Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Белоруссии XVII — первой половины XVIII В. Мн. , 1991.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971; Цукерман А.Я. Философская мысль в Белоруссии середины XVIII века. Мн., 1980; Bednazski S. Upadek i odrodzenie szkol jezuickich w Polsce. Krakow, 1933.
ШЧАВІНСКІ (1577—1671)
Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Быў маршалкам сойма ў 1616. У тым жа годзе стаў ваяводам берасцейскакуяўскім. Вядомы сваім красамоўствам. Апрача прамоў на соймах надрукаваў «Прамову на пахаванне Андрэя Баболі» (Вільня, 1629).
ШЧУРАЎСКІ Тыматэвуш (1740—1812)
Місіянер i прапаведнік базыльянскага ордэна. Паходзіў з Валыні. Быў прапаведнікам, потым настаяцелем базыльянскага манастыра ў Вільні. У 1792 заснаваў новы жаночы манаскі ордэн ва уніяцкім манастыры, манашак якога называў ёзафаткамі. Пісаў духоўныя вершы, якія доўгі час спявалі па ўсім Палессі. Аўтар вершаванага дыялога, твораў «Знак блаславення апостальскай навукі» (Вільня, 1780—83), «Вельская місія» (Супрасль, 1792).
ЮРЭВІЧ Ігнат
Драматург, педагог, асветнік 2й паловы 18 ст. Біяграфічных звестак.у т.л. пра час i месца нараджэння, не захавалася. Вядома толькі, што ў 1780я гады ён жыў на Полаччыне i працаваў выкладчыкам у Забельскім дамініканскім калегіуме, які ў той час быў значным цэнтрам літаратурнатэатральнага жыцця краю. Пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр, рэпертуар якога вызначаўся выключнай разнастайнасцю (ставіліся трагедыі, камедыі, аперэты i інш.). У ліку напісаных для тэатра выкладчыкамі калегіума класічных трагедий i камедый на антычныя тэмы былі трагедыя «Крэз» (1789) i камедыя «Пышнагельскі», аўтарам якіх з'яўляецца Ю. У гэтых творах адчуваецца ўплыў на яго асветніцкіх ідэй. Зыходзячы з прац Герадота, Ю. у трагедыі «Крэз» паказаў бессэнсоўнасць вайны паміж персідскім царом Крэзам i лідыйскім царом Кірам, услаўляў мірнае вырашэнне міждзяржаўных канфліктаў. У камедыі «Пышнагельскі» аўтар выкрываў п'янства, марнатраўства, маральнае ўбоства мясцовай шляхты. Свае творы Ю. пісаў на польскай мове, але яна насычана беларусізмамі. Творы Ю. зберагаюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літвы.
Літ.: М а л ь д з i с А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 322, 324—326.
ЯГАДЗІНСКІ Станіслаў Серафім (каля 1590 — каля 1644)
Паэт, перакладчык. Нарадзіўся на Гродзеншчыне, у сям'і збяднелага шляхціца. У 1613—18 вучыўся ў Віленскай акадэміі. Менавіта ў гэты перыяд ён пачаў пісаць вершы. Гэта былі панегірыкі, прысвечаныя прадстаўнікам уплывовай беларускай знаці (Г.Валовічу, A. i К.Халецкім; надрукаваны ў друкарні Я.Карцана), эпіталама з нагоды шлюбу К.Халецкага, 2 вершаваныя уступы да кнігі М.Халецкага «Алегорыя» i інш. Прыхільнасць Халецкіх i ix матэрыяльная падтрымка далі Я. магчымасць паступіць на факультэт права Кракаўскай акадэміі i паспяхова скончыць яго ў 1620. 3 1621 ён працягваў адукацыю ў Падуанскім універсітэце, у 1624—25 падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы (Германія, Бельгія i Італія), 3 1625 Я. жыў пры двары Радзівілаў у Нясвіжы, наведваў Кобрын, Жыровічы, Гродна. Рабіў для магнатаў геральдычныя знакі. У гэты час пісаў пераважна панегірыкі, у асноўным на лацінскай i польскай мовах, але ў яго творах сустракаецца шмат беларускіх слоў, зваротаў. Яго творчасць зазнала ўплыў рэнесансавай па эзіі Я.Каханоўскага. Я. з'яўляецца аўтарам зборнікаў сатырычных эпіграм «Грош» [1618 (?)], «Прыдворныя» (1621), перакладаў на польскую мову «Трыумф кахання» Ф.Петраркі (застаўся ў рукапісе), лібрэта оперы «Вызваленне Руджыера з вострава Алыдыны» Ф.Сарачынелі (1628). Яму прыпісваецца аўтарства першага польскага падручніка па каліграфіі («Каліграфія», выд. 1965). Літ.: П а р э ц к i Я.І. Сатырычныя вершы С.Ягадзінскага // Беларуская літаратура. Мн., 1980. Вып. 8. ЯЛЕНСКІ Іосіф Міхайлавіч (1756—23.3.1813)
Публіцыст, прадстаўнік радыкальнага утапізму, адзін з першых шляхецкіх рэвалюцыянераў Беларусі. Нарадзіўся ў маёнтку Свентарэчча Шавельскага пав. (цяпер Літва) у збяднелай шляхецкай сям'і. Дзяцінства яго прайшло ў в. Малыя Прудкі на Мазыршчыне. Скончыўшы гродзенскую землямерную школу I. Тызенгаўза, працаваў пісарам, бухгалтарам, сплаўшчыкам лесу, каморнікам на Мазыршчыне i Полаччыне. На пачатку 1780х гадоў часта бываў у Пецярбургу. У 1794 там арыштаваны за збераганне «недазволеных» рукапісаў. Імператрыца Кацярына II асабіста займалася яго справай, i яму пагражала смяротная кара. Ад такой кары яго выратаваў толькі переход у праваслаўную веру. Пад імем Аляксея Я. быў сасланы ў Салавецкі манастыр. Пасля выхаду з манастыра ў 1801 уступіў у секту скапцоў. Я. — аўтар маніфестаў «Пераклад польскага права, усенародна складзенага» (дапоўнены «Прысягай караля»), «Адозва да народа — агульных сабраццяў нашых» (захаваўся ў рукапісах на польскай мове) i інш., у якіх выступаў супраць прыгоннага права, за роўнасць усіх саслоўяў, намаляваў жудасную карціну паднявольнага сялянскага жыцця, заклікаў народ яднацца i змагацца за «вольнасць», выказваўся за дэмакратычную рэспубліку. Найбольш значны яго твор — «Благавесць да Ісраіля Расійскага» (напісаны ў манастыры на рускай мове з беларусізмамі i паланізмамі), дзе таксама крытыка ваў прыгонніцтва i заклікаў знішчыць яго: «I чаго ж, шаноўныя браты, на працягу больш тысячы гадоў вашай няволі не выпраоавалі, чаго не перацярпелі... ніхто не можа былога вашага няшчасця апісаць. Напрыклад, не аднаго з вас, нявольнікаў, гарачы пан, раззлаваўшыся на каня, чалавека забіў, за зняважлівае абыходжанне з панскім сабакам чалавека замучыў, за нездыманне шапкі перад панам — да смерці засек, за разбіццё шклянкі — зубоў некалькі ці жыццё страціў». У «Блага весці...» выказвалася ідэя пра народ як творцу ўсяго багацця i матэрыяльных каштоўнасцей: «Вашай працай дамы i палацы будаваны, гарады i крэпасці ўмацаваны, ваша сіла ворага з айчыны выцесніла, перамогу атрымала, вашай працай усе сытапузы кормяцца». Выказаў ён i пратэст супраць эксплуатацыі, сілу гневу i лад думак прыгнечанага народа. У пошуках ідэалу грамадскага ўпарадкавання Я. вагаўся паміж старой даніканаўскай Руссю i эпохай кіравання Пятра I. Пры ўсёй неакрэсленасці поглядаў на будучы грамадскапалітычны лад у Расіі ён быў паслядоўны ў адносінах да прыгоннай зямлі, якую лічыў асноўным злом эпохі. Выказваючы ідэю грамадскакамуністычнага ўпарадкавання сацыяльнага жыцця ў краіне, ён прапаноўваў ствараць аб'яднанні, дзе ўсе асноўныя сродкі працы, зямля i вынікі працы належалі б працаўнікам, a фінансы, манетныя двары, мануфактуры былі агульнанароднай уласнасцю. Адукацыю ён лічыў абавязковай для ўсіх членаў абшчыны. На яго думку, пасля ўсталявання ладу «благавесці», г.зн. грамадства ўсеагульнага шчасця i роўнасці, адукацыя стане ўсеагульнай i даступнай. Калі ж хто зза ляноты ці іншых прычын не захоча вучыцца, да таго меркавалася ўжываць меры маральнага асуджэння. Органы кіравання, суды i «савет старэйшын» меркавалася выбіраць «агульнанародна», прамым галасаваннем. Перавага на выбарах павінна аддавацца мудрым i сумленным людзям. Законы павінны быць простыя, ясныя, а колькасць ix строга абмежаваная, каб «усякі ix легка зразумеў». Галоўнай пружынай грамадства павінна стаць строгая мараль. Смяротная кара адмяняецца. Парушальнікаў агульнанародных правіл прадугледжвалася выганяць з абшчыны. У шэрагу сваіх твораў крытыкуе рэлігіі, хоць падтрымлівае рэлігійнаапазіцыйны рух, у прыватнасці старавераў. Духавенства i афіцыйныя рэлігіі крытыкаваў з пазіцый народнага светапогляду. Лічыў, што духавенства свядома падманвае просты народ, падбухторвае адзін народ супраць другога, клапоцячыся толькі пра свае карыслівыя інтарэсы. На яго думку, варожасць паміж каталіцызмам i праваслаўем адмоўна уплывала на адносіны паміж польскім i рускім народамі: «...за звычкі спрачаюцца, a ісціну топчуць». Ён верыў у з'яднанне народаў у агульнанароднай Расійскай дзяржаве, дзе яны будуць жыць у сумеснай працы i павазе, адмовяцца ад афіцыйных веравызнанняў на карысць адзіных раннехрысціянскіх ідэалаў, якія Я. спалучаў з асветніцкадэмакратычнымі ідэаламі: важнасць палітычнага ладу дзяржавы, вялікая роля асветы, пастаянны рост грамадскай вытворчасці i дабрабыту народа, яго духоўнага ўдасканалення. Яго глыбока хвалявала пытанне адзінства славян, асабліва рускіх, палякаў i беларусаў. Ён лічыў, што ім неабходна жыць у дружбе i для гэтага ёсць усе перадумовы ў ix гісторыі i мовах.
Літ.: Фруменков Г.Г. Узники Соловецкого монастыря. 4 изд. Архангельск, 1979; Валлич Э.И. Из истории радикальной утопической мысли в России конца XVIII в. // История социалистических учений. М. 1976; Клибанов А.И. Народная социальная утопия в России. Период феодализма. М., 1977; Дорошевич Э.К. Гуманизм в демократической и социальноутопической мысли // Идеи гуманизма в общественнополитической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977; Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 299—303; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 229— 232. Э.К.Дарашэвіч. ЯСІНСКІ Якуб (Jasiсski) (24.12.1761—4.11.1794)
Паэтрэвалюцыянер, генерал войск Рэчы Паспалітай, удзельнік паўстання 1794. Нарадзіўся ў Венглеве ў шляхецкай сям'і. Бацька Павел у свой час служыў у званні паручніка ў харугве
Варшава. Замкавая ппошча. Мастак Каналета.
ваяводзіча смаленскага Сапегі, маці — Францішка з роду Касцецкіх. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю. У 1773—80 вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе, пасля заканчэння якога прызначаны падбрыгадзірам 4й брыгады корпуса. У пач. 1789 кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі даручыў Я. i іншым арганізаваць корпус інжынераў літоўскіх у Вільні. 3 1792 палкоўнік у інжынерным корпусе. Калі ў маі 1792 пачалася вайна паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай, выконваў абавязкі камандзіра корпуса інжынераў пры галоўнай літоўскай дывізіі, удзельнічаў у бітвах пад Мірам, Брэстам. Узнагароджаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». У 1794 узначальваў тайную арганізацыю «віленскіх якабінцаў». У час паўстання ўваходзіў у часовы рэвалюцыйны ўрад Літвы i заходняй Беларусі — Найвышэйшую літоўскую раду; атрымаў званне генерала, камандаваў дывізіяй. Загінуў пры абароне Прагі (прадмесце Варшавы). Меў добрыя паэтычныя здольнасці, але літаратуру не лічыў асноўнай сваёй дзейнасцю. Творчасць Я. спачатку развівалася пад уплывам сентыменталізму (жартоўныя эратычныя вершы, ідыліі, папулярныя песенькі, напр., «Ясь i Зося»). 3 сярэдзіны 1780х гадоў звярнуўся да сацыяльнай тэматыкі. Яго вершы i байкі набылі палітычны характар, у некаторых творах заклікаў народ да адкрытай барацьбы з феадальнай тыраніяй i выкарыстоўваць вопыт Французскай рэвалюцыі. Асновай значнасці чалавека, праверкай яго маральных якасцей лічыў грамадскую карыснасць. Сваёй творчасцю Я. зрабіў рашучы крок ад асветніцтва да рэвалюцыйнага дэмакратызму. Аўтар іроікамічнай паэмы «Спрэчкі» (1788—92); як i паэма «Цянця», часткова апублікавана ў «Tygodniku Wilenskim» («Віленскі штотыднёвік», 1819), у якой выкрываў ролю рэлігіі ў феадальным грамадстве, яе палітычную i сацыяльную аснову. Верш Я. «Аб сталасці: Да польскіх выгнаннікаў» выдадзены асобна ў Гродне (1793). Творы Я. выдадзены ў Кракаве (1869). А.Міцкевіч прысвяціў яму драму «Якуб Ясінскі».
Літ.: Moscicki Н. Generaі Jasinski i powstanie Kosciuszkowskie. Warszawa, etc, 1917. А.М.Філатава.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 400; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.85.96 (0.009 с.) |