Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Аходняя Беларусь у складзе Польшчы.

Поиск

Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель. Палітыка польскіх улад. Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. заходнебеларускія землі ўвайшлі ў склад Польшчы. Іх раздзялілі на ваяводствы, паветы, гміны. Былі створаны Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае ваяводствы, а таксама польская адміністрацыя, падмацаваная густой сеткай паліцэйскіх устаноў — пастарункаў. Заходнюю Беларусь сталі называць «усходнімі крэсамі». Прамысловасць, разбураная вайной, не аднаўлялася, прыхо-дзіла ў заняпад. Пераважала харчовая і дрэваапрацоўчая прамыс-ловасць. У 1938 г. прамысловасць краю давала ў 9разоў менш прадукцыі, чым прамысловасць БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і былі амаль роўныя па тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Заходняя Беларусь ператваралася ў аграрны прыдатак пра-мысловых раёнаў Польшчы, у рынак збыту прадукцыі, крыніцу таннай сыравіны і рабочай сілы. Уладарыў іншаземны капітал Шмат зямлі было ва ўласнасці каталіцкай царквы. Акрамя таго, за заслугі ў савецка-польскай вайне 1919—1920 гг. польскія ўлады раздавалі буйныя ўчасткі заходнебеларускіх зямель былым афіцэрам і чыноўнікам. Новых каланістаў называлі асаднікамі. Апошнія выконвалі паліцэй-скія функцыі адносна мясцовага насельніцтва. На тэрыторыі Заходняй Беларусі было расселена на хутарах каля 10 тыс. асаднікаў. Пад маркай ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля польскі ўрад праводзіў так званую камасацыю (землеўпарадка-ванне). Сялян прымушалі высяляцца на хутары. У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ад'язджалі ў краіны Заходняй Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. 3 1925 на 1938 г. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі на пастаян-нае жыхарства ў іншыя краіны выехала больш за 78 тыс. чалавек. Цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча дапаўнялася паліцэйскім тэрорам. Па ўсёй тэрыторыі «ўсходніх крэсаў» лютавалі карныя экспедыцыі, якія называліся «пацыфікацыяй» («уціхамірваннем»). У час «пацыфікацый» паліцэйскія разбуралі хаты сялян, знішчалі іх маёмасць, учынялі масавае збіванне насельніцтва. Пасля такога разбою жыхарам вёсак забараняла-ся запальваць святло вечарам, збірацца групамі, хадзіць у іншыя вёскі. Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай палітычнай паліцыі — «дэфензіве». Яна шырока карысталася ме-тадамі правакацый, паклёпу, запалохвання і фізічных ката-ванняў. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух. Палітычныя партыі і арганізацыі. Цяжкае становішча працоўных штурхала іх на барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У 1921 —1925 гг. гэта барацьба набыла характар партызанскай вайны. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў і чыноўнікаў, рабілі напады на паліцэйскія ўчасткі. Колькасць партызан даходзіла да 6 тыс. чалавек. Най-больш вядомымі арганізатарамі партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі камуністы К. П. Арлоўскі, С. А. Ваўпшасаў, В. 3. Корж, А. М. Рабцэвіч. Урад Польшчы вымушаны быў увесці надзвычайнае станові-шча ў краі. Усюды дзейнічалі ваенна-палявыя суды і лютавалі карныя экспедыцыі. Рэпрэсіямі і тэрорам польскім уладам удалося задушыць партызанскі рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Кіраўнікамі нацыянальна-вызваленчай барацьбы з'яўляліся Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г., іншыя партыі і арганізацыі. КПЗБ змагалася супраць падпарадкавання краю іншаземнаму капіталу, за самавызна-чэнне Заходняй Беларусі і яе ўз'яднанне з БССР, за дэмакра-тычныя правы і 8-гадзінны рабочы дзень, канфіскацыю паме-шчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж сялянамі, скаса-ванне асадніцтва, супраць нацыянальнага прыгнёту, за школу на роднай мове, устанаўленне рабоча-сялянскай улады. У 1925 г. была ўтворана Беларуская сялянска-рабочая гра-мада (БСРГ) — масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя. Да пачатку 1927 г. колькасць яе членаў дасяг-нула 120 тыс. чалавек. Праграма Грамады ўключала патраба-ванні самавызначэння Заходняй Беларусі, утварэння сялянска-рабочага ўрада, перадачы зямлі сялянам без выкупу, ліквідацыі асадніцтва, аддзялення царквы ад дзяржавы, арганізацыі школы на роднай мове. У 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выні-ку якога была ўстаноўлена ваенна-буржуазная дыктатура на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. Напалоханы размахам нацыянальна-вызваленчай барацьбы і наспяваннем рэвалюцыйнай сітуацыі, урад Польшчы ў студзені 1927 г. разграміў Беларускую сялянска-рабочую грамаду. 490 яе кіраўнікоў і актывістаў былі прыцягнуты да судовай адказнасці і пасаджаны ў турмы. Сярод асуджаных былі кі-раўнікі Грамады Б. А. Тарашкевіч, С. А. Рак-Міхайлоўскі, П. П. Валошын і П. В. Мятла. У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929—1933 гг. яшчэ больш пагоршылася становішча працоўных Заходняй Беларусі. Шэраг забастовак рабочых мелі палітычны характар. Найбольш масавымі былі выступленні рабочых дрэваапрацоўчай прамыс-ловасці, лесарубаў і возчыкаў у Белавежскай пушчы, а таксама ў Слонімскім павеце. Былі выпадкі захопу прадпрыемстваў рабочымі. Яркай старонкай вызваленчай барацьбы ў вёсцы з'явілася ўзброенае выступленне сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Супраць паўстаўшых былі накіраваны карныя войскі і паліцыя ўсяго ваяводства. Карнікі знішчылі мястэчка Нава-сёлкі, у якім выстунленні сялян былі найбольш актыўнымі. Больш як 30 удзельнікаў узброенага выступлення былі аддадзе-ны пад суд, а 8 з іх пагражала пакаранне смерцю. Аднак на абарону сялян падняліся працоўныя Заходняй Беларусі і Поль-шчы. У Варшаве, Беластоку, Брэсце адбыліся масавыя палі-тычныя дэманстрацыі і забастоўкі пратэсту. Улады былі выму-шаны адмовіцца ад вынясення смяротнага прысуду. Усяго за 1931 —1933 гг. адбылося больш як 460 вы-ступленняў сялян, у якіх удзельнічалі 140—150 тыс. чалавек. У 30-х гг. вядучая роля ў барацьбе працоўных Заходняй Беларусі па-ранейшаму належала КПЗБ. У 1934 г. у яе шэрагах налічвалася 4 тыс. камуністаў, пры гэтым каля 3 тыс. чле-наў партыі пастаянна знаходзіліся ў турмах. У шэрагах КПЗБ былі выхаваны буйныя арганізатары рэвалюцыйнага руху — I. К. Лагіновіч, А. С. Славінскі, В. 3. Харужая, М. С. Арэхва, С. В. Прытыцкі, У. 3. Царук і інш. Прыход да ўлады ў Германіі Гітлера, прыняцце ў Польшчы ў 1935 г. новай канстытуцыі, ліквідацыя рэшткаў дэмакра-тычных свабод, зняволенне ў турмах і канцэнтрацыйным лагеры Бяроза-Картузская тысяч камуністаў і апазіцыйна настроеных людзей карэнным чынам змянілі палітычную сітуацыю. Многія палітычныя партыі і арганізацыі краін Еўропы, у тым ліку Заходняй Беларусі і Польшчы, сталі на шлях стварэння адзіна­га народнага антыфашысцка-га фронту, фронту барацьбы супраць рэакцыі, фашызму і вайны. Салідарнасць працоўных Заходняй Беларусі і Польшчы праявілася ў масавай кампаніі за выратаванне жыцця С. В. Прытыцкага. За рэвалюцый-ную дзейнасць і замах на пра-вакатара ён быў прыгавора-ны да пакарання смерцю це-раз павешанне. У абарону С. В. Прытыцкага выступілі працоўныя не толькі Польшчы, Заходняй Беларусі, але і ін-шых краін свету. Польскі ўрад вымушаны быў адмяніць смя-ротны прыгавор і прысудзіць С. В. Прытыцкага да пажыц-цёвага зняволення. Развіваўся сялянскі рух. Найбольш значным яго праяў-леннем стала забастоўка нара-чанскіх рыбакоў. Для тысяч сялян-беднякоў, якія жылі на берагах Нарачы, лоўля рыбы з'яўлялася адзіным сродкам існавання. Але польскі ўрад, устанавіўшы высокую арэндную плату, перадаў возера дырэкцыі дзяржаўных лясоў, якая забараніла рыбакам свабодную лоўлю рыбы. Забастоўка пачалася вясной 1935 г. У ёй удзельнічала каля 5 тыс. сялян з больш чым 40 навакольных вёсак. Сяляне выбралі забастовачны камітэт, стварылі дружыны самаабароны і не дапускалі штрэйкбрэхераў, праганялі варту. Дзякуючы настойлівасці забастоўшчыкаў, улады вымушаны былі пайсці на ўступкі. Калі сяляне пачалі лавіць рыбу, яны не адважыліся ўжыць рэпрэсіўныя меры. Разам з тым на развіццё нацыянальна-вызваленчага і рэва-люцыйнага руху адмоўна паўплывалі неабгрунтаваны роспуск у жніўні 1938 г. Камінтэрнам Камуністычнай партыі Польшчы, а таксама пакаранне смерцю савецкімі ўладамі многіх кіраўні-коў кампартый Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны як «агентаў польскай дэфензівы». Абвінавачанне супраць іх было ілжывым. Добрае імя КПЗБ, яе кіраўнікоў і дзеячаў нацыяналь-на-вызваленчага руху было адноўлена ў 1956 г. Заходнебеларуская культура ў 20—30-я гг. Польскія ўлады не прызнавалі беларускай нацыі і ставілі за мэту выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў і апалячыць іх. Статыс-тычныя звесткі аб нацыянальным складзе насельніцтва Заход-няй Беларусі фальсіфікаваліся, да палякаў адносілі амаль усіх беларусаў-католікаў і шмат праваслаўных У 1938/39 навучальным годзе ў За-ходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы. Але і польскіх школ было недастатковаУ дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца бела-рускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікія клубы, біб-ліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларус-кай грамадскасцю. Прагрэсіўныя газеты і часопісы канфіскоў-валіся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі ў турму. Важную ролю ў жыцці Заходняй Беларусі ў 20—30-я гг. адыграла Таварыства беларускай школы (ТБШ) — масавая культурна-асветніцкая арганізацыя, створаная ў 1921 г. У па-чатку 30-х гг. ТБШ налічвала каля 500 гурткоў і 30 тыс. акты-вістаў. Таварыства змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за адкрыццё новых і захаванне існуючых беларускіх школ, ствара-ла клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, народныя хары, выдавала падручнікі, песеннікі. Актыўна працавалі сярод насельніцтва драматычныя гурткі, створаныя мясцовымі аддзеламі ТБШ. Заслуга Таварыства не толькі ў вялікай асветніцкай дзейна-сці, але і ў тым, што яно ў цяжкіх умовах нацыянальнага пры-гнёту падрыхтавала і выхавала значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта — грамадскі дзеяч, вучоны, аўтар беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч, збіральнік фаль-клору і песень, музыкант і кіраўнік народнага хору Рыгор Шырма, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп Пестрак і многія іншыя дзеячы культуры.

У 1937 г. дзейнасць Таварыства беларускай школы была забаронена

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-26; просмотров: 368; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.146.255.135 (0.007 с.)