Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Прычыны і характар першай сусветнай вайны. Становішча на Беларусі.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Прычыны вайны (1914-1919): 1. Абвастраюцца супярэчнасці паміж дзяржавамі з-за сфер эканамічнага і палітычнага ўплыву, пачынаецца барацьба за перадзел свету. У сувязі з тым, што да пачатку ХХ ст. свет быў падзелены паміж буйнымі краінамі, новы яго перадзел мог скончыцца толькі вайной. Можна выдзеліць галоўныя супярэчнасці: паміж старой каланіяльнай Англіяй і маладым драпежнікам – германскім мілітарызмам, а таксама суперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за ўплыву на Балканах. 2. Інтарэсы асобных дзяржаў, якія прэтэндавалі на вядучую ролю ў развіцці свету. Англія. У выніку нераўнамернага развіцця краін, яна паступова страчвае пазіцыі асноўнай прамысловай каланіяльнай дзяржавы. Стварыўшы моцны марскі флот, Германія кідае вызаў брытанскаму гасподству на моры. Францыя. Як і Англія, яна не хацела уступаць зверхпрыбыткаў ад эксплуатацыі калоній. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць захопленыя германіяй Эльзас і Латарынгію, але і далучыць Рурскі басейн да сябе і пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. Аўстра-Венгерская манархія, шматнацыянальная дзяржава, жадала захаваць адзінства ўнутры краіны і пашырыць свой уплыў на Балканах, захапіць Сербію. Італьянскія кіруючыя колы імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыму, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. ЗША разлічвалі таксама на аслабіць як германскі блок, так і Расію. Германія. Мілітарыстскія колы гэтай краіны імкнуліся стварыць "Вялікую Германію", куды павінны былі ўвайсці Айстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Германія таксама прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Германія хацела адарваць ад Расіі Польшчу, Фінляндыю, Беларусь, Украіну. Расія паслядоўна абараняла свае інтарэсы ў Карэі, Кітаі, Афганістане, на Балканах, у Іране ад экспансіі Англіі, Японіі і Германіі. Частка рускага дваранства і буржуазіі марыла аб Вялікай Славянскай імперыі на чале з Расіяй. 3. Стварэнне ваенна-палітычных саюзаў. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. утварыліся два саюзы імперыялістычных краін: Германія – Італія – Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія – Францыя – Расія (Антанта). Траісты саюз быў заключаны яшчэ ў 1882 г., Антанта ўтвараецца ў 1904 г., Расія далучаецца да апошняга аб'яднання ў 1907 г. На баку Антанты выступіла Японія, Германію падтрымала Турцыя. 4. Палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух у еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Расіі. У цэлым першая сусветная вайна насіла імперыялістычны, захопніцкі, несправядлівы характар. Толькі Сербія, Чарнагорыя, Бельгія вялі справядлівую вайну за свае вызваленне. Падставай для пачатку вайны з'явілася забойства 28 чэрвеня 1914 г. наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда. Пачаткам Вайны лічыцца 1 жніўня калі Германія аб'явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, што склала 75 % усяго насельніцтва зямнога шара. Сусветная вайна працягвалася 4 гады і 4 месяцы і дорага абайшлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак было забіта, паранена і пакалечана каля 30 млн чалавек. Становішча ў Беларусі. Улетку 1915 г. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Пастава-Баранавічы-Пінск. На тэрыторыі Беларусі апынулася каля 2,5 млн салдат расійскай арміі і каля 1 млн нямецкіх салдат. Каля 1, 5 млн бежанцаў хлынула з заходніх раёнаў Беларусі ва ўсходнія. Тысячы бяздомных, галодных людзей гінулі ад эпідэмій тыфу і іншых хвароб. Цяжка адбілася вайна на гаспадарцы тэрыторый Беларусі, незанятых нямецкімі вайскамі. У 1917 г. доля прадукцыі мясцовай прамысловасці, скіраваная на патрэбы насельніцтва, складала толькі 15-16% даваеннага ўзроўню. Разам з тым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапрацоўчая, хлебапякарная і інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Акрамя таго, на абарончыя работы прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з'яўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці. Гэта выклікала рост дарагоўлі, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі ў 1916 г. павялічыліся ў 5-6 разоў у параўнанні з 1913 г. Пачынаючы з 1915 г., назіраецца нарастанне рабочага руху і сялянскага руху. Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы на фронце ў 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі незадаволенасць салдат. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Вайна прывяла эканоміку Беларусі да ўпадку. Аб'ём прамысловай вытворчасці за гады вайны склаў каля 30 % даваеннага ўзроўню. Гарады былі перапоўнены ваеннымі і бежанцамі. Абвастрылася харчовая праблема. У вёсцы востра адчуваўся недахоп працоўных рук, скараціліся пасяўныя плошчы, зменьшылася пагалоў'е ската. Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасі ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Царызм ужо быў няздольны вывесці краіну з гэтага тупіка.
19. Лютаўская 1917 года рэвалюцыя ў Расіі. Двоеўладдзе. Развіццё беларускага руху. Да пачатку 1917 г. з-за рэзкага пагаршэння эканамічнага становішча, няўдач і вялікіх страт на фронце, а таксама з-за поўнай бяздарнасці ўрада, які не мог кіраваць краінай, царскі рэжым страціў давер літаральна ўсіх слаёў грамадства. 27 лютага ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных і салдат Петраградскага гарнізона, імератар Мікалай ІІ адрокся ад трона. 28 лютага пачалося адначасова фарміраванне Часовага ўрада і Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, большасць у якім складалі меньшавікі і эсеры. Пытанне аб уладзе было вырашана. Улада перайшла ў рукі Часовага ўрада, які прадстаўляў інтарэсы буржуазіі, капіталістычных памешчыкаў. Але ўлада буржуазнага ўрада была чыста намінальнай. Урад не меў аднаго з галоўных прызнакаў дзяржаўнай улады – узброенай сілы. Армія была на баку Петраградскага савета, другой улады. Як і ў Петраградзе, у краіне ствараюцца розныя органы ўлады – Саветы і буржуазныя органы, якія насілі розныя назвы – камітэты грамадскай бяспекі, камітэты грамадскіх прадстаўнікоў і г.д. Такім чынам, пытанне аб уладзе было вырашана ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі вельмі незвычайна: у форме двоеўладдзя. Новай уладзе трэба было вырашаць сацыяльна-эканамічныя і палітычныя праблемы, якія народ патрабаваў вырашыць неадкладна: 8-гадзінны рабочы дзень, спыненне вайны, зямельная рэформа. У адносінах да пытання аб зямлі ўрад аб'явіў, што закон аб зямельнай рэформе будзе прыняты толькі Устаноўчым сходам. Сяляне ж спадзяваліся, што новы ўрад вырашыць зямельнае пытанне неадкладна. Працяг вайны да перамогі – такая тактыка была ва ўрада ў адносінах да вайны. Яна не адпавядала чаканням працоўных. У Мінску аб звяржэнні царскага ўрада звесткі былі атрыманы 1.03.1917 г. 4 сакавіка быў сфарміраваны Мінскі савет рабочых дэпутатаў і яго Часовы выканаўчы камітэт. Прадстаўнікі памешчыкаў, буржуазіі, гарадскіх улад стварылі Часовы камітэт парадку і бяспекі. Такім чынам, і на тэрыторыі Беларусі ўтварылася двоеўладдзе. На працягу сакавіка – красавіка 1917 г.у Беларусі створана 37 Саветаў. Саветы на тэрыторыі Беларусі прызнавалі кіраўніцтва з боку Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, але таксама і Часовы ўрад пры ўмове яго дзейнасці на карысць народа. У гэты час сярод працоўных мас і саладт узрастаў уплыў бальшавісцкіх арганізацый. Прызывы бальшавікоў аб перадачы зямлі сялянам, аб заключэнні дэмакратычнага міру без анексій, кантрыбуцый з разуменнем і адабрэннем сустракаліся масамі. Бальшавікі ўнеслі сур'ёзны ўклад у разгром мяцежа А. Карнілава, які паспрабаваў з дапамогай контррэвалюцыйных сіл усталяваць ваенную дыктатуру. На мітынгах салдаты, рабочыя, сяляне патрабавалі перадачы ўсёй улады Саветам. Пачалася бальшавізацыя Саветаў. Такім чынам, адбывалася хуткая палітызацыя мас. У цяжкіх умовах вайны, голада, жабрацтва незадавальненне народа ўзмацнялася. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі значна ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. Ажывілася дзейнасць агульнарасійскіх партый, і ў першую чаргу кадэтаў. Кадэтаў падтрымлівалі эсеры і меньшавікі. Эсеры пасля звяржэння царызму схілілі на свой бок вялікую колькасць сялян і салдат, а таксама частку рабочага класа. Гэтаму спрыяла аграрная праграма эсераў. Аб уздыме нацыянальнай свядомасці сведчыла стварэнне нацыянальных арганізацый. Аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС). Галоўным праграмным патрабаваннем гэтай партыі была аўтаномія Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы. У маі 1917 г. арганізавалася Беларуская хрысціянская дэмакратыя. БХД абараняла асновы буржуазнага ладу, выступала за захаванне прыватнай уласнасці, за аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць яўрэйскія арганізацыі – Бунд, Яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЯСДРП) і інш. Гэтыя партыі ўсімі сіламі дапамагалі Часоваму ўраду ў выкананні яго мерапрыемстваў. Вясной 1917 г. узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Да сярэдзіны 1917 г. яна налічвала каля 5 тысяч членаў і спачуваючых. БСГ падтрымлівала Часовы ўрад, заклікала сялян не захопліваць памешчыцкія землі, а чакаць пакуль зямельнае пытанне вырашыць "краявы сейм аўтаномнай Беларусі", вяла агітацыю за федэратыўную рэспубліку з аўтаноміяй Беларусі. Па праграмных патрабаваннях блізка да БСГ стаяла Беларуская Народная грамада (БНГ). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі ўтварылася разгалінаваная сетка розных партый і арганізацый. Каб узмацніць свой уплыў на развіццё грамадства, некаторыя з іх імкнуліся да аб'яднання. Па ініцыятыве БНПС 25 сакавіка 1917 г. быў скліканы з'езд "беларускіх дзеячаў". Асноўная мэта з'езда – аб'яднанне ўсіх нацыянальных сіл і накіраванне іх у рэчышча барацьбы за "нацыянальны ідэал". На з'езде быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). 8-12 ліпеня 1917 г. адбыўся другі з'езд беларускіх партый і арганізацый. На з'езде замест скасаванага Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. Асноўныя праграмныя патрабаванні Рады: аўтаномія Беларусі ў складзе Расіі, развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска. Палітычная сітуацыя ў Беларусі характарызавалася складанасцю і супярэчнасцямі. Былі палітычныя партыі, арганізацыі, але адзінай аўтарытэтнай сілы, якая б узначаліла нацыянальна-дэмакратычны рух, не было. Ды і сярод беларусаў не было адзінства адносна сваёй палітычнай будучыні.
20. Кастрычніцкая 1917 года рэвалюцыя ў Расіі і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі. Прычыны. На працягу 8 месяцаў буржуазія знаходзілася пры ўладзе і пры гэтым не ажыццявіла карэнных перамен. Працягвалася вайна, не былі вырашаны нацыянальнае і аграрнае пытанні, не праводзіліся сацыяльныя рэформы. У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Улада была перададзена II Усерасійскаму з’езду Саветаў. Мінскі Савет, дзе большасць мелі ўжо бальшавікі, выдаў загад за першым нумарам пад агульнай назвай – “Уся ўлада саветам!”. 26 кастрычніка пры Мінскім Савеце быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які павінен быў садзейнічаць умацаванню савецкай улады. Аднак прыхільнікі Часовага ўрада так сама актывізаваліся. Імі 27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі (маецца на ўвазе Лютаўская). 1.11.1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў разагнаны. На працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі. У буйных гарадах ствараліся Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Толькі ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага патрабавалася ўмяшальніцтва вайсковых сіл. Былі накіраваны войскі на ліквідацыю Стаўкі. 18.11.17 г. Магілёўскі Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварый ВРК. Да 18.11.17 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена і на фронце. Для ўмацавання новай улады важнае значэнне мелі з’езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў губерняў і фронту, якія адбыліся ў лістападзе-снежні. Яны легалізавалі новую ўладу – зацвердзілі структуру яе органаў, вызначылі сістэму кіравання, абралі выканкамы, адобрылі першыя Дэкрэты савецкай ўлады – аб зямлі і міры і інш. Перш за ўсё, бальшавікі стваралі сваю структуру палітычнай ўлады. Усе органы ўлады Часовага ўраду былі ліквідаваны. У Мінску адбыліся з’езды Саветаў. Па выніках з’ездаў быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) – вышэйшы орган улады ў краі. 26 лістапада 1917 г. быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Новая ўлада праводзіла мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне агульнай сітуацыі ў краіне. · Адной з першых была ліквідавана старая судовая сістэма. У Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі рэвалюцыйныя трыбуналы. · Браліся пад кантроль фінансы. Былі нацыяналізаваны ўсе прыватныя банкі і створаны адзіны Дзяржаўны банк з аддзяленнямі-канторамі на месцах. · Уводзіўся рабочы кантроль на прадпрыемствах з мэтай барацьбы з сабатажам чыноўнікаў, прадпрымальнікаў і банкіраў. · Праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці. · У сацыяльнай палітыке быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, для падлеткаў працоўны дзень скарачаўся да 4-6 гадзін, быў уведзены штотыднёвы адпачынак, святочныя дні, аплачвоемы адпачынак · Прымаліся спробы вырашыць жыллёвае пытанне, палепшыць медыцынскае абслугоўванне, ліквідаваць беспрацоўе, дзеля гэтага ствараліся біржы працы. · Вырашалася харчовае пытанне. Былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы, што кантралявалі прыватны гандаль; уводзілася хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб. · У культурнай палітыке галоўнай мэтай была ліквідацыя непісьменнасці. · Аграрнае пытанне вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб зямлі: гэта – нацыяналізацыя зямлі, канфіскацыя панскіх зямель, ураўняльнае землекарыстанне. · Улады падтрымлівалі стварэнне калектыўных гаспадарак (камуны, сельгасарцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Сацыялістычныя пераўтварэнні ў народнай гаспадаркі Беларусі мелі кардынальны характар. Аднак ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 511; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.235.66 (0.012 с.) |