Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Азначэнне літаратурнага працэсу.

Поиск

Літаратурным працэсам называецца складанае, гістарычна і са­цы­яль­на абумоўленае развіццё і функцыянаванне лі­та­ра­­туры і з’яў, што ёй спа­дарожнічаюць, у пэўны часавы адрэзак у пэў­най краіне, рэгіёне альбо на­огул у свеце (літаратурны працэс у гла­бальным, сусветна-гістарычным маш­табе).

«Літаратурны працэс цесна звязаны з грамадска-палітычнымі аб­ста­ві­намі, пануючай ідэалогіяй у краіне, з філасофскай думкай, этыч­нымі прын­цыпамі і эстэтычнымі ідэаламі пэўнага часу, з рас­пра­цаванасцю лі­та­ратурнай мовы і развіццём розных відаў мас­тац­тва. <...> Для лі­та­ра­тур­на­га працэсу характэрны такія прык­меты, як ма­савасць і бес­пе­ра­пын­насць літаратурных з’яў і фактаў, пісьмен­ніц­кія ўзаемасувязі і ўза­е­ма­ўплы­вы, пераемнасць і развіццё літара­тур­на-мастацкіх традыцый» [203].

У кожны гістарычны момант літаратурны працэс уключае ў ся­бе як са­мі мастацкія творы, сацыяльна, ідэалагічна і эстэтычна не­­аднародныя і роз­наякасныя (ад высокіх узораў да эпігонскай, буль­варнай ці масавай лі­таратуры), так і формы іх грамадскага бы­та­­вання: публікацыі, выданні, лі­таратурную крытыку, водгукі вя­до­мых дзеячаў культуры, мастацтва, па­літыкаў, а таксама звычайных чы­тачоў, выказаныя з пэўнай нагоды і апуб­лікаваныя ў друку альбо за­натаваныя ў мемуарах ці эпісталярнай лі­та­ратуры. «Неад’емнымі кам­панентамі літаратурнага працэсу апошніх ста­годдзяў сталі як фак­ты літаратурнага «самапазнання» эпохі (праг­ра­мы літаратурнай твор­часці, літаратурныя маніфесты), так і барацьба роз­ных ідэйна-мас­тацкіх напрамкаў і плыней» [204].

Тэорыя літаратурнага працэсу асэнсоўваецца з дапамогай цэ­ла­­га шэ­ра­гу паняццяў-тэрмінаў, наконт змястоўнага напаўнення якіх няма поў­на­га адзінства ў асяроддзі літаратуразнаўцаў. Таму мы, наколькі нам гэта ўдас­ца, паспрабуем даць дадзеным па­няц­цям-тэрмінам найбольш шы­ро­ка­ўжывальную трактоўку.

Характарыстыку паняццяў-тэрмінаў тэорыі літаратурнага пра­цэ­­су не­абходна, на нашую думку, пачаць з літаратурна-мастац­ка­га альбо твор­чага метаду [205]. Пад ім, піша В. Рагойша, пад­ра­зу­мя­ва­ец­ца «сістэма гіс­тарычна абумоўленых творчых прынцыпаў, якімі мас­такі, блізкія па сва­іх ідэйна-мастацкіх пазіцыях, кіруюцца пры ад­боры, абагульненні і ацэн­цы жыццёвых з’яў» [206]. Паводле М. Ме­шча­раковай, мастацкім ме­та­дам называецца «асаблівы тып воб­раз­на­га бачання свету (канцэпцыя све­ту і чалавека); гістарычна сфар­мі­ра­ваны спосаб адлюстравання (узнаў­лен­ня і перастварэння, ты­пі­за­цыі) рэчаіснасці; агульны прынцып адбору, аба­гульнення і ацэн­кі жыц­цёвага матэ­рыялу, выяўлення ў ім галоўнага і яго мас­тац­ка-воб­раз­нага адлюст­равання; агульны тып падыходу пісь­мен­­ні­ка да рэ­ча­іс­насці. Паняцце метаду мастацкага ўключае ў сябе: 1) прын­­цыпы мас­тацкага адбору; 2) спосабы мастацкага аба­гуль­нен­ня; 3) прын­­цы­пы эстэ­тычнай ацэнкі рэчаіснасці з пазіцый ідэалу; 4) прын­цы­пы мас­тацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў творах мас­тац­тва» [207]. Мас­тац­кі ме­тад «бывае рэаліс­тычны і нерэалістычны, пра­дук­тыўны (фар­мі­ру­­ю­чы мастацкую сістэму) і непрадуктыўны (утва­ра­ючы адзін лі­та­ра­тур­­ны напрамак)» [208]. Гісторыя развіцця су­свет­на­га прыгожага пісь­мен­ства ведае такія мастацкія (творчыя) метады, як барока, кла­сі­цызм, сен­ты­менталізм, рамантызм, рэалізм, на­ту­ра­лізм, мадэрнізм (маг­чыма, ужо мож­на весці гаворку і аб пост­ма­дэр­ніз­ме). На аснове прак­тычна ўсіх іх утва­рыліся адпаведныя лі­та­ра­тур­ныя напрамкі ў сва­ім канкрэтным сты­­­ля­вым выяўленні (г. зв. «вя­лікія стылі», па­вод­ле Дз. Ліха­чо­ва). Унутры лі­таратурных на­прам­каў (альбо як ад­га­лі­наванні ад іх) часам узні­­каюць лі­­та­ра­тур­ныя плыні (гра­ма­дзян­ская плынь у рускім ра­ман­тыз­ме; ім­прэ­сія­­нізм, футурызм і інш. у ма­дэрнізме), групоўкі («Бура і на­ціск», «Гё­цін­ген­скі гай» у Германіі, «Ар­замас» у Рассіі, «Маладняк», «По­­лы­мя», «Уз­выш­ша» на Бела­ру­сі) і школы («азёрная школа» ў анг­лій­скім ра­ман­тыз­ме, ку­ба­фу­ту­рызм у рускім футурызме і інш.). Самым буй­ным утва­рэн­нем, у якім (ці ў межах якога) развіваецца пе­ра­важ­ная боль­шасць літа­ра­ту­­ры цэлага кантынента альбо наогул усяго све­ту ў пэўны эпа­хальны ад­рэ­зак часу (перыяд), лічыцца мастацкая сіс­тэма — «спе­цы­фічна мас­тац­кая разна­віднасць гістарычна ўтво­ра­нага тыпу гра­мад­скай свя­домасці і дзей­­насці, якая валодае сваімі змяс­тоўнымі кам­па­нен­та­­мі і сваім тыпам су­вязей паміж імі, а зна­чыць, і сваімі самымі агуль­ны­мі асаблівасцямі мас­­тацкай формы» [209]. І. Вол­каў вылучае ў гіс­торыі су­свет­нага мас­тацтва і лі­­таратуры такія мас­тацкія сіс­тэ­мы [210], як антычная кла­сіка, гу­ма­ніс­тыч­ная літаратура Ад­раджэння, кла­сіцызм, літаратура Ас­вет­ніцтва ХVІІІ ст., ра­­ман­тызм, рэалізм, ма­дэрнізм.

Літаратурны працэс у глабальным (сусветна-гістарычным) маш­табе да­следуе параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства. Апош­няе пры гэ­тым цесна судакранаецца з гістарычнай паэтыкай, у цэн­тры ўвагі якой, як ужо адзначалася вышэй,— вывучэнне шля­хоў эвалюцыі асоб­ных мастацкіх прыёмаў і іх сістэм, а таксама ві­даў і жанраў прыгожага пісь­менства.

 

50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства

ў літаратурным працэсе

Вынесеныя ў загаловак бінарныя паняцці-тэрміны асэнсоў­ва­юць скла­даныя суадносіны ў літаратурным працэсе паміж узні­ка­ю­чым но­вым і тым, што, будучы ў свой час здабытым, выпра­ца­ва­ным, на­сле­ду­ец­ца, працягваецца ад эпохі да эпохі.

Традыцыя (ад лац. traditio — перадача, паданне) — гэта куль­тур­на-мас­тацкі вопыт мінулых эпох, успрыняты і засвоены пісь­мен­ні­камі як акту­альны і ўвесь час каштоўны, выступаючы для іх у яка­сці творчага ары­енціру. «Ажыццяўляючы сувязь часоў, традыцыя зна­мянуе вы­бі­раль­нае ініцыятыўна-стваральнае авалод­ванне спад­чы­най папярэдніх па­ка­лен­няў у імя вырашэння сучасных мастацкіх за­дач» [211]. Традыцыі за­ка­на­мер­на «спадарожнічае абнаўленне літа­ра­ту­ры, г. зн. наватарства», якое «вы­ступае як творчая пера­кам­па­ноў­ка і дабудоўванне ўзятага ў па­пя­рэд­ні­каў, а ў найбольш яркіх і маш­таб­ных праявах — як узнікненне ў лі­та­ра­турным працэсе беспрэ­цэ­дэн­тна новага, якое мае сусветна-гіс­та­рыч­ную значнасць» [212]. Такім но­вым, для прыкладу, з’яўляецца: асваенне пры­ват­­нага жыцця ча­ла­ве­ка сентыменталістамі; адкрыццё бясконцасці суб’ек­­тыўнага свету і ірацыянальнага пачатку псіхікі рамантыкамі; узнаў­­ленне «дыя­лек­ты­кі душы» рэалістамі, і ў першую чаргу Ф. Дас­таеў­скім і Л. Тал­стым; радыкальная трансфармацыя драматургічных форм А. Чэ­ха­вым.

Традыцыя рэалізуе сябе з дапамогай уплываў, запазычанняў, а так­са­ма наследавання канонам (пераважна ў літаратурах стара­жыт­на­сці і ся­рэднявечча). Выступаючы часта як свядомая, «пра­грам­ная» ары­ен­та­цыя пісьменнікаў на папярэдні вопыт, традыцыя разам з тым можа ўва­хо­дзіць у літаратурную творчасць стыхійна, не­за­леж­на ад намераў аўта­раў. У якасці традыцыйнага пісьменнікамі за­свой­ваецца вельмі мно­гае — ад тэматычных пластоў да складаных сты­лістычных фігур і пры­ё­маў. Сусветнае прыгожае пісьменства за час свайго развіцця стварыла цэ­лы фонд пераемнасці. Самае за­па­тра­­баванае з таго, што знаходзіцца ў да­дзеным фондзе, даволі часта ў апошнія часы імянуецца топікай. Як кан­статуе В. Халізеў, «топіка раз­народная. Нязменна прысутнічаюць у лі­таратурнай творчасці ты­пы эмацыянальнай настраёвасці (узвышанае, тра­гічнае, смех і г. д.), маральна-філасофскія праблемы (дабро і зло, іс­ці­на і пры­га­жосць), «вечныя тэмы», спалучаныя з міфапаэтычнымі сэн­са­мі, і, на­рэшце, арсенал мастацкіх форм, якія знаходзяць сабе прымяненне заў­­сёды і ўсюды» [213].

Гармонія традыцый і наватарства як пачаткаў узаема­да­паў­няль­ных — важнейшая ўмова плённай і маштабнай літаратур­най твор­часці. Для літаратуры і мастацтва з’яўляецца мала­прадук­тыў­ным (калі не згуб­ным), з аднаго боку, культ самадастатковага на­ва­тар­ства, «творчасці з ні­чо­га», разумовага эксперыментавання, а з дру­гога — кансервацыя тра­ды­цый, звужэнне іх да традыцыйнасці, не­давер да новага, што ў кан­чат­ко­вым выпадку вядзе да эпігонства.

51. літаратурныя сувязі і ўплывы

Літаратурныя сувязі і ўплывы з’яўляюцца неад’емным кампа­нен­там і над­звычай істотным фактарам літаратурнага працэсу.

У агульнай сістэме літаратурных сувязей В. Рагойша вылучае тры іх асноў­ныя разнавіднасці: кантактныя, генетычныя і тыпа­ла­гіч­ныя.

Пад кантактнымі літаратурнымі сувязямі «маюцца на ўвазе ўсе фор­­мы непасрэдных сувязей: пераклад мастацкі, асабістыя су­вя­зі пісь­мен­ні­каў, крытычныя водгукі аднаго аўтара на другога і г. д.» [214]. Ге­не­тыч­ныя су­вя­зі ўтвараюць наследаванні, уплывы, за­па­зы­чанні. Пісь­мен­ні­камі-папя­рэд­нікамі ствараюцца пэўныя ідэйна-мас­тацкія традыцыі, якія потым мо­гуць выяўляцца ў творчасці пісь­мен­нікаў наступных па­ка­лен­няў у вы­гля­дзе ўплыву, а то і прамога за­пазычання, «пры якім за­хоў­ва­юцца асноўныя, да­мінантныя рысы пер­шакрыніцы, хоць твор мае са­ма­стойнае значэнне» [215]. Тут варта на­гадаць паняцце «рэмінісцэнцыя», аб якім у нас ішла гаворка пры раз­глядзе моўна-стылёвых асаблівасцей тво­ра. Пад тыпалагічнымі лі­та­ратурнымі су­вя­зя­мі (больш правільна — тыпалагічнымі сыходжаннямі) пад­разумяваюцца «ідэй­на-мастацкія супа­дзен­­ні ў літаратуры роз­ных на­ро­даў, абумоўленыя не ўплы­вам ад­на­го народа на другі, а бліз­ка­сцю іх жыц­цё­вых абставін, цык­ліч­­на­сцю развіцця мастацкай куль­туры» [216].

Працэс ажыццяўлення літаратурных сувязей, іх непасрэднага вы­яў­лен­­ня даволі складаны і своеасаблівы. Звычайна літаратура, якая да­сяг­ну­ла больш высокага ўзроўню ў сваім развіцці, аказвае пэў­ны ўплыў на дру­гія, як правіла, суседнія літаратуры. Такім мож­на лічыць уплыў італь­ян­скага Адраджэння ХV–ХVІ стст., фран­цуз­ска­га класіцызму ХVІІ ст., анг­лійскага і французскага Асветніцтва ХVІІІ ст., нямецкага, а затым анг­лійскага і французскага ра­ман­тыз­му пач. ХІХ ст., англійскага і фран­цуз­скага, а затым рускага рэа­ліз­му ХІХ ст. на літаратуры розных краін. Ка­лі звярнуцца да гісторыі бе­ларускага прыгожага пісьменства, і асаб­лі­ва да перыяду ХІХ — па­чатку ХХ стст., то на яго аказалі даволі істотны ўплыў больш раз­ві­тыя руская і польская літаратуры. Адваротных вы­пад­каў прак­тыч­на не назіраецца. Разам з тым могуць мець месца моманты, ка­лі больш раннія формы і стылі праз даволі працяглы час пасля таго, як яны пакінулі літаратурную авансцэну, пачынаюць аказваць істотны ўплыў на навейшую літаратуру. У якасці прыкладу можна прывесці не­звы­чайную цікавасць рамантыкаў да фальклору; іх жа, ра­ман­ты­каў, а так­сама рэалістаў да У. Шэкспіра і г. д. Самым жа яркім прык­ладам, які па­цвярджае дадзены тэзіс, будзе ўказанне на твор­чае пераасэнсаванне ан­тычных традыцый на працягу ўсёй гісторыі раз­віцця еўрапейскага пры­гожага пісьменства.

У сітуацыі ўплываў, а то і прамых літаратурных запазычанняў, ро­ля «ўспры­мальніка» далёка не пасіўная: як правіла, успрыманне дык­туецца ўнут­ранымі патрэбамі ўспрымаемай літаратуры, яе, як трап­на выразіўся ў свой час А. Весялоўскі, «сустрэчнымі тэн­дэн­цы­я­мі» і асаблівасцямі эва­люцыі. «Узаемадзеянне ўплыву з «су­стрэч­нымі тэндэнцыямі» пры­во­дзіць да творчай перапрацоўкі во­пы­ту другіх літаратур і разам з тым — да барацьбы са знешнім пе­рай­ман­нем, да прабуджэння творчых сіл на­цыі, абвастрэння цікавасці да народных асноў мастацтва» [217].

У цэлым літаратурныя сувязі і ўплывы адыгрываюць пра­дук­тыў­ную ро­лю, бо прыводзяць, як правіла, да істот­нага паскарэння лі­таратурнага пра­цэсу ў тых краінах, якія па нейкіх прычынах ад­ста­лі ў сваім развіцці, да­памагаюць перадачы і засва­енню пера­да­во­га мастацкага вопыту, ро­бяць літаратурнае жыццё больш раз­на­стай­ным і цікавым. Яны скла­даюць «важнейшы фактар станаўлення і ўма­цавання сімфанічнага адзін­ства рэгіянальных і нацыянальных лі­­таратур» [218].



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 898; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.170.80 (0.008 с.)