстваў, (гэта 70% рабочых даваеннага часу). Агульны аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці склаў 15 — 20% да ўзроўню 1913 г.

Адбыліся змены ў складзе рабочага класа Беларусі. На 1921 г. у БССР налічвалася 11.723 кваліфікаваных і 18.209 некваліфікаваных рабочых. Для забеспячэння рабочай сілай прадпрыемстваў, якія маглі працаваць, не хапала 28.954 кваліфікаваных рабочых. Адначасова ў дзяржаўную прамысловасць улілася значная колькасць рамеснікаў. Толькі 1/3 усёй колькасці рабочых складалі патомныя пралетарыі. Гэта адмоўна адбілася на развіцці прамысловасці ў наступныя гады.

Фінансы. На 1919 г. пакупная здольнасць рубля знізілася ў параўнанні з 1913 г. у 16 разоў, на 1920 г. у 2.420 разоў. Заробак рабочых у 1920 г. склаў 10 — 20% ад даваеннага ўзроўню.

За гады грамадзянскай вайны і палітыкі "ваеннага камунізму" эканоміка рэспублікі была даведзена да катастрафічнага стану. "Ваенны камунізм" уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы без эканамічнага механізма. Кіраванне абапіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. Нацыяналізацыя ўсёй эканомікі, банкаў, злом старога дзяржаўнага апарату не прывялі да самакіравання народа, да пад'ёму эканомікі. Сістэма рабочага самакіравання на нацыяналізаваных прадпрыемствах не апраўдала сябе.

 

Кантрольныя пытанні

1. Галоўны прынцып існавання савецкай эканомікі.

2. Мэты стварэння аблвыканкамзахаў.

3. Мэты дзейнасці Вышэйшага Савета Народнай Гаспадаркі.

4. Якімі пытаннямі займалась інспекцыя працы?

5. Метады вырашэння жыллевага пытання.

6. Дэкрэт аб зямлі, прыняты ў 1917 г.

7. Якія асноўныя задачы “ваенага камунізма”?

8. У чым сутнасць харчовай развёрсткі і яе вынікі?


 

Лекцыя 11. Эканамічнае становішча Беларусі ў гады новай эканамічнай палітыкі (1921 – 1927 гг.)

Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:

прычыны ад



Поделиться:


Познавательные статьи:




Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 313; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.220.134.161 (0.024 с.)