Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Беларусь у 2-й сусветнай вайнеСодержание книги
Поиск на нашем сайте
2-я сусветная вайна была самай шырокамаштабнай ваеннай кампаніяй у сусветнай гісторыі. У ёй прыняла ўдзел 61 дзяржава; ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 краін. Асноўнай прычынай вайны стала незадавальненне Германіі і яе саюзнікаў (Італіі, Японіі) вынікамі 1-й сусветнай вайны, імкненне іх пераразмеркаваць сферы ўплыву ў свеце. У гэтых краінах да ўлады прыйшлі фашысцкія партыі. Асабліва жорсткі таталітарны рэжым усталяваўся ў Германіі. Нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя Германіі на чале з А. Гітлерам праводзіла палітыку мілітарызацыі. Нацыянал-сацыялісты сцвярджалі, што немцы як прадстаўнікі "чыстай арыйскай расы" павінны панаваць у свеце. Іншыя народы павінны быць германізаваны, ператвораны ў рабоў ці цалкам знішчаны. Тактыка мацнейшых дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі) па накіраванні агрэсіі фашысцкай Германіі супраць СССР толькі актывізавала рост яе ваенна-стратэгічнага патэнцыялу. Не знайшла падтрымкі ў вышэйшых заходнееўрапейскіх колах і прапанова СССР аб стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі супраць фашызму. Праводзімыя вясной – летам 1939 г. перагаворы ваенных дэлегацый СССР, Англіі і Францыі аб каардынацыі дзеянняў супраць агрэсіі не прывялі да пагаднення. 23 жніўня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны дагавор аб ненападзе, па сакрэтным пратаколе якога краіны падзялялі сферы ўплыву ў Еўропе. Гэты дакумент часова заспакоіў Гітлера ў тым, што Савецкі Саюз не будзе прадпрымаць актыўных дзеянняў супраць Германіі, калі тая распачне новую ваенную кампанію. 1 верасня 1939 г., Германія напала на Польшчу. Пачалася 2-я сусветная вайна. Францыя і Вялікабрытанія аб’явілі Германіі вайну, прытрымліваючыся свайго абяцання дапамагчы Польшчы, калі яна будзе ўцягнута ў ваенны канфлікт. Савецка-германскі пакт 23 жніўня 1939 г. аб ненападзе з сакрэтным дадатковым пратаколам, які вызначыў падзел еўрапейскіх краін на сферы ўплыву паміж СССР і фашысцкай Германіяй, падрыхтаваў умовы для ўключэння заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх зямель у склад СССР. Пасля пачатку другой сусветнай вайны і заняцця нямецкімі войскамі ўласна польскай тэрыторыі (15 верасня 1939 г. захоплены Беласток) Савецкі ўрад аддае загад войскам Беларускага (камандуючы М.П. Кавалёў) і Украінскага франтоў аб пачатку вызваленчага паходу на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны (17.9.39). Польскі ўрад не мог сябе лічыць у стане вайны з СССР, таму галоўнакамандуючы польскай арміі Э. Рыдз-Смігал загадвае не ўступаць ва ўзброеныя сутычкі з савецкімі войскамі. Гэта, а таксама пяціразовая перавага сіл Чырвонай Арміі садзейнічалі таму, што ваенных дзеянняў паміж савецкімі і польскімі часцямі амаль не было. Ужо 22 верасня 1939 г. камбрыг Крывашэін і генерал Гудэрыан прымалі сумесны ваенны парад у Брэсце. Да 25 верасня заходнебеларускія землі былі поўнасцю заняты савецкімі войскамі, а 28 верасня падпісаны дагавор аб сяброўстве і мяжы паміж СССР і Германіяй, па якім часткі Варшаўскага і Люблінскага ваяводстваў перайшлі пад уплыў Германіі, а Літва – СССР. Хутка рашэннем Савецкага ўрада да Літвы былі далучаны Вільня і Віленскае ваяводства. Большасць насельніцтва ўспрыняла паход Чырвонай Арміі з радасцю. У гарадах утвараліся часовыя ўпраўленні, а ў вёсках сялянскія камітэты, якія разглядалі гаспадарчыя, адміністрацыйныя, культурна-асветніцкія пытанні. 28 –30 кастрычніка 1939 г. Народны сход Заходняй Беларусі абвясціў усталяванне савецкай улады, нацыяналізацыю банкаў і буйной прамысловасці, канфіскацыю памешчыцкіх зямель. Было прынята рашэнне прасіць Савецкі ўрад аб далучэнні Заходняй Беларусі да БССР. Далучаная да Савецкай Беларусі тэрыторыя падзялілася на 5 абласцей і 101 раён. Утвараліся новыя органы ўлады, на дзейнасць якіх значны ўплыў аказвалі партыйныя і камсамольскія работнікі, працоўныя, прысланыя з СССР. Не ведаючы мясцовай спецыфікі, звычаяў, мовы, многія з іх выклікалі недавер і расчараванне мясцовага насельніцтва. Нацыяналізаваліся не толькі буйныя, але і дробныя прадпрыемствы. Праходзіла рэканструкцыя і будоўля новых заводаў і фабрык, павялічылася колькасць рабочых месцаў. Адкрыліся нацыянальныя школы, бясплатныя бальніцы і медыцынскія пункты. Адмоўную ролю адыграла рэпрэсіўная палітыка сталінскага ўрада, у выніку якой на чэрвень 1941 года ў Сібір, Казахстан і іншыя рэгіёны СССР было дэпартавана больш за 120 тысяч асаднікаў, заможных сялян, бежанцаў. На працягу другой паловы 30-х гг. былі арыштаваны і загінулі ў турмах кіраўнікі і дзеячы беларускага нацыянальнага руху М. Гарэцкі, Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, І. Дварчанін і інш. Былі разгромлены падпольныя арганізацыі прапольскага накірунку. І ўсё ж аб’яднанне заходнебеларускіх зямель з БССР мела вельмі вялікае значэнне: пасля доўгага перапынку амаль усе тэрыторыі з пераважнай большасцю беларускага насельніцтва мелі адзіныя межы; гэта спрыяльна адбілася на развіцці беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці заходніх абласцей БССР. Між тым Германія падпарадкоўвала сабе краіны Еўропы і рыхтавала моцны ўдар супраць СССР, які з’яўляўся сур’ёзнай перашкодай планам аб сусветным панаванні. У снежні 1940 г. быў гатовы план "Барбароса" – распрацоўка "бліц крыга", – маланкавай (за 3 – 4 месяцы) вайны з СССР. У маі 1941 г. быў зацверджаны "ОСТ" – план каланізацыі і знішчэння савецкіх народаў. Германія сур’ёзна рыхтавалася да вайны. Гэтага не магло не ўсведамляць савецкае кіраўніцтва. Але менавіта непадрыхтаванасць Чырвонай Арміі да вайны амаль усе даследчыкі лічаць асноўнай прычынай ашаламляльных перамог нацысцкай арміі ў першыя месяцы вайны. 22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна – вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць Германіі і яе саюзнікаў. Першы ўдар нямецкай групы армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Т. фон Бок) быў нанесены па часцях Заходняй асобай ваеннай акругі (камандуючы генерал арміі Дз. Паўлаў), якая размяшчалася пераважна на тэрыторыі Беларусі. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. быў захоплены Мінск, а да канца жніўня 1941 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята нямецкімі войскамі. Каб спраўдзіць ваенна-гістарычныя пралікі, якія дапусціла вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва СССР, у здрадзе інтарэсам Радзімы, у развале ўпраўлення войскамі былі абвінавачаны і расстраляны Дз. Паўлаў і іншыя военачальнікі акругі – усяго 12 чалавек. Нечаканасць вераломнага нападу Германіі, аб чым было абвешчана сродкамі масавай інфармацыі ў першыя ж гадзіны вайны, была хутчэй прапагандысцкім крокам, накіраваным на насельніцтва: вайна не была нечаканасцю ні для кіраўніцтва краіны, ні для жыхароў, асабліва прыгранічных раёнаў. На самай справе адной з важнейшых прычын паражэнняў савецкіх войск у пачатку вайны можна лічыць адсутнасць сур’ёзна прадуманай абарончай (а не наступальнай!) дактрыны, падрыхтаванай глыбокай абароны, а таксама перавагу ваеннага і эканамічнага патэнцыялу Германіі. Галоўны ўдар Сталін чакаў на Кіеўскім напрамку. Позна былі складзены і даведзены да ведама планы дзеянняў акругоў. Не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць многія часці Заходняй асобай ваеннай акругі (частка войскаў аставалася ў летніх лагерах, некаторыя арміі знаходзіліся ў стане пераўзбраення і перафарміравання); назіраўся невысокі ўзровень баявой падрыхтоўкі салдат; невялікая колькасць новых узораў танкаў і самалётаў. Яшчэ не завяршылася інжынернае пераабсталяванне новай заходняй мяжы, якую атрымаў СССР пасля восеньскага (1939) паходу на Польшчу. Умацаваныя раёны, якія вельмі актыўна будаваліся з вясны 1941 г., амаль не былі забяспечаны абсталяваннем і зброяй. Слабой аказалася зенітная абарона. За перадваенныя гады было рэпрэсіравана звыш 40 тысяч афіцэраў і генералаў арміі. Нестабільны аказаўся маральна-палітычны стан сялянства (асноўны кантынгент арміі), незадаволенага прымусовай калектывізацыяй. Масавае знішчэнне нацыянальнай інтэлігенцыі абуджала абурэнне савецкім рэжымам. Да таго ж, аператыўная канфігурацыя часцей 10-й арміі ЗахАВА на беластоцкім выступе паграджала хуткім акружэннем войскаў з боку Гродна і Брэста. Гэтыя, а таксама многія іншыя прычыны паўплывалі на тое, што ў першыя месяцы вайны Чырвоная Армія не змагла даць рэальнага адпору гітлераўцам. Пад Беластокам і Мінскам Чырвоная Армія страціла звыш 3,3 тыс. танкаў, 738 самалётаў (528 з іх не паспелі падняцца ў паветра); людскія страты склалі звыш 330 тысяч чалавек. Ужо на другі дзень вайны з’явілася дырэктыва аб арганізацыі ўзброеных добраахвотных атрадаў для аховы ад падрыўных дзеянняў ворага; на Беларусі дзейнічала 78 знішчальных батальёнаў, групы самааховы ў вёсках. За лета 1941 г. з тэрыторыі БССР было вывезена на Усход 99 фабрык і заводаў, электрастанцый, звыш 58 тысяч адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, 1,5 мільёна чалавек. У той жа час вялізныя ваенныя склады трапілі ў рукі ворага. Па распрацаваным нацыстамі плане "ОСТ", які тычыўся Усходняй Еўропы, павінна было быць знішчана і выслана 75 % беларускага насельніцтва, а астатніх планавалася анямечыць і выкарыстоўваць для абслугоўвання нямецкага грамадства, якое павінна было засяліць новыя тэрыторыі. На захопленай тэрыторыі ўсталёўваўся "новы парадак" – сістэма палітычных, ваенных, эканамічных мер, накіраваных на знішчэнне дзяржаўнага ладу і грамадства. Уся ўлада на акупіраванай тэрыторыі належала нямецкай ваеннай і цывільнай адміністрацыі, якая абапіралася на атрады СС, СД, СА, гестапа, крымінальную і ахоўную паліцыю. На захопленай тэрыторыі БССР пражывала каля 9 мільёнаў чалавек. Для масавага знішчэння "непаўнацэннага" (з пункту гледжання акупантаў) насельніцтва будаваліся спецыяльныя месцы прымусовага ўтрымання: на Беларусі налічвалася каля 300 лагераў смерці. Найбуйнейшы – у Малым Трасцянцы – займаў трэцяе месца па колькасці загубленых пасля Асвенціма і Майданака (звыш 200 тыс. чал.). Пад прымусовае пражыванне людзей па расавых, прафесійных, рэлігійных і іншых прыкметах адводзіліся цэлыя гарадскія кварталы – гета. На тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала толькі 155 гета для яўрэйскага насельніцтва, – ва ўсіх гарадах і мястэчках, дзе пражывалі яўрэі. Акрамя гэтага, татальнаму знішчэнню на ўсёй тэрыторыі СССР падлягалі цыгане, гомасексуалісты, псіхічна хворыя людзі і г. д. Супраць партызан і мірных жыхароў Беларусі было арганізавана, па няпоўных дадзеных, звыш 120 буйных карных экспедыцый, падчас якіх было спалена разам з жыхарамі 628 вёсак. У ідэалагічным плане акупанты імкнуліся падзяліць насельніцтва і супрацьпаставіць адно аднаму. Чацвёртая частка нашай тэрыторыі ўвайшла ў склад генеральнай акругі "Беларусь", якая ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята "Остланд". Палессе адышло да рэйхскамісарыята "Украіна", частка Брэсцкай і Беластоцкай абласцей – да Усходняй Прусіі, паўночна-заходнія раёны Віленскай вобласці – да Літвы, Усходняя частка Беларусі ўвайшла ў зону тылу групы армій "Цэнтр". Спачатку нямецкія ўлады імкнуліся захаваць калгасны лад для больш пільнага кантролю і ўліку сельгаспрадукцыі. Але пасля бітвы пад Масквой зямля перадавалася абшчынным гаспадаркам; у 1943 годзе сяляне атрымалі зямлю ў часовае карыстанне. На акупіраванай тэрыторыі працавалі навучальныя ўстановы: семінарыі, гімназіі і прагімназіі (у Вільні і інш.). Прамысловыя прадпрыемствы працавалі на патрэбы Трэцяга рэйха. Частка прадукцыі, а таксама неэвакуіраваныя прадпрыемствы, музейныя каштоўнасці, буйная рагатая жывёла і прадукты харчавання, людзі вывозіліся ў Германію (на прымусовыя работы было вывезена каля 380 тыс. чал.). Пэўную ролю ў нямецкай акупацыйнай палітыцы адыгралі калабарацыяністы – асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі, якія супрацоўнічалі з захопнікамі. Праўда, беларускі калабарацыянізм не адыгрываў істотнай ролі ва ўмацаванні пазіцый акупацыйных улад. Найбольшае развіццё гэтая з’ява атрымала ў генеральнай акрузе "Беларусь", дзе праводзіліся мерапрыемствы па асабістай ініцыятыве генеральнага камісара Вільгельма Кубэ. Апора была ім знойдзена ў беларускіх нацыянальных дзеячах, расчараваных сталінскім рэжымам, якія імкнуліся пры супрацоўніцтве з немцамі адрадзіць беларускую дзяржаўнасць. Для беларусізацыі розных бакоў жыцця грамадства ў 1941 г. была ўтворана Беларуская Народная Самапомач (БНС) на чале з І. Ермачэнкам. У снежні 1943 г. абвясцілі аб утварэнні мясцовага "ўрада", – Беларускай цэнтральнай рады (БЦР, Р. Астроўскі), якая займалася пераважна справамі адукацыі і культуры, сацыяльнага забеспячэння мясцовага насельніцтва. Дзейнічалі і іншыя арганізацыі, накшталт Саюзу Беларускай Моладзі (М. Ганько, Н. Абрамава). Нямецкія ўлады імкнуліся таксама стварыць узброеныя фарміраванні з прадстаўнікоў розных народаў, у тым ліку з беларусаў. У 1942 – 1943 гг. на нашай тэрыторыі дзейнічалі нешматлікія атрады Беларускай самааховы (БСА), але большасць ваенных супрацоўнікаў завозілася з-за межаў Беларусі – з Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі. Не стаў паспяховым і праект утварэння Беларускай краёвай абароны (БКА). Амаль паўсюдна на Беларусі распаўсюджвалася толькі цывільнае супрацоўніцтва, калі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва ажыццяўлялі ўладу на акупіраванай тэрыторыі. Існавалі і паліцэйскія фарміраванні, якія аказвалі актыўную дапамогу акупантам. Але нельга забывацца на тое, што многія з іх рабілі гэта прымусова. Па прыблізных падліках, на Беларусі рознымі формамі супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі было ахоплена каля 80 – 100 тысяч чалавек. Увогуле калабарацыянізм у гады Вялікай Айчыннай вайны – з'ява вельмі неадназначная і патрабуе грунтоўнага, глыбокага, шматбаковага вывучэння. Нават пасля адыходу часцей Чырвонай Арміі з Беларусі тут працягвалася антыфашысцкая барацьба. Дырэктывы ЦК КП(б)Б ад 30 чэрвеня 1941 г. і 1 ліпеня 1941 г. паставілі задачу ўтварэння на ўсёй тэрыторыі рэспублікі сеткі падпольных груп і партызанскіх атрадаў, якія б вялі пастаянную барацьбу з ворагам. Атрады беларускіх падпольшчыкаў налічвалі каля 70 тыс. чалавек. Асабліва моцнае было мінскае партыйнае і камсамольскае падполле, узначаленае І.К. Кавалёвым і С.К. Ляшчэняй. У 1944 г. Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б узначальваў 120 арганізацый і груп, якія займаліся разведвальнай, дыверсійнай, прапагандысцкай, нават тэрарыстычнай (забойства В. Кубэ) дзейнасцю. На жаль, пасля вызвалення Мінска каля 300 членаў падполля былі арыштаваны і абвінавачаны ў супрацоўніцтве з немцамі. Сярод вядомых дзеячаў беларускага падполля варта прыгадаць І.П. Казінца, І.К. Кабушкіна, К.С. Заслонава, В.С. Амельянюка, В.З. Харужую. Вядучай формай усенароднай барацьбы на Беларусі стаў партызанскі рух. Першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага пачаў дзейнічаць на Палессі ўжо ў чэрвені 1941 г. Усяго на працягу 1941 г. з'явілася звыш 99 атрадаў і груп. Для цэнтралізацыі кіраўніцтва і каардынацыі дзейнасці партызан быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (2.10.1942–14.11.1944 гг., кіраўнік П.З. Калінін). Таленавітымі арганізатарамі і камандзірамі паказалі сябе М.П. Шмыроў, П.М. Машэраў, В.І. Казлоў, В.З. Корж. За гады вайны баявыя дзеянні на Беларусі вялі 1255 партызанскіх атрадаў агульнай колькасцю 374 тыс. чал., некаторыя з іх аб’ядноўваліся ў брыгады (213). Абсалютную большасць партызан складала мясцовае насельніцтва. К канцу 1943 г. каля 60 % тэрыторыі рэспублікі з’яўляліся партызанскімі зонамі – тэрыторыямі, якія часткова ці поўнасцю кантраляваліся партызанамі. Найбуйнейшыя з іх: Барысава-Бягомльская, Полацка-Лепельская, Суражская, Івянецка-Налібоцкая. Для парушэння чыгуначных перавозак гітлераўцаў, пашкоджання тэхнікі, знішчэння жывой сілы партызаны арганізавалі сапраўдную "рэйкавую вайну", у якой можна вызначыць наступныя этапы: 1) 3 жніўня – 19 верасня 1943 г. – у падтрымку контрнаступлення пад Курскам; 2) верасень – лістапад 1943 г. ("Канцэрт") – для садзейнічання прасоўвання часцей Чырвоноай Арміі на тэрыторыю Беларусі; 3) з 19 чэрвеня 1944 г. – напярэдадні беларускай наступальнай аперацыі. Дзеянні партызан мелі і зваротны бок: так, у чэрвені 1944 г. у зоне дзеяння 1-га Прыбалтыйскага фронту было падарвана больш за 80% чыгуначных шляхоў, што сур'ёзна ўскладніла наступальны тэмп савецкіх войск. Адной з асаблівасцей развіцця антыфашысцкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі было існаванне на гэтай тэрыторыі падпольных груп Лонданскага эміграцыйнага ўрада Польшчы. У 1942 г. на тэрыторыі рэспублікі пачалі дзейнічаць атрады Арміі Краёвай (АК), стварыўшы тут Наваградскую, Палескую, Валынскую і Віленскую акругі. Пасля разрыву адносін паміж СССР і польскім эміграцыйным урадам у красавіку 1943 г. абвастрылася канфрантацыя АК з савецкімі партызанскімі атрадамі. Часткі АК імкнуліся перашкодзіць усталяванню савецкай улады на вызваленых тэрыторыях (восень 1943 г. – аперацыя "Бура" і захоп Заходняй часткі Украіны, Беларусі і Віленшчыны падчас адступлення нямецкіх войск); але многія атрады супрацоўнічалі з Чырвонай Арміяй. Пасля няўдалай спробы ўзняць паўстанне ў Варшаве (жнівень 1944 г.) хутка АК была распушчана эмігранцкім урадам. Акрамя таго, на тэрыторыі Палесся ваенныя дзеянні супраць гітлераўцаў вялі ўкраінскія нацыяналістычныя ўзброеныя фарміраванні. Пасля перамогі пад Курскам у ходзе бітвы за Днепр Чырвоная Армія падышла да ўсходняй мяжы Беларусі. 23 верасня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтр – Камарын. За час асенне-зімовага наступлення поўнасцю або часткова сталі савецкімі 36 раёнаў і абласныя цэнтры Гомель і Мазыр. Такім чынам, адбыўся першы этап вызвалення Беларусі. Завяршальным крокам на шляху поўнага выгнання нямецкіх войск з тэрыторыі БССР стала Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён" (23.6.– 29.8.1944). У ёй прынялі ўдзел войскі 1-га (кам. маршал К.К. Ракасоўскі), 2-га (кам. генерал арміі Г.Ф. Захараў), 3-га (кам. генерал арміі І.Д. Чарняхоўскі) Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага (кам. генерал арміі І.Х. Баграмян) франтоў, 1-я армія Войска Польскага, Дняпроўская ваенная флатылія і мясцовыя партызанскія злучэнні. Лінія фронту цягнулася на 500 км. Каардынацыю дзеянняў ажыццяўлялі маршалы Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі. На першым этапе аперацыі (23.6 – 4.7) было завершана акружэнне Мінскай групіроўкі (Мінскі "кацёл") і вызвалена сталіца Беларусі (3.7.1944). У выніку 2-га этапа (5.7. – 29.8) савецкія войскі падышлі да заходняй мяжы СССР. Беларусь была вызвалена поўнасцю. 8 мая 1945 г. у Карлсхорсце быў падпісаны Германіяй акт аб капітуляцыі. Завяршальнай аперацыяй Вялікай Айчыннай вайны стала Пражская наступальная аперацыя (6 – 11.5.1945). Фіналам другой сусветнай вайны лічыцца прызнанне паражэння апошнім нямецкім саюзнікам – Японіяй (2.9.1945). Вайна прынесла незлічоныя страты беларускаму народу. Па прыблізных падліках загінула каля 2,7 мільёнаў жыхароў рэспублікі. Агульныя страты (у цэнах 1941 г.) склалі 75 мільярдаў рублёў: эканоміка БССР была адкінута да ўзроўню 1928 г. Спалена 9,2 тыс. вёсак, вывезена 90 % станкоў і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей. Пасяўныя плошчы скараціліся на 43 %. Некалькі соцень тысяч чалавек пакінулі краіну як палітычныя эмігранты. Перамога стала магчымай толькі дзякуючы самаахвярнай дзейнасці савецкіх грамадзян на франтах і ў тыле ворага. У 1945 г. Беларусь страціла частку сваёй тэрыторыі: да Польшчы адышла частка Беластоцкай вобласці, а да Літвы – 5 раёнаў Віцебскай і Вілейскай абласцей.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-28; просмотров: 372; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.151.90 (0.012 с.) |