Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларускі край у гады Першай Сусветнай вайны (1914-1918гг.).

Поиск

Абвастрэнне супярэчнасцей паміж Траістым саюзам і Антантай прывяло да ПСВ. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня Германія аб'явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін. Напярэдадні вайны заходнія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. У сувязі з наступленнем нямецкіх войск на ўсход рынуўся паток бежанцаў. Да восені 1915 г. бежанцы запоунілі усю усходнюю частку Беларусі. Большасць з іх высялялася ў прымусовым парадку па загаду расійскіх улад. У жніўні 1915 г. пачаліся ваенныя дзеянні непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. Руская армія, якая апынулася пад пагрозай акружэння, вымушана была пакінуць значную частку тэрыторыю Беларусі і адступіць. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку руская армія спыніла наступленне немцаў, і фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск. Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі. Тут быў устаноўлены жорсткі акупацыйны рэжым – сістэма ваенных і палітыка-эканамічных мерапрыемстваў. Нямецкія ўлады з восені 1915 г. на занятай частцы тэрыторыі загадалі мясцоваму насельніцтву здаваць прадукты харчавання, увялі значныя падаткі і штрафы, вывозілі жыхароў на прымусовыя работы ў Германіі. Немцы знішчылі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы. У час ПСВ 1914 – 1918 г. ваенныя дзеянні вяліся і на тэрыторыі Беларусі. Яна стала арэнай ваенных дзеянняў у 1915 г. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкі вярталі былыя ўладанні. Былі забаронены многія грамадскія арганізацыі. На мірных жыхахароў наладжваліся аблавы, карныя аперацыі. Палітычныя акупанты сутыкнуліся з супраціўленнем насельніцтва. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху. Але масавасці ён не набыў. Вельмі цяжкім было таксама становішча на неакупіраванай тэрыторыі. Не хапала паліва, сыравіны, рабочых рук. У прыфрантавой паласе скапілася многа бежанцаў. Вайна прынесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты Беларусі. У с\ г назіраўся моцны заняпад. Скарацілася плошча пасеваў, зменшылася пагалоўе жывёл. 3 беларускіх вёсак было мабілізавана больш за палову працаздольных мужчын. Амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала хуткае зніжэнне жыццевага ўзроуню народа. Шмат сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці. Сялянскі рух набыў большы размах, чым рабочы рух, аднак яго нельга лічыць рэвалюцыйным. Амаль не было выступленняў беднякоў і сераднякоў супраць кулакоў. Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антываеннага настрою сярод салдат. Узмацнілася антыурадавая агітацыя сярод салдат. Для развіцця беларускага нацыянальнага руху склаліся ў гады вайны неспрыяльныя ўмовы. Выступленні рабочых і сялян ў асноўным былі разрозненыя. Такім чынам, у цэлым ПСВ абвастрыла супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.

 

17. Беларусь у гады рэвалюцыйных зменаў 1917г. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі.

Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі рабочых 23 лютага 1917. 26 лютага пачалося узброеннае паустанне. Лютаўская рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла, у выніку чаго закончыла панаванне дынастыя Раманавых. Але асаблівасцю рэвалюцыі ў Петрагардзе было тое, што тут склалася своеасаблівае перапляценне двух дыктатур – дыктатуры буржуазіі, якую прадстаўляў Часовы ўрад (2 сакавіка) і рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры ў выглядзе Савецкіх рабочых і салдацкіх дэпутатаў (27 лютага). Так утварылася ў краіне двоеўладдзе. 1 сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 4 сакавіка быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выканаўчы камітэт. Каб аб'ядналіся сілы пралетарыяту і салдат 8 сакавіку быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з бальшавіком Б. Позернам. Сваю асноўную задачу яны бачылі ў арганізацыі рабочых і салдат, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а разам з тым прызнавалі і Часовы ўрад. Аднак на практыцы Савет фактычна падпарадкаваўся органам Часовага урада і дапамагаў Часоваму ўраду стварыць мясцовыя органы ўлады. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі сталі з'яўляцца буржуазія і памешчыкі.

"Часовыя грамадскія камітэты парадку". Прыхільнікамі гэтага былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія пераважалі ў Саветах. Такі камітэт быў створаны ў Мінску 4 сакавіку 1917 г. Такім чынам, на Беларусі, як і ў Расіі ў цэлым, склалася двоеўладдзе. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. дала штуршок для дэмакратызацыі грамадства. Пачалі стварацца прафсаюзы, выбарныя салдацкія камітэты ў арміі. Ажывілася сялянства. 20 красавіка 1917 г. прайшоў з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерні, дзе была зроблена спроба вырашыць аграрнае пытанне. Але канчаткова рашэнне аграрарнага пытання адкладвалася да Ўстаноўчага схода. Таксама 7-17 красавіка 1917 г. прайшоў І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фроту, які прызнаў неабходнасць працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі, падтрымліваць палітыку Часовага ўрада здзяйсняць пастаянны кантроль за ім. З’езд быў эсэра-меншавіцкім. Салдаты атрымалі усе правы і свабоды, як і ўсе грамадзяне Расіі. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лютаўскай рэвалюцыі Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя – буржуазная дэмакратычная рэвалюцыя, рухаючай сілай быў народ. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. прывяла да звяржэння самадзяржаўя, але ў выніку асаблення абставін на Беларусі, як і ў Расіі, утварылася двоеўладдзе, з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусь адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны. Праіснавала яно з лютага-сакавіка да ліпеня 1917 г.

Галоунымі прычынамі рэвалюцыі з’явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча, незадаволенасць вайной рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной. Гаспадарчай разрухай выліліся у масавыя выступленні супраць царызму, буржуазіі і ваеншчыны.

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброеннае паўстанне рабочых і салдат. У выніку быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла да Саветаў рабочых і салдацкіз дэпутатаў. Звесткі аб гэтых падзеяў хутка дайшлі да Беларусі. 26 кастрычніка 1917 г. выканкам Мінскага Савета абвясціў аб пераходзе ўлады ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Але супраць новай улады выступілі буржуазныя партыі, бунд, меншавікі, эсэры і інш. Яны стварылі ў Мінску так званы Камітэт выратавання рэвалюцыі і паспрабавалі ўзяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі ўсё ж такі, апіраючыся на падтрымку войск Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных апанентаў і ўсталявалі свой кантроль на тэрэторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі. 27 лістапада ў Мінску быў створаны АблВыканКамЗах, і фронту як вышэйшаму органу савецкай улады ў Беларусі. Яго ўзначаліў Рагазінскі. Выканаўчы орган улады стаў Саветам Народных Камісараў на чале з Ландарам. Такім чынам, на Беларусі пачаліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Так, быў уведзены рабочы кантроль, пачала праводзіцца зямельная рэформа, рэформа сістэма адукацыі і інш. Актыўна дзейнічаў Паўночна-Заходні абласны камітэт РСДРП(б), на чале з Мясніковым. Палітычнай сілай, якая імкнулася ўстанавіць сваю ўладу на Беларусі, былі беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яны разглядалі Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых і сялян. Вялікая беларуская рада выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады. Кіруючай палітычнай сілай у беларускім нацыянальным руху выступіла Беларуская сацыялістычная грамада. Партыя бальшавікоў негатыўна аднеслася да намаганняў беларускіх нацыянальных арганізацый па стварэнні органа краёвай улады. Савецкую ўладу падтрымалі з'езды многіх армейскіх камітэтаў. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі вайсковыя часці і браніраваны поезд, якія ўзялі пад ахову Мінскі Савет. У горадзе зноў была ўстаноўлена Савецкая ўлада. У кастрычніку-лістападзе 1917 г. Савецкая ўлада перамагла ў многіх гарадах Беларусі: у Віцебску, Полацку, Гомелі і інш. Такім чынам, у лістападзе 1917 г. на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў. Армія ў асноўным падтрымлівала дэкрэты Савецкай улады. Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, выступілі пад лозунгам поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. на Беларусі разгарнуўся рух за стварэнне беларуская дзяржаўнасці. У студзені 1918 г. быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (БНК) як аддзел народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей Расіі на чале з А. Р. Чарвяковым. Ён выступіў за пераўтварэнне Заходняй вобласці ў аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Прапанаваў Белнацкаму падтрымаць беларускія секцыі РКП(б) на чале з Жылуновічам. Аднак Аблвыкамзах адхіліў яе, даўшы вобласці назву "Заходняя Камуна". Дэбаты па пытанні аб нацыянальным вызначэннім беларусаў працягваліся да 1918 г. Урэшце рэшт дзейнасць урада БНР, пагроза з боку Польшчы прымусілі бальшавіцкіх кіраўнікоў прыслухацца да патрабаванняў нацыянальнай секцыі РКП(б) аб стварэнні беларуская дзяржавы. 30 снежня 1918 г. у Смаленску, які стаў цэнтрам Заходняй вобласці ў сувязі з германскай акупацыяй, была склікана VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспубліцы". 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з Жылуновічам, які абвясціў утварэнне БССР. Яна была створана ў межах Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерній. 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, і ўрад пераехаў 7 студзеня са Смаленску ў Мінск. Сваю дзейнасць урад БССР пачаў ў вельмі цяжккіх паліт. і эканамічных умовах. Такім чынам перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і устанауленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа, на якія паўплывалі: акупацыя частка тэрыторыі, органы савецкай улады былі ў асноўным салдацкімі. Гэтыя фактары стрымлівалі развіццё рэвалюцыйных пераутварэнняў, ускладнялі эканамічнае становішча на Беларусі, садзейнічалі размежаванню палітычных сіл.

 

18. Узнікненне беларускай дзяржаўнасці ў пачатку 20ст. Дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР у складзе СССР.

У канцы 1920га-пачатку 1921 г. рэспубліка знаходзіцца ў цяжкім эканамічным і палітычным становішчы. Гэта было абумоўлена тым, што ў другой палове 1920-га г. на тэрыторыі БССР былі нацыяналізаваны фактычна ўсе прамысловыя прадпрыемствы, з якіх дзейнічала менш за палову. Рабочыя пакідалі галодны горад і імкнуліся ўладкавацца ў вёсцы, дзе і так была празмернасць рабочых рук. Сельскае насельніцтва таксама гаравала. Пры правядзенні харчразверсткі харчовыя атрады забіралі нават тое зерне, якое сяляне пакідалі на пасеў. Характэрнай з'явай стаў бандытызм. Савецкія ўлады вымушаны былі да 1922 г. уключна захоўваць на тэрыторыі БССР надзвычайнае становішча. Ўвосень 1921 г. праект «аўтанамізацыі» атрымаў адмоўную адзнаку кіраўніка савецкага ўрада У. І. Леніна. Ідэя раўнапраўнага саюза ўсіх савецкіх рэспублік не выпадкова атрымала станоўчы водгук у Беларусі. На шматлікіх канферэнцыях і сходах падкрэслівалася неабходнасць аб'яднання савецкіх рэспублік, але пры захаванні ўплыву кожнай з іх на справы усяго Саюза. На IV з'ездзе Саветаў БССР 14-18 снежня 1922 г. у Мінску прапанова аб стварэнні Саюза была падтрымана. 30 снежня гэтага ж 1922 г па ўзгадненні дэлегацый з'ездаў Саветаў РСФСР, УССР, БССР і Закаўказскай Федэрацыі пачаў сваю працу I з'езд Саветаў СССР. Былі падпісаныя зацверджаныя прадстаўнікамі рэспублік праекты Дэкларацыі. Ад імя Беларускай ССР дакументы падпісалі 25 чалавек, прадстаўнікі сямі нацыянальнасцяў, якія жылі ў рэспубліцы (беларусы, яўрэі, латышы, рускія, палякі, украінцы і літоўцы). Ўваходжанне БССР у склад СССР апраўдала надзеі на пашырэнне тэрыторыі рэспублікі, штучна абмежаванай шасцю паветамі былой Мінскай губерні. Яшчэ з верасня-лістапада 1921 урад БССР ставіла пытанне аб гэтым перад Саветам Працы і Абароны РСФСР. Нарэшце, у сакавіку 1924 г., напярэдадні гадавіны абвяшчэння БНР, пасля падрыхтоўчай работы была прынята пастанова Усесаюзнага ЦВК аб вяртанні Беларускай рэспубліцы 15 паветаў і асобных валасцей Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы.

Такім чынам, усходнебеларускія землі былі далучаны да Савецкай Беларусі. Заходнебеларускія землі працягвалі заставацца ў складзе Польшчы. Працэс фарміравання БССР у межах пражывання беларускага этнасу яшчэ не закончыўся.

 

19. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі. Палітыка беларусізацыі 1920-ых гадоў.

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў. З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады. Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам. Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць. У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы. Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках. Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы. Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій. Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю. Узнаўлялася грашовая аплата працы. Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца. Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў. Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш. Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему. У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш. У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары. Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы. Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку. Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася. У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны.

Разглядаючы перадумовы палiтыкi беларусiзацыi, неабходна мець на ўвазе асаблiвасцi нацыянальных адносiн на Беларусi на пачатку 20-х гадоў.

Па-першае, iшоў працэс тэрытарэяльнага самавызначэння беларускага народа, беларускай нацыi. (У 1924 г. адбылося вяртанне, перадача БССР 16 паветаў i ў 1926 г. -- 2-х паветаў).

Па-другое, паводле перапiсу 1926 г. беларусы складалi 80,6 %, яўрэi - 8,2 %, рускiя - 7,7 %, палякi - 2 %, украiнцы - 0,7 %, латышы - 0,3 %, лiтоўцы, немцы i татары - па 0,1 % (шматнацыянальныя меншасцi складалi амаль пятую частку насельнiцтва).

Па-трэцяе, палiтыка беларускага адраджэння ва ўмовах савецкай улады пачала ўжыццяўляцца раней афiцыйна абвешчанай беларусiзацыi перш за ўсе намаганнямi дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху.

Намаганнямi вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння закладвалiся асновы нацыянальнай палiтыкi, якая пазней была аформлена як дзяржаўная палiтыка беларусiзацыi.

З сярэдзiны 1923 г. да сярэдзiны 1924 г. працыс беларусiзацыi прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палiтычная i iдэалагiчная падрыхтоўка.

Лета 1924 г. i прыкладна да 1928 г. - час актыўнай практычнай рэалiзацыi вызначаных напрамкаў дзейнасцi ў палiтыкi беларусiзацыi.

1) Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926-1929 гг. пасля таго, як адбылося вяртанне БССР значнай часткi этнiчна беларускiх зямель. У складзе БССР губернi, паветы, вобласцi былi лiквiдаваны i замест iх утвораны акругi, раены i сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып.

2) Адным за напрамкаў нацыянальнай палiтыкi з`яўлялася беларусiзацыя дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнiкамi беларускай мовы i перавод на яе справаводства.

3) У ходзе беларусiзацыi вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кiруючыя пасады прадстаўнiкоў карэннага (не толькi беларускага) насельнiцтва.

4) Палiтыка беларусiзацыi закранула i войска. У 1923-1925 гг. праводзiлася ваенная рэформа.

5) Важны напрамак беларусiзацыi - нацыянальна-культурнае будаўнiцтва. Значныя змены адбылiся ў агульнаадукацыйнай школе: калi ў 1921 г. беларускiя школы складалi 21,5 % ад агульнага лiку школ на беларусi, то ў 1931 г. - 83,5 %.

У 1930 г. 76,6 % студэнтаў вышэйшай школы рэспублiкi былi беларусамi, выкладанне больш за 80 % вучэбных дысцыплiн вялося на беларускай мове.

6) У беларускай акадэмii навук працавалi нацыянальныя сектары - яўрэйскi, польскi, латышскi, а таксама камiсiя па вывучэннi Заходняй Беларусi, сектар масавай работы i краязнаўства. Сярод навуковых супрацоўнiкаў акадэмii ў пачатку 30-х гадоў колькасць беларусаў складала 45 %.

7) У 1924 г. заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусi.

8) Значных поспехаў у гады правядзення палiтыкi беларусiзацыi дасягнулi беларуская лiтаратура, нацыянальны беларускi тэатр, музыка, жывапiс.

 

20. Індустрыялізацыя прамысловай базы ў Беларускай ССР.

На пачатку 20-х гадоў ХХ стагоддзя Беларусь па-ранейшаму заставалася слабаразвiтай у прамысловых адносiнах рэспублiкай. Аснову яе складалi харчовая, дрэваапрацоўчая, каляровая, гарбарная галiны, на долю якiх прыпадала асноўная частка агульнага аб`ему валавай прадукцыi. Прамысловасць па-ранейшаму заставалася "дробнай" i "кустарнай". Вельмi вострастаяла ў рэспублiцы праблема iнжынерна-тэхнiчных кадраў, квалiфiкаваных рабочых. У той жа час i культурны ўзровень асноўнай масы насельнiцтва заставаўся нiзкiм.

Усе гэта перашкаджала развiццю народнай гаспадаркi. Галоўнай мэтай палiтыкi сацыялiстычнай iндустрыалiзацii было стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сацыялiзму, пераўтварэнне СССР у эканамiчна-незалежную дзяржаву за магутным эканомiка-вытворчым, навукова-тэхнiчным i абарончым патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасцi працы i на гэтай аснове няўхiльнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту ў культурнага ўзроўню працоўных.

Сутнасць iндустрыалiзацii (далей – “I”) заключалася ў наступным: весцi эканамiчнае будаўнiцтва пад такiм вуглом гледжання, каб СССР з краiны, якая ўвозiць машыны i абсталяванне, ператварыць у краiну, якая выпускае машыны i абсталяванне. Дзеля таго как забяспечыць пераўзбраенне народнай гаспадаркi, падняцце яе на новы тэхнiчны ўзровень, аб`яўлялася пераважным развiццем цяжкай iндустрыi, асаблiва тых яе галiн, што выраблялi сродкi вытворчасцi. Улiчвалася, што поспех I будзе залежаць ад "змычкi рабочага класа i сялянства", г.зн. удзелу вескi ў фiнансаваннi прамысловасцi цераз збалансаваную палiтыку ў вобласцi падаткаў i цэн як на сельскагаспадарчую, так i на прамысловую прадукцыю.

Па сваей прыродзе I ў СССР не магла абмежавацца нi маштабамi асобных галiн, нi тэрыторыяй асобных рэспублiк цi раенаў. Паколькi эканомiка савецкай беларусi была неад`емнай часткая эканомiкi СССР, I рэспублiкi праходзiла так, як у цэлым па краiне.

На Беларусi мелiся i свае асаблiвасцi, i свае цяжкасцi. Адрозненне ў тэрмiнах i тэмпах I, галiновых i структурных прапорцыях былi абумоўлены:

- геапалiтычным становiшчам Беларусi ў мiжваенны перыяд (прамежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развiцця цяжкай прамысловасцi прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);

- адсутнасць разведаных радовiшчаў нафты, газа, каменнага вуглю, руд чорных i каляровых металаў, сыравiннай базы будаўнiчых матэрыялаў;

- арыентацыяй прамысловасцi на мясцовую сыравiну - першачарговым развiццем легкай i харчовай прамысловасцi;

- недахопам квалiфiкаваных кадраў i iнш.

З улiкам гэтых асаблiвасцей на Беларусi быў ўзяты курс на неабходнае i хуткае развiцце галiн, якiя базiравалiся на перапрацоўцы мясцовай сыравiны: керамiчнай, шклянай, запалкавай, дрэваапрацоўчай, iльнопрадзiльнай, папяровай, гарбарнай, харчовай i iнш. Гэты курс адпавядаў структуры прамысловасцi рэспублiкi, яе гiстарычным, эканамiчным i фiнансавым магчымасцям. Аднак пераапрацоўка прадукцii сельскай гаспадаркi займала вядучае месца ў прамысловасцi БССР.

Правядзенне I патрабавала вялiкiх сроддкаў. Асноўнай крынiцай накаплення з`яўлялася сама прамысловасць праз скарачэнне накладных расходаў, знiжэнне сабекошту прадукцыi, паскарэнне абарачальнасцi сродкаў, шэрокай нацыяналiзацii прамысловасцi, укараненне найноўшых дасягненняў навукi i тэхнiкi, павышенне прадукцыйнасцi працы i ўмацаванне дысцыплiны, а таксама за кошт эканомii i павышэння рэнтабельнасцi вытворчасцi. Важнай крынiцай атрымання сродкаў з`явiлiся таксама зберажэннi працоўных, падпiска на дзяржаўныя пазыкi.

За тры гады I ў рэспублiцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў. Адначасова вялася рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў, абапiраючыся на фiнансавую дапамогу СССР. За гады першай пяцiгодкi было пабудавана 78 буйных i 460 дробных i сярэднiх прадпыемстваў.

У 1932 г. XVII партканферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмовiлася ад НЭПа, адзначыўшы яго поўную несумяшчальнасць з палiтыкай партыi i iнтарэсамi рабочага класа, з буржуазна-нэпманскiмi скажэннямi прынцыпу гаспадарчага разлiку, якiя праявiлiся ў разбазараваннi агульнанародных дзяржаўных рэсурсаў i "значыць" у зрыве ўстанаўлення гаспадарчых планаў. На змену гаспадарчаму разлiку ў эканомiцы прыйшла камандна-адмiнiстрацыйная сiстыма. Усталёўвалася жорсткая цэнтралiзаваная сiстэма кiравання прамысловасцю часоў "ваеннага камунiзму".

Тым не менш, у вынiку гэтага I iшла хутка, прамысловасць рэспублiкi развiвалася дастаткова высокiмi тэмпамi. Другая пяцiгодка (1933-1937) дала павялiчэнне валавой прадукцыi ў 1,9 раза. Усяго ў 1929-1940 гг. было ўведзена ўстрой i рэканструктавана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой пяцiгодкi рэспублiка давала ўжо 2,2 % усей валавой прадукцыi прамысловасцi СССР.

У агульным комплексе эканамiчнага развiцця Беларусi важная роля належала рэканструкцыi i развiццю транспарта, асаблiва аўтамабiльнага. У 1935 г. адкрыта першая ў рэспублiцы авiялiнiя Мiнск-Масква. У Мiнску быў пабудаваны аэрапорт, укаранялася тэлефонная i тэлеграфная сувязi. Нягледзячы на працоўны ўздым i высокiя тэмпы I, заданнi другой i першых гадоў трэцяй пяцiгодак (як i першай) не былi выкананы. Па тэмпах развiцця БССР адставала ад СССР у цэлым.

 

21. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларуская ССР.

Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны. У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам. З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі. Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа. Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы. Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.

Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі. Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі. У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш. Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выціснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва. Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў. Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў. У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей. Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана. Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 411; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.127.131 (0.019 с.)