Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Жалезны век (7-6 ст. Да Н. Э. – 6-7 ст. Н. Э. )Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Асноўная прыкмета гэтага перыяду –пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза. Змяніўся тып паселішчаў. З’явіліся гарадзішчы – размешчаныя ў спрыяльнай для абароны мясцовасці, умацаваныя валамі і драўляным частаколам пасёлкі. Крыху пазней (пачатак нашага часу) з’явіліся селішчы – неўмацаваныя пасёлкі земляробаў.
4. Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – першай палове ХІІІ ст.ст. Узаемаадносіны з Кіевам. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Упершыню Полацк узгадваецца пад 862 г. сярод іншых рускіх гарадоў, але ідылічных адносін з іншымі славянскімі плямёнамі не было. У 860-я гг. адбыўся паход кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра на Полацк. У 882 г. сталіцу крывічоў падпарадкаваў Кіеву вядомы старажытнарускі князь Алег. У 907 г. Полацк, як саюзнік Кіева, прымаў удзел у сумесным паходзе рускіх князёў на сталіцу Візантыйскай імперыі – Царград (Канстантынопаль). РАГВАЛОД, пачынальнік дынастыі полацкіх князёў, магчыма вывеў княства з-пад улады Кіева, бо ў барацьбе сыноў кіеўскага князя славутага Святаслава яны абодва – і Ўладзімір, і Яраполк дамагаліся падтрымкі Рагвалода. Так Уладзімір стаў адзіным кіраўніком вялікай дзяржавы, якая аб’яднала Ноўгарад Вялікі, Полацак і Кіеў – тры галоўныя палітычныя цэнтры ўсходніх славян. Ад Рагнеды (а яна была не адна жонка ў Уладзіміра) ён меў сыноў – Ізяслава Полацкага, Яраслава Мудрага, Мсціслава Чарнігаўскага і Ўсевалада Ўладзіміра-Валынскага (усе яны былі выключнымі асобамі, пакінулі вялікі след у гісторыі Кіеўскай Русі). Пры князе БРАЧЫСЛАВЕ ІЗЯСЛАВАВІЧУ (1003-1044 гг.) Полацкая дзяржава пачала сваё хуткае ўзвышэнне і дасягнула найвялікшай палітычнай вагі. У 1021 г. Брачыслаў выступае супраць свайго роднага дзядзькі, наўгародскага князя Яраслава Ўладзіміравіча (Мудрага), захоплівае Ноўгарад і выводзіць у Полацк мноства палонных з маёмасцю. Калі ў 1026 г. Яраслаў Мудры стаў вялікім кіеўскім князем, Брачыслаў супраць не выступіў – кантроль над галоўнай гандлёвай артэрыяй усё роўна ажыццяўляў Полацк, і менавіта гэтае вызначала вядучае становішча Полацкай дзяржавы ў той час сярод усходніх славян. Брачыслаў тым часам актыўна пашыраў межы княства ў паўднёвым і заходнім напрамках, у першую чаргу падпарадкоўваліся землі, што ляжалі уздоўж Заходняй Дзвіны. У 1054 г. памірае Вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Ён пакідае 7 нашчадкаў, а каб старэйшыя з іх не прыцяснялі малодшых, завяшчае полацкаму князю быць гарантам выконвання ўмоў свайго тэстаменту. Амаль 10 год працягвалася мірнае суіснаванне дзвюх старажытнарускіх дынастый – Рагвалодавічаў і Яраславічаў. Але ў 1065 г. пачынаецца барацьба Ўсяслава з Кіевам і Ноўгарадам. З 60-х гг. XIII ст. узмацніліся сувязі Полацка з Наваградкам, на полацкае княжэнне сталі запрашаць літоўскіх князёў, наладжваліся сумесныя паходы літоўскіх, наваградскіх і полацкіх дружын супраць крыжакоў. Калі на поўначы сучаснай Беларусі месцілася Полацкае княства, то паўднёвыя землі займала другое дзяржаўнае ўтварэнне на Беларусі – княства Тураўскае. Гэта княства месцілася на землях дрыгавічоў, у басейне ракі Прыпяць. Калі Заходняя Дзвіна – вялікі гандлёвы шлях з Балтыкі на поўдзень, то Прыпяць – бойкі гандлёвы шлях паміж Кіевам і Заходняй Еўропай. Тураў упершыню ўзгадваецца пад 980 г. Ён быў падпарадкаваны суседняму Кіеву, і тут склалася традыцыя – Тураў атрымліваў старэйшы сын Вялікага кіеўскага князя, які займаў потым бацькава месца ў Кіеве, а Тураў зноў атрымліваў старэйшы сын новага кіеўскага князя. Тураў таксама вельмі часта стаў пераходзіць з рук у рукі розных паўднёварускіх княжацкіх родаў. Вялікую ролю ў Тураве адыгрывала веча. У Тураве існавала некалькі адміністратыўных пасад, што выконвалі функцыі, блізкія да некаторых княжаскіх функцый. Так, тысяцкі ўзначальваў гарадское апалчэнне. У Тураве дзейнічаў пасаднік – галоўны кіраўнік цывільнай адміністрацыі княства. Крыху пазней за Полацкае і Тураўскае княствы, на захадзе сучаснай Беларусі ўтвараліся невялікія ўдзельныя славянскія княствы. Сярод княстваў Верхняга Панёмання трэба адзначыць найбольш старажытныя і важныя – Наваградскае, Ваўкавыскае і Гродзенскае.
5. Узнікненне хрысціянства. Станаўленне яго на беларускіх землях. Да прыняцця хрысціянства ўсходнія славяне з’яўляліся язычнікамі ці паганцамі. Гэта значыць, што яны пакланяліся розным з’явам прыроды – агню, сонцу, месяцу, вадзе і г.д. Напярэдадні хрысціянізацыі склаўся пантэон багоў славян, якія мелі антропаморфны выгляд (выглядалі як людзі). Галоўныя багі – Пярун – бог грому, маланкі і вайны, Сварог – бог неба, Ярыла – бог сонца, Велес – бог-абаронца хатняй жывёлы. Менавіта ў той час склаліся галоўныя святы славян, звязаныя з сельскагаспадарчым і каляндарным цыкламі, шанаваннем продкаў. Некаторыя з іх дайшлі да нашых дзён. Гэта зажынкі – пачатак уборкі ўраджаю, звязванне першага снапа і дажынкі – свята апошняга снапа; масляніца – свята адраджэння сонца ў пачатку вясны, калі пякліся бліны – сімвалы нябеснага свяціла. Культ шанавання продкаў увасабляецца ў святах Дзяды і Радаўніца. Але паганства ўжо не адпавядала патрэбам кіруючай вярхушкі Кіеўскай Русі. Суседнія дзяржавы і дзяржавы, з якімі ўсходнія славяне былі звязаны гандлёвымі сувязямі адмовіліся ад паганства на карысць хрысціянства (Еўропа), ці мусульманства (Азія). На Полаччыне былі свае прыклады знаёмства мясцовых жыхароў з хрысціянствам, якое пачало пранікаць у IX ст. Ісландскі помнік пісьменнасці “Сага аб хрышчэнні” распавядае пра Торвальда Вандроўніка (ён ахрысціў Ісландыю), які вяртаўся на радзіму пасля паломніцтва ў Палесціну. Яго шлях пралягаў праз Полацк, дзе місіянер заснаваў манастыр Іаана Прадцечы, але неўзабаве і сам памёр (пахаваны ў гэтым манастыры). Былі знаёмы з хрысціянствам у сям’і першага гістарычна вядомага полацкага князя Рагвалода. Афіцыйна Кіеўская Русь прыняла хрышчэнне ў 988 г. Ужо ў 992 г. у Полацку была заснавана епархія – царкоўная тэрытарыяльная адзінка, што кіравалася епіскапам. Была пабудавана першая царква ў імя Багародзіцы. Першымі епіскапамі былі грэкі (з Візантыі) ці балгары. У 1005 г. была заснавана Тураўская епархія. Абедзве епархіі ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі. Самым вядомым тураўскім епіскапам быў наш славуты культурны дзеяч Кірыла Тураўскі, які жыў у XII стагоддзі. Распаўсюджванне хрысціянства ішло досыць марудна, яно хутка пранікала ў сем’і феадалаў і знаці, купецкага люду, але амаль не мела ўплыву ў сельскай мясцовасці, дзе па-ранейшаму шанавалі старых паганскіх багоў. Гэтаму спрыяла суседства беларускіх зямель з балцкімі плямёнамі, што веравызнавалі язычніцтва. Адначасова тут спрабавала распаўсюдзіць уплыў хрысціянства заходняга абраду. Хрысціянская царква юрыдычна была адзінай, але паміж заходняй і ўсходняй часткай яе існавалі вельмі напружаныя адносіны. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на праваслаўе і каталіцтва, што дало ідэалагічную падставу ў XIII ст. нямецкім рыцарам рабіць напады на славянскія землі – яны ваявалі супраць “схізматыкаў”, ератыкоў і неслі разам з агнём і крыжом “сапраўдную” веру – каталіцтва. Пад час барацьбы за княжаскі трон у Кіеве (пасля смерці Уладзіміра) у 1015 г. былі забіты князі-браты Барыс і Глеб. Яшчэ адзін з метадаў пашырэння хрысціянства – гэта заснаванне манастыроў. Гэта полацкі манастыр св. Іаана Прадцечы (заснаваны Торвальдам Вандроўнікам) і пінскі Лешчынскі (заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам). Але дасканала вядома пра манастыры на Беларусі толькі з XII ст. У Полацку гэта – жаночы св. Спаса і мужчынскі св. Багародзіцы (заснаваныя Еўфрасінняй Полацкай), Барысаглебскі ў Бельчыцах пад Полацкам. У пачатку XII ст. у Тураве быў заснаваны жаночы Варварынскі манастыр (заснавала Варвара, жонка Святаполка Ізяславіча) і Барысаглебскі (у ім знаходзілася рэзідэнцыя епіскапа).
6. Культура Беларусі ў ІХ – першай палове ХІІІ стст. у кантэксце еўрапейскага культурнага працэса. З прыняццем хрысціянства і развіццём феадальных адносін культура падзяляецца па саслоўным прынцыпе на два накірункі – традыцыйную (ці народную) культуру і культуру пануючага класа. Культура пануючага класа была амаль аднолькавай на ўсёй тэрыторыі Кіеўскай Русі, бо яе фундамент – візантыйскае праваслаўе, агульная пісьменнасць, заснаваная на старажытнарускай мове, агульныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы. Традыцыйная культура ў кожнай мясцовасці мела свае асаблівасці, значныя адрозненні, характэрныя для плямёнаў, ад якіх пайшло мясцовае насельніцтва. Вусная народная творчасць – самая развітая галіна традыцыйнай культуры. Бытавалі каляндарна-абрадавыя песенныя цыклы (прысвечаныя язычніцкім святам і сельскагаспадарчым работам – Масленіцы, Русальнаму тыдню, Купаллю, Дажынкам), сямейна-абрадавыя песні (цыклы для вяселля, пахаванняў). Шырока распаўсюдзіліся казкі-быліны, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, замовы. Але быліна распавядала пра станаўленне феадальных адносін, а таму характэрна была і для культуры пануючага класа. Пачынаючы з IX ст., на ўсходнеславянскіх землях шырока распаўсюджваецца пісьменнасць на базе кірылічнага алфавіта (Кірыліца была складзена ў 863 г. братамі Кірылам і Мяфодзіем для старабалгарскай мовы, але распаўсюдзілася амаль сярод усіх славянскіх народаў). Спрыяла гэтаму прыняцце славянамі хрысціянства і пераклад святых тэкстаў на славянскія мовы. Першы датаваны надпіс ва Ўсходняй Еўропе – пячатка князя Ізяслава (княжыў да 1001 г.) звязаны з імем князя на грэчаскі лад – “Ізяславос”. Выдатным помнікам пісьменнасці з’яўляюцца “Барысавы камяні”, якія размяшчаліся ў рэчышчы Заходняй Дзвіны. Берасцяныя граматы XI-XV стст. знойдзены на Беларусі ў Віцебску і Мсціслаўлі. Яны выкананы на берасцяной кары – бяросце. У Бярэсці археолагі знайшлі драўляны грэбень з паслядоўна размешчанымі літарамі кірыліцы – “букваром”, адносіцца ён да XIII ст. Найбольш каштоўныя помнікі пісьменнасці – гэта рукапісныя кнігі. Самая ранняя рукапісная кніга на Беларусі – гэта Тураўскае евангелле XI ст. Яшчэ вядомы Полацкія евангеллі XII-XIV стст., Аршанскае евангелле XIII ст. Акрамя царкоўнай літаратуры распаўсюдзілася свецкая літаратура. Перш за ўсе – гэта летапісы. Вялікую спадчыну пакінуў Кірыла Тураўскі (жыў каля 1130-1182 гг.). Вядомы яго 8 “слоў”-пропаведзяў, 2 каноны, некалькі аповесцяў, каля 30 малітваў-споведзяў. Асноўная тэма, якая турбавала “Златавуста” – духоўная дасканаласць чалавека. Клімент Смаляціч (?-1164 гг.) – адзін з першых славян, які займаў пасаду кіеўскага мітрапаліта. Знакаміты як вялікі кніжнік, але захаваўся толькі адзін яго твор – “Пасланне Фаме прасвітэру”. Вялікае месца ў гісторыі культуры Беларусі займае Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.), дачка малодшага сына Ўсяслава Чарадзея. Яна перапісвала і перакладала кнігі, засноўвала манастыры (Спаскі жаночы і прсв. Багародзіцы мужчынскі) і школы для дзяцей пры іх, была фундатарам цэркваў і выдатных помнікаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Па загадзе Еўфрасінні полацкі дойлід Іаан пабудаваў Спаскую царкву (каля 1132-1159 гг.). Па заказе Еўфрасінні полацкі майстар-залатар Лазар Богша ў 1161 г. выканаў шасціканцовы крыж – святыню Беларусі. Аб высокім узроўні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў старажытных беларускіх княствах гавораць знаходкі прадметаў рамесніцкай вытворчасці – разных з косці і дрэва гронкаў нажоў, грабянёў, лыжак, шахматных фігурак (знойдзены ў Ваўкавыску, Лукомлі, Гародні). Майстры-залатары авалодалі складанай тэхнікай філіграні, гравіроўкі, залачэння, чэрні, зярнення. Важнае месца ў шматграннай культуры старажытнай Беларусі займае архітэктура. Полацкая будаўнічая школа атрымала вялікі ўплыў візантыйска-малаазіацкага будаўніцтва. Выдатнымі помнікамі полацкай будаўнічай школы з’яўляецца Сафійскі сабор (1050-я гг.), Спаская (Спаса-Еўфрасіньеўская) царква (1132-1159 гг.), храмы ў Бельчыцах (XII ст.), Дабравешчанская царква ў Віцебску – ці Царква Звеставання (1-ая палова – сярэдзіна XII ст.) а так сама храмы ў Мінску, Ноўгарадзе, Смаленску. Гарадзенская архітэктурная школа прадстаўлена помнікамі – Барысаглебскай царквой на Каложы (Каложская царква) ў Гродне, пабудаванай ў апошнюю чвэрць XII ст. а таксама храмамі ў Тураве, Новаградку, Мінску і інш. Асаблівасці тэхнікі гродзенскай школы – выкарыстанне ў муроўцы плінфы (тонкай цэглы) разам з абцёсаным камнем і дэкаратыўнай маёлікавай пліткі, а таксама галаснікоў – керамічных гаршкоў, умараваных у сцены для паляпшэння акустыкі. Для аздаблення выкарыстоўваліся фрэскі і мазаіка. Гэта гаворыць аб уплыве візантыйскай, балканскай і каўказкай традыцый будаўніцтва. Выдатным прыкладам ваеннага дойлідства на Беларусі з’яўляецца Камянецкая ці Белая вежа, пабудаваная ў Камянцы сучаснай Брэсцкай вобласці дойлідам Алексай у XIII ст. Рэшткі падобных вежаў знойдзены ў Полацку, Гародні.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 464; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.148.115.187 (0.008 с.) |