Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Увядзенне хрысціянства і культура Беларускіх зямель у IX-XII ст.↑ Стр 1 из 4Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Увядзенне хрысціянства і культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтва. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага. Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Людзі прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне. Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом. З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы. Были пабудаваны: Сафійскі сабор, Благавешчанская царква, Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебская царква. Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты. Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. З прадстаўнікоў кніжнай асветы мы павінны адзначыць: Клімента Смаляціча, Кірылу Тураўскага, князёўну Прадславу-Ефрасінню. Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім. Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу. Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. З імем полацкай князёўны звязаны такі помнік гісторыі і культуры, як крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Вялікае развіццё ў беларускіх землях атрымала прыкладное мастацтва.
Рэч Паспалітая у другой палове 14-18стст. Беларусь у складзе РП не магла весці самастойную знешнюю палітыку. Але часцей за ўсе яна з’яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў. Войны: 1) Лівонская (1558-1583) – вайна Расіі супраць Лівоніі за выхад да Балтыйскага мора. Скончылася для Расіі безвынікова; 2) Смута у рускай дзяржаве у пачатку 17 ст. Ілжэдзмітрый І і гаспадаранне палякаў у Маскве у 1605-1606 гг. Ілжэдзмітрый ІІ і гаспадаранне ў Маскве палякаў у 1610-1612 гг. 17 ліпеня 1610 г. у Маскве адбыўся мяцеж Цара Васіля Шуйскага, і яго адхілілі ад улады. Да ўлады прыйшла група маскоўскіх баяр на чале з Мсціслаускімі, якія прапанавалі запрасіць на Маскоўскі прастол сына караля Польскага – каралевіча Уладзіслава. Вароты Масквы былі адчынены і ў горад увайшлі палякі. Яны рабуюць народ, разбураюць горад. Пачынаецца рух супраць палякау. Летам 1611 г. над Расіяй навісла пагроза страты ею незалежнасці. Сталіца ў руках палякаў. На паўночным захадзе гаспадараць шведы, з поўдня ў Расію урываюцца татары. Англічане планавалі захоп рускай поуначы і Паволжа. Народ бярэ лёс Айчыны у свае рукі. У Ніжнім Ноугарадзе ствараецца народнае апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным і князем Дзмітрыем Пажарскім. Польская інтэрвенцыя ў межы рускай дзяржавы скончылся паражэннем. У студзені 1613 г. Земскі сабор (сабор – з’езд свецкіх і духоуных феадалау краіны для вырашэння самых важных праблем краіны) выбраў царом 16-гадовага Міхаіла Раманава; 3) Вайна РП з Расіяй (1654-1667). Цэнтр – Смаленскі напрамак. Кампанія 1654г. праходзіла паспяхова для рускай арміі. Спробы наступлення войскаў РП на Беларусь і на Украіну не удаліся. Летам 1655 г. у вайну з РП уступіла Швецыя, хутка заняла Варшаву. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыі і спасае Польшчу ад поўнага яе разгрому. У 1657 памер Хмяльніцкі і прыхтльнікі Польшчы паімкнуліся парушыць дагавор з Расіяй. Але ўжо ў 1667г. знясіленыя дзяржавы ў Андрусаве падпісалі перамір’е на 13,5 гадоу; 4) Паўночная вайна (1700-1721). Данія, Расія, Саксонія і РП заключае саюз супраць Швецыі. РП імкнулася далучыць да сваёй тэрыторыі Ліфляндыю і Эстляндыю. У 1700 г. Расія заключыла мір з Турцыяй і аб’явіла вайну Швецыі. Мэты РП не былі дасягнуты. Беларусь страціла каля 700 тыс. жыхароў. Такім чынам, войны РП, якія закраналі тэрыторыю Беларусі, не прынеслі ей якіх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым, вызвалялася барацьба беларускага народа ў сярэдзіне 17 ст. Уз’яднанне Украіны з Расіяй засталася у народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызвалення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.
Тры падзелы РП: далучэнне беларускіх зямель да Расійская Імперыі. Палітычны крызіс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Меў вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiсторыя РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiтычных i культурных адносiнах дзвюх дзяржаў, якая аслабляла iх у эканамічных i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай суседніх дзяржаў. Адсутнічала моцнае войска у польскага караля. У РП фактычна адсутнічаў адзіны моцны кіраўнік. Другім з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належала ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання. Трэцім была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавесцi iх з праваслаўнай ў каталiцкую веру. Чацвёрты – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы. Пяты – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўныя сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе. Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП у 1793г. У адказ на падзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т. Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. пацярпела паражэнне. У 1795 г. адбыўся трэцi падзел РП. Такім чынам, РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: неабмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет, рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай для суседзяў.
План “Ост”. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета. Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання. На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці. Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі. З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму. Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і інш. Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці. Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў.
26. Барацьба беларускага народа супраць германскіх захопнікаў. Ужо ў пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтраў i груп. Да жнiўня 1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп. Першыя групы з'явiлiся на тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска, дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камсамольскiя камiтэты. 28 чэрвеня даў першы бой партызанскi атрад пад кiраўнiцтвам В. З. Каржа. У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраўнiцтвам Ц. П. Бумажкова i Ф. I. Паўлоўскага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Усяго у 1941г. у Беларусі было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх атрадаў i падпольных груп, 200 падпольных абкомаў, гаркомаў, райкомаў КП(б)Б i камсамолу. Яго удзельнiкi правялi рад дыверсiй, ажыццявiлi аперацыю па забойству В. Кубэ (А. Мазанiк, Н. Дрозд, М. Осiпава, Н. Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза). Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. З вясны 1942г. пачынаюць з'яўляцца партызанскiя брыгады i злучэннi. 1-й Беларускай брыгадай камандаваў М. Шмыроў. Партызанскi рух пачынае ўзмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраўнiцтвам П. К. Панамарэнкi Штаб партызанскага руху на Беларусi ўзначальваў П. Калiнiн. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыi. Аднак гэтая экспедыцыя не дала жаданых вынiкаў ворагу. Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак "рэйкавая вайна”. Супраць захопнiкаў вялi барацьбу не толькi партызаны i адпольшчыкi, але i насельнiцтва.
27. Вызваленне Беларусі: аперацыя “Баграціён”. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Вызваленне тэрыторыі БССР праходзіла ў два этапы: першы пачаўся восенню 1943 г. - зімой 1944, калі была вызвалена усходняя і частка паўднёвай Беларусі. 23 верасня 1943 Чырвоная Армія вызваліла першы беларускі раённы цэнтр Камарын, а ўжо праз два месяцы, 26 лістапада 1943 г., першы абласны цэнтр Беларусі - Гомель. У студзені 1944 былі вызваленыя Мазыр і Калінкавічы. Надыходзячым войскам Чырвонай Арміі актыўна дапамагалі партызаны. Напярэдадні вызвалення Беларусі яны ажыццявілі другі этап «рэйкавай вайны» (першы праходзіў у жніўні-сярэдзіне верасня 1943 г.). У выніку аперацыі быў паралізаваны рух не толькі чыгуначнага транспарту, але і аўтатранспарту ворага. Звычайна бітвай за Беларусь называюць другі этап яе вызвалення, які пачаўся 23 чэрвень 1944 і звязаны з правядзеннем. Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». У выніку наступлення войскаў Чырвонай Арміі восенню 1943 г. - зімой 1944г. ўтварыўся выступ у лініі фронту, так званы «беларускі балкон». Яго ўтрыманню нямецкае камандаванне надавала вялікае значэнне, так як ён прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускае і варшаўска-германскае. Лінію абароны называлі «Фатерлянд» («Айчына»). Гэтым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут Германію. Лінія абароны была ўмацавана так старанна, што кожны нямецкі салдат меў бранявы шчыт для вядзення стральбы. Аднак наступ Чырвонай Арміі нечакана для фашысцкіх войскаў пачалося на тэрыторыі Беларусі, праз лясы і балоты. У выніку правядзення Беларускай наступальнай аперацыі ўтварылася некалькі «катлоў» (акружаных груповак фашыстаў), у найбуйнейшым з іх, Мінскам, аказалася каля 100 тыс. Нямецкіх салдат і афіцэраў. Флангавыя ўдары 1-га і 3-га Беларускіх франтоў дазволілі таксама акружыць нямецкія войскі пад Віцебскам і Бабруйскам. Вызваленнем Мінска 3 ліпеня 1944 г. скончыўся першы этап аперацыі «Баграціён». У выніку яе ажыццяўлення нямецкая група армій «Цэнтр» пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбітыя. Поўнае вызваленне Беларусі адбылося ў выніку ажыццяўлення другога этапу Беларускай наступальнай аперацыі («Баграціён») на працягу ліпеня 1944 (апошні беларускі горад Брэст быў вызвалены 28 ліпеня 1944 года). У выніку вайны Беларусь панесла самыя цяжкія страты: загінуў кожны чацвёрты яе жыхар, разбураны ўсе гарады, буйныя і сярэднія прамысловыя прадпрыемствы, спалена звыш 9 тыс. вёсак. Каля 380 тыс. чалавек было вывезена ў Германію. Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашысцкай няволі. Савецкае камандаванне прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні Беларусі. З першых жа дзён наступлення ў Беларусі на ўсіх напрамках разгарнуліся бязлітасныя баі на зямлі і ў паветры. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. Разгарнуліся баі за сталіцу Беларусі – Мінск. У той час як частка савецкіх войск разам з партызанамі заканчвалі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка пад Мінскам. Разгром нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай вайны. Яшчэ дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі працягвалася вайна супраць фашысцкай Германіі. Беларускі народ увесь гэты час аказваў усямерную дапамогу Чырвонай Арміі і адначасова адраджаў жыццё на амаль цалкам спапялёнай, разбуранай зямлі Беларусі.
28. Беларуская ССР ў першыя пасляваенныя гады. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення - у канцы 1943-1944 году. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгадовага плана аднаўлення i развiцця народнай гаспадаркi 1946-1950 гг. У галiне прамысловасцi адбылося не толькi аднаўленне разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснавалi да вайны, але i стварэнне новых - аўтамабiльная, трактарная, дарожных машын i будаўнiчых механiзмаў i iнш. Вялiкiя поспехi адбылiся ў стварэннi энергетычнай i палiўнай базы народнай гаспадаркi - да 1950 г. выраб электраэнэргii перавысiў даваенны ўзровень на 47 %. Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабудаваннi, у значных маштабах рабiлася тэхнiчная рэканструкцыя, уводзiлася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалiся новыя метады вытворчасцi: механiзацыя, электрыфiкацыя i аўтаматызацыя. Прадпрыемствы мясцовай прамысловасцi наладжвалi вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнiчых матэр`ялаў i iнш., у тым лiку новых вiдаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развiцце атрымала легкая прамысловацсь: былi пабудаваны Мiнскi i Гродзенскi тонкасуконныя камбiнаты па вырабу тонкасуконных i шэрсцяных тканiн, рэканструяваны гарбарка-абутковыя прадпрыемствы, iльназаводы, хутка развiвалiся швейная, скураная i iншыя галiны легкай прамысловасцi. Хуткiмi тэмпамi iшло аднаўленне i развiцце прамысловасцi ў заходнiх раенах Беларусi, тут будавалiся новыя прадпрыемствы, а аб`ем прамысловай прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая. Усяго за пяцiгодку было адноўлена, пабудавана i ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, а агульны рост валавай прадукцыi прамысловасцi складаў 115 % да ўзроўня 1940 г. Вельмi цяжкiм было аднаўленне сельскай гаспадаркi, i ўсе ж такi ў канцы чацьертай пяцiгодкi агульная пасяўная плошча склала 91,4 % даваеннай, а па валаваму аб`ему прадукцыi сельскай гаспадаркi рэспублiка амаль што дасягнула даваенны ўзровень. Хуткае аднаўленне i развiцце прамысловасцi, некаторыя поспехi ў сельскагаспадарчай вытворчасцi далi магчымасць палепшыць становiшча насельнiцтва, будаваць жылле, аднавiць сiстэмы аховы здароўя i адукацыi. Трэба адзнацыць, што паслеваеннае развiцце вызначае ў значнай ступенi далейшую спецыялiзацыю Беларусi ў адзiным народнагаспадарчым комплексе СССР, адбылося змяненне структуры прамысловай вытворчасцi i эканомiкi рэспублiкi. У 1946-1950 гг. былi створаны ўмовы для далейшага развiцця рэспублiкi.
29. Беларуская ССР у 1950-я-першай палове 1980-х гадоў. У пасляваенныя гады захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20 – 30-я гг. і была замацавана у Канстытуцыі СССР 1936 і Канстытуцыі БССР 1937. Першым крокам да мірнага жыцця сталі выбары у Вярхоўны Савет (1947) і мясцовыя Саветы рэспублікі (1948). Але ў пасляваенныя гады на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій. Вострай была сітуацыя у Заходніх абласцях Беларусі. Тут працягвалі ўзброеную барацьбу супраць улады групы асоб, якія супрацоунічалі ў час акупацыі з фашыстамі. Іх падтрымлівалі людзі, якія незаслужана пакутавалі ад рэпрэсій. Гэтыя абставіны выклікалі недавер улады да многіх мясцовых ураджэнцаў. У 1953 г. памёр I. Сталін. Нарэшце, быў спынены махавік рэпрэсій. Пачатая лібералізацыя і аздараўленне маральна-палітычных абставін у краіне выклікала вялікія надзеі ў грамадства на хуткія перамогі. У БССР шырокія памеры набыла рэабілітацыя ахвяр культу асобы Сталіна. Ажыццяўленне рэформ, накіраваных на ўдасканаленне палітычнай сістэмы і дэмакратызацыю. У 1957 г. была прынята пастанова па паляпшэнне дзейнасці Саветаў. Актывізавалася заканадаучая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтау. Але прагрэсіўныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што ў II палове 60-х гг. узмацніліся кансерватарскія тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Убачыўшы безвыніковасць хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэпцыю развітога сацыялізму. Велічны размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі. Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і ўзмацненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выклікала апатыю і песімізм у народа. КПБ, як адзіная частка КПСС, не была самастойнай. Партыйныя органы не выконвалі палітычных функцый, а былі вышэйшымі дзяржаўнымі органамі.Такім чынам, хаця ў палітычнай сістэме БССР існавалі Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі, фактычна ўсё замыкалася на Кампартыі. Вельмі супярэчліва праводзілася нацыянальная палітыка. 3 сярэдзіны 60-х і да канца 80-х гадоў нацыянальныя праблемы развіцця Беларусі разглядаліся ў агульным кантэксце інтернацыянай палітыкі КПСС. Нацыянальнае пытанне вырашалася без ліку спецыфікі беларускага народа.У галіне адукацыі і культуры палітыка ўлад у БССР у 60 - І палове 80-х гг. спрыяла хуткаму росту сярод моладзі і ўсяго насельніцтва, але мала садзейнічала захаванню і развіццю нацыянальнай мовы і культуры. Што датычыцца рэлігіі, то ў палітыцы ўрада больш прыкметнымі сталі тэндэнцыі верацярпімасці. Але ж насілле дзяржавы ў адносінах да рэлігіі і царквы не спынялася. Новая антырэлігійная хваля прыходзіцца на канец 50-х—60-я гады.
Увядзенне хрысціянства і культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтва. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага. Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Людзі прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне. Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом. З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы. Были пабудаваны: Сафійскі сабор, Благавешчанская царква, Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебская царква. Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты. Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. З прадстаўнікоў кніжнай асветы мы павінны адзначыць: Клімента Смаляціча, Кірылу Тураўскага, князёўну Прадславу-Ефрасінню. Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім. Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу. Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. З імем полацкай князёўны звязаны такі помнік гісторыі і культуры, як крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Вялікае развіццё ў беларускіх землях атрымала прыкладное мастацтва.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 294; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.73.117 (0.012 с.) |