Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Прасторава-Часавыя магчымасціСодержание книги
Поиск на нашем сайте
мастацкай літаратуры [38]
Рэчаіснасць у яе прасторава-часавых каардынатах кожным відам мастацтва засвойваецца па-рознаму. Так, жывапіс і скульптура паказваюць прадметы ў статыцы, вылучаючы на першы план іх прасторавыя абрысы і прапорцыі. Мастацкая ж літаратура (у гэтых адносінах да яе блізкія тэатр і кіно) узнаўляе пераважна такія жыццёвыя працэсы, якія працякаюць у часе,г. зн. чалавечую жыццядзейнасць, што звязана з ланцужком перажыванняў, думак, намераў, учынкаў, падзей. На дадзеную асаблівасць і спецыфіку слоўнага мастацтва адным з першых звярнуў увагу Лесінг. Імкненне літаратуры да адлюстравання жыццёвых працэсаў ён тлумачыў часавай працягласцю чалавечага маўлення [39]. Пры гэтым пісьменнік не звязаны з неабходнасцю адлюстроўваць бягучы час літаральна і непасрэдна, як гэта, напрыклад, уласціва тэатральнай пастаноўцы, дзе сцэнічны і рэальны час у межах аднаго дзеяння (акта) павінны абавязкова супадаць. У літаратурным творы могуць быць дадзены старанныя, падрабязныя характарыстыкі якога-небудзь прамежку часу. Даволі часта пісьменнік, наадварот, дае надзвычай кампактныя характарыстыкі дзейсных прамежкаў часу. Такім чынам, пісьменнікі могуць ці «расцягваць», ці, наадварот, «сціскаць» час дзеяння. У перадачы прасторавых адносін літаратура пэўным чынам прайграе мастацтвам, якія валодаюць выяўленчасцю. Лесінг сцвярджаў, што прадметы, якія суіснуюць побач, павінны адлюстроўвацца галоўным чынам такімі відамі мастацтва, як жывапіс і скульптура. Пры гэтым ён падкрэсліваў, што апісанні нерухомых прадметаў у літаратурных творах не павінны вылучацца на першы план: «Тое, што вока ахоплівае адразу, паэт павінен паказваць нам марудна, па частках, і нярэдка здараецца так, што пры ўспрыманні апошняй часткі мы ўжо зусім забываем аб першай» [40]. У «Лаакаоне» адзначаецца, што вялікія паэты пазбягаюць падрабязных апісанняў і імкнуцца замяніць іх узнаўленнем падзей. У якасці прыкладу прыводзіцца факт з «Іліяды», дзе Гамер не малюе (вядома, словамі) шчыт Ахіла, а распавядае, як ён быў выкаваны Гефестам. Прыведзеныя меркаванні Лесінга ў многім пацвярджаюцца вопытам слоўнага мастацтва наступных эпох. Таленавітыя пісьменнікі пры паказе асяроддзя, у якім знаходзяцца і дзейнічаюць персанажы, стараюцца пераадолець статычнасць. Так, напрыклад, малюючы карціны прыроды, яны паказваюць іх у пэўнай дынаміцы, развіцці (успомнім раніцу ў тургенеўскім «Лесе і стэпе»; альбо паказ гэтага ж часу сутак Мележам у «Палескай хроніцы», калі ён знаёміць чытача з Куранямі і штодзённымі турботамі жыхароў гэтай вёскі). Там, дзе ідзе просты пералік прадметаў, мастак рызыкуе аказацца манатонным і невыразным. У мастацкім засваенні прасторы літаратура валодае, аднак, і перавагамі, у параўнанні са скульптурай і жывапісам. Пісьменнік можа з неабмежаванай хуткасцю пераходзіць ад адной карціны да другой, лёгка пераносячы чытача ў розныя месцы. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, Яе ярка выражаныя праблемнасць І інтэлектуалізм
Пазнавальныя магчымасці мастацкай літаратуры даволі вялікія. Шырыня дыяпазону пазнавальных магчымасцей літаратуры вызначаецца двухпланавасцю слоўных вобразаў. Па-першае, з дапамогай мастацкай мовы абазначаюцца і характарызуюцца розныя бакі «пазаслоўнай» рэчаіснасці (зрокава бачныя паводзіны чалавека і акаляючыя яго прадметы, а таксама імпульсы, якія не атрымалі слоўнага ўвасаблення). Па-другое, у літаратурных творах шырока і канкрэтна ўзнаўляецца маўленчая дзейнасць людзей. Чалавек у слоўным адлюстраванні (і толькі ў ім!) выступае ў якасці «носьбіта мовы». Гэта адносіцца ў першую чаргу да лірычных герояў, дзеючых асоб п’ес, апавядальнікаў эпічных твораў. Тэкст літаратурнага твора — гэта заўсёды сукупнасць чыіх-небудзь выказванняў. Інакш кажучы, мова ў мастацкай літаратуры, будучы матэрыяльным сродкам стварэння вобразаў, выступае яшчэ і ў якасці важнейшага прадмета адлюстравання. Літаратура не толькі абазначае словамі жыццёвыя з’явы, але і ўзнаўляе самую моўную дзейнасць. Выкарыстоўваючы мову ў якасці прадмета адлюстравання, пісьменнік пераадольвае тую схематычнасць слоўных карцін, якая звязана з іх «нярэчыўнасцю». Выказванні персанажаў уздзейнічаюць не толькі на ўяўленне чытача, але і на яго слыхавыя адчуванні: сінтаксічнымі канструкцыямі так ці інакш фіксуюцца інтанацыі таго, хто гаворыць. Літаратура, такім чынам, узнаўляе чалавечыя «галасы», хоць яны і не гучаць фізічна і ўспрымаюцца ўсяго толькі ўнутраным слыхам чытача. Па-за мовай мысленне людзей, як вядома, ажыццявіцца ў поўнай меры не можа. Па гэтай прычыне літаратура з’яўляецца адзіным відам мастацтва, які прама і непасрэдна выкарыстоўвае чалавечую думку. Іншыя віды мастацтва робяць усё гэта толькі апасродкавана. Узнаўленне літаратурай чалавечай думкі, мыслення (г. зв. інтэлектуалізм) адбываецца ў першую чаргу ў маналогах і дыялогах дзеючых асоб. Нярэдкія ў літаратурных творах роздумы-развагі персанажаў альбо апавядальніка на філасофскія, сацыяльныя, маральна-этычныя, рэлігійныя, палітычныя, гістарычныя і іншыя тэмы. На працягу апошніх стагоддзяў узнік цэлы шэраг твораў літаратуры, у якіх інтэлектуальны бок жыцця чалавека вылучаны на першы план («Фауст» Гётэ, «Браты Карамазавы» Ф. Дастаеўскага, драмы Б. Шоу і М. Горкага, вершы і паэмы М. Багдановіча, А. Разанава і г. д.). Працэсы мыслення адлюстроўваюць складанае і напружанае духоўна-эмацыянальнае жыццё чалавека. І гэта можа свабодна перадаць літаратура. Яна актыўна засвойвае эмоцыі і валявыя памкненні, якія маюць, кажучы мовай псіхолагаў і філосафаў, светапоглядны характар. Прычым дзеля перадачы светапоглядных і наогул жыццёвых пошукаў герояў мастакам слова нярэдка прыходзіцца ўзнаўляць таксама і пачуцці заблытаныя, няясныя, ірацыянальныя. У шляхах і спосабах спасціжэння эмацыянальнага свету літаратура якасна адрозніваецца ад іншых відаў мастацтва. Калі, напрыклад, жывапіс і скульптура раскрываюць чалавечыя намеры і пачуцці толькі ўскосна (праз жэсты, позы, міміку), дык у літаратуры побач з ускосным абазначэннем перажыванняў асобы шырока выкарыстоўваецца прамы паказ душэўных працэсаў з дапамогай аўтарскіх характарыстык і выказванняў саміх герояў, якія прамаўляюцца ўслых альбо пра сябе. Узнаўляючы выказванні людзей з усімі эмацыянальнымі адценнямі, пісьменнікі могуць пранікаць у самыя патаемныя глыбіні чалавечай душы. І гэта дае магчымасць супаставіць літаратуру з мастацтвамі экспрэсіўнымі. Так, музыка і танец, спасцігаючы сферы чалавечай свядомасці, якія з’яўляюцца недаступнымі для іншых відаў мастацтва, разам з тым абмяжоўваюцца перадачай агульнага характару перажывання. Не тое ў літаратуры. Чалавечыя пачуцці і валявыя імпульсы даюцца тут у іх абумоўленасці жыццём і ў прамой накіраванасці на канкрэтныя з’явы рэчаіснасці. Літаратуры, такім чынам, даступна прамое адлюстраванне працэсаў духоўнага жыцця ў яго сувязях з акаляючай рэчаіснасцю. Пры гэтым у літаратурных творах шырока і шматпланава ўзнаўляецца быццё як асобных людзей, так і цэлых грамадскіх груп. Ніводзін з відаў мастацтва не валодае здольнасцю такога шырокага і шматпланавага ахопу жыццёвых з’яў. Зыходзячы з адзначанага вышэй, можна весці гаворку аб свайго роду універсальнасці літаратуры як віду мастацтва. З дапамогай мовы можна ўзнавіць любыя бакі рэчаіснасці, таму што выяўленчыя магчымасці слоўнага мастацтва практычна не маюць межаў. Унікальнай якасцю мастацкай літаратуры з’яўляецца таксама яе ярка выражаная, адкрытая праблемнасць. Погляды пісьменніка, якія ўвасабляюцца перш за ўсё з дапамогай вобразаў, могуць выражацца ў яго творчасці і непасрэдна. Мастацкі тэкст нярэдка спалучае дэтальны паказ герояў, іх дзеянняў, узаемаадносін, перажыванняў з абагульняючымі характарыстыкамі жыцця і праблемнымі меркаваннямі, у выніку чаго аўтарскія пазіцыі ўвасабляюцца з надзвычайнай адкрытасцю і выразнасцю. Многія літаратурныя творы, увасабляючы думкі аўтара напрамую, становяцца глыбока аналітычнымі, востра інтэлектуальнымі. Літаратурная форма з’яўляецца найбольш спрыяльнай для выражэння поглядаў аўтара. Маральна-этычныя, сацыяльна-палітычныя, гістарычныя, філасофскія, эстэтычныя погляды пісьменніка могуць непасрэдна выражацца і ў лірычных творах, і ў выказваннях дзеючых асоб, і ў мове апавядальніка. Мастакі слова, асабліва паэты, нярэдка пішуць свайго роду праграмныя творы, у якіх фармулюецца іх пісьменніцкае «крэда». Такімі з’яўляюцца «Прарок» А. Пушкіна, «Паэт і грамадзянін» М. Някрасава, «Я не паэта…» Я. Купалы і інш. Менавіта па гэтай прычыне ў сферы літаратурнай творчасці, самай інтэлектуальнай і праблемнай, сфарміравалася пераважная большасць напрамкаў мастацтва Новага часу. І, нарэшце, у многіх вядомых літаратурных творах мастацкім вобразам і карцінам папярэднічаюць (а часам ідуць побач з імі) уласна публіцыстычныя меркаванні і абагульненні. Як прыклад — «Вайна і мір» Л. Талстога, «Доктар Фаустус» Т. Мана, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля і інш. Разам з тым абагульняючыя меркаванні не павінны нагрувашчвацца, станавіцца самамэтай. У сапраўдных мастацкіх творах яны не падмяняюць вобразы і карціны, а тлумачаць і дапаўняюць іх. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
Як ужо неаднаразова адзначалася, літаратура з’яўляецца надзвычай важным відам мастацтва. Яна хоць і адносіцца да г. зв. простых альбо аднасастаўных мастацтваў, аднак разам з тым вельмі цесна звязана з мастацтвамі сінтэтычнымі ці шматсастаўнымі, якія спалучаюць у сабе некалькі розных носьбітаў вобразнасці (такімі з’яўляюцца, напрыклад, архітэктурныя ансамблі, якія «ўбіраюць» у сябе скульптуру і жывапіс; тэатр і кінамастацтва ў іх вядучых разнавіднасцях; вакальная музыка і г. д.). Мастацкая літаратура выступае ў якасці надзвычай важнага кампанента сінтэтычных мастацтваў. У найбольшай ступені гэта адносіцца да драматычнага пісьменства, якое нават з улікам г. зв. драм для чытання (ням. Lesedrame) па сваёй сутнасці прызначана для тэатра. Ды і творы іншых родаў літаратуры ўдзельнічаюць у сінтэзе мастацтваў: лірыка ўступае ў кантакт з музыкай (песня, раманс), а таксама можа выкарыстоўвацца акцёрамі-чытальнікамі і рэжысёрамі (пры стварэнні сцэнічных кампазіцый). Апавядальная проза таксама даволі часта знаходзіць сабе шлях на сцэну і экран. Пры ўсёй значнасці літаратуры яе роля і месца ў агульнай мастацкай «сям’і» не заўсёды правільна і поўнасцю ўсведамляліся. У розныя эпохі перавага аддавалася тым альбо іншым відам мастацтва. У антычнасці найбольш уплывовай з’яўлялася скульптура; у складзе эстэтыкі Адраджэння і ХVІІ ст. дамінаваў вопыт жывапісу. І толькі ў ХVІІІ ст. (а яшчэ больш — у ХІХ) на авансцэну мастацтва выйшла літаратура. Адпаведна, адбыліся і змены ў эстэтычнай тэорыі. Так, ужо Лесінг у «Лаакаоне» рабіў акцэнт на перавазе паэзіі (літаратуры) над жывапісам і скульптурай. Крыху пазней Кант вёў гаворку аб першынстве літаратуры над іншымі мастацтвамі. З надзвычайнай энергіяй узвышаў літаратуру над іншымі мастацтвамі, лічыў яе «вышэйшым родам мастацтва» В. Бялінскі. Аднак (і гэта заканамерна) дадзенай думкі прытрымліваліся не ўсе. Так, многія рамантыкі (а пазней і сімвалісты) вышэйшай формай мастацкай дзейнасці і наогул культуры лічылі музыку. Зазначым і падкрэслім, што падобныя меркаванні (як літаратурацэнтрысцкія, так і музыкацэнтрысцкія), адлюстроўваючы змены і прыярытэты ў мастацкай культуры ХІХ — пачатку ХХ стст., аднабаковыя і не вытрымліваюць сур’ёзнай крытыкі. У супрацьлегласць іерархічнаму ўзвышэнню якога-небудзь аднаго віда мастацтва над ўсімі астатнімі пераважнай большасцю сучасных тэарэтыкаў падкрэсліваецца раўнапраўе форм мастацкай дзейнасці. Не выпадкова шырока бытуе выраз «сям’я муз». ХХ ст. (асабліва яго другая палова) азнаменавалася сур’ёзнымі зрухамі ў суадносінах паміж відамі мастацтва. Узніклі, умацаваліся і набылі значны ўплыў мастацкія формы, якія грунтуюцца на новых сродках масавай камунікацыі: з пісьмовым і друкарскім словам сталі паспяхова спаборнічаць вусная мова, што гучыць па радыё, і, галоўнае, візуальная вобразнасць кінематографа і тэлеэкрана. У сувязі з гэтым з’явіліся канцэпцыі, якія ў дачыненні да першай паловы ХХ ст. правамерна называць кінацэнтрысцкімі, а да другой — тэлецэнтрысцкімі. Практыкі і тэарэтыкі кінамастацтва неаднаразова сцвярджалі, што сёння людзі, дзякуючы кінафільмам, вучацца па-іншаму бачыць свет; што чалавецтва пераходзіць ад паняційна-славеснай да візуальнай, відовішчнай і ў выніку больш даступнай культуры. Таму мастацкая літаратура як бы ўжо і непатрэбна. Зразумела, што дадзеныя меркаванні і высновы аднабаковыя. Хоць літаратуру і пацясніў крыху кіна- і тэлеэкран, яна ўсёроўна застаецца неабходнай і патрэбнай людзям. Без мастацкай літаратуры любому нармальнаму чалавеку не абыйсціся. Гэта свайго роду аксіёма, якая не патрабуе доказу.
Літаратура і міфалогія Літаратура (як і ўсё мастацтва ў цэлым, аб чым ужо гаварылася ў раздзеле «Сутнасць і спецыфіка мастацтва», п. «Мастацтва ў суаднесенасці з іншымі формамі грамадскай свядомасці, галінамі культуры і творчай дзейнасці людзей») надзвычай цесна звязана з міфалогіяй, г. зн. з сукупнасцю міфаў, што належаць як асобным народам, так і ўсяму чалавецтву. Міфам (ад. ст.-грэч. mythos — расповед, паданне, байка) звычайна называецца нешта прыдуманае, казачнае, тое, чаго не было ў рэальнасці. Гэта першаснае значэнне слова «міф». У Новы час міф стаў уяўляцца крыху інакш: гэта не любы вымысел, увасоблены ў мастацкай форме, а здабытак гістарычна аддаленых эпох, старажытнае народнае паданне аб багах і легендарных героях, аб паходжанні Сусвету і жыцця на Зямлі. І, нарэшце, на працягу апошняга стагоддзя ў навукова-гуманітарную сферу ўвайшло такое разуменне міфа, у выніку якога міфалогія набыла статус надэпахальнай, трансгістарычнай формы грамадскай свядомасці. І для яе адпаведна характэрны асаблівы тып мыслення. Як вядома, міфалагічны светапогляд калісьці замяняў усе формы грамадскай свядомасці: рэлігію, мараль, права, палітыку, філасофію і, зразумела, мастацтва. Пасля разбурэння сінкрэтычнай міфалагічнай свядомасці мастацтва (у тым ліку і літаратура ў яго складзе) у сувязі са сваёй вобразнай прыродай (а міфалогія таксама аперыравала вобразамі) адчула на сабе надзвычай моцны міфалагічны ўплыў. Які, дарэчы, не перапыняецца і сёння. На ранніх стадыях развіцця прыгожага пісьменства на яго надзвычай моцна ўздзейнічалі як архаічныя міфы (паданні аб духах лясоў, палёў, вод, жывёлах-татэмах і г. д.), так і крыху пазнейшыя па часе ўзнікнення, этыялагічныя міфы, асноўны змест якіх — станаўленне прыроднага і чалавечага свету. Гэта адлюстравалася ў дайшоўшых да нас старажытных паэмах-эпапеях («Іліяда» і «Адысея» Гамера, «Махабхарата»і інш.), а таксама ў творах тыпу «Працы і дні» Гесіёда, «Метамарфозы» Авідзія, у мастацкую тканіну якіх уплецены дадзеныя міфалагічныя паданні. Сюжэты і персанажы гістарычна ранняй (язычніцкай) міфалогіі перайшлі ў літаратуру Новага часу і працягвалі аказваць уплыў на пісьменнікаў і іх творы. Прыклады ўздзеяння міфалагічнай архаікі на беларускае прыгожае пісьменства можна назіраць у творчасці Я. Купалы, М. Багдановіча, Л. Родзевіча і цэлага шэрагу іншых пісьменнікаў. Многія архаічныя матывы, сюжэты, вобразы прыйшлі ў сусветную літаратуру праз антычнае пасрэдніцтва. Акрамя таго, выпрацаваная антычнасцю свая ўласная міфалогія таксама аказала надзвычай моцны ўплыў на прыгожае пісьменства Еўропы і ўсяго свету. Прыкладаў такога ўздзеяння вельмі-вельмі многа. Калі спыніцца толькі на беларускай літаратуры, то можна прыгадаць у сувязі з адзначаным ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», а таксама многія творы М. Багдановіча, Я. Купалы, У. Жылкі, У. Дубоўкі, М. Танка, Я. Сіпакова і інш. Уплыў антычнай міфалогіі выявіўся нават у сімвалічных назвах твораў беларускіх аўтараў («Палімпсест» У. Жылкі, «Атланты і карыятыды» І. Шамякіна). З усталяваннем монатэістычных рэлігій (іудаізм, хрысціянства, іслам) пачала афармляцца ў самастойную плынь г. зв. біблейская міфалогія. Уласна біблейскія і евангельскія сюжэты і вобразы з цягам часу стала «прапісаліся» ў сусветнай літаратуры, у тым ліку і ў беларускай («Апокрыф» М. Багдановіча, многія вершы К. Сваяка, раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» У. Караткевіча і інш.). У Новы час у еўрапейскіх краінах усталёўваецца г. зв. «другасная» міфалогія, у якой «атрымліваюць шырокае распаўсюджанне <...> міфы утапічныя, адмаўляючыя мінулае і сучаснасць чалавецтва ў імя светлай, ідэальнай будучыні, а таксама міфы трагічныя і пантрагічныя, татальна песімістычныя і нігілістычныя» [41]. Гэта рэнесансны міф аб бязмежных магчымасцях чалавека; картэзіянскі міф аб Розуме як аснове і прызванні чалавека, здольнага да канца пазнаць рэальнасць; ніцшэанскі міф аб «звышчалавеку»; марксісцкі міф аб пралетарыяце як пераўтваральніку свету і выратавальніку чалавецтва і інш. Зразумела, што другасная міфалогія ўвайшла і ў літаратуру (шматлікія мастацкія рэчы пісьменнікаў-класіцыстаў, твор «Так гаварыў Заратустра» самога Ніцшэ, проза Ф. Кафкі, раман «Маці» М. Горкага і інш.). Шэрагам вялікіх пісьменнікаў Новага часу (Дантэ, Шэкспір, Сервантэс, Гётэ, Т. Ман і інш.) народжаны г. зв. «вечныя міфы», прычым не без апірышча на «першасную» — архаічную і біблейскую міфалогію. Як бы моцна ні ўплывала міфалогія на развіццё сусветнай літаратуры, яна ўсё-такі аж да самага канца ХIХ ст. ішла па шляху дэміфалагізацыі. У ХХ жа стагоддзі пачаўся адваротны працэс, аб чым сведчаць шматлікія творы многіх пісьменнікаў свету, прычым з самых розных краін і кантынентаў. Яскрава выяўлены міфалагізм — адна з прыкмет, якасцей і асаблівасцей развіцця ўсёй сусветнай літаратуры ХХ ст. М. Эпштэйн вылучае наступныя «радыкальныя» тыпы мастацкага міфалагізму ў сусветнай літаратуры ХХ ст.: 1. Стварэнне мастаком сваёй арыгінальнай сістэмы міфалагем (міфалагема — гэта «выяўлены ў літаратурнай творчасці, пераасэнсаваны ці створаны пісьменнікам міфалагічны вобраз, матыў, сюжэт» [42]). У якасці прыкладу вучоны прыводзіць раман «Памінкі па Фінегану» Джойса, п’есы і раманы С. Бекета, паэзію У. Йіетса. 2. Узнаўленне глыбінных міфа-сінкрэтычных структур мыслення (парушэнне прычынна-выніковых сувязей, мудрагелістае сумяшчэнне розных часоў і прастор, дваістасць персанажаў і г. д.), што павінна ўказваць на звышлагічную аснову быцця (раманы і навелы Ф. Кафкі, Х.Л. Борхеса, Х. Картасара, Акутагавы Руноскэ, Кабо Абэ). 3. Рэканструкцыя старажытных міфалагічных сюжэтаў, інтэрпрэтаваных з большай (п’есы Ж. Жыраду, Ж. Ануя, Ж.П. Сартра) ці меншай («Майсей» Т. Мана, «Варава» і «Сівіла» П. Лагерквіста) доляй вольнага «асучаснівання». 4. Увядзенне асобных міфалагічных матываў ці персанажаў у тканіну рэалістычнага апавядання, узбагачэнне канкрэтна-гістарычных вобразаў універсальным сэнсам і аналогіяй («Доктар Фаустус» Т. Мана, «Кентаўр» Дж. Апдайка). 5. Узнаўленне такіх фальклорных і этнічна самабытных пластоў нацыянальнага быцця і свядомасці, дзе яшчэ жывыя элементы міфалагічнага светасузірання (А. Карпенцьер, Ж. Амаду, М. Астурыяс, Ф. Камон, часткова В. Распуцін). 6. Прытчападобнасць, лірыка-філасофская медытацыя (часта ў рамках жыццепадобнасці), арыентаваныя на першасныя, архетыпічныя канстанты чалавечага і прыроднага быцця: дом, хлеб, ачаг, дарога, вада, гара, дзяцінства, старасць, каханне, хвароба, смерць і г. д. (проза А. Платонава, Я. Кавабаты, паэзія Р.М. Рыльке, С. Перса, Д. Томаса) [43]. Ёсць у літаратуры ХХ ст. і творы, сінтэзуючыя розныя тыпы мастацкага псіхалагізму («Майстар і Маргарыта» М. Булгакава, «Сто гадоў адзіноцтва» Г.Г. Маркеса і інш.). Наогул жа, «для жыццёвых накірункаў сучаснай літаратуры характэрны свабодныя непатэтычныя адносіны да міфа, у якіх інтуітыўная ўвага дапаўняецца іроніяй і інтэлектуальным аналізам і якія ажыццяўляюцца праз намацванне міфічных першаасноў часта ў самых простых і звычайных рэчах і ўяўленнях» [44]. У сучаснай беларускай літаратуры міфалагізм як даволі ярка выражаная прыкмета і якасць прысутнічае ў творах В. Быкава (асабліва ў аповесцях і апавяданнях канца 1980-х — 1990-х гг.), Я. Брыля, У. Караткевіча, В. Казько, В. Карамазава і некат. інш. пісьменнікаў. Літаратура і фальклор Узаемадачыненні літаратуры і фальклору, у параўнанні з міфалогіяй, яшчэ больш цесныя і шматгранныя. Абодва гэтыя складнікі чалавечай культуры маюць агульны вобразна-выяўленчы матэрыял — звычайную мову людзей. І літаратура, і фальклор — віды слоўнай творчасці. Паходзячы з аднаго генетычнага кораня, літаратура і фальклор маюць даволі блізкую жанравую сістэму: так, і для фальклору і для літаратуры характэрны такія віды і жанры, як песня, балада, раманс, апавяданне, казка, легенда, паданне, анекдот, драма (народная) і некат. інш. Як бачна, прыведзеныя прыклады датычацца ўсіх трох родаў (эпасу, лірыкі і драмы), а таксама такога шматсастаўнога і аб’ёмістага міжродавага ўтварэння, як ліра-эпас. Такім чынам, можна смела весці гаворку аб надзвычай блізкім да літаратуры родавым, відавым і жанравым чляненні фальклору. Уздзеянне вуснай народнай творчасці на літаратуру (запазычанне тэм, матываў, сюжэтаў, вобразаў) пачалося з самых ранніх стадый развіцця і станаўлення апошняй. Прычым у тыя часы ў фальклоры была яшчэ надзвычай моцнай міфалагічная архаіка. Практычна кожная нацыянальная літаратура свету на стадыі свайго станаўлення зазнала дабратворны, плённы ўплыў вуснай народнай творчасці народа, на мове якога яна стваралася. Дадзены ўплыў працягваўся і на больш позніх стадыях развіцця прыгожага пісьменства. У якасці прыкладу нагадаем велізарную цікавасць еўрапейскіх рамантыкаў да міфалагічнай і фальклорнай спадчыны сваіх народаў, а таксама народаў другіх краін і кантынентаў: Індыі, Кітая і інш. Уздзеянне вуснай народнай творчасці на літаратуру адбываецца і сёння. Вядома, не ў такой ступені, як раней, аднак гэты працэс усё-роўна мае месца. Сустракаецца і адваротная тэндэнцыя, калі літаратурныя творы аказваюць пэўнае ўздзеянне на вусную народную творчасць. Так, напрыклад, фалькларызаваліся рубайяты Хафіза і Амара Хаяма, некаторыя рускія аповесці ХVII ст., шэраг баек І. Крылова і К. Крапівы, вершы (стаўшыя песнямі) П. Беранжэ, А. Пушкіна, М. Ісакоўскага, Т. Шаўчэнкі, Н. Гілевіча і цэлага шэрагу інш. аўтараў. Пры ўсіх цесных сувязях і ўзаемадачыненнях ёсць паміж літаратурай і фальклорам і даволі істотныя адрозненні. Яны «могуць быць апісаны на аснове такіх супрацьпастаўленняў, у якіх адной з прыкмет фальклору пастаўлена ў адпаведнасць супрацьлеглая прыкмета літаратуры. Напрыклад: (форма бытавання) вусная — пісьмовая, (тэкст) варыятыўны — стабільны, ці зменлівы — фіксаваны, (творчы працэс) калектыўны — індывідуальна-аўтарскі, (тып камунікацыі) кантактны — тэхнічны і г. д.» [45] Найбольш важная прыкмета, якая характарызуе фальклор у яго супрацьпастаўленні літаратуры,— гэта прыкмета «вуснасці». Яна ўбірае ў сябе не толькі спосаб выканання фальклорных тэкстаў (г. зн. вымаўленне іх услых, прычым вельмі часта з дапамогай спеваў), але і характар адносін паміж выканаўцам фальклору і яго слухачом, спосабы захавання тэксту ў часе, асаблівасці перадачы ад аднаго выканаўцы да другога. Наогул, паводле слушнай высновы А. Тапаркова, «апазіцыя «фальклор — літаратура» асіметрычная: фальклор узнік да літаратуры і першапачаткова ніяк не быў суаднесены з ёю, між тым літаратура з самага свайго ўзнікнення так ці інакш суаднесена з фальклорам: яна альбо арыентуецца на фальклор, альбо, наадварот, адштурхоўваецца ад яго, але ва ўсякім выпадку ў мностве сваіх форм захоўвае сваю роднаснасць з ім. Фальклор і спараджае літаратуру, і суіснуе з ёю, і супрацьстаіць ёй, і працягвае з ёю ўзаемадзейнічаць» [46]. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». рэцэптыўная эстэтыка
Адным з важных момантаў функцыянавання літаратуры з’яўляецца ўспрыманне яе твораў чытачамі. Зразумела, што ў гэтым працэсе нельга абыйсціся без аўтара. Узаемадачыненні чытача і аўтара ў працэсе ўспрымання літаратурных твораў даволі складаныя і ў пэўнай ступені ўмоўныя, бо пісьменнік і чытач не ўступаюць у прамы і непасрэдны дыялог: ён паміж імі ўяўны і прыхаваны. Наогул жа, закранутая праблема надзвычай шматаспектная і шэрагам сваіх граней выходзіць на псіхалогію, сацыялогію, семіётыку і іншыя навукі. У самім працэсе ўспрымання вылучаюць два моманты. Па-першае, пры засваенні літаратурнага твора чытач імкнецца прама, непасрэдна, неаналітычна, цэласна адгукнуцца на яго, зрэагаваць на твор «па волі душы і сэрца». Па-другое, паралельна ідзе працэс абдумвання прачытанага, імкнення разабрацца ў прычынах выкліканых творам эмоцый. Непасрэдныя імпульсы і розум чытача суадносяцца з творчай воляй аўтара твора даволі няпроста. Тут маюць месца і залежнасць суб’екта ўспрымання ад мастака-творцы, і самастойнасць першага ў дачыненні да другога. Абмяркоўваючы праблему «чытач — аўтар», якая, як ужо адзначалася вышэй, выходзіць за межы ўласна літаратуразнаўства, вучоныя выказваюць самыя розныя, часам палярныя меркаванні. Так, адны абсалютызуюць чытацкую ініцыятыву (А. Патэбня, Р. Барт). Другія ж, наадварот, указваюць на момант паслухмянасці чытача аўтару і выдаюць гэта за нейкую бясспрэчную норму ўспрымання літаратуры (А. Скафтымаў). Як зазначае В. Халізеў, «абазначаныя пункты гледжання, маючы несумненныя падставы, у той жа час і аднабаковыя, бо знамянуюць засяроджанасць ці на няпэўнасці і адкрытасці, ці, наадварот, на пэўнасці і адназначнай яснасці мастацкага сэнсу. Абедзве гэтыя крайнасці пераадольваюцца герменеўтычна арыентаваным літаратуразнаўствам (курсіў наш — В. Я.), якое разумее адносіны чытача і аўтара як дыялог, субяседаванне, сустрэчу. Літаратурны твор для чытача — гэта адначасова і ўмяшчальня пэўнага кола пачуццяў і думак, што належаць аўтару і ім выражаюцца, і ўзбуджальнік (стымулятар) яго ўласнай духоўнай ініцыятывы і энергіі» [47]. Свае высновы вучоны падмацоўвае думкамі Я. Мукаржоўскага наконт наяўнасці ў творы нейкага своеасаблівага «стрыжню», складзенага з творчых намераў аўтара, вакол якога ў працэсе ўспрымання групуюцца «асацыятыўныя ўяўленні і пачуцці», што ўзнікаюць у чытача незалежна ад волі аўтара. «Да гэтага можна дадаць, па-першае, што ў вельмі многіх выпадках чытацкае ўспрыманне аказваецца пераважна суб’ектыўным, а то і зусім адвольным: не разумеючым, мінуючым творчыя намеры аўтара, яго погляд на свет і мастацкую канцэпцыю. І, па-другое (і гэта галоўнае), для чытача аптымальным з’яўляецца сінтэз глыбокага спасціжэння асобы аўтара, яго творчай волі і ўласнай (чытацкай) духоўнай ініцыятывы» [48]. Каб дыялогі-сустрэчы, якія ўзбагачаюць чытача, адбыліся, яму патрэбны і эстэтычны густ, і жывы інтарэс, цікавасць да аўтара і яго твораў, і здольнасць непасрэдна адчуваць мастацкія вартасці гэтых твораў. Акрамя таго, на чытанне трэба глядзець не як на нейкую лёгкую і бестурботную «прагулку», а менавіта як на «працу і творчасць» (В. Асмус). Гэта своеасаблівая норма, аптымальны варыянт чытацкага ўспрымання. Аднак не заўсёды адзначаныя патрабаванні, калі так можна іх назваць, выконваюцца. Ды і наогул не могуць выконвацца, таму што аўтарскія арыентацыі на густы і інтарэсы чытацкай публікі бываюць самыя розныя. Па гэтай прычыне літаратуразнаўства, а таксама шэраг сумежных дысцыплін (сацыялогія літаратуры, псіхалогія літаратуры і інш.), вывучаюць чытача ў розных яго ракурсах, галоўнае ж — у яго культурна-гістарычнай шматаблічнасці. Формы прысутнасці (прамой ці ўяўнай) чытача ў творы самыя розныя. Так, чытач можа прысутнічаць у творы прама, непасрэдна, будучы канкрэтызаваным і лакалізаваным у яго тэксце. Аўтары часам разважаюць аб сваіх чытачах, а таксама вядуць з імі гутаркі, узнаўляючы іх словы і думкі. «У сувязі з гэтым правамоцна весці гаворку аб вобразе чытача як аб адной з граней мастацкай «прадметнасці» [49]. Без жывой гутаркі апавядальніка з чытачом нельга ўявіць, напрыклад, аповесці Л. Стэрна, раманы «Яўген Анегін» А. Пушкіна, «Родныя дзеці» Н. Гілевіча, а таксама цэлы шэраг іншых твораў замежнай і айчыннай літаратуры. Другая, яшчэ больш значная, універсальная форма мастацкага праламлення ўспрымаючага суб’екта — гэта падспудная прысутнасць у мастацкай тканіне твора яго ўяўнага чытача. Гэты момант атрымаў у навуцы назву «канцэпцыі адрасата». Чытачом-адрасатам можа быць і канкрэтная асоба, і сучасная аўтару публіка, і нейкі далёкі ўяўны (г. зв. «правідэнцыйны») чытач. Чытач-адрасат стаў аб’ектам вывучэння заходнегерманскіх вучоных Х. Яўса і В. Ізера, якімі былі закладзены асновы навуковай школы рэцэптыўнай эстэтыкі. Гэтыя даследчыкі зыходзілі з таго, што мастацкі вопыт мае два бакі: прадуктыўны (крэатыўны, творчы) і рэцэптыўны (сфера ўспрымання). Адпаведна існуе два віды эстэтычных тэорый: традыцыйныя тэорыі творчасці, якія грунтуюцца на ўласна мастацтве і яго складніках (у тым ліку і аўтарах), і новая, створаная імі (Х. Яўсам і В. Ізерам), у цэнтры якой стаіць не аўтар, а яго адрасат. Апошняга імянавалі імпліцытным чытачом, які падспудна прысутнічае ў творы і з’яўляецца яму іманентным. Аўтара (у святле дадзенай тэорыі) характарызуе перш за ўсё энергія ўздзеяння на чытача, менавіта ёй надаецца вырашальнае значэнне. У складзе літаратурна-мастацкіх твораў акцэнт робіцца на пэўную праграму ўздзеяння на чытача, на закладзены ў гэтых творах патэнцыял уздзеяння (ням. Wirkungspotenzia). Структура тэксту ў сувязі з гэтым разглядаецца як апеляцыя, г. зн. зварот да чытача, накіраванае яму пасланне. Укладзены ў твор патэнцыял уздзеяння, сцвярджаюць прадстаўнікі рэцэптыўнай эстэтыкі, вызначае асаблівасці яго ўспрымання чытачом. Рэальна ж існуючым чытачам (а яны бываюць самыя розныя, аднак умоўна іх можна падзяліць на тры групы: па-першае, сюды адносіцца г. зв. «масавы чытач», часам малаадукаваны; далей — дасведчаны і падрыхтаваны чытач, іншы раз са спецыяльнай мастацкай адукацыяй; і, урэшце, авангард чытацкай публікі — літаратурныя крытыкі) і іх групам уласцівы самыя розныя, часта не падобныя адна на другую ўстаноўкі ўспрымання літаратуры, патрабаванні да яе. Гэтыя ўстаноўкі і патрабаванні, арыентацыі і стратэгіі могуць альбо адпавядаць прыродзе літаратуры і яе стану ў дадзеную эпоху, альбо з імі разыходзіцца, і часам даволі істотна. У рэцэптыўнай эстэтыцы яны абазначаюцца тэрмінам «гарызонт чаканняў», узятым у сацыёлагаў К. Мангейма і К. Попера. Мастацкі эфект пры гэтым разглядаецца як вынік спалучэння (часцей за ўсё канфліктнага) аўтарскай праграмы ўздзеяння з успрыманнем, якое ажыццяўляецца на глебе гарызонта чытацкіх чаканняў. Сутнасць дзейнасці пісьменніка, на думку Х. Яўса, заключаецца ў тым, каб, улічыўшы гарызонт чытацкіх чаканняў, пэўным чынам парушыць яго і прапанаваць публіцы нешта новае і неардынарнае. Чытацкае асяроддзе ўяўляецца пры гэтым заведама кансерватыўным; пісьменнікі ж у дадзенай сітуацыі выступаюць у якасці парушальнікаў звычак і абнаўляльнікаў вопыту ўспрымання (што, заўважым, адбываецца не заўсёды). У чытацкім асяроддзі, закранутым авангардысцкімі павевамі, ад аўтараў чакаюць не абавязковага следавання правілам і нормам, не таго, што ўстаялася і замацавалася, а наадварот, смелых хадоў, а часам нават і поўнага разбурэння звыклых і ўстойлівых канстант быцця. Гарызонты чытацкіх чаканняў надзвычай разнастайныя. Ад літаратурных твораў чакаюць і геданістычнага задавальнення, і павучанняў, і выражэння добра знаёмых ісцін, і пашырэння кругагляду (пазнанне рэальнасці), і паглыблення ў свет фантазій, і, урэшце, эстэтычнага задавальнення ў арганічным спалучэнні з пазнаннем духоўнага свету аўтара, творчасць якога пазначана арыгінальнасцю і навізной. «Гэты апошні від чытацкіх чаканняў правамоцна лічыць іерархічна вышэйшым, аптымальнай устаноўкай мастацкага ўспрымання» [50]. Кругаглядам, густамі і чаканнямі чытацкай публікі вызначаюцца ў многім лёсы літаратурна-мастацкіх твораў, а таксама ступень папулярнасці і аўтарытэтнасці іх аўтараў. Таму гісторыя літаратуры ёсць не толькі гісторыя пісьменнікаў, але ў пэўнай ступені і гісторыя чытачоў. Гісторыка-функцыянальнае Вывучэнне літаратуры
Чытацкая публіка з яе ўстаноўкамі, густамі, інтарэсамі і кругаглядам вывучаецца не столькі літаратуразнаўцамі, колькі сацыёлагамі, складаючы, такім чынам, прадмет сацыялогіі літаратуры. Разам з тым уздзеянне літаратуры на жыццё грамадства, яе разуменне і асэнсаванне чытачамі (інакш кажучы — літаратура ў зменлівых сацыяльна-культурных кантэкстах яе ўспрымання) з’яўляецца прадметам адной з літаратуразнаўчых дысцыплін — гісторыка-функцыянальнага вывучэння літаратуры (тэрмін прапанаваны М. Храпчанкам у канцы 1960-х гг.). Галоўная галіна гісторыка-функцыянальнага вывучэння літаратуры — бытаванне твораў на працягу значнага гістарычнага адрэзку часу, іх жыццё ў стагоддзях. Разам з тым надзвычай важным з’яўляецца таксама разгляд таго, як засвойваецца творчасць пісьменніка людзьмі яго часу. Вывучэнне водгукаў на твор, які толькі што ўбачыў свет, складае неабходную ўмову яго асэнсавання. Паколькі аўтары звяртаюцца, як правіла, перш за ўсё да чытачоў свайго часу, эпохі, дык і ўспрыманне літаратуры яе сучаснікамі даволі часта пазначана надзвычайнай вастрынёй чытацкіх рэакцый, няхай гэта рэзкае непрыманне альбо, наадварот, гарачае, узнёслае, пафаснае адабрэнне. Вывучэнне лёсаў літаратурных твораў пасля іх напісання засноўваецца на крыніцах і матэрыялах самага рознага кшталту. Гэта колькасць і характар выданняў, тыражы кніг, наяўнасць перакладаў на іншыя мовы. Гэта, далей, пісьмова зафіксаваныя водгукі на прачытанае (перапіска, мемуары, заўвагі на палях кніг). Але найбольш істотнымі пры вызначэнні асаблівасцей гістарычнага функцыянавання літаратуры з’яўляюцца выказванні аб ёй, якія «выходзяць на публіку»: рэмінісцэнцыі і цытаты ў творах, якія толькі што напісаны; графічныя ілюстрацыі і рэжысёрскія пастаноўкі; водгукі на літаратурныя факты публіцыстаў, філосафаў, мастацтвазнаўцаў, крытыкаў. Асабліва важным
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 607; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.136.18.192 (0.016 с.) |