Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях (канец XIX ст.- пачатак XX ст.).Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Сялянскі рух і народніцкія арганізацыі ў Беларусі. Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў. Хваляванні сялян былі паасобнымі і неарганізаванымі. Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гг. У той час самым радыкаль-ым напрамкам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі Герцэн і Чарнышэўскі. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. У другой палове 70-х — пачатку 80-х гг. у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя “Зямля і воля” раскалолася на «Народную волю» і «Чорны перадзел», большасць народнікаў у Беларусі падтрымала апошнюю, якая Прытрымлівалася старой прапагандысцкай тактыкі. Лідэр «Чорнага перадзелу» Г. В. Пляханаў. У Мінску была арганізавана цэнтральная падпольная друкарня «Чорнага перадзелу. Між тым «Чорны перадзел» праіснаваў нядоўга, у 1882 г. арганізацыя раскалолася. Яе былыя прыхільнікі пачалі пераходзіць на пазіцыі «Народнай волі» У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г. пасля некалькіх няўдалых спроб яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні I. Грынявіцкі. Кіраўнікі «Народнай волі» спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак ніякага паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый «Народнай волі». У пачатку 1882 г. у Вільні была створана «Паўночна-заходняя арганізацыя «Народнай волі». Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтральнай групы. У Беларусі засталіся дзейнічаць толькі асобныя гурткі ў Гродне, Мінску, Віцебску, Пінску, Магілёве, Горках. У другой палове 80-х — 90-я гг. пануючым накірункам у народніцтве становіцца ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў весцы. Гэтым яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему. Разам з тым беларускія ліберальныя народнікі цікавіліся гісторыяй і культурай свайго краю, спрыялі развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Рабочы рух і стварэнне сацыял-дэмакратычных арганізацый Беларусі. Пасля рэформы 1861 г. у Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх губерняў — адсутнасць буйных і перавага дробных рамесных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе — стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачынае саступаць месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі «Пралетарыят» (утварылася ў 1882 г.) і асабліва пляханаўскай групы «Вызваленне працы» (утворана ў 1883 г. уШвейцарыі). Прыблізна з сярэдзіны 90-х гг. сацыял-дэмакраты пачынаюць наладжваць прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. Так, у Мінску ў гэты час аформіліся дзве сацыял-дэмакратычныя групы. Адну ўзначальвалі Я. Гурвіч і П. Берман. Яны разгарнулі агітацыю сярод яўрэйскіх рабочых дробнакапіталістычнай і рамеснай вытворчасці. Другая група пад кіраўніцтвам С. Трусевіча вяла прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска. У красавіку 1896 г. С. Трусевіч удзельнічаў у рабоце ўстаноўчага з'езда Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП) у Вільні, але не пагадзіўся з яе сепаратызмам У маі 1896 г. стварыў Рабочы саюз Літвы (РСЛ), які аб'яднаў інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі Вільні, Мінска і Смаргоні. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце. У верасні 1897 г. на з'ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратычн арганізацый, што праходзіў у Вільні, утварыўся Бунд — Усе агульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Яголідэрам стаў А.Крэмер. Праціўнікі Бунда стварылі ў Мінску Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе кіраўнікамі сталі Л. Радзівонава-Клячко, Р. Гершуні, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. Гэтая група стаяла на інтэрнацыянальных пазіцыях, але схілялася да тэрарыстычных метадаў барацьбы з самадзяржаўем. Створаны У. I. Леніным у 1895 г. пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». 1—3 сакавіка 1898 г. у Мінску прайшоў з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага «Саюзаў барацьбы», кіеўскай «Рабочай газеты» і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў. Хутка пасля I з'езда РСДРП яе ЦК быў арыштаваны. Сярод сацыял-дэмакратаў абвастрылася барацьба паміж прыхільнікамі рэвалюцыйнага і рэфармісцкага накірункаў. Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў стала газета «Искра», якая пачала ідэйную барацьбу з эканамізмам. Прыхільнікі эканамізму адмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту і лічылі што змагацца трэба толькі за паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных. Летам 1903 г. за мяжой адбыўся II з'езд РСДРП. Ён прыняў праграму РСДРП, распрацаваную іскраўцамі. У праграме абвяшчалася канчатковая мэта — пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Бліжэйшай палітычнай задачай партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. Пры абмеркаванні статута РСДРП і выбарах у кіруючыя органы партыі большасць іскраўцаў пад кіраўніцтвам У. I. Леніна выступіла за стварэнне строга цэнтралізаванай і заканспіраванай партыі. У выніку адбыўся раскол РСДРП. З гэтага часу рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку — меншавікамі. На тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), створанай у 1900 г. на з'ездзе прадстаўнікоў РСЛ і сацыял-дэмакратаў Польшчы. Яе кіраўнікамі былі Ф. Дзяржынскі і С. Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі рэвалюцыйнай палітычнай барацьбы пралетарыяту і імкнулася да аб'яднання з РСДРП. У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Да яе далучыліся члены разгромленай РППВР, адзіны існуючы цэнтр якой заставаўся ў Мінску. Эсэры выступілі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Яна мела на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў мінскі рэвалюцыянер Р. Гершуні. Арганізацыйнае афармленне беларускага нацыянальна-дэмар атычнага руху. У канцы 1902 — пачатку 1903 г. з нацыянальча-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі I.і А.Луцкевічы, А.Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А.Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі. Усе яны паходзілі з дробнапамеснай апалячанай беларускай шляхты. На сваім I з'ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе «Сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа». Тэарэтычныя погляды членаў БРГ спалучалі ідэі рэвалюцыйнага дэмакратызму і народніцтва БРГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і увядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным. 33. Лютаўская i Кастрычніцкая рэвалюцыі ў Беларусі. Звяржэнне самадзяржаўя. Утварэнне двоеўладдзя. Пачатак Лютаўскай рэв паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г -(па старому стылю) у сувязі з Міжнародным жаночым днем. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай. На бок рабочых сталі пераходзіць салдаты. 27 лютага рабочыя і салдаты захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка 19 17 г. цар Мікалай II адмовіўся ад улады. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла пытанне аб уладзе. У выніку ў краіне ўстанавілася двоеўладдзе. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры. У той жа час быў створаны з дэпутатаў IV Дзяржаўнай думы Часовы камітэт на чале з адным з кіраўнікоў акцябрыстаў М. Радзянкам. Мэта — «навесці парадак у краіне», што азначала ўзяць усю ўладу ў свае рукі. Але зрабіць гэта было цяжка, таму што Петраградскі Савет выдаў 1 сакавіка 1917 г. загад, па якому ўсе вайсковыя злучэнні пераходзілі ў яго падпарадкаванне. 2 сакавіка на аснове згоды паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў створаны буржуазны Часовы ўрад на чале з князем Г. Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П. Мілюкоў, вайсковых спраў — лідэр акцябрыстаў А. Гучкоў. Утварэнне новых органаў улады ў Беларусі. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1 —4 сакавіка 1917 г. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы мінскай ваеннай акругі, начальнік штаба камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ачаліў М. В. Фрунзе, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф. У Мінску ўжо 4 сакавіка адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт. 8 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт. На працягу сакавіка — красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў. Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад. Больш таго, яны дапамагалі Часоваму ўраду ствараць яго мясцовыя органы ўлады. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі былі створаны буржуазныя «грамадскія камітэты парадку». 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады. Дэмакратызацыя грамадства. Розныя погляды на далейшае развіццё краіны. У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш. Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска. Сталі стварацца выбарныя салдацкія камітэты, якія павінны былі забяспечыць магчымасць для салдат удзельнічаць у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці. 20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных немцамі паветаў Віленскай губерні. Дэлегаты з'езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Канчатковае заканадаўчае вырашэнне аграрнага пытання з'ездам адкладвалася да Устаноўчага сходу. Розныя палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае разазвіццё краіны. Партыі буйной буржуазіі падтрымлівалі Часовы ўрад. Ліберальна-буржуазныя партыі адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі. Дробнабуржуазныя партыі выступалі за больш радыкальную перабудову грамадства. Меншавікі, напрыклад, лічылі, што буржуазны лад, які пачаў складвацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўга, пакуль не наспеюць аб'ектыўныя ўмовы для пераходу ад капіталізму да сацыялізму. Вызначыла сваю палітычную лінію і партыя бальшавікоў. У. I. Ленін у сваіх красавіцкіх тэзісах заклікаў не аказваць ніякай падтрымкі Часоваму ўраду, уся ўлада, лічыў ён, павінна быць у руках Саветаў. Адзінае выйсце з вайны і заключэнне дэмакратычнага міру Ленін бачыў у перамозе сацыялістычнай рэвалюцыі. У якасці пераходных мер ад капіталізму да сацыялізму Ленін прапанаваў аб'яднаць усе банкі ў адзін і ўстанавіць дзяржаўны кантроль за ім, а таксама наладзіць кантроль з боку Саветаў за грамадскай вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў, канфскаваць памешчыцкія землі і нацыяналізаваць усе землі. Палярызацыя палітычных сіл у Беларусі. Уздым беларускага нацыянальнага руху. У маі 1917 г. аднавіла дзейнасць кадэцкая арганізацыя ў Мінску. Былі створаны камітэты кадэтаў у Гомелі, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах. Пачалося фарміраванне кадэцкай арганізацыі і на Заходнім фронце. Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі. Прадстаўнікі менавіта гэтых партый разам з бундаўцамі складалі большасць у Саветах Беларусі. Значная частка беларускага сялянства ішла за эсэрамі. Гэтаму спрыяла эсэраўская аграрная праграма «сацыялізацыі» зямлі. Моцныя пазіцыі мелі эсэры і ў арміі. Эсэраўскія арганізацыі аб'ядноўвалі звыш 30 тыс. салдат - у асноўным выхадцаў з сялянства. Найбольш шматлікія меншавіцкія арганізацыі меліся ў Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магі-лёве, Мінску і Полацку. Вясной 1917 г. аформілася Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Да яе далучылася і група буйных памешчыкаў на чале з Р. Скірмунтам. Галоўнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтай партыі былі прадастаўленне аўтаноміі Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы, канфіскацыя толькі той зямлі, якая належала царскай сям'і і буйным польскім памешчыкам. Праграмныя мэты БПНС падзяляла і Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), арганізаваная ў красавіку 1917 г. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць і яўрэйскія арганізацыі — Бунд, Яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЯСДРП) і інш. Яны выступалі адзіным фронтам з меншавікамі і эсэрамі ў падтрымку Часовага ўрада. Вясной 1917 г. аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На сваёй канферэнцыі БСГ прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы Часовага ўрада. У аграрным пытанні БСГ заклікала сялян не захопліваць памешчыцкія землі, а чакаць, пакуль зямельнае пытанне вырашыць «краявы сойм аўтаномнай Беларусі». 25 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве БПНС быў скліканы з'езд «беларускіх дзеячаў». Асноўная мэта з'езда — аб'яднанне нацыянальных сіл і накіраванне іх у рэчышча барацьбы за «нацыянальны ідэал». На з'ездзе быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі памешчыкаў, сярэдняй і дробнай буржуазіі. Старшынёй камітэта стаў Р. Скірмунт. Была прынята дэкларацыя ў падтрымку Часовага ўрада. 8—12 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся другі з'езд беларускіх партый і арганізацый. На з'ездзе замест скасаванага БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай Беларускай Радай. Яна стала адзіным кіраўнічым органам усяго беларускага нацыянальнага руху. Асноўнымі праграмнымі патрабаваннямі Рады былі развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганіза цыя беларускага войска. У склад выканкома Рады былі выбраны толькі члены БСГ. Аднак неўзабаве адбыўся раскол БСГ. З яе складу выйшла некалькі раённых арганізацый беларускіх рабочых Петраграда і матросаў Балтыйскага флоту. Па ініцыятыве А. Чарвякова ў Петраградзе была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) на базе рэвалюцыйнай левай плыні БСГ. На крайнім левым флангу палітычнага жыцця Беларусі знаходзіліся бальшавікі. У красавіку — верасні 1917 г. аднавілі сваю работу Палескі камітэт РСДРП(б) у Гомелі і Мінскі камітэт, партыйныя арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Рэчыцы і іншых гарадах. За гэты час былі створаны бальшавіцкія арганізацыі ў значнай частцы палкоў, дывізій і карпусоў Заходняга фронту. Кастрычніцкая рэвалюцыя. 24 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе пад кіраўніцтвам бальшавікоў пачалося ўзброенае паўстанне. Да раніцы 25 кастрычнік Часовы ўрад быў звергнуты. Уся ўлада перайшла ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) —органа Петраградска Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Увечары 25 кастрычніка пачаў работу II Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (ад Беларусі на з'ездзе быў 51 дэлегат). З'езд прыняў Дэкрэты аб міры і зямлі, стварыЎ новы ўрад - Савет На-дных Камісарау (СНК) на чале У I. Леніным, выбраў заканадаўчы орган улады — Усерасійскі Цэнтральны Выканаучы Камітэт (ВЦВК). З'еад абвясціў яб пераходзе ўлады па ўсей краіне да Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі. Узброенае паўстанне ў Петраградзе падтрымалі і ў іншых гарадах Расіі, у тым ліку і ў Беларусі. 26 кастрычніка 1917 г. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў узяў уладу ў свае рукі. Аб гэтым было заяўлена ў загадзе № 1 Выканаўчага камітэта Савета. З гарадской турмы было вызвалена больш за 1000 палітычных зняволеных і салдат, з якіх быў сфарміраваны 1-ы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Савет узброіў таксама 400 рабочых-чыгуначнікаў. На бок Савета перайшлі 37-ы і 289-ы запасныя пяхотныя палкі. Для яе ўмацавання Мінскі Савет увёў цэнзуру, адхіліў ад кіраўніцтва гарадскую думу, арганізаваў кантроль над важнейшымі аб'ектамі: поштай, тэлеграфам, вакзалам і інш. Быў створаны ВРК Заходняга фронту. Старшынёй камітэта стаў К. Ландар. 27 кастрычніка 1917 г. у Мінску быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Т. Калатухіным. У яго склад увайшлі прадстаўнікі Франтавога камітэта, пераважна меншавікі і эсэры. Праграма Камітэта прадугледжвала захаванне ўлады Часовага ўрада. Камітэт прад'явіў Мінскаму Савету ультыматум, у якім патрабаваў перадаць уладу ў Беларусі і на Заходнім Фронце ў яго рукі дзеянні Камітэта падтрымала Вялікая Беларуская Рада. На дапамогу Камітэту па загаду камандуючага Заходнім фронтам генерала П. Балуева ў Мінск была ўведзена Каўказская дывізія. Улічваючы перавагу сіл на баку Камітэта, Савет у тактычных мэтах дасягнуў кампраміснага рашэння: Камітэт абавязаўся не пасылаць войскі ў Петраград і Маскву для барацьбы супраць улады Саветаў, а Савет згадзіўся перадаць Камітэту ўладу. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных салдат 2-й арміі, а таксама браняпоезд на чале з бальшавіком У. Пралыгіным — членам ВРК 2-й арміі. 2 лістапада 1917 г. у Мінску ўсталявалася савецкая ўлада. ВРК Заходняга фронту, папоўнены прадстаўнікамі ад рэвалюцыйных арганізацый, узяў усю ўладу ў свае рукі. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў распушчаны, а яго старшыня Т. Калатухін і камісар Заходняга фронту У. Жданаў арыштаваны. За адмову выконваць распараджэнні Савецкага ўрада з пасады галоўнакамандуючага Заходнім фронтам быў змешчаны генерал П. Балуеў. Услед за Мінскам савецкая ўлада ўсталявалася і ў іншых гарадах Беларусі. Так, у Віцебску 28 кастрычніка 1917 г. ВРК узяў пад свой кантроль пошту, тэлеграф, чыгуначны вузел, распусціў Савет, у якім бальшавікі складалі меншасць, і прызначыў выбары ў новы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. З'езд Саветаў, які адбыўся 11 —17 снежня 1917 г., замацаваў перамогу савецкай улады ў Віцебскай губерні. 30 кастрычніка 1917 г. абвясцілі савецкую ўладу Гомельскі гарадскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканком павятовага Савета сялянскіх дэпутатаў. Барацьба за ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі ўскладнялася дзеяннямі Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, якая знаходзілася ў Магілёве. Вакол Стаўкі былі сканцэнтраваны ўсе антыбальшавіцкія сілы. Прадстаўнікі кадэтау, правых эсэраў, меншавікоў зрабілі спробу стварыць пры Стаўцы агульнарасійскі ўрад на чале з лідэрам эсэраў В. Чарновым. Стаўка прыняла рашэнне накіраваць войскі ў Петраград і Маскву на дапамогу керанска-красноўскаму мяцяжу. Савецкі ўрад пачаў рашучую барацьбу са Стаўкай. Быў зняты з пасады выконваючы абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерал М. Духонін. 18 лістапада 1917 г. Магілёўскі Савет прыняў рашэнне аб прызнанні савецкай улады, стварыў ВРК, які ўстанавіў кантроль за Стаўкай. З Петраграда ў Магілёў прыбылі атрады салдат і матросаў на чале з С. Паўлавым, з Заходняга фронту — атрады пад камандаваннем Р. Берзіна. 20 лістапаД 1917 г. рэвалюцыйныя войскі на чале з М. Крыленкам захапілі Стаўку. 27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з'ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, армій Заходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі адзіны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К. Ландарам. Гэтымі рашэннямі быў пацверджаны адміністрацыйна-гаспадарчы статус Беларусі (Заходняй вобласці) у межах Савецкай Расіі. Аднак трэба адзначыць, што створаныя тут бальшавікамі органы ўлады абапіраліся перш за ўсё на салдат Заходняга фронту, у іх складзе практычна адсутнічалі прадстаўнікі карэннай нацыянальнасці. Перамога савецкай улады замацоўвалася рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі: праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень, устанаўліваўся рабочы кантроль над вытворчасцю, канфіскоўваліся памешчыцкія гаспадаркі, ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян. Адбываліся кардынальныя змены ў галіне культуры, асабліва ў справе адукацыі. Ужо ў студзені 1918 г. амаль ва ўсіх губернскіх і павятовых Саветах былі створаны аддзелы адукацыі. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагі надавалася ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі паклала пачатак карэнным пераўтварэнням ва ўсіх сферах жыцця беларускага народа. 33
34. Праблема стварэння беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Першы Усебеларускi з'езд адбыуся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняу Беларусi. Па прадстаунiцтву i складу гэта быу у поунай меры паунамоцны з'езд якi меу права вырашаць пытаннi аб стварэннi краевай улады.На з'ездзе была абрана Рада i фактычна аб'яулены па-за законам Аблвыканкомзах. Бальшавiкi з дапамогай зброi разагналi з'езд (17 снежня).Трэцi Усерасiйскi з'езд Саветау адобрыу дзеяннi Беларускiх бальшавiкоу. 18 снежня 1917 года тайна у дэпо Лiбава - Роменскай чыгункi адбылося паседжанне Прызiдыума Усебеларускага з'езда. Быу абраны выканаучы камiтэт (17 чалавек) начале з Тамашом Грыбам.Ва умовах развалу фронта бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абарону Беларусi.У ноч на 19 лютага 1918 года бальшавiкi уцяклi з Мiнска.Уладу у свае рукi узяу Выканкам Усебеларускага з'езду.21 лютага 1918 года Выканкам звярнууся да народа Беларусi з першай Устауной граматай у якой абвясцiу сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абявязауся склiкаць Усебеларускi Устаноучы з'езд. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.Крызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.Рада БНР даволi паспяхова займалася культурна-асветнiцкай дзейнасцю. Быу атрыманы дазвол на выданне 14 беларуса-моуных газет i часопiсау.Адкрыта было больш за 160 беларускiх. Быу адкрыты педiнстытут,створана бюро па напiсанню падручнiкау, а для iх выдання - таварыства "Асвета". У эканамiчнай вобласцi была арганiзавана Беларуская гандлевая палата i распрацавана праграма ажыццяулення фiнансава-грашолвай сiстэмы.Пасля лiстападаускай 1918 года рэвалюцыi у Германii Савецкi урад дэнансавау Брэсцкi мiрны дагавор i рушыу Чырвоную Армiю на Захад. Не маючы уласных войск,Рада БНР не змагла аказаць супрацiуленне.Многiя члены Рады БНР вумушаны былi пакiнуць Мiнск.Такiм чынам,у вынiку неспрыяльных знешне-палiтычных i унутраных умоу няудала завяршылася першая спроба арганiзацыi беларускай дзяржаунасцi.Але дзейнасць Рада БНР зрабiла значны уплыу на рост нацыянальнай самасвядомасцi беларусау.Гэта прымусiла бальшавiцкi урад пайсцi на стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублiкi. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР.2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. 1-ы усебеларускi з'езд Саветау, якi павiнен быу зацвердзiць утварэнне Лiтоуска-Беларускай ССР,адбыуся у Мiнску 2-3 лютага 1919 годаНа iм прысутнiчау старшыня ВЦВК Я.М.Свярдлоу. Па прапанове Свярдлова з'езд прыняу рашэнне аб аб'яднаннi БССР з Лiтоускай ССР. З'езд прыняу канстытуцыю БССР, аналагiчную канстытуцыi РСФСР 1918 года. Па канстытуцыi, вышэйшым органам улады у БССР абвяшчауся Усебеларускi з'езд Саветау,а у перыяд памiж з'ездамi - ЦВК выбраны з'ездам.Функцыi урада ускладалiся на Вялiкi прэзiдыум, якi фармiравауся ЦВК.Узначалiу Вялiкi Прэзыдыум - Мяснiкоу.Аб'яднанне Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву ЛiтБел адбылося 27 лютага 1919 года. Старшыней новай дзяржавы са сталiцай у Вiльнi стау Цыхоускi,а СНК узначалiу Мiцкявiчус-Кансукас. ЛiтБел праiснавау да наступлення палякау у 1919 годзе. У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Ян Пiлсудскi аб'явiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.польскi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны, Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежняна нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчына,стварыла Савет Дзяржаунай абароны.Яго узначалiлi В.Ластоускi i генерал В.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гродзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты. З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмi землямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау, якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi значную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох напрамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Да сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль, Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць значнага супрацiулення польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырвонай Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце,якi бальшавiцкi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя у Чырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiл i узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii ураду РСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але польскае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк,Жлобiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэзiны фронт стабiлiзавауся да вясны 1920г. У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi сумесназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савецкага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр. Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая 1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпенi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст. Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнау неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларускага народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнай i незалежнай дзяржавай.
35. Беларусь у міжваенны перыяд. Пераўтварэнні ў эканоміцы, палітыцы, культуры. Нэп. Становішча, што склалася ў краіне, патрабавала кардынальных перамен. Выйсце, на думку Леніна, было ў замене палітыкі «ваеннага камунізму» новай эканамічнай палітыкай (нэпам). Яна была прынята на X з'ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. Мэтай нэпа з'яўлялася ўмацаванне на эканамічнай аснове палітычнага саюза рабочага класа і сялянства дзеля захавання савецкай улады. Для ліквідацыі таварнага голаду дапускалася ў пэўных межах пад кантролем дзяржавы развіццё капіталізму. Нэп — гэта ў першую чаргу пераход ад харчразвёрсткі да харчпадатку, памер якога быў на 30—50 % ніжэйшым. Памер харчпадатку вылічваўся з плошчы пасеваў і аб'яўляўся сялянам яшчэ да пачатку сельскагаспадарчых работ. Акрамя збожжавых, натуральным падаткам абкладалася прадукцыя жывёлагадоўлі: мяса, масла, воўна і г. д. Усіх падаткаў у 1921 г. было Устаноўлена 13. Пазней яны былі заменены адзіным грашовым падаткам. Увядзенне нэпа дало сялянам права свабодна распараджацца той прадукцыяй, якая заставалася ў іх пасля выплаты падатку, прадаваць яе на рынку. Нэп — гэта пераход прамысловасці на гаспадарчы разлік, самафінансаванне вытворчасці. Многія прадпрыемствы здымаліся з зяржаўнага забеспячэння. Нэп — гэта развіццё дзяржаўнага і прыватнага гандлю асноўных форм эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Прамы прадуктаабмен спыняўся, рабіўся пераход да таварна-грашовых адносін. Нэп — гэта карэнная перабудова сацыяльнай сферы, адмова ад ваенна-камуністычных прынцыпаў размеркавання. Адмяняліся ўсеагульная працоўная павіннасць, працоўныя мабілізацыі, працоўныя арміі і ўраўняльная аплата працы. Асаблівасцю для Беларусі было тое, што ў выніку існаваўшай тут у дарэвалюцыйныя часы яўрэйскай «мяжы аседласці» нэпманамі з'яўляліся пераважна яўрэі. Гэта служыла асновай для ўзмацнення антысемітызму. Утварэнне СССР. 16 студзеня 1921 г. быў заключаны дагавор аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР і БССР. У адпаведнасці з дагаворам аб'ядноўваліся народныя камісарыяты ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа, вышэйшыя саветы народнай гаспадаркі. У выніку ўсебаковага супрацоўніцтва да сярэдзіны 1922 г. усе савецкія рэспублікі прыйшлі да ідэі дзяржаўнага саюза памі імі 14—18 снежня 1922 г. адбыўся IV Усебеларускі з'езд Савеаў. Ён прыняў рашэнне аб неабходнасці ўтварэння Саюза ССР. І з'езд Саветаў СССР адкрыўся ў Маскве 30 снежня 1922 г. Ён вырашыў утварыць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Дагавор аб утварэнні СССР заключылі паміж сабой 4 незалежныя савецкія рэспублікі: БССР, РСФСР, УССР і ЗСФСР. Саюз ССР утвараўся як дабравольнае аб'яднанне раўнапраўных рэспублік, як адзіная саюзная дзяржава. 3 сакавіка 1924 г. Прэзідыумам ЦВК СССР і Усерасійскім ЦВК была прынята пастанова аб перадачы Беларускай ССР 15 паветаў і асобных воласцей Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, дзе большасць насельніцтва складалі беларусы. У 1926 г. да БССР былі далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы, дзе большасць насельніцтва таксама складалі беларусы. Пад маркай рэгулявання землекарыстання, ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля, павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці ў 20-я гг. праводзілася перасяленне сялян з вёсак на хутары ідробныя пасёлкі. Ламаўся традыцыйны ўклад сельскага жыцця, які сфарміраваўся на працягу стагоддзяў. Хутарызацыя — шлях умацавання капіталістычных адносін у аграрным сектары эканомікі. Яна супярэчыла палітыцы бальшавікоў, якія стваралі на вёсцы сацыялістычныя калектыўныя гаспадаркі — калгасы, саўгасы, камуны, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, іншыя кааператыўныя аб'яднанні і вырашалі больш паспяхова задачу ліквідацыі цераспалосіцы і далё казямелля. Не маючы патрэбных сродкаў і жада
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-26; просмотров: 1388; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.192.113 (0.014 с.) |