Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы рэчы паспалітайСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, Liberum veto і “Pacta conventa”. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на працілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі. Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Знікаюць паняцці маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём. Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pacta conventa”, так і пастановы сейма. “Pacta conventa” – гэта заключэнне з прэтэндэнтамі на польскі прастол пагаднення, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. Liberun veto магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не пазволям” (г.зн. не згодзен з пастановай сейма) і прыпыніў пастанову сейма. Так за 1744–1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай. У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае аслабленне манархічнай улады, узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення. Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці. Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні. Адным з буйных сялянскіх рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскім старастве, уладанні князя І.Радзівіла. Арандатары гэтага стараства ўжывалі грабёж, насілле, мардаванне сялян. Непасрэднай прычынай паўстання 1740 г. на чале з Канстанцінам Вашчылай быў арышт і прыгавор да пакарання смерцю 18 сялян па падазрэнні ў падпальванні дома аднаго з арэндатараў. У руху ўдзельнічала некалькі тысяч чалавек. І.Радзівіл быў вымушаны перадаць стараства іншаму арандатару, але ўлетку 1743 г. барацьба перарасла ва ўзброеннае паўстанне. Паўстанцы праганялі і забівалі чыноўнікаў, не прымалі распараджэнняў Радзівіла. На пачатку 1744 г. І.Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага і пешага войскаў з артылерыяй. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя – жывымі пасаджаны на кол). Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны. У час Паўночнай вайны Сапега перайшоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць айчыну. У часы кіравання Аўгуста ІІІ (1733–1763, сын Аўгуста ІІ) у палітычным жыцці з’яўляецца новая рыса – зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў. У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай працідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі. Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства. 3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, Liberum veto і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на два гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. Каралю і радзе належала выканаўчая ўлада. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчанне – набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян. 14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне ранейшага парадку кіравання краінай. Зноў пачалася грамадзянская вайна, кароль далучыўся да канфедэратаў. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў. Гэты падзел выклікаў пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Мэта паўстання – адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. З 22 па 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Але абаронцы айчыны не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоплены паўстаннем, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання. Супраць Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. У бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола. У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI – КАНЕЦ XVIII ст.) У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды: 1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух; 2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока; 3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму. Асвета і кнігадрукаванне. У XVI ст. разам з развіццём традыцый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У 70 – я гады XVI ст. на Беларусі існавалі кальвінісцкія школы ў Брэсце, Нясвіжы, Мінску і г.д. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Таксама існавалі і арыянскія школы. У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы, спачатку ў Вільні, а затым і ў іншых гарадах. У школах вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская, польская), арыфметыка, геаграфія і іншыя дысцыпліны. Індывідуальнае навучанне замянялася класна-урочным, якое дажыло да нашага часу. Навучальны год пачынаўся 1 верасня. Брацкія школы з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання. Брацкія друкарні ў Вільні, Куцейне і Магілёве выдавалі большасць кніг богаслужэбнага зместу. Адметную ролю ў кірылічным кнігадрукаванні адыграў беларускі друкар магіляўчанін Спірыдон Собаль, які на тэрыторыі Беларусі адчыніў дзве друкарні. Адну – у Куцейне (ля Оршы) у 1630 г. і выдаў тут на беларускай мове “Малітвы паўсядзённыя”, “Буквар”, “Часаслоў”. У 1635 г. ён адчыніў друкарню і ў Буйнічах (пад Магілёвам), дзе выдаў “Псалтыр”. У літаратуры апісаны 18 яго выданняў. У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад кіраўніцтвам С. Канарскага. Рэформа пахіснула манаполію езуітаў у галіне асветы, значную ўвагу надала прыродазнаўчым навукам. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі. Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча. У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле (1574) з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкальную рацыяналістычную крытыку кніг Новага Запавету. У творы “Аб найгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры” (1576 г., Лоск) ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Грамадска-палітычныя погляды яго былі памяркоўна гуманістычнымі. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды. Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў. Выступаў за набліжэнне асветы да працоўных мас. Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі. Яго асноўныя творы – “Казанні”. Афанасій Філіповіч – абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў. Праз свой “Дыяруш”, які з’яўляецца зборам твораў, ганьбіць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы. Адной з зорак старажытнай беларускай літаратуры з’яўляецца Мялецій Сматрыцкі (1572–1630). Ён – аўтар “Граматыкі”. Асобае месца сярод яго твораў займае “Фрынас” (1610), у якім Сматрыцкі звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам. Новай з’явай у беларускай літаратуры была палітычная сатыра – “Прамова Мялежкі”, “Ліст да Абуховіча”. Аўтары высмейваюць самавольства шляхты, прадажнасць, ваенна-палітычную бяздарнасць. Ананімная лірычная паэма “Лямант на смерць Лявона Карповіча” услаўляе чалавека як носьбіта высокіх маральных якасцей, мужнага змагара за веру продкаў, узнімае яго да ўзроўню хрысціянскага святога. Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы. Адна з іх мае назву: “Комедия притчи о блудном сыне”. Найбольш значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з’яўляюцца “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”. Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Важнай з’явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Сапегі, Тызенгаўзы і іншыя, утрымлівалі ў сваіх маёнтках капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся кампазітарамі і музыкантамі, як Міхал Клеафас Агінскі, аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай”. У свецкай музыцы XVI–XVIII стст. найбольш характэрным жанрам быў кант – шматгалосая песня свецкага зместу. У Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны “Канцыянал” – адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў. У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрня па вырабу музычных інструментаў. Аркестры беларускіх магнатаў часам былі буйнейшыя за вядомыя заходнееўрапейскія. Напрыклад, аркестр М. Агінскага налічваў 106 інструментаў, а аркестр Гайдна толькі 14. Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а таксама твораў М.К. Агінскага. Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага тыпу – з выхадам вялікай колькасці спевакоў, з паказам водных феерый. Частка сцэны затаплялася вадой і па ёй плавалі лодкі. Не менш вядомы быў Нясвіжскі тэатр Францішкі Уршулі Радзівіл. Для свайго тэатра яна напісала 16 драматычных і оперных лібрэта. Спачатку тэатр з’яўляўся аматарскім: на сцэне выступалі члены княжацкай сям’і, госці, сваякі. У другой палове XVIII ст. з’яўляюцца іншаземныя артысты і артысты з прыгонных сялян. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавалі некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Прыгонныя і прыватныя тэатры таксама працавалі ў Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы. Выяўленчае мастацтва. Ідэі Адраджэння, а затым і барока, праніклі ў майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Адбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага стыляў з мясцовай беларускай школай. У выніку сінтэзу розных школ і напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой уласціва вернасць канону, шырокае выкарыстанне этнаграфічных элементаў. На Беларусі існавалі некалькі іканапісных школ: магілёўская, полацка-віцебская, палеская, гродзенская, слуцка-мінская. Другім важным напрамкам быў манументальны жывапіс. Сапраўдным творам мастацтва ў манументальным жывапісе з’яўляецца роспіс Мікалаеўскай царквы ў Магілёве – “Новазапаветная троіца”. У пачатку XVIII ст. у манументальным жывапісе распаўсюджваецца стыль барока, яму характэрна маляўнічасць, багацце ўзору, прасторавасць. Папулярным відам станкавага жывапісу ў XVI–XVIII стст. становіцца партрэт. Ствараюцца родавыя галерэі (партрэтныя галерэі Тышкевічаў, Радзівілаў і інш.). Таленавітым мастаком і гравёрам XVI – пачатку XVII ст. з’яўляўся Тамаш Макоўскі. У 1613 г. у Амстэрдаме ён надрукаваў карту Вялікага княства Літоўскага. У дадатку да яе давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы: прыродныя багацці, народныя звычаі, гандлёвыя шляхі, навучальныя ўстановы Полацка і Нясвіжа, рэкі, азёры, гарады, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Тамаш Макоўскі з’яўляецца аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Смаленска і іншых старажытных гарадоў. У канцы XVIII ст. барока саступае месца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму. Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых сцен. У Мінску ў другой палове XVI ст. вызначаліся пяць асноўных раёнаў забудовы: 1) Замчышча, якое існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8 Сакавіка. 2) Нізкі рынак, альбо Стары (Нізкі) горад – цэнтральнае гандлёвае месца, дзе сёння знаходзіцца Петрапаўлаўская царква. 3) Высокі рынак, альбо Верхні горад, размяшчаўся там, дзе сёння плошча Свабоды, вуліцы Бакуніна, Герцэна і інш. 4) Траецкае прадмесце, дзе знаходзіўся рынак, жылыя дамы. 5) Татарскае прадмесце. У XVI – першай палове XVII ст. былі пабудаваны: Нясвіжскі замак, Нясвіжскі фарны касцёл. Таксама замкі і касцёлы хутка будаваліся і ў іншых гарадах Беларусі. Позняму беларускаму барока ўласцівы хвалістыя абрысы вежаў і франтонаў. Яно атрымала назву “віленскае барока”. У гэты час пачынаюць будаваць ратушы, будынкі навучальных устаноў, палацы. Найбольш знакамітыя палацавыя ансамблі гэта: палац Тызенгаўза ў Гродне і палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы. У пачатку XVIII ст. была заснавана ў Слуцку мануфактура па вытворчасці паясоў. Паясы ткаліся з залатых, шаўковых і сярэбраных нітак. Усяго было выраблена каля 10 тыс. слуцкіх паясоў. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ · § 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі · § 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30–50-х гадоў XIX ст. · § 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Сялян, як прыгонных, запісалі за новай дзяржавай іх паны з паручыцельствам духавенства. Асобам, якія не жадалі прысягаць новай уладзе, было прапанавана ў 3-месячны тэрмін прадаць сваю нерухомасць і выехаць за мяжу. Па заканчэнні гэтага тэрміну іх маёмасць перадавалася ў казну. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе. На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796–1797 гг. тут была праведзена адміністрацыйная рэформа, паводле якой ствараліся губерні: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам; Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоўская з губернскім горадам Вільняй. У 1802 г. у выніку новага адміністрацыйнага падзелу Расіі Беларуская губерня падзялялася на Магілёўскую і Віцебскую. Яны ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Літоўская губерня падзялялася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоўскае генерал-губернатарства. Генерал-губернатары з’яўляліся даверанымі асобамі імператара і надзяляліся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі, у якія ўваходзілі віцэ-губернатар, саветнікі, пракурор, сакратары і іншыя чыноўнікі. Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў. У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. У XVIII ст., калі ў Еўропе хутка развіваўся капіталізм, у Рэчы Паспалітай працягваў панаваць феадальны лад, які знаходзіўся ў сваім апагеі. У Расіі ж з яе абсалютызмам дваране, нягледзячы на моцную залежнасць ад цэнтральнай улады, імкнуліся прыстасавацца да новых умоў гаспадарання. Рускія памешчыкі раней, чым у Рэчы Паспалітай, пачалі пераводзіць сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты – грашовы чынш. Разам з тым дваранская зямельная ўласнасць у Рэчы Паспалітай раней, чым у Расіі, згубіла свой умоўны характар. Яшчэ ў пачатку XVIII ст. “паспалітае рушэнне”, служба ў якім лічылася неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, ужо не склікалася. У Расіі толькі маніфест Пятра ІІІ ад 1762 г. вызваліў дваранства ад нясення дзяржаўнай службы. Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта. У Беларусі дробная шляхта па свайму прававому становішчу практычна не адрознівалася ад магнатаў. Яна не прывыкла да бясспрэчнага паслухмянства дзяржаўнай уладзе. Традыцыя гэта ўзыходзіла яшчэ да эпохі “залатых вольнасцей шляхецтва”. Улада караля ў Рэчы Паспалітай была вельмі слабай. Ён быў пазбаўлены заканадаўчых паўнамоцтваў і з’яўляўся ўсяго толькі вярхоўнай выканаўчай уладай. Дзейнасць вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне – Сейма – была паралізавана. Традыцыі ж палітычнага жыцця ў Расіі былі зусім іншыя. Таму палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі спачатку вызначалася надзвычайнай асцярожнасцю. Урачыстыя абяцанні расійскага ўрада не кранаць набытых беларускай шляхтай правоў і існуючых грамадскіх адносін абумовілі спакойны пераход новападданых у новую дзяржаўную залежнасць. Тым, хто прыняў прысягу, даваліся правы расійскага дваранства (пры захаванні многіх ранейшых правоў), маёнткі з сялянамі. Ухіліўся ад прысягі толькі шэраг буйных магнатаў: двое Радзівілаў (ваявода віленскі і староста рэчыцкі); трое Агінскіх (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода трокскі); Сапега (ваявода полацкі і гетман польскі і літоўскі); Салагуб (ваявода віцебскі); Пацей (вялікі стражнік літоўскі); Чартарыйскі (ваявода рускі). Разам з тым расійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей. Кацярына ІІ абвясціла таксама, што “каждое состояние (сословие) из жителей присоединённых земель вступает с самого сего дня во все одному свойственные выгоды по всему пространству империи Российской”. Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. былі праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы. Асноўная частка беларускай шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам. У 1785 г. на гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай ІІ у “Даравальнай грамаце гарадам”. У гарадах адмянялася панаванне свецкіх ці духоўных феадалаў, скасоўвалася магдэбургскае права. Шматлікія прыватныя гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў Думе – прадстаўнічым органе з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было ў Расіі. У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў, маёмасць каталіцкіх касцёлаў, кляштараў захоўвалася ў недатыкальнасці. Засноўвалася Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве, што адпавядала інтарэсам польскага і апалячанага беларускага дваранства. Забаронены рымскім папам у 1773 г. ордэн езуітаў знайшоў сабе прытулак да 1820 г. на землях Усходняй Беларусі. Аднак каталіцкаму духавенству катэгарычна забаранялася схіляць да сваёй веры праваслаўных. Такая ж верацярпімасць была праяўлена і ў адносінах да уніятаў: мінскае і беларускае праваслаўныя епархіяльныя кіраўніцтвы былі папярэджаны аб тым, што нельга прымушаць уніятаў прымаць праваслаўную веру, а патрэбна “возбуждать добровольное желание”. Святары, якія парушалі гэты ўказ, падлягалі адлучэнню ад сваіх прыходаў. Толькі ў 1794 г. пасля паўстання Т. Касцюшкі Кацярына ІІ выдала ўказ, каб ніхто з шляхты, духоўных або ўрадавых асоб не рабіў перашкоды пры пераходзе з уніяцтва ў праваслаўе. Аднак гэты працэс праходзіў марудна з-за супраціўлення памешчыкаў-католікаў. Для яўрэйскага насельніцтва ў 1794 г. устанаўлівалася “мяжа аселасці”. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем, але не дазвалялася займацца земляробствам. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што яны будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Ліквідаваліся існаваўшыя ў вялікай колькасці розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва. Замест іх уводзіліся падушны падатак і земскі збор. Але, улічваючы цяжкі стан беларускага насельніцтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На працягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі. Расійскі ўрад усяляк імкнуўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, здаўна ўстаноўленыя на тэрыторыі далучаных зямель. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Але мясцовая адміністрацыя ўстанаўлівалася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе. Як бачым, у першы час пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ўрад імкнуўся не выкарыстоўваць жорсткія меры ў адносінах да мясцовага насельніцтва, спрабуючы тым самым прыглушыць апазіцыйныя настроі. Аднак, нягледзячы на памяркоўнасць палітыкі расійскага ўрада, значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якая страціла сваё прывілеяванае становішча, засталася незадаволенай. Гэта прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях. Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай ІІ у Беларусі рускім дваранам ды чыноўнікам, усяго 180 550 сялянскіх душ мужчынскага полу. Павел І падараваў памешчыкам яшчэ каля 28 тыс. сялянскіх душ. У выніку гэтых падараванняў плошча землеўладання рускіх памешчыкаў у Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. складала ўжо 21,7 % пры іх 1 % у агульнай вазе ўсіх памешчыкаў. Пасля 1801 г., з-за моцнага супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх, раздача маёнткаў у Беларусі ўрадам Аляксандра І была спынена. Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства. У адносінах да апазіцыйна настроенай шляхты быў выкарыстаны такі сродак барацьбы, як канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. Канфіскацыя праводзілася ў некалькі этапаў. Першыя канфіскацыі прыпадаюць на 1773–1775 гг. Яны былі накіраваны супраць той часткі магнатаў і шляхты, што не захацела прынесці прысягу новай уладзе. Наступная хваля канфіскацый была накіравана супраць удзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794 г.). У 1812–1813 гг. пачалася новая хваля канфіскацый. Урад адбіраў маёнткі ў калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з войскам Напалеона. Беларусь напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Пасля перамогі Францыі над Прусіяй у 1807 г. Напалеон і Аляксандр І дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаўскага княства, што мела прапагандысцкі характар: Напалеон клапаціўся пра Польшчу, бо яна служыла яму плацдармам для нападу на Расію. Урад Расіі ў процівагу Напалеону таксама вёў прапаганду, абяцаючы аднавіць Рэч Паспалітую і Вялікае княства Літоўскае. У лютым 1811 г. высокі расійскі саноўнік А. Чартарыйскі па прапанове Аляксандра І ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 – пачатку 1812 г. група ўраджэнцаў Беларусі (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі і інш.) падрыхтавала праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі па прыкладу Фінляндыі. 24 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія Напалеона перайшла граніцу з Расіяй. У склад яе ўвайшла значная колькасць польскіх вайскоўцаў (каля 60–70 тыс. чалавек). Быў сфарміраваны корпус пад камандаваннем князя Ю. Панятоўскага, які актыўна змагаўся на баку напалеонаўскай арміі супраць Расіі. Князь Дамінік Радзівіл за свой кошт сфарміраваў уланскі полк. 28 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што шляхта Беларусі будзе да яго больш прыхільнай, калі ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай у Вільні па распараджэнні Напалеона быў утвораны Часовы ўрад пад назвай “Камісія Вялікага княства Літоўскага”. Дзейнасць Камісіі распаўсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, т. зв. “польскае праўленне”. Але гэтыя марыянетачныя ўрады павінны былі перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі французскую армію. Рускі герб быў заменены на аднагаловага арла. У хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты. Шляхта, якая толькі што прысягала на вернасць Расійскай імперыі, амаль усюды сустракала французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. Просты ж беларускі народ у асноўным стаў на шлях партызанскай вайны з французамі. Велізарнаму войску Напалеона ў межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны ў чэрвені 1812 г. супрацьстаялі тры рускія арміі: 1-я – генерала М.Б. Барклая дэ Толі, 2-я – генерала П.І. Баграціёна, 3-я – генерала А.П. Тармасава. Каб перакрыць французам шлях на Кіеў, 3-я армія была пакінута ў Валынскай губерні. А 1-й і 2-й арміям патрэбна было злучыцца, каб пазбегнуць разгрому паасобку. У ліпені 1812 г. вызначылася немагчымасць злучэння 1-й і 2-й армій у раёне Віцебска. Чарговым пунктам сустрэчы рускіх армій быў прызначаны Смаленск. 3 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена. Ён вырашаў, што рабіць далей. Галоўны план Напалеона – разграміць рускую армію на Беларусі – не быў выкананы. У гэтых умовах Напалеон меў намер пачаць перагаворы з Аляксандрам І у Віцебску. Але ад гэтага плана французскаму імператару давялося адмовіцца. Яго армія, складзеная з прадстаўнікоў заваяваных краін, пачала на вачах развальвацца: зніжалася дысцыпліна, пашыраліся марадзёрства, дэзерцірства. Напалеон разумеў, што толькі новыя перамогі могуць выратаваць яго армію ад дэмаралізацыі. 22 ліпеня 1812 г. арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам, а 2–5 жніўня адбылася Смаленская бітва, у якой Напалеон страціў болып за 14 тыс. чалавек. Пасля Смаленска рускую армію ўзначаліў М.І. Кутузаў. 26 жніўня адбылася генеральная бітва ля в. Барадзіно. Сфарміраваныя на Віцебшчыне чатыры палкі 3-й пяхотнай дывізіі абаранялі на Барадзінскім полі вядомыя Баграціёнавы флешы. 24-я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцаў Мінскай губерні, гераічна змагалася каля батарэі Раеўскага. Кутузаў з мэтай захавання арміі загадаў пакінуць Маскву, якую неўзабаве занялі французы. Не дачакаўшыся адказу Аляксандра І на прапановы аб міры, Напалеон у пачатку кастрычніка 1812 г. пачаў адступаць з Масквы на Смаленск па спустошанай мясцовасці. 7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі вызвалілі Полацк, 26 кастрычніка – Віцебск, 4 лістапада – Мінск. Завяршальны ўдар быў нанесены рускімі войскамі па французах пры іх пераправе праз Бярэзіну каля в. Студзёнка, што недалёка ад Барысава. 30 тыс. іншаземных захопнікаў знайшлі тут сваю гібель. Пасля гэтага напалеонаўская армія фактычна перастала існаваць. У гонар перамогі рускай арміі над войскамі Напалеона ў Айчыннай вайне 1812 г. пастаўлены памятныя знакі ў Віцебску, Полацку, Кобрыне, в. Студзёнка (каля Барысава), в. Клясціца (Расонскі р-н Віцебскай вобл.), в. Салтанаўка (каля Магілёва) і інш. Вайна прынесла беларускаму народу вялікія бедствы. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў 2–3 разы. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. Сяляне аказаліся падманутымі ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона. Маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць “мзду свою от Бога”. У адносінах да беларускай арыстакратыі расійскі ўрад быў больш асцярожным. 3 аднаго боку, ён хацеў прылашчыць па-сепаратысцку настроеную шляхту. Таму, напрыклад, Камінскі, які ўзначальваў створаную Напалеонам “Камісію Вялікага княства Літоўскага”, захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным судзе, В. Гецэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам. Маніфестам Аляксандра І ад 12 снежня 1812 г. калабарацыяністам абвяшчалася “уселітасцівейшае дараванне” і “вечнае забыццё” мінулага. Пачатыя да маніфеста канфіскацыі былі адменены і памешчыкам былі вернуты іх маёнткі. У другім дзесяцігоддзі ХІХ ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй. У 1816–1819 гг. з’яўляюцца шматлікія праекты дзяржаўных пераўтварэнняў, асабістую свабоду атрымліваюць сяляне ў Прыбалтыцы. У 1815 г. уводзіцца канстытуцыя ў Царстве Польскім. Аднак найбольш радыкальная і актыўная частка шляхецтва былой Рэчы Паспалітай не магла змірыцца з існаваннем куртатага польскага нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння, тым больш што расійскі імператар неаднойчы рабіў намёкі на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У выніку на яе тэрыторыі, у тым ліку і ў Беларусі, узнікаюць канспіратыўныя рэвалюцыйныя суполкі. У канцы 1817 г. студэнты Віленскага універсітэта заснавалі тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў (у перакладзе з грэчаскай мовы – той, хто імкнецца да ведаў), члены якога першапачаткова ставілі асветніцка-культурныя мэты. Філіяламі таварыства філаматаў былі “Таварыства прамяністых” і “Саюза літаратараў”. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае “Таварыства аматараў навук”, члены якога прапаведавалі патрыятычныя ідэі волі і роўнасці. У канцы 1820 г. філаматы заснавалі новую тайную арганізацыю – таварыства філарэтаў (у перакладзе з грэчаскай мовы – аматары дабрачыннасці). Гэтае таварыства ўключала ў сябе больш шырокія колы моладзі, у тым ліку за межамі Вільні. Галоўная мэта філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Некаторыя члены таварыства імкнуліся да вывучэння беларуска-літоўскага краю, яго гісторыі, фальклору, побыту насельніцтва. Сярод віленскай моладзі існаваў план узброенага выступлення. Аднак уладам стала вядома аб існаванні тайных юнацкіх арганізацый. 9 філарэтаў і 11 філаматаў былі высланы ва ўнутраныя губерні Расіі, у тым ліку А. Міцкевіч. Нягледзячы на праследаванні з боку ў
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 494; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.167.189 (0.021 с.) |