Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Да пачатку XIII ст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена на шматлікія ўдзельныя княствы – шматкі былога магутнага Полацкага і Тураўскага княстваў. Невялікія самастойныя княствы сталі лёгкай здабычай для знешніх ворагаў. У самым пачатку XIII ст. актыўнае наступленне з захаду павялі крыжакі, з поўдня неслі смерць набегі манголаў. Спакушаліся на беларускія землі польскія князі і ўладары больш магутных паўднёварускіх княстваў – асабліва Галіцка-Валынскага. У гэтых абставінах наспела неабходнасць кансалідацыі заходнерускіх княстваў у адзіную дзяржаву. Прычын было некалькі. Па-першае, пагроза фізічнага вынішчэння раз’яднаных княстваў. Па-другое, у інтарэсах развіцця феадальнай гаспадаркі патрабавалася моцная цэнтральная ўлада, якая павінна была абараняць інтарэсы феадалаў і давала магчымасць павялічыць узровень эксплуатацыі залежнага насельніцтва. Полацк быў паслаблены няроўнай барацьбой з крыжакамі і не здолеў выступіць цэнтрам аб’яднання, як і Тураў, які падпаў у залежнасць ад паўдневарускіх князёў (да таго, у 1240-я гг. тэрыторыя княства была разрабавана манголамі). Цэнтрам збірання беларускіх зямель стаў Наваградак. Таму было некалькі перадумоў. Вакол Наваградка былі самыя ўрадлівыя землі, горад меў шырокія гандлёвыя сувязі як з суседнімі гарадамі, так і з замежнымі краінамі – Польшчай, Візантыяй, Прыбалтыкай, Блізкім Усходам. У горадзе існавала развітае рамяство – аснова яго – апрацоўка каляровых і каштоўных металаў, апрацоўка жалеза. Да таго Наваградская зямля была адносна небяспечнай – тут ратаваліся ад крыжакоў і манголаў бежанцы з іншых зямель, што значна павышала прадукцыйныя сілы княства. Вызначальную ролю мела суседства з літоўскімі землямі. У 1230-я гг. у літоўцаў пачаўся працэс утварэння дзяржавы. На чале аб’яднання плямёнаў стаў князь Міндоўг. Ён накіраваўся на службу да Ізяслава ў Наваградак (сярэдзіна 1240-х гг.). Калі ў 1246 г. Ізяслаў памёр, наваградскае веча выбрала князем Міндоўга з улікам выканання апошнім некаторых умоў – прыняцця праваслаўя і далучэння да Наваградка Літвы. Гэтыя памкненні баярства супадалі з памкненнямі Міндоўга. Дзякуючы аб’яднаным сілам Наваградка і сваіх паплечнікаў у Літве Міндоў далучае землі верхняга Панямоння да Наваградка. Пачаўся працэс утварэння дзяржавы, якая вядома нам з гісторыі пад назвай Вялікае княства Літоўскае. Узмацненне Наваградка вызвала незадавальненне галіцкіх князёў, Лівонскага ордэна, Рыгі і жамойцкіх феадалаў. Пад час 50-70-х гг. XIII ст. ішла жорсткая барацьба як з суседзямі, так і з унутранымі ворагамі. Першыя вялікія князі паказамі выключныя палітычныя здольнасці, каб захаваць народжаную славяна-балцкую дзяржаву. У 1307 г. Віцень ліквідаваў пагрозу захопу крыжакамі Полацка, у выніку чаго Полацкая зямля канчаткова была далучана да ВкЛ. З мясцовым баярствам было заключана пагадненне – “ряд”, згодна якому Полацкае княства ў ВкЛ атрымала вялікія аўтаномныя правы. Складваўся федэратыўны тып дзяржавы – калі розныя яе часткі мелі розныя правы і розную ступень падпарадкавання цэнтральнай уладзе. У выніку напружанай барацьбы з палякамі (паходы і сутычкі 1293, 1296, 1306, 1307 гг.) да дзяржавы ў 1315 г. была далучана Берасцейская зямля. Так, акрамя асноўнага дабравольна-дагаворнага шляху ўваходжання славянскіх зямель у склад дзяржавы быў яшчэ і шлях звароту зямель, захопленных ваяўнічымі суседзямі. У 1320-1330-я гг. былі далучаны Мінская і Турава-Пінская землі, а так сама рэшткі Берасцейскай зямлі. Большая частка сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад славяна-балцкай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Межы княства значна пашырыліся, роля Наваградчыны ў княстве знізілася, таму Гедымін у 1323 г. перанес сталіцу на новае месца – у крывіцкае пасяленне Крывы горад на Віліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства. Новая сталіца – Вільня стала палітычным, культурным, эканамічным і рэлігійным цэтрам беларускіх зямель і захоўвала гэты статус на працягу некалькіх стагоддзяў – да пачатку XX ст. Абазначыліся асноўныя шляхі далучэння славянскіх зямель да ВкЛ. Гэта: · дабравольна-дагаварны шлях; · далучэнне праз шлюб, · далучэнне зямель праз адваяванне іх у іншаземных захопнікаў. · вядома, выкарыстоўвалі і іншыя шляхі – згодна старажытнаму вымарачнаму праву – тэрыторыі адыходзілі да вялікага князя калі не заставалася прамых нашчадкаў у яе ўладальнікаў, не грэбавалі і прамым захопам. Але асноўнымі былі першыя тры шляхі. Стварэнне новай дзяржавы ў Еўропе працягвалася больш стагоддзя. Пачаўся гэты працэс у сярэдзіне XIII ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст. Афіцыйная назва дзяржавы – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падкрэслівала шматнацыянальны характар дзяржавы.
8. Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Іх роля ў развіцці Еўропы. Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў прыпадае на другую палову 15-16 стагоддзі. Найбольш значныя з іх: 1. Адкрыццё Амерыкі Х.Калумбам у 1492 годзе; 2. Адкрыццё марскога шляху з Еўропы ў Індыю вакол Афрыкі Васка дэ Гама ў 1497-99 гг.; 3. Першае плаванне вакол свету ў 1519-1521 гг. пад кіраўніцтвам Магелана Да іх можна таксама аднесці шэраг падарожжаў славянскіх землепраходцаў на поўначы і далёкім усходзе. Значэнне геаграфічных адкрыццяў у наступным: 1. Яны паклалі пачатак новай эпохі – прагрэсу і калоній; 2. Садзейнічалі пераадоленню сярэнявечнага правінцыялізму, распачаўся працэс стварэння акеанічнай глабальнай цывілізацыі – межы свету значна пашырыліся, адбывалася сацыяльнае ўзаемадзеянне: гандлёвыя, палітычныя, культурныя кантакты праходзілі праз акеаны, злучаючы паміж сабой кантыненты; 3. Аказалі значны ўплыў на ўнутранае жыццё Еўропы – змясціліся гандлёвыя цэнтры, адбылася рэвалюцыя ў светапоглядзе людзей, пачаўся працэс фарміравання новага тыпу грамадскіх адносін – капіталістычных адносін; 4. Падцвердзілі шарападобнасць зямлі; 5. Сцвердзілі адзінства зямнога жыцця; 6. У выніку іх з’явіліся новыя астранамічныя і фізіка-матэматычныя тэорыі, паводле якіх Зямля аказалася не цэнтрам завершанага і дасканалага космасу, а часткай сонечнай сістэмы і бясконцага сусвету; 7. Адбылося станаўленне і развіццё тэхнічных навук, біялогіі, медыцыны, эксперыментальных даследаванняў; 8. На больш высокі ўзровень узняліся гуманітарныя навукі – свецкая філасофія, археалогія, адкрыццё кнігадрукавання, узлёт рэалістычнага мастацтва і станаўленне нацыянальных літаратур; 9. Хуткае развіццё еўрапейскага рацыяналізму – сцверджваецца ўяўленне аб пазнанні свету, аб пазнанні законаў, якія кіруюць ім, аб навуцы як галоўнай вытворчай моцы грамадства, сцверджваецца асаблівая каштоўнасць разума, прагрэса навукі і тэхнікі; 10. Адбылося ўзаемаабагачэнне культур.
9. Адраджэнне і Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі. Рэлігійна-культурныя аспекты развіцця беларускіх зямель у ХVІ – ХVІІІ стст.
XV – першая палова XVII стст. – перыяд развіця культуры, які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам. Дзякуючы трывалым сувязям з Еўропай, беларуская культура так сама пазнала ўплыў ідэй Адраджэння, але тут меліся свае асаблівасці. Рысы Рэнесанса назіраліся ў архітэктуры, графіке, асвеце і свецкіх відах мастацтва. Можна гаварыць аб шматграннасці і варыянтнасці рэнесанснай культуры на Беларусі. Адукацыя захоўвала рэлігійны характар. Пры праваслаўных цэрквах і манастырах існавалі школы, у іх праграму навучання ўваходзілі: царкоўна-славянская граматыка, матэматыка, філасофія, тэалогія. Разам з тым, пры праваслаўных брацтвах (гэта грамадскія аб’яднанні прыхажан) у Вільні, Магілёве, Слуцке, Бярэсце, Полацку і інш. дзейнічалі брацкія школы з больш шырокай праграмай, што ўключала вывучэнне замежных і класічных (лацінскай і грэчаскай) моў, гісторыю, рыторыку. Пашырэнне агульнага ўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII-XVI стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры, дзяржаўная канцылярыя ў Вільне, канцылярыі буйных феадалаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольш вядомымі былі: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Спраслі, Вільне, Слуцку, Пінску; а так сама кнігазборы навучальных устаноў (езуіцкіх калегіўмаў і акадэміі) і прыватныя зборы магнатаў (Раздзівілаў, Сапегаў). Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання – выдатны гуманіст і асветнік Францыск Скарына. У 1517-1519 гг. ён у Празе пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі. У 1522 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ўсходніх славя друкарню, з якой вышлі “ Малая падарожная кніжыца ” (1522 г.) і “ Апостал ” (1525 г.). У 1550-я гг. у Бярэсці пачала працаваць пратэстанцкая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага – першая на Беларусі. Першую кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – Катэхізіс выдалі Сымон Будны і Лаўрэнці Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г У 1570-я гг. у маёнтку Цяпіна на Полаччыне заснаваў друкарню Васіль Цяпінскі. Ён выдаў “Евангелле” на царкоўна-славянскай мове з паралельным перакладам на беларускую мову. Рускія першадрукары – Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пасля выгнання з Масквы працавалі на Беларусі ў маёнтку Р.Хадкевіча Заблудава. На змену летапісанню разам з Адраджэннем ў XVI ст. прыйшла гістарычная проза і мемуарыстыка: “Баркулабаўскі летапіс”, “Дзённік” Федара Еўлашоўскага, “Пхвала гетману Канстанціну Астрожскаму” (пасля 1514 г.). У сувязі с прыняццем Берасцейскай уніі 1596 г. шарокае распаўсюджанне атрымала палемічная літаратура. На старонках выданняў шлі інтэлектуальныя бітвы паміж прыхільнікамі ўніі (П.Скарга, І.Пацей) і прыхільнікамі праваслаўя і пратэстантызму (К.Філалет, М.Сматрыцкі, С.Будны, Клірык Астрожскі). У XIV – пачатку XVI стст. асноўны тып манументальных мураваных пабудоў – гэта замак. Менавіта ў XIV ст. з’явіліся цалкам мураваныя замкі-кастэлі, квадратныя ў плане з башняй-данжонам (Крэва, Ліда, Трокі, Меднікі). Езуіты прынеслі на Беларусь новы архітэктурны стыль – барока. Першы ўзор архітэктуры барокка на тэрыторыі Рэчы Паспалітай – гэта Нясвіжскі езуіцкі касцёл, які ў 1587-1593 гг. будаваў выдатны архітэктар Джаванні Бернардоні. Для барока характэрны пабудовы ў форме базілікі з плоскім фасадам. Пабудовы вызначаліся плаўнасцю ліній і багатым знешнім і ўнутраным дэкорам. З пашырэннем магдэбурскага права ў гарадах узнікла грамадзянская архітэктура – ратушы, дзе месціліся органы самакіравання (Нясвіж, другая палова XVI ст.). У пачатку XVI ст. складваецца беларуская іканапісная школа. Найболь папулярны сюжэт у іконапісе – выявы Маці Боскай Адзігітрыі (Багародзіцы). У свецкім жывапісе вылучаецца некалькі накірункаў. Партрэты-іконы характэрны для XIV ст., як прыклад – партрэт-ікона Ефрасінні Полацкай. Выкананы такія партрэты з улікам канонаў іконапісання. Гістарычна склалася, што Беларусь знаходзіцца на памежжы дзвух хрысціянскіх канфесій – праваслаўя і каталіцтва, гэта адбілася на рэлігійнай гісторыі краіны, культуры і менталітэце народа. На працягу XIXIII стст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была выключна праваслаўнай. Пашырэнню каталіцтва спрыяла падзенне Канстантынопаля ў 1453 г. і рост канфрантацыі з Масквой. Вялікае княства ўсё болей арыентавалася на каталіцкі Захад. Тым не менш, на працягу XVI – сярэдзіны XVI стст. праваслаўе заставалася галоўнай рэлігіяй княства, XVI ст. вызначаецца значнай ступенню верацярпімасці ва ўнутранай палітыке. Гэта стала добрай глебай для распаўсюджання ідэй Рэфармацыі ў княстве. Рэфармацыя – гэта шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух, узнік у пачатку XVI ст. у Заходняй Еўропе з мэтай паслабіць уладу каталіцкай царквы і асабіста Папы Рымскага. Ініцыятарам яе была буржуазія – новы клас, што ў працэсе нараджэння пачаў барацьбу з найбольш адыёзнымі праявамі феадалізму. Асноўныя патрабаванні – дэцэнтралізаваць, дэмакратызаваць, зрабіць таннай царкву; ліквідаваць манастыры, культ, абраднасць, духавенства як замкнёную касту, секулярызаваць (канфіскаваць на карысць дзяржавы) царкоўную маёмасць – былі распрацаваныя ў працах Марціна Лютэра, Жана Кальвіна, У.Цвінглі. У ВкЛ ідэі рэфармацыі праніклі да 1540 гг., але рэфармацыйны рух меў тут значныя асаблівасці ў развіцці. Развівалася рэфармацыя на феадальнай аснове, галоўнай двіжучай сілай былі буйныя феадалы і шляхта, галоўны рэлігійны накірунак – кальвінізм У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Неабходнасць рэфармавання царквы разумелі беларускія праваслаўныя іерархі. Супадзенне гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэнне праваслаўнай Масквы, імкненне дзяржаўных кіраўнікоў ВкЛ на ўмацаванне незалежнасці і памкненні Ватыкана на акаталічванне княства) паспрыяла хуткаму правядзенню царкоўнай рэформы – увядзенню ўніяцтва. Пасля прыняцця ўніі ў 1596 г. знешне нічога не змянілася.. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВкЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква. Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты.
10. Эканамічныя, палітычныя і духоўныя ўмовы фарміраванне беларускай народнасці (к.ХІІІ – ХVІ стст.). З развіццём гістарычнай навукі (беларускай і суседніх дзяржаў) былі распрацаваны канцэпцыі паходжання беларусаў. Старажытнаруская канцэпцыя распрацавана на прыканцы XIX – пачатку XX cтст. рускімі і беларускімі гісторыкамі А.А.Шахматавым, М.У.Токаравым, Я.І.Карнейчыкам. Асноўным палажэннем гэтай канцэпцыі было існавала так званай старажытнарускай народнасці ў межах адзінай старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Менавіта са старажытнарускай народнасці растуць карані трох усходнеславянскіх народаў – рускіх, украінцаў і беларусаў. Недахопы гэтай тэорыі: не даказана існаванне гэтай адзінай старажытнарускай народнасці. Існуе таксама дзве выключаючыя адна адну тэорыі паходжання беларусаў – вялікаруская і вялікапольская, складзеныя на хвалі супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальнай ідэй у барацьбе за беларускія землі (канец XIX – пачатак XX стст.). Пастулаты гэтых тэорый вельмі падобныя. Адны сцвярджалі, што беларусы – гэта рускія, а беларуская мова – гэта дыялект мовы рускай, але “пашкоджанай” польскім уплывам, другія –наадварот. Аўтары крывічскай тэорыі – В.Пагодзін, В.Ластоўскі, М.Кастамараў – сцвярджалі, што продкі сучасных беларусаў – гэта крывічы-палачане. Аднак аўтары праігнаравалі ўдзел у станаўленні беларускага этнасу дрыгавічоў і радзімічаў. Аднак і тут ёсць недакладнасці: беларуская народнасць склалася значна пазней, чым узніклі этнічныя суполкі крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. Да таго ж, аўтары не ўлічылі ўплыву суседзяў-балтаў у фармаванні беларусаў. Аўтары балцкай канцэпцыі г.Штыхаў і В.Сядоў сцвярджалі, што беларусы з’явіліся шляхам змяшэння славян і балтаў. Але ў выніку гэтых працэсаў утварыліся дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Сучасная канцэпцыя, якая ўлічвае амаль усе акалічнасці этнічных працэсаў на Беларусі распрацавана М.Піліпенкам. На першым этапе, калі ішло рассяленне славян на Беларусі, у выніку дыфузійных працэсаў (асіміляцыя балцкіх плямёнаў) узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. На другім этапе (X – XI стст.) у выніку эвалюцыйнага працэсу адбылася кансалідацыя насельніцтва ў адзіную славянскую этнічную супольнасць. На трэцім этапе адбываліся працэсы кансалідацыі з заходнімі славянамі, балцкімі і цюркскімі элементамі. У выніку да сярэдзіны XVI ст. узнік беларускі этнас. Менавіта ў гэты час з’яўляецца назва тэрыторыі “Белая Русь”. Палітычныя ўмовы: адзіныя законы, моцная цэнтралізаваная дзяржава ВкЛ, Магдэбургскае права. Эканамічныя ўмовы: моцныя гандлёва-грашовыя сувязі паміж гарадамі, фарміраванне эканамічных рэгіёнаў, звязаных гандлем (Магілёўшчына – Полаччына, Гродзеншчына – Берасцейшчына), адзіная матэрыяльная культура. Духоўныя ўмовы: адзіная рэлігія, адзіныя традыцыі, адзіныя святы.
11. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Яе дзяржаўны лад. Становішча ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Люблінская ўнія. У Польшчы, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г., шырылася ідэя паглынання ВкЛ, што давала польскім магнатам і шляхце магчымасць займаць новыя пасады, набываць новыя багацці, у сваю чаргу, каталіцкая царква магла больш рашуча распаўсюджваць свой уплыў. Шавіністычныя настроі палякаў тым больш вырасталі, чым у больш складаныя абставіны трапляла Вялікае княства Літоўскае. Асабліва відавочна гэта было пад час Лівонскай вайны. Сітуацыя ўскладнялася тым, што шляхта ВкЛ горача падтрымлівала ўнію, бо ў выніку яе яна атрымлівала, як і ў Польшчы, роўныя з магнатамі правы, у тым ліку ў кіраванні дзяржавай. Калі перамовы нічога не далі і паслы ад ВкЛ пачалі раз’язджацца, палякі пайшлі на прамую інкарпарацыю княства. Жыгімонт Аўгуст падараваў Польшчы на вечныя часы ўкраінскія тэрыторыі княства – Валынь, Падляшша, Падолле і Кіеўшчыну. Ва ўмовах Лівонскай вайны гэта было цяжкай стратай для дзяржавы. Сутнасцю новай уніі было стварэнне адзінай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, але яна мела федэратыўны характар. Па ўмовах падпісаных дакументаў у Рэчы Паспалітай выбіраўся адзіны гаспадар, каранаваўся ён толькі ў Кракаве; сабіраўся агульны сейм, яго рашэнні павінны былі выконвацца на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; касаваліся законы ВкЛ, што супярэчылі ўмовам уніі; феадалы аб’яднанай дзяржавы маглі набываць маёмасць у любым рэгіёне новай дзяржавы; павінна была праводзіцца агульная знешняя палітыка; уводзілася агульная грашовая адзінка, ліквідавалася мяжа паміж дзяржавамі і мытні на ёй; страчаныя ВкЛ украінскія тэрыторыі навекі адыходзілі да Польшчы, а Лівонія знаходзілася ў сумесным валоданні ВкЛ і Польшчы. Але ВкЛ не перастала існаваць пасля Люблінскай уніі. Княства было пастаўлена ў залежнае ад Польшчы становішча, але пэўная самастойнасць была захаваная. У княстве захавалася асобнае войска, дзейнічала сваё заканадаўства, свая судовая сістэма, свая адміністрацыя. Захавалася свая пячатка і беларуская мова дзяржаўнага справаводства. Фактычна, насуперак рашэнням Люблінскага сейма, засталася і свая грашовая сістэма, пры Стэфане Баторым была адноўлена і мяжа. Шок ад умоў уніі атрымалі і магнаты і шляхта, што так дамагалася аб’яднання з Польшчай. У наступныя дзесяцігоддзі ў княстве праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на аслабленне наступстваў аб’яднання: У 1588 г. быў прыняты трэці Статут ВкЛ. У гэтым галоўным зводзе законаў княства Люблінская ўнія наогул не згадваецца. Насуперак рашэнням 1569 г., у княстве забаранялася прадаваць маёнткі іншаземцам (да іх адносіліся і палякі), дзяржаўныя пасады мелі права займаць толькі ўраджэнцы княства. У Статуце была замацавана норма, згодна з якой гаспадар нес адказнасць за захаванне тэрытарыяльнай адзінасці дзяржавы. Аднак унія засталася, яе вынікамі была паланізацыя і акаталічванне пануючага саслоўя княства – шляхты і магнатаў. Узмацнілася запрыгоньванне сялянства, княства ўцягвалася ў новыя знішчальныя войны. Узмацніўся польскі культурны націск, рэзка пагоршыліся ўмовы для развіцця беларускай культуры. Але ўнія была меньшым злом для ВкЛ у параўнанні з перспектывай быць заваяванымі Іванам IV. Юрыдычна Люблінская ўнія была ліквідавана 3 мая 1791 г. з прыняццем Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, згодна з якой дзяржава страчвала свой федэратыўны лад. Выбары караля. Са смерцю Жыгімонта Аўгуста скончылася дынастыя Ягеллонаў, якая правіла ў ВкЛ і Польшчы на працягу амаль 200 год. З’явілася новая традыцыя – выбранне караля з-за мяжы, з іншых каралеўскіх дынастый У Рэчы Паспалітай магнацкая анархія дасягнула піку развіцця. Менавіта ў 1655 г. упершыню было выкарыстана права “liberum veta”, а у 1663 г. мяцеж шляхты сарваў падрыхтаваны паход на Маскву. Вайна спрыяла ўзвышэнню ролі магнатаў у вырашэнні дзяржаўных спраў. Мелкая і сярэдняя шляхта канчаткова збяднела і ў гаспадарчым плане поўнасцю залежыла ад магнатаў, якія захавалі большую частку багаццяў і памесці якіх былі разбураны толькі часткова. Кароль Ян Казімір, які бачыў гэты разлад у дзяржаве, у 1668 г. адмовіўся ад кароны і выехаў у Францыю. Прывілей 1447 г. пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян. Першы Статут ВкЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Другі Статут ВкЛ 1566 г. замацоўваў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян. Трэці Статут ВкЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, канчаткова пазбаўляў сялян права пераходу ад феадала і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. У канцы XVI – першай палове XVII ст. у ВкЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 995; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.154.133 (0.015 с.) |