Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

КАРПІНСКІ (Karpiсski) Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825)

Поиск

 

Паэтсентыменталіст, асветнік, жыц­цё i творчасць якога звязаны з беларускай культурай. Нарадзіўся ў в.Галаскоў Каламыйскага рна ІванаФранкоўскай вобл. (Украіна). Вучыўся ў езуіцкіх школах Станіслава i езуіцкай акадэміі ў Львове. У 1770—71 жыў у Вене, з 1780 — у Варшаве, дзе быў прыняты ў двары Чартарыйскага, удзельнічаў у творчых сустрэчах. Вакол яго як вядучага паэта польскага сентыменталізму групаваліся дзеячы культуры Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку І.Быкоўскі, Ф.Князьнін. Напачатку пісаў псалмы народнага тыпу, потым, адыходзячы ад лірычналюбоўнага кірунку, ствараў простыя на­родныя песні («Свецкія песні»); у аснову адной з ix паклаў беларускую на­родную песню «Пайшла дзеўка ў рэчку па ракі». Яго ўсё больш цікавілі фальклорныя матывы, i ён выкарыстоўваў ix у розных жанрах («Падарожжа па зачараванай краіне»). У 1781—82 К. наведаў Гродна i Вільню. Больш як 30 гадоў ён арандаваў зямлю на Гродзеншчыне i Пружаншчыне. У 1819 набыў ва ўласнасць фальварак Хорашаўшчына ў Ваўкавыскім пав. (цяпер Свіслацкі рн), дзе пачаўся прынцыпова новы этап жыцця i творчасці паэта. Ён гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі, разам з сялянамі працаваў у полі, вучыў сялянскіх дзяцей у школе, адкрытай ім у Хорашаўшчыне. Сяляне спявалі яму песні, расказвалі быліны, казкі, i К. старанна пранікаў у новы свет жыцця беларускага народа. Вакол яго групаваліся мясцовыя літаратурныя сілы. 3 ім падтрымлівалі сяброўскія сувязі сын мінскага войскага, перакладчык «Інкаў» Ж.Мармантэля С.Клакоцкі, астраном М.ПачобутАдляніцкі, К.Хадкевіч, І.Кулакоўскі. Тут ён стварыў некалькі глыбока філасофскіх твораў пра сутнасць жыцця, про­стыя чалавечыя радасці i каштоўнасці, у т.л. «Размову Платона ca сваімі вучнямі» (Гродна, 1803). Карыстаючыся добрымі адносінамі з гродзенскім губернатарам Д.Кошалевым, К. прапанаваў яму некалькі праектаў сацыяльных рэформ (удасканаленне землекарыстання, судоў). Цікавіўся творчасцю маладых пісьменнікаў, якія пісалі на беларускай мове. Напр., ён збіраў вершы Ф.Рысінскага з намерам выдаць ix, перапісваўся з паэтампубліцыстам, палітычным i культурным дзеячам Беларусі i Літвы І.Храптовічам, лісты да якога, напісаныя ў вершаванай форме, прасякнуты філасофскім роздумам. Цікавіўся К. праблемамі духоўнага жыцця краю, прымаў удзел у педагагічных дыскусіях. У некаторых творах («Да Станіслава Малахоўскага», «Чынш») ён выказваў спачуванне сялянам, заклікаў улады да вызвалення ix ад паншчыны. Займаўся перакладам на польскую мову твораў французскага пісьменнікаасветніка ЖДэліля. Твор­часць К. паўплывала на творчасць В.ДунінаМарцінкевіча.

Дэмакратычнаасветніцкі светапогляд К. з ухілам да эмацыянальнама­ральных дамінантаў адбіўся на яго паэтычнапісьменніцкай дзейнасці i выявіўся ў спецыяльных філасофскаэтычных i эстэтычных творах («Пра красамоўства ў прозе ці вершах», «Пра шчасце чалавека» i інш.). Найболын цікавіла асветніка філасофская праблема чалавека i яго становішча ў свеце. На яго погляды паўплывала заходнееўрапейская філасофская i грамадская думка, але погляды К. былі больш самастойныя, чым у іншых асветнікаў Беларусі. Ён апіраўся ў асноўным на асабістае жыццё, на сваё арыгінальнае i вельмі асабістае бачанне свету i ча­лавека, яго мараль i інш. Чалавек, па­водле К., атрымаў ад прыроды процілеглыя часткі спадчыны: страсці, чуласць сэрца, што адпавядаюць эмацыянальнай чуласці, i розум. Страсці — гэта пачатак i зародак усялякага зла, а «чулае сэрца» — наадварот, натураль­ная якасць чалавека, аснова i ўмова дабрачыннасці. Па сутнасці, гэта пазіцыя, блізкая да Русо, у якога проціпастаўлялася прырода i культура. Штучныя формы грамадства псуюць першапачатковую добрую прыроду ча­лавека. Зварот чалавека да ўласнага «чулага сэрца» i пазнанне самога сябе — гэта сапраўдны шлях да нармалізацыі чалавечых адносін i выпрамлення самой асобы. Наогул, лічыў К., трэба больш натуральнасці, талерантнасці, чалавечай лагоднасці i спачування, што, відаць, блізка да беларускай ментальнасці ці менталітэту. Такім чынам, у поглядах К. «чуласць» — першапачатковая якасць чалавека i вырашальны элемент міжчалавечых сувязей — стала цэнтральным паняццем, а таксама вызначальнікам яго эстэтыч­ных i мастацкатворчых поглядаў, а «чулае сэрца» — інструментам сапраўднай каштоўнасці паэтычнага твора.

Тв.: Dziela. Т. 1—4. Warszawa, 1806; Pamietniki. Warszawa, 1898.

Літп.: М а л ь д з i с А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Kostriewiczow а Т. Model liryki sentymentalnej w twor­czosci Franciszka Karpiсskiego. Wroclaw etc, 1964. Э.К.Аарашэвіч.


КАРПОВІЧ Лявонцій (свецкае імя Л о н г i н, Л о г i н; пасля 1580— верасень 1620)

 

Пісьменнікпалеміст, педагог, царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і святара. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. У 1609 на Варшаўскім вальным сойме як віленскі дэпутат выступіў з прамовай у абарону праваслаўя. Садзейнічаў выданню «Фрынаса» i «Граматыкі» М.Сматрыцкага. У 1610 за выданне «Фрынаса» i іншых палемічных твораў па загадзе караля Жыгімонта III Ваза на 2 гады зняволены ў турму. 3 1613 архімандрыт Віленскага Святадухаўскага манастыра. Узначальваў навучальную i выдавецкую дзейнасць праваслаўнага брацтва ў Вільні i Еўі, быў рэктарам брацкай школы. Аўтар твораў «Казанне двое...» (Еўе, 1615), «Казанне на пахаванне князя В.В.Галіцына» (Вільня, 1619), прадмовы да кнігі манаха Фікарыя «Вертаград душэўны» (Вільня, 1620) i прадмовы да выдання перекла­ду тлумачэнняў Златавуста на «Отча наш». 3 рукапісных твораў К. вядомы казанне «У нядзелю перад нараджэн

нем Хрыстовым» i некалькі лістоў за 1619 год, пасланых ім ад імя Віленскага брацтва Львоўскаму брацт­ву i манахам на Афон.

Казанні К. адметныя ўзнёслым, тыпова барочным стылем. Яны глыбока эмацыянальныя i прасякнутыя духам царкоўнай ідэалогіі. Катэхізісная фор­ма (пытанне — адказ), выкарыстанне рэлігійнай сімволікі, вобразных параўнанняў надавалі яго творам дынамічнасць i эмацыянальна ўздзейнічалі на чытача i слухача. К. імкнуўся выклікаць у кожнага глыбокае разважанне i змагаўся з пункта погляду хрысціянскіх ідэалаў за маральную чысціню чалавека. Адсюль у казаннях падкрэсленая прыхільнасць да царкоўнай i свецкай дыдактыкі як сродку грамадскага выхавання. Адзін з нямногіх публіцыстаў таго часу, якія звярталіся да жывой народнай мовы, што ў сваю чаргу з'яўлялася важным сродкам у развіцці нацыянальнай куль­туры. Памяці К. прысвечаны «Казанне на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» М.Сматрыцкага (Вільня, 1620) i паэтычны твор «Лямант у свеце ўбогіх на жаласную смерць... Лявонція Карповіча» (Вільня, 1620).

 

Літ.: Харлампович К. Западно­русские православные школы XVI и нача­ла XVII в. Казань, 1898. С. 397—399; Карский Е.Ф. Белорусы. Пг., 1921. Т. 3, (Вып. 2]. С. 135—140; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 172—174, 224—225; Укра'інські письменники. Кйі'в, 1960. Т. 1. С. 358—361.

М.Б.Батвіннік, Г.Я.Галенчанка.

 

КАРПОВІЧ Міхаіл Францішак (4.10.1744— 5.11.1803)

 

 

Палітычны i царкоўны дзеяч, багаслоўасветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Камянец Берасцейскага ваяводства ў дробнашляхецкай сям'і. Адукацыю атрымаў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме (1751—61). 3 1767 прафесар філасофіі ў Варшаўскай семінарыі, з 1771 выкладаў багаслоўе ў Кракаве, у 1772—74 багаслоўе i царкоўную гісторыю ў епархіяльнай семінарыі пры касцёле св. Казіміра ў Вільні. У 1774 быў дэлегатам правінцыяльнага канвента ў Вар­шаве. Яго погляды на духоўнае i свецкае выхаванне — спроба дастасаваць вальнадумства да рэлігійнага аскетызму. 3 1783 прафесар дагматычнай тэалогіі ў Галоўнай літоўскай школе ў Вільні. Займаўся таксама прапа­ведніцкай дзейнасцю, пісаў вершы з нагоды розных падзей у жыцці мясцовых магнатаў, прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў. К. адзін з першых на Беларусі i ў Літве распачаў крытыку прыгону i жорсткага абыходжання паноў з сялянамі. Ён быў прыхільнікам Канстытуцыі 3га мая 1791, накіраванай на ліквідацыю феадальнай анархіі, палітычнае i эканамічнае ўмацаванне Рэчы Паспалітай, змагаўся за ажыццяўленне яе прынцыпаў. У час паўстання 1794 уваходзіў у паўстанцкі ўрад. Пасля задушэння паўстання царскія ўлады выдалі загад на яго арышт. Пэўны час К. хаваўся ў Варшаве. Потым паўлегальна жыў у маёнтку Гражышкі на Сувалыпчыне, які атрымаў ад біскупа І.Масальскага. Сабраў там багатую бібліятэку.

КАРСКІ Мацей (1662—1717)

 

Прадстаўнік схаластычнай філасофіі на Беларусі і ў Літве. Біяграфічных звестак пра яго амаль не захавалася. Невядома i яго месца нараджэння, ад­нак устаноўлена, што ён быў доктарам філасофіі i тэалогіі, у 1696—99 — прафесарам Віленскай акадэміі. Ад традыцыйнага выкладання схаластыкі часта адступаў, уводзячы элементы прыродазнаўства, спасылаўся на некаторых філосафаў i вучоных Новага часу. Аўтар некалькіх навуковых прац, у тым ліку «Курса філасофіі i логікі...» (1696, рукапіс захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы Вільнюскага універсітэта), трактата «Аб праве i справядлівасці». «Курс філасофіі i логікі» падзелены на трактаты: «Логіка як мова навукі», «Фізіка як скарбніца на­вук», «Трактат аб метэорах», «Трактат пра пачатак i гібель або нараджэнне i заняпад», «Трактат аб элементах», «Трактат пра душу», «Першая навука метафізіка», «Тайны навукі этыкі». У трактаце «Пра душу» значная ўвага ўдзяляецца аналізу пачуццяў, уяўленняў i інш. элементаў псіхалогіі; падрабязна апісаны розныя органы пачуццяў, што сведчыць пра адыход ад схаластычнай філасофіі. Праблемы права i справядлівасці разглядаў з абс­трактных пазіцый.

 

Літ.: История философии в СССР. М., 1968. С. 428. Т. 1; Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белорус­сии. Мн., 1971. С. 18—19. Э.К.Дарашэвіч.

 

КАРЫЦКІ Міхал [7.9.1714—10.3.1781 (паводле іншых звестак у 1784 або 1791)]

 

Паэт, грамадскі дзеяч, педагог. Пісаў на лацінскай мове. Нарадзіўся ў в.Дзітрыкі Лідскага пав. Віленскага ваяв, (цяпер Лідскі рн). Паходзіў са шляхецкага роду, якому належаў маёнтак Дзітрыкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі. Уступіўшы ў 1730 у ордэн езуітаў i адбыўшы двухгадовы навіцыят у Вільні (1730—31), скончыў Слуцкую семінарыю ў 1733. У 1733— 36 вучыўся ў Віленскай акадэміі на курсе філасофіі. Два гады ў гэтай акадэміі выкладаў лацінскую граматыку, а потым у Варшаўскім калегіуме — паэтыку. Праз год паступіў на курс тэалогіі ў тым самым калегіуме, вувучаў яе i ў Віленскай акадэміі. Выявіў вы

датныя навуковыя здольнасці i паэтычны талент, што засведчана ў дакументах Віленскай акадэміі. У 1745 атрымаў ступень магістра філасофіі i воль­ных навук, а каля 1750 — доктара філасофіі. У ліку яго настаўнікаў былі М.Быстрыцкі (матэматык з еўрапейскай вядомасцю) i педагог С.Гаслоўскі, вучыўся разам з будучым тэарэтыкам педагогікі А.Скарульскім i паэтамлаціністам Д.Сестравітоўскім. Вучнем К. ў Вільні быў вядомы паэт А.Нарушэвіч. Сувязі з перадавымі людзьмі свайго часу, хуткае распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў беларускіх калегіумах, першыя вынікі рэформы піярскіх i езуіцкіх школ — усё гэта паўплывала на фарміраванне светапогляду паэта ў перыяд яго навучан­ня. Працуючы выкладчыкам у калегіумах Мінска i Драгічына, Віленскай акадэміі, ён намагаўся палепшыць адукацыю ў краі. Пры рэктарстве К. дасягнула росквіту Варшаўская школа (1763—66), дзе на той час склаўся гурток славутых асветнікаў Ф.Багамолец, С.Лускіна, К.Вырві'ч, А.Нарушэвіч. Прымаючы пад увагу яго перадавыя поглядьгна асвету i багаты педагагічны вопыт, Камісія нацыянальнай адукацыі, створаная ў Рэ­чы Паспалітай у 1773, прызначыла яго рэктарам Мінскай ваяводскай школы, дзе ён самааддана працаваў да самай смерці i завяшчаў ёй маёмасць. Паэтычны талент К. развіўся яшчэ ў час навучання. Аднак першым друкаваным творам, вядомым сёння, лічыцца элегія «Да Анджэя Младзяёўскага», якая выйшла асобным выданнем у 1764. Многія яго вершы змешчаны ў паэтычных зборніках, складзеных польскім бібліёграфам Я.Яноцкім. Пры жыцці паэта выдадзены 25 яго вершаў. Пасля смерці яго паэтычная спадчына была выдадзена Полацкай езуіцкай акадэміяй пад назвай «Песні» (1817). Творчасць К. пачалася на мяжы дзвюх процілеглых эпох — Контррэфармацыі i Асветніцтва — i спалучала ў сабе ix асноўныя рысы. У яго вершах яшчэ адчуваецца ўплыў барока, але ёсць ужо рысы сентыменталізму, ракако i нават першыя прыкметы перадрамантызму. Асноўным творчым метадам К. быў класіцызм, які выяўляўся ў ідэйным змесце, тэматыцы i стылістыцы, кампазіцыі твораў. Арыгінальна трактаваў паэт тэмы прагрэсу, патрыятызму, міру. Большасць яго твораў прысвечана тагачасным грамадскім i культурным дзеячам Беларусі, мясцовым гістарычным падзеям. Высокімі мастацкімі вартасцямі вызначаюцца яго эпічная паэма «Птушыны сойм», дзе паказаны крызісны стан Рэчы Паспалітай напярэдадні яе падзелаў, камічнаінтымная элегія «Да Касакоўскага» i аўтабіяграфічная «Да бра­та Караля», прыродаапісальная ода «Да Зімы», некаторыя эпіграмы. Паэзія К. зрабіла ўплыў на развіццё літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва (пераважна ў яе «высокім штылі»), на новалацінскую паэзію Польшчы, Літвы i Украіны. Некаторыя тэндэнцыі, распачатыя ў лацінскіх вершах паэта, да­лей развіты ў творах новай беларускай літаратуры, у прыватнасці ў паэмах «Тарас на Парнасе» i «Энеіда навыварат».

 

Літ.: Жлутко А.А. Міхал Карыцкі — лацінамоўны паэт Беларусі эпохі Асветніцтва // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1988. № 5; Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980; Парэцкі Я. Тры вершы Міхаіла Аляксандравіча Карыцкага // Беларуская літаратура. Мн., 1981. Вып. 9. А.А.Жлутко.

. Г. Маслыка

 


КАСЦЮШКА

 

Палітычны i ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальнавызваленчага паўстання 1794.

Нарадзіўся ў небагатай сям'і беларускага шляхціца, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў в.Сяхновічы Кобрынскага пав. (цяпер Жабінкаўскі рн Брэсцкай вобл.). Выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4.2.1746. Гэту дату гісторык Т.С.Корзан назваў зыходзячы з запісаў у метрыцы, з якой відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12.2.1746. Аднак болын праўдападобна, што спачатку яго хрысцілі ў праваслаўнай царкве i назвалі Андрэем у гонар апостала Андрэя Першазваннага, свята якога прыпадае на 30 лістапада. Таму датай яго нараджэння можна лічыць 30.11.1745. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што яго маці Фёк­ла (Тэкля) была праваслаўнай i паходзіла з вядомага на Беларусі роду Ратамскіх. У пасаг яна атрымала невялічкі маёнтак Дразы ў Барысаўскім пав. Яе родны брат Марцін быў падкаморым Аршанскага пав. Вядома, што Ратамскія разам з Агінскімі i інш. праваслаўнымі шляхціцамі Менскага ваяв, ахвяравалі грошы на будаўніцтва ў Менску на Верхнім рынку (Саборная плошча, цяпер Плошча Свабоды) праваслаўнага сабора Пятра i Паўла. Пра тое, што дзяцей, раней хрышчоных у праваслаўных цэрквах, потым паў­торна хрысцілі ў каталіцкіх касцёлах або проста складалі фіктыўныя каталіцкія метрыкі, сведчаць гістарычныя крыніцы (Холмская Русь. Историче­ская судьба русского забужья. Спб. 1887). Узаемны ўплыў каталіцызму, праваслаўя i уніяцтва — прычына таго, што на працягу ўсяго жыцця А.Т.Касцюшка абыякава ставіўся да рэлігійнага пытання, хоць i вучыўся ў каталіцкай канфесіянальнай школе.

Імкнучыся сказіць беларускае паходжанне К., нават у сучасных энцыклапедыях (польскай i Вялікай Савецкай) сцвярджаецца, што ён нібыта нарадзіўся на Валыні, якая ў 1569 была далучана да Польшчы, i тым самым прылічваюць яго да палякаў. Сам К. называў сябе літвінам, як называлі сябе ў той час усе беларусы. Былі спрэчкі i пра месца яго нараджэння. На думку адных біёграфаў, ён нарадзіўся ў в. Сяхновічы, што пацвярджаецца надпісам каля партрэта на медалі, зробленым у Парыжы ў 1818: Thaddeus Koњciuszko (Тадэвуш Касцюшка), а на адвароце — Natus an М. DCC. XLVI. Siechnowieї Ducat. Lithvie.. obit an M. DCC. XVII (нарадзіўся ў 1746 Сяхновічы княства Літоўскае... памёр у 1817). Іншыя сцвярджаюць, што ён нарадзіўся ў маёнтку Mкpaчоўшчына каля г.Косава (цяпер Івацэ

віцкі рн Брэсцкай вобл.). Аднак у абодвух выпадках размова ідзе пра Бе­ларусь, а не пра Валынь ці Полыпчу. У гістарычных дакументах Беларусі прозвішча Касцюшка сустракаецца з 1458.

Продкі К. займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандр Іван быў падсудкам, а дзед Амбражэй пісарам у Брэсцкім земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх пасад не займаў, a меў званне мечніка Брэсцкага ваяв, i палкоўніка, хоць у арміі ніколі не служыў. У сям'i Тэклі i Людвіка Касцюшкаў было 4 дзяцей: Ганна, Юзаф, Кацярына i Андрэй Та­дэвуш. Да 9 гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома, як i ўсе дзеці дробнамаянтковай шляхты, без якіхнебудзь гувернёраў i настаўнікаў, г. зн. яго ранняе дзяцінства прайшло ў беларускай вёсцы. У 9 гадоў яго аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў у м. Любешава Пінскага пав., дзе ён вучыўся 5 гадоў, да 1760. Вывучаў

лацінскую, польскую, французскую i нямецкую мовы, атрымаў пачатковыя веды па матэматыцы. Пасля заканчэння школы ён вярнуўся ў родную в. Сяхновічы i 5 гадоў дапамагаў маці па гаспадарцы. Яго бацька ў 1758 быў забіты ўзбунтаванымі сялянамі. Матэрыяльнае становішча бацькоў К. было вельмі сціплае. Бацькаў маёнтак Сяхновічы за даўгі быў закладзены за 20 тыс. злотых. Ажаніўшыся з Тэкляй, Людвік прадаў яе маёнтак Дразы за 12 тыс. злотых i адначасова трымаў у закладзе фальварак Мерачоўшчыну. Большая частка Сяхновіцкага маёнтка (Вялікія Сяхновічы) была ўласнасцю іншай праваслаўнай лініі Касцюшкаў (Паўла Касцюшкі), a Людвіку належа­ла в. Малыя Сяхновічы (19 сялянскіх двароў). Людвік жыў у Мерачоўшчыне, а гаспадарку ў Малых Сяхновічах вяла маці Андрэя Тадэвуша, а пасля яе смерці — брат Юзаф.

Значны ўплыў на лес К. зрабіла выбранне ў 1764 на каралеўскі прастол ураджэнца Беларусі Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пляменніка канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхала Чартарыйскага. Сям'i К. спрыяў прыхільнік Чартарыйскіх пісар польны Вялікага княства Літоўскага Юзаф Сасноўскі, пазней ваявода полацкі. Дзякуючы яго пратэкцыі 18.12.1765 К. быў прыняты ў зноў створанае Варшаўскае ваеннае вучылішча (Рыцарскую школу, што на­зывалася Кадэцкім корпусам Яго Каралеўскай Міласці i Рэчы Паспалітай), у якое прымалі толькі выхадцаў з багатых сем'яў. Прыкладна ў той жа час у корпусе кадэтаў вучыліся князі Казімір Сапега, Антон Радзівіл, Мацвей Яблонаўскі i магнаты Валовіч, Чацвярцінскі i інш. Ён быў заснаваны восенню 1764 i знаходзіўся ў распараджэнні самога Панятоўскага, які лічыўся яго шэфам. Непасрэдным начальнікам корпуса быў Адам Казімір Чартарыйскі. Налічвалася 80 кадэтаў (К. быў у спісе 79м), пазней ix колькасць скарочана да 60. Кадэты падзяляліся на брыгады па 20 чалавек, у кожнай былі брыгадзір i падбрыгадзір. Яны займаліся страявой падрыхтоўкай, коннай яздой, вывучалі артылерыю, фехтаванне, тактыку, літаратуру i гісторыю, лацінскую, нямецкую, фран­цузскую мовы, арыфметыку, фізіку, геаметрыю i вышэйшую матэматыку, палітычную эканомію, маральныя навукі, танцы, маляванне. У 1767—68 навучальным годзе з кадэтаў была выдзелена спецыяльная група (займалася ваеннаінжынернымі дысцыплінамі), у якую быў уключаны i К. Асаблівая ўвага ў групе надавалася вывучэнню геаграфіі, трыганаметрыі i маляванню.

Упартыя заняткі i выдатныя здольнасці дазволілі К. стаць адным з лепшых кадэтаў, i 20.12.1766 ён атрымаў афіцэрскі патэнт i званне харунжага. Яшчэ ў час вучобы ён быў прызнача

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 537; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.219.239.111 (0.013 с.)