Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Заходняя Беларусь пад уладай польшчы (1921-1939 гг. ).

Поиск

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы. Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату. Вельмі цяжка жылося ў вёсцы. Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца. Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці. У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.

Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква. У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор. Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні. У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху. Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку. Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся. У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў. Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.

Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ). За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

 

23. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз`яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 г.

Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. На жаль, Заходнiя краiны далi згоду на далучэнне часткi тэрыторыi Чэхаславакii да Германii, iмкнулiся скiраваць агрэсiю фашысцкай Германii супраць СССР. Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Заходняй беларусi, якая трапiла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Заходнюю Беларусь (4 млн. жыхароў). 28 лiстапада 1939 г. памiж Германiяй i СССР заключаны Дагавор аб дружбе i гранiцы. 28-30 лiстапада 1939 г. Народны Сход Заходняй Беларусi прыняў дэкларацыю аб устанаўленнi савецкай улады на ўсей вызваленай тэрыторыi i выказаўся за ўваходжанне ў склад БССР. 3 лiстапада 1939 г. Нечарговая V Сесiя Вярхоўнага Савета СССР i 12 лiстапада 1939 г. Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялi законы аб уключэннi ЗаходняйБеларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР. У вынiку тэрыторыя беларусi склала 225,6 тыс. кв. км, насельнiцтва 10 млн. чал. Уводзiцца новае адмiнiстрацыйнае дзяленне, праводзяцца першыя адмiнiстратыўныя пераўтварэннi, пераразмеркаванне зямлi, стварэнне кааператываў, калгасаў, саўгасаў. Адмоўную ролю мелi рэпрэсii i дэпартацыi. 10 кастрычнiка 1939 г. урад СССР перадаў г. Вiльна i Вiленскую вобласць Лiтве. Разам з Вiльняй перадавалася тэрыторыя плошчай 6900 кв. км. Менш чым праз год, у лiстападзе 1940 г., да Лiтвы, пад час яе ўваходжання ў склад СССР, былi дадаткова далучаны з лiку беларускiх зямель 2600 кв. км трыторыi з 65 тыс. чалавек.

З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план "Барбароса" - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план "Ост" - праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР.

Нягледзячы на заключэнне дагавору з Германiяй, пралiкаў у вызначэннi пачатку вайны, кiраўнiцтва СССР рабiла пэўныя захады па ўмацаванню абароназдольнасцi краiны, у прыватнасцi, на Беларусi. Гэта будаўнiцтва ў Мiнску i Магiлеве авiяцыйных, Вiцебску i Баранавiчах - танкарамонтных прадпрыемтсваў. Iшло ўзвядзенне абарончых умацаванняў, пераўзбраенне войска i iнш.

 

Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. Абарончыя баi на тэрыторыі Беларусi.

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германiя напала на СССР. У лiку першых прыняла на сябе ўдар Беларусь. Пачалася Вялiкая Айчынная вайна. Яна стала састаўной часткай другой сусветнай вайны. Галоўнай мэтай Германii было знiшчыць СССР як палiтычную i ваенную дзяржаву, знiшчыць большую частку насельнiцтва, астатнiх ператварыць у рабоў. Толькi 20 % беларусаў падлягалi анямечванню, а 80 % -- знiшчэнню. На тэрыторыю Беларусi наступала самая моцная групоўка - группа армiй "Цэнтр". Вайсковыя злучэннi i насельнiцтва павялi рашучую барацьбу супраць ворага. У чэрвенi - жнiўнi ў армiю было мабiлiзавана звыш 500 тыс. чалавек мясцовага насельнiцтва, стваралiся палкi i атрады народнага апалчэння (33 тыс.), знiшчальныя батальоны для барацьбы з дыверсантамi. Каля 2 млн. чалавек удзельнiцалi ў будаўнiцтве абарончых амацаванняў. Аднак сiлы былi няроўныя. Вораг захапiў 28 чэрвеня Мiнск, 27 лiпеня - Магiлеў, 19 жнiўня - Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусi была захоплена ворагам. У чым жа прычыны няўдач баявых дзеянняў ў пачатку вайны? Выявiлася перавага эканамiчнага патэнцыялу Германii. Пасля захопу шэрагу краiн Еўропы iх прамысловы патэнцыял працаваў на ваенныя патрэбы немцаў. Германiя раней перавяла сваю прамысловасць на выпуск узбраенняў. Германская армiя была адмабiлiзавана, мела вопыт вядзення вайны i г.д. З боку СССР былi дапушчаны пралiкi ў тэрмiнах пачатку вайны, рэпрэсii ў армii, адсутнасць вопыту вайны, выкарыстанне старых тыпаў зброi i iнш. Абарончыя баi на Беларусi, мужнасць i гераiзм войскаў i насельнiцтва перашкодзiлi Германii выканаць свае планы, далi магчымасць падрыхтавацца да абароны Масквы, быў сарваны гiтлераўскi план маланкавай вайны.

 

План “Ост”. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета. Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання. На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці. Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі. З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму. Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і інш.

Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці. Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў.

 

26. Барацьба беларускага народа супраць германскіх захопнікаў.

Ужо ў пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтраў i груп. Да жнiўня

1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп. Першыя групы з'явiлiся на тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска, дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камсамольскiя камiтэты. 28 чэрвеня даў першы бой партызанскi атрад пад кiраўнiцтвам В. З. Каржа. У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраўнiцтвам Ц. П. Бумажкова i Ф. I. Паўлоўскага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Усяго у 1941г. у Беларусі было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх атрадаў i падпольных груп, 200 падпольных абкомаў, гаркомаў, райкомаў КП(б)Б i камсамолу. Яго удзельнiкi правялi рад дыверсiй, ажыццявiлi аперацыю па забойству В. Кубэ (А. Мазанiк, Н. Дрозд, М. Осiпава, Н. Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза).

Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху.

З вясны 1942г. пачынаюць з'яўляцца партызанскiя брыгады i злучэннi. 1-й Беларускай брыгадай камандаваў М. Шмыроў.

Партызанскi рух пачынае ўзмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраўнiцтвам П. К. Панамарэнкi Штаб партызанскага руху на Беларусi ўзначальваў П. Калiнiн.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыi. Аднак гэтая экспедыцыя не дала жаданых вынiкаў ворагу.

Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак "рэйкавая вайна”.

Супраць захопнiкаў вялi барацьбу не толькi партызаны i адпольшчыкi, але i насельнiцтва.

 

27. Вызваленне Беларусі: аперацыя “Баграціён”. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.

Вызваленне тэрыторыі БССР праходзіла ў два этапы: першы пачаўся восенню 1943 г. - зімой 1944, калі была вызвалена усходняя і частка паўднёвай Беларусі. 23 верасня 1943 Чырвоная Армія вызваліла першы беларускі раённы цэнтр Камарын, а ўжо праз два месяцы, 26 лістапада 1943 г., першы абласны цэнтр Беларусі - Гомель. У студзені 1944 былі вызваленыя Мазыр і Калінкавічы. Надыходзячым войскам Чырвонай Арміі актыўна дапамагалі партызаны. Напярэдадні вызвалення Беларусі яны ажыццявілі другі этап «рэйкавай вайны» (першы праходзіў у жніўні-сярэдзіне верасня 1943 г.). У выніку аперацыі быў паралізаваны рух не толькі чыгуначнага транспарту, але і аўтатранспарту ворага. Звычайна бітвай за Беларусь называюць другі этап яе вызвалення, які пачаўся 23 чэрвень 1944 і звязаны з правядзеннем. Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». У выніку наступлення войскаў Чырвонай Арміі восенню 1943 г. - зімой 1944г. ўтварыўся выступ у лініі фронту, так званы «беларускі балкон». Яго ўтрыманню нямецкае камандаванне надавала вялікае значэнне, так як ён прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускае і варшаўска-германскае. Лінію абароны называлі «Фатерлянд» («Айчына»). Гэтым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут Германію. Лінія абароны была ўмацавана так старанна, што кожны нямецкі салдат меў бранявы шчыт для вядзення стральбы. Аднак наступ Чырвонай Арміі нечакана для фашысцкіх войскаў пачалося на тэрыторыі Беларусі, праз лясы і балоты. У выніку правядзення Беларускай наступальнай аперацыі ўтварылася некалькі «катлоў» (акружаных груповак фашыстаў), у найбуйнейшым з іх, Мінскам, аказалася каля 100 тыс. Нямецкіх салдат і афіцэраў. Флангавыя ўдары 1-га і 3-га Беларускіх франтоў дазволілі таксама акружыць нямецкія войскі пад Віцебскам і Бабруйскам. Вызваленнем Мінска 3 ліпеня 1944 г. скончыўся першы этап аперацыі «Баграціён». У выніку яе ажыццяўлення нямецкая група армій «Цэнтр» пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбітыя. Поўнае вызваленне Беларусі адбылося ў выніку ажыццяўлення другога этапу Беларускай наступальнай аперацыі («Баграціён») на працягу ліпеня 1944 (апошні беларускі горад Брэст быў вызвалены 28 ліпеня 1944 года). У выніку вайны Беларусь панесла самыя цяжкія страты: загінуў кожны чацвёрты яе жыхар, разбураны ўсе гарады, буйныя і сярэднія прамысловыя прадпрыемствы, спалена звыш 9 тыс. вёсак. Каля 380 тыс. чалавек было вывезена ў Германію.

Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашысцкай няволі. Савецкае камандаванне прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні Беларусі. З першых жа дзён наступлення ў Беларусі на ўсіх напрамках разгарнуліся бязлітасныя баі на зямлі і ў паветры. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. Разгарнуліся баі за сталіцу Беларусі – Мінск. У той час як частка савецкіх войск разам з партызанамі заканчвалі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка пад Мінскам. Разгром нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай вайны. Яшчэ дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі працягвалася вайна супраць фашысцкай Германіі. Беларускі народ увесь гэты час аказваў усямерную дапамогу Чырвонай Арміі і адначасова адраджаў жыццё на амаль цалкам спапялёнай, разбуранай зямлі Беларусі.

 

28. Беларуская ССР ў першыя пасляваенныя гады. Аднаўленне народнай гаспадаркі.

Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення - у канцы 1943-1944 году. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгадовага плана аднаўлення i развiцця народнай гаспадаркi 1946-1950 гг.

У галiне прамысловасцi адбылося не толькi аднаўленне разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснавалi да вайны, але i стварэнне новых - аўтамабiльная, трактарная, дарожных машын i будаўнiчых механiзмаў i iнш. Вялiкiя поспехi адбылiся ў стварэннi энергетычнай i палiўнай базы народнай гаспадаркi - да 1950 г. выраб электраэнэргii перавысiў даваенны ўзровень на 47 %.

Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабудаваннi, у значных маштабах рабiлася тэхнiчная рэканструкцыя, уводзiлася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалiся новыя метады вытворчасцi: механiзацыя, электрыфiкацыя i аўтаматызацыя.

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасцi наладжвалi вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнiчых матэр`ялаў i iнш., у тым лiку новых вiдаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развiцце атрымала легкая прамысловацсь: былi пабудаваны Мiнскi i Гродзенскi тонкасуконныя камбiнаты па вырабу тонкасуконных i шэрсцяных тканiн, рэканструяваны гарбарка-абутковыя прадпрыемствы, iльназаводы, хутка развiвалiся швейная, скураная i iншыя галiны легкай прамысловасцi.

Хуткiмi тэмпамi iшло аднаўленне i развiцце прамысловасцi ў заходнiх раенах Беларусi, тут будавалiся новыя прадпрыемствы, а аб`ем прамысловай прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая.

Усяго за пяцiгодку было адноўлена, пабудавана i ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, а агульны рост валавай прадукцыi прамысловасцi складаў 115 % да ўзроўня 1940 г.

Вельмi цяжкiм было аднаўленне сельскай гаспадаркi, i ўсе ж такi ў канцы чацьертай пяцiгодкi агульная пасяўная плошча склала 91,4 % даваеннай, а па валаваму аб`ему прадукцыi сельскай гаспадаркi рэспублiка амаль што дасягнула даваенны ўзровень.

Хуткае аднаўленне i развiцце прамысловасцi, некаторыя поспехi ў сельскагаспадарчай вытворчасцi далi магчымасць палепшыць становiшча насельнiцтва, будаваць жылле, аднавiць сiстэмы аховы здароўя i адукацыi.

Трэба адзнацыць, што паслеваеннае развiцце вызначае ў значнай ступенi далейшую спецыялiзацыю Беларусi ў адзiным народнагаспадарчым комплексе СССР, адбылося змяненне структуры прамысловай вытворчасцi i эканомiкi рэспублiкi.

У 1946-1950 гг. былi створаны ўмовы для далейшага развiцця рэспублiкi.

 

29. Беларуская ССР у 1950-я-першай палове 1980-х гадоў.

У пасляваенныя гады захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20 – 30-я гг. і была замацавана у Канстытуцыі СССР 1936 і Канстытуцыі БССР 1937. Першым крокам да мірнага жыцця сталі выбары у Вярхоўны Савет (1947) і мясцовыя Саветы рэспублікі (1948). Але ў пасляваенныя гады на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій. Вострай была сітуацыя у Заходніх абласцях Беларусі. Тут працягвалі ўзброеную барацьбу супраць улады групы асоб, якія супрацоунічалі ў час акупацыі з фашыстамі. Іх падтрымлівалі людзі, якія незаслужана пакутавалі ад рэпрэсій. Гэтыя абставіны выклікалі недавер улады да многіх мясцовых ураджэнцаў. У 1953 г. памёр I. Сталін. Нарэшце, быў спынены махавік рэпрэсій. Пачатая лібералізацыя і аздараўленне маральна-палітычных абставін у краіне выклікала вялікія надзеі ў грамадства на хуткія перамогі. У БССР шырокія памеры набыла рэабілітацыя ахвяр культу асобы Сталіна. Ажыццяўленне рэформ, накіраваных на ўдасканаленне палітычнай сістэмы і дэмакратызацыю. У 1957 г. была прынята пастанова па паляпшэнне дзейнасці Саветаў. Актывізавалася заканадаучая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтау. Але прагрэсіўныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што ў II палове 60-х гг. узмацніліся кансерватарскія тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Убачыўшы безвыніковасць хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэпцыю развітога сацыялізму. Велічны размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі. Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і ўзмацненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выклікала апатыю і песімізм у народа. КПБ, як адзіная частка КПСС, не была самастойнай. Партыйныя органы не выконвалі палітычных функцый, а былі вышэйшымі дзяржаўнымі органамі.Такім чынам, хаця ў палітычнай сістэме БССР існавалі Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі, фактычна ўсё замыкалася на Кампартыі. Вельмі супярэчліва праводзілася нацыянальная палітыка. 3 сярэдзіны 60-х і да канца 80-х гадоў нацыянальныя праблемы развіцця Беларусі разглядаліся ў агульным кантэксце інтернацыянай палітыкі КПСС. Нацыянальнае пытанне вырашалася без ліку спецыфікі беларускага народа.У галіне адукацыі і культуры палітыка ўлад у БССР у 60 - І палове 80-х гг. спрыяла хуткаму росту сярод моладзі і ўсяго насельніцтва, але мала садзейнічала захаванню і развіццю нацыянальнай мовы і культуры. Што датычыцца рэлігіі, то ў палітыцы ўрада больш прыкметнымі сталі тэндэнцыі верацярпімасці. Але ж насілле дзяржавы ў адносінах да рэлігіі і царквы не спынялася. Новая антырэлігійная хваля прыходзіцца на канец 50-х—60-я гады.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 566; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.220.85.96 (0.013 с.)