Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Літаратура. Беларускае барока.

Поиск

Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. Асноўнымі жанрамі барока былі барочная публіцыстыка, барочная паэзія, барочны тэатр. Герой барочнай літаратуры ўнутрана раздвоены і супярэчлівы. У беларускім барока вылучаліся тры тэндэнцыі (“Шцілі”) – высокае барока, сярэдняе і нізкае.Для высокага барока характэрны рытарычныя прыўзнятасць, сімвалічнасць. Для сярэдняга – эстэтычныя запатрабаванні бяднейшай шляхты, гараджан. Для нізкага – народнае, непаўнароднае па сваім змесце (казкі, песні, інтэмедыі, калядкі). Прадстаўнікі беларускага барока – С. Полацкі, А.Белабоцкі (“Пентатэугум”), Ф. Утчыцкі, І. Іеўлевіч,

Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 - 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока - касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 - 1593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні. Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку. Услед за езуіцкім касцёлам ў Нясвіжы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.

Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнееўрапейскія ўплывы тут сышліся з візантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі.

Пытанне 32

Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.

Парадыйная проза. Па сваіх выяўленчых сродках да парадыйна-сатырычнай паэзіі вельмі блізкая беларуская барочная проза. У ей выразна адміралі жанры, звязаныя са старой літаратурай. З’явіліся свецкія творы зусім новага тыпу. Яны парадзіравалі жанры афіцыйнай літаратуры – сеймавыя прамовы, царкоўныя казанні, дзелавыя пасланні. Калі афіцыйная проза сцвярджала існуючы парадак, то парадыйна-сатырычная яго разбурала, паказвала яго абсурднасць. Парадыйная проза – тыповая з’ява пераходнага перыяду. Па сваім змесце і мове яна належыць ужо да новай традыцыі. Гэта ўжо не “службовае”, сінкрэтычнае пісьменства сярэдневякоўя, а прадукт свядомай мастацкай творчасці з ярка выражанымі рысамі новага барочнага стылю (гратэскнасць, парадаксальнасць, шматзначнасць).

Самым значным творам парадыйна-сатырычнага характару эпохі барока безумоўна з’яўляецца “Ліст да Абуховіча”. “Ліст да Абуховіча”, дзякуючы сваей сатырычнай накіраванасці супраць польска-шляхецкай улады карыстаўся выключнай папулярнасцю сярод беларускага народа. Яго чыталі і перапісвалі, пра што сведчаць 3 спіскі, якія захаваліся да нашага часу. Аднак у параўнанні з “Прамовай Мялешкі” гэты сатырычны твор крыху вузейшага маштабу. Сатырычнаму выкрыццю тут падвяргаецца толькі адзін бок тагачаснай рэчаіснасці Рэчы Паспалітай – амаральнасць і прдажнасць службовай шляхты, яе бяздарнасць у дзяржаўным кіраванні.

З’яўленне “Ліста” было абумоўлена канкрэтным гістарычным фактам здачы Смаленска 24 верасня 1654 г. рускаму войску, якім камандваў ваявода П.Шэйн. Камандванне ж смаленскім гарнізонам Рэчы Паспалітай у той час ажыццяўляў Піліп Абуховіч.

Аўтар “Ліста” Цыпрыян Камуняка прытрымліваўся грамадскай думкі, якая абвінавачвала Абуховіча ў прадажніцтве і здрадзе дзяржаўным інтэрэсам Рэчы Паспалітай; з гэтай пазіцыі ен крытыкуе Абуховіча і тым самым выступае супраць польскага засілля на беларускіх землях.

У гэтым памфлеце аўтар высмейвае польскую і мясцовую апалячаную служылую шляхту, прадстаўніком якой быў Піліп Абуховіч, паказвае яе бяздарнасць у ваеннай справе і палітыцы, хцівасць і зайздрасць. “Ліст да Абуховіча” цікавіць нас не толькі як выдатны для свайго часу ўзор вострай палітычнайсатыры, але і як бліскучы літаратурны помнік, напісаны добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю, багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнай творчасці. Аўтарская мова ўключае параўнанні, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, іронію.

Крытыка ў “Лісце да Абуховіча” адрасавана пэўнай асобе, а таму больш рэзкая, хоць і не такая ўсеабдымная. А пачцівыя звароты аўтара да Абуховіча надаюць твору саркастычны характар.

”Ліст да Абуховіча” на раўне з “Прамовай Мялешкі” з’явіўся крокам наперад ў развіцці беларускай літаратуры па шляху ўзмацнення ў ей крытычнага пафасу і далейшай дэмаркатызацыі, шырокага і арганічнага выкарыстання народнай мовы, народнага гумару і сатыры, трапных выяўленчых сродкаў.

Пытанне 33

“Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў. Гістарычныя, палітычныя і побытавая рэаліі твора. Характарыстыка ўяўнага аўтара.

Найбольш значымым па шырыні пастаўленных сацыяльна-палітычныхпраблем грамадскага жыцця другой чвэрці 17 ст. з‘яўляецца ананімны твор “Прамова Мялешкі”. Выключна свецкая па змесце – гэта літаратурная пародыя на сеймавую прамову, нібыта сказаную Мялешкам у 1589 г. у прысутнасці караля, востры палітычны памфлет, сатыра на грамадска-палітычныя парадкі, якія панавалі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай і прывіваліся на Беларусі і Украіне.

Робячы рэальную гістарычную асобу – Івана Мялешку рупарам сваіх грамадскіх і ідэйна-палітычных поглядаў на сучаснае яму жыцце, ананімны аўтар выступае шчырым патрыетам-дэмакратам, для якога былі дарагія радзіма, народ і яго лёс. Гэта быў добра адукаваны шляхціц, які дасканала ведаў палітычнае жыцце тагачаснай Рэчы Паспалітай.

Пісьменнік, вуснамі свайго героя стварыў твор вялікага грамадскага гучання. Яго герой добра разумее тое сумнае, цяжкае і па сутнасці бязвыхаднае становішча, якое склалася для жыхароў ВКЛ пасля Люблінскай уніі.

Ен, трапіўшы па родзе сваей службы на дзяржаўны сейм РП, асмельваецца на выступленне перад каралем і дэпутатамі сейма. Ен праяўляе сябе далека не прасцяком, а прынцыповым і мужным грамадзянінам. Не баючыся, Іван Мялешка супасташляе час панавання Сігізмунда ІІІ з эпохаю Жыгімонта І і падкрэслівае, што такое супастаўленне не робіць першаму, як і яго папярэдніку Жыгімонту ІІ.

Аўтар “Прамовы Мялешкі” падае свайго героя чалавекам старамодным. Крытыка ў творы ўсіх заганных рыс сямейна-бытавога і грамадскага жыцця ў большасці выпадкаў пададзена тонка і дасціпна. Тое, што аўтар імкнуўся надаць герою неаторыя камічныя рысы, цалкам апраўдала сябе і забяспечыла твору шырокую папулярнасць у свій час, аб чым сведчаць рукапісныя спісы, якія захаваліся да нашых дзен. Мова гэтага помніка ўзорная па сваей лексічнай чысціні і граматычным ладзе. Яна багата ўвабрала ў сябе сінанімію і вобразныя выяўленчыя сродкі вуснай народнай творчасці ўсходняй і паўднева-заходняй тэрыторыі тагачасных беларускіх зямель. Пісьменнік імкнуўся пісаць проста і ясна, на эмацыянальна-выразнай мове, аздобленай прыказкамі, прымаўкамі, метафарамі, якія абумовілі больш выразнае гучанне твора.

Пытанне 34

Паэзія Сімяона Полацкага ў кантэксце еўрапейскага і беларускага барока.

Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч (сапраўднае імя) нарадзіўся ў 1629 г. На пачатку 40-х гадоў XVII ст. будучы пісьменнік быў студэнтам Кіева-Магілянскай калегіі, дзе яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу — Сільвестар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай, што распачалася ў 1654 г., перашкодзіла Сімяону давучыцца ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Летам 1656 г. у Полацк увайшла руская армія на чале з самім царом. Сімяону выдаўся рэдкі выпадак прадэманстраваць рускаму манарху свае літаратурныя навыкі.Вясною 1664 г. Сімяон канчаткова перабіраецца ў Маскву.Сімяон Полацкі памёр раптоўна, на пяцьдзесят першым годзе жыцця, 25 жніўня 1680.

Мову Сімяона -прапаведніка адрознівалі асаблівая манерная мудрагелістасць, шчыльная насычанасць разгорнутымі метафарамі, прыпавесцямі і «прыкладамі».Сімяон Полацкі захоўваў у сваіх вершах звыклыя функцыі антычных экфраз, што тлумачылі таямнічы сэнс выяваў, і эпіграм — рытарычных практыкаванняў на тэму (жанр экфрасіса ўжо выкарыстоўваў Ф. Скарына). Першакрыніцу можна ўказаць амаль для кожнага твора Сімяона Полацкага — гэта тэксты Святога Пісання, кнігі Арыстоцеля, Плінія Старэйшага, трактаты Айцоў Царквы, гістарычныя працы візантыйскіх навукоўцаў, «і шмат інш. Зрабіўшы навуку важным аб'ектам асэнсавання, Сімяон Полацкі рэальна стымуляваў рост духоўнай сталасці расійскага грамадства. Упершыню ў гісторыі рускай літаратуры пісьменнік выступаў з актыўнай прапагандай навуковых ведаў не з пазіцыі здзіўлення, уласцівай пабочнаму назіральніку ці неафіту, а як іх актыўны носьбіт. Хацеў “заходнюю” адукацыю.Шматлікія вобразы, скарыстаныя паэтам, маюць канкрэтныя крыніцы — ад Бібліі да антычных аўтарытэтаў і польскіх пісьменнікаў ХУІ-ХУП стст.Засвоеная і прыстасаваная Сімяонам Полацкім для славяна-моўных вершаў сістэма паэтычных жанраў была дастаткова новай для рускай літаратуры. Як паказаў праведзены аналіз шматжанравай творчасці Сімяона Полацкага, пісьменнік імкнуўся да вырашэння двуадзінай задачы — выхавання чытача набожнага і адукаванага. Ухіл, які рабіў паэт у сваёй дзейнасці на свецкія веды, «грамадзянскія навукі і мастацтвы», шмат у чым быў сугучны заўтрашняму, пятроўскаму погляду на літаратуру, паколькі імператар бачыў у кнізе галоўны шлях распаўсюджвання ведаў пра Расію. Адзінства «ўсходняга» вучыцельнага і «заходняга» асветніцкага пачаткаў, адчувальнае ў творчасці ўсходнеславянскіх гуманістаў XVI — першай паловы XVII ст. і іх паслядоўніка Сімяона Полацкага, будзе вядучым і ў творчасці прагрэсіўных усходнеславянскіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў XVIII ст..Творы:Азбука(?),Псалтыр рыфмаваны, Гісторыя пра варлаама ды Іасафата, Рыфмалагіён.

Пытанне 35

Прафесіяналізацыя тэатра ў эпоху барока і Асветніцтва. Школьны і прыдворны тэатр. Інтэрмедыі.

У часы барока ўзніклі першыя творы беларускай драматургіі. Гэта былі невялікія інтэрмедыйныя сцэнкі, якімі перамяжалася дзеянне ў лацінскіх, польскіх, а пазней і «славянарускіх» школьных драмах. Відаць, тады ж з'явіліся першыя батлеечныя творы («Цар Ірад», «Цар Максіміліян» і інш.).Школьны тэатр быў тыповым параджэннем барока. Пашырэнне яго ў Беларусі звязана з дзейнасцю ордэна езуітаў. Гэтыя відовішчы мала што давалі розуму прысутных. Усе памкненні скіроўваліся на тое, каб уздзейнічаць на пачуцці гледачоў, уразіць іх уяўленне. У прадстаўленнях умела выкарыстоўваліся гук і колер, кантрастныя іх спалучэнні. Пастаноўкі драм суправаджаліся выступленнямі хору і балета, «жывымі» карцінамі-алегорыямі.Сёння нам вядомы больш чым сто лацінскіх і польскіх павучальных драм, пастаўленых у езуіцкіх школьных тэатрах у Полацку, Гродне, Пінску, Навагрудку, Нясвіжы, Мінску, Оршы, Брэсце, Магілёве, Бабруйску, Слуцку і Жодзішках. Тэматычна ў тагачасным рэпертуары вылучаюцца велікодныя і масленічныя (запустныя) драмы, а таксама п'есы, напісаныя ў сувязі з экзаменамі і заканчэннем навучальнага года. Сюжэты для іх браліся са Святога Пісання, антычнай міфалогіі і гісторыі, гісторыі краін Усходу і Заходняй Еўропы. Зрэдку выкарыстоўвалася мясцовая тэматыка (падзеі пастаўленай у Полацку драмы «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба» часткова адбываюцца на Дзвіне).Як відаць з друкаваных і рукапісных праграм школьных тэатраў, пастаноўкі драм часта суправаджаліся інтэрмедыйнымі ўстаўкамі на зразумелай шырокаму гледачу беларускай мове. У адрозненне ад драм яны пісаліся пераважна вучнямі. Сёння нам вядома каля дваццаці беларускіх інтэрмедыйных тэкстаў тых часоў (некаторыя з іх з'яўляюцца беларуска-польскімі або беларуска-ўкраінскімі). Устанаўленне іх аўтарства, а таксама дакладнае датаванне і лакалізацыя часцей за ўсё немагчымыя.Першым сцэнічным творам, у якім адзін з герояў загаварыў па-беларуску, была інтэрмедыя Каспара Пянткоўскага «Цімон Гардзілюд», пастаўленая ў Вільні ў 1584 г. у сувязі з пачаткам навучальнага года. Па-«русінску» ў ёй гаворыць шавец, «молодзец рэмісла мяста віленского». Ён едка высмейвае схаластычныя мурагельствы філосафа Гардзілюда, які пагарджае іншымі, заклікае рабіць зло. «I бес ты, не пілозоп! Такі велькі дурны», — кажа шавец на развітанне свайму субяседніку.Найболып спелымі ў жанравых адносінах з'яўляюцца беларускія інтэрмедыі з так званага «Ковенскага зборніка» 1731 г. — «Селянін і вучань-уцякач», «Літаратар, селянін, Самахвальскі», «Ігра Фартуны». Асноўнай дзеючай асобай у іх з'яўляецца беларускі селянін, чалавек дасціпны і кемлівы. Мова іх больш каларытная і чыстая, чым у інтэрмедыях XVII ст.

 

Пытанне 36

Народная драма ў эпоху барока і Асветніцтва. Беларускі лялечны тэатр (батлейка).

Як спецыфічны літаратурны род, які з'яўляўся ў выніку адмысловай дзейнасці пісьменнікаў, драматургія была непасрэдна спалучана з развіццём у Беларусі тэатральнага мастацтва, што грунтавалася як на ўплывах тэатральнай культуры Захаду (у прыватнасці, Польшчы), так і на вусна-паэтычных традыцыях народных святаў і гульбішчаў.У гістарычным аспекце народная паэтычная творчасць папярэднічала ўзнікненню тэатра і драматургіі як такіх. Аднак драматычнае прадстаўленне — якасна іншая з'ява параўнальна з фальклорам, які паслужыў для яго жыватворнай глебай і невычэрпнай крыніцай вобразаў, моўных і выяўленчых сродкаў, стаў сапраўднай школай акторскага майстэрства. Абрадавае і гульнёвае дзействы вельмі марудна і толькі часткова перарасталі ў тэатральнае нават у найбольш развітых калядных і валачобных формах, таму што любая народная гульня не прадугледжвала наяўнасці гледача як такога, «назіральніка», а з'яўлялася агульнай для ўсіх людзей. У «паратэатральных» дзеях глядач знаходзіўся то па-за межамі, то быццам «унутры» спектакля.Неабходная ўмовай зараджэння драматургіі можно лічыць і першапачатковае фарміраванне выяўлення пра лірычнага героя.

БАТЛЕЙКА. Каля XV ст. у ВКЛ ці то скамарохамі, ці то захожымі з заходніх краін артыстамі пачалі ажыццяўляцца паказы спектакляў-сцэнак, падобных да батлеечнай драмы. У XVI ст. на Беларусь з Заходняй Еўропы прыйшоў тэатр марыянетак. Заснаваны на традыцыях сярэднявечных містэрый, гэты тэатр разам з адпаведнымі дзеянню тэкстамі быў «трансплантаваны» на беларускую, польскую і ўкраінскую глебы манахамі-езуітамі, але ў кожнай з краін набыў непаўторнае і адметнае нацыянальнае аблічча, карэнным чынам змяніўшы першапачатковы змест. Так у развіцці і змене самога сэнсу лялечнага прадстаўлення нарадзілася каля сярэдзіны XVII ст. беларуская батлейка, стаўшы, бадай, сімвалам беларускага тэатральнага мастацтва.Прадстаўленні доўга не запісываліся. Вельмі верагодна, аднак, што ўжо ў другой палове XVIII ст. батлеечнае прадстаўленне складалася з некалькіх частак. Пра гэта сведчыць этнаграфічны і археалагічны матэрыял, што датуецца тым часам. Першая, асноўная, частка беларускай батлейкі, якая і была запазычана з заходнееўрапейскага тэатра, прысвячалася рэлігійнай тэматыцы і ў лялечным спектаклі раскрывала вядомы евангельскі сюжэт пра нараджэнне Ісуса Хрыста, і г.д..Потым з’явідіся чэрці, чарадзеі, цівуны, смерць. Пра ірада. Ен гавора са смерцю, прадстае ў постаці пана, станоўчыя персанажы- бел. Сяляне і рамеснікі. У другой частцы распрацоўваліся традыцыйныя сюжэты беларускіх інтэрмедый, якія ў выкананні кожнага батлеечніка «абрасталі» самымі рознымі акалічнасцямі, абставінамі, дадатковымі сцэнамі.Малыя драматургічныя формы (інтэрмедыі, батлейка, народныя гульні), будучы асноўнымі ў беларускай славеснасці XVI— XVIII стст., падрыхтавалі глебу і заканамерна прывялі да ўзнікнення ў другой палове XVIII—XIX ст. буйных твораў, якія, пры трымліваючыся ўласцівых фальклору эстэтычных прынцыпаў, увабралі ў сябе ўсё багацце драматургічнага мастацтва нашых продкаў.

Пытанне 37

Асветніцтва ў Еўропе і беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.

Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы, якія ўвасобіліся ў грамадска-філасофскай думцы і мастацтве, у шматмоўнай літаратуры Беларусі і ўласна беларускай літаратуры.Рацыяналістычная ідэалогія Асветніцтва прынцыпова рознілася ад суб'ектыўнага ідэалізму часоў Контррэфармацыі. Асветнікаў звязвала не рэлігія, а культ розуму. Ідэолагі гэтай эпохі аперавалі такімі ацэначнымі катэгорыямі, як чалавек, грамадства, прагрэс, адукацыя, навука, вопыт, праца, карысць, шчасце, свабода, роўнасць, умеранасць, гармонія.

Асветніцкія ідэі вызначылі асноўныя рысы тагачаснай эстэтыкі. Крыніцай прыгожага абвяшчалася аб'ектыўная рэчаіснасць. Перад стваральнікам катэгарычна ставілася задача актыўна ўмешвацца ў жыццё, адкрываць чалавеку “праўду”, вызначаць яму “норму паводзін”. Асветніцкай эстэтыцы характэрны пазнавальны аптымізм і апафеоз творчых магчымасцяў чалавечага розуму. Асноўнымі мастацкімі стылямі эпохі Асветніцтва сталіся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў. Але і класіцысты і сентыменталісты падзялялі асветніцкі пастулат пра дзейснасць мастацкага слова, ягоную здольнасць навучыць і пераканаць чалавека. І для тых, і для іншых паэт, творца — гэта “настаўнік”. Разыходжанні былі толькі ў вызначэнні акрэсленых шляхоў, якімі ён мусіць уплываць на “вучня”. Класіцызм бачыў “норму паводзін” у “разумным”, сентыменталізм — у “натуральным”. Класіцызм, з ягонымі патрабаваннямі гармоніі, сіметрыі, зададзенасці, умеранасці ў мастацкіх сродках, безумоўна, больш адпавядаў ідэалогіі Асветніцтва, чым сентыменталізм, які арыентаваўся на пачуцці, часта гіпербалізаваныя. У аснове класіцысцкай эстэтыкі ляжалі рацыяналістычная нарматыўнасць, падкрэслены дыдактызм. У шматмоўнай літаратуры Беларусі класіцызм пачаў пашырацца з 60-х гадоў ХVIII ст. Ён жа вызначыў асноўныя асаблівасці тагачаснага мастацтва (найперш жывапісу і архітэктуры). У станаўленні новай беларускай літаратуры класіцызм, па праўдзе, “не стаў эпохай”, але ягоныя рысы выразна праявіліся ў “Камедыі” Марашэўскага і іншых творах канца ХVIII ст.

Параўнальна з часамі барока, літаратура Беларусі эпохі Асветніцтва мела ярка выяўлены полілінгвістычны характар. Але творы на беларускай мове займалі ў ёй далёка не дамінантнае месца. Асноўнай літаратурнай мовай з'яўлялася тады польская мова. Хаця ствараліся і выдаваліся кніжкі таксама на мовах стараславянскай, лацінскай, яўрэйскай, нямецкай, францускай, у рукапісныя зборнікі ўлучаліся тэксты па-ўкраінску, па-літоўску і па- татарску. Пасля 1772 г., і асабліва ў 90-я гады, актыўна распаўсюджвалася руская мова. Літаратурнае жыццё Беларусі другой паловы ХVIII ст. да значнай ступені з'яўлялася складнай часткай літаратурнага жыцця Рэчы Паспалітай. З Варшавы і Вільні паступалі кнігі і перыядычныя выданні, пашыраліся новыя густы, “мода” на класіцызм і сентыменталізм. Аднак беларуская зямля заставалася не толькі пасіўным успрымачом ішаземных уплываў. Ураджэнцы яе прыўнеслі важкі ўклад у развіццё польскай літаратурнай эпохі Асветніцтва. У эпоху Асветніцтва па-ранейшаму актыўна ўжывалася лацінская мова.

Класіцызм, галоўны мастацкі напростак эпохі Асветніцтва, стымуляваў росквіт адных жанраў і запаволіў або цалкам прыпыніў развіццё іншых. Нарматыўная эстэтыка класіцызму дапускала “прастамоўе” ўвогуле і беларускія “варварызмы”, у паасобку, толькі ў “нізкіх”, парадыйна-бурлескных творах. Гэтым можна вытлумачыць пашырэнне калядак, з'яўленне парадыйных вершаў накшталт “Уваскрэсення Хрыстова”. А вось для панегірычных і лірычных твораў “прастамоўе” лічылася непрыдатным. Таму “высокая” паэзія ўсё больш пераходзіла на польскую, рускую, стараславянскую і нават старабеларускую мовы.

Пытанне 38

Свет вачыма беларускі (паводле “Авантураў майго жыцця” Саламеі Пільштыновай-Русецкай)

Салмея Рэгіна Пільштынова з Русецкіх (1718 – пасля 1760) нарадзілася на усходзе Літвы ў Наваградскім ваяводстве. Яе паходжанне невядома, але ж вядома,што ў 1731 г. (каля 14 гадоў) яны выйшла замуж за доктара (акуліста) Якуба Гальпіра і ўехала з ім у Стамбул. Пра яе адукаванасць таксама нічога невядома, але свайго сына яна адправіла ў гімназію пры Пецярбургскай Акадэміі навук. У Стамбуле яе вучыў нейкі турак з Вавілона (як лячыць) і палонны італьянец (лацінская мова). Пачала лячыць людзей, прыслухоўвалася да наронай медыцыны. Сябе называла “доктарам медыцыны і акулісткай”.

Імкненне да прыгод і неадходнасць зарабляць на хлеб вымусілі яе шмат падарожнічаць. Неўзабаве памёр Гальпір, пакінуўшы Саламею з маленькай дачкой. Ею пачаў цікавіцца князь Ракачы, але яна ўцякла ад яго. Сустрэўшы пецярых аўстрыйскіх палонных, якіх яна выкупіла з няволі. Сярод іх яна знайшла сабе мужа – Юзафа Фартуната дэ Пільштына. З ім яна вярнулася на радзіму і пачала працаваць пры двары Міхаіла Радзівіла лекарам. Але праз пару год ёй стала сумна і яна накіравалася ў Пецярбург да імператрыцы. Там яна лёгка пранікла у палац і заваявала давер Анны Іванаўны. Дварцовыя плёткі знайшлі сабе месца ва ўстаўных раздзелах яе кнігі. Яшчэ праз пару год Саламея вярнулася на радзіму з вялікімі падарункамі ад імператрыцы і верай у лепшае. Але дома яна дазналася, што муж праматаў шмат грошай і “зламаў шлюбную веру”. Нарадзіўся навы план “авантуры”: паехаць у Аўстрыю, знайсці папярэдніх гаспадароў мужа і адабраць у іх грошы, якія яна выплаціла за яго незалежнасць. Але, калі падарожніца дабралася да Вены, у яе нечакана надзіўся сын, і яна, запамятаўшы на ўсе негаразды, вяртаецца шчаслівая дадому (з падарункамі для мужа). Любы Саламеі, убачыўшы жонку, адразу ж насыпаў ёй атруты, але Саламея працягвае жыць і,больш таго, просіць князя выпусціць з турмы яе мужа…

Пераказаць усе прыгоды Саламеі даволі цяжка, бо яна амаль не жыла без авантур. Па сутнасці “Авантуры…” – гэта раман-аўтабіяграфія, раман прыгод. Па сваіх мастацкіх асаблівасцях твор належыць да барочнага стылю, які заснаваны на рэзкіх кантрастах, нечаканых пераходах ад святла да ценю, ад радасці да смутку. Тое ж адбываецца і ў жыцці Пільштыновай: прага ціхага сямейнага шчасця – і прыроджанае імкненне да небяспеных прыгод. Апісанні падзей і фактаў не засланяюць вобраз і асобу аўтара, яго перажыванні, думкі і намеры.

Непаўторны успаміны і сваёю мовай. Твор не перанасычаны лацінізмамі, што было на той час вельмі пашырана, затое ў ім шмат беларусізмаў. Твор безумоўна належыць да польскай літаратуры (бо напісаны на польскай, на той час дзяржаўнай, мове), але тое, што Саламея нарадзілася на Беларусі, гаворыць, што твор належыць і да беларускай літаратуры.

У адрозненні ад іншых мемуарыстай Беларусі, свае ўспаміны Пільштынова прызначала не дзецям і ўнукам, а для друку. Аднак “Авантуры…” доўгі час ляжалі ў рукапісе ў Кракаўскай бібліятэцы імя Чартарыйскіх і былі надрукаваны только ў сярдзіне ХХ ст

Пытанне 39

Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхаіла Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага.

Развіццё школьнай драматургіі пераходнага перыяду знайшло лагічнае завяршэнне ў творах, пастаўленых у канцы ХVІІІ ст на сцэне Забельскай дамініканскай калегіі (Полаччына). Рэпертуар Забельскага тэатра вызначаўся разнастайнасцю. У 1787-1791 гг. для яго былі напсіаны польскія тргедыі на антычныя тэмы (“Свабода ў няволі” К. Марашэўскага, “Сапар” і “Фемістокл” М. Цяцерскага), аперэта “Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас” (словы Цяцерскага, музыка Вардоцкага), некалькі камедый, арацыі-“гульні” “Пра ашчасліўленне чалавека”, “Пчолы”, “Сяброўка парука” і інш.

Міхаілам Цяцерскім была зроблена польска-беларуская пераработка камедыі Мальера “Доктар па прымусу”. Беларускія сцэны ў гэтай пераробцы найбольш арыгінальныя. Мальераўскі сюжэт Цяцерскі напоўніў беларускім каларытам. Героі маюць французскія імёны, але паводзяць сябе як мясцовая збяднелая шляхта. Камедыя напісана па-польску, але мае і беларускую ўстаўную частку. Іменна ў гэтай частцы камедыі Цяцерскі праявіў самастойнасць у адносінах да арыгінала: другая з’ява трэцяй дзеі разрасліся да памераў 3 сцэн.

Прыкладам Забельскага тэатра з’яўляецца і “Камедыя” Каэтана Марашэўскага. Ён быў ксёнзам і прафесарам рыторыкі і паэтыкі Забельскай гімназіі. (гл. Пытанне 40). Гэтыя два знакамітыя беларусы з’яўляюцца творцамі ўзору перахода ад інтэрмедыі да камедыі.

Пытанне 40

“Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.

Найбольш значны і самастойны твор з усяго забельскага рэпертуару – “Камедыя” Марашэўскага (1787). Двое з трох асноўных герояў “камедыі”, селянін Дземка і карчмар, гавораць па-беларуску.

“Камедыя” Марашэўскага своеасабліва сінтэзавала старыя традыцыі і новыя, асветніцкія тэндэнцыі. Яшчэ выразна адчуваецца залежнасць ад барочнай драмы-маралітэ (павучальнасць фіналу, адсутнасць жаночых вобразаў, выкарыстанне біблейскага матыву). Асобныя сцэны яшчэ маюць адносна самастойны характар, нагадваюць устаўныя інтэрмедыі. Аднак у цэлым у “Камедыі” пераважаюць ужо рысы новай літаратуры. Тут праўдзіва адлюстроўваліся супярэчнасці прыгоннай вескі, умовы жыцця беларускага сялянства. Галоўны герой п’есы, селянін Дземка, вельмі незадаволены сваім лесам. Ен працуе ад зары да зары, але не бачыць вынікаў гэтай працы, бо яны дастаюцца іншым. Будучыня здаецца герою безвыходнай.

Хто ж вінаваты ва ўсіх няшчасцях інягодах Дземкі? Перш за усе вінават пан, які не лічыць сялян за людзей. Вінаваты карчмар-арандатар, які ашуквае і спойвае прыгонных. Але Дземка ўусе ж перакананы, што прычына ўсіх яго бядот – “грэх” біблейскага Адама. Чорт, які выступае перад героем у вобліку паніча, тут жа абвяргае такія абвінавачванні: Адам проста не мог утрымацца ад спакусы, бо чалавек слабы і бязвольны па сваей натуры. Вось і ен, Дземка, наўрад ці зможа прамаўчаць хаця б з паўгадзіны… Заключаецца заклад на Дземкаву душу. У адпаведнасці з фальклорнымі прынцыпамі чорт тройчы спакушае селяніна, а селянін тройчы парушае дадзенае слова. На першы погляд, ва ўсіх выпадках, прынамсі фармальна, перамог чорт. Але па сутнасці ў маральных адносінах перамогуатрымаў Дземка. Ва ўсіх трох выпадках ен свядома парушаў маўчанне па сваей высакароднасці, бескарысліва прыходзячы на дапамогу іншым. Усе, аказваецца, залежыць толькі ад чалавека, ад яго ўнутраных якасцей. Такая чыста асветніцкая канцэпцыя “Камедыі” была палемічна скіравана супраць сярэдневяковай схаластыкі, якая даказвала прадвызначанасць усіх дзеянняў.

Грамадскі канфлікт, які намеціўся ў “Камедыі” потым вырашаецца ў чыста маральна-этычным плане. У заключным маналогу Дземка раскайваецца ў тым, што ен не слухаў пана і жаліўся на лес, раіць сялянам не грашыць, не красці ў багатых. Пазіцыя аўтара вызначаецца дваістасцю: з аднаго боку, ен сімпатызуе свайму герою, ухваляе яго пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, з другога боку, заклікае да паслухмянасці.

“Камедыя” Марашэўскага напісана ў адпаведнасці з канонамі класіцысцкай эстэтыкі. У ей захавана адзінства часу, месца і дзеяння, адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Але аўтар імкнецца ў схематычныя вобразы ўдыхнуць жыцце. Камізм сітуацый у п’есе спалучаецца з камізмам характараў. У Дземкі есць імя, індывідуальнасць, характар, які мяняецца ў залежнасці ад абставін, свой тон і стыль гаворкі. Перад намі ўжо жывы чалавек, надзелены складанымі пачуццямі, станоўчымі і адмоўнымі якасцямі.

Пры ўсей традыцыйнасці “Камедыю” Марашэўскага можна аднесці да катэгорыі п’ес народнага, нацыянальга тэатра. Гэта апошні буйны твор літаратуры пераходнага перыяду і адначасова першае значнае праяўленне новай беларускай літаратуры.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 4938; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.78.203 (0.018 с.)