Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Кірылы манаха вельмі карыснае павучаннеСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Калі ўбогі прагне i жадае дзеля Хрыста, то на нябёсах ён узбагаціцца i натоліцца міласцю Божай i райскімі стравамі. Калі хто смуткуе тут, абгавораны i зняслаўлены, зганьбаваны i выгнаны за праўду, — анёлы на небе таго ўшануюць, i з праведнікамі будзе ён радавацца i весяліцца. Калі чалавека якога тут ненавідзяць i б'юць за Хрыстова імя, — таго ўзлюбіць Бацька Усявышні на небе, i будзе той радавацца з анёламі, спачываючы ў раі. Але зацяты п'яніца i нікчэмны абжорца дарма будзе прагнуць i жадаць райскае ежы. Калі хто быў тут неміласэрны, не даў прытулку вандроўніку i не злітаваўся над бедным — той ад Бога на небе міласці не атрымае, i не прымуць анёлы яго ў Нябеснае Царства. Калі чалавек жыў тут у блудзе юрлівым — там не ўбачыць ён аблічча Божага i не атрымае Нябеснага Царства, а зрынуты будзе ў вогненную раку. Калі не пакаюцца ад усяго сэрца з верай i плачам тыя, хто ў гэтым жыцці грашыў непатрэбна, тых асудзяць няўмольна ў дзень Страшнага судзішча. Гора будзе ўсім тым, хто не трымаўся кніжнай мудрасці i наказаў духоўных бацькоў; гора тым, хто пад гульні i скокі апіваўся віном; гора будзе жалейнікам i гора тым, хто ix слухаў, бо ўзвялічвае д'ябла — губіць усіх хрысціян.
Друкуецца па час: Спадчына. 1990. 2. Пер. на бел. мову А.Мельнікава. МАЙМАН САЛАМОН
СПРОБА ТРАНСЦЭНДЭНТАЛЬНАЙ ФІЛАСОФІІ Заключная заўвага 1. Эмпірыкі. Яны не жадаюць аргіогі згаджацца ні в якім матэрыяльным або фармальным прынцыпам. Для ix усе нашы (тексема i найбольш простыя) паняцці i (найбольш агульныя) меркаванні (не выключаючы нават палажэння аб супярэчнасці) a posteriori з'яўляюцца менавіта абстрагаванымі ад печуццёвых прадметаў i разнастайных адносін, што ўспрымаюцца намі; i як, напрыклад, чырвонае з'яўляецца абстракцыяй пачуццёвай рэчы менавіта чырвонага колеру, так i для ix адзінства — гэта абстракцыя нейкай рэчы, адзінай у сваім родзе, i да т.п. Усе рэчы, што мы называем інтэлектуальнымі, не з'яўляюцца для ix рэальнымі, a толькі. лагічнымі аб'ектамі, якія ёсць не што іншае, як розныя спосабы разглядання рэчаў, дадзеныя разам з рэчамі. I сапраўды яны неабвержныя, бо як ix абвергнуць? Тым, што паказаць, быццам ix устанаўленне памылковае, г.зн. мае ў сабе яўныя супярэчнасці? Яны не жадаюць прызнаць стан супярэчнасці. Але яны не заслугоўваюць таксама таго, каб быць абвергнутымі, бо яны ж сцвярджаюць нішто. Я павінен прызнаць, што не магу зразумець такога характеру мыслення. Тое, што любыя дзве лініі, якія перасякаюцца ў акружнасці, падзяляюцца на преперцыянельныя часткі, што асімптота [прамая] пры бясконцай яе працягласці ніколі не дакранаецца да крывой i т.д.; карацей кажучы, тое, што рэч не бывае адначасова сапраўднай i несепреўднай, магчымай i немагчымай — усё гэта цалкам палажэнне індукцыі! Інтарэс розуму павінен паводле гэтага сцвярджэння поўнасцю адпасці, бо ў адпаведнасці з ім розум сам цалкам знішчаецца. Гэтыя паны не прызнаюць за сабой большей здольнасці, епрече свейго роду інстынкту, які яны незывеюць judicium precticum (пректычнае меркавенне) i чакаюць падобных выпадкеў, якія ўлесцівы жывёлем у больш высокай ступені. Аднак пра гэта дастаткова! 2. Эмпірычныя дагматыкі i рацыянальныя скептыкі. Яны сцвярджаюць, што аб'екты нашага пазнання нам дадзены a posteriori, аднак формы ix знаходзяцца ў нас priori. Калі б мы не існавалі разам з гэтымі формамі, то аб'екты ўсё ж маглі існаваць (хоць у іншым выглядзе, чым мы ix уяўляем). Калі б гэтыя аб'екты не існавалі, то ўсё ж мы змаглі б існаваць (нейкім невядомым для нас спосабам). Далей яны сцвярджаюць, што нам уласціва здольнасць уяўляць не толькі гэтыя формы самі па сабе як аб'екты, але таксама пазнаваць ix як формы ў аб'ектах. Гэта пазнанне, аднак, адбываецца не шляхам непасрэднага ўспрымання, a толькі праз успрыманне схемы ці прыкметы ў аб'ектах, таму мы з дапамогай разважання пра тое, што гэтыя формы ўласцівы гэтым аб'ектам, адначасова самі дасягаем усведамлення гэтых формаў. Таму мы не можам выкарыстоўваць формы гэтых аб'ектаў у сабе пастолькі, паколькі яны маюць гэтую прыкмету. Агульнае выкарыстанне гэтых формаў рэчаў у сабе i без гэтай прыкметы не служыць таму, каб гэтакім шляхам вызначыць нешта ў аб'ектах, a толькі для таго, каб надаць розуму дасканаласць i cicтэматычнае адзінства. Гэта кантыянская сістэма. Яна не толькі правамерная, але ў найвышэйшай ступені спрыяе інтарэсу розуму, бо хоць яна абмяжоўвае розум, але ўсё ж гэта прыкмета такой уласцівасці, што яна можа спыніцца толькі сумесна з розумам (бо яна з'яўляецца формай a priori). 3. Рацыянальныя дагматыкі i эмпірычныя скептыкі. Яны сцвярджаюць, што як формы, так i аб'екты нашага пазнання знаходзяцца ў нас a priori i што гэта здольнасць заключаецца не толькі ў тым, каб пазнаваць дадзеныя аб'екты праз мыслімыя намі формы, але i ўзнаўляць самі аб'екты праз гэтыя формы. Пачуццёвыя аб'екты з'яўляюцца цьмянымі ўяўленнямі гэтых аб'ектаў розуму. Калі розум карыстаецца сваімі формамі пачуццёвых аб'ектаў (я маю на ўвазе сінтэтычныя, што падлягае сумненню), то гэта адбываецца не непасрэдна, а праз аб'екты розуму, якія ix прадстаўляюць (тое, што, аднак, гэтыя формы адпавядаюць аб'ектам, не патрабуе ніякай прыкметы, як непасрэднае ўспрыманне). Яны паслядоўна пашыраюць выкарыстанне розуму больш, чым першыя. 3 другога боку, аднак,яны ставяць пад сумненне сам факт, г.зн. тое, што розум валодае гэтымі формамі або выкарыстоўвае іх; яны прызнаюць толькі адзіную форму, менавіта, тоеснасці і супярэчнасці, якой яны прыпісваюць аб'ектыўную рэальнасць; другім формам, наадварот, яны ўпэўнена прыпісваюць толькі суб'ектыўную рэальнасць. Яны, аднак, зза сваёй усеагульнасці адносна нас служаць так, быццам маюць аб'ектыўную рэальнасць, таму інтарэсы розуму ніякім чынам не нясуць страт. Калі мяне спытаюць, хто яны, гэтыя рацыяндльныя дагматыкі, то ў цяперашні час я не змагу назваць нікога, акрамя самога сябе. Я мяркую, што гэта з'яўляецца сістэмай Лейбніца, калі яе правільна разумець.
Друкуецца па кн.: Из истории философской и общественнополитической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962. С. 391—393 (пер. на бел. мову Г.А.Маслыкі). МЯЛЕШКА ІВАН
ПРАМОВА ІВАНА МЯЛЕШКІ Найяснѣй (шій) милостивый король, и на меня ласкавыя паны братія! Выѣхавши зъ дому Богумъ ся помолилъ, чтобы къ вамъ здоровъ пріѣхаль да вашу милость здоровыхъ огляделъ, и привиталь. Пришло менъ зъ вами радыты, а я не гетакихъ зъѣздахъ няколи не бывалъ и зъ королемъ его милостію николи не засѣдалъ; только за покойниковъ князевъ нашихъ, которые королевали, что воеводами бывали, сентенцій гетакихъ не бывало, попросту правымъ сердцемъ говорили; политики не знали, а правдою въ ротъ, яко солію въ глаза, кидывали. Скоро жъ короли больше Нѣмцевъ якъ насъ улюбили, заразъ што нашіе старшіе собрали, то все Нѣмцомъ роздали нашіе господары. Пручъ Зыгмунта короля (того ничего въ люды личыть, бо той Подлясье и Волынь вынищылъ, Ляхомъ мянуючися), але Зыгмунда Первого, солодкая памѣтъ іего, бо бой Нѣмцевъ якъ собакъ не любилъ, и Ляховъ зъ ихъ хитростьми велмѣ не любилъ, але Литву и нашу Русь любительно миловалъ, и гораздо лучей за іего мѣвалися, хотя въ такъ дорогихъ свитахъ не ходывали: другіе безъ ногавицъ какъ Бернардыны гуляли, а сорочки ажъ до костокъ, а шапки ажъ до самого пояса нашивали. Дай Боже и зновъ такой годыны прыждаты и теперъ. Я самъ коли по домовому уберусь, то еи мосць пани Мстиславска малжонка моя натѣшыться и посмотрѣть на меня не можеть. Надто уже насмотрыуся на всего гето, милостивые паны братія, и на тые нудные Нѣмецкіе штуки, щто на врады; а колижъ то у нихъ бывало: въ сукняхъ перѣстыхъ ходять, то нигити! Да уже у насъ змѣешалися, и попольску такъ умѣють говорыты, и все лихое короліомъ паномъ Рѣчи Посполитой какъ могуть было баламутять. А коли самъ Нѣмчина иде, или жонка его поступае, то черезъ скурку скрыпить, шелестить и дорогимъ пижмомъ воняеть. Коли жъ до тебе паничыкъ прыѣде, частуй же іего достаткомъ, да и жонку свою подлѣ іего посады; а онъ сыдыть какъ бѣсъ надувшыся, махаеть шапкою или капелюшемъ, и зъ жонкою нашептываетъ, да и в лодонь скребеть! Да коли жъ бы я гетого чорта кулакомъ в морду, или по лицамъ, по хриптѣ, такъ кобы король іего милость не слыхалъ? Нехай бы морды такой поганой не надымалъ. Помню я короля Генрыха, которій зъ заморской стороны Нѣмецкой былъ, да зрозумъвъ, што мы іему не много давали шыбинковаты, а Нѣмцы іего не вельми перекрывали, такъ и онъ, познавши, што то не штука, да и самъ, никому не оказавшися прочъ поѣхаль ажъ у свою сторону, ажъ за море скикнулъ. Кажучы правду, не такъ виноватъ король, якъ гетые радные баломуты, што пры нимъ сидятъ да крутятъ. Много тута гетакихъ есть, што хоть наша костка, однако собачымъ мясомъ обросла и воняетъ; тыето насъ деруть и за ихъ баламутнями нашые не пожывятся, Ръчу Посполитую губятъ, и Волынь съ Подлясемъ пропалъ! Знаю, намъ приступило, што ходимъ какъ подваренные, бо ся ихъ боимо. А коли бъ гетакого бѣса кулакомъ въ морду, забывъ бы другый мутыты! И то, милостивые панове, не мала шкода, слуги ховаемъ Ляхи: давай же іему сукню хвалендышовую, корми жъ іего тлусто; а зъ нихъ службы не пытай, — и только убравшися, на высокихъ подковкахъ до дѣвокъ дыбле и ходыть, а зъ великого кубка трубить: ты пане за столъ, а слуга собъ за столъ; ты борщикъ, а слуга за пукатую штуку мяса; ты за фляшку, а онъ за другую, а коли слабо держышъ, то онъ и ту зъ рукъ вырветь! Только пильнуеть: скоро зъ дому ты, то онъ моучкомъ прыласкается до жонки. И такого чортополоха зъ Нѣмцами выгнаты, што до насъ влѣзли противъ праву нашему. Але зарадно поговорылисмы о разныхъ нашихъ интересахъ. И гетая не малая штука — кони дрыганты на стайни держати: давай же имъ въ лѣто и въ зимѣ овесь и съено, подстелай же што ночъ, ховай же для нихъ слугу Ляха, конюшню и маштелѣра; а з нихъ жадной службы не пытай. А коли жъ еще Ляхъ какъ жеребецъ ржеть коло дѣвокъ какъ дрыгантъ коло кобылъ, прыйми жъ къ нему двоихъ Литвиновъ на стражъ; бо и самъ дѣдко не упильнуетъ! И гетая на свѣтѣ дурнина: годынникъ мнѣ притрафилося на тандетѣ въ Кіевѣ купиты; далисьмы за іего тры копы грошы, а якосьмы послали до Вильна на направу, ажъ онъ на пятую копу крутылъ злодѣй заморщыкъ! Добрыто нашъ годынникъ пѣтухъ, што нехыбне о полночи какарѣкаеть. И то вельми страшная шкода — гологузые куры ховать: ихъ достаткомъ варыты. А за моей памети прысмаковъ гетыхъ не бывало; добра было: гуска съ грыбками, кашка зъ перчыкомъ, печонка зъ цыбулькою или зъ чосныкомъ, а коли на перепышные достатки — каша рыжовая зъ шафраномъ. Вина венгерского не зажывали передъ тымъ — малмазыю скромно піяли, медокъ и горѣлочку дзюбали. А грошы подостаткомъ мѣвали, муры муровали и войну славную крѣпко и лучей держали, какъ теперь. И то не доречы: въ богатыхъ сукняхъ нашые панъ ходять: не знали передъ тымъ португале или фортугале, а подолокъ рухается, а около подолка чепляется; а дворанинъ въ ножку, как соколъ, загледаеть, штобъ гдѣ щипнуты солодкого мяса. Я тоже радиль бы, нехай бы бѣложонки нашые въ запинаные давные убералися козакинки, шнурованные назадѣ носили распорки, а къ тому штобы зъ нѣмецка заживали плюндрыки: не такъ бы скоро любительну скрадывали бредню. А теперъ хотя зъ рогатыною на вартѣ стой, въ жывые очи такого бѣса не упильнуешъ. Ды бы о чомъ радыты, не знаю; то только вашей милости припоминаю, штобы завсегда, сколько сенаторовъ и поновъ Литовскихъ, при коронѣ іего милосты было, былъ бы и я. Только кролевщизны не маю, бо передъ другими не схопылъ. А штожъ есмо сказали, то всіе правда. И Аннульку, королевну еи милость, миленко, въ ручку поциловали, какъ другые младшие сенаторщыки. Давно о томъ радилъ весь повѣть не только въ Смоленску, але въ Мозыру, кого бъ мудрого до васъ на тотъ зъѣздъ выбраты и сентенцыи выправиты; мене вядомого до вашей милосты, штобъ Господь Богъ... умѣты передъ королемъ іего милостью и вами, панове братіа, одкрыты нашые врады. Сказалъ би кто зъ васъ лутше, только не баламутячы; то я на томъ перестану.
Друкуецца па кн.: Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Мн., 1961. Ч. I. С. 316—319. НАРБУТ КАЗІМІР
ЛОГІКА, АБО НАВУКА РАЗВАЖАННЯ I РАЗУМНАЙ РАЗМОВЫ...
Прадмова
3. Пра логіку наогул
Логіка — гэта навука, якая вучыць, як спасцігнуЦь і спазнаць ісціну, або, што адно і тое ж: гэта мастацтва правільнага мыслення:... Логіка падзяляецца на прыродную (прыроджаную) і штучна вынайдзеную, або тэарэтычную. Людзі ў сваіх думках ці ў выкарыстанні розуму захоўваюць пэўныя законы, хоць звычайна іх ясна і не ўсведамляюць. Суджэнні аб прадметах і высновы звычайны чалавек выказвае ў адпаведнасці з прыродным (прыроджаным) парадкам, нават знаходзіць у суджэннях іншых памылкі, не ўсведамляючы і не ведаючы, з дапамогай якіх законаў ён гэта робіць, бо ніколі не вывучаў логікі. Такім жа чынам просты народ правільна называе словы і рэчы, звязвае, узгадняе і захоўвае часы, не ведаючы ніякіх граматычных правілаў. Значыць, прыроджаная логіка — ёсць выкарыстанне розуму без яснага ўсведамлення правілаў, неабходных для гэтага... Логіка прыроджаная ў сваю чаргу падзяляецца на чыста прыроджаную і набытую частым выкарыстаннем розуму, бо здольнасць выкарыстання сіл душы вынікае з дваістай крыніцы: з прыроднай схільнасці і частага практыкавання, што не толькі ў логіцы, але і ва ўсіх іншых навуках назіраецца. Напрыклад, у мастацтве спеваў мы набываем лёгкасць не толькі ад частага практыкавання, але i ад прыроджанай здольнасці да спеваў... 5. Таму што логіка з'яўляецца... навукай, яна абавязана даць абгрунтаваныя правілы, якія яна прапаноўвае, i паказаць, што яны прыводзяць наш розум да пазнання ісціны i перасцерагаюць яго ад памылак... Наш розум мае пэўныя, уласцівыя яму законы, якімі кіруецца ён у сваіх дзеяннях. Напрыклад, лягчэй набывае веды аб предметах адзінкавых i больш лёгкіх, а потым пераходзіць ужо да больш складаных...
Друкуецца па кн.: Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991. С. 293 (пер. на бел. мову Г.А.Маслыкі).
САПЕГА ЛЕЎ
ЗВАРОТ ЛЬВА САПЕП ДА ЎСІХ САСЛОЎЯЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА [3 нагоды выдання Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года] Усім саслоўям Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага княства Літоўскага, староста слонімскі, маркоўскі i мядзельскі шчырую i зычлівую працу ахвяруе. Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэй за ўсё на свеце яго свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе трэба пазбаўляцца ўсімі сродкамі. Таму людзі, якія паважаюць сябе, не павінны шкадаваць ні маёмасці, ні нават свайго жыцця, каб не трапіць пад жорсткую ўладу няволі. А тыя, хто зрабіўся паднявольным, але мае свабодалюбівы незалежны характер, таксама не павінны цярпець над сабой непрыяцеля. I не толькі нейкага чужаземца, да якога трапілі ў палон, але i свайго тутэйшага. Дзеля гэтага i створаны законы — тыя аброць i цуглі, якія будуць стрымліваць кожнага нахабніка ад усялякага гвалту i самавольства i не даваць яму магчымасці здзекавацца над слабейшымі i бяднейшымі ды прыгнятаць ix; каб не мог багаты i магутны паводзіць сябе так, як яму пажадаецца. Цыцэрон вучыў, што карыстацца свабодай можа той, хто стане нявольнікам закону. А для прыстойнага чалавека няма болыыай асалоды, як жыць у сваёй Айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца i не сварыцца i каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро. Нічому іншаму не будзе абавязаны такі чалавек, адно толькі закону, пад аховай якога ён можа жыць спакойна, не адчуваючы над сабой ні гвалту, ні паклёпу. Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце з'яўляецца падтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе i маёмасць i не цярпець з боку іншых ніякой шкоды. У гэтым i заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімі народамі, ды i гаспадара над сабой маем такога, які кіруе намі паводле законаў нашых, а не з асабістага нораву. Таму i карыстаемся гонарам сваім прыстойным, свабодна жывем i маёмасцю валодаем, A калі б хто ў гэтых нашых вольнасцях пачаў крыўдзіць нас i здзекавацца, то ўжо мы яго не за гаспадара лічылі б, a парушальнікам нашых правоў i вольнасцяў i мы б яго нявольнікамі сталі. I сапраўды, дзякуй Богу, пад панаваннем ix міласці каралёў i вялікіх князёў нашых карыстаемся мы i ўладай i вольнасцямі нашымі, ствараем свае законы, каб найбольш ix ва ўсім захаваць, каб не толькі сусед ці іншы які аднапляменнік, але i сам Гаспадар вяршэнства над намі не меў, за выключэннем таго, што дазволена законам. Таму i маем мы гэты скарб [законы], якому няма цаны. Кожнаму прыстойнаму чалавеку належыць яго ведаць і, будучы дасведчаным у ім, стрымліваць сябе ў сваіх учынках, дзейнічаць у адпаведнасці з пісаным законам i нікога не крыўдзіць, a калі б сам кім быў пакрыўджаны, ведаў, дзе абарону i лекі ад крыўды сваёй шукаць, Бо як адзін рымскі сенатар, не ведаючы законаў сваёй краіны, браўся судзіць сабе падобнага, так i кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, калі сваімі вольнасцямі пахваляецца, а карыстацца законам i разумець яго як асабістую засцярогу не жадае. Любому народу сорам не ведаць сваіх законаў, а нам жа асабліва, бо законы нашы выкладзены не на нейкай чужаземнай мове, а на сваёй роднай, i мы маем магчымасць звярнуцца да ix у любы час i даведацца, якім менавіта законам бараніцца супраць усялякай крыўды. Паколькі раней існавала цяжкасць у тым, што зза складанага перапісвання i траты на гэта шмат часу не кожны мог мець Статут, я на патрэбу жыхароў нашых i на карысць дзяржавы адважыўся, не шкадуючы сваіх выдаткаў, сістэматызаваць законы i надрукаваць ix, каб потым кожны мог, калі захоча, мець ix пад рукам i. Прашу зрабіць ласку, гэтую працу ўдзячна прыняць ад мяне, а маючы свае вольнасці добра ахаванымі, сачыць, каб у суды i трибуналы выбіраліся людзі не толькі дасведчаныя i добрыя, але набожныя i дабрадзейныя, якія б не для ўласнай выгады i на шкоду чалавеку зза сваёй хцівасці i за хабар законы парушалі, а выключив прадугледжаным парадкам дзейнічалі, зберагаючы святую праўду i справядлівасць, а свабоду, якой карыстаемся, у непарушнасці захавалі. 3 тым ласцы i міласэрнасці вашай дабрадзейнасці брацкай даручаю.
Друкуецца па кн.: Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Каментарыі. Мн., 1989. С. 47—48 (пер. на бел. мову Г.А.Маслыкі).
СКАРУЛЬСКІ АНТОН
КАМЕНТАРЫІ ПА ФІЛАСОФІІ, АБО ЛОПЦЫ, ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ МЕТАФІЗІЦЫ, АГУЛЬНАЙ I СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ФІЗІЦЫ
Логіка
Прызначэнне i аб'ект логікі
1. Найважнейшае прызначэнне навукі логікі, якая рыхтуе розум да супастаўлення ведаў аб рэчах, заключаецца ў тым, каб, пастаянна звяртаючыся да таго ж розуму, a менавіта да паняцця, суджэння i высновы, сачыць, каб тыя аперацыі розуму, што сапраўды могуць быць выкарыстаны, ужываліся ў адпаведнасці з правіламі лагічнага майстэрства.
Аб ідэях
2. Ідэя, або паняцце, — назва, якой новыя [філосафы] паспяхова замяняюць тэрмін «выявы розуму», азначае нешта іншае, чым вобраз предмета, схаваны ў розуме, з дапамогай якога таксама i процілеглы прадмет выяўляецца ў розуме, прычым адно i тое ж пеняцце незывеецца i фермельным, бо яно предпісвае думку, i аб'ектыўным, бо само з'яўляецца вобразам предмета, да якога я но звернута. 3. Кожны, хто зверне на яго свой розум, не стане адмаўляць, што такога роду вобразы знаходзяцца ў розуме, i не зблытае яго са звычайнымі паняццямі розуму, тым больш не зблытае з суджэннем i высновай. Паколькі прызначэнне паняццяў заключаецца ў тым, каб адлюстроўваць змены, што адбываюцца ў прадметах, трэба адрозніваць кожныя веды як ад ідэй падобнага роду, так i ад саміх рэчаў, якія разглядае розум...
Аб суджэнні
7. Суджэнне з'яўляецца аперацыя розуму, а не волі, як мяркуе Картэзій. Яно з'яўляецца простым [актам], г.зн. з яго дапамогай мы ствараем паняцці, сцвярджаючы нешта або адмаўляючы. 8. Найважнейшай уласцівасцю суджэння, што адносіцца да ведаў i даследуецца логікай, з'яўляецца ісціна або мана.
Аб выснове
13. Асобным відам параўнання з'яўляецца выснова: бо калі адным памкненнем думкі мы не зможам спасцігнуць усю прыроду рэчы, то мы з дапамогай сярэдняга вядомага [тэрміну] набліжаемся да пазнання прыроды i стану невядомай рэчы i такім чынам пранікаем у таямніцы гэтай невядомай рэчы. Такое пазнанне ажыццяўляецца найбольш паспяхова, калі прытрымлівацца наступнага лагічнага правіла: рэчы, якія ва ўсіх адносінах тоесныя нейкай трэцяй рэчы, тоесныя i паміж сабой; параўнаўшы два паняцці з трэцім, якое называецца сярэднім тэрмінам, мы зробім выснову, што яны па сваёй прыродзе або звязаны, або незалежныя.
Друкуецца па кн.: Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991, с. 209—210 (Пер. на бел. мову Г.А.Маслыкі). СНЯДЭЦКІ ян
ПРАДПІСАННЕ, ПАВОДЛЕ ЯКОГА ПАВІННЫ ЗНАХОДЗІЦЦА ПАД ПУБЛІЧНЫМ I ХАТНІМ НАГЛЯДАМ ВУЧНІ МІНСКАЙ ГІМНАЗІІ ВІНЦЭСЬ I ЮЗАФ ТЫШКЕВІЧЫ (урывак)
Добрыя норавы павінны прывівацца маладым не толькі праз навучанне, але і выпрацоўкамі ў іх звычкі да добрых спраў, а таксама праз глыбока ўражальныя вобразы, якія выклікаюць агіду да ўсяго таго, што супярэчыць справядлівасці, ісціне, грамадскаму парадку і годнасці чалавека. У грамадскі парадак уключаюцца таксама і дзяржаўныя законы. Хатні выхавальнік, паўтараючы з дзецьмі тое, што яны вучаць у школе, найбольшую ўвагу павінен звяртаць на іх справы і ўчынкі, імкненні і ха рактар. Пад характарам тут разумеецца тое, што з'яўляецца вынікам фізічнай канстытуцыі дзіцяці. Вывучаючы прадмет «навука маралі» паслядоўна ў розных класах, школьнік вучыцца быць добрым дзіцем, добрым бацькам, добрым падданым, добрым сябрам, добрым сваяком, добрым суседам і да т.п., але разам з тым неабходна старацца ўдала падабранымі прыкладамі з гісторыі краіны і яе звычаяў, спасылаючыся на цікавыя прыгоды, выклікаць агіду да хібаў, якія ганьбяць, знішчаюць айчынную мараль, а менавіта: да п'янства, хцівасці, пагоні за спадчынай з дапамогай юрыдычных хітрыкаў, парушэння спакою суседзяў, шулерства, скнарнасці ці марнатраўства. У знакамітых сем'ях нашых дзве заганы: бяздзейнасць і агіда да заняткаў і працы, — а таму асновай добрага выхавання павінна стаць працавітасць. Другой маральнай заганай з'яўляюцца сямейныя сваркі, пры якіх зусім немагчыма стаць сумленным чалавекам, Для таго, хто збяднее, будзе абцяжараны даўгамі і гатовы шукаць паратунку несумленнымі шляхамі, істотнай умовай прыстойнасці з'яўляецца беражлівасць, гаспадарлівасць, неперавышэнне выдаткаў над прыбыткамі. А для такога спосабу жыцця патрэбна змоладу прывіваць дзецям любоў да парадку. Калі дзеці дзякуючы добраму пачатковаму выхаванню паводзяць сябе прыстойна,трэба сачыць, каб яны не паддаліся кепскаму прыкладу, кепскай кампаніі і г.д. Маральныя прынцыпы і выказванні застануцца марнымі і імі (дзецьмі) незразумелымі, калі не будуць умела дастаеаваны да іх уласных спраў і правіннасцей, іншых, чаму яны самі былі сведкамі. Калі ж дзіця ў чымнебудзь правінілася, тады асабліва трэба сачыць, каб гэтага не паўтарылася... У школах павінна быць паўсюдна забаронена вучням дарыць адзін аднаму падарункі, дробныя рэчы і кнігі і самім нічога не прымаць без дазволу. Хатні выхавальнік павінен таксама настойліва перасцерагаць ад таго, што можа весці да махлярства і іншых адхіленняў. Хатні выхавальнік павінен здабыць сабе давер, прыхільнасць і павагу сваіх вучняў. Дабіваючыся гэтага, ён будзе асцерагацца нават выпадковага ўчынку, які выкліча іх асуджэнне. I гэтымі намаганнямі можна многага дасягнуць у фарміраванні і выпраўленні недахопаў дзіцяці. У кожным зручным выпадку трэба выхоўваць у дзіцяці пачуццё асабістай годнасці, заснаванае на тым, каб не рабіць нічога, што выклікала б пагарду іншых людзей. Пераважнай здольнасцю дзяцей з'яўляецца памяць, якую трэба пастаянна развіваць. Вывучэнне моў для дзяцей не ўяўляе асаблівай цяжкасці, дарослым жа гэта значна цяжэй. Таму дзяцей належыць вучыць мовам змоладу, а менавіта — роднай, лацінскай, рускай і французскай. Найболыным шчасцем чалавека, якое да таго ж з'яўляецца ўмовай развіцця яго разумовых здольнасцей, адукацыі, ёсць здароўе; неабходна берагчы здароўе дзяцей, асцерагацца ператамлення, каб гэта не паўплывала на фізічнае развіццё дзіцяці. Дзеці павінны пастаянна быць у руху, з імі трэба часта гуляць, даваць ім бегаць. Для здароўя неабходна ахайнасць, трэба сачыць, каб дзіця часта мяняла бялізну, прычэсвалася — да ўсяго гэтага трэба прывучыць з самых ранніх гадоў.
Друкуецца па кн.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 164—165 (пер. на бел. мову Г.А.Маслыкі). ЧАЧОТ ЯН А.
ПРА БУДУЧАЕ ПРЫЗНАЧЭННЕ ТАВАРЫСТВА ФІЛАМАТАЎ, ПРА ВАРЫЯНТЫ ЯГО СЁННЯШНЯЙ БУДОВЫ, ПРА ТОЕ, НАКОЛЬКІ АДПАВЯДАЮЦЬ ЯНЫ НАШЫМ МЭТАМ
3 прамовы на пасяджэнні таварыства філаматаў 7 мая 1821 г.
Усведамляючы важнасць гэтага пытання, нічога ў свеце не хацеў бы большага, чым вырашыць яго, даць на яго адказ. Але, на жаль, сілы, відаць, не адпавядаюць жаданню. Ведаю, што для лепшага адказу трэба разабрацца ў сённяшнім стане таварыства і ўсіх паасобку яго членаў, на якіх трымаецца яго будынак, і ў стане ўтвораных ім саюзаў і сувязяў, а потым ужо, ведаючы нашы сілы і метады работы, належыць вырашыць, што кожны і ўсе мы разам павінны зрабіць, каб таварыства і яго саюзы былі, як той гадзіннік, у якім усё ўзаемазвязана, у якім кожная спрунжына, кожнае колца, няспынна рухаючыся, служыць адной мэце — толькі такі гадзіннік можа адбіць некалі гадзіну шчасця для краю... Задачы будучага таварыства вельмі шырокія. Пры дапамозе асветы і згуртавання суайчыннікаў яно павінна рабіць дзейсны ўплыў на грамадскую думку, рабіць усё для шчасця і вызвалення айчыны, Але не пра гэтыя задачы і ўсё звязанае з імі ў таварыстве пакуль што трэба гаварыць; трэба яшчэ арганізавацца і замацавацца ў тым пункце апоры, з якога мы павінны ўзняць польскі свет, трэба яшчэ паправіць тое, што ў ім сапсавалася; думаць, як тое, што ўжо ёсць у нас у руках, утрымаць і развіваць далей; як зрабіцца нам самім заўсёды дзейснымі і працавітымі, каб у распачатай вялікай справе нават хвіліны дарэмна не страціць. Як бачым, аслабнуў рух у таварыстве. Мы крычалі адзін на аднаго, а віна была агульная. Трэба, аднак, папытацца: чаму аслабнуў? Можа, мы сталі менш стараннымі? Ці меней любім айчыну і таварыства? Ці мы навуку не рушылі ўперад? А мо, наадварот, і тое, што ведалі, забыліся? Ці не можам цяпер навуковага артыкула альбо хоць бы верша так, як раней, напісаць? А мы ж, здаецца, не меней старанныя, не меней здольныя; наадварот, усяго гэтага ў нас паболынала. Але, паколькі невялікія ў нас сілы, якія да таго ж хутка і досыць шырока расплыліся, не дзіва, што ўнутры мы мусім станавіцца на калені перад абліччам гэтых абавязкаў, якія нічым амаль не адрозніваліся ад тых абавязкаў, што даводзіцца выконваць паза таварыствам, наадварот, ад таго, што яны болей былі сканцэнтраваныя, здаваліся меншымі. Статуты таварыства ў сэнсе навуковасці перабольшылі нашыя магчымасці, не адпавядаюць нашым сілам, бо вымагаюць таго, каб кожны быў сапраўдным вучоным, таму яны ніколі не могуць быць цалкам выкананы. Які ж сёння я прынясу на пасяджэнне вершык, якое прачытаю навуковае даследаванне? Не вартае яно таго, каб выносіць на таварыства, нават прыяцелі будуць пагарджаць імі, толькі перад філарэтамі магу з імі паказацца. Якую ж я тады прынясу таварыству ў навуковым сэнсе карысць? Сухія ў нас навуковыя пасяджэнні, і калі б крытыка шчасліва ўвайшла ў філарэцкія саюзы, тады б не было прычыны шкадаваць навуковых пасяджэнняў, якія нічым іншым не адрозніваліся дасюль ад цяперашніх філарэцкіх. Паколькі таварыства жыло толькі ^навуковасцю, няма нічога дзіўнага, што яно ўпала ва ўнутраную бяздзейнасць пасля таго, як разладзіўся навуковы парадак... Што да адбору членаў, то тут трэба б нам паболей строгасці — каб у таварыства прымаліся толькі сапраўды годныя людзі, дзейныя, з высакародным сэрцам, разумныя, людзі, якія любяць айчыну, старанныя і цвёрдыя; мы не будзем тады мець патрэбы ў пошуках спосабаў хавацца адзін ад аднаго. Варта б было нам пастанавіць, каб той, хто не быў прыяцелем, а тым самым філарэтам, нічым не праявіўшы сябе, не мог бы быць і філаматам. Няхай бы там быў перыяд пробы; каб мы не прымалі ў таварыства, як раней, малавядомую асобу. Наконт членаў, якіх раней называлі карэспандэнтамі. У статутах сказана, што толькі пасля 4 месяцаў член таварыства можа стаць правадзейным, Гэты пункт неабавязкова выстаўляць перад усімі, для большай карысці яго трэба б не агалошваць. Карэспандэнцтва можа быць апошняй ступенню і выпрабаваннем нашых братоў; перайшоўшы яе,яны становяцца заканадаўцамі таварыства і ўсіх саюзаў, удзельнікамі ўсіх яго пачынанняў, а пазней і выканаўцамі найшырэйшых мэт. Можа, камунебудзь гэта ступень будзе вельмі цяжкай, а калі выразна скажаш яму, што тады і тады яе можна прайсці, усялякая затрымка ў любога можа распаліць толькі непатрэбную прэтэнзію, будзе яго раздражняць. Няхай самі правадзейныя члены вызначаюць, праз які час пераводзіць карэспандэнта ў правадзейныя члены. Трэба, каб карэспандэнт ведаў, што ён можа быць выбраны, але калі канкрэтна, не ведаў.
ДУМКІ ДЛЯ НІЖЭЙШАГА КЛАСА
1. Шчасце — гэта найвышэйшая мэта ўсіх імкненняў чалавека; шчасце — ва ўнутранай задаволенасці ад сваёй працы, учынкаў і побыту; асабістае шчасце — у шчасці грамадскім: дбаць пра грамадскае дабро — значыць памнажаць і дабро ўласнае. 2. Хто дбае пра грамадскае дабро, інакш кажучы пра шчасце, асвету і славу краю, хто рады прысвяціць яму самога сябе, аддаць яму ўсе здольнасці, сілы і маёмасць — з'яўляецца сапраўдным грамадзянінам. 3. Сапраўдны грамадзянін паводзіць сябе не толькі згодна ўстаноўленым грамадскім законам, але і згодна законам сумлення, маралі і рэлігіі; улада законаў знаходзіць чалавека дома і паза домам, але ўнутры чалавека няма моцнай спружыны для кіравання яго ўчынкамі; дык вось — там, дзе ўлада законаў і сораму слабыя, там пачынаецца ўлада сумлення і рэлігіі. 4. Рэлігія не толькі аб'ядноўвае людзей з творцам, яна не толькі ўцеха і вышэйшая асалода для сэрцаў, знясіленых пад цяжарам няшчасцяў і чалавечых заган, але і шчыт супраць варожых грамадству яго членаў, яна — краевугольны камень, на якім абапіраюцца мараль і тленнае шчасце. 5. Рэлігіі і маралі варожыя: абыякавасць да ўшанавання Бога, непавага да месцаў гэтага ўшанавання, распаўсюджанне поглядаў, якія падрываюць асновы рэлігіі, распуста і адступленне ад звычаяў, усялякага роду празмернасці. 6. Маральная распушчанасць, празмернасці і раскоша ў задавальненні жыццёвых патрэб, што прыводзяць да жудасных вынікаў, нараджаюць агіду да шлюбу, якая вельмі часта назіраецца сёння. Праз гэта псуюцца дарэшты не толькі пачцівасць, мараль, не толькі церпіць ад гэтага рэлігія, але, што вынікае адсюль, церпіць увесь люд, які ўсё больш прыкметна робіцца слабейшым, бяднейшым, становіцца няздатным як трэба працаваць для дабра краю, а значыць, і для дабра кожнага паасобку. 7. Ашчаднасць з'яўляецца маткай выгоды, парадку і багацця, словам, дамашняга і грамадскага шчасця, з'яўляецца рысай сапраўднага грамадзяніна, бо яна вядзе да прыстойнага карыстання дастаткамі, з якімі трэба дзяліцца і з іншымі, яна працівіцца ўсякім празмернасцям і раскошы — самай галоўнай прычыне дэмаралізацыі. У нас, дзе празмернасці гэтыя не толькі не даюць карысці, не павялічваючы мясцовую прамысловасць, але выразна шкодзяць, бо гэта ж марнуюцца апошнія сродкі, якія можна было б укласці ў развіццё земляробства. Ашчаднасць вельмі пажаданая, яна той адзіны бальзам, што столькі можа загаіць ран і падмацаваць грамадскі дух. 8. Той, хто прысвячае сваю працу — фізічную ці разумовую — свайму краю, усё робіць для яго дабра, з'яўляецца адначасова карысным грамадству чалавекам і паважаным грамадзянінам. Адсюль вынікае, што гэтак жа, як да веравызнанняў, заўсёды павінна быць цярпімасць да працоўнага класа — рамеснікаў ці прадстаўнікоў любой іншай працы: трэба быць нецярпімымі толькі да гультаёў, якіх мы павінны схіляць да працы. 9. Асвета краю — найважнейшая спружына яго шчасця. Асвета пашыраецца праз павелічэнне кола тых, хто ўмее чытаць; таму трэба засноўваць школы Ланкастэра, падтрымліваць навуковыя ўстановы, заахвочваць тых, хто пасылае дзяцей і моладзь у школы і ва універсітэт, пашыраць чытанне і друкаванне карысных кніг, раздаваць іх у школах у якасці прэмій, дапамагаць тым, хто хоча вучыцца, падтрымліваць мастацтва, рамёствы, засноўваць і развіваць фабрыкі, асабліва паперні, суконныя і ткацкія фабрыкі, што найлягчэй можна ажыццявіць у краі. 10. Ва універсітэце яшчэ вельмі многія без ніякіх вынікаў прысвячаюць сябе прыродазнаўчым і матэматычным навукам, у той час, як так патрэбныя чыноўнікам і грамадзянам навукі права і адміністрацыі ляжаць у нас аблогай. Тых, што не маюць такіх здольнасцей,каб, працуючы над фізікай ці матэматыкай, маглі прынесці карысць навуцы і краю, і тых, што не прысвячаюць усё сваё жыццё гэтым навукам, а вывучаюць іх толькі для таго, каб набыць званне, трэба адгаворваць ад гэтага адзінага іх імкнення і схіляць да вывучэння права, палітычнай эканоміі, гісторыі, урэшце, аграноміі, на якую, не пакідаючы ўпарта вывучаць свае прадметы, маюць найбольшае права і якой як жыхары аграрнага краю хутчэй за ўсё павінны сябе прысвячаць. 11. Залішне мяккае і камфортнае выхаванне з'яўляецца пачаткам распешчанасці, слабаволля і іншых заган, як фізічных, так і маральных, якія сярод нашай моладзі аж занадта часта назіраюцца. Трэба імкнуцца палепшыць дамашняе выхаванне, трэба, каб кожны развіваў свае фізічныя сілы, а для гэтага карысны: заняткі з палашом, конная язда, плаванне і іншыя практыкаванні. 12. Мала гаварыць пра станоўчыя якасці чалавека і вучыць ім; трэба самому даваць ва ўсім прыклад у паводзінах. Бо ніхто так не схіляе да ліхога людскія сэрцы і розум, як ліхія ўчынкі тых, хто воляй лёсу закліканы вучыць просты люд і паляпшаць разбэшчаны свет, хто на словах прапаведуе дабрачыннасць, а ў жыцці заграз у распусце.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 436; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.137.170.76 (0.016 с.) |