Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Прамысловая рэвалюцыя, яе змест і сутнасць.

Поиск

У апошнія трэці ХVIII ст. магчымасці мануфактуры былі вычарпаны. Каб забяспечыць далейшае развіццё эканомікі патрэбны былі новыя тэхналогіі. Развіццё тэхналагічнага працэсу было звязана з вынаходніцтвам і ўкаранэннем у вытворчасць новага абсталявання. Творцамі новай тэхнікі сталі звычайныя прадпрымальныя майстры з ліку ткачоў, механікаў і металургаў.

Удасканаленне тэхналагічнага працэсу пачалося ў лёгкай прамысловсці. Лідэрам гэтай прамысловай галіны была Англія, якая паклала пачатак прамысловаму перавароту. У 1733 г. англійскі майстар Джон Кей, які працаваў ткачом і механікам, вынайшоў імклівы лятучы бегунок. Дзякуючы вынаходніцтву, прадукцыйнасць працы і вытворчасць тканіны выраслі ў два разы. У выніку прамысловасць пачала адчуваць недахоп пражы. У 1765 г. англійскі ткач і плотнік Джэймс Харгрывс вынайшоў механічную пралку, якую ён назваў «Джэнні». Гэтая пралка забяспечыла рост прадукцыйнасці працы ў 18-20 разоў. Затым у 1784 г. англійскія майстры стварылі механічны ткацкі станок, які забяспечыў рост прадукцыйнасці працы і вытворчасць тканіны ў 40 разоў. У гэтым жа годзе механік і вынаходнік Джэймс Уатт вынайшоў паравую машыну. Гэтае вынаходніцтва дазволіла стварыць прынцыповы новы рухавік не толькі для фабрык і заводаў, але і для транспарту.

Вельмі хутка ў Англіі, Францыі, іншых краінах пачалася вытворчасць паравых рухавікоў, якія стваралі аснову новага тэхналагічнага працэсу. У 1800 г. у краінах Заходняй Еўропы працавала 1000 паравых машын, на базе якіх ствараліся фабрыкі і заводы.

Тэхналагічны пераварот ахапіў і цяжкую прамысловасць. У 1784 г. Генры Корт стварыў пудынгавую печ, якая ўдасканаліла вытворчасць сталі. Доменныя печы, якія працавалі на коксе, паклалі пачатак рэвалюцыі ў металургіі.

Для мадэрнізацыі эканомікі быў неабходны сучасны транспарт. Рэвалюцыйныя перамены адбыліся і ў гэтай галіне. У 1807 г. Роберт Фултан пабудаваў у ЗША першы параход, а ў 1814 г. Д.Стэфенсон пабудаваў першы паравоз. У 1825 г. англічане пабудавалі першую чыгунку, у Германіі чыгункі пачалі будавацца ў 1835 г., а ў Расіі – у 1837 г.

Такім чынам, у канцы XVIII – першай палове XIX стст. у краінах Заходняй Еўропы адбылася прамысловая рэвалюцыя. Сутнасць гэтай рэвалюцыі была ў наступным:

1.У тэхналагічных адносінах адбыўся пераход ад мануфактурнай да фабрычна-завадской вытворчасці, заснаванай на машынах і механізмах новага тыпу;

2.Калі ва ўмовах мануфактуры галоўную ролю адыгрываў чалавек, то ва ўмовах фабрыкі чалавек стаў прыдаткам рабочай машыны;

3.Прадукцыйнасць працы цяпер залежыла ад ступені эксплуатацыі рабочай сілы;

4.У грамадстве сфарміраваліся асноўныя сацыяльныя групы насельніцтва індустрыяльнай цывілізацыі: вышэйшы, сярэдні і рабочы клас.

Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Еўропы. Асноўныя напрамкі мадэрнізацыі і яе змест.

Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была звязана з ліквідацыяй абсалютызму і переходам ўлады да новых сацыяльных груп насельніцтва. Гэтыя групы валодалі сродкамі індустрыяльнай вытворчасці. Гэты пераход адбываўся двума шляхамі. Першы шлях быў звязаны з палітычнымі рэформамі ў галіне дзяржаўнага кіравання і ўлады. Другі шлях быў абумоўлены сацыяльнымі рэвалюцэямі, дзякуючы якім палітычная ўлада пераходзіла ад пануючыхфеадальных груп да палітычных эліт новага тыпу.

Галоўнай рухальнай сілай палітычнай мадэрнізацыі былі палітычныя эліты з ліку фінансавай, гандлева–прамысловай алігархіі і “новага дваранства”. У Англіі на працягу ХVIII ст. рэальныя палітычная ўлада пераходзіла ад караля да парламента. У выніку ў Англіі ўсталявалася парламентская манархія. Аднак выбарчае права было абмежавана маёмастным цэнзам і прывілегіямі старой арыстакратыі. Парламентская рэформа была праведзена ў 1832г. Выбарчае права атрымалі тыя ўласнікі, якія мелі гадавы даход у 10 ф.ст. Гарады атрымалі выбарчыя акругі. У выніку гэтай рэформы палітычная ўлада ў Англіі перайшла да новай палітычнай эліты.

Палітычная мадэрнізацыя ў Францыі, Германіі, Італіі, Паўночнай Амерыцы праходзіла шляхам рэвалюцый, якімі кіравалі новыя палітычныя эліты. У 1775-1883 г.г. англійскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы атрымалі перамогу ў вызваленчай вайне, якая была формай дэмакратычнай рэвалюцыі. У 1787г. ЗША прынялі канстытуцыю, а ў 1791 г. «Біль аб правах». Гэты закон замацаваў за грамадзянамі права на свабоду сходаў, друку, слова, недатыкальнасць асобы, права на валоданне зброяй і г.д.

Рэвалюцыі, якія адбыліся ў 1848 – 1849гг. у Францыі, Аўстра– Венгрыі, Германіі і Італіі садзейнічалі палітычнай мадэрнізацыі гэтых краін. У 1848 г. у Францыі была прынята канстытуцыя Другой рэспублікі. Яна абвяшчала краіну дэмакратычнай, адзінай і непадзельнай.. У сакавіку 1849 г. была прынята імператарская канстытуцыя ў Германіі, якая адносілася да 36 германскіх зямель. У снежні 1849г. прускі кароль зацвердзіў канстытуцыю гэтай краіны. Грамадзяне Германіі атрымалі выбарчае права, іншыя дэмакратычныя правы і свабоды.

Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Езропы ахапіла і грамадскую ідэалогію. Змены ў ідэалогіі былі звязаны з фарміраваннем палітычных арганізацый і рухаў. У ХІХ ст. узніклі ліберальныя партыі, якія паклалі лібералізм у аснову сваей дзейнасці. У палітыцы лібералізм абпіраўся на прынцыпы падзелу ўлад, выбарнасць усіх дзяржауных структур і правы чалавека. Палітычныя мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы завяршылася пераходам да палітычнай сістэмы, заснаванай на выбарах.

Аднак лібералізм адлюстроўваў інтарэсы толькі 20% насельніцтва індустрыяльнага грамадства. У першай палове ХІХ ст. гэтае грамадства ў большасці зразумела, што ўсталявання «царства свабоды» ў жыццевай рэчнасці не адбылося. Сацыяльныя супярэчнасці, звязанныя з панаваннем фабрычнай вытворчасці і эксплуатацыі рабочых, рэзка абвастрыліся. Гэта спрыяла фарміраванню грамадскіх арганізацый і рухаў, у склад якіх уваходзілі рабочыя. Пралетарскі рух набыў масавасць і магутнасць. Але выступленні рабочых ў 1831 і 1834 г. у французскім Ліоне, чартысцкі рух 1836 – 1848 г. ў Англіі, паўстанне ткачоў ў 1844 г. у германскай Сілезіі былі неарганізаванымі. Палітычнае жыццё паказала, што рабочаму руху не хапае ідэалагічнага падмурка і арганізаванасці. Ідэалагічнае і арганізацыйнае афармленне рабочага руху было звязана з дзейнасцю К.Маркса і Ф.Энгельса. у 1847 г. яны стварылі першую камуністычную арганізацыю – «Саюз камуністаў», а ў 1848г. выдалі «Маніфест Камуністычнай партыі». У «Маніфесце» камуністы адмаўляліся ад ліберальных каштоўнасцей і паставілі сваёй мэтай захоп палітычнай улады праз арганізацыю камуністычных рэвалюцый.

Такім чынам, палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была вельмі супярэчлівай. Яна праходзіла ў розных формах і напрамках, яна спрыяла расколу грамадства на дзве супрацьлеглыя сацыяльна – палітычныя плыні: ліберальна – дэмакратычную і радыкальна – камуністычную. З гэтага часу камуністычны прывід пачаў блукаць па Еўропе.

 

XVII ВОПРОС



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-28; просмотров: 332; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.225.54.147 (0.007 с.)