Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

ВАШЧАНКА Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)

Поиск

Беларускі кнігавыдавец, друкар, гра­вёр. Паходзіў са старажытнага магілёўскага мяшчанскага роду. Яго бацька Ярмола Амяльянавіч быў радцам магілёўскага магістрата, гандляваў бабровым i інш. футрам з Масквой i інш. гарадамі. Купецкімі справамі займаўся i В., член магістрата, які збіраў падаткі з гараджан, суправаджаў абозы ў Варшаву з «квотай свентаянскай». Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі i вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). У канцы 17 ст. В. наладзіў сувязі з Магілёўскім Богаяўленскім брацтвам, якое пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) атрымала магчымасць узнавіць сваю друкарскую дзейнасць. Паводле прывілея караля i вялікага князя літоўскага Яна Сабескага (1676), брацтву дазвалялася заснаваць у «эканамічным горадзе» Магілёве друкарню для «вольнага» выдання кніг на польскай i «рускай» (беларускай, царкоўнаславянскай) мовах. На сродкі старэйшага i малодшага брацтваў друкарня была падрыхтавана да працы i часова перададзена пад кіраванне «шляхетнаму пану», радцу В. Ён перавёз друкарню ў свой дом i з 1690 перастаў плаціць за арэнду. Калі быў паслом ад Магілёва на каранацыі Аўгуста II (1698), атрымаў каралеўскі прывілей на друкарню. Пачалася доўгая цяжба з брацтвам. 10.12.1701 брацтва дамаглося новага прывілея на друкарню, у якім была засведчана юрыдычная неправамоцнасць іншых актаў. За процідзеянне брацтву ў яго друкарскай дзейнасці згаданы прывілей прадугледжваў значны штраф. Відаць, i пазней В. парушаў фінансавыя правы брацтваў, нягледзячы на тое, што ў справу ўмешваўся мітрапаліт. У снежні 1704 брацтва выклікала В. на новы судовы працэс, абвінаваціўшы яго ў прысваенні прывілея

брацтва i парушэнні ягоных фінансавых інтарэсаў за апошнія 14 гадоў. Старасты старэйшага i малодшага брацтваў прасілі зачыніць друкарню. Асабліва ix непакоілі звесткі пра тое, што В. вырашыў распачаць новыя выданні: «Так как сейчас на погибель церковную решил друковать книг на несколько тысяч злотых, изза чего сам обогащается, а церковь божия изза недобора провенту значительно не­сет потери». У апошнія гадыжыцця ён быў адхілены ад кіраўніцтва друкарскімі справамі. Заняпад дзейнасці друкарні пасля смерці В. сведчыць пра тое, што ў значнай ступені яна працавала дзякуючы яго нястомнай энергіі i сродкам. Захавалася 16 выданняў, надрукаваных В. у 1693—1704. На тытульных лістах 4 кніг ёсць адзнакі «з друкарні Максима Вошчанки»: «Диоптра, или Зерцало живота во мире сем человеческаго» (1698; твор амаль поўнасцю ўзнаўляе папярэдняе куцеінскае выданне); «Небо новое з новыми звезда­ми сотворенное» (1699; побач з палемічнымі тэкстамі ўключала апокрыфы, легенды, фальклорныя сюжэты); «Перло многоценное» (1699); «Ирмолой, или Осмогласник» (1700). Разам з літургічнай i вучэбнай літаратурай В. друкаваў павучальныя творы рэктара Кіеўскага брацтва, украінскага пісьменніка Іаанікія Галятоўскага, чарнігаўскага архімандрыта i прапаведніка Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага. Мяркуючы па прадмове, выданне Стаўравецкага прызначалася прапаведнікам, шкалярам i студэнтам, якія «могут себе с той книги святой выбирать верши себе на потребу и творити з них орации розмаитые», а таксама ўсім іншым для богаўгоднага чытання i настаўлення. На большасці магілёўскіх выданняў канца 17 — пач. 18 ст. былі адзнакі: «в богоспасаемом граде Могилёве* в друкарни братства Богоявления господа Бога нашего Исуса Христа тщанием Максима Вошчан­ки» ці «...стараням и коштом Максима Вощанки». Верагодна, канфлікт з брацтвам вымусіў В. выпусціць адно выдан­не з фальшывымі выхаднымі звесткамі: «Кірыл Транквіліён Стаўравецкі. Евангелле вучыцельнае. 3 друку на свет ново выдана. За позволенем стар­ших в маетности ей милости княгине Вишневецкой Михайловой в Рохманове от Създания миру 7128, а от въплощения господня 1619». Фактычна, як устанавіў С.Маслаў, гэты збор пропаведзяў на царкоўныя святы надрукаваны ў Магілёве ў друкарні В. каля 1697.

Выданні В. ўпрыгожаны разнастайнымі застаўкамі, арнаментам, ініцыяламі, канцоўкамі; выкарыстоўваўся друк у 2 фарбы; пераважалі малыя, нават мініяцюрныя фарматы кніг (у 4°, 8°, 12°, 16, 24°). Толькі 3 выданні выйшлі фарматам ў 2°: «Евангелле ву­чыцельнае» (1697), «Жыціі святых» (каля 1697) i асноўны твор Дзмітрыя Растоўскага, надрукаваны па благаславенні мсціслаўскага, аршанскага, магілёўскага епіскапа Серафіёна Палхоўскага. Як гравёр В. працаваў пераважна ў тэхніцы медзярыту. На думку В.Шматава, з гэтай тэхнікай В. пазнаёміўся ў Віленскай акадэмічнай друкарні. У адным толькі выданні «Акафісты i каноны» (1693) змешчаны 3 ілюстрацыіксілаграфіі (адбіткі) i 42 металагравюры. Болыпасць гравюр па медзі пазначаны ініцыяламі або подпісам: «M.W.», «Seulp M.W.», «Maximus Woszczunka Inwen et Seulp».

Гравюры, што ілюструюць евангельскія тэмы, выкананы ў стылі барока, маюць відавочную сувязь з нацыянальнымі жывапіснымі i іканапіснымі традыцыямі. Найбольш раннія з магілёўскіх медзярытаў В. датуюцца канцом 1670 — пач. 1680х гадоў. У гэты ж перыяд сваёй дзейнасці ён актыўна супрацоўнічаў ca Слуцкай друкарняй, якую ўзначальваў Казімір Клакоцкі. В. выканаў заказ на афармленне кнігі сакратара англійскага пасла ў Турцыі Поля Рыкота, які пакінуў адно з най­больш дакладных, цікавых i разнастайных апісанняў Атаманскай Порты 2й паловы 17 ст. Медзярыты для «Манархіі Турэцкай, напісанай Рыко» (Слуцк, 1678) В. выконваў у Магілёве. У сукупнасці гэтыя ілюстрацыі ствараюць арыгінальны цыкл розных груп турэцкага насельніцтва. Усе яны выкананы на асобных аркушах (19 ілюстрацый), вызначаюцца дакладнай кампазіцыяй, пластычнасцю форм, маляўнічасцю. Многія гравюры В. (магілёўскіх цыклаў) выкарыстоўваліся ў брацкіх магілёўскіх выданнях да канца 1820х гадоў. В. — заснавальнік магілёўскай школы гравіравання, якая ў значнай ступені абапіралася на мясцовыя традыцыі выяўленчага мастацтва i «артыстычнага» рамяства. 3 ім супрацоўнічалі яго сын Васіль, Фёдар Ангілейка i інш. майстрыксілографы. Упершыню ў беларускім кнігадрукаванні гравёры пачалі сістэматычна падпісвацца пад сваімі творамі, змяніўся знешні выгляд кнігі, тэхніка i стыль афармлення.

 

Літ.: Жудро Ф.А. Богоявленский братский монастырь в г.Могилёве. Моги­лёв, 1899; Маслов С. К истории запад­норусских типографий XVII века // Тр. XIV Археол. съезда в Чернигове 1909 г. М., 1911; Кацер М.С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского пе­риода: Очерки. Мн., 1969; П а р э ц к i Я., Прэнская Ю. Слуцкія гравюры Максіма Вошчанкі // Беларусь. 1969. №6; Ш м а т a ў В.Ф. Беларуская кніжная гра­вюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984; Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986. С. 127—133. Г.Я.Галенчанка.


ВІШАВАТЫ Андрэй (26.11.1608 — 29.7.1678)

 

Рэлігійны мысліцель i філосаф, адзін з вядучых дзеячаў беларускага, украінскага i польскага сацыніянства. Нарадзіўся ў маёнтку Філіпава Трокскага ваяв, ў шляхецкай сям'і. Бацька Станіслаў паходзіў з Падляшша, маці Агнешка — адзіная дачка Ф.Соцына i шляхцянкі са знатнага роду Марштынаў. У 1619—30 вучыўся ў вядомай Ракаўскай акадэміі (школа ў Сандамірскім ваяв.), рэктарамі i выкладчыкамі якой былі сацыніянскія тэолагі Я.Крэль, М.Руар i інш. Скончыўшы вучобу, В. працаваў хатнім настаўнікам у доме люблінскага ваяводы П.Тарлы. У 1631, атрымаўшы спецыяльную стыпендыю, разам з іншымі здольнымі выпускнікамі Ракаўскай акадэміі выехаў за мяжу, каб прадоўжыць адукацыю. У Гамбургу сустракаўся з Г.Гроцыем i вёў з ім рэлігійнафіласофскія размовы. Некалькі гадоў вывучаў вольныя навукі i тэалогію ў Лейдэнскім універсітэце. Пасля заканчэння універсітэта наведаў Амстэрдам, у 1637 быў у Англіі, потым у Парыжы, дзе сябраваў з французскімі вучонымі i філосафамі Гасендзі i Мерсенам, наведваў лекцыі, удзельнічаў у навуковарэлігійных дыскусіях. У 1640—42 ра­зам ca сваім вучнем кальвіністам А.Сухадольскім падарожнічаў па Гер­мана, Галандыі, Францыі. Вярнуўшыся на радзіму, займаў пасаду міністра

(прапаведніка) сацыніянскага збору ў маёнтку Шэршні Кіеўскага ваяв., прапаведаваў у зборах на Валыні (у Галічанах, Іваніцах, Кіселіне). Пасля забароны Люблінскім трыбуналам сацыніянскіх збораў i школ В. ў 1648 пасяліўся з сям'ёй у Седлішчы. У час ваенных дзеянняў казацкіх войск Б.Хмяльніцкага супраць Рэчы Паспалітай, вайны з Расіяй i ІІІвецыяй, сялянскіх бунтаў i паўстанняў В., ратуючы жыццё сваёй сям'і, пераязджаў з месца на месца, страціў маёмасць, у т.л. бібліятэку. У 1655—57 ён жыў у Кракаве i працаваў над каментарыямі да Свяшчэннага пісання. Пасля прыняцця Варшаўскім соймам пастановы пра выгнанне сацыніян з Рэчы Паспалітай заставацца на радзіме стала небяспечна. У сакавіку 1660 ён удзельнічаў у дыспуце яго аднадумцаў з езуітам М.Ціхоўскім i інш. па пытаннях інтэрпрэтацыі Свяшчэннага пісання i Боскай Тройцы. Гэты дыспут апісаў А.Вянгерскі ў сваёй кнізе «Рэфармаваная Славонія». Пасля дыспуту адзін з езуітаў сказаў: «Калі б з пекла з'явіўся д'ябал, ён бы не змог больш цвёрда i ўмела абараняць сваю веру, чым Вішаваты». Кашталян, які прысутнічаў на дыспуце, прапанаваў В. прыняць каталіцызм i застацца на радзіме i нават хацеў падарыць яму фальварак Гродзек, але той адказаў, што лічыць за лепшае «страціць маё­масць i грамадзянскі гонар, чым чыстае сумленне».

У 1660 В. разам з сям'ёй перабраўся ў Сілезію, потым у Венгрыю, Германію, у 1666 — у Амстэрдам. Галоўнай рысай рэлігійнаінтэлектуальнага

жыцця гэтага горада была талерантнасць, што абумовіла наяўнасць тут людзей розных веравызнанняў, філасофскіх поглядаў, шматлікіх канфесійных плыняў i сектаў. Менавіта тут знайшлі прытулак многія сацыніяне з Вялікага княства Літоўскага i Польшчы. А/пошнія 12 гадоў жыцця, якія В. правёў у Амстэрдаме, былі найбольш плённыя ў яго творчасці. Тут напісаны асноўныя рэлігійнафіласофскія тво­ры. Ён падрыхтаваў i на працягу 1665—69 выдаў на лацінскай мове фундаментальную серыю твораў многіх сваіх аднаверцаў пад назвай «Бібліятэка Польскіх Братоў» («ВіЫіоШеса Fratrum Роіопогшп»), якая стала шыро­ка вядомая ў Заходняй Еўропе. Каля 1677 В.напісаў свой галоўны твор «Аб рэлігіі, згоднай з розумам» («Ргеіідіо rationalis...», выдадзены ў 1685 пасля смерці аўтара). В. — аўтар шэрага прац па праблемах этыкі, логікі i філасофіі, з якіх захаваліся толькі асобныя. Перад смерцю ён раіў сваім сынам: «Трымайцеся ў жыцці, як i я, праўды i дабра».

Як мысліцель В. — прадаўжальнік рацыяналістычных рэлігійнафіласофскіх традыцый ранняга польскага i беларускалітоўскага антытрынітарызму, галоўным чынам С.Буднага, а таксама свайго дзеда Соцына. На яго тэалагічныя i філасофскія погляды паўплывалі найбуйнейшыя філосафы i вучоныя, у т.л. Галілей, Дэкарт, Гасендзі, Спіноза, Кеплер i інш., творы якіх ён уважліва вывучаў. Рэлігійнафіласофская дактрына беларускіх, літоўскіх i польскіх радыкальных рэфарматараў (антытрынітарыяў, або арыян, якія ў канцы 16 ст. атрымалі назву сацыніян) была рацыяналістычнагуманістычнай рэакцыяй на тэалагічнае вучэнне пануючай у той час каталіцкай царквы i сярэдневяковай схаластыкі. Яна была скіравана супраць традыцый i царкоўнага аўтарытэту, даючы індывіду права самастойна вырашаць рэлігійнафіласофскія i маральнаэтычныя праблемы. На ix думку, змест i сутнасць тэалагічнарэлігійных паняццяў павінны быць простыя, згодныя з розумам i тэкстамі Свяшчэннага пісання. Аднак i Свяшчэннае пісанне В. лічыў толькі нормай веры, згодна з якой індывідуальны розум можа мець сваё меркаванне, як у юрыспрудэнцыі, дзе нор­ма права інтэрпрэтуецца суддзёй. У хрысціянскай супольнасці звычайна спасылаюцца на тры аўтарытэты, якія выносяць свой вырак ісціннасці Свяш­чэннага пісання: папы або царкоўнага сабора (праваслаўныя, католікі), Св. Духа (містыкі) i нармальнага, непашкоджанага розуму чалавека. В., як i ў свой час С.Будны, прыходзіць да высновы, што розум у стане аддзяліць рэлігійную ісціну ад памылковага погляду. Але ж ён мае свае межы, i таму боскае Адкрыццё, або Свяшчэннае пісанне, патрэбна для пазнання чалавекам таямніц веры, якія хоць i перавышаюць розум, але не супярэчаць яму.

У рэшце рэшт розум здольны дайсці да галоўных рэлігійных ісцін уласнымі сіламі, кіруючыся натуральнымі сродкамі. Каб гэта адбылося, ён павінен быць вызвалены ад афектаў i забабонаў. Паводле В., аб'ект веры ёсць ісціна пра боскія рэчы, адкрытыя праз Бога ў Свяшчэнным пісанні. Хто не прымае ісціны Адкрыцця, таго можна пераканаць толькі лагічнымі, разумовымі аргументамі. Чалавечы розум — гэта натуральны інструмент, дадзены Богам для пазнання праўды i адрознення яе ад фалыпу. Ён з'яўляецца інтэлектуальным святлом, унутраным вокам, таму абсурдным будзе прымаць за праўду тое, што супярэчыць розуму. Такім чынам, працэс веры В. параўноўваў са звычайнай інтэлектуальнай дзейнасцю. Што датычыць звышнатуральных таямніц, то ix праўдзівасць грунтуецца на наступных лагічных перадумовах: усё, што сказаў Бог, ёсць праўда; што змяшчаецца ў Свяшчэнным пісанні, сказаў Бог. Як філосаф В. прыходзіць да высновы, што розум можа дайсці да метафізічных ісцін i без дапамогі Адк­рыцця. Але як хрысціянін ён лічыць, што ў справах веры Свяшчэннае пісанне неабходнае i патрэбнае. Пад уплывам Дэкарта В. пастуліруе, што ісціна ёсць тое, што мае рысы відавочнасці — выразнасць i зразумеласць (яснасць). Гэтымі рысамі валодаюць пэўныя ідэі i паняцці, якія маюць аксіяматычны характер i агульныя для ўсіх людзей. Менавіта яны адыгрываюць ролю крытэрыяў ісціны (праўды). Пад уплывам рацыяналізму 17 ст. В. паступова пераходзіць з тэалагічных на філасофскія пазіцыі, прызнаючы, што паза Свяшчэнным пісаннем i незалежна ад яго чалавечы розум здоль­ны да пазнання праўды i што гэта праўда, або ісціна, грунтуецца на падставах, уласцівых самому розуму. Па сутнасці гэта было абгрунтаванне незалежнасці філасофскага i наогул навуковага мыслення. У духу картэзіянскай філасофіі В. зрабіў спробу выкласці некаторыя лагічныя, метафізічныя i натуралістычныя аксіёмы розуму (тройчы адзін — тры, тры плюс адзін — чатыры, цэлае заўсёды большае за частку, душа без цела не з'яўляецца чалавекам i т.д.), на што звярнуў увагу П.Бейль. 3 поглядамі В.наконт Святой Троицы палемізаваў Г.Лейбніц. 3 рацыяналістычных пазі

цый В. вырашаў пытанні. даверу да індывідуальнага розуму, памылак у пазнанні, адносін філасофіі да рэлігіі i інш. Аспрэчваючы думкі сваіх апанентаў, В. сцвярджаў: адны лічаць, што магчымасці чалавечага пазнання абцяжараны першародным грахом, другія — што абмежаваны боскай воляй, трэція — што чалавечы розум схільны да памылак. Тым не менш, мяркуе В., усе яны здольныя пазнаць аб'ектыўную ісціну, пра што сведчаць поспехі навукі — матэматыкі, фізікі, астраноміі i інш. Пры вырашэнні той ці іншай праблемы перш чым зрабіць выснову, неабходна грунтоўна i дакладна ўзважваць усе аргументы «за» i «супраць». Гэта тычыцца не толькі навуковафіласофскіх, але i рэлігійнатэалагічных пытанняў. Таямніцы веры могуць перавышаць здольнасці чалаве­чага розуму, але яны яму не супярэчаць. «Так, — піша В., — вечнасць Бо­га або стварэнне з нічога (неіснаванне пачатку) ёсць таямніца, паколькі некаторыя мяркуюць, што інтэлект не здольны гэтага зразумець. Аднак ро­зум даказвае, што гэта не толькі магчыма, але i неабходна як першапрычына. Тое, што Бог стварыў неба, зямлю, зоркі i да т.п., — гэта праўда, недаступная чалавечаму розуму, аднак якая не супярэчыць яму, асабліва, калі мы лічым, што Бог стварыў Сусвет не з нічога, а з неўпарадкаванай матэры i». Рацы яналі сты чна натуралі стыч ны характер несла інтэрпрэтацыя сацыніянамі, i ў прыватнасці В., прабле­мы цудаў. I ў гэтым пытанні яны ішлі па слядах С.Буднага i па шляху Б.Спінозы, імкнучыся надаць біблейскім цудам натуралістычныя рысы. Так, В. наступным чынам тлумачыць евангельскі эпізод, калі раптоўна знікла сонца, каб супакоіць распятага на крыжы Хрыста: «Гэта магло адбыцца таму, што або сонца закрылася хмарамі, або з прычыны выпарэнняў, якія некаторыя матэматыкі называюць сонечнымі плямамі». Такая пазіцыя не была выпадковай, а сведчыла пра тое, што В. набліжаўся да вытлумачэння навакольнага свету ў духу сучаснай яму новай філасофіі i прыродазнаўства. У лістах да свайго калегі С.Любянецкагамалодшага ў 1665—66 ён сцвярджаў, што філасофія Арыстоцеля мала дапамагае тым, «хто дамагаецца пазнаць натуральныя рэчы на падставе даследавання саміх гэтых рэчаў i сузірання развіцця Вялікай кнігі Прыроды». Натуральныя з'явы, лічыў В., трэба інтэрпрэтаваць толькі пры дапамозе натуральных прычын. У прыватнасці, ён адхіляў думку тых вучоных, якія лічылі нябесныя каметы з'явай звышнатуральнай, а рух ix тлумачылі дзеяннем вышэйшых сіл (анёльскіх духаў). Падставай прыроды, паводле меркавання В., з'яўляецца яе ўнутраны рух, а не якіянебудзь вонкавыя, знешнія прычыны. Не адмаў

ляючы аўтарытэту Свяшчэннага пісання, В. тым не менш лічыў, што ўсе таямніцы Адкрыцця, якія не адпавядаюць патрабаванням выразнасці i яснасці, г.зн. асноўным прынцыпам рацыянальнага мыслення, павінны быць адкінуты. Менавіта гэтыя падставы ро­зуму з'яўляюцца для В. крытэрыямі ісціны. В. крытычна ставіўся да ўсіх, хто імкнуўся розум падпарадкаваць ве­ры. Ён быў перакананы, што сляпая вера не сапраўдная вера, a толькі легкавернасць i легкадумнасць, бо вера абапіраецца галоўным чынам на аўтарытэт, а веды — на прычыннавыніковыя сувязі. Нягледзячы на гэта, яны павінны не супярэчыць, a ўзаемна ўдакладняць адно другое. Так, існаванне Бога абгрунтоўваецца не толькі Бібліяй, але i аргументамі розуму. I звышнатуральнае (вера) i натуральнее (розум) святло паходзяць з адной крыніцы — ад Бога.

На думку В., ісцінная філасофія не можа супярэчыць вучэнню Хрыста. Калі антырацыяналісты спасылаюцца пры гэтым на словы паслання апостала Паўла да Каласянаў: «Глядзіце ж, как хто не захапіў вас філасофіяй», яны не ўлічваюць, што апостал яшчэ дадае «пустымі спакусамі», пад чым ён разумеў не праўдзівую філасофію, а псеўдафіласофію, сафістыку, якая сапраўды не адпавядае вучэнню Хрыста. Пад псеўдафіласофіяй В. разумеў галоўным чынам схаластыку. Філасофія ж не толькі не перашкаджае, але i да­памагае пазнаваць тэалагічныя рэчы. Той, хто адукаваны, ведае логіку, матэматыку i інш. натуральныя навукі, здольны пазнаць таямніцы рэлігіі, недаступныя чалавеку неадукаванаму.

Глыбокае пазнанне боскіх рэчаў немагчыма без ведання філасофіі. Больш таго, В. схіляўся да думкі, што чалавечы розум незалежна ад боскага Адкрыцця прыходзіць да некаторых метафізічных ісцін, якія маюць фундаментальнае значэнне ў справе пазнан­ня. Хоць Свяшчэннае пісанне змяшчае ў сабе галоўным чынам маральнаэтычныя прынцыпы, тым не менш яно, на думку В., з'яўляецца разам з розумам асноватворнай падставай поглядаў на свет i чалавека. Такім чынам, погляды В. сведчаць, што думка сацыніян непасрэдна наблізілася да філасофіі i навукі Новага часу.

 

Тв.: О religii zgodnej z z rozumem. Warszawa, 1960; Filozofia i mysi spoeczna XVII wieku. Cz. 1—2. Warszawa, 1979.

Лігп.: Подокшин CA. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; Яго ж. Философские взгляды социниан // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Я г о ж. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; С h m a j L Andzej Wiszowaty jako dziaіacz i myњliciel // Bracia Polscy. Ludzie. Idee. Wpіywy. Warszawa,

1957; Ogonowski Z. Socynianizm pol­ski. Warszawa, 1960; Яго ж. Socynianizm a Oњwiecenie. Warszawa, 1966.

С.А.Падокшын.


ВОЛЬСКІ Mi кола (1762—1803)

 

Мысліцель, гісторык, літаратар. Паходзіў са шляхецкай сям'і. Навучаўся ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага, дзе дзякуючы сваім станоўчым якасцям (добразычлівасці, добрай памяці i інш.), захапленню астраноміяй звярнуў на сябе ўвагу М.ПачобутаАдляніцкага стаў яго любімцам. Не адну ноч правялі яны ва універсітэцкай абсерваторыі, назіраючы за зорным небам. В. — аўтар вершаў, перакладаў i твораў па гісторыі. Яшчэ студэнтам ён апублікаваў свой першы твор «Mowa zowieraj№ca uwagi nad pierwiastekowemi dziejami swiata...» («Прадмова, якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю сусвету», Вільня, 1784). Пісаў вершыпанегірыкі, прысвечаныя Т.Масальскаму, А.Сапегу i інш., перакладаў з Юнга, Вергілія, Бамаршэ. Па рэкамендацыі Пачобута

І.Храптовіч запрасіў В. на работу бібліятэкарам сваёй бібліятэкі ў Шчорсах. Праз жаніцьбу з Красуцкай, якая была прыяцелькай «першай кракаўскай пані» І.Бранеўскай, i не без пратэкцыі Пачобута В. наблізіўся да каралеўскага двара i ў хуткім часе ўвайшоў у ласку да Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які надаў яму тытул камергера i прыцягваў да выканання розных даручэнняў ва ўрадавых камісіях, у прыватнасці да распрацоўкі мытных тарыфаў, цывільнага i крымінальнага кодэксаў. В. прымаў удзел у палітычнай барацьбе, пісаў публіцыстычныя творы, у якіх адстойваў праграму рэформ Рэчы Паспалітай, прапанаваную каралеўскім дваром. 3 Панятоўскім пасля яго адрачэння ад прастола ў 1795 накіраваўея ў Пецярбург i знаходзіўся пры былым каралі да яго смерці. Пакінуў у рукапісе ўспаміны пра апошнія дні караля. У канцы жыцця В. жыў у Беластоку, дзе i памёр.

Прысвячэнне «Прамовы...», з якім ён звяртаўся да сваіх калег па вучобе ў Галоўнай школе, В. пачынаў словамі: «Няма больш страшных для грамадзяніна свабоднага народа тыранаў, чым увядзенне ў зман i неасвечанасць». Па яго перакананні, нізкі ўзровень куль­туры i няведанне мінулага абарачаецца для народа вялікімі бедствамі. Гісторыю, лічыў ён, трэба вывучаць не дзеля забавы ці пашырэння сваіх ведаў, а каб надаць гэтай навуцы прыкладны характар, шырока выкарыстоўваць атрыманыя вынікі для ўдасканалення сацыяльнага жыцця. Гісторыя павінна накіроўваць свае намаганні на пазнан­не «чалавечай прыроды», высвятленне прычын шчасця або гора людзей, павелічэнне трываласці дзяржаў ці ix заняпаду, «адшуканне ісціны i выкарыстанне яе з карысцю». В. зрабіў спробу адказаць на пытанні пра пэўныя прычыны развіцця чалавечага грамадства i паходжанне дзяржавы. Ён лічыў найважнейшай задачай высветліць, у якой ступені са старажытных часоў рэлігія, земляробства, урад, гандаль, рамяство, мастацтва i навукі ўплывалі на ўдасканаленне чалавецтва. Ён надаваў вялікае значэнне ролі матэрыяльнай вытворчасці ў развіцці чалавецтва. В. настойваў на крытычных адносінах да кожнай гіпотэзы наконт старажытнай гісторыі, патрабаваў рашуча адкідаць здагадкі i зыходзіць з фактаў у пошуках праўды. У адпаведнасці з нату­ральным правам В. называў прычыны, якія ўплываюць на ход гісторыі чалавецтва: нязменную прыроду чалавека, акалічнасці, у якіх ён знаходзіўся, i лёс ці нечаканасці, ад якіх ён залежаў. Чалавек яму ўяўляўся не вынікам гістарычнага развіцця, а яго зыходным пунктам, чалавечую прыроду выкладаў абстрактна ад сацыяльнай структуры грамадства i пэўнага дзяржаўнага ладу. Акалічнасці, у якіх жыве чалавек, па­водле В., не аднолькавыя i не пастаянныя. Чалавек жыве ў розных прыродных умовах, набывае неабходныя прадукты ў працэсе працы, яго здольнасці не заўсёды выкарыстоўваюцца належным чынам, а некаторыя схільнасці

накіраваны на зло. Таму немагчыма, каб усе былі роўныя, багатыя i шчаслівыя. Лёс жа ў многім вызначаў i вызначае жыццё людзей i народаў. Паводле В., жыць асобна, без дапамогі іншых людзей чалавек не можа, таму людзі з самага пачатку жылі супольна. Нават у першапачатковым, прыродным стане людзі жылі гуртам. Яны аб'ядноўваліся для задавальнення элемен­тарных патрэб, сярод якіх першай бы­ла ежа. Толькі сыты чалавек мог займацца іншымі справамі. У сваім развіцці чалавецтва прайшло тры вялікія стадыі: паляванне, пастухоўства i земляробства. Пераход да земляробства В. тлумачыў павелічэннем колькасці насельніцтва, збядненнем прыродных паляўнічых i паша

вых угоддзяў, неабходнасцю аседлага жыцця. 3 павелічэннем колькасці вырабленых прадуктаў i рэчаў узнікла патрэба ў ix абмене, што дало пачатак гандлю. Гандаль памнажаў багацце, багацце нараджала новыя патрэбы, у т.л. тыя, што прыносяць уцехі. Маёмасная няроўнасць, рознасць інтарэсаў i варожасць выклікалі неабходнасць усталявання парадку i правоў. Так узнікла дзяржава. У «Прадмове...» В. на прыкладах Асірыі, Егіпта, Персіі i інш. («Што значаць законы там, дзе самадзержац гуляе лёсам i жыццём чалаве­ка?») асуджаў дэспатычныя рэжымы i войны. Выказаныя ім смелыя погляды ў час, калі ў Рэчы Паспалітай дасягнула вяршыні магнацкая алігархія, гучалі своечасова i садзейнічалі росту пра­грэсіўных тэндэнцый i грамадскай думкі Беларусі i Літвы.

 

Літ.: Бирало А.А. Философские про­блемы в науке эпохи просвещения в Бело­руссии и Литве. Мн., 1979. С. 109—118.

С.В.Кузьмін.


ВЫРВІЧ Кароль (1717—93)

Педагог, філосаф. Нарадзіўся ў Браслаўскім пав. ў беднай шляхецкай сям'і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у езуіцкіх калегіумах Пінска i Дынабурга. Пасля ўступлення ў ордэн езуітаў некаторы час выкладаў у пачатковых класах навучальных устаноў ордэна ў Вільні i Пінску. У 1746 скончыў Віленскую акадэмію. 3 1747 прафесар рыторыкі ў Крожскім, з 1749 прафесар рыторыкі, гісторыі i геаграфіі ў Навагрудскім езуіцкіх калегіумах. У 1751—57 выхавацель сына віленскага ваяводы Яна Гільзена. Жыў пры яго двары ў Дынабургу i Полацку, разам ca сваім выхаванцам быў у Францыі, Галандыі i Германіі, дзе вывучаў арганізацыю асветы. У 1757 прызначаны езуітамі прафесарам Варшаўскага Collegium Nobilium — узорнай на той час навучальнай установы, дзе вучыліся сыны магнатаў i багатай шляхты. Пазней В. стаў рэктарам гэтага калегіума, прымаў актыўны ўдзел у рэформе езуіцкіх навучальных устаноў, уваходзіў у бліжэйшае акружэнне караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аўтар двух падручнікаў па гісторыі на французскай мове: «Паходжанне сучасных дзяржаў i народаў» (Варшава, 1769) i «Кароткае сістэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісторыі» (т. 1—2, Варшава, 1766—71). У калектыўным творы «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаў» (Вар­шава, 1772) В. змясціў свой пераклад з французскай мовы на польскую некалькіх вытрымак з кнігі Ш.Мантэск'е «Пра дух законаў».

Як гісторык В. зазнаў уплыў фран­цузскай асветнай гісторыяграфіі, асабліва Ш.Мантэск'е i Вальтэра. Ён адмоўна ставіўся да традыцыйнага ра­зумения гісторыі як гісторыі палітычных падзей i войнаў; тлумачыў гісторыю народа як сукупнасць змен у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы; падкрэсліваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атрымаць веды, неабходныя для

накіраванай змены ладу сучасных дзяржаў.

Шырокую вядомасць В. атрымаў дзякуючы сваім падручнікам па геаграфіі, якія адыгралі важную ролю ў пашырэнні геаграфічных ведаў у Полынчы, Літве i на Беларусь У 1786 ён выдаў у Варшаве «Сучасную геаграфію» (у 1794 перавыдадзена ў Вільні), што паводле задумы павінна была скласці 1ы том усеагульнай мнагатомнай геаграфіі. У 1773* у Варшаве выйшаў другі падручнік «Усеагульная геаграфія», у якім быў вялікі самастойны раздзел «Аб палітыцы». Палітыку В. лічыў навукай, блізкай да геаграфіі, i выкладаў яе ў той меры, у якой яна ўваходзіла ў геаграфію. У гэтым раздзеле асвятляліся асновы прыродазнаўчага права, права народаў, цывільнага i царкоўнага правоў, апісаны дзяржаўны лад еўрапейскіх дзяржаў, ix рэлігіі, секты i інш. Усё гэта дазволіла выкарыстоўваць кнігу як падручнік палітычнай эканоміі.

Светапогляд В. супярэчлівы. У яго творах перакрыжаваліся традыцыйныя тэалагічныя i прагрэсіўныя асветніцкія тэндэнцыі: з аднаго боку, ён далучаўся да тэалагічных асноў навучання ордэна езуітаў; з другога — разумеў, што ва ўмовах пашырэння рацыяналістычнай філасофіі актыўнае адлюстраванне тэалагічнага тлумачэння з'яў прыроды i грамадскага жыцця можа прывесці да адваротных вынікаў. Таму ён аддаваў перавагу кампраміснай пазіцыі i вельмі часта проста замоўчваў прынцыповыя праблемы ў светапоглядзе.

Важнае месца ў яго працах займалі пытанні ролі эканомікі ў жыцці грамадства, а таксама эканамічнага развіцця Рэчы Паспалітай. Вялікае зна­чэнне ён надаваў гандлю, у якім бачыў галоўную крыніцу багацця краіны. На яго погляд, сродкам пашырэння ганд­лю з'яўляецца развіццё прамысловасці i земляробства; асуджаў вываз сыравіны за межы краіны i выступаў за стварэнне ўласных мануфактур па яе перапрацоўцы.

 

Літ.: Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 41—49.


ВЯЖБІЦКІ (В я р ж б i ц к i;

Wiezbicki) Казімір (1704—55)

 

Прафесар Віленскай акадэміі. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Вывучаў рьгторыку, філасофію, тэалогію ў Вільні, быў рэктарам вучылішча ў Жодзішках. У сваёй «Логіцы...», выдадзенай у 1738 у Вільні, крытыкаваў вучэнне памяркоўных рэалістаў пра рэальнасць універсалій i іманентнасць ix рэчам пачуццёвага свету. Адхіляючы пункт погляду крайніх наміналістаў, якія ператваралі універсаліі ў простыя знакі, фікцыі, В. сцвярджаў, што універсаліі ўзнікаюць у розуме ў выніку абстрагавання падобных рысаў рэальна існуючых асобных рэчаў. У тэорыі пазнання В. падзяляе многія палажэнні вучэння Дунса Скота. У яго выразна выступае эмпірычная i сенсуалістычная тэндэнцыі. Пачаткам пазнання В. лічыў дзейнасць органаў пачуццяў. У адрозненне ад тамістаў, якія з недаверам ставіліся да паказанняў органаў пачуццяў, ён сцвярджаў, што пачуццямі можна пазнаваць рэчы навакольнага свету. Калі б было інакш, то, па­водле яго слоў, розум апынуўся б не ў стане штонебудзь сказаць пра рэчы. Розум, які валодае дзейнай сілай, пераўтварае пачуццёвыя вобразы ў пазнанне. В. прызнаў за аксіёму вядомую формулу сенсуалізму: «Няма нічога ў розуме, чаго раней не было б у пачуццях».

 

Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 35—36.

 

ГАЛОЎКА (Нoіуwka) Казімір (1718 — пасля 1773)

 

Педагог i выдавец, прадстаўнік свецкага кірунку ў гістарычнай i геаграфічнай навуцы Беларусі i Літвы. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудку i Гродне. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі выкладаў у езуіцкіх навучальных установах Вар­шавы, Вільні, Пінска. Аўтар падручніка па геаграфіі, кніг «Геаграфія Польшчы» (1744), «Геаграфічныя кар­ты Галіі, Германіі, Польшчы i Вялікага княства Літоўскага» (1750) i інш. Па­чынаючы з 1747 на працягу 8 гадоў выдаваў з асветніцкай мэтай «Пстарычныя 'календары». Быў прыхільнікам парламенцкай формы праўлення. У 1753 апублікаваў кнігу «Сеймуючая Еўропа», у якой параўноўваў еўрапейскі i польскі парламентарызм. У прадмове да гэтай кнігі ён адзначыў, што параўноўвае формы праўлення розных краін Еўропы з мэтаю палітычнай асветы моладзі. Ён таксама падрабязна апісаў структуру i правілы дзейнасці сойма Рэчы Паспалітай, дзяржаўны лад якой у той час знаходзіўся у стане поўнага развалу.

 

Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVJII в. Мн., 1971. С. 115—116.


ГАЛЯНСКІ Піліп Нерыуш (1753—1824)

 

Тэарэтык літаратуры, педагог, перакладчык. Нарадзіўся ў Кракаўскім ваяв. Скончыў піярскі калегіум, пасля працаваў выкладчыкам піярскіх школ у Польшчы, Літве i на Беларусі (1783—87). У 1787 віцэпрафесар, з 1792 прафесар рыторыкі i паэтыкі Галоўнай Літоўскай школы (з 1803 Віленскага універсітэта). Вітаў прагрэсіўныя рэформы ў Рэчы Паспалітай 1791, апублікаваў сваю прамову перад прыняццем прысягі вайсковымі карпусамі ў Вільні... на вернасць Канстытуцыі 1791. У 1803—12 быў прафесарам тэалогіі i царкоўнага красамоўства, дэканам факультэта вольных навук i мастацтваў (1817—19) гэтага універсітэта, цэнзарам, касцельным прапаведнікам, інспектарам школ Віленскай навучальнай акругі. За даследаванне «Пра красамоўства i паэзію» (Вільня, 1786, перавыд. ў 1788 i 1808) узнагароджаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім залатым медалём. Паводле светапогляду Г. — прадстаўнік асветніцкай плыні, падтрымліваў школь­ную рэформу, якую праводзіла Адукацыйная камісія, удзельнічаў у рабоцё Варшаўскага таварыства прыхільнікаў навукі. Перакладаў «Паралельныя жыццеапісанні» Плутарха (т. 1—4, 1801—05, пад назвай «Жыццё вялікіх людзей», перавыд. ў 1921). Аўтар публіцыстычных i дыдактычных нарысаў «Кітайская літаратура для літаратарак i літаратараў у Еўропе» (1810), «Філосаф i антыфілосаф» (1811). На думку біёграфаў, Г. не быў арыгінальным мысліцелем, але набыў вядомасць як эрудыт, прыхільнік асве­ты i прагрэсу, праціўнік ханжаства, фанатызму i схаластыкі. Праграма яго лекцый (1793—94) сведчыць, што ён займаў кампрамісную пазіцыю паміж нарматыўнай эстэтыкай класіцызму i новымі асветніцкімі ідэаламі. Паводле тэзісаў яго лекцый паэтычная дасціпнасць грунтуецца на развагах розу­му. Без кіраўніцтва з боку логікі i «цвярозай філасофіі» няма паэзіі. Усё, што даступна разумению, можа быць аб'ектам «вольных навук», сярод якіх цэнтральнае месца займае «красамоўства» — па тагачасных паняццях — не толькі аратарскае мастацтва, але i ўсе віды i жанры мастацкай прозы, публіцыстыкі i літаратурнамастацкай крытыкі. Ад прыгожай прамовы людзі адчуваюць такую ж эстэтычную асалоду, як i ад музыкі ці іншых мастацтваў. Красамоўства квітнее там, дзе людзі кіруюцца перакананнем, а не прымусам, г.зн. у вольных дзяржавах.

Літаратурнаэстэтычныя погляды Г. адлюстроўвалі якасныя змены, што адбыліся ў навуковай думцы эпохі Асветніцтва. Тэарэтычны дыяпазон традыцыйных курсаў паэтыкі i рыторыкі пашыраўся за кошт «асіміляцыі» сумежных навук, якія знаходзіліся ў стадыі станаўлення (эстэтыка, крытыка, стылістыка, гісторыя літаратуры, фалькларыстыка). Універсітэцкія кур­сы паэтыкі сталі своеасаблівымі энцыклапедыямі агульных ведаў пра мастацкую культуру, a ў сваёй спецыяльнай частцы — падручнікамі па літаратуразнаўстве. Гэта быў ужо не ранні сінкрэтызм, характэрны антычнай, сярэдневяковай i часткова рэнесансавай навуцы, a ў пэўным сэнсе інтэграцыя адносна самастойных ведаў пра мастацкую творчасць, кампедыум эстэтычнай прапедэўтыкі i літаратуразнаўства. Такую навуку стваралі ў Віленскім універсітэце Г., Э.Славацкі (бацька польскага паэта Ю.Славацкага) i Лявон Бароўскі.

У 18 — пач. 19 ст. мастацкая проза была менш распрацаваная, чым паэзія. У традыцыйных курсах паэтыкі яна выпадала з аб'екта даследавання. Прозаю займалася «сястра» паэтыкі — ры­торыка. Не было адзінага паняцця про­зы як віду літаратурнай творчасці, «празаічныя выказванні» ў залежнасці ад ix зместу залічваліся да красамоўства, гісторыі, геаграфіі i інш. на­вук. Адсутнасць агульнага паняцця мастацкай літаратуры тлумачылася кансерватызмам традыцыйнай паэтыкі: яна арыентавалася на класічныя роды літаратуры — лірычную, эпічную i драматичную, а яны да эпохі Асветніцтва развіваліся пераважна ў вершаванай форме.

3 даследаванняў Г. пачыналася размежаванне літаратуразнаўства i рыторыкі. Агульныя «рытарычныя» праблемы паклалі пачатак тэарэтычнай эстэтыцы i мастацтвазнаўству. Яго курс грунтуецца яшчэ на антычнай класіцы (рыторыцы i паэтыцы Цыцэрона, Квінтыліяна, Гарацыя), але ўлічвае даследаванні новага літаратуразнаўства, у прыватнасці, французскага крытыка Ж.Марманталя (1723—99), паслядоўніка Вальтэра. Г. адмовіўся ад нарматыўных правіл рыторыкі. На яго думку, умовы красамоўства — шырокая эрудыцыя, лагічнасць думкі, развіты густ i дабрачыннае жыццё. Першай гістарычнай формай краса.моўства была паэзія, яна развівала густ, фантазію i дасціпнасць. Пад красамоўствам Г. разумеў не толькі ўсе роды «прыгожага пісьменства» — аратарскае мастацтва, публіцыстыку i літаратурнамастацкую крытыку, але i філасофію, навуковыя i дыдактычныя творы. Тэорыя рыторыкі, на яго' дум­ку, не апрыёрная, таму што грунтуец­ца на аратарскім вопыце. У падручніку Г. няма шматлікіх іерархічных класіфікацый, дэфініцый i апісанняў рытарычных фігур; гутарка ідзе галоўным чынам пра ўмовы, якія садзейнічаюць развіццю паэзіі i красамоўства. Здольнасць да красамоўства, сцвярджаў аўтар, ёсць ва ўсіх народаў розных гістарычных эпох, яно — дар прыро­ды. Аднак толькі ў свабодных народаў яно развіваецца, толькі там квітнее, дзе кожны грамадзянін вольна выяўляе свае думкі i пачуцці. У заняволеных, прыгнечаных тыраніяй грамадствах няма аратараў, таму што красамоўства там прызначана для ўсхвалення дзяржаўных кіраўнікоў.

Важнае значэнне Г. надаваў выхаванню эстэтычнага густу. Яго крытэ­рыі — прырода («натуральнасць») i агульны ўзровень гуманітарнай куль­туры. Ён адзначаў цыклічнасць: эпохі ўздыму змяняюцца перыядамі заняпаду, якія наступаюць тады, калі ў красамоўства, паэзію, мастацтва i штодзённы побыт пранікаюць вычварнасць, штучнасць, празмернасць. Густ выяўляецца ў стылі красамоўства i паэзіі. Ён можа быць высокі, нізкі, сярэдні, фамільярны, празаічны i паэтычны. Для пісьменніка i аратара важ­на, каб паказная прыгажосць формы не адводзіла чытача i слухача ад сутнасці зместу. Творчая фантазія — гэта пачатак навукі i мастацтва, яго імпульс. Так,



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 254; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.226.186.109 (0.023 с.)