Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінаміСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Важнае месца ў міжнароднай дзейнасці БССР займала развіццё эканамічных сувязей з замежнымі краінамі. Гаворачы аб гэтым, неабходна ўлічваць геапалітычнае становішча Беларусі. Праз яе тэрыторыю праходзілі шляхі зносін з Усходу на Захад і з Поўначы на Поўдзень. Шырокая сетка аўтамабільных, чыгуначных, паветраных, водных шляхоў зносін давала магчымасць ёй весці рознабаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва як з былымі рэспублікамі СССР, так і з еўрапейскімі краінамі. Беларусь, як і іншыя саюзныя рэспублікі былога СССР, не мела самастойнага выхаду за мяжу ў эканамічных адносінах. Рэалізацыяй тавараў, вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займаліся Міністэрства замежнага гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб’яднанні. Беларусь выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў. Уступленне ў ААН, развіццё эканомікі ў пасляваенны перыяд дазволілі Беларусі выйсці на шлях шырокага эканамічнага супрацоўніцтва з сацыялістычнымі, капіталістычнымі і іразвіваючыміся краінамі. У студзені 1949 г. быў створаны Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). У яго ўвайшлі СССР, Польшча, Балгарыя, Венгрыя і іншыя краіны Усходняй Еўропы. Пазней далучыліся ГДР, Куба, В’етнам. Галоўнай мэтай дзейнасці СЭУ з’яўлялася развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, абмен вытворчым вопытам, перадача навукова-тэхнічнай інфармацыі, прамысловая кааперацыя, пашырэнне эканамічнай інтэграцыі ў розных галінах вытворчасці і г.д. З гэтага моманту пачынаецца новы перыяд знешнеэканамічных адносін Беларусі з замежнымі краінамі. Эканоміка рэспублікі як састаўная частка адзінага гаспадарчага комплексу СССР была ўключана ў знешнеэканамічныя сувязі з рознымі краінамі свету. У 1952 г. у Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, праз якое ажыццяўлялася мэтанакіраваная палітыка ў галіне знешнеэканамічных адносін. Павялічыліся пастаўкі машын і прамысловага абсталявання з рэспублікі перш за ўсё сацыялістычным краінам Еўропы. Вялікім попытам карысталася прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш, станкабудаўнічых заводаў Мінска, Віцебска і інш. На долю краін СЭУ прыпадала звыш 2/3 экспартных паставак з БССР. У другой палове 50-х гадоў прадукцыя больш за 120 прадпрыемстваў рэспублікі пастаўлялася на экспарт. Значна пашыраліся пастаўкі аўтамабіляў, самазвалаў, трактароў, металарэзных станкоў, снегаачышчальнікаў, падшыпнікаў, электраабсталявання, радыётэхнікі, швейных вырабаў. Галоўнае месца ў структуры экспарту займалі вырабы машынабудавання і металаапрацоўкі, якія павялічыліся амаль у 3 разы. Беларусь не толькі пастаўляла вырабы на экспарт, але і атрымлівала імпартную прадукцыю. Перш за ўсё гэта былі сельскагаспадарчая тэхніка, сродкі транспарту і сувязі, медыцынская абсталяванне, прамысловыя і харчовыя тавары, сыравіна для лёгкай і харчовай прамысловасці. У 50-х гадах Беларусь атрымлівала з Егіпта, Сірыі, Ірана, Афганістана, Пакістана баваўняную сыравіну, з Індыі, Марока, Аргенціны, Уругвая – воўну і шарсцяное прадзіва, з Інданезіі і Малайзіі – натуральны каўчук, з Ганы, Нігерыі, Бразіліі, Эквадора – сыравіну для кандытарскай прамысловасці і г.д. У другой палове 60-х годоў павялічваецца аб’ём гандлёвых паставак беларускіх тавараў у капіталістычныя краіны, асабліва па доўгатэрміновых пагадненнях. Значным попытам карысталіся металаапрацоўчыя станкі, якія набывалі фірмы 14 капіталістычных краін, у тым ліку Англіі, ФРГ, Аўстрыі, Японіі, Даніі і інш. Экспарт трактароў павялічыўся больш чым утрая. Яны пастаўляліся ў 11 капіталістычных краін. Сярод іх былі Канада, Фінляндыя, Швецыя і інш. У 70-я гады эканоміка Беларусі ўсё больш і больш інтэгрыравалася не толькі ў агульнасаюзную, але і ў эканоміку сацыялістычных еўрапейскіх краін. Рэспубліка з’яўлялася актыўным удзельнікам стварэння адзінай энергетычнай сістэмы “Мір”, будаўніцтва нафтаправода “Дружба”, газаправода ў Заходнюю Еўропу. З Беларусі ў сацыялістычныя краіны пастаўляліся навейшае абсталяванне для будаўніцтва энергетычных аб’ектаў, прадпрыемстваў металургічнай і металаапрацоўчай галін прамысловасці, мінеральныя ўгнаенні, тавары народнага спажывання і г.д. Вучоныя, канструктары, інжынеры і тэхнікі рэспублікі разам са спецыялістамі шэрагу сацыялістычных краін прынялі ўдзел у распрацоўцы і асваенні адзінай еўрапейскай сістэмы сродкаў вылічальнай тэхнікі. Асноўнымі ўдзельнікамі гэтай працы з’яўляліся калектывы Мінскага завода вылічальнай тэхнікі імя С. Арджанікідзе, інстытутаў электронна-вылічальнай тэхнікі і матэматыкі АН БССР, Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Вынікам сумеснай працы з’явілася цэлае пакаленне электронна-вылічальных машын сямейства ЕС. У пачатку 70-х гадоў на долю беларускага экспарту ў сацыялістычныя краіны прыпадала: электронна-вылічальных машын – 91%, матацыклаў – 88, металарэжучых станкоў – 70, грузавых аўтамабіляў – 56, трактароў – 54%. Усяго больш за 300 прадпрыемстваў Беларусі пастаўлялі сваю прадукцыю прыкладна ў 100 краін свету. Больш за 80% экспарту ў развіваючыяся краіны прыпадала на стварэнне і развіццё іх нацыянальнай прамысловасці і звязаных з ёй галін вытворчасці. Таму ў беларускім экспарце значнае месца займалі пастаўкі тэхналагічнага абсталявання, прыбораў, вузлоў для будаўніцтва і аснашчэння новых прадпрыемстваў. Беларусь з’яўлялася надзейным рынкам збыту тавараў з развіваючыхся краін. Толькі ў 1978 г. імпарт з краін Азіі і Афрыкі склаў больш за 9% ад агульнага імпартнага аб’ёму. У рэспубліку паступалі тавары з 23 развіваючыхся краін. Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, іншых галінах гаспадаркі важнае значэнне мелі знешнегандлёвыя і тэхніка-эканамічныя сувязі з развітымі капіталістычнымі краінамі. У 1970–1980 гг. на іх долю прыпадала 22,5% усіх экспартных паставак рэспублікі. Пашырэнню такога супрацоўніцтва спрыяў даволі высокі ўзровень эканамічнага развіцця рэспублікі. Сярод іншых рэспублік былога Саюза ССР Беларусь займала 1-е месца па вытворчасці сіласаўборачных камбайнаў і калійных угнаенняў, 2-е - грузавых аўтамабіляў, хімічных валокнаў, матацыклаў, наручных гадзіннікаў, 3-е - мінеральных угнаенняў, металарэзных станкоў, трактароў, шкла, панчошна-трыкатажных вырабаў, тэлевізараў, мэблі і іншых тавараў. Таму невыпадкова, што прадметамі экспарту ў капіталістычныя краіны, у тым ліку і развітыя, з’яўляліся перш за ўсё трактары, аўтамабілі, бульдозеры, скрэперы, халадзільнікі, станкі-паўаўтаматы, гадзіннікі, азотныя і калійныя ўгнаенні і г.д. Каля паловы экспарту прыпадала на долю машынабудавання – вядучай галіны прамысловасці рэспублікі. У сваю чаргу, на Беларусі шырока выкарыстоўваліся тэхнічныя вырабы з развітых капіталістычных краін. Абсталяваннем, якое пастаўлялася з Англіі, Францыі, ФРГ, Італіі, іншых краін, забяспечваліся прадпрыемствы хімічнай, радыётэхнічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Сярод іх былі Полацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы; Гомельскі, Гродзенскі хімічныя камбінаты; Магілёўскі завод сінтэтычнага валакна, Мінскі завод халадзільнікаў, шэраг мясакамбінатаў і малочных заводаў. Увозіліся і тавары шырокага ўжытку. Развіццю эканамічных адносін Беларусі з рознымі краінамі свету спрыяла тое, што яна актыўна ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх міжнародных арганізацый – Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Эканамічнай камісіі для Еўропы (ЭКЕ), яе камітэтаў па сельскай гаспадарцы, лесаматэрыялах, электраэнергіі, жыллёвым будаўніцтве, Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ), Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш. У 1960 г. Беларусь далучылася да канвенцыі 1928 г. аб міжнародных выстаўках. З гэтага моманту яна прымала актыўны ўдзел у рабоце Міжнароднага бюро выставак, адказвала за арганізацыю іх на Беларусі. Толькі ў 60-х гадах у Мінску было праведзена звыш 30 самых разнастайных выставак. У 70–80-х гадах Беларусь з’яўлялася месцам правядзення спецыялізаваных міжнародных выставак, што сведчыла аб прызнанні яе ўкладу ў тую або іншую галіну навукі і тэхнікі. У Мінску праходзілі выстаўкі: “Бульба-76”, “Парашковая металургія-73, 77”, “Холад-78”, “Мяспроммаш-79” і інш. § 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі БССР Важнае месца ў супрацоўніцтве з замежнымі краінамі займалі навуковыя, культурныя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Іх няспыннае пашырэнне з’яўлялася неад’емнай часткай жыцця рэспублікі, неабходным сродкам умацавання і паглыблення дружалюбных адносін паміж беларускім і іншымі народамі свету. Яны садзейнічалі ўмацаванню даверу, паглыбленню навукова-тэхнічнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ў канчатковым выніку захаванню міру і бяспекі паміж народамі. З 1958 г. пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі (БелТД). Галоўнай мэтай яго з’яўлялася пашырэнне міжнародных сувязей, распаўсюджванне за мяжой праўдзівай інфармацыі аб сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці беларускага народа. У 70-х гадах на Беларусі дзейнічала каля 100 таварыстваў дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Яны мелі адносіны з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету. Станоўчую ролю ў развіцці адносін Беларусі з іншымі дзяржавамі адыгрываў створаны ў 1958 г. Камітэт маладзёжных арганізацый рэспублікі (КМА БССР). Ён каардынаваў сувязі беларускай моладзі са сваімі паплечнікамі за мяжой. У 1971–1980 гг. Беларусь наведала каля 100 прафсаюзных дэлегацый амаль з 20 краін Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Прадстаўнікі працоўных калектываў замежных краін знаёміліся з умовамі жыцця і працы розных катэгорый насельніцтва рэспублікі, формамі і метадамі дзейнасці прафсаюзных арганізацый, наведвалі музеі, тэатры, мясціны, звязаныя з гістарычнымі падзеямі беларускага народа. Дзейснай формай развіцця міжнародных культурных адносін з’яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. Лепшыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, А. Куляшова, І. Шамякіна, В. Быкава, Н. Гілевіча, П. Панчанкі, А. Макаёнка і іншых перакладаліся на польскую, чэшскую, венгерскую, румынскую і іншыя мовы народаў свету. У 1978 г. у Індыі выйшаў зборнік апавяданняў беларускіх пісьменнікаў пад назвай “Лясная песня”. У яго ўвайшлі творы К. Чорнага, І. Навуменкі, В. Быкава і іншых пісьменнікаў. Адным з важных накірункаў пашырэння культурных сувязей рэспублікі з замежнымі краінамі з’яўлялася супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Яно ажыццяўлялася ў самых розных формах: узаемадзеяння паміж кіруючымі органамі адукацыі, абмену дэлегацыямі, падрыхтоўкі студэнтаў, вывучэння вопыту працы, перадачы падручнікаў, навуковай, грамадска-палітычнай, мастацкай літаратуры, абсталявання і г.д. Пашырэнню культурных сувязей Беларусі з замежнымі краінамі садзейнічаў узаемны абмен перыядычнымі выданнямі. Асабліва добра было наладжана гэта супрацоўніцтва з сацыялістычнымі краінамі. Праз сістэму “Саюздруку” штодзённа паступалі насельніцтву Беларусі перыядычныя выданні і часопісы сацыялістычных краін. У сваю чаргу, беларускія газеты і часопісы высылаліся за мяжу. У Мінску выходзіла газета “Голас Радзімы”, якая інфармавала сваіх суайчыннікаў за мяжой аб жыцці беларускага народа. На Беларусі існавала добрая традыцыя адзначаць знамянальныя святы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці выдатных прадстаўнікоў сусветнай культуры. Такія святкаванні былі арганізаваны ў гонар заснавальнікаў славянскай пісьменнасці Кірыла і Мяфодзія, французскага пісьменніка і асветніка Жан-Жака Русо, іспанскага драматурга Лопэ дэ Вега, вынаходніка Галілео Галілея і інш. У гэтыя дні праводзіліся ўрачыстыя пасяджэнні, тэматычныя вечары, навуковыя канферэнцыі, юбілейныя чытанні, выстаўкі і г.д. Пашыралася такая форма культурнага супрацоўніцтва як правядзенне дзён нацыянальнай культуры. У 70–80-х гадах Дні культуры БССР адбыліся ў Індыі, Іраку, Калумбіі, Мексіцы, Сірыі і іншых краінах. У сваю чаргу на Беларусі праходзілі Дні культуры Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі, Венгрыі, Фінляндыі і іншых краін. У гэтыя дні праводзіліся тэматычныя кінафестывалі, выстаўкі кніг, фотаздымкаў, творчыя вечары, сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, мастакамі і іншымі дзеячамі навукі і культуры. Прыязджалі шматлікія дэлегацыі з прадстаўнікоў парламенцкіх і ўрадавых колаў, палітычных і грамадскіх арганізацый, навуковых і культурна-асветных устаноў. Праводзіліся экскурсіі ў музеі, па гістарычных мясцінах, на прадпрыемствы, у навучальныя ўстановы. Цікавай формай культурных сувязей БССР з замежнымі краінамі з’яўляўся абмен выступленнямі калектываў тэатраў, філармоній, мастацкай самадзейнасці, канцэртных брыгад, асобных выканаўцаў. Перад насельніцтвам рэспублікі ў розныя гады выступалі артысты Сафійскай оперы, дзяржаўнай філармоніі Венгрыі, Дрэздэнскага джазавага аркестра, Славацкага народнага аркестра, зорак польскай эстрады, а таксама ансамблі венгерскай народнай музыкі і танца “Дунай” і “Чардаш”, ансамблі “Рытмы Кубы”, народнай песні і танца Манголіі, танца Гвінейскай Рэспублікі, калектывы з Аргенціны, Бразіліі, Мексікі, Канады, Японіі і іншых краін. Важным сродкам сувязей паміж народамі з’яўляўся турызм. Колькасць турыстаў штогод павялічвалася. Калі ў 1960 г. ад прафсаюзных арганізацый выязджала за мяжу 535 чалавек, то ў 70-я гады ў сярэднім за год больш за 7 тыс. чалавек. Значнае месца адводзіла рэспубліка супрацоўніцтву з замежнымі краінамі ў галіне спорту. З 1948 г. сістэмны характар набывае ўдзел беларускіх спартсменаў у разнастайных міжнародных спаборніцтвах. З 1952 па 1980 г. на XV–XXII Алімпійскіх гульнях у складзе зборных каманд СССР удзельнічалі 150 беларускіх спартсменаў, якія выступалі ў 16 відах спорту. Беларускія алімпійцы заваявалі каля 100 медалёў, у тым ліку 50 залатых. Усяму свету добра вядомы імёны пераможцаў Алімпійскіх гульняў А. Раманькова, А. Мядзведзя, В. Корбут і многіх іншых. Па прапанове мэра горада Чыкага дзень 26 сакавіка 1974 г. быў абвешчаны ў ЗША днём Вольгі Корбут. У гэтай краіне было створана больш за 500 спартыўных клубаў В. Корбут па гімнастыцы. ЮНЭСКА прысвоіла ёй ганаровае званне “Пасол міру”. На тэрыторыі Беларусі праводзіліся шматлікія міжнародныя спартыўныя гульні (турніры фехтавальшчыкаў (1966), па сучаснаму пяцібор’ю (1972), скачках у ваду “Вясеннія ластаўкі” (1972–1980), па біятлону, стральбе з лука і інш.). У пасляваенны перыяд атрымала распаўсюджванне такая форма міжнародных адносін, як супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў. Такім чынам, беларускі народ ажыццяўляў разнастайныя сувязі з народамі краін свету.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 322; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.0.93 (0.008 с.) |