Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Беларускія землі у складзе Расійскай Імперыі (канец 18ст.-пачатак 20ст.)Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Пасля падзелу РП тэрыторыя Беларусіўвайшла ў склад Расіі. На беларускіх землях распаўсюдзіўся агульны прынцып расiйскага кiравання. Усё насельніцтва прыводзiлася да прысягi, хто быў СУПРАЦЬ – павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы. Узровень развiцця вытворчых адносін у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыі, а РП – у дэцэнтралiзацыі, у Расіі таварна-грашовыя адносіны развіваліся хутчэй, калі сяляне яшчэ сядзелі на паншчыне. У Расіі не было такой групы землеуладальнікаў – дробнай шляхты. Захоўваліся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеі. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць. У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскіх кiраўнікоў, былi створаны павятовыя цi губернскія органы кiравання. У адносінах да каталіцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталіцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных. У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласці на тэрыторыі Беларусі i iншых землях. Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.). Аднак рост незадаволенасці шляхты, каталіцкага духавенства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на Беларусі ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду; паступова абмяжоўваюцца правы мясцовага дваранства, канфiскоўваюцца маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Дзвюма прычынамi: рост апазiцыйнага грамадска-палiтычнага настрою i разлажэнне феадальна-прыгоннага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў. Значна узмацняецца грамадска-палітычны рух. Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларускай народнай iнтэлiгенцыi. Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусі пачынаецца рух рэвалюцыйна-дэмакратычных разначынцаў. Усе гэта прымусiла расійскі ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты (змяншэнне колькасці прывілеяванага саслоўя шляхам пераводу у падаткавыя саслоўі. Асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве); быў адменены статут у 1840 г.; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расійскія назвы, быў створаны асобы камiтэт па справах Захаду. У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсітэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову. У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта – аслабленне польска-каталіцкага ўплыву на беларускіх землях. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi. Такім чынам, гэтымі мерамі была поунасцю ліквідавана юрысдыкцыя мясцовых феадалаў на Беларусі, падарваны іх фундамент – каталіцтва. Адначасова царскі урад распачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства, чаму спрыяў дазвол ужываць беларускую мову ў школах ніжэйшай ступені.
13. Аграрная рэформа 1861 г. і буржуазныя рэформы 60-70х гадоў на беларускіх землях. Развіццё с/г і прамысловасці на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю. У канцы 40-х гг. сярод сялян Беларусі пашырыліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. Сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. Найбольш распаўсюджанымі формамі сялянскага руху з’яўлялася адмова ад выканання павіннасцей і падача “іскаў аб вольнасці” на імя цара. Перарастае ў крызіс. Аўтарам адной з рэформ для яго пераадолення быў П. Д. Кісялёў. Пачалася з дзяржаўнай вёскі. У Беларусі дзейнічала сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду мясцовым памешчыкам. У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладар быў надзелены адміністрацыйнай, судовай і эканамічнай уладай над сялянамі. У Беларусі – на паншчыне. Першай часткай рэформы дзяржаўнай вёскі стала перабудовы яе апарату кіравання. У Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Другой часткай з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў, эпідэмій, падзяжу жывёлы і іншых бедстваў. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў. Трэцяя частка – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-паншчынная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. Адмова ад фальваркова-паншчыннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. З 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. З-за супраціўлення памешчыкаў інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай. Яна ўніфікавала памер павіннасцей сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Буржуазныя рэформы: Земская рэформа 1864 г. уводзіла земствы, першыя адзіныя выбарчыя органы ўлады Расіі, што кіравалі мясцовай гаспадаркай, народнай адукацыяй, медыцынскім абслугоўваннем. Яны не мелі функцый выканаўчай улады і павінны былі звяртацца да ўрадавага адміністрацыйна-паліцэйскага апарату. Выбарчая сістэма земстваў будавалася па курыях (землеўладальніцкая, гарадская, сялянская). Земствы былі своеасаблівым апазіцыйным цэнтрам буржуазна-ліберальнага і ліберальна-народніцкага накірункаў. На Беларусі пасля паўстання 1863 г. мясцовым памешчыкам не давяралі, таму земствы былі ўведзены толькі ў 1911 г. Ваенная рэформа 1862 г. мела на мэце стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг (Віленская ўключала ўсю Беларусь). Адкрываліся ваенныя навучальныя ўстановы, на Беларусі гэта кадэцкія корпусы ў Полацку і Брэсце. У 1874 г. быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў — 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся. Судовая рэформа праводзілася са спазненнем у 1872 г. Суд прадугледжваў бессаслоўнасць, публічнасць, незалежнасць ад урада. Міравыя суды і павятовыя з'езды міравых суддзяў былі ніжэйшымі судовымі інстанцыямі, потым ішлі акружныя суды ў губернях і судовыя палаты для некалькіх губерняў. Для крымінальных спраў быў створаны інстытут прысяжных павераных і адвакатаў. Для сялян захоўваўся саслоўны валасны суд. На Беларусі міравыя суддзі назначаліся міністрам паліцыі, так як не было земстваў. Акружныя суддзі, пракуратура з інстытутамі прысяжных былі ўтвораны ў заходніх губерніях толькі ў 1882 г. Прычынай спазнення з правядзеннем гарадской, судовай і земскай рэформаў на Беларусі стала паўстанне К. Каліноўскага.
14. Грамадска-палітычная жыццё ў Паўночна-Заходнім краі ў другой палове 19-пачатку 20стст. Паўстанне 1863-1864гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Адзінага погляду на задачы паўстання супраць царызму не існавала. Патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў (за паустанне) – “чырвоныя” (дробная і беззямельная шляхта, дробная буржуазія, інтэлігенцыя, студэнты) і лібералаў (прыхыльнікі мірных сродкаў барацьбы) – “белыя” (памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі). Чырвоныя падзяляліся на правых – памяркоўных, і левых – прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колау. Левыя разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю, аграранае пытанне – ліквідацыя зямлі памешчыкаў. “Белыя” адмаулялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне. Падзел РП 1772 г. выкарыстаў націск заходнееурапейскіх краін на расійскія улады. Першая ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратычная газета "Мужыцкая праўда", якая выходзіла на беларускай мове. Газета прапагандавала ідэю, што ніхто не дасць волю мужыкам, яны самі павінны яе заваяваць. Газета стаяла на сялянскай пазіцыі. Выйшла ўсяго 7 нумароў. Але прамых заклікаў да заходніх памешчыцкіх зямель і да барацьбы за дзяржаўную самастойнасць не было ні ў адным нумары. Штуршком для паустання – растрэл дэманстраціі у Варшаве 8 красавіка 1861г. У 1863 г. без узгаднення з ЛПК пачалося паўстанне ў Польшчы. Варшаўскі ЦНК, які ператварыўся ў Польскі нацыянальны ўрад, выдаў Маніфест і 2 аграрныя дэкрэтф, у якіх асвятляліся мэты і праграмы паўстання. Патрабаванні рэвалюцыйна-дэмакратычных Літвы і Беларусі і па аграрных, і па нацыянальных пытаннях поўнасцю былі праігнараваныя. Аграрнае пытанне вырашалася так, каб прыцягнуць да паўстання і памешчыкаў, і сялян. 1 лютага 1863 г. ЛПК аб'явіў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі, выдаў Маніфест да насялення з заклікам падтрымаць паўстанне ў Польшчы. Дзеля адзінства баявых дзеянняў, якія ўжо пачаліся, К. Каліноўскі быў вымушаны паўтарыць у сваім Маніфесту праграмы, аб'яўлена ў Варшаве. Адзінага плана дзеяння у паўстанцаў не было. Назіраліся спробы ўзаемадзеяння атрадаў у асобных губернях, але яны, як правіла, заканчваліся беспаспяхова. У цэлым на Беларусі сяляне складалі каля 18% сярод удзельнічаўшых паўстанцаў. Гэтыя данныя не дазвалялі характарызаваць паўстанне 1863 г. на Беларусі як сялянскае. На падаўленне паўстання былі сцягнуты вялікія сілы. Расправай над паўстаннем ў Беларусі і Літве кіраваў з мая 1863 г. новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. Шэрагам мер у адносінах да сялянства і рэпрэсій ён прымусіў сялян весці барацьбу з паустанцамі і "белымі" памешчыкамі, і вышэйшае духавенства адмовілася ад падтрымкі паўстання. У такіх умовах К. Каліноўскі быў запрошаны ў Вільню і ўзначаліў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, а ў чэрвені 1863 г. яму перадалі паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, у руках Каліноўскага сканцэнтрыравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцскіх арганізацыях на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Да пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскім краі паўстанне было практычна падаўлена. У 1864 г. Каліноўскі быў выдадзены ўладам. Ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да растрэлу, але Мураўёў замяніў гэта рашэнне павешаннем, якое адбылося ў сакавіку 1864 г. Царызм жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Паводле афіцыйных данных, 128 чалавек былі пакараны смерцю, больш 12 тыс. было выслана на катаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты. Нягледзячы на ўсё, паўстанне мела вялікае значэнне – буржуазна-дэмэкратычную рэвалюцыю. Гэта была барацьбы за дзяржаўнасць Беларусі. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялянства.
15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку 20 ст. Сталыпінская аграрная рэформа. Буйныя памешчыкі валодалi дзесяткамі i сотнямі тысяч дзесяцінамі зямлi, а сялянскія надзелы былi значна менш. Перах. да капiталiст. земляроб. на Бел. адбыв. паступ.. На змену прыгон. спач. прыйш. змеш. сiст. гасп.. Пасля рэформы 1861 г. с\г Беларусі ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкіх гаспадарак перайшло на капiталісцкі шлях развiцця. Разам з тым, многiя памешчыкі самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiліся. Гэта прымусiла беларускіх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак. Спецыялiзацыя памешчыцкіх гаспадарак праявiлася ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод iх першае месца займала бульба. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускіх губернях займала прамысловая садавіна i агародніна. У прамысловасцті Беларусі iшоў працоўны пераход ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуры паступовы выцясніліся капiталiстскай фабрыкай. Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыйнай вытворчасці. Дробныя прадпрымальнікі складалi на Беларусі асношную частку усiх фабрык i заводаў. Значнае развiццё на Беларусі атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць. Вельмi шмат было прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай с\г сыравіны. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы. Значнае павелічэнне тэмпаў развiцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог. Важную ролю ў эканоміцы Беларусі адыграваў рачны транспарт. Дробная вытворчасць паступова трапляла пад уплыў буйнога капітала. У с\г капіталізм праяўляўся у развіцці таварнай вытворчасці. Вядучую ролю у эканоміцы адыгрывалі банкі. Дваранства на Беларусі - 175 тыс., рускія памешчыкі займалі пазіцыю захавання дзяржаўнай улады, польскія стаялі на адраджэнні РП 1772 г. Дваране – фальваркоуцы і засцянковая шляхта – станавіліся на шлях капіталістычнай гаспадаркі, арыентаванай на адраджэнне РП, выступалі супраць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Паскарэнне развiцця капiталізму ў с\г i сацыяльнае расслаенне вёскi садзейнiчалі Сталыпінскай рэформе. Яе мэта – умацаванне сацыяльнай апоры самадзяржаўнага ладу i стварэнне ўмоў для фармiравання аграрнага капіталізму. Меркавалася, што рэформа будзе дасягнута шляхам лiквiдацыі сялянскай абшчыны з уласцівай ёй сiстэмай земляробства i землеўладання, i стварэннес шырокай праслойкі сялян-уласнiкаў, арыентаваных на прадпрымальніцкую рыначную гаспадарку. Рэформа атрымала развiццё ў шэрагу законаў буржуазнага характара, якія былi прыняты напрацягу 9 лістапада 1906—1912 гг. Сталыпінская рэформа на Беларусі мела шэраг асаблівасцей. Асноўныя мэты рэформы: 1) забяспечыць умовы для больш хуткага развіцця капіталізма на вёсцы, а значыць – для развіцця эканомікі ў краіне ў цэлым; 2) раскалоць вёску, стварыўшы клас сельскай буржуазіі, прыцягнуць яго на бок царскага ўрада і такім чынам, паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху. Сталыпінская рэформа мела наступныя накірункі: 1) разбурэнне сялянскай абшчыны і перадача зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць; 2) стварэнне водрубаў і хутароў; 3) перасяленчая палітыка. У заходніх раёнах Сталыпін імкнуўся ўзняць палітычную ролю заможнага сялянства ў сістэме мясцовых органаў кіравання, для чаго былі свораны земствы, с\г гурткі. Вынік: заможная частка насялення павялічылася да 1912 г. да 12%, бедната складала менш 68% двароў, галоўная гаспадарка,як і раней - памешчыцкая. Рэформа насіла кампрамісны характар і не зняла аграрнае пытанне, што садзейнічала наспяванню расійскай рэвалюцыі; гаспадарка сялян засталася адсталай, унутраны рынак застаўся абмежаваным, не змагла прадухіліць сацыльныя супярэчнасці, але ж і аказала моцны ўплыў на развіццё капіталістыных адносін.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 534; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.140.195.8 (0.012 с.) |