Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларусь у складзе расійскай імперыі

Поиск

 

1803—1917 гг.

1812 г.

1812—1820 гг.

1817—1823 гг.

1824 г.

1830—1831 гг.

1840 г., 27 жніўня

1855 г.

1863 г., студзень — 1864 г.

1872—1918 гг.

1875—1912 гг.

1890 г. 1892 г.

 

Дзейнасць Віленскай навучальнай акругі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай i Мінскай губерняў. Вайна Расіі супраць нашэсця войск Напалеона I. Полацкая акадэмія.

Дзейнасць тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў i філарэтаў у Віленскім універсітэце.

Выданне «Беларускага архіва старажытных грамат» — першага зборніка дакументаў па гісторыі беларускіх зямель, Вызваленчае паўстанне ў Польшчы, на Беларусі i ў Літве.

Адкрыццё ў мястэчку ГорыГоркі земляробчай школы вышэйшага разраду (з 1848 — інстытут).

Утварэнне ў Вільні археалагічнай камісіі, якая вывучала старажытнасці на Беларусі i ў Літве.

Вызваленчае паўстанне ў Польшчы, на Беларусі i ў Літве; на Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі.

Дзейнасць у Полацку настаўніцкай семінарыі.

Дзейнасць у Нясвіжы настаўніцкай семінарыі.

Адкрыццё ў Мінску гарадскога тэатра. Заснаванне ў Віцебску мастацкай шко­лы.

 

 


АБІХТ Адольф Іванавіч (1793—3.8.1860)

 

 

Вучонымедык. Нарадзіўся ў сям'і філосафа І.Х.Абіхта. У 1810 скончыў Віленскі універсітэт. Магістр філасофіі (1811), доктар медыцыны (1815). Кіраваў гінекалагічнай клінікай пры Віленскім універсітэце. У 1820 накіраваны на 3 гады за мяжу на падрыхтоўку да прафесуры. Падарожнічаў па Германіі i Францыі, слухаў лекцыі ў Вене i Парыжы. У 1823 атрымаў ка­федру галоўнага курса паталогіі ў Віленскім універсітэце. У 1827 прызначаны ардынарным прафесарам. Пасля закрыцця універсітэта з 1832 быў пра­фесарам Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. Лічыўся першым медыцынскім кансультантам у Вільні i Літве. Аўтар прац «Пра атручэнні i спосабы ix лячэння» (Вільня, 1829), «Заўвагі ад­носна паталогіі, як асновы медыцынскай сістэмы» (1831). Пасля закрыцця акадэміі займаўся лячэбнай практыкай у Вільні.

 

 

АБЛАМОВІЧЫ

 

Вучоныя. Сыны слонімскага ваявоДы. Вікенцій Карлавіч, док­тар медыцыны Віленскага універсітэта (1828). Званне прысвоена за дысертацыю «Абарачэнне». Ігнат Карлавіч (1787—1848), фізік. Скончыў настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце i ў званні магістра філасофіі накіраваны ў Мінскую гімназію выкладчыкам фізікі. Праз 2 гады яго запрасілі ў Віленскі універсітэт памочнікам загадчыка фізічнага кабінета. 3 верасня 1813 старшы выкладчык фізікі ў Віленскай гімназіі, з верасня 1817 ад'юнктпрафесар хіміі ў Віленскім універсітэце. 3 1818 удасканальваўся ў навуцы 6 гадоў за мяжой. Пасля вяртання быў выкладчыкам прыродазнаўства ў Валынскім ліцэі, адкуль пераведзены ў Кіеўскі універсітэт св. Уладзіміра, дзе i працаваў да выхаду на пенсію (1837). Памёр ад халеры. Іосіф Карлавіч (1803—?), док­тар медыцыны Віленскага універсітэта.

 

 

АБРАМОВІЧ Антон Іванавіч (каля 1811 — пасля 1854)

Піяніст, кампазітар, педагог. Нарадзіўся ў Віцебскім павеце. Музыцы вучыўся ў бацькі. У канцы 1832 пераехаў у Пецярбург, дзе ў хуткім часе заваяваў прызнанне як таленавіты выканаўца i высокапрафесійны фартэпіянны педагог. Яго метад навучання на фартэпіяна карыстаўся ў Пецярбургу вялікай папулярнасцю, i многія з яго навучэнцаў дасягнулі значных поспехаў. У 1846 A. зрабіў спробу абагульніць свой педагагічны вопыт i распачаў работу над вучэбным дапаможнікам для піяністаўпедагогаў «Школа для фартэпіяна». Побач з педагагічнай А. актыўна займаўся канцэртнай дзейнасцю, якая атрымала выдатную ацэнку пецярбургскіх музычных крытыкаў. Ён напісаў каля 50 фартэпіянных i вакальных твораў, сярод якіх фантазіі, варыяцыі, паланезы, вальсы, мазуркі, маршы, рамансы, апрацоўкі беларускіх народных песень i інш. Асобнае месца ў творчай спадчыне А. займае фартэпіянная паэма «Беларускае вяселле», дзе ўпершыню ў аснову твора прафесійнага кампазітара пакладзены сю­жэт вясельнага абраду. Гэты яскравы, каларытны твор не страціў свайго гісторыкаэтнаграфічнага i мастацкага значэння i да нашага часу.

 

Літ.:Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Бела­русь 1985. №2.


АБРАМ0ВІЧ Марыян Станіслаў (25.3.1871 — 7.1.1925)

 

 

Рэвалюцыянернароднік, дзеяч куль­туры Беларусі i Польшчы. Нарадзіўся ў г. Цвер. Скончыўшы гімназію ў Маскве, у 1888 паступіў на матэматычны факультэт Маскоўскага універсітэта. Яшчэ ў час вучобы ў гімназіі А. пазнаёміўся з сацыялістычным рухам, а ва універсітэце знаходзіўся пад уплывам ідэалогіі «Народнай волі» i партыі «Пралетарыят». 3 1888 член студэнцкай арганізацыі «Гурток польскі», быў дэлегатам гэтай арганізацыі на з'езд Саюза польскай моладзі ў Варшаве ў 1889. 9.3.1890 арыштаваны разам з Н.Чарноцкім, Ядвігіным Ш. i інш. за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях i зняволены ў Маскоўскую турму Бутыркі. У турме прыняў удзел у заснаванні Першага беларускага гуртка моладзі ў Маскве, мэтамі якога было «якім бы то ні было спосабам — легальным ці нелегальным — стварыць Беларускае друкаванае слова», «пад час летніх вакацый ісці ў Беларускі народ, будзіць i пашыраць паміж яго нацыянальную свядомасць». Пасля адбыцця турэмнага зняволення выехаў за мяжу, дзе ў роз­ных універсітэтах вывучаў філасофію, наладжваў цесныя кантакты з поль­скай сацыялістычнай эміграцыяй, прымаў удзел у выданні ў Парыжы зборніка («Пабудка»). Неаднаразова прыязджаў ва Усх. Прусію, дзе друкаваў агітацыйную літаратуру, а потым перапраўляў яе ў Расію. Праз Чарноцкага ён атрымаў у Маскве слуцкі варыянт перекладу на беларускую мову польскай агітацыйнай брашуры «Бацька Шыман». У 1892 A. выдаў у Тыльзіце (Усх. Прусія) гэту брашуру пад назвай «Дзядзька Антон». У 1892 ён арыштаваны ў Варшаве за распаўсюджванне пракламацый. Пасля двухгадовага зняволення ў Варшаўскай цытадэлі асуджаны на 3 гады зняволення ў пецярбургскай турме «Крыжы» i на 6 гадоў пасялення ў Сібіры. A. быў адным з трох вязняў, якія пасля смерці цара Аляксандра III адмовіліся прысягаць на вернасць яго наследніку Мікалаю II. Пасля адбыцця ссылкі ў 1902 жыў на Каўказе, потым пад Харкавам. Па хадайніцтве Пецярбургскай АН яму было дазволена жыць у Пецярбургу, дзе ён працаваў кіраўніком рабочай бібліятэкі «Труд». Пасля ліквідацыі бібліятэкі ў 1908 пераехаў у Вільню, потым у Варшаву, дзе працаваў да 1915 ва Упраўленні чыгунак. За ўдзел у арганізацыі Народнага універсітэта ў Варшаве зноў арыштаваны. У час незалежнасці Польшчы працаваў у архівах Варшавы, быў членам Таварыства бы­лых палітычных вязняў. Меў вялікую бібліятэку, у якой былі рэдкія беларускія выданні. Веды па беларускай мове ўдасканальваў на Навагрудчыне, быў знаёмы з М.Федароўскім. Пасмяротна (1930) узнагароджаны Крыжам Незалежнасці.

 

Літ. Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. №2; Gzarnocki N. Przyczynki do histo­rii PPS // Ksiкga pami№tkowa PPS. Warzawa, 1923; Turonek F. Wokуі genezy Dziadџfki Antona // Slavia orientalis. 1983. №3. М.А.Сакалова.

 

 


АБУХОВІЧ Альгерд Рышардавіч [псеўд. Граф Бандзінелі; 25.7. (6.8). 1840 — 10(22).8.1898]

 

Беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Калацічы Бабруйскага пав. (цяпер Глускі рн) у радавітай памешчыцкай сям'і, звязанай далёкім сваяцтвам з італьянскім арыстакратычным родам Бандзінелі (адсюль псеўданім). Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Шмат падарожнічаў, жыў у Жэневе i Парыжы, сустракаўся з вядомымі паліт. дзеячамі (К.Кавур, Л.Мераслаўскі, А.Чартарыйскі). За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір. Адной з найважнейшых прычын няўдачы гэтага паўстання лічыў тое, што землеўласнікі баяліся ўзняць на яго беларусаўсялян, бо та­ды б давялося аддаць ім частку,зямлі. Пасля адбыцця пакарання i вяртання ў сям'ю А. паставіў пытанне, каб улас

ную зямлю раздаць былым прыгонным. Супраць узнялася ўся радня i пагражала абвясціць яго вар'ятам. У выніку ён вымушаны быў пакінуць родны дом. Страціўшы маёнткі, займаўся рэпетытарствам у Слуцку, дзе вакол яго ўтварыўся гурток перадавой беларускай моладзі. Як пісьменнік прытрымліваўся прынцыпаў народнасці літаратуры, пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму. Шмат перакладаў з рускай, польскай i заходнееўрапейскіх літаратур. Разам з Ф.Багушэвічам адзін з пачынальнікаў жан­ру байкі ў беларускай літаратуры. У байках сатыра на паслярэформенную Расійскую імперыю («Старшына»), праблемы свабоды чалавечай асобы («Ваўкалак») i інш. Верш «Дума аб Каралю XII», пабудаваны на кантрастным паказе постацей Карла XII, Мазе­пы i Пятра I, сведчыць пра неардынарнасць i разам з тым супярэчлівасць яго гістарычных поглядаў. Мемуары (1894, надрук. ў 1916 у газ. «Гоман») вызначаюцца спавядальнасцю, багаццем зместу i стаяць ля вытокаў мемуарыстыкі i мастацкай прозы новай беларускай літаратуры. Адначасова гэта каштоўная гістарычная крыніца, у якой закрануты многія бакі тагачаснага жыцця (дваранскі побыт, становішча сялян, антыпамешчыцкі рух, праблемы роднай літаратуры i інш.). Пахаваны А. ў Слуцку.

 

Тв.: Творы. Мн., 1991.

Літ.: История белорусской дооктябрь­ской литературы. Мн., 1977. С. 372—373; Родчанка Р. Альгерд АбуховічБандынэлі: Нарыс жыцця i творчасці. Мн.,

1984 Г.В.Кісялёў.

 

 

АВЕНАРЫУС Мікалай Пятровіч [31.8(12.9). 1834 — 4(17).7.1903]

 

Дзеяч народнай асветы, педагог, археолаг, краязнавец. Нарадзіўся ў Царскім Сяле. Скончыў гімназію i Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. Працаваў настаўнікам нямецкай мовы i гісторыі ў 2й Пецярбургскай гімназіі. У 1862 пасланы за мяжу для азнаямлення з германскімі i швейцарскімі семінарыямі. Пасля вяртання ў 1864 заснаваў Маладзечанскую на­ста ўніцкую семінарыю. У 1864—85 працаваў інспектарам АлександрыйскаМарыінскага інстытута ў Варшаве, потым беластоцкага настаўніцкага інстытута. У 1860—70 у айчынных i берлінскіх часопісах змяшчаў свае працы па педагогіцы: «Парады педагогапрактыка», «Русо i яго Эміль», «Пра рэформу школьнай справы ў Расіі» i інш.; склаў вучэбную карту Еўрапейскай Расіі, пісаў творы для дзяцей. У 1885—90 займаўся раскопкамі курганоў у Барысаўскім i Навагрудскім пав., мураваных магіл у Бельскім i Беластоцкім пав. (цяпер Польшча). Сабраў 125 каменных сякер на Магілёўшчыне, калекцыю свінцовых пломбаў са зна­кам! Рурыкавічаў у Драгічыне на р. Буг. Апісаў ятвяжскія старажытныя помнікі Віленскага музея, аўтар артыкулаў па нумізматыцы i археалогіі.

 

Тв.: Руководство к воспитанию и эле­ментарному обучению. Варшава. 1874; Дрогичин Надбужский и его древности // Древности СевероЗападного края. Спб., 1890. Т. 1, вып. 1.

Літ.: Авенариус Н.П. (некролог) // Ист. веста. Спб., 1903. №8; Авенариус Н.П. (не­кролог) // Виленский календарь на 1904 г. Вильна. 1904.


АГРЫЗКА Іасафат Пятровіч (1826—18.3.1890)

 

Удзельнік грамадскага i рэвалюцыйнавызваленчага руху 1860х гадоў, выдавец i журналіст. Нарадзіўся ў Лепельскім пав. Віцебскай губ. ў небагатай шляхецкай сям'і. Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, Пецярбургскі універсітэт са ступенню кандыдата права (1849). 3 1850 на службе ў кадыфікацыйнай камісіі Царства Польскага i міні

 

 

стэрстве фінансаў у Пецярбургу, дзе займаў высокія пасады. У Пецярбургу заснаваў друкарню. У 1859 выдаваў на польскай мове газ. «Sіowo» («Слова», забаронена ўрадам). Выдаў некаторыя тамы «Матэрыялаў для геаграфіі i статыстыкі Расіі, сабраных афіцэрамі Генеральнага штаба» (па Віленскай, Гродзенскай губ., 1861—63), перавыдаў зб. стараж. законаў Польшчы, Бела­руси Літвы, Украіны «Валюміна легум» (т. 1—8, 1859—60), першы збор твораў М.А.Дабралюбава (т. 1—4, 1862) i інш. У студэнцкія гады ўключыўся ў грамадскі рэвалюцыйны рух, прымыкаў да гуртка З.Серакоўскага, да польскай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу; падтрымліваў цесныя сувязі з М.Г.Чарнышэўскім, з рэвалюцыйным таварыствам «Зямля i воля». У час паўстання 1863—64 прызначаны галоўным прадстаўніком варшаўскага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны i прыгавораны да 20 гадоў катаргі. Памёр у Іркуцку.

 

Літ.: Баренбаум И.Е. Иосафат Огрызко (1826—1890). М., 1964; Шальк е в i ч В. Первый издатель сочинений Н.А.Добролюбова // Неман. 1986. №2; Шостакович Б.С. Сибирские годы Юзефата Огрызко // Ссыльные революци­онеры в Сибири (XIX в. — февр. 1917 г.). Иркутск. 1974. Вып. 2. Г.В.Кісялёў.

 

 


АДАМОВІЧ Адам Фердынанд (6.12.1802— 30.4.1881)

Вучонымедык. Нарадзіўся ў Вільні, дзе i атрымаў адукацыю. У 1822 магістр медыцыны ў Віленскім універсітэце на кафедры параўнальнай анатоміі. 3 яго ўдзелам у 1823 у Вільні створана ветэрынарная школа. 3 1826 доктар медыцыны. Заснавальнік музея зоатэрапеўтычных прэпаратаў. Выкладаў у Віленскай медыкахірургічнай акадэміі з 1838 ветэрынарныя навукі, гісторыю i літаратуру медыцыны. Аўтар прац па ветэрынарыі, параўнальнай паталогіі, гісторыі развіцця, вучэння анатоміі ў Полыпчы i Вялікім княстве Літоўскім. Вывучаў гісторыю Вільні i выдаў твор «Віленскі аўгсбургскі касцёл...» (1855, Вільня, на поль­скай мове). Актыўна ўдзельнічаў у жыцці віленскага медыцынскага тава

 

 

рыства, падтрымліваў яго матэрыяльна. Памёр i пахаваны ў Вільні.

 

АДАМОВІЧ Людвіг Фларыянавіч (1823—87)

Вучонымедык. Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і Ігуменскага пав. (зараз Чэрвеньскі рн Мінскай вобл.). Пасля заканчэння ў 1849 С.Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі служыў да 1861 у Севастопальскім ваенным шпіталі, потым у Мінгрэльскім егер­скім палку i розных ваенных шпіталях. У 1863 атрымаў ступень доктара меды­цыны за дысертацыю «Пра слупняк, асабліва траўматычны».

 

АДЫНЕЦ Антон Эдвард (псеўд. I н а ц э н т ы Старушкевіч, 25.1.1804 — 15.1.1885)

Польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Нарадзіўся ў в. Гейстуны Ашмянскага раёна. Скончыў Віленскі універсітэт (1823) ca ступенню магістра права. У Вільні пасябраваў з А.Міцкевіча\м, Я.Чачотам, Т.3анам, І.Дамейкам, І.Ходзькам. У 1821 стаў членам таварыства філарэтаў, для якога напісаў «Песню філарэтаў» (пераробка яе — «Песня» Ф.Багушэвіча). У ліст. 1823 — лютым 1824 зняволены ў турму па справе таварыства. У 1825— 26 выдаў у Вільні 2томнік «Паэтычныя творы». Рэдактар альманаха «Мелітэле» (1829). У 1829—37 падарожнічаў па Заходняй Еўропе (часткова з А.Міцкевічам), жыў у Дрэздэне. У 1837 вярнуўся ў Гейстуны. 3 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Виленский вестник». У гэты час погляды А. сталі больш правымі:. ён удзельнічаў у выданні «Альбома» ў гонар Аляксандра II (Вільня, 1858). 3 1866 у Варшаве, супрацоўнічаў у розных га­зетах i часопісах. У 1884 разам з Дамейкам наведаў Беларусь, пабываў у Крошыне, дзе, магчыма, сустракаўся з П.Багрымам. Аўтар мемуарных «Лістоў з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), вершаваных драм «Феліцыта, або Карфагенскія мучані­

 

Сядзіба А.Э.Адынца ў Гейстунах. 3 малюнка 19 ст.

 

кі» (1849), «Барбара Радзівілянка»(1860). Перакладаў на польскую мову творы Дж.Г.Байрана, А.Пушкіна, Ф.Шылера i інш. А.В.Мальдзіс.

АЖЭШКА (Orzeszkowa, дзявочае Паўлоўская) Эліза (6.6.1841—18.5.1910)

 

 

Польская пісьменніца рэалістычнага кірунку, палымяны гуманіст i дэмакрат. Нарадзілася ў б. маёнтку Мількаўшчына Гродзенскага павета. Выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў Варшаве (1852—57). Да вяршынь тагачаснай еўрапейскай культуры паднялася дзякуючы самаадукацыі, назаўсёды захавала веру ў навуку i чалавечы розум. Выключную ролю ў фарміраванні яе светапогляду адыгралі нацыянальнавызваленчая барацьба польскага i беларускага народаў i сялянская рэформа на Беларусі 1860х гадоў, якія яна назвала «сваімі універсітэтамі». Яны вызначылі i яе пісьменніцкае прызначэнне: «Гэты момант зрабіў рашучы ўплыў на маю будучыню... Гэты момант запаліў ва мне жаданне служыць Радзіме па меры сіл i характеру маіх здольнасцей; з яго агню i слёз узнікла ва мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку для таго выратавальнага моста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ... Пазней мяне апаноўвалі ўсякія сумненні, але ў ідэі любасці да Радзімы i абавязку служыць ёй я ніколі не сумнявалася... Усё гэта зрабіў са мной i ва мне год 1863. Калі б не яго малат i разец, мой лёс быў бы іншы i, відаць, я не стала б пісьменніцай». У час паўстання 1863—64 А. была сувязной партызанскага атрада Р.Траўгута, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларускага Палесся, дапамагала медыкаментамі, харчаваннем, хавала ў маёнтку Траўгута пасля разгрому яго атрада, а потым, рызыкуючы жыццём, адвезла яго да граніц Каралеўства Польскага. Перажыўшы горыч задушэння паўстання, яна займалася самаадукацыяй, адначасова рабіла першыя спробы ў мастацкай творчасці. У 1869 пераехала на сталае жыхарства ў Гродна, дзе i памерла.

Літаратурную дзейнасць пачала ў 1866 апавяданнем «Малюнак з галодных гадоў», навеяным успамінамі пра голад беларускай прыгоннай вёскі. У далейшым А. звяртаецца да жанру аповесці i рамана. У артыкуле «Некалькі заўваг аб рамане» (1866) адзначала яго здольнасць да шырокага i поўнага адлюстравання жыцця грамадства. Аднак яе раннія раманы канца 1860х гадоў: «Апошняе каханне», «У клетцы», «На правінцыі» — даволі маралізатарскія i схематычныя, у вобразах станоўчых герояў — капіталістычных дзялкоў — адлюстраваны ідэалы «варшаўскага пазітывізму» наконт буржуазнага прагрэсу i ўсеагульнага дабрабыту. Рэчаіснасць абвергла ix, а сама пісьменніца пераглядае канцэп­цыю «тэндэнцыйнага» рамана, каб стаць мастакомрэалістам. У яе раманах «Пампалінскія» i «Сям'я Брохвічаў» (абодва 1876) сатырычна паказаны саслоўная фанабэрыя, эгаізм i паразітычнае існаванне шляхецкай арыстакратыі. Прыёмы сатырычнага гратэску сведчаць пра добрае веданне твораў М.СалтыковаШчадрына, пазней станоўчы ўплыў на яе творчасць зрабілі Л.Талстой i І.Тургенеў. У 1870я гады пісьменніца становіцца на чале жаночага руху ў Польшчы, вы­ступав з артыкуламі «Аб жаночым пытанні» i «Некалькі слоў пра жанчын» (абодва 1870), у якіх вылучае дзве асноўныя праблемы: палітычнага i сацыяльнага раўнапраўя жанчын i карэннай змены ix выхавання, падрыхтоўкі да карыснай прафесійнай i грамадскай дзейнасці. Шырокую вядомасць на радзіме i за мяжой атрымаў раман «Марта» (1873), прасякнуты палымяным пратэстам аўтара супраць рабства жанчыны ў тагачасным свеце. Імкненнем актыўна ўплываць на грамадскую свядомасць пазначаны зб. апавяданняў «3 розных сфер» (т. 1—3, 1879—82), дзе пісьменніца выступіла ў абарону пакрыўджанай беднаты: «Я хацела ведаць, як жыве, што думае i адчувае чалавек у маленькай хатцы з акенцам ля самай зямлі». 1880я гады — час найвышэйшага ўздыму творчасці А., калі створаны раманны эпас «Над Нёманам» (1887) i вялізнае эпічнае палат

Пахаванне Э.АжэшкІ ў Гродно. Фотаздымак 1910.

 

но — аповесщ і апавяданні з жыцця беларускага народа. У рамане «Над Нёманам» яна ўзнімае надзённыя праблемы тагачаснай польскай рэчаіснасці. Шляхецкі засценак, што жыве сялянскім жыццём з усёй яго паэзіяй працы, дэмакратычная інтэлігенцыя двара Карчынскіх з моцнымі традыцыямі нацыянальнавызваленчай барацьбы i група касмапалітаўарыстакратаў, адарваных ад народнага жыцця, — сюжэтныя лініі рамана, гарманічна сцягнутыя ў адзін вузел. Паводле Ю.Кшыжаноўскага, А. стварыла нацыянальны эпас, «поўны радасці, натхнёнай працы i веры ў чалавека». Палымяным гуманістычным пафасам прасякнуты яе творы пра цяжкае жыццё беларускага народа, раскрыты лепшыя рысы яго нацыянальнага характеру, сцверджаны задаткі вялікага развіцця, што тояцца ў прыніжаным, але стойкім i цярплівым беларускім народзе — аповесці «Нізіны» (1884), у якой чуюцца адгалоскі «Мужыцкай праўды» К.Каліноўскага, «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданні «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар», «На следстве» i інш. Палемічна завостраная назва аповесці «Хам» абумоўлена гуманістычнай ідэяй сцвердзіць героем жыцця чалавека з народа, які ўвасабляе магутныя сілы, духоўнае багацце, хараство беларусаў. Фальклору беларусаў прысвечаны паэтычныя нарысы «Людзі i кветкі па бе­регах Немана» (1888—91). У вуснапаэтычнай творчасці бачыць А. выяўленне духоўнага багацця беларусаў. Пісьменніца збірала i сама рабіла фальклор

ныя запісы. Бясспрэчнымі доказамі розуму i пачуцця прыгожага ў беларусаў яна лічыла лірычную народную песню, баладу, паэтычныя назвы раслін, на­родную медыцыну. «Вельмі пашырана думка, — пісала А., — што сяляне зусім абыякавыя да навакольнай при­роды, яе хараства i не заўважаюць з'яў, што не ўплываюць на ix штодзённае жыццё. Дзіўна, як такая думка можа існаваць, калі ёсць народная песня, у якой урыўкамі i ў рознай ступені пластычнасці, але густа рассеяны малюнкі прыроды i назіранні над яе з'явамі. Гэтай думцы без сумнення супярэчыць таксама i веданне народам расліннага свету, настолькі дакладнае, што смела можна сцвярджаць: ад самага высокага дрэва да найменшай былінкі, якія растуць на той жа зямлі, што i ён, няма такой расліны, якая ў яго мове не мела б свае назвы, а ўжо ў гэтых назвах выяўляецца назіральнасць, выказаная ў жывапіснай i паэтычнай, іншы раз грубай, але выразнай форме». У 1890я гады творы А. часткова трацяць вастрыню сацыяльнай праблематыкі за кошт паглыблення маральнаэтычных матываў (зборнік апавяданняў «Меланхолікі», 1896), але ў адмаўленні супярэчнасцей капіталістычнай рэчаіснасці i дэкадэнцкага мастацтва яскрава выявіўся рэалізм пісьменніцы. Апошні зборнік навел «Gloria victis» («Слава пераможаным!», 1910) услаўляе герояў паўстання 1863—64 i традыцыі нацыя­нальнавызваленчай барацьбы.

Апошнія гады жыцця А. цесна звя

 

 

заны з беларускай мясцовасцю Фларыянаў, дзе ў маёнтку Бохвіца (цяпер землі калгаса імя Ламаносава) у час летняга адпачынку пісьменніца збірала польскую i беларускую інтэлігенцыю, там наладжваліся літаратурныя i музычныя вечары, спектаклі. Падтрымліваючы творчыя сувязі з дзеячамі культуры славянскіх народаў, А. цікавілася беларускай i ўкраінскай літаратурай, вяла актыўную перапіску з I.Франко, сябравала з Ф.Багушэвічам, высока ставіла яго творчасць i прапагандавала яе. «Быў у мяне нядаўна пан Багушэвіч, — пісала яна вучонамуэтнографу Я.Карловічу, — i чытаў мне казку — доўгую, поўную фантазіі, якую напісаў пабеларуску. Гэта прыгожы талент. Польскія вершы яго слабыя, але беларускія, на мой погляд, выдатныя. Трэба было б усімі сіламі заклікаць яго да работы ў гэтым кірунку».

Творы А. стаяць ля вытокаў белару­скага тэатра. Для беларускай сцэны былі зроблены інсцэніроўкі апавядання «У зімовы вечар» (драм, перапрацоўка Власта — В.Ластоўскага) i аповесці «Хам». Яны ставіліся трупай І.Буйніцкага, шматлікімі самадзейнымі i паўпрафесійнымі гурткамі. Спектак­лем «У зімовы вечар» 14.9.1920 адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр, у 1921 у БДТ пастаўлены «Хам» (рэж. абодвух спектакляў Ф.Ждановіч), у 1923 «Рысь» паставіла трупа У.Галубка.

На беларускую мову перакладзены творы «Гэдалі» (Вільня, 1907), «У зімовы вечар» (Вільня, 1927). Асобным выданнем у перакладзе Я.Брыля i Я.Бяганскай выйшла яе кн. «Выбранае» (1975).

У Гродне ў доме, дзе з 1894 жыла А., адкрыта пастаянная экспазіцыя, на будынку — мемарыяльная дошка, пастаўлены помнік, адна з цэнтральных вуліц горада названа яе імем.

 

Тв.: Рус. пер. Соч. Т. 1—5. М., 1953—54.

Ліш.: Га пав a В.І. Эліза Ажэшка: Жыццё i творчасць. Мн., 1969; История польской литературы. М., 1968. Т. I'. С. 503—514; Jankowski Е. Eliza Orzesz­kowa. Warszawa, 1964. В.І.Гапава.

 

 

АЗАРЭВІЧ Дзмітрый Іванавіч (1848—?)

 

Юрыст, гісторык рымскага права. Нарадзіўся на Беларусі ў сям'і прафе­сара заканадаўства ГорыГорацкага земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецярбургскай Анненскай школе, потым у гімназіі. За конкурсную работу ў Пецярбургскім універсітэце ў 1870 атрымаў залаты медаль. У 1872 абараняў магістэрскую дысертацыю i накіраваны за мяжу. Служыў у якасці прафесара ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі; у 1877 атрымаў сту­пень доктара i з 1882 працаваў ардынарным прафесарам Новарасійскага універсітэта, пазней — прафесар Варшаўскага універсітэта.

 

 

АКРЭЙЦ Станіслаў Станіслававіч [псеўд. Арліцкі, Арлінскі; 13(25)8.1836 — пасля 1918]

 

Рускі i беларускі журналіст, мемуарыст, белетрыст. Нарадзіўся ў сям'i чыноўніка ў г. Арол (паводле іншых звестак — у пас. Павянец Алонецкай губ.). У 1850—60я гады жыў на Бела­русь Скончыў Віцебскую гімназію (1865), быў вольным слухачом ГорыГорацкага земляробчага інстытута. Служыў у Магілёве ў палаце дзяржаўных маёмасцей. Дасылаў заметкі ў пецярбургскія часопісы «Искра» i «Эко­номический указатель», падтрымліваў сувязі з рэдакцыяй «Современника». М.А.Дабралюбаў ухваліў яго праект выдання ў Магілёве час. «Белорусский вестник» (не здзейсніўся). Удзельнік паўстання 1864—64. Потым працаваў у Віленскай публічнай бібліятэцы. У 1867 выдаў у Вільні каляндар для на­рода. 3 1868 у Пецярбургу, сакратар газ. «Новое время», адным з выдаўцоў якой быў А.Кіркор. Выдаваў часопісы «Дешевая библиотека» (1871 — студз. 1874), «Всемирный труд» (1872), дзе друкаваліся матэрыялы пра Беларусь (мастацкія творы А., нарысы Ф.М.Рашэтнікава). У 1880я гады з дэмакратычных пазіцый перайшоў на рэакцыйныя. У сваім часопісе «Луч» адкрыта прапаведаваў шавінізм i антысемітызм. У раманах «Апошнія язычнікі» (1871—72), паэме «Беларуская быль» (1872), кнізе «Старасвецкія памешчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), аўтабіяграфічнай хроніцы «Далёкія гады» (1899) i мемуарных нарысах, надрукаваных у пачатку 20 ст. ў «Историческом вестнике», расказваў пра Беларусь i Літву 1850—60х гадоў, норавы прыгоннікаў, грамадскае i культурнее жыццё Віцебска, Магілёва, Вільні, паўстанне 1863—64.

 

Тв.: Уголок восстания 1863 г. // Ист. вест. 1902. №10—11; Мои скитания по белу свету // Там жа. 1908. №12; Воспоминания инсургента // Там жа. 1912. №9—10; Лите­ратурные встречи и знакомства // Там жа. 1916. №6—7.

Літ.: Добролюбов Н.А. Собр. соч. М, Л., 1963. Т. 6, С. 226, 527—528; К i с я л ё ў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 141—142, 203; Кузняева О.А. Изда­тельская деятельность С.С.Окрейца и «Бе­лорусский вестник» // История книги, книжного дела и библиографии в Белорус­сии: (сб. науч. ст.). Мн., 1986. С. 85—97.

Г.В.Кісялёў, С.А.Кузняева.


АНАЦЭВІЧ Ігнат Сымонавіч (псеўд. Ж э г о т а з Малой Бераставіцы; 1780—18.2.1845)

 

 

Гісторык, археограф i архівіст. Нарадзіўся ў сям'і уніяцкага святара ў в. Малая Бераставіца (цяпер Бераставіцкі рн). Вучыўся ў Ваўкавыскай i Гродзенскай школах, Беластоцкай гімназіі. Займаўся гувернёрствам. Скончыў настаўніцкі інстытут у Прусіі, потым Кёнігсбергскі універсітэт, у якім за

стаўся выкладаць рускую і польскую мову. Пазней у час напалеонаўскіх войнаў А. пазнаёміўся з вядомым мецэнатам графам М.П.Румянцавым, які запрасіў маладога вучонага ў свой гомельскі маёнтак, дзе меліся багатая бібліятэка i архіў. Год, праведзены ў Гомелі, А. прысвяціў дэталёваму вывучвнню гісторыі Расіі i Вялікага княства Літоўскага, рабіў выпіскі, даследаваў помнікі i граматы. У 1809 A. паступіў у Віленскі універсітэт, дзе атрымаў званне магістра навук i з 1811 чытаў там лекцыі па ўсеагульнай гісторыі. Нашэсце Напалеона вымусіла А. пакінуць Вільню. Перабраўшыся ў Беласток, ён выкладаў там у мясцовай гімназіі. У 1818 А. выбраны ад'юнктам кафедры гісторыі i статыстыкі Віленскага універсітэта, а з 1821, калі ка­федру заняў I. Лялевель, застаўся префесарам кафедры рускай статыстыкі i дыпламатыі. Западозраны ў паланафільстве, вальнадумстве i рэвалюцыйнай прапагандзе, ён быў адхілены ад выкладчыцкай дзейнасці i высланы ў адну з вёсак Ваўкавыскага павета. Дзякуючы заступніцтву Румянцева падазрэнне з яго было знята, еле ў Віленскі універсітэт ён не вярнуўся. Песяліўшыся ў Пецярбургу, целкам прысвяціў сябе навуковей дзейнесці. Прецевеў памочнікам бібліятэкере Румянцаўскеге музея i быў членам археаграфічней камісіі. Шмет прецевеў у ерхівех, рабіў ерхеаграфічныя паездкі па Беларусі i Літве. Аўтер ертыкулеў не польскей мове «Некід першебытней гісторыі Літвы» (1846) i «Накід гісторыі Вялікага княстве Літоўскеге» (1849—50) i інш. Выдеў некалькі твораў польскаге гісторыка Альбетрандзі. Галоўная праца, якой А. зеймаўся ўсё сваё жыццё, — гісторыя Літвы — застелеся ненадрукевеней. Велізарнея келекцыя рукапісаў i рэдкіх кніг пасля смерці А. дастелеся келекцыянеру К.Свідзінскаму.


АНДРЫЁЛІ Міхал Эльвіра (2.11.1836—23.8.1895)

 

Мастек, удзельнік вызвеленчага руху на Беларусі i ў Літве. Нередзіўся ў Вільні ў сям'і нестеўніка малявання, які паходзіў з Ітеліі. Печетковую местецкую едукецыю атрымаў у бецькі. Паводле жедення бецькоў пеступіў на

 

 

медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. Аднак прафесія медыка яго не надта вабіла, i ў хуткім часе, пакінуўшы універсітэт, ён паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры i дойлідства. Паспяхова скончыўшы вучылішча, у 1857 паехаў удасканальваць майстэрства ў Італію, вучыўся ў Рыме ў акадэміі св. Лукі. Вярнуўся на радзіму, працаваў у Вільні. Тут ён звязаўся з рэвалюцыйнымі коламі, прымкнуў да «чырвоных», удзельнічаў у паўстанні 1863— 64. Пасля паражэння паўстання быў арыштаваны, але з турмы ўцёк. Жыў у Парыжы i Лондане. Там стварыў шмат графічных работ i ілюстрацый, у якіх паказаў падзеі 1863, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Жывучы ў выгнанні, мастак вельмі сумаваў па роднай зямлі, якая была крыніцай яго творчага натхнення. У 1866 А. вярнуўся на радзіму, але быў схоплены царскімі жандарамі i сасланы ў Сібір. Жыў у Вятцы, дзе стаў настаўнікам будучых рускіх мастакоў В. i А.Васня

 

цовых. У 1871 A. вярнуўся ca ссылкі, але яму было забаронена жыць у род­ным краі, i мастак пасяліўся у Варша­ве. Там працягваў мастацкую адукацыю ў школе Герсана, ілюстраваў чаconic «Kіosy» («Каласы») i «Tygodnik ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»). У 1883—86 працаваў у Парыжы. Толькі ў канцы жыцця яму пашчасціла на нейкі час вярнуцца на радзіму.

У сваіх жывапісных i графічных ра­ботах А. часта звяртаўся да тых далёкіх часоў сумеснай беларускалітоўскай гісторыі, калі Вялікае княства Літоўскае яшчэ захоўвала сваю незалежнасць. У 1880я гады ён стварыў цыкл гістарычных ілюстрацый i эскізаў. Сярод ix «Смерць Кейстута», «Сутычка літвінаў з крыжаносцамі», «Гус­ляр», «Хрышчэнне літвінаў», «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў», ілюстрацыі да «Конрада Валенрода» i «Па­на Тадэвуша» А.Міцкевіча, да твораў Я.Ходзькі, У.Сыракомлі, Э.Ажэшкі, Ю.Славацкага, Ю.Крашэўскага i інш. Творы А., выкананыя пад уплывам рамантызму, вызначаюцца тэхнічнай лёгкасцю, дакладнасцю ў адлюстраванні гістарычных падзей, багаццем фантазіі. У многіх з ix А. паспяхова выкарыстоўваў фальклорныя матывы.

( Літ.: Andriolli — swiadek swoich cza­sow: Listy i Wspomnienia. Wroclaw etc, 1976; Д p о б о в Л.Н. Живопись Белорус­сии XIX — начала XX в. Мн., 1974. С. 161—167.

АНІКІЕВІЧ Ki рыла Цімафеевіч

 

Беларускі краязнавец, этнограф i археолаг 2й паловы 19 — пач. 20 ст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам народ­ных вучылішчаў у Магілёве i Biцебскай губ. Вывучаў побыт беларускіх сялян, запісваў фальклор, вёў археалагічныя раскопкі, быў пастаянным карэспандэнтам Е.Р.Раманава ў час яго работы над «Беларускім зборнікам» (вып. 1—9, 1886—1912) — своеасаблівай энцыклапедыяй побыту i культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. Асноўная праца А. — «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907), ідэйную накіраванасць якой вызначае эпіграф «Хто не хоча ведаць сваёй айчыны, той не заслугоўвае на­зывацца яе сынам». У ёй аўтар даў геаграфічную, гістарычную, эканамічную i этнаграфічную (этнаграфічныя матэрыялы складаюць 3і раздзел) характарыстыкі Сенненшчыны, прывёў звесткі пра колькасць насельніцтва ў павеце паводле саслоўнага складу, веравызнання i нацыянальнай прыналежнасці, апісаў жыллё, адзенне, сямейнае i грамадскае жыццё, заняткі i стан эканомікі сельскага насельніцтва павета. Прыхільна ставіўся да народа, выхад з цяжкага становішча бачыў у павышэнні яго адукацыі i правядзенні зямельных рэформ у рамках існуючага ладу. Асаблівасць працы ў паказе ўсіх аспектаў побыту i культуры народа ў развіцці, з характарыстыкай тых змен, што адбываліся ў 2й палове 19 — пачатку 20 ст. В.К.Бандарчык.

 

 

АНІМЕЛЕ Мікалай

Беларускі этнограф сярэдзіны 19 ст. Вольнаадпушчаны селянін Віцебскай губ. Сабраныя ім матэрыялы па праграме Рускага геаграфічнага таварыства склалі большую частку працы «Побыт беларускіх сялян» (Этнографический сборник. Спб., 1854. Вып. 2). Пераважнае месца ў ёй займаюць матэрыялы пра духоўную культуру: абрады i звычаі сямейнага (хрэсьбіны, вяселле, хаўтуры) i грамадскага (каляндарныя святы i абрады, талака) жыцця сялян Віцебскай губ. Найбольш падрабязна ім апісаны парадак узяцця шлюбу i вясельныя абрады. Прыведзены i звесткі пра жыллё, хатняе начынне, гаспадарчыя будынкі, адзенне, стравы, прылады працы селяніна. Пры апісанні сямейных абрадаў i вытворчых заняткаў падкрэсліваў сацыяльную i маёмасную дыферэнцыяцыю сялянства напярэдадні адмены прыгоннага права. Прыхільна ставіўся да селяніна, высо­ка ацэньваў яго працавітасць, маральныя i творчыя якасці. У працы змешчаны таксама прымаўкі, песні, паданні.

В.К.Бандарчык.

 

 

АНЦЫПА (А н ц ы п a

Ч ы к у н с к i) Ільдафонс Дзяменцьевіч [1815 (?) — 6.6.1863]

 

Удзельнік рэвалюцыйнага руху на Беларусі i ў Польшчы. Нарадзіўся ў

в. Мілавань каля Гродна. Вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31. У эміграцыі (Францыя) быў членам Польскага дэмакратычнага таварыства, выступаў у друку па пытаннях арганізацыі новага ўзброенага паўстання. У час паўстання 1848 камандаваў сялянскім атрадам на Пазнаншчыне. У 1859 вярнуўся ў Расію i жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку брата (Быхаўскі пав. Магілёўскай губ.). 24.4.1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім пав. Паўстанцы грамілі валасныя канцылярыі, ссякалі тэлеграфныя слупы, палілі масты і, як сказана ў заключэнні палявога аўдытарыяту, «абвяшчалі вызваленне сялян ад усіх павіннасцей, бясплатнае карыстанне памешчыцкай зямлёй, свабоду i роўнасць». 28.4.1863 яго атрад быў разбіты. А. схапілі i па прыгаворы ваеннага суда расстралялі ў Магілёве.

 

Літ.: В.[Ратч). Очерки мятежного движе­ния в Могилёвской губернии в 1863 г. Вильна, 1865; Восстание в Литве и Бело­руссии 1863—1864 гг. М., 1965 (Восстание 1863 года. Материалы и документы).

Г.В.Кісялёў.


АСКЕРКА Аляксандр Уладзіслававіч (1830— 11.1.1911)

 

 

Грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку, удзельнік паўстання 1863 на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў маёнтку Рудакова Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. У 1853—57 на вайсковай службе. Як член Мінскага губернскага камітэта па ўладкаванні побыту сялян удзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861, у рабоце рэдакцыйных камісій ў Пецярбургу; выступаў у дру­ку па пытаннях земскага крэдыту. 3 1861 член Віленскай установы па сялянскіх справах, удзельнічаў таксама ў рабоце Віленскай археалагічнай камісіі. У 1862 арганізаваў у Варшаве выданне беларускага букваракатэхізіса («Лемантар для добрых дзетак каталікоў»). Быў адным з кіраўнікоў партыі «белых» на Беларусі i ў Літве. У канцы лютага 1863 увайшоў у склад паўстанцкага Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, загадваў там вайсковымі справамі i віленскай гарадской арганізацыяй (начальнік г. Вільні). 31.5.1863 арыштаваны, сасланы на катаргу ў Сібір. 3 1872 жыў у Варша­ве, працаваў у рэдакцыі часопіса «Ateneum». У 1885—1904 дырэктар філіяла страхавога таварыства ў Вільні. Памёр у Відзах Лаўчынскіх (цяпер Браслаўскі рн). Пахаваны ў Вільні.

 

Літ.: Beynar L Dzialalnosc Alek­sandra Oskierki w Wilnie w latach 1861 — 1863. // Ksiega pamiatkowa: kola histo­rykow sluchaczy uniwersytetu Stefana Bato­rego w Wilnie, 1923—1933. Wilno, 1933.

 

 

АЎГУСЦІНОВІЧ Тамаш Мацвеевіч (1809—1891)

 

Беларускі падарожнікгеабатанік, урач. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў Віленскай губ. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, на медыцынскім факультэце Віленскага універсітэта i ў Віленскай медыкахірургічнай акадэміі, якую скончыў у 1835. Даследаваў лекавыя расліны на Украіне. У 1871—76 падарожнічаў па Сахаліне, у Забайкаллі, Прымор'і, басейнах Лены, Вілюя, Віціма i Калымы. Сабраў i перадаў у Галоўны батанічны сад у Пецярбургу каля 40 тысяч узораў флоры Сібіры. У 1874 i 1880 надрукаваў артикулы пра Сахалін, у якіх а



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 513; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.61.176 (0.023 с.)