Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы.Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Што прывяло Рэч Паспалітую да крызісу і падзелаў. Прычын было некалькі. І першая – палітычны лад Рэчы Паспалітай. Найбольш небяспечным для дзяржаўнасці былі так званыя “шляхецкія залатыя вольнасці”: выбранне манарха, liberum veto, канфедэрацыі. Выбранне манарха вяло да такой з'явы, як подкуп. Карупцыя стала звычайнай справай палітычнага жыцця краіны. Шляхта Рэчы Паспалітай карысталася яшчэ і такой вольнасцю, як права на стварэнне канфедэрацыі. Гэта значыць, што калі кароль дзейнічаў насуперэк шляхце, то апошняя мела права адмовіцца ад падпарадкавання каралю і выступіць супраць яго. Шляхецкія вольнасці вянчала “liberum veto” (аднагалоснае прыняцце рашэнняў), якое не толькі нараджала анархію, але магло наогул паралізаваць цэнтральную ўладу. Наступнай прычынай аслаблення Рэчы Паспалітай была рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Да ўсяго папярэдняга дадаецца спалучэнне рэлігійнага і нацыянальнага прыгнёту з феадальным. Невыносным было становішча сялян. Паншчына даходзіла да 12 дзён на тыдзень. Акрамя дзяржаўных падаткаў селянін павінен быў выконваць: - фурманковую павіннасць; - вартоўную службу; - рамонт дарог, мастоў; - гвалты, талокі. Усё гэта вяло да ліквідацыі стымулаў да працы. Паглыбіла палітычны і эканамічны крызіс Рэчы Паспалітай барацьба паміж магнатамі за ўладу. Не апошнюю ролю ў аслабленні дзяржавы адыгралі шматлікія знешнія і ўнутраныя войны, якія вяла Рэч Паспалітая амаль з самага пачатку свайго існавання: 1558 – 1583 гг. – 25-гадовая лівонская вайна з Расіяй за балтыйскае ўзбярэжжа; 1648 – 1653 гг. – антыфеадальная вайна на тэрыторыі Беларусі; 1654 – 1667 гг. – руска-польская вайна; 1700 – 1721 гг. – Паўночная вайна, у якой на баку Расіі разам з Даніяй, Саксоніяй удзельнічала Рэч Паспалітая; 1740 –1744гг.– паўстанне Васіля Вашчылы. Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы. Жнівень 1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем). Студзень 1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Правабярэжная Украіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром. Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь. Урад Кацярыны II, пад час праўлення якой адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай, і Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, праводзіў на новых тэрыторыях цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі.
13. Негатыўныя і пазітыўныя вынікі ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, урад якой праводзіў на новых тэрыторыях цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі. На Беларусі з 1777 г. былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністратыўныя органы кіравання і расійская сістэма адміністратыўнага падзелу. Губерніі былі падзелены на паветы. Кіруючыя пасады займалі прысланыя з расійскіх губерній чыноўнікі. Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маёмасць. Урад займаўся распаўсюджаннем русскага землеўладання на далучаных землях.. Да пачатку XIX ст. было раздадзена рускім дваранам 208.550 душ (1/4 частка дзяржаўных сялян Беларусі). Адразу пасля далучэння сялянам была зроблена значная палёгка, але праз некалькі год падушны падатак быў уведзены ў поўным аб’ёме. Дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі серабром (да 1811 г.), у той час як рускія сяляне плацілі асігнацыямі, курс якіх да сярэбраных грошаў быў у некалькі разоў меншы. Да того, у дачыненні сялян уводзілася рэкруцкая павіннасць, невядомая ў Рэчы Паспалітай. Што тычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права. Для яўрэйскага насельніцтва вызначалася “мяжа аседласці”, у якую ўваходзілі беларускія і частка ўкраінскіх губерняў. Ім дазвалялася жыць толькі ў гарадах гэтых губерній, займацца толькі рамёствамі і гандлем, забаранялася займацца земляробствам. Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю паспрыяў павялічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлёвыя сувязі і развівалася мануфактурная прамысловасць. Такім чынам можна вылучыць станоўчыя і адмоўныя бакі знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Станоўчае 1. Расія была больш развітай у эканамічных і палітычных адносінах чым Рэч Паспалітая, гэта спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю беларускіх зямель; 2. Беларусь была выратавана ад эканамічнай і палітычнай замкнёнасці; ад міжсобных магнацкіх войнаў; 3. Уваходжанне ў склад Расіі дало імпульс паскарэнню працэса капіталістычнага развіцця ў Беларусі, далучыла яе гаспадарку да агульнарасійскага рынку; 4. Прывяло да кансалідацыі беларускага народа, росту яго самасвядомасці, фарміравання беларускага характару, да узаемаабагачэння культур; 5. На гэты час прыпадае пачатак фарміравання беларускай нацыянальнай культуры, сучаснай літаратурнай мовы і літаратуры. Адмоўнае 1. Пасля ўваходжання ў склад Расіі было ліквідавана самакіраванне ў гарадах; 2. Уводзілася падушная сістэма падаткаабкладання; 3. У выніку падараванняў рэзка скарацілася колькасць дзяржаўных сялян; 4. Уводзілася рэкруцкая павіннасць; 5. На тэрыторыі Беларусі насаджаліся ваенныя пасяленні; 6. Урадам праводзілася прадваранская палітыка; 7. Праводзілася палітыка русіфікацыі і паланізацыі мясцовага насельніцтва па прынцыпу: сяляне гэта рускія, шляхта гэта дваране; 8. Была ліквідавана вуніяцкая царква. У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгонніцтва, паскорылася эканамічнае развіццё, а палітычнае і культурнае жыццё пераарыентавалася ў усходнім накірунку. 14. Эпоха Асветніцтва ў Еўропе і ў Беларусі. Мэта Асветніцтва састаяла ў крытыцы рэлігійных забабонаў, у барацьбе за верацярплівасць, свабоду навуковай думкі, за розум супраць веры, за даследаванні супраць аўтарытэта. Ідэйнай асновай змен у жыцці стала ідэалогія Асветніцтва. XVIII ст. у Еўропе называюць таксама эпохай Асветніцтва. Філасофскай асновай светапогляду эпохі Асветніцтва быў рацыяналізм. Асветнікі тых часоў разглядалі розум як найбольш важную характарыстыку чалавека, як найбольш яскравае праяўленне ўсіх яго якасцей: свабоды, актыўнасці, ініцыятывы і г.д. Чалавек як разумная істота прызваны перабудаваць грамадства на разумнай аснове. Найбольш яскрава, у класічнай форме, ідэалогія Асветніцтва развівалася ў Францыі. Французскае Асветніцтва XVIII ст. аказала значны ўплыў не толькі на прыватна Францыю, ала і на шэраг іншых краін. Характэрныя рысы эпохі Асветніцтва, яе праблемы і сам чалавечы тып асветніка ярчэй за ўсё увасобіліся ў творчасці і жыцці Вальтэра (1694 - 1778). Ён увайшоў у гісторыю культуры як фізік і псіхолаг, магутны палеміст, сатырык, публіцыст. Ён узняў званне журналіста, літаратара, вучонага на вышыню, невядомую феадальнаму грамадству. Жан-Жак Русо (1712 - 1778) у трактаце “Аб грамадскай дамоўленасці” абаснаваў права народа на звяржэнне абсалютызму. Значнае развіццё асветніцкі рух атрымаў у Англіі. Адны з асветнікаў імкнуліся перавыхаваць людзей праз мараль і вельмі асцярожна азначалі недахопы сучаснага ім палітычнага строя Англіі (Джозеф Адзісон, Рычард Стыль, Колі Збор). ншыя (Джонатан Свіфт, Джон Арбетнот) імкнуліся прааналізаваць недахопы і іх прычыны ў грамадстве. У асноўных рысах палітычная праграма англійскага Асветніцтва была сфармулявана яшчэ ў XVII ст. філосафам-матэрыялістам Джонам Локам (1632 - 1704) – стваральнікам ідэйна-палітычнай дактрыны лібералізма (замацаванне асноўных правоў і свабод грамадзян у законах, прадстаўнічае праўленне, рэлігійная цярпімасць, недатыкальнасць уласнасці). Асветніцтва ў Германіі ўяўляла сабой складаную з'яву з-за палітычнай раздробленасці краіны. Яна ўсё яшчэ складвалася з мноства карлікавых манархічных дзяржаў. З-за эканамічнай і палітычнай раздробленасці нямецкі народ, нягледзячы на агульнасць мовы і культуры, не склаў у той час адзінай нацыі. Асэнсаванне сваей слабасці прымушала нямецкую буржуазію імкнуцца да кампрамісу з феадалізмам і абсалютызмам. Рознабаковыя шляхі, якімі ішло Асветніцтва, зрабіла яго унікальнай лабараторыяй чалавечай думкі. Менавіта тут вытокі асноўных ідэй лібералізма, сацыялізма і камунізма, так моцна паўплываўшых на сусветнае развіццё ХІХ – ХХ ст. Беларусь, як частка Еўропы, зрабіла свой уклад ў развіццё асветніцкіх ідэй. Ужо ў сярэдзіне XVIII ст. моладзь Беларусі магла атрымаць больш свецкую, чым раней, адукацыю. Гэтаму садзейнічала дзейнасць польскага педагога, асветніка С. Канарскага. Пад кіраўніцтвам С. Канарскага ў царкоўных каталіцкіх школах уводзіцца польская мова, пашыраецца выкладанне прыродазнаўства, грамадска-эстэтычных дысцыплін. На дасягненне рэфарматарскай дзейнасці С. Канарскага абапіраліся дзеячы створанай у 1773 г. адукацыйнай камісіі, першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы. Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў у Беларусі адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная А. Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж. Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад. Беларусь эпохі Асветніцтва вылучыла асоб, якія ўнеслі значны ўклад ў еўрапейскую навуку: астраном Марцін Пачобут-Адляніцкі, філосаф Казімір Нарбут, кампазітар і пісьменнік Міхаіл Клеафас Агінскі, філосаф, логік, псіхолаг Анёл Доўгірд. Такім чынам, Беларусь не стаяла ў баку ад Асветніцтва, рысы гэтай эпохі знайшлі адлюстраванне ў жыцці краіны.
15. Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў Беларусі. Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. шляхта не страціла надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы 50-60-х гг. З’явілася ўплывовая рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, якая акрамя аднаўлення дзяржаўнасці ставіла яшчэ шмат іншых мэтаў. Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і калектыўныя заявы на імя цара. “Чырвоныя” – гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны ў сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі. У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя надзелы, але свае маёнткавыя землі аддаваць адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае паўстанне. Больш радыкальныя былі левыя – ці рэвалюцыянер-дэмакраты. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, агучылі права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў. Левыя патрабавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне і перадаць усю зямлю сялянам. Для кіравання падрыхтоўкай паўстання “чырвоныя” вясной 1862 г. стварылі ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт, які потым кантралявалі “белыя”, а летам 1862 г. у Вільні ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт – у які ўваходзілі і “чырвоныя” і “белыя”. К.Каліноўскі, В.Урублеўскі і Ф.Ражанскі выдаюць 7 нумароў газеты “ Мужыцкая праўда ” – агітацыйнага выдання, арыентаванага на сялянства. Паўстанне пачалося ў Варшаве ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г. ЛПК выдаў Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. У ім абвяшчалася раўнапраўе ўсіх грамадзян, сялянскія надзелы аб’яўляліся ўласнай маёмасцю сялян, адмяняліся феадальныя павіннасці, беззямельныя сяляне атрымлівалі невялікія надзелы. Але адначасова захоўвалася памешчыцкае землеўладанне і выкупная здзелка не была адменена. 1 лютага 1863 года ЛПК звярнуўся з адозвай да насельніцтва Беларусі і Літвы прыняць удзел у паўстанні. У сакавіку-красавіку 1863 года паўстанцкія атрады былі сфарміраваны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У красавіку нават быў захоплены павятовы горад Горкі (Магілёўская губерня). У атрадах сялян было толькі каля 20%. Гэта было вынікам значных уступак сялянам з боку ўрада. Царскі ўрад хутка кінуў вялікія сілы на падаўленне паўстання. Неабмежаваныя паўнамоцтвы атрымаў новы Віленскі генерал-губернатар М.М.Мураўёў. Актыўныя дзеянні Мураўёва, разнагалоссі паміж паўстанцамі паўплывалі на яго вынік. У маі 1863 года Мураўёў прыбыў у Вільню і паўстанне было задушана на большай частцы Беларусі. Восенню 1863 года на Беларусі паўстанне практычна было падаўлена. У студзені 1864 года ўлады арыштавалі Каліноўскага, а пакаралі смерцю яго 10 сакавіка 1864 года. У апошнія тыдні свайго жыцця К.Каліноўскі напісаў і перадаў на волю “ Лісты з-пад шыбеніцы ”. Па сваёй сутнасці паўстанне 1863 года было дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяржаўя, прыгонніцтва, нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці. Удзельнікі паўстання, якія былі схоплены ўладамі, падвяргаліся рэпрэсіям. 128 паўстанцаў было пакарана смерцю, больш за 10 тысяч саслана на катаргу ці на пасяленне на акраіны імперыі. У той жа час змяняліся ўмовы правядзення сялянскай рэформы, урад пайшоў на значныя ўступкі сялянам. З-за паўстання на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з істотнымі абмежаваннямі, а земская рэформа наогул затрымалася амаль на 50 год. Паўстанне паўплывала на развіццё рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Еўропе, і самае галоўнае – садзейнічала абуджэнню беларускай нацыянальнай самасвядомасці.
16. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў ХІХ ст. у Расійскай імперыі і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Прычыны рэформ: · перажыткі феадалізму ў эканамічных і палітычных парадках імперыі, якія перашкаджалі яе руху наперад. І галоўнай перашкодай было прыгонніцтва. · Крымская вайна 1853-1856 гг. паказала ўсю глыбіню адсталасці феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін. · адной з галоўных прычын рэформ быў сялянскі рух.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 1690; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.54.100 (0.008 с.) |