Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларускіх зямель у складзе ВКЛ.

Поиск

4. У др.пал. ХІІІ – пер.пал. ХVІ ст. у Беларусі прадоўжыўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносін. Галоўным багаццем з’яўлялася зямля, галоўным гаспадарчым заняткам абсалютнай большасці насельніцтва – земляробства, непарыўна звязанае з жывёлагоўляй, хатнімі і дапаможнымі промысламі. Формы феадальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў складваліся паступова. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі дзвюх катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі. У валасцях ворыўныя землі знаходзіліся ва ўладанні грамады і ў асабістым карыстанні сялян, акрамя лугоў, сенажацей, вадаёмаў, якімі карысталіся калектыўна. Воласць звычайна аб’ядноўвала некалькі вёсак і з’яўлялася адміністрацыйнай адзінкай. Гаспадарчыя двары належалі непасрэдна князю і кіраваліся яго адміністрацыяй. Да ХVІ ст. дакладнага падзелу на асабістыя ўладанні вялікага князя і іншыя дзяржаўныя землі не існавала. У 1588 г. былі выдзелены велікакняжацкія сталовыя маёнткі (эканоміі). Рост феадальнага землеўладання ў ХV – ХVІ стст. адбываўся наступнымі шляхамі:

1) вялікі князь надзяляў зямлёю сваіх падданых за ваенную і дзяржаўную службу, дараваў землі царкве;

2) буйныя феадалы надзялялі зямлёю сваіх васалаў за ваенную і адміністрацыйную службу, ахвяравалі зямлю царкве;

3) купля-продаж зямлі, залог з наступным адчужэннем.

Надзяленне зямлёю не заўсёды азначала перадачу яеі ў поўную ўласнасць і распараджэнне. Існавалі наступныя формы надзялення зямлёю васалаў:

1)“да волі” – волі вялікага князя або буйнога феадала, пакуль яны жадалі пакідаць зямлю ў распараджэнні васала, звычайна на час службы;

2)”да жывата” – да смерці таго, каму выдзялялася зямля (як варыянты – “да двух, трох жыватоў” – на некалькі пакаленняў мужчынскага полу, якія служылі ў войску);

3) “на вечнасць” – з правам спадчыннага ўладання.

Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлівалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамі. А пазней – шляхтай. Сярод буйных землеўласнікаў былі князі, магнаты, паны. У канцы ХVІ ст. усе землеўладальнікі былі ўраўнаваны ў праваў, а ўсё саслоўе пачало называцца шлахтай. Шляхецкае званне стала спадчынным. Паступова змяняўся і прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў. Пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына. У залежнасці ад суадносін павіннасцей і ролі ў феадальнай гаспадарцы сяляне падзяляліся на: 1) цяглых; 2) асадных; 3) агароднікаў; 4) слуг. Людзі цяглыя асноўную павіннасць – паншчыну – адбывалі на зямлі феадала. Асадныя выплачвалі грашовую рэнту. Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне, якія атрымлівалі невялікі зямельны ўчастак і выконвалі паншчыну адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі – шэсць дзён летам. Сяляне-слугі былі прывілеяванай часткай вясковага насельніцтва. Яны займаліся кваліфікаванай або адміністрацыйнай працай (воіны, лоўчыя, егеры, рамеснікі, наглядчыкі і інш.). Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: 1) людзей пахожых; 2) людзей непахожых; 3) чэлядзь нявольную. Спачатку большасць сялян былі пахожыя – маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога. Але толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля выплаты ўсіх павіннасцей. У канцы ХVІ ст. практычна ўсе сяляне сталі непахожымі, былі запрыгонены. Чэлядзь нявольная ўяўляла сабой катэгорыю хатніх рабоў і не мела зямельных надзелаў. Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян.

 

1.” Прывілей ” (указ) 1447 г. вялікага князя літоўскага Казіміра канчаткова замацаваў права феадалаў на вотчынны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы.

2. Судзебнік Казіміра 1468 г. – першы зборнік юрыдычных законаў ВКЛ. Сяляне пазбаўляліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да другога, г. зн. прымацоўваліся да зямлі, на якой жылі і якую апрацоўвалі.

3 .Першы Статут ВКЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю, якое замацоўвалася за феадальным саслоўем. Сяляне страцілі права распараджацца зямлёю без згоды феадалаў.

4 .”Устава на валокі” 1557 г. – аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста фактычна замацоўвала сялян за “прынятымі” імі зямельнымі надзеламі – валокамі.

5. Другі Статут ВКЛ 1566 г. увёў 10-гадавы тэрмін пошуку беглых або ўкрадзеных сялян, таксама адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто хаваў сялян.

6. Трэці Статут ВКЛ 1588 г. павялічыў тэрмін пошуку беглых сялян да 20 гадоў. Статут залічваў у разрад “непахожых” тых сялян, якія пражылі на землях феадалаў 10 і больш гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, але выплаціць адкупныя сумы было надзвычай цяжка. Такім чынам, працэс запрыгоньвання ў цэлям завяршыўся. З ХV ст. узнікаюць фальваркі – маёнткі з панскай ворыўнай зямлёй, гаспадарчымі і жылымі пабудовамі, рамеснымі майстэрнямі, гародамі, сенажацямі, лясамі, якія апрацоўвалі сяляне навакольных вёсак. Феадалы памяншалі надзелы сялян і за кошт фарміравалі ўласную гаспадарку. Сяляне па новых законах станавіліся землекарыстальнікамі і за права карыстацца зямлёй павінны былі працаваць у фальварку. Упершыню панская гаспадарка – фальварак – з’явілася на Панямонні і Падзвінні, як рэгіёнах сплаўных рэк з развітымі сувязямі (1450г.). Фальваркі арынтаваліся на рынак. Вытворчасць у іх была заснавана на працы не чэлядзі нявольнай, а селяніна-паншчынніка. Вялікакняжацкі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі, каб захаваць у іх асобе сацыяльную апору. Гэта прывяло да моцнага скарачэння велікакняжацкага дамена. Таму, каб павысіць прыбытковасць маенткаў, Жыгімонт ІІ Аўгуст у 1557 годзе абвясціў аб правядзенні ў дзяржаўных землях рэформы, якая увайшла ў гісторыю пад назвай “валочная памера”. Уся земля падзялялася на роўныя надзелы, валокі памерам 21,36 га кожны. Лепшыя ўрадлівыя землі забіраліся пад княжацкія фальваркі, у якіх сяляне адбывалі паншчыну. Кожная сялянская гаспадарка замацоўвалася за часткай валокі. З валокі вызначалася і кола розных павіннасцей. Валочныя надзелы ў залежнасці ад таго, якія павіннасці патрабаваў выконваць феадал за іх выкарыстанне, падзяляліся на цяглыя (паншчынныя) і асадныя (чыншавыя). Цяглыя павінны былі за кожную валоку працаваць па два дні на тыдзень у фальварку, а таксама плаціць натуральны аброк аўсом, сенам, свойскай птушкай, уносіць невялікі грашовы чынш і выконваць працоўную павіннасць у княжацкіх замках. Асадныя (чыншавыя) сяляне павінны былі плаціць ад 66 да 106 грошаў у год. Пасля дзяржаўных маенткаў валочная памера была праведзена і ў маентках феадалаў. У ХІV - ХV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ складалі жыхары гарадоў, якія ўносілі свой уклад у гаспадарчае развіццё краіны. У беларускіх гарадах жылі купцы, рамеснікі, шляхта з прыслугай і нават сяляне. Карэнных гараджан называлі мяшчанамі, г.зн. жыхарамі места – горада. Побач з гарадамі існавалі мястэчкі – невялікія паселішчы гарадскога тыпу. Становішча гарадоў у ХІV - ХV стст. вызначалася тым, што каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г.зн. знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных і гаспадарскіх (дзяржаўных) гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, што праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў. З канца ХІV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права, або права на самакіраванне (яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гіторыі ў ХІІІ ст. атрымаў такое права). Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады – магістрат, а таксама суд, а рамеснікі – свае рамесныя аб’яднанні. У адрозненне ад Заходняй Еўропы цэхі рамеснікаў і гільдыі (саюзы) купцоў узніклі ў беларускіх гарадах толькі ў ХVІ ст. прыватнай уласнасцю маглі быць адзен або некалькі гарадскіх кварталаў. Якія не падпарадкоўваліся гарадскім уладам і наўываліся юрыдыкамі. Магістрат з’яўлялся выбарным органам гарадскога самакіравання. Ён складаўся з гарадской рады, якую выбіралі самі гараджане, і лавы – органа па судовых справах. Гэтыя органы самакіравання ўзначальвалі адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах пазней пачалі ўводзіцца спецыяльныя будынкі – ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на ёй. Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў ў 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стаў у 1390 г. горад Берасце. Самы старажытны горад Беларусі Полацк набыў магдэбургскае права ў 1498 г., Мінск – сучасная сталіца Беларусі – атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г. Гарады ў ХV - ХVІ стст. паступова ператварыліся ў рамесна-гандлёвыя цэнтры. Тут існавала шмат розных відаў рамёстваў, працавалі рынкі – месцы, дзе гандлявалі прадуктамі і вырабамі рамяства. Адзін раз ў год праводзіліся сезонныя кірмашы, у якіх удзельнічалі як мясцовыя, так і замежныя купцы.

 

5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі.

Выдатныя дзеячы Адраджэння.

5. Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабою рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Заходняй Еўропай, чые дасягненні ў развіцці літаратуры, архітэктуры і мастацтва разглядаліся айчынным грамацтвам у якасці выдатнага прыкладу для пераймання. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў беларусі з Цэнтральнай і Заходняй Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва ўніверсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможнага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў. Пашырэнне міжнародных кантактаў з Еўропай садзейнічала хуткаму распаўсюджванню ў Беларусі магдэбургскага права, цэхавай сістэмы, мястэчкаў, фальваркаў і г.д. Заходнія майстры аднавілі на беларускіх землях і мураванае дойлідства, якое трапіла ў заняпад ў час феадальнай раздробленасці. З улікам традыцый раманскага і гатычнага стыляў на працягу ХІV – пачатку ХVІ ст. былі ўзведзены магутныя замкі ў Гродне, Навагрудку, Лідзе, Крэва (Смаргонскі раён), Геранёнах (Іўеўскі раён) і Міры (Карэліцкі раён), а таксама велічныя храмы ў Гнезна (Ваўкавыскі раён), Ішкальдзі (Баранавіцкі раён), Сынкавічах (Зэльвенскі раён), Мураванцы (Шчучынскі раён). У царкоўным будаўніцтве захоўваліся рысы абарончага дойлідства. Прыкладам гэтага сталі цэрквы-крэпасці, пабудаваныя ў вёсках Сынковічы і Мураванка (Маламажэйкава) Гродзенскай вобласці, якія захаваліся да нашых дзён. Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду паступова выяўляюцца рысы архітэктурнага стылю барока, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца езуіцкі касцёл Божага цела ў Нясвіжы (1587-1593). Ён пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Джавані (Яна) Марыі Бернардоні, які на працягу 13 гадоў працаваў у Нясвіжы па запрашэнні Мікалая Радзівіла Сіроткі. Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца ХV ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг пераважна рэлігійнага зместу. У Беларусі падобную справу распачаў Ф.Скарына з Полацка (каля 1490 – каля 1551), які атрымаў выдатную па тых часах адукацыю ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах. Менавіта ён на працягу 1517-1519 гг. выдаў у Празе 23 кнігі Старога Запавету. Пасля свайго пераезда ў Вільню Ф.Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой убачылі свет “Малая падарожная кніжыца” (1522) і “Апостал” (1525). Сярод асноўных мэт, якія ставіў перад сабою айчынны першадрукар, можна вылучыць пашырэнне духоўнай асветы простага народа, а таксама выхаванне ў яго высокіх маральных і грамадзянскіх якасцей. Практычна на адзін час з дзейнасцю Ф.Скарыны прыпадае і дзейнасць М.Гусоўскага (1470-я – пасля 1533), якога можна разглядаць у якасці пачынальніка свецкай літаратурнай традыцыі ў ВКЛ. У 1523 г. у Кракаве ён выдаў паэму “Песня пра зубра”, напісаную ім пад уплывам ідэі Адраджэння ў час знаходжання ў Італіі. Змест твора быў заснаваны на асабістых назіраннях, уражаннях і перажываннях аўтара і вызначаўся арыгінальнасцю і самабытнасцю. Зубр у паэме прадстаўляў алегарычны вобраз роднага краю, яго былой магутнасці. З вялікім мастацкім талентам апісваў М.Гусоўскі прыроду Беларусі і паляванне на зубра, гістарычна дакладна і праўдзіва падаў і ўславіў гераічнае мінулае нашых продкаў.

Месца царквы ў ВКЛ доўгі час вызначалася існаваннем двух канфесій хрысціянства. Праваслаўнай веры прытрымлівалася ў ХVІ ст большасць усходнеславянскага насельніцтва. Каталіцкая вера пашыралася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія апекаваліся каталіцтвам. У сярэдзіне ХVІ ст. у ВКЛ усталявалася рэлігійная талерантнасць – верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча на Беларусі. У канцы ХVІ пачатку ХVІІ ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узніклі брацтвы – нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. Яны адыгрывалі вялікую ролю ў пашырэнні асветы, адкрыцці друкарань і кнігадрукаванні. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабеларуская мовы. З другой паловы ХVІ ст. найбольшую актыўнасць у асветніцкай дзейнасці ў ВКЛ сталі выяўляць езуіты – члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы. Заснаваныя імі школы, якія ператварыліся ў калегіумы ў такіх гарадах, як Полацк, Гародня, Менск, давалі ўзровень сярэдняй адукацыі. Шляхта імкнулася да атрымання вышэйшай адукацыі ў Цэнтральнай і Захрдняй Еўропе, адкуль пачалі пранікаць на беларускія землі ў сярэдзіне ХVІ ст. ідэі Рэфармацыі. Рэфармацыя – шырокі грамацка-палітычны рух, накіраваны супраць усеўладдзя каталічкай царквы. Прыхільнікі Рэфармацыі выступалі за рэформаванне каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за богаслужэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэнстваў, адмаўлялі неабходнасць царквы як пасрэдніка паміж Богам і людзьмі. У адрозненне ад Заходняй Еўропы рэфармацыйны рух не стаў у ВКЛ народным, а ахапіў толькі вышэйшыя колы грамацтва – у першую чаргу магнатаў. Шырокае распаўсюджанне ў ВКЛ атрымаў кальвінізм, які актыўна падтрымліваўся канцлерам літоўскім і ваяводай віленскім князем Мікалаем Радзівілам Чорным – у 1553 г. па яго ініцыятыве ў Брэсце быў заснаваны першы кальвінісцкі збор (храм). Пратэстанты актывізавалі кнігавыдавецкую справу ў Беларусі. У 1533 г. у Брэсце была выдадзена “Біблія”, у тэкстах якой добра прасочваўся ўплыў беларускай народнай мовы. Вядомым рэфарматарскім дзеячам быў Сымон Будны (каля 1530-1593), які надрукаваў у 1562 г. у Нясвіжы беларускамоўны “Катэхізіс” (сімвал веры). У далейшым ён стаў ініцыятарам перавыдання “Бібліі” (1572), “Новага Запавету” (1574), а таксама аўтарам шэрагу палемічных трактатаў. Яго сучаснікам і аднадумцам быў Васіль Цяпінскі (1530-я – каля 1600), які на ўласныя сродкі ў 1570-я гг. ажыццявіў пераклад на родную мову і выданне “Евангелля”. Ва ўсіх краінах Еўропы, дзе пратэстанты мелі ўплыў, у другой палове ХVІ ст. разгарнуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі – контррэфармацыя. Яго галоўнымі ўдзельнікамі сталі езуіты. Пачалі зачыняцца пратэстанцкія друкарні і пачатковыя школы, а пратэстантаў рознымі шляхамі наварочвалі ў каталіцтва. Аднак контррэфармацыя ў ВКЛ адбывалася не такімі жорсткімі сродкамі. Як у іншых краінах. У гэты ж час на тэрыторыі Беларусі зарадзілася свецкая літаратура ў форме асабістых успамінаў прыватных асоб. Адным з першых падобных твораў сталі “Гістарычныя запіскі” Ф. Еўлашэўскага, у якіх апісваліся падзеі Лівонскай вайны і працэс заключэння Люблінскай уніі. У першай палове ХVІІ ст. быў створаны “Дыярыуш” А. Філіповіча. Сярод іншых тагачасных мемуараў трэба адзначыць успаміны князя М.К. Радзівіла Сіроткі, дзе ён распавядаў пра свае замежныя вандраванні (канец ХVІ ст.). Пад уплывам Рэнесансу адбывалася ў Беларусі і станаўленне публіцыстычнага жанру. Так, у першай палове ХVІІ ст. была створана “Прадмова Мялешкі”, дзе крытыкаваліся норавы і звычкі шляхты, асуджаліся знішчэнне народных традыцый і бяздумнае перайманне ўсяго замежнага. Блізкім па духу да гэтага твора быў і “Ліст да Абуховіча” (1655), у якім таксама высмейваліся паводзіны тагачаснай правячай эліты. Значныя змены пад уплывам Рэнесансу адбываліся і ў беларускім мастацтве. Уласцівае прадстаўнікам гэтага стылю імкненне пазнаць чалавека і раскрыць яго ўнутраны свет сталі галоўнай прычынай развіцця свецкага жывапісу. Пры гэтым рэнесансавы партрэт рашуча адмаўляў старыя рэлігійныя каноны і імкнуўся дакладна перадаць індывідуальнасць персанажаў. Мужчыны падаваліся як мужныя ваяўнічыя асобы, часам у рыцарскіх даспехах (партрэт Ю.Радзівіла, другая палова ХVІ ст.). Пры стварэнні партрэтаў жанчын на епршае месца выходзіла жаданне паказаць акрамя шляхецкай велічы яшчэ і іх прыгажосць, а таксама багацце адзення (партрэты К.Слуцкай, 1580; С. Алелька-Радзівіл, канец ХVІ ст.; К. Астрожскай, 1597). Такім чынам, Беларусь у ХVІ ст. сапраўды перажавала свой як бы “залаты век”. Па ўзроўню развіцця гаспадаркі і культуры яна значна апярэджвала іншыя ўсходнеславянскія народы і нароўні кантактавала з вядучымі тагачаснымі дзяржавамі свету.

 

6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.

6. Народнасць – гэта гістарычная супольнасць людзей, якае складваецца на аснове агульнай тэрыторыі, мовы, культуры, агульнасці гаспадарчага жыцця. Народнасць прыходзіць на змену роду і племю і папярэднічае нацыі. Працэс складвання народнасці садзейнічае паяўленню адзінай мовы. Самасвядомасці, умацаванню дзяржаўнасці. У Еўропе перыяд завяршэння фарміравання рускай, польскай і іншых народнасцей супаў з перыядам станаўлення феадальных адносін. Складванне беларускай народнасці праходзіла ў ХІІІ – ХVІ стст. Этнічную аснову беларусаў склалі крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы. У фарміраванні этнічнага складу насельніцтва Беларусі пэўную ролю адыграла таксама польскае і балцкае насельніцтва. На тэрыторыі, дзе ўтварылася і развівалася беларуская народнасць, з сярэдзіны ХІІІ ст. складвалася Вялікае княства Літоўскае.

Праблема паходжання назвы “Белая Русь” з’яўляецца прадметам шырокай навуковай дыскусіі яшчэ і зараз. Сярод найбольш пашыраных і папулярных тэорый можна назваць наступныя. Па-першае, вядомы расійскі гісторык ХVІІІ ст. В. Тацішчаў меркаваў, што гэта назва паходзіць ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароў, а таксама “цэнтральнага” размяшчэння азначанага рэгіёна ў славянскім свеце. Па-другое, айчынны этнограф Я.Карскі адзначаў верагоднасць уплыву на ўтварэнне тэрміна антрапалагічных асаблівасцей беларусаў – “бландзінаў з блакітнымі ці светла-шэрымі вачамі”. Па-трэцяе, беларускі філолаг П. Крапівін звязваў пахрджанне назвы з наяўнасцю ў рэгіёне вялікай колькасці рэк і азёр, а тэрмін “Белая Русь” з гэтай згоды перакладаў як “Чыстая Вада”. Па-чацвёртае, гісторык М. Ільінскі лічыў, што горад Бельск на тэрыторыі сучаснай Польшчы мог даць адпаведную назву ўсёй падкантрольнай сабе тэрыторыі. Па-пятае, украінскі вучоны М. Драгаманаў сцвяржаў, што тэрмін “белы” азначаў незалежнасць ад мангола-татараў. Па-шостае, расійскі даследчык В. Іваноў адзначаў, што яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Еўропе існавала традыцыя суадносіць асноўныя колеры з бакамі свету (поўнач – чорны, поўдзень – чырвоны, захад – белы, усход – жоўты ці блакітны). Адсюль, на яго думку, цалкам лагічным было б змясціць Белую Русь на захад ад іншых старажытнарускіх княстваў. Па-сёмае, таксама існуе шэраг іншых меркаванняў аб тым, што Белая Русь з’явілася ў процівагу Чорнай (Навагрудак – Гродна – Ваўкавыск – Слонім) ці Чырвонай (украінская Галіччына і Валынь) Русі, што яна вызначала аўтаномны статус Полаччыны і Віцебшчыны ў складзе ВКЛ або падкрэслівала перавагу хрысціянскага насельніцтва над навакольнымі язычніцкімі плямёнамі. Складаным пытаннем з’яўляецца і вызначэнне тэрыторыі, якую называлі Белай Руссю. Адпаведна даным В. Тацішчава ў летапісах ХІІ ст. такім чынам называлі Растова-Суздальскае княства. Згодна яму ў 1157 г. князь Андрэй Багалюбскі быў запрошаны валадарыць “на отчым стале ва ўсёй Белай Русі, у Растове і Суздале”. У сваю чаргу сам князь праз некалькі гадоў хваліўся тым, што “ўсю Белую Русь гарадамі і вёскамі вялікімі насяліў і шматлюднай стварыў”. Разам з тым вядомы расійскі гісторык М. Карамзін атвяргаў гэта сцвяржэнне і заяўляў, што азначаны тэрмін пачаў выкарыстоўвацца толькі ў ХVст. У Маскоўскім княстве з мэтай падкрэслівання яго старажытнасці і важнасці (у 1462 г. Іван ІІІ у сваім тытуле называў Масковію Белай Руссю). Трэба прызнаць, што апошняя версія мае пад сабой пэўныя падставы, бо на сярэднявечных картах Масковія часам называлася Белай Руссю (карта М. Кузанскага, 1460 г.). Пры гэтым большасць вучоных прызнае, што назва “Белая Русь” у Расіі так і не набылыла дакладнай тэрытарыяльнай лакалізацыі і паступова трансфармавалася ў Вялікую Русь ці Вялікаросію. Калі ж разглядаць тэрыторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь, то даследчыкі разыходзяцца ў меркаваннях наконт часу замацавання за ёй назвы “Белая Русь”. Першае падобнае ўпамінанне адносіцца да ХІІІ ст. Шырокае распаўсюджанне ў сярэднявечнай Еўропе атрымала тэорыя аб тым, што Белая Русь знаходзіцца паміж Літвой і Масковіяй. У далейшым да яе пачалі далучаць і больш заходнія тэрыторыі - у кнізе С.Старавольскага (1632) да Белай Русі ўжо адносілася шэсць ваяводстваў (Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полацкае і Смаленскае). Адміністрацыйна-геаграфічнае абазначэнне тэрмін “Беларусь” упершыню атрымаў у 1796 г., калі ў Расійскай імперыі была арганізавана асобная Беларуская губернія (існавала да 1802 г.). Яна ўключала 16 паветаў, атрыманых Расіяй яшчэ па першаму падзелу Рэчы Паспалітай (губернскі горад Віцебск). У 1829 – 1850 гг. таксама мелася Беларуская навучальная акруга, якая кантралявала адукацыйную справу ў Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губерніях і Беластоцкай вобласці. Аднак з 1840-х гг. выкарыстанне назвы “Беларусь” паступова стала замяняцца ў афіцыйным справаводстве на Паўночна-Заходні край”, што,на думку Пецярбурга, павінна было стрымаць мясцовы нацыянальны рух і паскорыць працэс русіфікацыі рэгіёна. Нягледзячы на гэта, цалкам выцесніць з ужытку тэрмін “Беларусь” было немагчыма. Разам з тым яшчэ і ў другой палове ХІХ ст. паралельна працягвалі шырока ўжывацца эндаэтнонімы “Літва” і “літвін” (часцей у дачыненні да Заходняй Беларусі), канчатковая адмова ад выкарыстання якіх адбылася толькі ў час беларускага нацыянальнага адраджэння ў 1920-я гг. Такім чынам, працэс фарміравання беларускай народнасці заняў вельмі пррцяглы перыяд. Спусташэнне краіны ў ХVІІ – пачатку ХVІІІ ст., паланізацыя і русіфікацыя грамацтва аказалі негатыўнае ўздзеянне на эвалюцыю айчыннай культуры і значна замарудзілі працэс пераўтварэння беларускай народнасці ў беларускую нацыю.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 498; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.139.239.25 (0.016 с.)