Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэарэтыка-літаратурнай думкі

Поиск

Ранні перыяд у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі (ад яе вы­­то­каў і да кан­­ца ХVІІІ ст.) Г. Паспелаў слушна называе эпо­хай фі­ласоф­ска­га вывучэння («ве­­дения» — у арыгінале) літаратуры і мас­­­тацтва [1], таму што на працягу ўся­го гэтага часу тэарэтыка-лі­та­ра­­­тур­ныя ўяўленні былі прак­тычна неадлучнымі ад агуль­наэстэ­тыч­ных і фі­ла­­софскіх мер­ка­ван­няў.

Самыя першыя развагі аб літаратуры і мастацтве су­стра­ка­юц­ца ў ін­дый­­скіх ведах (Х–ІІ стст. да н.э.), у кі­тайскай «Кнізе паданняў» (V–ІV стст. да н.э.), у грэ­часкіх «Ілі­я­дзе» і «Ады­сеі» (VІІІ–VІІ стст. да н.э.), шэ­рагу ін­шых пом­нікаў старажытнага пісьменства. Першыя ж вядомыя на­вуцы канцэпцыі лі­таратуры і мас­тац­тва бы­­лі рас­пра­цаваны ў Еўропе. Да гэтага спрычыніліся ан­­тыч­ныя ву­чоныя. Так, Платон (V–ІV стст. да н.э.) разгледзеў у рэчышчы аб’ек­­тыў­­на­га ідэа­лізму шэраг эстэтычных праб­лем (у тым ліку і праб­ле­му пры­­го­жа­га), пас­пра­баваў вывесці гна­сеа­ла­гічную прыроду мас­тац­тва, акрэс­ліць яго вы­ха­ваў­чую функцыю. Ён даў таксама не­ка­то­рыя важныя звес­т­кі і па ўласна тэорыі лі­таратуры, у пры­ватнасці, пра­вёў падзел яе на роды. У дру­го­га славутага стара­жыт­на­грэ­часкага мысліцеля Арыс­то­­це­ля (ІV ст. да н.э.) мы ба­чым ужо (пры за­ха­ванні агуль­на­эстэ­тыч­­нага падыходу да мас­тац­т­ва) фар­мі­раванне ўлас­на літаратура­знаў­чых дыс­цып­лін — паэтыкі і сты­ліс­тыкі. Пра­ца Арыс­то­целя «Аб мас­тацтве паэзіі» (дру­гая яе, узнікшая паз­ней, назва — «Паэ­ты­ка») ста­ла першым сістэ­ма­тыч­ным выкладам асноў паэ­ты­кі. Акрамя та­­­го, яна адкрыла шмат­вя­ко­вую традыцыю стварэння спе­цы­яль­ных нар­ма­­тыў­ных трактатаў па гэ­тай дысцыпліне. Старажытнарымская лі­та­ра­тур­ная тэо­рыя прадстаўлена ў пер­­­шую чар­гу пра­цай Гарацыя «Навука паэ­зіі» (І ст. да н.э.). Аў­тар да­­во­лі плённа пра­цягнуў і раз­віў у ёй тра­ды­цыі Арыс­то­це­ля, за­­кла­дзе­­ныя ва ўжо зга­да­най намі вышэй «Паэ­тыцы». «На­вука паэ­зіі» Га­­­ра­цыя стала праз шаснаццаць ста­годдзяў тэа­рэ­тычнай ас­­новай кла­­сі­цызму.

Глыбокія канцэпцыі літаратуры і мастацтва складваюцца так­са­ма ў ча­сы ста­ражытнасці і ў краінах Усходу. У сувязі з непасрэдным прад­ме­там нашай га­воркі найбольшай увагі заслугоўвае ўпамінанне аб індый­скім трактаце «Наць­я­шастра» («Навука драмы»), які пры­піс­ваецца Бха­ра­це і да­ту­ец­ца прык­ладна ІV ст.

Сувязнымі звеннямі паміж антычнай і новай навукай аб лі­та­ра­­ту­ры ста­лі да­­следаванні візантыйскіх і заходнееўрапейскіх вучоных эпохі ся­рэд­нявечча. Най­больш значнымі прадстаўнікамі візантыйскай філалогіі з’яў­ля­юцца: паэт Но­на з горада Па­но­па­­лі­са (V ст.), аўтар вершазнаўчага трак­тата; стваральнік ву­­чэння аб вобразах і сімвалах «Арэа­па­гі­ты­кі» Псеўда-Дыя­ні­сій (канец V — пач. VІ стст.); каментатары твораў ан­тыч­ных аўтараў Фо­цій (810–891) і Яў­ста­­­фій Салунскі (1115–1195). Заход­не­еў­рапейскі рэгіён прадстаўляюць: Аў­гус­­ці­н Блажэнны (345–430) — аў­тар трактата «Спо­ведзь», дзе практыкуецца і пэў­ным чынам за­ах­воч­­ва­ец­ца псіхала­гіч­ны падыход да тво­раў лі­таратуры і мас­тац­тва; кіраўнік сла­ву­­­тай Акадэміі Карла Вялікага, вы­дат­ны англа­саксонскі ву­чоны і лі­та­ра­­тар Флак Абін Ало­дзі­н (735–804) — стваральнік падручнікаў, у якіх по­бач з іншымі пытаннямі сярэдневяковай адукацыі ўдзялялася так­са­ма ўва­га і прыгожага пісьменству, яго тэорыі. У сярэдзіне ХІІІ ст. у Еўропе па­­чынаюць ра­біц­ца спробы ства­рэн­­ня на­цыянальных рыторык і паэтык. Ад­­ной з першых у гэ­тым радзе стала праца фран­цуз­ска­га паэта Эсташо Дэ­шана «Мас­­тацтва скла­даць і ствараць песні і балады» (1392).

Істотны штуршок развіццю тэарэтыка-літаратурнай думкі ў Еў­ро­пе да­ла эпо­ха Адраджэння. Па-першае, убачыла свет некалькі паэтык (у 1508 г., дзя­ку­ючы намаганням італьянскага філосафа, філолага і гіс­то­ры­ка Ларэнца Ва­ла, атрымала другое жыццё славутая «Паэтыка» Арыс­то­це­ля; італьянска-фран­цузскі вучоны Юлій Скалігер напісаў уласны трак­тат «Паэтыка» (1561), за­сна­ва­ны ў мно­гім на традыцыях «Паэтыкі» Арыс­тоцеля, але ўжо з ярка вы­ра­­жа­ны­мі класіцыстычнымі прыкметамі; у 1586 г. выйшла «Паэтыка» Фран­чэс­ка Патрыцы). Акрамя таго, не­ка­то­рыя з тагачасных італьянскіх пісь­мен­ні­каў паспрабавалі распрацоўваць пы­танні тэорыі літаратуры (трактаты «Аб ге­ра­ічным энтузіазме» (1585) Джар­дана Бру­­на і «Раз­­важанні аб ге­раічнай паэ­ме» (1594) Тарквата Та­са). Значнымі набыткамі тэарэтыка-літаратурнай дум­кі эпохі Адрад­жэн­ня сталі таксама працы «Аба­рона паэзіі» (1583) англічаніна Пі­ліпа Сідні і «Но­вае кіраўніцтва да складання камедый» (1613) славутага іс­пан­­скага дра­матурга Лопе дэ Вега.

ХVІІ ст. у гісторыі заходнееўрапейскай эстэтычнай і тэарэ­тыка-лі­та­ра­­тур­най думкі праходзіла, як вядома, пад моцным кла­сі­цыс­тычным ухі­лам. Най­больш значны ўклад у распрацоўку класіцыстычнай тэорыі ўне­с­лі: фран­цу­зы Франсуа дэ Малерб (адзін з першых тэарэтыкаў новага на­кі­рунку), Фран­­суа д’Абіньяк (аўтар трактата «Прак­­ты­ка тэатра», 1657, які называлі «Біб­­ліяй тэорыі драмы» эпохі класіцызму), П’ер Карнэль, Ні­ка­ля Буало (най­вя­до­мей­шая яго праца «Паэтычнае май­стэр­ства», 1674); анг­лічане Джон Мільтан (ар­­тыкул-прадмова «Аб тым родзе дра­ма­тыч­най паэзіі, які называецца тра­ге­ды­яй», 1671), Джон Драйдэн («Во­пыт аб дра­матычнай паэзіі», 1668; «Аб ге­ра­іч­ных п’есах», 1672); немец Марцін Опіц («Кніга аб нямецкай паэ­зіі», 1624).

Ба­рочныя тэндэнцыі, якія таксама даволі істотна паўплывалі на раз­віц­цё еў­рапейскай лі­таратуры ХVІІ ст., асэнсоўваліся ў працах італь­ян­скіх вучоных і пісь­мен­ні­каў Мацео Перэгрыні («Трактат аб дас­­ціпнасці», 1639), Эмануіле Тэ­­­заў­ра («Пад­зорная труба Арыстоцеля», 1653), іспанца Баль­тасара Грасіяна («Дас­ціп­насць, альбо Мас­тацтва вытанчанага ро­зу­му», 1642).

Наступным значным этапам у гісторыі еўрапейскай і ўсёй сус­вет­най тэа­­рэ­­тыка-літаратурнай думкі стала ХVІІІ ст. Ме­на­віта з гэ­та­га часу лі­та­ра­тура­знаў­ства пачало даволі інтэнсіўна вы­чля­няц­ца з эстэтыкі і афарм­ляц­ца ў са­мас­тойную навуку.

На пачатку ХVІІІ ст. у Англіі і Германіі яшчэ даволі трывалыя па­зі­цыі зай­маў класіцызм, аб чым сведчаць працы «Вопыт аб крытыцы» (1711) Аляк­сандра Попа і «Вопыт кры­тычнай паэ­тыкі для немцаў» (1730) Іагана Крыс­­та­фа Готшэда.

К сярэдзіне ХVІІІ ст. у еўрапейскую літаратуру пачынае ўваходзіць сен­­ты­менталізм. Як вядома, у станаўленні еўрапейскага сен­ты­­мен­та­ліз­му важ­ней­шая роля належала анг­лій­скай паэзіі. Адзін з яе вы­датных прад­стаўнікоў Эд­вард Юнг стаў адначасова і тэарэтыкам новага лі­та­ра­тур­нага на­кі­рунку, вы­ступіўшы ў кры­тычным нарысе «Думкі аб ары­гі­наль­­най твор­часці» (1759) су­праць рацыяналістычных пра­вілаў Буало і Попа.

Сентыменталізм быў, як вядома, непасрэдным папярэднікам ра­ман­тыз­­му. Значная роля ў фарміраванні літаратуразнаўчых ацэнак анг­лій­­ска­­га пе­рад­ра­мантызму належыць братамДжозэфу і Томасу Уор­танам. Асаб­ліва мно­­га ў гэтым плане зрабіў Т. Уортан, сцвярджаючы ў сваёй шмат­томнай «Гіс­­­­то­рыі англійскай паэзіі, па­чы­на­ючы з ХІІ стагоддзя» (1774–1781) аб уплы­ве на еўрапейскую сярэдневяковую рамантыку араб­­скай паэ­зіі. Адзна­чым, што гэта былі першыя спробы прымянення па­раўнальнай метадалогіі ў лі­таратуразнаўстве.

Тэарэтыка-літаратурная думка французскага Асветніцтва цес­на звя­за­на са славутай школай вялікіх мысліцеляў эпохі — Валь­тэ­ра, Ман­тэск’ё, Дзідро, Гель­вецыя, Русо. Асабліва хацелася б адзначыць Дэні Дзід­ро — аўтара трох сла­вутых прац: дыялогаў да п’есы «Пабочны сын» (1757) і трактатаў «Аб дра­матычнай паэзіі» (1758) і «Парадокс аб ак­цё­ры», у якіх закрануты і па­тлу­ма­чаны з новых, асветніцкіх пазіцый, шмат­лі­кія пытанні драматургіі і тэатра.

Вяршыняй нямецкай асветніцкай думкі стала дзейнасць Готхальда Эф­­ра­іма Лесінга — аўтара такіх арыгінальных прац, як «Пісь­мы аб на­вей­­шай лі­та­ратуры» (1759–1765) і «Гамбургская драматургія» (1769). Са­мая ж вядомая на­вуковая праца Лесінга — трактат «Лаакаон, ці Аб ме­жах жы­вапісу і паэ­зіі» (1766), які стаў першым у сусветнай практыцы да­сле­да­ваннем аб спе­цы­фі­цы літаратуры як віду мастацтва.

Велізарны ўклад у развіццё еўрапейскай літаратурнай тэорыі ўнёс так­­са­ма Іаган Готфрыд Гердэр. Пяру Гердэра належаць та­кія цікавыя пра­цы, як «Фраг­менты аб новай нямецкай літа­ра­ту­ры» (1768), «Кры­тыч­ныя рыш­та­ван­ні» (1769), «Вытрымкі з пера­піс­кі аб Асіане і пес­нях ста­ра­жыт­ных народаў» (1773), «Шэкспір» (1773), «Аб пада­бен­стве сярэдне­вя­ко­­вай англійскай і ня­мец­кай паэ­зіі» (1777). Галоўная за­слу­га Гердэра пе­рад літаратурнай навукай у тым, што ён паспрабаваў на асно­ве гіс­та­рыз­му зразумець на­цыя­наль­ную і куль­турную свое­асаб­лі­васць мастацкай твор­­часці, а так­са­ма вызначыць мес­ца «народнай паэ­зіі» ў гісторыка-лі­та­ра­турным пра­цэсе.

У тэарэтыка-літаратурную думку ХVІІІ ст. унеслі пэўны ўклад і ра­сій­­скія вучоныя і пісьменнікі. Найперш гэта тычыцца В. Тра­дзя­­коў­скага («Но­вы і кароткі спосаб да складання расійскіх вер­шаў...»), М. Ла­ма­но­са­ва («Ка­рот­кае кіраўніцтва да красамоўства») і А. Су­марокава («Эпіс­та­ла аб вер­ша­твор­стве»). Тэарэтыка-літаратурныя пытанні закраналі ў сваёй лі­таратуразнаўчай дзей­насці таксама А. Бай­ба­коў (аўтар першага ў Расіі ву­­чэбнага дапаможніка па прыгожаму пісь­менству «Правілы піі­тыч­ныя ў ка­рысць юнацтва», 1774), С. Са­лаўёў («Прасодыя, альбо Кіраўніцтва да ла­­цін­­скага вер­ша для карысці ра­сійскага юнацтва…», 1778), А. Сярэб­ра­­ні­каў («Ка­рот­кае кіраўніцтва да ара­торыі расійскай», 1778), І. Рыж­скі («Во­пыт ры­то­ры­кі», 1796), М. Хераскаў («Раз­­­ва­гі аб расійскім верша­твор­­стве», 1772).



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 471; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.88.132 (0.011 с.)