Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тв.: Triolety i wiersze milosne. Warszawa, 1922; Z wygnania. Wilno, 1929.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Л im.: Грицкевич В.П. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 92— 131; Калинкович Н. «Дело №26 // Неман. 1990. №4; Цвірка К. Дарогамі Т.Зана // Полымя. 1992. №5—6. Т.І.Доўнар.
ЗАРАНКА Сяргей Канстанцінавіч [24.9(6.10). 1818 — 20.12.1870]
Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в. Ляды Дубровенскага рна. У сярэдзіне 1830х гадоў вучыўся ў А.Венецыянава, скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1834). 3 1843 акадэмік. 3 1856 прафесар Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры i дойлідства. Лепшыя яго жывапісныя творы адметныя дакладнасцю i матэрыяльнасцю пісьма. Аўтар партрэтаў мастака А.Венецыянава (1830я гады), спевака В.Пятрова (1840), скульптарамедальера Ф.Талстога (1850), групавых i сямейных партрэтаў. Сярод.групавых партрэтаў вылучаецца «Выгляд залы вучылішча правазнаўства з групамі настаўнікаў i выхаванцаў» (1841), з інтэр'ерных карцін — «Унутраны выгляд Марскога Нікольскага сабора» (1843). Як педагог ён распрацаваў сістэму выкладання, пабудаваную пераважна на вывучэнні натуры, дакладнасці ў перадачы бачнага свету. Адыграў вялікую ролю ў выхаванні цэлага пакалення мастакоўрэалістаў. Сярод яго вучняў вядомыя рускія мастакі В.Р.Пяроў, У.Я.Макоўскі i інш.
Ліш.: Смирнов Г. С.К.Зарянко, 1818—1870. М., 1951; Алексеева Т. Художники школы Венецианова. М, 1958. ЗАРЭМБА Мікалай Іванавіч (1821—1879)
Музычны педагог i тэарэтык. Паходзіў з дваран Віцебскай губ. Займаўся музыкай з дзяцінства. Працягваў музычныя заняткі i ў час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце. Напісаная ім сімфонія была з поспехам выканана студэнцкім аркестрам. Пасля заканчэння універсітэта 3. паступіў на цывільную службу, але ў хуткім часе выйшаў у адстаўку, прадаў свой маёнтак, каб на атрыманыя грошы паехаць за мяжу для грунтоўнага вывучэння музыкі. Займйўся ў вядомага еўрапейскага тэарэтыка музыкі Маркса. Вярнуўшыся ў Пецярбург у 1854, прыняў на сябе кіраўніцтва харавым таварыствам пры лютэранскай Петрапаўлаўскай царкве. У 1859 па запрашэнні А.Рубінштэйна пачаў чытаць лекцыі ў класах пры Імператарскім рускім музычным таварыстве, а пасля пераўтварэння гэтых класаў у 1862 у кансерваторыю прызначаны ў ёй прафесарам тэорыі музыке 3. вылучаўся як выдатны педагог i добры чалавек. Разам з Рубінштэйнам імкнуўся ўзняць Пецярбургскую кансерваторыю да ўзроўню лепшых заходнееўрапейскіх кансерваторый. Калі ў 1867 Рубінштэйн адмовіўся ад кіраўніцтва кансерваторыяй, 3. стаў яе дырэктарам i, не пакідаючы педагагічнай дзейнасці, заставаўся на гэтай пасадзе да 1873. Сярод вучняў 3. быў П.І.Чайкоўскі.
ЗАРЭМБАКАЛІНОЎСКІ Феліцыян Марцін (4.3.1794 —?)
Філосаф. Нарадзіўся на Навагрудчыне. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў дзядзькі. Скончыўшы Дэрпцкую (Тартускую) гімназію (1813), паступіў у Дэрпцкі універсітэт i ў 1816 атрымаў ступень доктара філасофіі за дысертацыю «Разважанне аб цэхах рамесных у адносінах палітычных, i ў. асаблівасці палітыкаэканамічных, з далучэннем патрэбных гістарычных паведамленняў» (выдадзена ў 1817 у Літве). Пасля заканчэння універсітэта накіраваны на службу ў Дзяржаўную камісію замежных спраў. Аднак пад уплывам кніг містычнага кірунку, асабліва пад уражаннем жыццеапісання ЮнтШцілінга, адчуў цягу да духоўнага подзвігу. У 1818 ён паехаў за мяжу i ўступіў у члены Базельскай евангельскай місіі. Адтуль накіраваны ў Астрахань, каб прапаведаваць хрысціянства сярод магаметан, потым перабраўся ў Шушу (Азербайджан), дзе місія купіла дом, арганізавала друкарню i выдавала кнігі духоўнага зместу. У 1830я гады дзейнасць Базельскай місіі ў Шушы спынена i З.К. пасяліўся i прапаведаваў у Тыфлісе (Тбілісі). Яго пропаведзі вызначаліся арыгінальнасцю, пераканаўчасцю, добра ўспрымаліся слухачамі. Сучаснікі характарызуюць яго як стараннага служыцеля Богу i блізкім, які не ведаў раскошы, быў вельмі патрабавальны да сябе. У чаканні новага прызначэння з Базеля ён быў гатовы ісці хоць на край свету, абы служыць Богу паводле дадзенага абяцання. У 1856 наведаў радзіму, потым жыў у Рэвелі (Таліне), дзе выдаў сваю аўтабіяграфію «Маладыя гады».
Тв.: Wie Gott mich fuhrt, so will ich gehen. Reval, 1857. ЗДАНОВІЧ Аляксандр (1808—68) Педагог, пісьменнік. Нарадзіўся ў Ігуменскім пав. (цяпер Чэрвеньскі рн, Мінская вобл.) у сям'і збяднелага шляхціца. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ігуменскай павятовай базыльянскай школе (1825). На працягу 2 гадоў быў прыватным настаўнікам, а зарабіўшы крыху грошай, паступіў у Віленскі універсітэт, які скончыў са ступенню кандыдата навук (1831). 3 1834 на працягу 15 гадоў выкладаў лацінскую мову i літаратуру ў старэйшых класах Віленскага шляхецкага інстытута, а пасля ўзначальваў кафедру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863. Адначасова некалькі гадоў працаваў у рэдакцыі газеты «Виленский вестник» памочнікам рэдактара А.Адынца, прымаў удзел у стварэнні слоўніка польскай мовы Аргельбранда, чытаў лекцыі ў жаночых пансіёнах Вільні, у прыватных дамах, выкладаў расійскую гісторыю ў Віленскай каталіцкай семінарыі. Добра ведаў некалькі моў. 3 1863 займаўся літаратурнай дзейнасцю, якую спыніла смерць адзінага сына (за ўдзел у паўстанні ён быў пакараны смерцю праз павешанне ў Віленскай турме Лукішкі). Гэта падзея вельмі ўразіла 3., па уплывала на яго маральны i фізічны стан i прывяла да заўчаснай смерці. На працягу шматгадовай асветніцкай дзейнасці 3. назапасіў багаты вопыт выкладання розных прадметаў, вынікам чаго з'явіўся шэраг складзеных ім дапаможнікаў, у т.л. «Слоўнічак французскай мовы з кароткай інфармацыяй па вымаўленні i размове» (1832), «Французская граматыка для дзяцей» (1830, 1839, 1844), «Этнаграфічная табліца паводле метаду Язвінскага» (1845), «Агульная гісторыя для школьнай моладзі» (1861) i інш. Многія працы 3. засталіся ў рукапісах, але яго жонка незадоўга да сваёй смерці прадала архіў i месца знаходжання яго невядома.
ЗНОСКА Ян (1772—1833)
Філосаф, палітэканом, выкладчык, перакладчык. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Вучыўся ў Галоўнай школе Вялікага квдства Літоўскага (Віленскі універсітэт), у Т.Гусаржэўскага, М.Вольскага, Ж.Жылібера, І.Страйноўскага, слухаў лекцыі Г.Форстэра. Пасля сканчэння універсітэта быў ад'юнктам філасофіі, потым выкладчыкам палітэканоміі, з 1810 прафесар i загадчык кафедры. 3. — адзін з першых, хто ў пач. 19 ст. выкладаў філасофію, якая адрадзілася ў Віленскім універсітэце пасля адмены гэтага прадмета ў Галоўнай школе. У духу часу 3. аддаваў перавагу філасофіі французскіх асветнікаў, найперш Э.Б.Кандзільяку, «Логіка» якога была падручнікам у школах. Верагодна, ужо тады ён марыў пра поўны пераклад гэтага твора Кандзільяка. Справа ў тым, што ў Кандзільяка ёсць 2 блізкія адзін да аднаго творы «Мастацтва аргументацыі» i «Логіка»; першы болын акадэмічны (перакладзены на польскую мову Гусаржэўскім), другі — бліжэй да выкладання предмета логікі, яго i пераклаў 3. Пераклад, відаць, зроблены па заданні Адукацыйнай камісіі для публічных школ. У прадмове 3. пісаў, што гэты твор паказвае найбольш просты шлях пошуку ісціны i навучання ісціне, «пераклад яго... ёсць разам з тым даніна таму дастойнаму захаплення аўтару, якога справядліва лічаць адным з выдатнейшых філосафаў 18 ст...». Далей 3. сцвярджае, што амаль усе творы Кандзільяка ў Францы i сталі падручнікамі i што гэта кніга ўбачыла свет дзякуючы намаганням «славутых мужоў, якія клапоцяцца пра пашырэнне сярод народа грунтоўнай асветы». Пра цяжкасці перакладу «Логікі» на польскую мову 3. гаварыў наступнае: «Чым больш я пра ўсё гэта думаю, тым мацней адчуваю, што ўзяў на сябе працу, якая не адпавядае маім сілам, i павінен тут прызнацца, што жаданне быць карысным мясцовай моладзі, якая прысвяціла сябе служэнню грамадству, перамагло перакананне ва ўласнай бяздарнасці i асабістыя цяжкасці, з якімі трэба было змагацца, асабліва пры недахопе народнага Слоўніка». Заўвагі 3. да гэтага твора сведчаць аб яго прыхільнасці да філасофіі Асветніцтва. Так, разглядаючы тэорыю ісціны, ён падтрымлівае канцэпцыю Кандзільяка i інш. французах асветнікаў i лічыць, што яны бліжэй да ісціны, чым Дэкарт i Мальбранш. У іншых заўвагах 3. паказаў сваё разумение сувязі матэматычных дасягненняў Лангранжа i Эйлара ў ix адносінах да аналітычнага спосабу мыслення. Цікавая i яго заўвага пра ўспрыняцце філасофіі Кандзільяка ў мясцовай філасофскай думцы: «Сапраўды філасофскія думкі, выказаныя аўтарам у гэтым раздзеле, як i тыя, што аўтар выказаў у першай частцы, сведчаць пра маральнасць людскіх спраў, выкарыстаны ў польскай літаратуры з усёй паўнатой i для шчасця народа выкладзены дакладна, вычарпальна i грунтоўна ў творы пад назвай «Навука натуральнага права» Страйноўскага, былога прафесара i рэктара Галоўнай школы Віленскай, i ў многіх публічных дысертацыях таго ж аўтара». Творчая эвалюцыя 3. ішла ад філасофіі да палітычнай эканоміі. У 1808 па рэкамендацыі Я.Снядэцкага 3. камандзіраваны за мяжу, каб грунтоўна вывучыць палітычную эканомію, бо ва універсітэце меркавалі стварыць адпаведную кафедру. Пры яе стварэнні ў 1810 былі ўлічаны парады выдатнага швейцарскага вучонага, заснавальніка эканамічнага рамантызму С. дэ Сісмандзі (1773—1842). Кафедру ўзначаліў Ш.Малеўскі, а 3. праводзіў галоўную працу па распрацоўцы курса, у якім ён аддаваў перавагу ліберальным эканамічным ідэям А.Сміта. У 1811 гэты курс пад назвай «Навука эканоміі палітычнай» быў выдадзены ў Вільні як падручнік па палітычнай эканоміі. Пазней 3. надрукаваў «Даследаванне пра палітычную эканомію, яе гісторыю i сістэмы» (1816). У гэтых працах 3. знаёміў чытача з ідэямі свабоднай канкурэнцыі, прынцыпамі асабістага прадпрымальніцтва i ініцыятывы. Але ў некаторых пытаннях (напр., нацыянальнага. багацця, розных тыпаў працы i інш.) ён ставіўся крытычна да Сміта, кіруючыся тэндэнцыйным каментарыем прафесара Гётынгенскага універсітэта Сарторыуса. У 1810—24 3. загадваў кафедрай палітычнай эканоміі. У 1827 ён выбраны дэканам факультэта. Значная заслуга 3. i ў падрыхтоўцы да друку перакладу Статута Літоўскага 1588 г. на рускую мову. 3 1822 ён узначальваў камітэт падрыхтоўкі аўтэнтычнага тэксту i перекладу статута на рускую мову. Літ.: Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Ми., 1971. С. 134—135; Шалькевич В.Ф. Общественнополитические мысли Белоруссии в первой половине XIX века. Мн., 1993. С. 13—14. Ryszard W. Woіoszynski Polskorosyjskie zwi№zkim naukach spoіeznych 1801—1830. Warszawa 1974. S. 423; Polska mysi filozoficzna: Oњwiecenie. Romantyzm: Wybrane teksty z historii filozofii. Warszawa, 1964. S. 25; Polska myњl filozoficzna i spoіeczna. Warszawa. 1973. S. 599; Filozofia w Polsce: Sіownik pisanzy. Wrocіaw etc, 1791. S. 451; Чепене К., Петраускене И. Издания типографии Вильнюсской академии 1576—1805: Библиогр. Вильнюс, 1979. С. 491; История Вильнюсского университета (1579—1979). Вильнюс, 1979. С. 79. Э.К.Дарашэвіч. ЗУБКО Антоній (1797—1884)
Рэлігійны дзеяч, мінскі праваслаўны архіепіскап. Нарадзіўся ў в. Белая Лепельскага пав. Віцебскай губ. ў сям'і уніяцкага святара. Страціўшы ў 6гадовым узросце бацьку, спачатку вучыўся ў мясцовага арганіста, потым у 1809 паступіў у Полацкую семінарыю. У 1816 ён перайшоў у Полацкую езуіцкую акадэмію, якую паспяхова скончыў са ступенню кандыдата філасофіі. Потым навучаўся ў Віленскай семінарыі пры Віленскім універсітэце, дзе ў 1822 атрымаў ступень магістра багаслоўя i прызначаны ў Полацкую семінарыю выкладчыкам логікі, рыторыкі, царкоўнай i ўсеагульнай гісторыі, а таксама маральнага багаслоўя. У 1824 стаў святаром Полацкага уніяцкага кафедральнага сабора. Першы рэктар заснаванай ім Жыровіцкай уніяцкай семінарыі. 3 1833 епіскап брэсцкі, вікарый літоўскай уніяцкай епархіі. Блізка сышоўся з І.Сямашкам, стаў яго прыхільнікам i дзейным супрацоўнікам па аб'яднанні уніятства з праваслаўем. У 1839 падпісаў акт пра аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай. У 1840 стаў праваслаўным мінскім епіскапам, у 1841 — архіепіскапам. У 1864 выдаў працу «Аб грэкауніяцкай царкве ў Расіі». М.В.Каяловіч называў яго «незвычайным прыхільнікам» праваслаўя. Пад канец свайго жыцця перасяліўся ў Жыровіцкі манастыр, дзе i памёр.
ЗЯНКОВІЧ (Zieсkowicz) Леан (11.4.1808—12.12.1870)
Польскі паэт, публіцыст, мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Ляхі Пружанскага рна. Называў сябе палешуком. Скончыў Свіслацкую гімназію, вучыўся ў Варшаўскім універсітэце. Удзельнік нацыянальнавызваленчага паўстання 1830—32, пасля яго паражэння — у эміграцыі. У 1837 далучыўся да Польскага дэмакратычнага таварыства ў Францыі. У 1839—44 рэдагаваў у Страсбургу i Парыжы сатырычнапалітычны часопіс «Pszonka» («Пшонка»). Аўтар вершаваных твораў «Узнагарода за нявернасць», «Роздум», прац «Польскі народ, або Дакладнае апісанне звычаяў, нораваў, адзення яго i г.д.» (1842, апісвае побыт палешукоў), «Палітычны агляд пісьменства польскай эміграцыі» (1847), «Палітычны агляд гісторыі Польскай дзяржавы» (т. 1—4, 1864— 65), «Палітычны агляд польскай літаратуры» (т. 1—2, 1867). Найболын вядомы яго твор «Вечары ляха з Ляхаў. або Гутаркі пры каміне старога польскага літаратара», у якім разважае пра выхаванне i адукацыю моладзі, успамінае дзяцінства i вучобу ў Свіслачы, расказвае пра беларускіх прыгонных сялян. А.В.Мальдзіс
ЗЯНЬКЕВІЧ Рамуальд Сымонавіч (1.2.1811— 11.9.1868)
Беларускі фалькларыст, этнограф, педагог. Нарадзіўся ў Свянцянскім пав. Віленскай губ. У 1830 скончыў Віленскі універсітэт. Збіраў беларускія народныя песні. У 1847 у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум») у перакладзе на польскую мову надрукаваў «Народныя песні, сабрдныя на Піншчыне i перакладзеныя Р.Зянькевічам». У зборніку «Народныя песенькі пінскага люду» (Коўна, 1851) змясціў 219 народных песень, запісаных над Пінай, Прыпяццю i Цной. Каментарыі да гэтых песень расшырыў i з дапаўненнямі апублікаваў у артыкуле «Пра ўрочышчы i звычаі пінскага люду, а таксама пра характер яго песні» ў часопісе «Biblioteka Warszawska» («Бібліятэка Варшаўская». 1852. Т. 4; 1853. Т. 1). У артыкуле даў апісанне працоўных працэсаў, каляндарных i сямейных абрадаў, вераванняў i забабонаў. Упершыню расказаў пра старажытны веснавы абрад куста, пахавальныя абрады, памінальны абрад «дзяды». Звяртаючыся да гісторыі пасялення Палесся, абвяргаў сцвярджэнні пра тое, што ў 6 ст. да н.э. на Палессі жылі будзіны, а славяне з'явіліся там параўнальна нядаўна. Спасылаючыся на прыведзеныя ім назвы ўрочышчаў, абрады, звычаі i вераванні, сцвярджаў, што Піншчына заселена славянамі са старажытных часоў. Цікавіўся археалогіяй, абследаваў гарадзішчы, валы, курганы на Ашмяншчыне, у Тураве, Крэве (арт. «Пра курганы i гарадзішчы Ашмянскага павета», 1848). Пісаў вершы, даследаваў польскую літаратуру, паасобныя праблемы педагогікі. Частка яго рукапіснай спадчыны зберагаецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Літвы ў Вільнюсе. І.У.Саламевіч. вучыўся ў прафесарскім інстытуце ў Дэрпце (Тарту). Ступень доктара права атрымаў за дысертацыю «Свабода гандлю». У 1835—1871 загадваў кафедрай ?гульнанароднага права i дыпламатыі Іецярбургскага універсітэта. У 1863 выбраны дэканам юрыдычнага факультэта. Чытаў курсы міжнароднага i дзяржаўнага права галоўных еўрапейскіх дзяржаў. Выкладаў таксама ў іншых навучальных установах Пецярбурга. У Аляксандраўскім ліцэі чытаў лекцыі па статыстыцы i палітычнай эканоміі. За шматбаковую адукацыю, займальнае выкладанне i красамоўства быў прызнаны бліскучым выкладчыкам. Аўтар прац: «Беглы погляд на навуку дыпламатыі наогул» (1836), «Аб пачатках паступовага ўдасканалення дзяржавы» (1837), «Настаўленне па статыстыцы еўрапейскіх дзяржаў» (1856) i інш., шэрага артыкулаў у перыядычным друку.
ІВАНОЎСКІ Міхаіл Якімавіч (1823—91)
Царкоўны дзеяч, асветнік. Нарадзіўся на Гродзеншчыне ў сям'і свяшчэнніка. Пасля сканчэння семінарыі паступіў у Пецярбургскую духоўную акадэмію, але зза хваробы не скончыў яе поўнага курса. У 1844 працаваў настаўнікам у Беразвецкім духоўным вучылішчы Літоўскай епархіі. У 1845 прыняў сан свяшчэнніка. 3 1848 па 1863 выкладаў Закон Божы ў Маладзечанскім павятовым вучылішчы для дваран, а з 1864 па 1875 — у зноў адкрытай настаўніцкай семінарыі. Пазней служыў свяшчэннікам у праваслаўных цэрквах у Дзясне, Радаме, Любліне. Надрукаваў «Настаўленне да вывучэння Закона Божага» (1876), у перыядычных выданнях («Литовские епархиальные ведомости», «Журнал Министерства народного просвещения» i інш.) змясціў шмат пропаведзей, артыкулаў i нататак рэлігійнага i гістарычнага' зместу.
ІГНАТОВІЧ Вікенцій Васілевіч (1803—69) Педагог, асветнік. У 1822 скончыў педагагічны інстытут пры Віленскім універсітэце, a ў 1824 атрымаў ступень магістра i працаваў у Магілёўскай ІВАНОЎСКІ Ігнат Акінфавіч (1807—86)
Вучоны юрыст, педагог. Выхаванец Мінскай гімназіі. Пасля сканчэння Віленскага універсітэта (1826) працаваў настаўнікам гісторыі i геаграфіі ў Віленскай гімназіі. У 1827 накіраваны ў Маскоўскі універсітэт для дасканалага вывучэння рускай мовы, а з 1828 гімназіі выкладчыкам лацінскай мовы i польскай літаратуры. У 1834 прызначаны наглядчыкам Маладзечанскага павятовага вучылішча для дваран, у 1839 — інспектарам Гродзенскай губернскай гімназіі, a ў 1847 — дырэктарам вучылішчаў Аланецкай губ. 3 1849 па 1860 займаў пасаду дырэктара 1й Пецярбургскай гімназіі, потым служыў у Галоўным кіраўніцтве цэнзуры. 3 1867 чытаў лекцыі па педагогіцы ў Імператарскім гісторыкафілалагічным інстытуце. У 1831 склаў польскую граматыку для рускіх; у 1860—62 'надрукаваў у «Журнале Министерства народного просвещения» шэраг артыкулаў пра вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Заходняй Еўропе, па пытаннях педагогікі, рэцэнзіі.
ІГНАЦЬЕЎ Руф Гаўрылавіч [7(19).9.1819 — 2(14). 1.1886]
Расійскі этнограф, гісторык, археолаг, музыказнавец. Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Лазараўскі інстытут усходніх моў у Маскве, курс Парыжскай кансерваторыі. Член таварыстваў: Маскоўскага археалагічнага, аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі, Вольнага эканамічнага, гісторыі, этнаграфіі i археалогіі пры Казанскім універсітэце i інш. Працаваў у Башкірыі. У 1877 па запрашэнні мінскага губернатара В.І.Чарыкава перабраўся ў Мінск i прызначаны рэдактарам неафіцыйнай часткі газеты «Минские губернские ведомости». Прымаў удзел у дзейнасці Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, арганізацыі выставак беларускай народнай творчасці, археалагічных знаходак, прадметаў побыту. Раскопваў курганы на Міншчыне, склаў карту археалагічных помнікаў Мінскага пав., запісваў музычны фальклор. 1879 выступаў на Антрапалагічнай выстаўцы ў Маскве з дакладамі, у якіх расказаў пра беларускія народныя казкі, песні, легенды, павер'і, прымаўкі. Запісаў 100 песень з нотамі, апісаў народныя музычныя інструменты, некаторыя археалагічныя помнікі i інш. Аўтар артыкула «Мястэчка Заслаўль, ці Ізяслаў, горад нашчадкаў Рагнеды» (1878). Паводле сваіх поглядаў быў крайнім рэакцыянерам, праводзіў палітыку русіфікацыі краю. Навуковыя даследаванні на Беларусі праводзіў пераважна з мэтай падмацавання сваіх палітычных перакананняў.
Тв.: О памятниках древности Минской губернии // Изв. ова любителей естествознания, антропологии и этнографии. Т. 35. Антропологическая выставка, 1879. М., 1880. Т. 3, ч. 1; О памятниках народного творчества в Минской губернии // Там жа. Ч. 1, вып. 1—3. Літ.: Алексеев Л.В. Белорусская археология и историческое краеведение во второй половине XIX — начале XX в. // Сов. археология. 1968. №3; Каханоўс к i Г.А. Каб час далёкі не маўчаў. Мн., 1990. Г.А.Каханоўскі.
ІЁХЕР (Jocher) Адам Бенядзікт (23.12.1791 — 3.4.1860)
Польскі бібліёграф i філолаг. Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў Віленскую гімназію, потым гісторыкафілалагічны факультэт Віленскага універсітэта, дзе ў 1811 атрымаў ступень магістра. Займаўся педагагічнай i літаратурнай дзейнасцю. Член таварыства шубраўцаў. У 1827 прызначаны памочнікам бібліятэкара Віленскага універсітэта. Прывёў у парадак i апісаў яго нумізматычныя калекцыі, прывезеныя з Крамянецкага ліцэя. 3 1830 прафесар лацінскай мовы. Пасля закрыцця універсітэта нейкі час выкладаў у Ковенскай гімназіі; у 1845 вярнуўся ў Вільню i працягваў працаваць над «Аглядам бібліяграфічнагістарычнай літаратуры i навук у Польшчы», які выйшаў у 1859 у 3 темах. Праца гэта незавершаная, але тым не менш мае значную навуковую каштоўнасць. Аўтар «Меркаванняў аб кірунках святой веры ў Польшчы» (1857) i некалькіх філалагічных прац: «Гармонія моў, або Зліццё ix у адну, г. зн. польскую...», «Эпілог гісторыі мовы пачатковай i ўступ да яе аднаўлення ў мове славянскапольскай» (Вільня, 1859) i інш. ІСАЕЎ Рыгор Пракопавіч (10.2.1857 — 25.3.1886)
Рэвалюцыянернароднік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'i паштовага служачага. Неўзабаве памёр бацька, i маці вымушана была аддаць сына ў сірочы дом, дзе ён знаходзіўся да 12 гадоў. У 1868 здольнага хлопчыка прынялі на казённы кошт у Магілёўскую гімназію. Вучыўся ён выдатна i лічыўся ў гімназіі першым вучнем, шмат чытаў. Адчуўшы на сабе цяжар беднасці i сацыяльнай несправядлівасці, ён імкнуўся зразумець вытокі зла i адшукаць шляхі i спосабы яго выкаранення. У ліку забароненых для гімназістаў кніг I. пазнаёміўся з творамі М.Р.Чарнышэўскага, П.Лаўрова i інш., якія сталі першапачатковай школай яго светапогляду i прывялі ў шэрагі рэвалюцыйнага народніцтва. Ён стаў удзельнікам аднаго з магілёўскіх гурткоў, які вёў прапаганду народніцкіх ідэй. У сакавіку 1875 паліцыі стала вядома пра дзейнасць I. i інш. гімназістаў. Пасля следства справу спынілі зза недахопу доказаў, але I. i яго таварышаў выключылі з гімназіі. Прымаючы пад увагу поспехі I. ў навуках, праз некаторы час педагагічны савет гімназіі дазволіў яму здаць выпускныя экзамены. Паспяхова скончыўшы гімназію, у 1876 ён паехаў у Пецярбург i паступіў на прыродазнаўчы факультэт універсітэта. Каб існаваць i вучыцца, займаўся рэпетытарствам, перапіскай папер, даваў урокі. Народніцкія погляды зблізілі яго з радыкальнымі коламі пецярбургскай моладзі i некаторымі кіраўнікамі тайнага таварыства «Зямля i воля». Улетку 1877 у час канікул ён прыехаў да сястры ў Горацкі пав. Магілёўскай губ., дзе з дапамогай інш. студэнтаў i настаўнікаў сельскіх школ стварыў пункт рэвалюцыйнай прапаганды сярод сялян. Даведаўшыся пра дзейнасць I., улады ўстанавілі за ім паліцэйскі нагляд. Вярнуўшыся ў Пецярбург, I. перайшоў з універсітэта ў медыкахірургічную акадэмію, бо лічыў, што прафесія ўрача дазволіць яму быць бліжэй да простага народа, прынясе яму большую карысць. Тут ён працягваў рэвалюцыйную работу, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, супрацоўнічаў з землявольцамі. У сувязі з пагрозай высылкі з Пецярбурга I. перайшоў на нелегальнае становішча. Пасля расколу ў народніцкім руху стаў на пазіцыі прыхільнікаў палітычнай барацьбы. Ён лічыў, што сацыяльнай перабудовы ў Расіі можна дамагчыся толькі праз тэрор, таму ўступіў у тайную тэрарыстычную трупу «Свабода або смерць». У жніўні 1879 яго выбралі членам Выканаўчага камітэта «Народнай волі» i ён пачаў рыхтаваць тэрарыстычныя акты, сам удзельнічаў у замахах на цара i яго саноўнікаў, у т.л. 1.3.1881, калі быў здзейснены прысуд «Народнай волі» Аляксандру II. На следстве I. не выдаў тайнаў таварыства, a ў сваім апошнім слове на судзе спрабаваў выказаць мэты i задачы «Народнай волі», але суддзі забаранілі яму гаварыць. Тэкст яго выступления, аднак, змаглі перадаць на волю, i «Прамова Ісаева» стала шырока вядома ў рэвалюцыйных колах Расіі. 15.2.1882 I. у ліку іншых быў асуджаны да пакарання смерцю, але прашэння аб памілаванні не падаў. Праз месяц пакаранне было заменена Аляксандрам III на пажыццёвую катаргу. У Петрапаўлаўскай крэпасці I. у хуткім часе захварэў на сухоты. У 1884 яго перавялі ў Шлісельбургскую крэпасць, дзе ён i памёр.
Літ.: Ласінскі М. Герой «Народнай волі» // Полымя. 1971. №5.
КАВАЛЕЎСКАЯ Софія (1853— 22.2.1918)
Беларуская фалькларыстка, этнограф i пісьменніца. Нарадзілася ў в. Малыя Бакшты Маладзечанскага рна. Вывучала матэрыяльную i духоўную культуру беларусаў, сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—64 на Міншчыне. Аўтар працы «Святкаванне вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцы Маладзечна i Радашковіч» (1900), дзе разам з апісаннем абраду прыводзяцца ўзоры вуснапаэтычнай творчасці. Выдала кнігу «Мінскія абразкі 1850—1863 гг.» (1912) пра гісторыю Мінскай гімназіі i яе выкладчыкаў, тэатр, памятныя мясціны горада. Г.А.Каханоўскі.
КАВАЛЕЎСКАЯ Соф я Васілеўна (К о р в i н Крукоўская; [3(15). 1.1850 — 29.1(10.2) 1891]
Матэматык, пісьменніца, публіцыстка, першая ў свеце жанчынапрафесар, членкарэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук. Нарадзілася ў Маскве ў сям'і генерала В.В.КорвінКрукоўскага, які паходзіў ca старажытнага шляхецкага роду з Беларусі. : Ранняе дзяцінства i юнацтва правяла ў радавым маёнтку бацькі ў в. Палібіна Віцебскай губ. Атрымала ўсебаковую адукацыю, выдатныя матэматычныя здольнасці выявіліся ўжо ў раннім дзяцінстве. 3 1866 у Пецярбургу брала ўрокі матэматыкі ў педагога А.М.Странналюбскага (у той час доступ жанчынам у Пецярбургскі універсітэт быў забаронены). Каб мець магчымасць займацца навукай, у 1868 К. ўзяла з У.А.Кавалеўскім фіктыўны шлюб (пазней гэты шлюб стаў сапраўдным) i ў 1869 паехала ў Гейдэльберг, дзе вывучала матэматыку. 3 1870 у Берліне 4 гады працавала ў К.Веерштраса, які даваў ёй прыватныя ўрокі (у Берлінскі універсітэт жанчын таксама не дапускалі). У 1874 на падставе 3 прац К., якія лрадставіў Веерштрас, Гётынгенскі універсітэт завочна прысудзіў ёй ступень доктара філасофіі. У 1874 К. вярнулася ў Расію, але месца ў Пецярбургскім універсітэце не атрымала. Амаль на 6 гадоў адышла ад навуковай дзейнасці, займалася літаратурнапубліцыстычнай працай, супрацоўнічала ў газетах. У 1880 переехала ў Маскву, але здаваць магістэрскія экзамены ва універсітэт ёй не дазволілі. У 1881 К. зноў паехала ў Берлін, потым у Парыж, маючы намер атрымаць месца прафесара на вышэйшых жаночых курсах у Францыі. У 1883, атрымаўшы запрашэнне шведскага матэматыка Г.МітагЛефлера, выехала ў Швецыю, дзе на пасадзе прыватдацэнта Стакгольмскага універсітэта на працягу 8 гадоў прачытала 12 курсаў. Была членам рэдкалегіі шведскага журнала «Acta mathematica». У 1888 напісала працу «Задача аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомага пункта», за якую Парыжская акадэмія навук прысудзіла ёй прэмію. За другую працу на тую ж тэму ў наступным годе ёй была прысуджана прэмія Шведскай акадэміі навук. К. — аўтар аповесці «Нігілістка» (1884), драмы «Барацьба за шчасце» (1887, сумесна са шведскай пісьменніцай А.Ш.Лефлер), сямейнай хронікі «Успаміны дзяцінства» (1890), у якой апавядае пра жыццё ў 1860я гады, пра сваю сястру А.В.КорвійКрукоўскую, у далейшым удзельніцу Парыжскай камуны, пра Ф.М.Дастаеўскага.
Тв.\ Научные работы. М., 1948; Воспоминания детства; Нигилистка. М., 1960; Воспоминания и письма. М., 1961. Літ.: Леффлер А. Софья Ковалевская: Воспоминания: Пер. со швед. Спб, 1893; ПолубариноваКочина П.Я. С.В.Ковалевская: Её жизнь и деятельность. М., 1955; Памяти С.В.Ковалевской: Сб. ст. М., 1951. КАВАЛЕЎСКІ Аляксандр Ануфрыевіч [7(19). 11.1840— 9(22).11.1901]
Біёлагнатураліст, эмбрыёлаг, педагог. Нарадзіўся ў в. Шусцянцы Дынабургскага пав. Віцебскай губ. Брат палеантолага У.А.Кавсглеўскага. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Потым вучыўся ў прыватным пансіёне, дзе ў выніку выдатнай падрыхтоўкі вывучыў некалькі замежных моў. Пазней бацька накіраваў яго вучыцца ў корпус Шляхо'ў зносін. Але, захапіўшыся прыродазнаўствам, К. перайшоў на падрыхтоўчае аддзяленне ПецярЬургскага універсітэта. У 1861, калі зза студэнцкіх хваляванняў універсітэт быў зачынены, К. паехаў у Гейдэльберг, дзе ва універсітэце слухаў лекцыі па хіміі i надрукаваў 2 навуковыя працы. Аде хімія не стала яго стыхіяй. Пазнаёміўшыся з вучэннем Ч.Дарвіна аб самаразвіцці арганічнага свету шляхам натуральнага адбору, К. стаў заолагам i паслядоўным прыхільнікам Дарвіна. У 1862 ён вярнуўся ў Пецярбург, каб здаць экзамены на званне кандыдата навук, i засяродзіў свае навуковыя інтарэсы на найменш вядомай галіне заалогіі — зародкавым развіцці беспазваночных. Тут ён распачаў выкананне самастойна намечанага плана навуковадаследчай работы, разлічанай на многія гады. Працаваў за мяжой, вывучаў марскую фауну Неапалітанскага заліва, вынікам чаго з'явілася вядомая яго праца «Гісторыя развіцця ланцэтніка» (1865), у якой ён прыйшоў да высновы, што ланцэтнік займае прамежкавае становішча паміж пазваночнымі i беспазваночнымі, i тым самым звязаў два вялікія раздзелы жывёльнага свету. Гэта адкрыццё з'явілася адным з новых доказаў эвалюцыі арганічнага свету. У 1865 за тэту працу ён атрымаў ступень магістра i мог бы заняць месца дацэнта ва універсітэце, але аддаў перавагу даследчыцканатуралістычнай дзейнасці. У 1867 К. абараніў доктарскую дысертацыю «Анатомія i гісторыя развіцця «Phoronis». Быў абраны прафесарам Казанскага (1867), Кіеўскага (1869), Новарасійскага (1874) універсітэтаў, у 1890 — членам Расійскай АН i прафесарам Пецярбургскага універсітэта. Але прафесарскія абавязкі не астудзілі яго даследчага захаплення. Ён даследаваў прэснаводную фауну воз. Кабан пад Казанню, ездзіў з навуковымі мэтамі ў дэльту Волгі i на Каспій, пабываў у Неапалі, на Сіцыліі, у Егіпце, Алжыры, Аравіі. Пасля вяртання з Аравіі друкаваў (з 1871) у «Мемуарах акадэміі навук» (Пецярбургскай) вынікі шматлікіх даследаванняў. 3 1874 жыў у Адэсе, выкладаў у Новарасійскім універсітэце. К. не быў бліскучым лектарам, але мог зацікавіць слухачоў зместам сваіх лекцый. Часта бываў са студэнтамі на экскурсіях i ў экспедыцыях, на Севастопальскай i Салавецкай біялагічных станцыях. У Адэсе ён з'яўляўся папячыцелем гарадскіх школ, быў дырэктарам Севастопальскай біялагічнай станцыі, старшынёй «Таварыства выпрабавальнікаў» (у Адэсе i Пецярбургу). Калі ў канцы мінулага стагоддзя ў Бесарабію была занесена філаксера — няшчасце вінаградарства, ён многа зрабіў для прапаганды барацьбы з ёю. Выязджаў у Францыю, каб вывучыць там вопыт барацьбы з філаксерай i перанесці яго да сябе на радзіму. Аўтар больш як 80 навуковых прац. Тв.: Избранные работы. М., 1951.
Літ.: Догель В.А. А.О.Ковалевский (1840—1901). М.; Л., 1945; Мечников И.И. А.О.Ковалевский // Страницы воспоминаний. М., 1946.
КАВАЛЕЎСКІ Восіп Міхайлавіч (1800—78)
Філолаг, манголазнавец. Нарадзіўся ў Гродне. Навучаўся ў Гродзенскай гімназіі i на гісторыкафілалагічным факультэце Віленскага універсітэта. У 1824 накіраваны ў Казанскі універсітэт для вывучэння мусульманскіх моў (арабскай, персідскай i татарскай). У той час там была створана кафедра мангольскай мовы, для якой не было спецыялістаў нават за мяжой. Было вырашана знайсці сваіх вучоных, якія б вывучылі гэту мову. Выбар выпаў на К. i А.В.Папова, якіх у 1827 накіравалі ў Іркуцк для заняткаў па авалоданні i ўдасканаленні ведання мангольскай мовы. К. падарожнічаў па Бураціі, a ў 1830 яго прыкамандзіравалі да духоўнай місіі, якая накіроўвалася ў Пекін. Там К. прабыў некалькі месяцаў. Пасля вяртання ў Казань ён прызначаны ад'юнктам, а потым ардынарным прафесарам мангольскай мовы ва універсітэце. У сувязі з поўнай адсутнасцю вучэбных дапаможнікаў К. ў 1835 склаў «Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы», у 1836—37 — «Мангольскую хрэстаматыю», у 1844— 49 — «Манголарускафранцузскі слоўнік». За апошнюю капітальную працу яму прысуджана Дзямідаўская прэмія. Апрача пазначаных прац К. надрукаваў у перыядычных выданнях шэраг артыкулаў на філалагічныя тэмы, пераклаў на польскую мову творы «Аб высокім» Лонгіна i «Метамарфозы» Авідзія. 3 1845 працаваў дырэктарам 2й гімназіі i вучылішчаў Казанскай губ. У 1856—60 рэктар Казанскага унта. У 1862 пераведзены ардынарным прафесарам i дэканам гісторыкафілалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта. Памёр у Варшаве. КАВАЛЕЎСКІ Уладзімір Ануфрыевіч [2(14).8.1842 — 28.4.1883]
Прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі. Нарадзіўся ў в. Шусцянцы Дынабургскага пав. Віцебскай вол. Брат А.А.Кавалеўскага. Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства, дзе рыхтавалі вышэйшых адміністрацыйных чыноўнікаў дзяржавы. Яшчэ калі быў прававедам, сышоўся з пецярбургскімі студэнтамі, а праз ix з радыкальнымі рэвалюцыйнымі гурткамі. Накіраваўшыся за мяжу на лячэнне, К. асталяваўся ў Лондане, дзе пазнаёміўся з А.І.Герцэнам, даваў урокі яго малодшай дачцэ. На пачатку лонданскага жыцця К. працягваў яшчэ займацца юрыдычнай навукай, але хутка захапіўся вызваленчым рухам. У пачатку 1863 разам з польскім рэвалюцыянерам П.І.Якабі ён паехаў у Польшчу i прыняў удзел у паўстанні. Рэвалюцыйная дзейнасць К., аднак, не дайшла да ведама расійскіх улад i не пацягнула за сабой адмоўных вынікаў для яго. Пераехаўшы ў 1863 у Пецярбург, К. ўзяўся за пераклады i сам уцягнуўся ў выдавецкую дзейнасць. За 2—3 гады ён выпусціў шмат твораў заходнееўрапейскіх вучоных (Брэма, Фохта i інш.) па фізіялогіі, анатоміі, фізіцы, хіміі, заалогіі. Але К. не парваў канчаткова з вызваленчым рухам. У сярэдзіне 1860х гадоў ён зноў накіраваўся ў Заходнюю Еўропу, каб прыняць удзел у вызваленчым паходзе Гарыбальдзі, увесь час знаходзіўся сярод блізкіх памочнікаў кіраўніка паходу, пасылаў карэспандэнцыі ў газету «Петербургские ведомости» пра ход ваенных аперацый. У 1867 узяў фіктыўны шлюб з дачкой генерала КарвінКрукоўскага Соф'яй Васілеўнай — у будучым знакамітым матэматыкам С.Ъ.Кавалеускай. Мэтай гэтага шлюбу было вызваленне дзяўчыны зпад бацькоўскай улады i магчымасць атрымаць ёй адукацыю за мяжой. 3 цягам часу фіктыўны шлюб ператварыўся ў сапраўдны. Вясной 1869 К. разам з С.Кавалеўскай паехаў за мяжу, дзе пражыў 5 гадоў. Яны спыніліся ў Гейдэльбергу: там быў адзіны ў Германіі універсітэт, у якім маглі вучыцца жанчыны. Энтузіязм жонкі станоўча паўплываў на К., i ён стаў сур'ёзна займацца прыродазнаўствам, спачатку геалогіяй, а потым палеанталогіяй. За кароткі час з дылетанта, які быў зусім не падрыхтаваны да навуковай дзейнасці, ён стаў не толькі вялікім вучоным, але i наватарам у палеанталогіі, з імем якога звязана новая эпоха ў яе гісторыі. У 1872 у Іенскім універсітэце абараніў дысертацыю аб палеанталагічнай гісторыі коней. У 1873 вярнуўся ў Пецярбург, абараніў магістарскую дысертацыю аб анхітэрыі (конь міяцэнавай эпохі; 1875). У 1880 выбраны дацэнтам, a ў 1881 — прафесарам Маскоўскага універсітэта, дзе чытаў лекцыі. У гэты час адно з прамысловых таварыстаў, з якім ён быў звязаны, накіравала яго ў Амерыку. Там ён сустрэўся з буйнейшым палеантолагам Э.Д.Копам. Атрымаўшы тэлеграму аб судовым працэсе супраць прамысловага таварыства, дырэктарам якога ён быў раней, К. вярнуўся ў Маскву i, не дачакаўшыся суда, у ноч на 28.4.1883 скончыў жыццё самагубствам. С.В.Кавалеўская пазней дабілася поўнай рэабілітацыі мужа. К. працаваў над выкапнёвымі капытнымі, i шэраг яго манаграфій прысвечаны ix сямейству. Яго працы аб гістарычным развіцці капытных жывёл паслужылі асновай новай навукі — эвалюцыйнай палеанталогіі. К. даказаў, што марфалагічныя пераўтварэнні залежаць ад развіцця пэўных функцый, а развіццё функцый ён звязваў ca зме намі ўмоў існавання. Развіццё капытных з высокаразвітымі зубамі i рэдукаваным шкілетам ён звязаў з развіццём злакаў i інш. пакрытанасенных раслін у сярэдзіне кайназойскай эры. Першы з палеантолагаў шырока выкарыстаў эвалюцыйнае вучэнне для вырашэння праблем філагенезу пазваночных жывёл. Даследаванні К. прысвеча ны юрскаму, мелавому перыядам i кайназою. Ён стварыў першыя палеаграфічныя карты зоагеаграфічных правінцый позняй юры i ранняга мелу. На думку К., продкаў кайназойскіх млекакормячых трэба шукаць у кантынентальных мелавых адкладах. Аўтар прац «Некалькі слоў пра межы паміж юрскаю i мелавою фармацыямі i аб той ролі, якую могуць адыгрываць юрскія адклады Расіі ў вырашэнні гэтага пытання» (1874), «Астэалогія двух выкапнёвых відаў з групы капытных» (1875) i інш. Пераклаў шэраг прац Ч.Дарвіна, Т.Гекслі, Ч.Лаеля. К. валодаў вялікім навуковым кругаглядам i мог шляхам уцажлівага вывучэння астэалагічных асаблівасцей выходзіць на шырокія генеалагічныя абагульненні.
Тв.:Собрание научных трудов. Т. 1—2. М., 1950—56. Літ.: Б ори сяк А.А. В.О.Ковалевский. Его жизнь и научные труды. Л., 1928; Давиташвили Л.Ш. В.О.Ковалевский. М.; Д., 1946. КАГАНЕЦ Карусь [К. К., Б у д з i м i р, К.Ш а ш а л ь; сапр. Кастравіцкі Казімір Рафаіл Карлавіч; 29.1(10.2) 1868—20.5.1918]
Празаік, паэт, драматург, мастак, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г. Табольск. Паходзіў
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 388; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.42.34 (0.016 с.) |