Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI стст.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
У другой палове ХІІІ – першай палове XVI стст. працягвалася развіццё феадальных адносін. Асновай эканамічнага жыцця краіны заставалася сельская гаспадарка. У гэты час на Беларусі ўсё больш актыўна ўжывалася трохпольная сістэма, удасканальваліся прылады працы, што, несумненна, спрыяла павышэнню ўраджайнасці. Вялікую ролю адыгрывалі жывёлагадоўля і лясная гаспадарка. Паэт першай паловы XVI ст. Мікола Гусоўскі называў лес сапраўдным скарбам. Тут здабывалі драўніну, смалу, дзёгаць, палявалі, займаліся бортніцтвам. Каля лесу пасвіліся статкі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што дзічына складала важную частку паўсядзённай ежы тагачасных жыхароў Беларусі. Нездарма ўлады імкнуліся зберагчы лес. Так, яшчэ вялікія князі Ягайла і Вітаўт надалі Белавежскай пушчы запаведны статус. Вярхоўным уласнікам зямель лічыўся вялікі князь. У канцы XIV ст. з пашырэннем межаў дзяржавы і ліквідацыі буйных удзельных княстваў дзяржаўныя землі значна павялічыліся. Аднак у XV – XVI стст. вялікая колькасць зямель была перададзена феадалам за службу. Буйныя ўгоддзі атрымала таксама царква. Вялікі князь мог даць землі ў часовае карыстанне ("да волі і ласкі гаспадарскай", "да жывата"), на вечнасць ці перадаць у залог. У 1528 г. магнатам належала 46,4 % зямельных уладанняў. Дробная шляхта карысталася зямлёй на правах лена: калі шляхціц адмаўляўся ад службы, ён губляў свой надзел. Статуты 1529 і 1566 гг. гарантавалі перадачу зямлі не толькі мужчынам, але і жанчынам. Дзяржава і феадалы жылі за кошт эксплуатацыі сялян. Сялянскі двор (дым) з’яўляўся падаткавай адзінкай у ВКЛ. Дзяржаўныя ці прыватныя землі перадаваліся ў карыстанне сялянскай абшчыне. Яна ж размяркоўвала яе паміж дымамі. За карыстанне зямлёй сяляне выконвалі розныя абавязкі. Адной з іх была даніна прадуктамі земляробства (дзякла), жывёлагадоўлі і лясной гаспадаркі (мезліва), а таксама грашовы падатак (чынш). У XV – XVI стст. галоўнай формай эксплуатацыі стала паншчына. Доўгі час сяляне падзяляліся на чэлядзь нявольную (фактычна рабоў), людзей пахожых (асабіста вольных) і непахожых (залежных ад уласніка зямлі). Большасць сялян належала да людзей пахожых. Аднак у XVI ст. амаль усе яны трапілі ў прыгон. У XVI ст. з развіццём у Заходняй Еўропе рынкавых адносін і спецыялізацыі міжнароднага гандлю павялічыўся кошт збожжа. Вырошчванне жыта і пшаніцы ў больш развітых краінах не давала такіх вялікіх прыбыткаў, як, напрыклад, авечкагадоўля ці льнаводства. Да таго ж вырошчванне гэтых культур было надзвычай працаёмкае. Заходняя эканоміка патрабавала рабочых рук у іншых галінах дзейнасці – рамястве, пачатковай прамысловасці, здабычы карысных выкапняў і г. д. Таму купцы з Англіі, Нідэрландаў і Паўночнай Германіі аддавалі перавагу збожжу з Усходняй Еўропы. Дзяржава, якой патрабаваліся фінансавыя сродкі для вядзення вайны, і феадалы ВКЛ імкнуліся скарыстаць дадзеную сітуацыю ў сваіх мэтах. У 1557 г. па прапанове вялікай княгіні Боны была праведзена аграрная рэформа – валочная памера. Усе землі, на якіх праходзіла памера, падзяляліся на роўныя надзелы – валокі (прыкладна 21,36 га). З трэцяй часткі валок складаўся фальварак – комплексная панская гаспадарка, прадукцыя якой была разлічана на рынак. Астатнія валокі перадаваліся дымам і падзяляліся на цяглыя і асадныя. Цяглыя сяляне павінны былі адпрацоўваць у фальварку паншчыну, асадныя ж у асноўным выплочвалі чынш. Былая чэлядзь нявольная атрымоўвала невялікія кавалкі зямлі (3 моргі) і ператваралася ў агароднікаў. У выніку рэформы была ліквідавана сялянская абшчына. Сяляне станавіліся прыгоннымі. Спачатку памера адбывалася на дзяржаўных землях, але імклівы рост прыбытковасці фальваркаў вымусіў царкву і феадалаў правесці яе і ў сваіх уладаннях. Толькі на ўсходзе і поўначы Беларусі, дзе ішла вайна, прыйшлося абмежавацца пераводам сялян на чынш. Сялянская абшчына ў гэтых землях захавалася. Канчаткова запрыгоньванне сялян завяршыў Статут 1588 г. Прычынамі запрыгоньвання сялян на Беларусі былі: 1) пашырэнне феадальнага землекарыстання; 2) імкненне феадалаў павысіць прыбытковасць сваіх гаспадарак шляхам эксплуатацыі таннай працоўнай сілы; 3) спецыялізацыя эканомікі ВКЛ у сусветным гандлі на вытворчасці працаёмкай зерневай прадукцыі. Разам з сельскай гаспадаркай шпаркімі тэмпамі развіваліся рамяство і гандаль. Іх цэнтрамі сталі гарады і мястэчкі (паселішчы гарадскога тыпу). Падзяляліся гарады на дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія. Самымі буйнымі з іх былі Вільня, Полацк, Магілёў, Смаленск, Мсціслаў, Віцебск, Слуцк, Бярэсце і інш. Так, Магілёў упершыню ўзгадваецца ў канцы XIV ст. Ужо ў XVI ст. ён займаў адно з першых месц пасля Вільні. Сама сталіца ВКЛ уяўляла сабой буйную метраполію. Акрамя выхадцаў з беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх зямель тут жылі немцы, яўрэі, палякі, венгры і інш. Сярод іншых гарадоў вылучаўся Полацк. Гэта быў важны гандлёвы цэнтр і порт на рацэ Заходняя Дзвіна. Актыўнае развіццё рамяства прывяло да таго, што толькі ў металаапрацоўцы вылучылася больш 20 спецыяльнасцей. Славіліся сваім майстэрствам беларускія ювеліры, ткачы, цесляры, будаўнікі, збройнікі. У іншыя краіны з ВКЛ вывозілі збожжа, прадукцыю лясной гаспадаркі, лён, пяньку, попел і інш. Значную ролю адыгрываў рээкспарт. Напрыклад, полацкія купцы куплялі больш таннае збожжа і воск у Ноўгарадзе і Маскве, каб з выгодай перапрадаць гандлярам з Рыгі. У ВКЛ увозілі металічныя вырабы, тканіны, соль, селядцоў, коней і г. д. Грашова-фінансавая сістэма ВКЛ была нават больш стабільнай, чым у суседзей. Большасць гарадскіх жыхароў складалі беларусы (80 %), але жылі тут таксама яўрэі, татары, немцы, рускія, палякі, нават шатландцы. У XV – XVI стст. для абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі і гандляры пачалі ствараць прафесійныя арганізацыі – стараствы і цэхі. У іх уваходзілі майстры толькі адной спецыяльнасці і аднаго веравызнання. Яны выбіралі старасту ці цэхмайстра. Усе пытанні майстры вырашалі разам. У цэхі ўваходзілі таксама падмайстры (чаляднікі) і вучні. Аднак іх правы былі абмежаванымі. Цэхі мелі свае сімвалы, скарб, сцяг, барабан. Падчас гарадскіх парадаў іх чальцы маршыравалі разам, а падчас абароны гораду складалі асобныя атрады. Цэхі дапамагалі ўдовам і сіротам, праводзілі сумесныя святы. Рамеснікі, якія не ўваходзілі ў цэх, зваліся партачамі. Звычайна гэта былі сяляне, што перабіраліся ў горад з вёскі. З імі чальцы цэхаў вялі бязлітасную барацьбу. Па ўзоры рамесніцкіх цэхаў купцы і гандляры стваралі гільдыі і брацтвы. Імкнучыся пазбавіцца феадальнай залежнасці, жыхары гарадоў і мястэчак змагаліся за атрыманне магдэбургскага права (права на самакіраванне). Населеныя пункты, якія карысталіся такім правам, замест шматлікіх абавязкаў выплачвалі адзіны грашовы падатак, мелі сваё грамадзянства, герб і нават суд. Іх жыхары складалі асобнае саслоўе мяшчан. Мяшчане выбіралі раду ці магістрат, якія займаліся зборам падаткаў, судовымі справамі, сачылі за парадкам. Улада выбарных органаў абмяжоўвалася войтам, прызначаным вялікім князем або феадалам. Часам феадалы самі набывалі надзелы ў горадзе – юрыдыкі, на тэрыторыю якіх гарадское права не распаўсюджвалася. Першым горадам, набыўшым магдэбургскае права, была Вільня (1387). У 1390 г. яно распаўсюдзілася на Брэст, у 1391 – на Гродна, у 1498 – на Полацк, у 1499 – на Мінск, у 1597 – на Віцебск і г. д. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ – XVI стст.
Падчас уваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ паступова фарміруецца адзіная беларуская народнасць.Народнасцю называецца моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, пераважна рабаўладальніцкай ці феадальнай эпохі, для якой характэрна сумеснае пражыванне на адпаведнай тэрыторыі, адноснае адзінства гаспадаркі, мовы, культуры, а таксама этнічная самасвядомасць. Асновай беларускай народнасці сталі славянскія племянныя саюзы крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і часткова валынян, якія ў сваю чаргу ўвабралі многія элементы культуры папярэдняга фінскага і балцкага насельніцтва. Прычым асіміляцыя балцкіх (асабліва літоўскіх) элементаў працягвалася да ХІХ ст. З утварэннем ВКЛ ўсе часткі будучага беларускага этнасу ўпершыню апынуліся ў межах адзінай дзяржавы, што спрыяла іх далейшай моўнай, культурнай, эканамічнай кансалідацыі, а таксама ўзнікненню агульнай самасвядомасці. Акрамя таго, важнымі фактарамі фарміравання беларускай народнасці стала кансалідацыя нешматлікіх катэгорый насельніцтва ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі (напрыклад, мяшчане), умацаванне эканамічных сувязей, развіццё ўнутранага рынку, працэс цэнтралізацыі ВКЛ, неабходнасць барацьбы са знешнім ворагам. У ХІV–ХVІ стст. на жыхароў сучаснай тэрыторыі Беларусі распаўсюджваліся назвы "ліцвіны" (пераважна жыхары Заходняй Беларусі і Усходняй Літвы) і "русіны" (жыхары Усходняй Беларусі і Смаленшчыны). Назва "Белая Русь" упершыню згадваецца ў ХІІ ст., але толькі ў ХІІІ ст. яна ўжываецца ў дачыненні да ўсходняй часткі Беларусі і Пскоўшчыны. Да сярэдзіны ХVІ ст. фарміруецца старабеларуская літаратурна-пісьмовая мова, якая істотна адрозніваецца ад стараславянскай сваімі арфаграфічнымі і нават лексічнымі рысамі. Пры Альгердзе яна становіцца агульнадзяржаўнай (да 1696 г.), на ёй напісаны не толькі літаратурныя, але і найважнейшыя дзяржаўныя дакументы (Судзебнік 1468 г., першыя вайсковыя статуты (30-я гг.XVI ст.), Статуты ВКЛ (1529 г., 1566 г., 1588 г. і інш.). Гэта мова дзяржаўнага справаводства, а таксама зносін паміж рознымі этнічнымі групамі насельніцтва ВКЛ. З ХV–ХVІ стст. характэрнае для гутаркавай беларускай мовы "дзэканне", "цэканне", "аканне", цвёрдае вымаўленне "р" пачынаюць прасочвацца і ў афіцыйныя дакументы і ўплываць на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Станаўленне старабеларускай літаратуры непасрэдна звязана з этнічнымі працэсамі, што адбываліся ў ВКЛ. У ХІІІ–ХVІ стст. значную ролю на беларускіх землях пачынае адыгрываць рукапісная кніга, пераважна царкоўнага характару (пергаментныя Аршанскае, Мсціслаўскае, Лаўрышаўскае, Жыровіцкае евангеллі). У беларускай літаратуры месца былін займае новы эпічны жанр – гістарычныя песні, прысвечаныя барацьбе насельніцтва з іншаземнымі захопнікамі. У ХV ст. з’яўляецца новы жанр – перакладная літаратура як свецкага ("Александрыя", "Троя"), так і царкоўнага характару ("Аповесць пра трох каралёў", "Трыстан і Ізольда", "Аповесць пра Бову" і г. д.). Яе існаванне – яркае сведчанне цесных культурных стасункаў ВКЛ з іншымі краінамі. ХV ст. адзначаецца ростам бібліятэчнай справы: на беларускіх землях ствараюцца буйныя прыватныя і царкоўныя кнігасховішчы. Рукапісныя кнігі ў іх адзначаюцца адмысловым афармленнем. Яркім прадстаўніком жанру царкоўнай аратарскай прозы на беларускіх землях стаў Рыгор Цамбалак, выбраны ў 1415 г. навагрудскім мітрапалітам. Значнае месца ў літаратуры ХV – пачатку ХVІ ст. належыць летапіснаму жанру. Сярод беларуска-літоўскіх летапісаў агульнадзяржаўнага характару варта адзначыць "Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх" (каля 1430 г.), "Беларуска-Літоўскі летапіс 1446 г.", якія падтрымлівалі цэнтралізатарскую палітыку вялікіх князёў. Складанай часткай апошняга з’яўляецца "Пахвала Вітаўту" – яркі ўзор панегірычнай літаратуры свайго часу. Найбольш поўна асноўныя падзеі палітычнай гісторыі ВКЛ (як легендарныя, так і рэальныя) да пачатку ХVІ ст. выкладзены ў "Хроніцы Быхаўца". У другой палове ХVІ ст. летапісны жанр саступае першынство іншым накірункам літаратуры. У ХІV – ХV стст. у Заходняй Еўропе пачынае фарміравацца культура новага тыпу, дзе на першае месца выходзіць праблема зямнога прызначэння чалавека. Аснову гуманістычнай ідэалогіі складалі прынцыпы натуралізму, самастойнасці чалавека, абсалютнай духоўнай незалежнасці. Прадстаўнікі новай культуры называлі сваю эпоху Адраджэннем (Рэнесансам). У ВКЛ у канцы ХV ст. таксама пачынаюць з’яўляцца тэндэнцыі новага тыпу культуры, жыцця і светапогляду. Яны былі падрыхтаваны больш высокім узроўнем эканамічнага жыцця, пашырэннем кантактаў з Заходняй Еўропай, палітычнай цэнтралізацыяй, дзяржаўна-прававой стабілізацыяй грамадства. Аднак Адраджэнне на беларускіх землях мела і свае адметныя рысы. Перш за ўсё трэба адзначыць, што сацыяльнай апорай новай ідэалогіі было шляхецкае саслоўе, а не буржуазія, як у развітых краінах Еўропы; да таго ж у эканоміцы княства не сфарміраваліся раннекапіталістычныя адносіны. Распаўсюджванне рэнесансных ідэй замаруджвалася таксама моцным супрацьстаяннем з боку каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Не трэба таксама забывацца, што духоўная культура беларускай народнасці стваралася ў межах рознанацыянальнай і рознаканфесійнай дзяржавы – ВКЛ, а потым Рэчы Паспалітай. Самым славутым прадстаўніком беларускай культуры эпохі Адраджэння стаў пачынальнік ўсходнеславянскага кнігадрукавання доктар Францішак Скарына з Полацка (каля 1490 – каля 1551). Сапраўдны патрыёт, гуманіст, які бачыў выратаванне грамадства ў асвеце і маральным удасканальванні людзей, у Бібліі Скарына бачыў перш за ўсё крыніцу свецкіх ведаў. Таму менавіта Святое пісанне ён перакладаў на родную мову. Скарына стаў заснавальнікам жанру прадмоў, у якіх выказваўся наватарскі погляд на розныя сферы жыцця. Усяго ў Празе і Вільні Скарына надрукаваў 42 кнігі. Яго дзейнасць дала моцны штуршок кнігавыдавецкай справе на ўсходнеславянскіх землях. Паэтам-гуманістам еўрапейскага маштаба можна назваць Міколу Гусоўскага (1470? – каля 1533). Сярод дзесятка вершаў і яго трох паэм асаблівае месца займае напісаная ў 1522 г. ў Рыме на лацінскай мове "Песня пра зубра", у якой паэт уславіў родную прыроду, свабоднага чалавека і асудзіў войны. У рэчышчы культурна-гістарычных працэсаў, што адбываліся ў ВКЛ у ХІV– ХVІ стст., развівалася беларускае дойлідства. Значны ўплыў на яго аказалі заходнееўрапейскія каталіцкія і візантыйскія праваслаўныя традыцыі. Таму для гэтага перыяду характэрна эклектыка – спалучэнне розных стыляў. У сярэдзіне - другой палове ХІV ст. значны ўплыў на архітэктуру аказала готыка. Гэты стыль характарызуецца ўзнёслымі формамі, ажурнымі вежамі, спецыяльнай канструкцыяй сцен, вітражамі, вузкімі стральчатымі парталамі, багатым знешнім і ўнутраным дэкорам. Сярод культавых збудаванняў гатычныя рысы найбольш яскрава праступаюць у Траецкім касцёле (в. Ішкаладзь, Баранавіцкі раён), у касцёле в. Уселюб Гродзенскай вобласці. Вызначальнай асаблівасцю архітэктуры Беларусі ў гэты перыяд з’яўляўся яе абарончы характар. Будаваліся невялікія адна- і двухвежавыя замкі-кастэлі (у Лідзе, Крэве), а таксама шматвежавыя мураваныя замкі (у Наваградку, Гародні, Міры). Да нашых часоў захаваліся інкастэляваныя цэрквы-крэпасці канца ХV –пачатку ХVІ стст. у Малым Мажэйкаве Лідскага і Сынкавічах Зэльвенскага раёнаў. Іх адметнай рысай з’яўляецца кампактнасць аб’ёму, высокі дах, вежы з байніцамі, дакладны ўнутраны падзел на культавую і фартыфікацыйную часткі. З прыходам на беларускія землі магдэбургскага права (канец ХІV ст.) цэнтральныя плошчы гарадоў пачалі дапаўняць ратушы. Гатычны стыль гэтага перыяду спалучаўся з элементамі рэнесансу. Ужывалася тэхніка лускаватай і паласатай муроўкі. У ХІV – ХVІ стст. у выяўленчым мастацтве ВКЛ асаблівую ролю адыгрывае іканапіс. Сярод найбольш распаўсюджаных – выявы Багародзіцы. Пачынае фарміравацца мясцовая школа жывапісу. Не ўдалося пакуль знайсці помнікаў манументальнага і партрэтнага жывапісу, але пісьмовыя крыніцы гэтага перыяду сведчаць аб высокім узроўні яго развіцця. З’яўлялася і скульптура, пераважна драўляная, якая амаль не захавалася да нашых дзён. У ХV– ХVІ стст. існавалі цэхі майстроў, што распісвалі храмы. У ХVІ ст. з’яўляецца свецкі жывапіс (партрэты-парсуны, пахавальны, сармацкі партрэты). Характэрная рыса беларускага арнаменту, якім аздабляліся рукапісныя кнігі, – спалучэнне расліннага, жывёльнага і фігурнага ўзораў. Такім чынам, у ХІV – ХVІ стст. даволі паспяхова ідзе працэс фарміравання нацыянальнай беларускай культуры, якая, абапіраючыся на ўласныя традыцыі, спалучала ў сабе галоўныя тэндэнцыі Захаду і Усходу.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-28; просмотров: 400; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.77.244 (0.013 с.) |