Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Структуралізм. Постструктуралізм.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Дэканструктывізм
Структуралізм у літаратуразнаўстве ўзнік на аснове лінгвістычнага структуралізму, тэорыя якога была распрацавана Ф. дэ Сасюрам. Літаратуразнаўцы-структуралісты (Р. Барт, Ц. Тодараў, А.Ж. Грэймас, Ю. Крысцева і інш.) імкнуліся да стварэння «марфалогіі» літаратуры, г. зн. да пошуку агульных законаў і правіл пабудовы мастацкага твора. Пры гэтым, адзначым, імі, у адпаведнасці з часам, шырока выкарыстоўваліся сродкі семіётыкі, кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Мастацкі твор, згодна з поглядамі структуралістаў, уяўляе сабой сістэму адносін, дзе ўсе элементы-складнікі набываюць пэўны сэнс толькі ва ўзаемадзеянні. Асаблівую ўвагу структуралісты надавалі г. зв. «бінарным» парам ці парам-супрацьлегласцям — «верх-ніз», «жыццё-смерць», «свет-цемень» і інш. Аналіз мастацкага твора зводзіўся ў асноўным да адшуквання гэтых пар. Структуралісты разам з семіётыкамі прадстаўляюць сайентысцкі накірунак у літаратуразнаўстве. Іх характарызуе пазітывісцкая ўпэўненасць у тым, што ўсе загадкі і таямніцы мастацкай творчасці могуць быць навукова растлумачаны. Таму менавіта па гэтай прычыне структуралісты слова «твор» замянілі на «тэкст». Наогул, лічаць яны, прынцыповай розніцы паміж мастацкім і любым іншым тэкстам няма. Структуралізм у літаратуразнаўстве ўяўляе сабой надзвычай складаны комплекс ідэй і метадаў. У арбіце яго ўплыву знаходзіцца вялікая колькасць розных школ, якія спецыялізуюцца на праблемах лінгвістыкі тэксту, яго стылю (Р. Якабсан, М. Рыфатэр), займаюцца даследаваннем глыбінных «ментальных» структур і іх мастацкім выражэннем (К. Леві-Строс), пытаннямі «матываў» і сюжэтапабудовы (У. Проп, А.Ж. Грэймас), вывучэннем сацыялогіі літаратуры (Ц. Тодараў) і яе міфалагічных складнікаў (Н. Фрай). Структуральную метадалогію ў той альбо іншай ступені распрацоўвала і выкарыстоўвала айчыннае (рускае савецкае) літаратуразнаўства. Акрамя ўжо згаданага вышэй У. Пропа асаблівую цікавасць да яе праяўлялі яшчэ ў 1920–1930-я гг. такія вядомыя вучоныя, як Ю. Тынянаў і Г. Гукоўскі. У другой палове ХХ ст. да структуралізму ў многім хіліліся Ю. Лотман, Я. Меляцінскі, В. Іваноў, Б. Успенскі. Адзначым таксама, што некаторыя з канструктыўных прыёмаў і сродкаў з арсенала структуралісцкай (структуральнай) паэтыкі атрымалі выкарыстанне і ў працах шэрагу беларускіх вучоных, у прыватнасці В. Жураўлёва, А. Яскевіча, І. Шпакоўскага, А. Кабаковіч. У сваім класічным варыянце структуралізм праіснаваў нядоўга — з канца 1950-х па 1970-я гг. Яму на змену прыйшлі розныя тэкстацэнтрысцкія канцэпцыі, якія атрымалі агульную назву «постструктуралісцкіх». Асаблівае месца сярод іх займае г. зв. дэканструктывізм, які «у 80–90-я гг. набыў настолькі моцны ўплыў у заходняй навуцы аб літаратуры, што часта выступае ў якасці сіноніма да ўсяго паняцця «постструктуралізм», хоць гэта і не зусім дакладна» [10]. Асноўная метадалагічная пасылка дэканструктывістаў наступная: слова і, шырэй, мастацкі тэкст пасля таго, як іх «выпусціў на свет», «апрадмеціў» аўтар, поўнасцю губляюць сувязь з рэчаіснасцю і жывуць сваім асабістым жыццём, па асаблівых «тэкставых» законах. Далей: мастацкі тэкст не нясе ў сабе (і не можа ў прынцыпе несці) цвёрдага і сталага сэнсу. Чытач у час знаёмства з творам аддаецца «свабоднай гульні» з тэкстам, уносячы ў яго любы, які яму даспадобы, сэнс. Асаблівую ролю ў тэксце, на думку дэканструктывістаў, адыгрываюць маўленчыя фігуры і тропы, а таксама цытацыя. Найбольш вядомы прадстаўнік дэканструктывізму — французскі вучоны Ж. Дэрыда. Акрамя Францыі дэканструктывізм моцна прадстаўлены ў ЗША. Самыя значныя амерыканскія літаратуразнаўцы-дэканструктывісты — прафесары Йельскага універсітэта П. дэ Мэн, Дж. Хартман, Г. Блум, Дж. Мілер.
Тэарэтыка-літаратурная думка На беларусі У шэрагу пытанняў, прысвечаных разгляду літаратуразнаўчых метадаў і школ, гаварылася аб тым, як яны стасаваліся да беларускай літаратурнай навукі. Разам з тым ёсць неабходнасць прасачыць гісторыю развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі на Беларусі. Самымі першымі спробамі тэарэтычнага асэнсавання прыгожага пісьменства на Беларусі можна лічыць развагі Ф. Скарыны наконт прытчы, яе жанравай спецыфікі. Наступнымі працамі, у якіх фігуравалі тэарэтыка-літаратурныя пытанні, былі «Грамматика словенска…» (1593) Л. Зізанія, «Грамматики словенския правилная синтагма» (1618) М. Сматрыцкага і «Курс паэтыкі» (1618–1627) М. Сарбеўскага. У іх робяцца спробы сістэмнай падачы тэарэтычных ведаў па літаратуры, і ў першую чаргу ў дачыненні да вершаскладання. У сувязі з перапыненасцю літаратурнага працэсу ў ХVІІІ–ХІХ стст. новы этап у распрацоўцы тэарэтыка-літаратурных пытанняў бярэ свой адлік з пачатку ХХ ст. Разам з тым зазначым, што і ў ХІХ ст. тэарэтычная думка на Беларусі пэўным чынам давала аб сабе знаць: у прыватнасці, некаторыя тэарэтыка-літаратурныя моманты ўтрымлівае ў сабе прадмова Ф. Багушэвіча да яго славутай «Дудкі беларускай», дзе выказаны «шэраг глыбокіх думак аб значэнні народнай мовы для развіцця духоўнай культуры нацыі, для стварэння прагрэсіўнай нацыянальнай літаратуры» [11]; асобныя тэарэтычныя аспекты літаратуры распрацоўваліся г. зв. польска-беларускімі пісьменнікамі. Сярод першых беларускіх тэарэтыкаў літаратуры на новым этапе развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства — у пачатку ХХ ст. — быў М. Багдановіч. «Яго меркаванні пра суадносіны метра і рытму, метра і рыфмы, пра г. зв. «навуковую паэзію», тэарэтычны нарыс пра санет і інш. мелі прынцыповае значэнне для развіцця беларускай тэорыі вершаванага слова» [12]. Праграмнымі для развіцця беларускага прыгожага пісьменства і беларускага тэатра пачатку ХХ ст. сталі артыкулы М. Гарэцкага «Наш тэатр» (1913) і «Развагі і думкі» (1914). Некаторыя пытанні тэорыі закраналіся ў выступленнях аднаго з самых актыўных крытыкаў нашаніўскага перыяду В. Ластоўскага. У 1920-я гг. быў нададзены новы імпульс развіццю тэарэтыка-літаратурнай думкі на Беларусі. Яе дасягненні ў гэты час былі найперш звязаны з дзейнасцю Я. Купалы, М. Гарэцкага, І. Замоціна, Я. Барычэўскага, А. Вазнясенскага. Янка Купала ў час працы старшынёй гуманітарнай секцыі Інстытута беларускай культуры «слоўнікавы матэрыял для тэрміналогіі ў ліку 2500 слоў сабраў, паводле альфабэту ўпарадкаваў, ператлумачыў па-беларуску і прынятую тэрміналогію зрэдагаваў» [13]. Праца Я. Купалы выйшла ў 1923 г. пад назвай «Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва» ў серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія» (выпуск другі). Як вядома, Максімам Гарэцкім напісана першая сістэматызаваная навуковая праца па гісторыі развіцця беларускай літаратуры, якая стала адначасова і першым грунтоўным падручнікам па беларускаму прыгожаму пісьменству. Як буйны вучоны-літаратуразнаўца М. Гарэцкі не мог не выпрацаваць уласную тэарэтыка-метадалагічную сістэму. Асноўнае, самае сутнаснае з яе адлюстравалася ў «Назваслоўі», якое ўвайшло ў склад «Гісторыі беларускае літаратуры» выдання 1924-га года. Прычым М. Гарэцкі, як зазначае В. Рагойша, у многім адштурхоўваўся ад купалаўскай тэрміналогіі як афіцыйна прынятай [14]. «Назваслоўе» М. Гарэцкага можна лічыць першым нацыянальным беларускім літаратуразнаўчым слоўнікам. Нямала зрабіў для развіцця беларускага літаратуразнаўства, у тым ліку і для тэарэтыка-літаратурнай галіны ў ім, прафесар Іван Замоцін. Прыкметнай з’явай у беларускім літаратуразнаўстве сталі спробы І. Замоціна стварыць самастойны кірунак даследавання на аснове г. зв. тэорыі «чатырох сінтэзаў» (спалучэнне пры аналізе генетычнага, фармальна-мастацкага, сацыялагічнага і ідэалагічнага падыходаў). І. Замоцін слушна крытыкаваў многае ў тагачасных модных фрэйдысцкіх і інтуітывісцкіх канцэпцыях, фармалістычных трактоўках мастацтва і суб’ектыўна-ідэалістычных прынцыпах яго вывучэння. Шмат цікавых назіранняў над творчасцю М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа зрабіў Аляксандр Вазнясенскі. Асабліва патрэбна вылучыць яго працу «Паэтыка М. Багдановіча» (1926), якая была адной з этапных з’яў у распрацоўцы пытанняў тэорыі літаратуры і метадалогіі даследавання прыгожага пісьменства. На жаль, А. Вазнясенскі даволі доўгі час знаходзіўся ў палоне фармальнага метаду, што перашкодзіла яму сапраўды аб’ектыўна ацаніць многія з’явы ў беларускім прыгожым пісьменстве. Этапнымі ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэорыі літаратуры і метадалогіі літаратуразнаўства сталі таксама працы Яўгена Барычэўскага «Паэтыка літаратурных жанраў» (1927) і «Тэорыя санету» (1927). Даследчык арганічна спалучаў у літаратуразнаўчым аналізе гісторыю развіцця і тэорыю жанравых форм лірыкі, эпасу, драмы. Гэтым вучоны замацоўваў плённую традыцыю адзінства гістарычнага і тэарэтычнага падыходаў да мастацтва. На станаўленне і далейшае развіццё маладой беларускай літаратурнай навукі ў 1920-я — пачатку 1930-х гг. аказвала плённае ўздзеянне пісьменніцкая крытыка. У распрацоўцы тэарэтычных асноў беларускай крытыкі, павышэнні яе прафесійнага ўзроўню вялікая заслуга належыць А. Бабарэку, У. Дубоўку, К. Чорнаму, Я. Пушчу, Ф. Купцэвічу. Развіццё беларускага літаратуразнаўства ў 1930-я гг. адбывалася ў надзвычай складаных умовах: грубейшыя парушэнні законнасці, што мелі месца ў гэты час, істотна запаволілі далейшы рост літаратурнай навукі і крытычнай думкі; акрамя таго, палітычныя абставіны ўнутры краіны паўплывалі на ўзмацненне вульгарнага сацыялагізму і дагматызму ў крытычных ацэнках. Адпаведна, што і тэорыі літаратуры ў такіх абставінах развівацца было вельмі-вельмі цяжка, амаль што немагчыма. Пэўнае адраджэнне беларускага літаратуразнаўства, у тым ліку і тэарэтыка-літаратурнай галіны ў ім, адбылося толькі ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг., калі быў зроблены своеасаблівы прарыў у стварэнні цэласнай карціны развіцця нашай літаратуры ад яе зараджэння і да пачатку 60-х гг. ХХ ст. Найперш гэта звязана з напісаннем і выданнем фундаментальнай чатырохтомнай гісторыі беларускай літаратуры («Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Т. 1–2.— Мн., 1965–1966»; «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1–2.— Мн., 1968–1969»). З’яўленне дадзенага даследавання, якое, калі меркаваць з пазіцый сённяшняга дня, не пазбаўлена недахопаў, стала ў тыя часы вельмі важнай падзеяй у беларускай літаратурнай навуцы. Упершыню нацыянальны гісторыка-літаратурны працэс быў раскрыты даволі поўна і ўсебакова, у самых галоўных і вызначальных праявах разгледжана творчасць буйнейшых беларускіх пісьменнікаў. Адпаведна, што гэта было зроблена на аснове грунтоўна распрацаваных тэарэтычных і метадалагічных падыходаў. Канкрэтныя ж тэарэтыка-літаратурныя даследаванні (як правіла, у суаднясенні з праблемамі развіцця нацыянальнай літаратуры) таксама пачалі з’яўляцца досыць рэгулярна, і асабліва з другой паловы 1960-х гг. Аб гэтым сведчаць кнігі «Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі» (1965) М. Мушынскага, «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967) І. Навуменкі, «Традыцыі і наватарства» (1972) У. Гніламёдава, «Псіхалагічны аналіз у сучасным беларускім рамане» (1972) А. Матрунёнка, «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973) М. Грынчыка, «Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе» (1973) П. Дзюбайлы, «Пытанні паэтыкі» (1974) В. Жураўлёва, І. Шпакоўскага і А. Яскевіча, «Сучасная беларуская драматургія» (1977) С. Лаўшука, «Мастацкая дэталь у літаратурным творы» (1977) Э. Мартынавай, «У свеце мастацкага твора» (1977) А. Яскевіча, «Вершаскладанне» (1977) І. Ралько, «Структура твора: рух сюжэтна-кампазіцыйных форм» (1978) В. Жураўлёва, «Паэтычны слоўнік» (1979) В. Рагойшы, «Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры» (1981) В. Каваленкі, «Сюжэт, кампазіцыя, характар: аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981) А. Пяткевіча, «Магчымасці рэалізму» (1982) В. Жураўлёва і М. Тычыны, «Беларускі свабодны верш» (1984) А. Кабаковіч, «На драматургічных скрыжаваннях» (1990) С. Лаўшука, «Карані і крона: Фальклор і нацыянальная спецыфіка літаратуры» (1991) М. Тычыны і цэлы шэраг іншых. У апошняе дзесяцігоддзе ў дадзеным накірунку з’явіліся такія працы, як «Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана» (1995) В. Жураўлёва, «Беларуская проза ХХ стагоддзя: Дынаміка жанравых структур» (1996) Л. Сіньковай, «Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе ХІХ — пачатку ХХ стст.» (1999) А. Макарэвіча, «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000) Г. Кісліцынай, «Моўна-стылёвыя праблемы эпічнага жанра: Партрэт. Пейзаж» (2001) З. Драздовай і цэлы шэраг інш. Наогул, тая альбо іншая тэарэтычная праблема (а то і цэлы спектр іх) так ці інакш «засвечваецца» ў працах кожнага больш-менш значнага беларускага літаратуразнаўцы. Шэраг цікавых разваг і назіранняў тэарэтыка-літаратурнага характару зроблена беларускімі пісьменнікамі другой паловы ХХ ст. Асабліва ў гэтым плане вызначаюцца Я. Брыль, В. Быкаў, Н. Гілевіч, К. Крапіва, І. Мележ, І. Шамякін [15]. Мэтанакіраваным вывучэннем як агульных, так і прыватных тэарэтычных праблем займаюцца супрацоўнікі аддзела тэорыі літаратуры Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі (некаторыя з прац гэтых вучоных ужо ўпаміналіся крыху вышэй), выкладчыкі кафедры тэорыі літаратуры БДУ, іншых кафедр літаратуразнаўчага профілю ВНУ Беларусі. Беларускімі вучонымі і выкладчыкамі падрыхтаваны шэраг дапаможнікаў па тэорыі літаратуры для студэнтаў-філолагаў ВНУ. Аднымі з першых у савецкім літаратуразнаўстве вучэбных дапаможнікаў па ўводзінах у літаратуразнаўства з’яўляюцца кнігі І. Гутарава «Введение в литературоведение» (1954), «Вопросы литературоведения» (1958), «Основы советского литературоведения» (1967). Першым беларускім пасляваенным літаратуразнаўчым даведачным выданнем стаў «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» А.А. Макарэвіча (1963). Ужо не адно пакаленне філолагаў-беларусазнаўцаў займаецца па падручніку «Уводзіны ў літаратуразнаўства» М. Лазарука і А. Ленсу, а таксама звяртаецца да іх жа «Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў» (1983). У. Карабан і Л. Кароткая склалі «Хрестоматию по введению в литературоведение» (1968). У 1978 г. убачыла свет кніга «Уводзіны ў літаратуразнаўства: Хрэстаматыя» М. Мішчанчука і М. Шаўлоўскай. Вялікія тэарэтычныя набыткі ў В. Рагойшы, аўтара ўжо ўпамянутага намі вышэй «Паэтычнага слоўніка» — адной з самых папулярных і даступных кніг па вершазнаўству, якая, дарэчы, вытрымала ўжо тры выданні. Працягам і развіццём усяго лепшага, што было ўвасоблена ў «Паэтычным слоўніку», стала кніга В. Рагойшы «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах» (2001). У прынцыпе гэта самы грунтоўны на сённяшні дзень у Беларусі даведнік па тэорыі літаратуры. Значны ўклад у развіццё, папулярызацыю і данясенне да студэнтаў тэарэтыка-літаратурных ведаў ўнеслі і ўносяць А. Андрэеў, Ю. Бароўка, Т. Грамадчанка, А. Майсейчык, М. Палкін, Л. Прашковіч, Т. Шамякіна, В. Шынкарэнка і шэраг іншых вучоных і выкладчыкаў.
Азначэнне мастацтва
Слова «мастацтва» шматзначнае. У асноўным ім імянуюцца вынікі і прадукты спецыфічнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне каштоўнасцей, якія ўздзейнічаюць спачатку на пачуцці чалавека, а затым асэнсоўваюцца разумова. Часам сюды ўключаюць і сам працэс стварэння мастацкіх каштоўнасцей. Асэнсаванне мастацтва як з’явы (яго прыроды, сутнасці, спецыфічных уласцівасцей) пачалося даўно. Першыя дайшоўшыя да нас канцэпцыі мастацтва зарадзіліся ў старажытнай Грэцыі (тэорыя мімезісу, г. зн. пераймання, наследавання мастацтва прыродзе). У афіцыйнай эстэтыцы хрысціянскага сярэднявечча мастацтва ўспрымалася як «боскае адкрыццё», а ў эпоху Адраджэння — як віртуозная імітацыя натуры чалавека. Тэарэтыкі класіцызму трактавалі сутнасць мастацтва як увасабленне «зграбнага» ў мастацкіх вобразах. Мастацтвам, паводле І. Канта, з’яўляецца «мэтазгодная дзейнасць без мэты». Гегель глядзеў на мастацтва як на з’яву, у якой увасабляецца ў адэкватнай пачуццёвай форме яго славутая «абсалютная ідэя» («абсалютны дух»). Л. Талстой разумеў мастацтва як «заражэнне» маральнымі ідэямі і думкамі, якое ажыццяўляецца праз пачуцці. Сутнасць мастацтва па-рознаму трактуецца шматлікімі плынямі замежнай эстэтыкі ХХ ст. Суб’ектывісцкія школы інтуітывісцка-ірацыянальнага накірунку (заснавальнікі Б. Крочэ, А. Бергсан і інш.) пад мастацтвам разумеюць «стыхійнае, неўсвядомленае самавыяўленне мастака»; у эстэтыцы неатамізму (Марытэн) мастацтва лічыцца ўвасабленнем боскай «духоўнай субстанцыі»; экзістэнцыялізм (Ж.П. Сартр) інтэрпрэтуе мастацтва як выяўленне мастацкімі сродкамі сутнасці індывіда ў «пагранічнай сітуацыі» паміж «быццём і небыццём»; фрэйдысцкая эстэтыка разглядае мастацтва як своеасаблівае выяўленне (альбо хаванне) у мастацка-пачуццёвай форме сексуальных памкненняў асобы; фенаменалогія трактуе мастацтва як феномен, які раскрываецца ў працэсе суб’ектыўнага перажывання; і г. д. Як бачна з прыведзеных вышэй звестак, погляды на мастацтва вызначаюцца шматстайнасцю, наяўнасцю самых розных падыходаў і меркаванняў. Адзінай жа і агульнапрынятай канцэпцыі мастацтва на сённяшні дзень пакуль што не выпрацавана. Пераважная большасць айчынных эстэтыкаў, мастацтвазнаўцаў, літаратуразнаўцаў разумее пад мастацтвам спецыфічную грамадскую з’яву, складаную сістэму якасцей і каштоўнасцей, у якой арганічна ўзаемазвязаны наступныя моманты: адлюстраванне і стварэнне рэчаіснасці (ці, дакладней, яе перастварэнне), а таксама пазнанне і ацэнка. Дадзенай дэфініцыяй акрэслена самае сутнаснае і вызначальнае ў мастацтве, а менавіта: яно, па-першае, не проста адлюстроўвае рэчаіснасць, а перарабляе, перастварае яе, надаючы ёй нейкія новыя якасці і рысы; па-другое, і адначасова, па-трэцяе, побач з пазнаннем рэчаіснасці ў працэсе яе новага ўзнаўлення абавязкова мае месца аўтарская ацэнка гэтай рэчаіснасці. Творчы характар мастацтва.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 994; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.189.170.227 (0.01 с.) |