Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Літ.: Социологическая мысль в России. Л., 1978; Зорькин В.Д. Позитивистская теория права в России. М., 1978.

Поиск

ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ Іван Міхайлавіч

 

Духоўны пісьменнік, педагог, гісторык магілёўскай епархіі, этно­граф. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Казанскай духоўнай акадэміі. Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Аўтар артыкулаў «Пра мнагажонства ў старажытных яўрэяў» (1884), «Феадосій Васілевіч, епіскап магілёўскі» (1887), «Гістарычныя звесткі аб стане праваслаўя ў магілёўскай епархіі пасля смерці епіскапа магілёўскага Феадосія Васілевіча з 1678 да 1699 гг.», «Серапіён Палхоўскі, епіскап магілёўскі,

1699—1704 гг.» (абодва 1888), «Сільвестр II, кн. Святаполк Чацвярцінскі, епіскап магілёўскі» (1893).

 

 

ПЕТРАШКЕВІЧ

(Pietraszkiewicz) Ануфрый (1793—7.12.1863)

 

Паэт. Нарадзіўся ў Шчучыне. Скончыў павятовую школу ў Шчучыне, Віленскі i Варшаўскі універсітэты. У 1816 кандыдат, у 1821 магістр філасофіі. У 1822—24 працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў тайнага студэнцкага таварыства філаматаў, распрацаваў структуру арганізацыі «Прамяністых», за што высланы ў Маскву (у 1825—31 працаваў бібліятэкарам ва універсітэце), по­тым — у Табольск (1832—60). У 1860 вярнуўся ў Вільню. У часопісе «Tygodnik Wilenski» («Віленскі штотыднёвік», 1817. №61, 68) надрукаваў сентыментальныя вершы i гістарычныя думы ў духу рамантызму («Вёска», «Беспадстаўная скарга», «Роздум ля развалін замка Гедзіміна» i інш.). Аўтар вершаванай фальклорнаэтнаграфічнай замалёўкі «Ідылія Купала», заснаванай на беларускіх народных легендах i абрадах. Збіраў матэрыялы пра таварыства філаматаў (выдадзены ў 1913—34 i ў 1973 як архіў філаматаў). Сябраваў з Я.Чачопшм, падтрымліваў сувязі з А.Міцкевічам, Т.Занам. Апошні расказаў пра яго ў аповесці «Свет i каханне».

 

Літп.: Na zeslaniu. Wrocіaw, 1973.

 

 

ПЛУГ Адам (сапраўднае прозвішча П я т к е в i ч Антоні Антонавіч; 23.10.1823—2.11.1903)

 

Пісьменнік i журналіст. Нарадзіўся ў в. Замосце Слуцкага павета ў шляхецкай сям'і. У 1831 яго бацька атрымаў пасаду падлоўчага ў радзівілаўскіх уладаннях, i сям'я Пяткевічаў перееха­ла ў в. Жукаў Барок (цяпер Стаўбцоўскі раён). У 1835—42 П. вучыўся ў Слуцкай гімназіі. У час летніх канікулаў у 1840 пазнаёміўся з сынам арандатара суседняга прынёманскага фальварка Залуча Людвікам Кандратовічам, які пазней выступаў у літаратуры пад псеўданімам Сыракомля. Ма­ладыя людзі адразу ж адчулі ўзаемную прыхільнасць, памкнуліся адзін да аднаго, i ix першыя спробы пяра выліліся ва ўзаемных паэтычных прысвячэннях («Гара Замчышча» П. i «За­лом» Сыракомлі). Скончыўшы гімназію, П. працаваў хатнім настаўнікам на Падоллі. У 1845—46 вучыўся на філасофскалітаратурным факультэце Кіеўскага універсітэта. Недахоп матэрыяльных сродкаў вымусіў П. спыніць вучобу i вярнуцца да настаўніцкай працы ў Джурыне (Падолле), дзе ўсё больш i больш увагі стаў надаваць мастацкай творчасці — пісаў паэтычныя гутаркіўспаміны («Жукаў Барок», «Родная песенька» i інш.) i рамантычнадыдактычную прозу («Споведзь», «Дзетазабойца» i інш.), скіраваную сваім зместам да мясцін маладосці (дэбют П. ў друку адбыўся толькі ў 1847). У 1849 П. напісаў на беларускай мове 4 апавяданні i адну легенду. У 1856 ён прыязджаў у Вільню, быў у Мінску, пазнаёміўся з В.ДунінымМарцінкевічам, у кастрычніку наведаў Сыракомлю ў фальварку Барэйкаўшчына. Ажаніўшыся ў 1857 з Людвікай Сержпутоўскай, узяў у арэнду в. Паток каля Вінніцы, але ў 1859 адмовіўся ад арэнды i пераехаў у Жытомір. Там разам з жонкай заснаваў мужчынскую гімназію з пансіёнам, аднак у 1861 улады пазбавілі ix правоў утрымліваць гэтую асветную ўстанову. У 1862 жонка П. была арыштавана за ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях i зняволена ў Оўручы, a ў 1864—66 i сам П. знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у Кіеве. Не маючы магчымасці зза палітычнай ненадзейнасці знайсці працу на болыпменш працяглы перыяд, ён часта мяняў месцы жыхарства, займаўся гувернёрскай працай. Асаблівую вастрыню яго сацыяльная неўладкаванасць набыла пасля смерці жонкі (1868). У снежні 1874 П. прыняў прапанову выдаўца В.Левенталя пераехаць у Варшаву i супрацоўнічаць у но­вым часопісе. 3 1875 да 1879 быў сурэдактарам, a ў 1879—90 рэдактарам чаconica «Kіosy» («Каласы»), дзе друкаваў шмат матэрыялаў пра Беларусь. Калі часопіс спыніў свае існаванне, П. стаў галоўным рэдактарам «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» (1891—1903), адначасова працаваў літаратурным кіраўніком часопіса “Wedrowiec „(«Вандроўнік», 1894—99), уваходзіў у склад газеты «Kurjer War­szawski" («Варшаўскі веснік», 1899— 1903), шмат зрабіў для развіцця польскай журналістыкі i выхавання літаратурнай моладзі. У Варшаве П. быў членам многіх дабрачынных, навуковых i літаратурных таварыстваў i камітэтаў, прычыніўся да арганізацыі беларускага літаратурнаасветніцкага гуртка. У варшаўскім касцёле св. Кры­жа ў 1905 устаноўлены бюст П.

Лиа: Мальдзіс А. Адам Плуг // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. У.І.Мархель.


ПЛЯТЭР Эмілія Францаўна (13.11.1806—23.12.1831)

 

Беларуская фалькларыстка, удзельніца паўстання 1831 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве. Нарадзілася ў Вільні. Мела добрую хатнюю адукацыю. Жывучы на Віцебшчыне ў сваякоў, збірала i апрацоўвала беларускія народныя песні. Віртуозна валодала жанрам галашэнняў, выконвала на фартэпіяна народныя мелодыі, захаплялася бела­рускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларускія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэнні. Як сведчаць сучаснікі, яна ўсёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала яго бядоты i нястачы i спачувала яму, спявала яго песні, шчодра плаціла за дастаўку фальклорных матэрыялаў. У 1829 разам з маці зрабіла падарожжа ў Варшаву i Кракаў. У час паўстання 1831 разам са сваяком Ц.Плятэрам арганізавала атрад паўстанцаў, сярод якіх была значная колькасць дзяўчат. У ліку іншых паўстанцкіх груповак ат­рад прымаў удзел у бойках супраць царскіх войск (пад Радзівілішкамі, Вільняй, Шаўлямі i ў інш. месцах). За смеласць i рашучасць П. у баявых дзеяннях камандаванне паўстанцкімі сіламі прызначыла яе ганаровым камандзірам роты ў пяхотным палку i прысвоіла званне капітана. Пры адыходзе паўстанцаў у Прусію захварэла i памерла.

Слава аб подзвігах П. разышлася па краінах Заходняй Еўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д'Арк. Яна апета ў многіх творах літаратуры i мастацтва, паэту А.Міцкевічу яе вобраз паслужыў прататыпам гераіні ў вершы «Смерць палкоўніка» (1832). Імем П. называўся жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага часоў 2й сусветнай вайны.

 

Літ: Bruchnalski W. Emilia Platerowna jako folklorystka // Lud. 1906. T. 12.

ПРАХАЎ Адрыян Віктаравіч (16.3.1846—14.5.1916)

 

Гісторык мастацтва, археолаг i мастацкі крытык, педагог. Нарадзіўся ў Мсціславе. У 1867 скончыў гістарычнафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта i ў хуткім часе пасланы за мяжу. Слухаў лекцыі ў Мюнхене, вывучаў творы выяўленчага мастацтва ў Парыжы, Лондане, Берліне, Вене, у гарадах Італіі. За дысертацыю «Аб рэстаўрацыі групы ўсходняга франтона Эгінскага храма ў Афінах» (1870) атрымаў у 1873 ступень магістра i пасаду дацэнта Пецярбургскага універсітэта, дзе выкладаў гісторыю мастацтваў. 3 1875 выкладаў таксама гісторыю i тэорыю прыгожых мастацтваў у Акадэміі мастацтваў. У 1875—78 рэдагаваў ілюстраваны часопіс «Пчела». У 1879 абараніў доктарскую дысертацыю «Дойлідства старажытнага Егіпта». Захапіўшыся вывучэннем старажытных помнікаў хрысціянскага перыяду ў Расіі, П. у 1880—82 даследаваў i замалёўваў рэшткі мазаікі i насценнага жывапісу ў Сафійскім саборы i фрэскі Кірылаўскай царквы ў Кіеве. 3 1886 даследаваў Успенскі сабор у г. УладзімірыВалынскім i іншыя старажытныя храмы Валыні, адкрыў i скапіраваў цікавыя фрэскі ў царкве Міхайлаўскага манастыра ў Кіеве. У 1881—82 вандраваў па Егіпце, Сірыі, Грэцыі i Еўрапейскай Турцыі, у 1886— 87 зноў наведаў Італію i Блізкі Усход. У 1887—97 на кафедры гісторыі пры­гожых мастацтваў Кіеўскага універсітэта. У 1884—86 кіраваў унутраным аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве, у 1896 паводле ўласнага малюнка аднавіў ракію для захоўвання мошчаў Феадосіі Угліцкай у Чарнігаве. У 1897 вярнуўся ў Пецярбургскі універсітэт. Аўтар прац «Крытычныя даследаванні па гісторыі грэчаскіх мастацтваў» (1872), «Крытычныя назіранні за помнікамі старажытнага мастацтва...»

(1879), «Кіеўскае мастацтва X, XI, XII ст....» (1883, каталог выстаўкі) i інш.

 

 

П РЖАВАЛЬСКІ

(Прывальскі) Мікалай Міхайлавіч [31.3(12.4). 1839— 20.10(1.11). 1888]

 

Падарожнік i географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генералмаёр. Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губ. ў сям'і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 П. скончыў гімназію ў Смаленску i паступіў на ваенную службу. У 1861—63 ён слухач Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваеннастатыстычны агляд Прыамурскага краю», які стаў падставай для абрання П. ў 1864 членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана ўся яго дзейнасць. У 1864—67 выкладаў геаграфію i гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве. Знаёмства ў 1867 з П.П.СямёнавымЦянШанскім паўплывала на фарміраванне П. як вучонага з шырокім кругаглядам. На працягу 1867— 88 П. ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867—69 Усурыйскую, у 1870—73 Мангольскую, у 1876—77 Лабнорскую i Джунгарскую, у 1879—80 першую Тыбецкую, у 1883—85 другую Тыбецкую. Раптоўная смерць перашкодзіла П. здзейсніць пачатую ім у 1888 пер­шую экспедыцыю па Цэнтральнай Азіі.

Галоўная заслуга П. — даследаванне Цэнтральнай Азіі. Ён некалькі разоў перасёк Манголію, быў у Паўночным Кітаі, у пустынях Гобі, Алатаня i Ардоса, у гарах Наньшаня, КуэньЛуня, Тыбета. У Заходнім Кітаі ён даследаваў Цайдам, пустыню ТаклаМакан i бяссцёкавае блукаючае возера Лабнор, Джунгарыю i горы ўсходняга ЦяньШаня. У выніку падарожжаў П. зроблена шмат выдатных навуковых адкрыццяў. Усе свае маршруты П. паклаў на карту; даў характарыстыку прыродных умоў буйных фізікагеаграфічных абласцей Цэнтральнай Азіі па элементах: рэльеф, клімат, рэкі i азёры, раслінны i жывёльны свет. П. даказаў, што пустыня Гобі не ўзвышша ў адносінах да навакольных гор, а велізарная чаша з няроўным дном. Вы­значыў, што паўночная мяжа Тыбецкага нагор'я фактычна знаходзіцца на 300 км далей на поўнач. П. ўпершыню абследаваў i зрабіў апісанне хрыбтоў КуэньЛуня, вызначыў, што Наныыань з'яўляецца не адным хрыбтом, a сістэмай. Ім адкрыты i ўпершыню aniсаны хрыбты БурханБуда, Гумбальта, Рытэра, Аркатаг (Пржавальскага) i інш. Ён дасягнуў вярхоўяў вялікіх кітайскіх рэк Янцзыцзян i Хуанхэ, даў першую кліматалагічную характарыстыку Цэнтральнай Азіі; паведаміў шмат новых звестак па біялогіі i экалогіі расліннага i жывёльнага свету Цэнтральнай Азіі; сабраў i сістэматызаваў выдатныя калекцыі флоры i фауны, гербарыі з 15—16 тыс. раслін, з якіх еўрапейскімі батанікамі ўпершыню апісаны 218 новых відаў i 7 родаў; апісаў вялікую калекцыю жывёл (702 млекакормячыя, 5010 птушак, 1200 паўзуноў i земнаводных, 643 ры­бы), у якой былі дзесяткі новых відаў, у тым ліку дзікі вярблюд i дзікі конь, які стаў вядомы як конь Пржавальска­га. Зробленыя ім астранамічныя i метэарагалічныя назіранні, заалагічныя i батанічныя зборы апрацоўваліся шматлікімі вучонымі. Даследаванні П. адкрылі новы перыяд навуковых экспе­диций у Цэнтральную Азію. Працы П., напісаныя з вялікім літаратурным талентам, у кароткі час набылі шырокую вядомасць, былі перакладзены i выдадзены на многіх замежных мовах i атрымалі сусветнае прызнанне: П. быў узнагароджаны медалямі шматлікіх рускіх i замежных навуковых таварыстваў, абраны ганаровым членам Рускага геаграфічнага таварыства (1870).

У 1891 у яго гонар Рускае геаграфічнае таварыства ўстанавіла сярэбраны медаль i прэмію імя П.; у 1946 устаноўлены залаты медаль імя П., які прысуджаецца геаграфічным таварыствам. Імем П. названы горад, у якім ён памёр (б. Каракол), адкрыты ім хрыбет у сістэме КуэньЛуня, ледавік на Алтаі, мыс на востраве Ітуруп (Курыльскія астравы), мыс воз. Бенета (Аляска) i шэраг відаў жывёл i раслін, якія ён адкрыў у час падарожжа па Цэнтральнай Азіі.

 

Тв.: Монголия и страна тангутов. Трех­летнее путешествие в Восточной нагорной Азии. М., 1946; От Кульджи за ТяньШань и на ЛобНор. М., 1947; От Кяхты на исто­ки Желтой реки: Исслед. северной окраи­ны Тибета и путь через ЛобНор по бас­сейну Тарима. М., 1948.

Лит.: Мурзаев Э. Н.М.Пржевальский. 2 изд. М., 1953; Битюков Г.С. Ве­ликий путешественник и географ Н.М.Пржевальский. Фрунзе, 1962.

ПРЫБЫТАК

(П р ж ы б ы т а к) Станіслаў Аляксандравіч (1852—?)

 

Медык, хімік, педагог. Скончыў Мінскую класічную гімназію (1869), Пецярбургскі універсітэт (1874), Ваеннамедыцынскую акадэмію (1877). Прымаў удзел у вайне супраць Турцыі як палкавы ўрач. За дысертацыю «Некаторыя прадукты акіслення шмататамных спіртоў» атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1881—89 лабарант аддзялення анатамічнай хіміі Пецярбургскага універсітэта. У 1889 атрымаў ступень магістра хіміі i вы­браны на пасаду ад'юнктлабаранта ў Імператарскай ваеннамедыцынскай акадэміі. 3 1891 выкладчык акадэміі, загадчык гарадской санітарнай лабараторыі ў Пецярбургу. Аўтар шматлікіх артыкулаў па хіміі ў перыядычным друку: «Аб арганічных двухвокісах» (1887, магістэрская дысертацыя), «Даследаванне хімічнага саставу лістоў каўказскіх чарніц» (1889), «Аб дыоксіадыпінавай кіслаце» i інш.

 

 

ПТАШЫЦКІ Іван Львовіч (1854—?)

 

Вучоныматэматык. Брат С.Л.Пташыцкага. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, вышэйшую — у Пецярбургскім унце, дзе стаў магістрам (1881), а потым доктарам (1888). У 1880—90 быў выкладчыкам Пецяргофскай прагімназіі, у 1882—97:— прыватдацэнтам Пецярбургскага універсітэта. 3 1890 чытаў вышэйшую матэматыку ў Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі, з 1897 экстраардынарны прафесар Пецярбургскага універсітэта. Аўтар прац «Пра інтэграванне ў канчатковым выглядзе ірацыянальных дыферэнцыялаў»

(1881), «Пра інтэграванне эліптычных дыферэнцыялаў» (1888) i інш.

 

 

ПТАШЫЦКІ Станіслаў Львовіч (12.4.1853— 20.12.1933)

 

Філолаг, гісторык. Брат І.Л.Пташыцкага. Нарадзіўся пад Масквой. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1878 скончыў Пецярбургскі універсітэт i быў прызначаны перакладчыкам пры Сенаце. У 1883—84 знаходзіўся ў камандзіроўцы за мяжой, дзе вывучаў славянскую філалогію i архіўную справу. У 1884 прызначаны начальнікам архіва Метрыкі вялікага князя літоўскага i зрабіў апісанне гэтага архіва (1887). 3 1894 прыватдацэнт Пецярбургскага універсітэта на кафед­ры славянскай філалогіі. Яго навуковыя працы па польскай гісторыі i літаратуры, гісторыі Вялікага княства Літоўскага i гісторыі ўзаемаадносін Полыпчы з Расіяй: «Іван Фёдараў, маскоўскі кнігадрукар. Знаходжанне яго ў Львове» (1884), «Апісанне кніг i ак

таў Літоўскай метрыкі» (1887), «Да пытання пра выданні i каментарыі Літоўскага статута» (1893), «Сярэдневяковыя заходнееўрапейскія аповесці...» (1897) i інш. Выдаваў помнікі старажытнай польскай i рускай пісьменнасці, сярод якіх «Зборнік узораў славянарускіх старадрукаў» (1895). Выступаў з артыкуламі ў перыядычным друку.


ПЯТКЕВІЧ Антоні, гл. Плуг Адам

 

 

ПЯТНІЦКІ Іван Канстанцінавіч (1856—?)

 

Духоўны пісьменнік, выдавец. Адукацыю атрымаў у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Працаваў выкладчыкам у Магілёўскай духоўнай семінарыі, быў рэдактарам «Могилевских епархиальных ведомостей». Аўтар пра­цы «Тупічэўскі манастыр Магілёўскай епархіі» (Магілёў, 1889) i інш. Пад яго рэдакцыяй выдадзены «Словы i прамовы Георгія Каніскага, архіепіскапа магілёўскага» (Магілёў, 1892). Пад назвай «Рускі сектант у сваёй гісторыі» апублікаваў раскольніцкі рукапіс сек­ты вандроўнікаў, або бегуноў, са сваёй прадмовай, пасляслоўем i заўвагамі (1884).

 

 

РАБІНОВІЧ Ізраіль Міхаіл (7—1893)

 

Вучоны талмудыст, філолаг. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. 3 1865 жыў у Парыжы. Аўтар артыкулаў па філалогіі i гістарычных даследаванняў. На падставе аналізу зместу Талмуда напісаў таксама некалькі твораў па крымінальным i цывільным талмудычным праве: «Права крымінальнае Тал­муда» (1876), «Права цывільнае Талму­да» (1877—80, на франц. мове).

 

 

РАВІНСКІ Вікенцій Паўлавіч (1786—1855)

 

Паэт i драматург, найбольш верагодны аўтар беларускай паэмы «Энеіда навыварат». Нарадзіўся ў Духаўшчынскім раёне Смаленскай вобл. Прафесійны ваенны, палкоўнік. Удзельнік войнаў з французамі 1805—07, Айчыннай вайны 1812, паходу рускай арміі ў Еўропу. У 1816 выйшаў у адстаўку. У 1826—33 быў на цывільнай службе ў Арэнбургскай губ., у Пензе i Кастраме. Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, але самастойна набыў разнастайныя веды: валодаў французскай i нямецкай мовамі, цікавіўся гісторыяй i літаратурай. Поглядамі быў блізкі да дзекабрыстаў. Як дасціпны чалавек згадваецца ва ўспамінах земляка — кампазітара М.Глінкі. Ананімная парадыйнасатырычная паэма «Энеіда на­выварат» — адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу — магла быць ім напісана ў вёсцы ці тады, калі ён стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы (пасля 1812, але не пазней як у пачатку 1830). Большасць сучасных даследчыкаў лічаць, што гэты твор належыць менавіта пяру Р. Паэма напісана ў жанры травесці (г. зн. набліжана да пародыі), парадзіруе паэму «Энеіда» старажытнарымскага паэта Вергілія i прымыкае да травесційных «Энеід», якія пачынаючы з 17 ст. ўзнікалі ў многіх еўрапейскіх літаратурах як дэмакратычная рэакцыя на класіцызм. Найбліжэйшымі ўзорамі для аўтара, вера­годна, былі адпаведныя ўкраінскі (І.Катлярэўскага) i рускі (М.Осіпава) творы. У сваіх папярэднікаў аўтар запазычыў сюжэт (прыгоды легендарнага героя Энея — заснавальніка дзяржавы ў старажытным Лацыуме), але стварыў арыгінальны твор, напоўнены рэаліямі беларускага жыцця часоў прыгонніцтва. Паэма мае выразную дэмакратычную накіраванасць. Трыянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяляе рысамі прыгонных сялян, паказвае ix кемлівымі, працавітымі i жыццелюбівымі. Пад выглядам старажытных антычных багоў (Юнона, Эол) i некаторых іншых персанажаў (Дыдона) выводзяцца памешчыкіпрыгоннікі i ix памагатыя. Са шчырым захапленнем апавядае аўтар пра таленавітае ўсёўмельства прыгонных, імкнецца да праўдзівага паказу ix жыцця, дэманструючы дасканалае веданне беларускага фальклору, вялікія выяўленчыя магчымасці беларускай мовы. Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры i ўваходзіць у скарбніцу беларускай паэзіі.

Р. з'яўляецца таксама аўтарам вершаванай камедыі «Шлюб па няволі», сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі», вершаў, у якіх высмейвалася самадурства паноў, апісаліся камічныя эпізоды з жыцця памешчыкаў, даваліся нататкі па гісторыі. Тэксты гэтых твораў распаўсюджваліся ў рукапісах i цяпер невядомыя.

 

Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Яго ж. Пошукі імя. Мн., 1978.

 

 

РАВІЧ Іосіф Іпалітавіч (сапр. прозвішча Г i р ш о в i ч М о й ш а) [4(16).4.1822— 9(21).9.1875]

 

Вучоныветэрынар, педагог. Нарадзіўся ў Слуцку. У 1850 скончыў курс ветэрынарнага аддзялення Віленскай медыкахірургічнай акадэміі са ступенню ветэрынара. У 1856 на званне магістра ветэрынарных навук абараніў дысертацыю «Пра востры рэўматызм суставаў у коней». У 1859 па выніках конкурсу прызначаны прыватдацэнтам акадэміі на кафедры зоапаталогіі i зоафізіялогіі, a ў наступным годзе накіраваны на 2 гады на ву­чобу за мяжу. Пасля вяртання выбра­ны экстраардынарным, a ў 1867 ардынарным прафесарам. У 1871 узначаліў створаны па яго прапанове часопіс «Архив ветеринарных наук». У 1872 прызначаны загадчыкам ветэрынарна­га аддзялення акадэміі. Галоўныя навуковыя працы: «Агульная зоапаталогія» (1861), «Курс вучэння пра павальныя i заразныя хваробы свойскай жывёлы», «Поўны курс іпалогіі» i інш. Шэраг яго артыкулаў надрукаваны ў тагачасным перыядычным друку.


РАДЗЕВІЧ Міхаіл Васілевіч (1838—пасля 1917)

 

Літаратурны i тэатральны крытык, педагог, этнограф. Нарадзіўся ў Мазыры ў сям'i святара. У 1859 скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю, потым 2 гады вучыўся ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Не скончыўшы яе курс, перайшоў у Пецярбургскі універсітэт. У 1862 атрымаў пасведчанне на званне настаўніка рус­кай мовы i славеснасці ў жаночых гімназіях. 3 мая 1864 працаваў у навучальных установах Віленскай навучальная акруті; выкладаў рускую мову, славеснасць i харавыя спевы ў віленскіх мужчынскай i жаночай гімназіях. У пачатку 1870 прызначаны інспектарам Віленскай дырэкцыі народных вучылішчаў, у 1873 — справаводам дэпартамента народней асветы ў Пецярбургу; курыраваў жаночыя навучальныя ўстановы Расіі, быў членам асобага аддзела навуковага камітэта міністэрства, які разглядаў кнігі, выдадзеныя для народнага чытання. За 16 гадоў працы даслужыўся да даволі высокага звання сапраўднага стацкага саветніка. 3 1889 узначальваў Варшаўскую дырэкцыю народных вучылішчаў. У 1894 выйшаў у адстаўку i займаўся, літаратурнай дзейнасцю. Апошнія звесткі пра яго датаваны 1917. Далейшы яго лёс невядомы.

У 1860я гады выступаў як публіцыст рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку. Свае артыкулы публікаваў у часопісе братоў Дастаеўскіх «Время», у часопісах сатырычным «Искра» i тэатральным «Русская сцена». У публікацыях побач з літаратурнымі ставіў актуальныя педагагічныя праблемы. Быў прыхільнікам ідэй рускага педагога К.Дз.Ушынскага, якога лічыў перакананым змагаром за прагрэсіўнае выхаванне i адукацыю. У сваіх артику­лах, нарысах i замалёўках разглядаў пытанні навучання, выхавання i адукацыі («Купцы — рэфарматары гімназій», «У народнай школе», «Некалькі слоў пра настаўніцкія інстытуты» i інш.). Аналізаваў i крытыкаваў сістэму фізічнага пакарання, што ўжывалася ва ўсіх тагачасных сярэдніх i ніжэйшых навучальных установах. Лічыў, што пакаранне прыносіць шкоду, бо зневажае асобу выхаванца, вядзе да дэгуманізацыі адносін дарослых i дзя

цей. Кара — гэта знявага, крыўда, а «ці можа знявага выхоўваць, узнімаць духоўна?» Востра крытыкаваў існуючую сістэму ўнутрышкольнага рэжыму. У артыкуле «Беларускія народныя школы» (1871) намаляваў тыповую для ўсіх пачатковых школ Беларусі карціну ўбоства, паказаў беднае, напаўгалоднае, жабрацкае жыццё вучняў, а таксама цяжкае незабяспечанае жыццё сельскіх настаўнікаў, лёс якіх — працавітае жыццё i галодная жахлівая старасць. У педагагічных артыкулах Р. падкрэсліваў у сялянскіх дзяцей такія станоўчыя якасці, як шчырасць, сумленнасць, сціпласць, здольнасці, дапытлівасць, зацікаўленасць у авалоданні ведамі. Лічыў, што ў маральным выхаванні вучняў першарадную ролю адыгрывае разумны парадак у навучальнай установе, узаемаадносіны педагогаў i выхавацеляў, дзейнасць i паводзіны самога педагога.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 278; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.89.70 (0.011 с.)