Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
З а д а н н е 4. Напішыце словы па-беларуску, абазначце націск.↑ Стр 1 из 9Следующая ⇒ Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
ПРАДМОВА Беларуская і руская мовы роднасныя. Яны абедзве належаць да ўсходнеславянскай падгрупы. Напэўна, сярод усіх славянскіх моў няма такіх блізкіх, як беларуская і руская, у фанетыцы, лексіцы, марфалогіі, сінтаксісе. Аднак гэтае падабенства пры паралельным існаванні дзвюх моў негатыўна адбіваецца на пісьменнасці тых, хто карыстаецца гэтымі мовамі, адмоўна ўплывае на культуру і чысціню маўлення. Пры гэтым адбываецца ўзаемны ўплыў моў і ў маўленні ўзнікаюць памылкі такога тыпу: “Я ажаніўся на аднакласніцы”, “Паны здзекаваліся над людзьмі”, “Европа смеется с нас”, “Я издевался с друга” і г.д. Як відаць з прыведзеных прыкладаў, не толькі руская мова ўплывае на беларускую, але і, наадварот, у рускім маўленні насельнікаў Беларусі адчуваецца ўплыў беларускіх моўных асаблівасцяў. Такую з’яву называюць моўнай інтэрферэнцыяй. У “Слоўніку іншамоўных слоў” яна мае наступнае азначэнне: “Інтэрферэнцыя – узаемапра-нікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў”1. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць стварэння дыдактычнага матэрыялу па беларускай мове, накіраванага на папярэджанне памылак, выкліканых уплывам рускай мовы. Пры падрыхтоўцы дадзенага дапаможніка былі выкарыстаны матэрыялы для сярэдняй школы, тэхнікумаў і ВНУ, вопыт практычнай працы са школьнікамі і студэнтамі Назіранні і сістэматызацыя памылак школьнікаў і студэнтаў, аўтараў газетных і часопісных артыкулаў і, на вялікі жаль, дыктараў Беларускага радыё і тэлебачання, якія павінны з’яўляцца для нас узорам правільнага маўлення, паказалі, на якія моўныя з’явы трэба звяртаць больш увагі, каб пазбегнуць памылак руска-беларускай інтэрферэнцыі. Сістэма практыкаванняў, змешчаная ў дапаможніку, ахоплівае фанетычны, лексічны, словаўтваральны, марфалагічны і сінтаксічны моўныя ўзроўні. Перад практыкаваннямі даюцца кароткія моўныя каментарыі, якія дапамогуць навучэнцам і студэнтам у выкананні заданняў. Сістэма практыкаванняў пабудавана паводле прынцыпу су-пастаўлення тых ці іншых моўных з’яў, таму ў дапаможніку многа заданняў на пераклад з рускай мовы на беларускую. Аўтары спадзяюцца, што дадзены дапаможнік будзе карысны для школьнікаў, навучэнцаў падрыхтоўчага аддзялення, студэнтаў, усіх тых, хто хоча папоўніць свой лексічны і граматычны запас, дабіцца высокай культуры маўлення на беларускай мове. Матэрыялы дапаможніка могуць быць выкарыстаны на практычных занятках, пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэставання, для кантролю ведаў. ФАНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ
1. У беларускай мове ёсць адметныя зычныя гукі [дж], [дз], якія абазначаюцца спалучэннямі дзвюх літар: гляджу, пасяджэнне, радзіма, дзесяць. Паасобку такое спалучэнне літар вымаўляецца толькі на стыку прыстаўкі і кораня: аджыць, паджылкі, падземны. 2. Адметнасць гукавай сістэмы беларускай мовы ў тым, што гукі [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц] вымаўляюцца заўсёды цвёрда і з’яўляюцца зацвярдзелымі: жыта, шэпт, рад, царква, чорны. 3. Гукі [г], [г'] у беларускай мове не выбухныя, а фрыкатыўныя: горад, глухі, гойдацца, гістарычны. Словы з выбухным [г], тыповым для рускай мовы, выкарыстоўваюцца рэдка: ганак, гузік, гвалт, мазгі, гонта, нягеглы. 4. Беларускай мове ўласцівы гук [ ў], які чаргуецца з в, л, у: праўда, воўк, галоўка, пісаў – пісала, напісаў у газету – напісала ў газету. 5. У графічную сістэму беларускай мовы ўваходзіць апостраф (’), які не з’яўляецца літарай, а паказвае, што галосная літара, якая ідзе пасля яго, абазначае спалучэнне з двух гукаў: аб’ява – аб[йа]ва, надвор’е – надвор[йэ]. 6. У беларускай мове ёсць прыстаўныя гукі в, г, а, і: восень, павук, аржаны, іржавы, гэты, гэтак. 7. Для беларускай мовы характэрна большая колькасць падоўжа-ных зычных, чым для рускай: ддз, жж, зз, лл, нн, нн, сс, цц, шш, чч (у рускай мове жж, сс): стагоддзе, збожжа, галлё, насенне, жыццё,ноччу. 8. У беларускай мове ўсе галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна: мора, думка, верны, свята. Не пад націскам галосныя [о], [э] у беларускай мове пры вымаўленні і напісанні змяняюцца на [а]: возера – азёры, мова – маўленне, рэкі – рака. Гэта з’ява адзначаецца ва ўсіх пераднаціскных і паслянаціскных складах у спрадвечна беларускіх словах. У невялікай групе слоў ненаціскны галосны [о] у спалучэннях ро, ло змяняецца на [ы]: гром – грымець, дровы – дрывасек, кроў – крывавы, глотка – глытаць. Назначную колькасць запазычаных слоў аканне не распаўсюдж-ваецца: атэстат, тэлеграма, дэмакратыя. 9. Адметнай рысай беларускага вымаўлення і правапісу з’яўляецца дзеканне (змена зычнага [д] пры яго памякчэнні на [дз']) і цеканне (змена зычнага [т] на [ц']). Дзеканне і цеканне адбываюцца перад галоснымі і перад мяккім [в']: дзюба, дзядзька, дзіва, дзверы, абедзве. Перад [в'] не мяняюцца [д] прыставачны і [т] суфіксальны: адвесці, адвёртка, у клятве. У большасці слоў іншамоўнага паходжання дзеканне і цеканне не назіраюцца: тэзіс, тэма, тэатр, дэкан, дэвіз. Толькі некаторыя словы вымаўляюцца з [дз'] і [ц']: эцюд, цітр, камандзір. Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е 1. Напішыце тэкст пад дыктоўку, затым зверце напі-санае з надрукаваным. Знайдзіце ў тэксце фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. Яны спусціліся па схіле ад верхняй мяжы лугу да яго сярэдзіны. Тут мак трохі пачаў расступацца, даючы месца настырнаму багаццю іншых кветак. Сям-там сінелі лапікі буйных духмяных незабудак, калыхаліся на ветры званочкі, ад густога водару жоўтай азаліі п’янела ў галаве. Мясцінамі ў кветкавых чашчобах трапляліся жарсцвяныя плешыны, тырчалі з травы камяні, каля іх заўжды было многа калючага шчэбеню; ён шкодзіць ступням. Іван таму пачаў асцярожненька выбіраць шлях, углядаючыся ў дол. Аднойчы перад яго тварам у траве бліснула чырвоная кропелька. Ён сагнуўся. Між зубчастых лісточкаў ірдзела некалькі налітых сокам буйных сунічын. Толькі ён сарваў іх, як перад вачамі замільгалі яшчэ чырвоныя зорачкі. Тады ён паклаў скуранку, прысеў. Джулія таксама з радасным воклічам кінулася ў дол. Ягад было шмат – буйных, сакаўных, амаль скрозь спелых. Іван і Джулія пачалі поўзаць і есці іх прагна, прыгаршчамі, забыўшыся на час і асцярогу. Мінула, напэўна, шмат часу: сонца пасунулася на другі бок неба і моцна высвечвала даліну з пералескамі і парэзаны крывулякамі расселін Мядзведжы хрыбет. Абліваючыся потам, Іван усё поўзаў па траве на каленях, калі пачуў ззаду крокі Джуліі. Хлопец азірнуўся, павярнуўся і, выціраючы з ілба пот, сеў. Тоячы ў зыркастых вачах лагодную ўсмешку, дзяўчына хуценька падышла да яго, апусцілася на калені і разгарнула ражок свае курткі. На густа запэцканай сунічным сокам пале чырванела рассыпістая кучка ягад. З а д а н н е 2. Прачытайце тэксты на рускай і беларускай мовах. Назавіце словы, агульныя для абедзвюх моў. Знайдзіце ў беларускім тэксце асаблівасці беларускай мовы. На стале гарэла лямпа пад На столе горела лампа под светлым абажурам і ляжала светлым абажуром и лежа- разгорнутая кніга, якую чытаў ла раскрытая книга, кото- настаўнік. На гэты раз чытан- рую читал учитель. На этот не штось не ладзілася, і Лаба- раз чтение что-то не лади- новіч часта адрываўся ад кні- лось, и Лобанович часто от- гі, пахаджваў па пакоі і думаў. рывался от книги, ходил по Новае месца, новыя людзі і комнате и думал. Новое ме- тая работа ў школе, якую трэ- сто, новые.люди и та рабо- ба было распачынаць на гэтых та в школе, которую нужно днях і да якой ён так доўга было начинать на этих днях рыхтаваўся, – усё гэта займа- и к которой он так долго ла яго думкі, і яму было лёг- готовился, – все это зани- ка і добра, бо так многа нова- мало, и ему было легко и га і цікавага спадзяваўся ён хорошо, ведь так много но- спаткаць на першай сваёй да- вого и интересного надеял- розе незалежнай грамадскай ся он встретить на открыв- працы. (К-с) шейся перед ним дороге са- мостоятельногообщественного труда. З а д а н н е 3. Прачытайце тэкст «Першыя беларускія календа-ры». Растлумачце правапіс е, я, э ў словах іншамоўнага пахо-джання. Назавіце, якія не падпадаюць пад аканне і яканне. Першыя беларускія календары
Да рэвалюцыі першыя календары з рознымі патрэбнымі звесткамі друкаваліся ў Варшаве, Кракаве, Маскве, Петраградзе, Брэсце, Вільні, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску, Полацку, Супраслі і інш. Аднак сталую традыцыю іх выпуску, па сутнасці, сфарміравалі выдаўцы “Нашай нівы”. Першы выйшаў на 1910 год у друкарні Марціна Кухты ў Вільні. Аўтары імкнуліся, каб гэтыя невялікія кніжачкі сталіся ка-рыснымі і неабходнымі асноўнаму чытачу – селяніну. Каляндар выдаваўся па месяцах у трох раздзелах: праваслаўным, рымска-каталіцкім, грэка-каталіцкім – і адпаведна на трох мовах – царкоўнаславянскай, польскай і беларускай. Ва уніяцкай частцы назвы свят і прысвяткаў трапляліся прастамоўныя, у канцы змяшчаліся некаторыя прыказкі. Хаця і коратка, але быў прадстаўлены яўрэйскі каляндар, што сведчыла аб дэмакратычнасці і верацярпімасці ўкладальнікаў. У календары змяшчаліся розныя цікавыя і карысныя матэрыялы – змены фаз месяца, надвор’е, даты кірмашоў на Беларусі, парады накшталт: як на торфе зрабіць сенажаць, якая карысць ад пасеву траў, як пазнаць, якое штучнае ўгнаенне патрэбна для нашай зямлі, як выбіраць добрага рабочага каня, як выбіраць карову, як адкрываць сельскагаспадарчую суполку, як варыць верашчаку, калі секчы дрэва на будоўлю, як даіць неспакойных кароў, як пазнаць, колькі гусаку гадоў, як звесці мох і лішаі на садовых дрэвах, як тушыць пажар у коміне, якім зернем сеяць – і шмат іншых парад, што не страцілі сваю вартасць і сёння. Акрамя таго, друкаваліся творы пісьменнікаў, фальклорныя матэрыялы, асвятляліся палітычныя і эканамічныя пытанні. ЛЕКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ Лексіка любой мовы з‘яўляецца найбольш рухомай часткай мовы, а таму і найбольш пранікальнай для інтэрферэнцыі, бо рэдкія словы ў дзвюх мовах цалкам супадаюць па значэнні. Беларуская і руская мовы маюць мноства агульных лексічных рысаў, аднак гэта не сведчыць пра тоеснасць лексічных сістэм гэтых моў. Кожная з іх мае спецыфічныя рысы на лексічным узроўні, ігнараванне якіх прыводзіць да інтэрферэнцыйных памылак – русізмаў або беларусізмаў.
Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е 1. Знайдзіце ў сказах русізмы, замяніце іх беларус-кімі словамі. 1. Вадзіцель скрыўся, не аказаўшы дапамогі. 2. Ад’езд Івана Фёдарава з Масквы не быў бегствам, тым больш тайным. 3. Усе гэты парадак добра ведаюць, ды не ўсе яму следуюць. 4. Не буду расказваць пра яго на дзіва плённае і шчодрае творчае наследдзе. 5. Далей стаялі срэбраныя кружкі з воцатам, алеем. 6. В.А. Сухамлінскі ў сваіх працах выкарыстоўваў народныя афарызмы, пасловіцы, легенды. 7. Гасцям прыйшліся даспадобы блюды беларускай кухні. 8. У другой міравой вайне ён ратаваў і лячыў суайчыннікаў. 9. Аляксей Грышын заняў дзесятае месца па прычыне падзення ў фінальным прыжку. 10. Аўтары сутыкнуліся з цяжкасцямі, перш за ўсё з адсутнасцю манаграфічных разработак. З а д а н н е 2. Знайдзіце ў сказах русізмы, замяніце іх беларус-кімі словамі. 1. Мае знаёмыя атрымалі кватэру ў новым пяціэтажным доме. 2. Празрэнне прыйшло да мяне раптоўна. 3. У некаторых магазінах былі выяўлены абвесы і аблікі пакупнікоў. 4. Электрапоезд узвізгнуў тармазамі і нечакана застыў. 5. Толькі зрэдку выгляне між хмар патускнелае сонейка. 6. Маладая дзяўчына з чолачкай пад бялюткім каўпаком доўга слухала Лявона Лявонавіча. 7. Іх прэтэнзіі былі неабаснаванымі. 8. Усіх прысутных паразіла, як цудоўна ён выканаў трайное сальта. 9. З каляровых зонцікаў над людскімі галовамі тонкімі струмень-чыкамі сцякаў дождж. 10. Рукі ў белых манжэтах спакойна ляжалі на пярылах крэсла. З а д а н н е 3. Знайдзіце ў сказах няправільна ўжытыя словы. Выпраўце памылкі. 1. Гэта вопытны ўзор пяцідзесяцітоннага самазвала. 2. Яны зманілі да сябе і майстра з гарадскога Дома быту. 3. На ўроку фізікі мы праводзілі цікавы вопыт. 4. Трывожны сігнал пабудзіў аператыўнікаў да дзеяння. 5. Мастак паступова ўдасканальваў тэхніку, пачаў пісаць маслам, пераважна пейзажы. 6. Племзавод павінен дзяржаве мільярды рублёў. 7. Бацька добра адчуваў сябе ў кругу сям’і. 8. Ён робіць благія справы: дапамагае людзям маральна і матэрыяльна, ахоўвае прыроду. 9. Кіраўніцтва гаспадаркі ніколі не адказвае ў сваёй дапамозе падшэфнай школе. 10. Мы павінны эканоміць электраэнергію і заўсёды выключаць непатрэбны свет. Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е 1. Прачытайце прыказкі і вызначце, як у іх выяўляецца менталітэт беларускага народа. 1.Летні дзень год корміць. 2. Дзесяць раз мер і то не вер. 3. Пад ляжачы камень вада не цячэ. 4. Хто дбае, той і мае. 5. Не той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі ўцякае. 6. Як мы да людзей, так і людзі да нас. 7. Навука не мучыць, а жыць навучыць. 8. Лепей дадзенае, чым крадзенае. 9. Рубель з гроша паходзіць. 10. Не плюй у вадзіцу: згадзіцца напіцца. З а д а н н е 2. Апішыце, у якой жыццёвай сітуацыі ўжы-ваюцца наступныя прыказкі і прымаўкі. 1. Чым багаты, тым і рады. 2. Не ў службу, а ў дружбу. 3. Памагай бог. 4. Рабі пільна, то і дома будзе Вільня. 5. Кінь перад сабой – знойдзеш за сабой. 6. Слова – срэбра, маўчанне – золата. 7. Языком бервяна не ачэшаш. 8. Хто пытае, той не блудзіць. 9. На языку мядок, а на сэрцы лядок. 10. Жыццё пражыць – не поле перайсці. Практычныя заданні да тэмы З а д а н н е 1. Утварыце беларускія назвы дзіцянят жывёл і пту-шак ад прыведзеных назоўнікаў. Лошадь, корова, овца, коза, свинья, собака, кошка, курица, гусь, утка, индюк, воробей, аист, голубь, ворона, сорока, ласточка, сова, волк, лиса, заяц, медведь, мышь, крыса, лось, хорь, белка. З а д а н н е 2. Зрабіце пераклад назоўнікаў і звярніце ўвагу на пераважнае ўтварэнне іх лексічных адпаведнікаў у беларускай мове. Читатель, писатель, представитель, сеятель, учитель, вредитель, водитель, воспитатель, правитель, носитель, любитель, делитель, кормитель, копатель, покровитель, наниматель, собиратель, отправитель, учитель, зритель, выразитель, изобретатель, победитель, надзиратель, рыхлитель. З а д а н н е 3. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні назоўнікаў. Двойня, майстрыца, выхавацельніца, бяглец, казляты, каму-нальшчык, тэлевізіёншчык, заявіцель, кіяскёрша, ручонка, зародыш, заморыш, дзялёжка, зуброжка, натхніцель, замужаства, княжаства, захворваемасць, значымасць, цаніцель, неканверсуемасць, блізасць, крэсліца, арлёнак З а д а н н е 4.Выпраўце памылкі ва ўтварэнні прыметнікаў. 1. Я помню залатыя дзядуліны рукі, якія маглі зрабіць любую працу. 2. Ён з’яўляецца прафесіянальным літаратарам. 3. Творчай асобе ўласцівы паважлівыя, беражныя адносіны да мовы. 4. Хто ў гэтым віноўны? 5. Вучні рашалі прыклады на простыя і дзесяцічныя дробы. 6. Валя ўжо расказала сястры пра Колькінага сябрука. 7. Білеты мы купілі ў станцыённай касе. 8. Словы-паразіты непрыемна ўздзейнічаюць на слухачоў, дакуча-юць навязлівым бессэнсоўным паўторам. 9. Гэты магазін вабіць наведвальнікаў багаццем усемагчымых тавараў. 10. Маладая бібліятэкарка, круглатварая і вачастая, глядзела на некаторых наведвальнікаў пранікнёна і сур’ёзна. З а д а н н е 5. Замяніце прыметнікі ў словазлучэннях беларус-кімі формамі. Землямернае вучылішча, неблаганадзейныя сем’і, аружэйны завод, няўгодны чалавек, схожыя лёсы, хрупкая дзяўчынка, дабротныя кватэры, мнімы хворы, немачны стары, амбіцыёзнае інтэрв’ю, ачарніцельны артыкул, сумніцельная папулярнасць, дальнейшыя планы, скарынінскія першадрукі. З а д а н н е 6. Утварыце дзеясловы ад наступных слоў. План, каманда, меншы, вялікі, рэпетыцыя, транспарт, рамонт, загад, праўда, трое, ноч, функцыя, апеляцыя, афіша, гарантыя, даклад, госць, светлы, вясёлы, мадэль, рэпрэсія, кантроль, норма, надзея. З а д а н н е 7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні дзеясловаў. 1. Педагогіка сінтэзіравала ідэі іншых навук аб чалавеку. 2.Адным словам, ёсць Габрава, дзе жывуць самыя сквапныя людзі, ёсць Аўцюкі, дзе любяць пасмяяцца і пашуткаваць адзін з аднаго. 3. Вызначэнне ролі журналістыкі дапаможа спрагназіраваць перспектыву развіцця грамадства і яго інфармацыйнай галіны. 4. У цэлым жа ў раёне функцыяніруюць 11 сярэдніх, 7 базавых, 2 пачатковыя школы. 5. Напярэдадні Новага года гарадскі гандаль прыпаднёс жыхарам прыемны сюрпрыз. 6. Амаль чатырыста чалавек з раёна былі ў час вайны ўгнаны ў рабства. 7. У першай частцы канцэрта дамініраваў хор “Голас душы”. 8. Пасля каляднай вячэры ў шэрагу месцаў Беларусі са стала нічога не ўбіралі да самай раніцы. 9. Шмат часу мінула, шмат вады ўцякло. 10. Усё далей у гісторыю ўходзяць падзеі самай страшнай вайны дваццатага стагоддзя. З а д а н н е 8. Замяніце дзеясловы-русізмы ў словазлучэннях беларускімі формамі. Лакаміцца цукеркамі, адкачваць ваду, трошкі замешкацца, праважаць гасцей, сказвацца на здароўі, ускрываць пасылку, растаяць на сонцы, хутка заплеснявець, уходзіць у склад, ядзіце павольна, справацыраваць сварку, дыягнасціраваць хваробу, рэаніміраваць хворага, меліярыраваць землі, зманіць чалавека да сябе. 3 а д а н н е 9. Утварыце магчымыя прыслоўі ад наступных слоў. Малады, верх, добры, бег, салдацкі, свежы, зіма, чысты, вечар, дзень, пачатак, ціхі, згодны, тры, дом, ранні, год, твой, перад, гара, восень, чалавечы, першы, бок, ноч, ніз, роўны, калі, куды, восеньскі, дом, памяць, сярэдзіна, двое. З а д а н н е 10. Замяніце выдзеленыя спалучэнні слоў блізкімі па значэнні прыслоўямі. Свістаць, як салавей; смяяцца, як дзіця; змагацца, як герой; клапаціцца, як бацька; хай будзе, як вы сказалі; зрабіў, як ты параіў; гаварыць на беларускай мове; прыбрацца, як у свята; выць, як воўк; пісаць на лацінскай мове; паступаць, як людзі; апрануцца, як вясной; свяціць, як летам; дапамагаць, як брат; раіцца, як суседзі. З а д а н н е 11. Падбярыце як мага больш аналагічных паводле ўтварэння прыслоўяў да кожнага са словаўтваральных тыпаў. Знізу, спераду... Наперад, навылет... Раніцай, вясной... Уверсе, уранку... • Па-суседску... Смачна, ціха... Па-новаму... З а д а н н е 12. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні прыслоўяў. Філасофскі глыбокі, афіцыяльна прызнаны, нам некалі спыніцца, яблыку недзе ўпасці, па-брацкі, па-моему, па-беларускі, волей-няволей, сур’ёзнее (працуе). МАРФАЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ 5.1. Назоўнік
1. У беларускай і рускай мовах не заўсёды супадае род назоўнікаў. Напрыклад, словы медаль, шынель, палын у беларускай мове належаць да мужчынскага роду, а ў рускай мове – да жаночага. і наадварот, словы гусь, жырафа, таполя ў беларускай мове жаночага роду, у рускай – мужчынскага. 2. Пры карыстанні беларускай і рускай мовамі неабходна памятаць, што назоўнікі чарніцы, брусніцы, крупы, дзверы, грудзі ў беларускай мове маюць форму множнага ліку, а ў рускай мове – адзіночнага: черника, брусника, крупа, дверь, грудь. 3. Назоўнікі мужчьшскага роду з нулявым канчаткам у родным склоне адзіночнага ліку маюць як канчаткі -а(-я), так і канчаткі -у(-ю): стала, стэпу, медаля, болю. 4. Назоўнікі I скланення ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы, -э, -е. Пры гэтым зычныя асновы г, к, х мяняюцца на з, ц, с: дарозе, у папасе, у руцэ, на рэчцы, на гары, на зямлі. Такія ж канчаткі маюць назоўнікі II скланення ў месным склоне: на кані, на пляжы, у віры, на дубе. 5. Назоўнікі I, II, III скланенняў маюць у назоўным склоне множнага ліку толькі канчаткі -ы, -і (у рускай мове, -ы, -и, -а, -я): дамы, лясы, азёры, гарады, князі, рэкі (у рускай мове: дома, города, озёра, князья, реки). 6. Назоўнікі мужчынскага роду I, II скланення ў давальным і месным склонах маюць канчаткі -е, -і, -у, -ю: Крапіве, аб старшыні, пры бацьку, Васю, герою, інжынеру (у рускай мове: о Васе, о герое, об отце). 7 Назоўнікі мужчынскага роду I скланення з націскам на аснове маюць канчаткі ў творным склоне -ам, -ем: Мішам, дзядзькам, Пецем, Васем (у рускай мове: Мишей, дядей, Петей, Васей). Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е 1. Знайдзіце назоўнікі, ужытыя ў ненарматыўнай родавай форме. Выпраўце сказы. 1. Ідзем мы неяк з Бобікам. Ажно ляціць качка. Не, не качка – гусь дзікі. 2. Разам злучылася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль. 3. Здалося, што нейкая цень мільганула за хатай. 4. Дзяўчына ж ужо не магла нічога сказаць: плач сціснуў ёй сэрца да болі. 5. Нібы воблак, хвалісты курган праплывае траўным задуменнем. 6. “Маю торбу-нару”, – хвалілася кенгуру. “Гэта не цуд, – заўва-жыў вярблюд. – Найлепшая з торб – горб”. 7. Тэхналогія гэта сапраўды прасцейшая за круглае яблыка. 8. Ёсць яшчэ цуда-культура – рэдзька алейная. 9. У нашага суседа вельмі злая сабака. 10. Засталася толькі адна пачка цукру. З а д а н н е 2. Падбярыце прыметнікі або займеннікі да наступ-ных назоўнікаў. Медаль, шынель, шаль, гусь, дроб, поступ, цень, палын, зыб, чарніла, лебедзь, накіп, сабака, ціш, безліч, верф, шыр, фальш, глуш, боль, мазоль, далонь, трэль, дробязь, кішэнь, кіцель, шпіталь. Прыметнік
1. Прыметнікі ў форме мужчынскага роду ў назоўным склоне маюць канчаткі -ы, -і: чорны, летні; у родным склоне не пад націскам – -ага (-яга): чорнага, летняга; прыметнікі ў форме жаночага роду – - ай (-яй): чорнай, летняй. 2. Прыметнікі ў назоўным склоне множнага ліку маюць канчаткі -ыя (-ія): прыгожыя, летнія, гаваркія. 3. Простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараецца ад вышэйшай ступені пры дапамозе прыстаўкі най-: найлепшы, наймацнейшы, найпрыгажэйшы. 4. У словазлучэннях з формамі ступеняў параўнання залежнае слова ставіцца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам за (або ад): здароўе мілейшае за грошы, брат старэйшы за сястру. Практычныя заданні да тэмы З а д а н н е 1. Знайдзіце памылкі ва ўтварэнні і ужыванні формаў ступеняў параўнання прыметнікаў. Выпраўце сказы і запішыце іх. 1. Студэнцкія будаўнічыя атрады працуюць на важнейшых аб’ектах горада. 2. Пасля таго як вызначылася восем мацнейшых каманд, яны былі разбіты на дзве групы. 3. Гул-гром, страшней ад кананады, пачулі мы за трыццаць вёрст. 4. Для яго даражэй за ўсё на свеце родны бацькоўскі кут. 5. Што можа быць вышэй і даражэй за гэтыя шчырыя словы ўдзячнасці? 6. У фондах музея сабраны лепшыя ўзоры жывапісу, скульптуры, керамікі. 7. Служэнне Радзіме – вышэйшая мэта чалавека. 8. У Гродне знаходзіцца буйнейшы ў Еўропе хімкамбінат. 9. Што можа быць прыгажэй за лета? 10. Чым менш працы, тым даўжэй свята. З а д а н н е 2. Вызначце, у якіх сказах неабходна ўжыць вышэй-шую ступень прыметнікаў. 1. Я (вышэй, вышэйшы) за арла падымуся ў прастор, (званчэй, званчэйшы) песню спяе мой матор. 2. Другі, яго таварыш, быў (маладзей, маладзейшы), (вышэй, вышэйшы) ад яго ростам. 3. Адзенне на ім было крыху (зграбны, зграбнейшы). 4. Я (мацней, мацнейшы) за ўсё люблю зямлю. 5. Не тое (лепш, лепшы), што (навей, навейшы), а тое (лепш, лепшы), што (радней, раднейшы). 6. На станцыі пажар разгараўся ўсё (мацней, мацнейшы). 7. У дзіцяці інстынкт (вастрэй, вастрэйшы). 8. У засені маладых сасонак сунічнік быў больш рослы і куды (зеляней, зелянейшы), а ягады (буйней, буйнейшы) за звычайныя. 9. Агульнанародныя інтарэсы (вышэй, вышэйшы) за ўсё. 10. Што (даражэй, даражэйшы) ад кастра, дзе варыцца юшка ці паспявае ў прыску бульба. Займеннік
1. Прыналежныя займеннікі яго, іх ужываюцца і ў формах ягоны, іхні: ягоны бацька, іхняя цётка. Займеннік ягоны – размоўны, іхні – міжстылявы. 2. У беларускай мове з адмоўным значэннем ужываюцца выразы няма чаго, няма каго: няма з кім пагаварыць, не было ў каго спытаць, не будзе чым займацца. У рускай мове для гэтых мэтаў выкарыстоўваюцца займеннікі некого, нечего, нехарактэрныя для беларускай мовы. 3. У беларускай мове да адмоўных займеннікаў можа далучацца ўзмацняльная часціца а, якая пішацца з імі разам: аніхто, анішто, аніякі, анічый, аніколькі. 4. Да няпэўных займеннікаў адносяцца не толькі тыя, што ўтвараюцца пры дапамозе афіксаў-часціц не-, -сьці, -небудзь, абы-, але і складаныя займеннікі: сякі-такі, сёй-той, хто-ніхто, што-нішто, які-ніякі, чый-нічый. У рускай мове ім адпавядаюць кое-что, кое-кто, кое-какой. Практычныя заданні да тэмы З а д а н н е 1. Замяніце ў прыкладах займеннікі на рускай мове адпаведнымі займеннікамі на беларускай мове ў патрэбнай граматычнай форме. 1. Аднойчы я зайшоў у іх зямлянку па (какая-то) патрэбе, ці, можа, проста захалелася паглядзець на дзіця ў хвіліну смутку. 2. Нібы загадзя вядома было, што (кто-то) на (это) добрым неяк выйграць мяркуе, (кто-то иной), а не (они). 3. (Чьи-то) нервы не вытрымалі: жанчына заплакала наўзрыд. 4. Як дзяўчаты нашы заспявалі песні, (сколько) зёран чыстых – (столько) ясных слоў. 5. Яна не ведала дароги, але запытаць тут (было не у кого). 6. З двара выязджала (какая-то) запозненая машына. 7. Сумна было хлапчуку: (не с кем) пагуляць, (не к кому) схадзіць у госці. 8. Царква стаяла пры (самой) дарозе. 9. Аказалася, што гэты чалавек жыве (в нашем) доме, а я яго ніколі не бачыў. 10. Пры (чем) стаіш, (того) і глядзі. З а д а н н е 2. Перакладзіце сказы на беларускую мову, адзначце розніцу ва ўжыванні некаторых займеннікаў у рускай і беларускай мовах. 1. После гибели семьи ему не от кого было получать письма и некому было больше писать. 2. Мне не на кого пенять – сам виноват. 3. Больше ждать Ниловне было некого. 4. Не с кем было слово перемолвить, не то что душу отвести. 5. А ведь, пожалуй, кое в чем он был прав. 6. Кое-кто из дачников вышел за калитку. 7. Макар успел кое с кем поссориться. 8. Не о ком беспокоиться. 9. Не для кого было стараться. 10. Не для чего так суетиться. З а д а н н е 3. Спішыце, апускаючы дужкі; пастаўце ў па-трэбным парадку часціцу ні, прыназоўнік і займеннік. 1. Я (чым, ні, у) і ніколі (не) хачу адставаць. 2. Хлопцы рушылі, (з, кім, ні) (не) развітаўшыся. 3. (Ні, кога, на) і (ні, што, на) (не) паказвай пальцам. 4. (Ні) хто не забыты, (ні) што не забыта. 5. (Не) згінайся (кім, ні, перад)! 6. Праца (ні) кога (не) ганьбіць. 7. Той (ні)чога (не) страціць, хто (ні)чога) (не) мае. 8. (Ні, кога, для) не сакрэт, што мне падабаецца гэтая дзяўчына. 9. Ён стомлена сядзеў на канапе, (ні, што, пра) (не) думаючы, (ні, пра, кога) (не) успамінаючы.. 10. (Не) гледзячы (на, кога, ні), Сцяпан выйшаў з пакоя. З а д а н н е 4. Перакладзіце на беларускую мову. Звярніце ўвагу на напісанне займеннікаў. 1. Валек повел меня по какому-то узкому сырому коридору. 2. Может быть, я тебе чем-нибудь смогу помочь. 3. Чьи-то шаги послышались из-за поворота. 4. Моего товарища зовут Николай, а твоего – Сергей. 5. Кто-то вошел в соседнюю комнату. 6. Вернуться домой не было никакой возможности, так как была сільная гроза. 7. К каждому камню в каждой стене, к каждому бревну каждого сруба прикасались чьи-то руки. 8. Они шли рано утром по этому чистенькому, выметенному кем-то тротуару. 9. Дети ходили по своему школьному музею и с интересом рассматривали экспонаты. 10. Я люблю гулять по улицам моего родного города, по его красивым паркам и скверам. З а д а н н е 5. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў і складзіце з імі сказы. Нітое ні сёе; сам сабе; і нашым і вашым; мала што; ні з таго ні з сяго; усёй душой; на сваю галаву; нічога сабе; сам не свой; як нічога ніякага; з усіх ног. З а д а н н е 6. Выпраўце памылкі ва ўжыванні займеннікаў. 1. Многа слаўных спраў наперадзе ў моладзі. Яны – будаўнікі новага грамадства. 2. За полем адразу пачынаўся луг. Над ім лятала шмат птушак. 3. Старшыня калгаса загадаў шафёру пад’ехаць да яго хаты. 4. Часам птушкі садзіліся на галінку хвоі, і тады зяе сыпаўся снег. 5. Каці прапанавалі працаваць на новай машыне, хоць яна нядаўна закончыла школу. 6. Цяпер у Васіля ёсць добры конь, ён будуе сабе новую хату. 7. Хто-небудзь забыў у аўдыторыі свае рэчы. 8. Нехта іншы не ўмее спяваць так, як Валянціна. 9. Бацька пайшоў да суседа калоць парсюка, з якім дамовіўся пра гэта раней. 10. Патрабуецца на пастаянную работу супрацоўнік для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю. З а д а н н е 7. Замяніце словы і выразы раўназначнымі ім фра-зеалагізмамі. Жыць самастойна; самому ўбачыць; дарэмна, зусім без падстаў; гучна, моцна; абы-што, без разбору. Словы для даведак: усякая ўсялячына; на ўвесь голас; есці свой хлеб; на свае вочы; ні за што ні пра што. Лічэбнік 1. Лічэбнікі два, абодва ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, а дзве, абедзве – з назоўнікамі жаночага роду: дзве студэнткі, два студэнты. Гэтыя лічэбнікі маюць адрозненні ва ўсіх ускосных склонах: дзвюх студэнтак – двух студэнтаў, дзвюм студэнткам – двум студэнтам. 2. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры ў творным склоне ў беларускай мове маюць на канцы -ма: двума, дзвюма, абедзвюма, трыма, чатырма (у рускай мове двумя, тремя, четырьмя). 3. У лічэбніках ад пяці да дваццаці і ў лічэбніку трыццаць, акрамя шэсць, сем, восем, адбываецца падаўжэнне ў творным склоне і пішацца цц: пяццю, дзесяццю, але: шасцю, сямю, васьмю. 4. Лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары – з назоўнікамі жаночага роду: паўтара года, паўтара вядра, паўтары гадзіны. Практычныя заданні да тэмы З а д а н н е 1. Выпраўце памылкі ў склонавых формах лічэб-нікаў. 1. Пажар пачаўся каля двух гадзін ночы. 2. Дэкан размаўляў з чатырмя студэнтамі. 3. У Валерыя Брусава выкарыстана да двух тысяч паэтычных формаў. 4. На фестывалі выступалі фальклорныя калектывы з дзвюх дзесяткаў краін свету. 5. На фасадзе ўзбоч дзвюх дзвярэй прымацаваны мемарыяльныя дошкі. 6. Да бацькоў прыехалі трое родных сясцёр. 7. Тры пятые соткі агарода былі засаджаны агуркамі. 8. Ім абодвум, Надзі і яе старэйшай сястры, трэба было з’ездзіць да бацькоў. 9. На той час адносіны двух вялікіх краін складаліся добра. 10. Тут мы маем справу не з двумя, а з трымя асобамі. З а д а н н е 2. Пастаўце лічэбнікі у форме творнага склону. Семсот, трыццаць два, сорак восем, дзевяцьсот дваццаць чатыры, трыста шэсць, пяцьдзесят тры, паўтары тоны, паўтара года, семдзесят першы, сто сёмы, чатыры тысячы дзвесце шэсцьдзесят пяць, дзевяць тысяч пяцьсот дзевяноста, тысяча семдзесят, пяцімільённы. З а д а н н е 3. Знайдзіце памылкі ў склонавых формах лічэб-нікаў. Каля дзвюхсот тысяч, пяцістамі рублямі, каля чатырыста сямідзе-сяці кілаграмаў, з васмю сябрамі, звыш пятнацаці гадоў, сям’юстамі рублямі, дзевяць сот гадоў, пяцьсоты спартсмен, пяцера аднакласнікаў, двое сябровак, чацвёра кустоў, трыстатысячны, пяцьсотмільённы, шасццю словамі, дваццацю днямі.
5.5. Дзеяслоў
1. Калі дзеясловы 1-й асобы адзіночнага ліку канчаюцца на -ваю, то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс -ва: загадваю – загадваў, загадваць (параўн. рус: рассказываю – рассказывал, рассказывать). 2. Калі ў незначальнай форме дзеяслоў закончанага трывання на -іць мае папярэдні галосны, то ў незаканчаным трыванні перад суфіксам -ва- замест і вымаўляецца і пішацца й: прыклеіць – прыклейваць, супакоіць – супакойваць (параўн. у рус: приклеить – приклеивать, успокоить – успокаивать). 3. У беларускай мове ва ўмоўным ладзе часціца бы пішацца пасля зычных (пайшоў бы, прынёс бы), а пасля галосных – -б: пайшлі б, сказалі б (у рускай мове – заўсёды часціца бы: сказала бы, сделал бы). 4. У зваротных дзеясловах ёсць толькі часціца (суфікс) -ся і няма часціцы - сь: засмяяўся, засмуцілася, узрадавалася (параўн. у рус: засмеялась, опечалилась, обрадовалась). Практычныя заданні да тэмы
Дзеепрыметнік У сучаснай беларускай літаратурнай мове не ўсе формы дзеепрыметнікаў ужываюцца аднолькава. Найчасцей выкары-стоўваюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -т-: сасланы, скошана, пакрытыя, абпалены. Часта ўжываюцца дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага стану з суфіксам -л-: пасівелы, счарнелыя, утравелыя. Трэба пазбягаць выкарыстання дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -уш-, -ш- і залежнага стану з суфіксамі -ем-, -ім-. Для беларускай мовы нехарактэрныя і зваротныя дзеепрыметнікі. Дзеепрыметнікі мужчынскага роду ў ролі выказніка звычайна ўжываюцца ў поўнай форме: Верш так і застаўся непапраўлены і ненадрукаваны. Пры перакладах з рускай мовы, каб пазбегнуць непажаданых формаў дзеепрыметнікаў, патрэбна карыстацца ўжывальнымі формамі дзеепрыметнікаў, прыметнікамі і спалучэннямі іх з назоўнікамі, даданымі сказамі, дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, назоўнікамі. Практычныя заданні да тэмы З а д а н н е 1. Утварыце магчымыя формы дзеепрыметнікаў. Адрамантаваць, вымыць, утравець, прыехаць, сказаць, пераспець, прынесці, ахутаць, пасеяць, пачарнець, узрадавацца, стварыць, пачарнець, сказаць, зразумець. З а д а н н е 2. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары ў дзеепры-метніках. Акрыл...ны перамогай, праве...ная грэчка, закле...нае акно, запавол...ная хада, мурав...ны склеп, набале...ае пытанне, падкле...ны ліст, пасе...нае жыта, заспако...ны чалавек, заземл...ныя правады, апарожн...ная скрынка, занядб...ны сад, разліне...ны сшытак, разве...ныя мары, расшчэпл...нае дрэва, пасадж…нае дрэва, разліне…ная папера, стомл…ны падарожнік. Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е1. Утварыце дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання. Несці, прыйсці, рассмяяцца, спаць, свяціць, вырашыць. мыцца, ехаць, падаваць, расказаць, пад’ехаць, кіраваць, хадзіць, весці, везці, браць, узяць, піць, ліць, стварыць, біць, знаходзіцца, ісці, ляжаць. З а д а н н е 2. Выпраўце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. 1. Адпачываючы летам, дзеці старанна ўзяліся за вучобу. 2. Выступіўшы на сходзе, я гаварыў аб падрыхтоўцы да Дня Перамогі. 3. Праветрыўшы клас, класная дошка была выцерта. 4. Увайшоўшы ў лес, пачаўся збор грыбоў. 5. Вучачыся ў школе, у мяне была мара стаць токарам. 6. Там, у кіно, глядзячы на яе, мне падумалася, што цяпер ужо я не зблытаю іх. 7. Убачыўшы
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 1213; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.221.248.140 (0.015 с.) |