Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Аксіялагічны аспект мастацтва

Поиск

 

Даўно вядома і ўсімі прызнана, што мастацтва адыгрывае ў жыц­­ці кож­най канкрэтнай асобы і грамадства ў цэлым велізарную ро­­лю. Такім чы­нам, з усёй паўнатой паўстае пытанне аксія­ла­гіч­на­га альбо каш­тоў­нас­нага (ад ст.-грэч. аxios — каштоўны) боку мас­тац­­тва.

Мастацтва (а дакладней, сапраўднае мастацтва), арыен­тую­чы­ся на каш­тоўнасці, спасцігаючы і асвятляючы рэальнасць у суадне­се­насці з імі, адпаведна арыентуе на гэта і сваіх рэцыпіентаў.

Умоўна каштоўнасці, якія спасцігае і на якія накіроўвае мас­тац­тва, мож­на падзяліць на дзве групы. Першыя — гэта каш­тоў­нас­ці уні­вер­саль­ныя, як правіла, агульначалавечага і агульна­быційнага ха­рактару (воля, мір, годныя чалавека нормы жыцця і г. д.). Іх яшчэ мож­на назваць ан­та­ла­гіч­нымі альбо вы­шэйшымі. Да другой групы ад­носяцца г. зв. ла­каль­ныя каш­­тоўнасці. Гэта тое, што з’яўляецца важ­ным, дарагім, святым для асоб­ных чалавечых груп і канкрэтных лю­дзей (нацыянальныя і сямейна-ро­да­выя традыцыі, прыроднае ася­роддзе, пэўны індывідуальны вопыт і інш.).

Цікава, што ўяўленні як аб другіх, лакальных каштоўнасцях, так і ў не­каторай ступені аб першых, універсальных, могуць пас­ту­по­ва змя­няц­ца на працягу гістарычнага часу, што адпаведна зна­хо­дзіць выяўленне ў тво­рах мастацтва.

Так, у еўрапейскай антычнасці галоўнымі, вышэйшымі даб­ро­та­мі лі­чыліся прыгажосць, суразмернасць, ісціна; у хрысціянскім ся­рэд­ня­веч­чы найбольш уплывовай была трыяда «вера — надзея — лю­боў»; у эпо­ху Адраджэння найвышэйшы статус набылі даброты фар­туны (багацце, пры­знанне), цела (сіла, здароўе, прыгажосць), ду­шы (востры розум, свет­лая памяць, воля, маральныя дабра­чын­нас­ці); рацыяналістычная эпоха (ХVІІ–ХVІІІ стст.) больш за ўсё вітала ро­зум; у часы, калі стаў уплы­во­вым ан­тырацыяналізм ніцшэянскага кштал­ту, на сцягі сталі ўздымацца сты­хійныя парыванні чалавека, яго сіла і здольнасць уладарыць. Свед­чан­ні змены каштоўнасных ары­ен­тацый чалавецтва можна было б мно­жыць і множыць.

Рэальнасць з яе супярэчнасцямі і негатыўнымі момантамі, мас­­тацкі асэн­саваная ў свеце вышэйшых каштоўнасцей, здольная ча­­сам да аку­му­ля­вання ў сабе нейкай прасвятляючай, гар­ма­ні­зую­чай энергіі. Ачы­шчэн­не, прымірэнне, суцяшэнне, якія нясе мас­тац­тва, Арыстоцель назваў у сва­ёй «Паэтыцы» ка­тарсісам. Ён пры­сут­­ні­чае ў самых розных жанрах. Ад­нак ка­тарсіс аслаблены альбо зу­­сім адсутнічае ў тых творах, дзе гас­па­­дарнічаюць скепсіс і та­таль­­ная іронія. Асабліва шмат такіх твораў спа­ра­дзіла мастацтва ма­­дэр­ніз­му.

17. Мастацтва ў суаднесенасці

З іншымі формамі грамадскай свядомасці,

Галінамі культуры

І творчай дзейнасці людзей

 

Мастацтва як адна з форм сацыяльнай свядомасці, галін куль­ту­ры і твор­чай дзейнасці людзей знаходзіцца ў цесных узаема­су­вя­зях з іншымі па­добнымі з’явамі ў грамадстве — філасо­фіяй, на­ву­кай, этыкай і ма­рал­лю, міфалогіяй, рэлігіяй.

Цесныя ўзаемадачыненні ў мастацтва з філасофіяй. Яны су­да­кра­на­юц­ца на працягу ўсяго гістарычнага шляху развіцця мас­тац­тва. Фі­ла­соф­ская праблема сэнсу жыцця стала галоўным ма­тывам вя­лікай колькасці тво­раў мастацтва, і асабліва літаратуры. У мно­гім філасофская праблема ўза­емаадносін асобы і грамадства, вы­рашэння сацыяльных су­пя­рэч­на­сцей — таксама вечная тэма су­свет­нага мастацтва. Шэраг твораў ста­ра­жыт­най філасофскай думкі (на­прыклад, «Пір», «Іон», «Гіпій Большы» Пла­­тона), будучы філа­соф­скімі трактатамі, у якіх аб­мяркоўваюцца важ­ней­шыя праблемы быц­ця, пазнання, творчасці, маралі, па сваёй плас­тыч­на­сці, вы­раз­нас­ці, вобразнасці выкла­дання з’яўляюцца вельмі блізкімі да тво­раў мас­тацтва.

Часта мастацкія творы выступаюць у якасці важнейшых да­ку­мен­таў для навуковага аналізу і абагульненняў. Так, напрык­лад, «Ілія­да» і «Ады­сея» выкарыстоўваюцца навукай у якасці крыніцы для вывучэння над­звы­чай аддаленага ад нас па часе ан­тычнага гра­мад­ства. Творы вялікага фран­цузскага пісьменніка А. Бальзака ня­суць у сабе багаты матэрыял для вывучэння эканомікі, палітычных і пра­вавых адносін Францыі пер­шай паловы ХІХ ст. Творчасць Л. Тал­стога У. Ленін назваў «люстэркам» рус­кай рэва­люцыі».

Міфалагічныя матывы, сюжэты, вобразы практычна ўвесь час пры­сут­нічаюць у мастацтве, ўвайшоўшы ў яго творы на самых ран­ніх ста­ды­ях развіцця самога мастацтва. У прынцыпе мастацтва вы­рас­ла з мі­фа­ло­гіі. У апошнія часы ў мастацтве ўзрасла цікавасць да мі­фалогіі. Калі браць уласна мастацкую літаратуру, то аб гэтым свед­чаць творы Х. Бор­хе­са, Г. Маркеса, Ч. Айтматава і інш. пісь­мен­нікаў [36].

Яркія і змястоўна насычаныя рэлігійныя сюжэты (як правіла, біб­­лей­скія) сталі тэматычнай асновай многіх твораў выяўленчага мас­тацтва, лі­таратуры, музыкі і г. д.

Цесныя сувязі і кантакты мастацтва з навукай, філасофіяй, эты­кай і ма­раллю, міфалогіяй, рэлігіяй — гэта толькі адзін з ас­пек­таў праб­лемы яго ўзаемадачыненняў з формамі грамадскай свя­до­мас­ці, галінамі куль­ту­ры і творчай дзейнасці людзей.

Месца, роля, значэнне мастацтва ў розных сацыяльна-гіс­та­рыч­ных сі­туацыях разумеліся па-рознаму. Неаднойчы ат­рымліваў рас­паў­сю­джан­не погляд, згодна з якім мастацтва — гэта з’ява за­леж­ная, пад­на­ча­ле­ная, службовая: у адносінах да дзяр­жавы (эстэ­ты­ка Платона), да рэлігіі і ма­ралі (сярэднявечча), да данасці розуму (ра­цыяналізм класіцызму і Ас­ветніцтва), да наву­ковага пазнання (па­зітывісцкая эстэтыка), да афі­цый­най палітычнай ідэалогіі (апош­няе мела месца ў СССР, і асабліва моц­на ў 1930–1950-я гг.). Наўрад ці ёсць неабходнасць даказваць аднаба­ко­васць і гістарычную вы­чар­­панасць падобных уяўленняў, якія цяпер успры­маюцца як даг­ма­тыч­на вузкія і варожыя мастацкай культуры. З ця­гам часу ста­на­ві­ла­ся ўсё ясней, што мастацтва ва­лодае незалежнасцю (ня­хай сабе і ад­нос­най) ад іншых з’яў грамадскага і асабовага жыцця, што яно мае сваё, асаблівае пры­значэнне.

Унікальнасць, самакаштоўнасць і свабода мастацтва былі дэк­ла­ра­ва­ны нямецкай эстэтыкай рубяжа ХVІІІ–ХІХ стст. (І. Кант, іен­скія ра­ман­тыкі). Філосафы і мастакі эпохі ра­мантызму падкрэслівалі, што мас­тац­тва валодае велізарнай і ў ас­но­ве сваёй станоўчай сілай уздзеяння на ду­хоўнае жыццё асобы, гра­мадства, чалавецтва. Жывапісцы, музыканты, паэ­ты бачыліся лю­дзям таго часу правадырамі, настаўнікамі, нават пра­мы­мі за­ка­на­даў­цамі гісторыі развіцця чалавецтва. Лічылася, што яны здоль­ныя іс­тотна паўплываць на працэс развіцця грамадства, на жыццё на­­ро­даў. Безумоўна, абарона і абгрунтаванне самастойнасці мастацтва скла­­лі велізарную заслугу рамантыкаў перад гэтай важнай галіной куль­ту­ры і творчай дзейнасці людзей. Разам з тым філосафы і мас­та­кі ра­ман­тыч­най арыентацыі часам перабольшвалі магчымасці і гра­мадскую ро­лю мастацкай дзейнасці, ставячы мастацтва над ін­шы­мі формамі куль­ту­ры, грамадскай думкі і свядомасці. Яны нават ад­даліся летуценням на­конт усталявання мастакамі раю на зямлі, дэк­ларуючы свайго роду уто­пію — міф аб усемагутнасці мастацтва і яго поўным прыярытэце і пе­ра­ва­зе над іншымі формамі культуры, над жыццём у цэлым. Гэты міф ака­заў­ся жывучым. Ён працягваў існа­ваць і ў паслярамантычныя эпохі, у пры­ватнасці, у сімвалісцкай эстэ­тыцы. Абарона самастойнасці мас­тац­тва, як бачна, не­ад­на­ра­зо­ва абарочвалася яго аднабаковай апалогіяй, ча­сам нават агрэсіўнай. Іерар­хічнае ўзвышэнне мастацтва над усім, што су­пра­ваджае ча­ла­ве­чую жыццядзейнасць, абазначаецца тэрмінам «мас­тац­тва­цэнт­рызм», які так ці інакш роднасны эстэтызму — канцэпцыі, згод­на з якой эстэтычныя каштоўнасці ставяцца над усімі астатнімі.

Крытыка «мастацтвацэнтрызму» (адначасова і мастацкай твор­­часці як самакаштоўнай і непараўнальнай з ніякімі іншымі за­нят­камі чалавека і фор­мамі яго жыццядзейнасці) прысутнічае ўжо ў ра­мантычнай эс­тэ­ты­цы (Шэлінг, Вакенродэр, Жукоўскі і інш.). У ХХ ст. думкі-перасцярогі на­конт залішняй апалогіі мастацтва і мас­тац­кай дзейнасці, іх быццам бы над­звычайнага месца ў жыцці асо­бы і ўсяго грамадства выказвалі Л. Тал­стой, М. Цвятаева, А. Камю, В. Астаф’еў і многія іншыя мастакі.

Мастацтву (пры ўсім тым, што яго значэнне для чалавецтва з’яў­ля­ец­ца важным і унікальным) не патрабуецца іерархічнае ўзвы­шэн­не над ін­шымі формамі чалавечай жыццядзейнасці. Яно зна­хо­дзіц­ца ў шэрагу раў­напраўных галін (навукі, філасофіі, маралі, па­лі­ты­кі, асабістых зно­сін, навыкаў працоўнай дзейнасці і г. д.), зай­маю­чы там сваё адпаведнае мес­ца. Пры гэтым усе названыя галіны па­між сабой узаемазвязаны, у іх ёсць зоны сыходжанняў і ўзае­ма­ўплы­ваў. Для мастацкай творчасці з’яў­ля­­ецца надта нязручнай і зу­сім непатрэбнай устаноўка на яе аўтаномію (ло­зунг «чыстага мас­тац­тва»), на ізаляцыю ад жыццёвай рэальнасці.

Сапраўднае прызначэнне мастацкай твор­час­ці — даць чалавеку маг­чы­масць востра адчуць і напружана пе­ра­жыць асабістую свабоду і ад­на­ча­сова — сваю прыналежнасць быц­цю як цэламу, сваё адзінства са све­там і яго каштоўнасцямі, ста­лы­мі і вечнымі.


Паняцце літаратуры.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 567; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.142.255.103 (0.009 с.)