Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

З а д а н н е 1. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.

Поиск

1.Колькі ні быў у тых мясцінах Уладзімір Іванавіч, то кожны дзень (з) ранку ці (пад) вечар наведваў гэты помнік.

2. Не (па) летняму выглядала неба, (па) іншаму шумелі дрэвы.

3. Тут ужо добра чуваць было, як (у) нізе журчыць халаднаватая вада.

4. (Па) волі рухаецца фурманка (у) бок лесу.

5. Ізноў прайшла б са мною след (у) след і сцежкі, і шырокія дарогі, каб у жыцці ўсё было (як) след – і смех, і боль, і шчасце, і трывогі.

6. Пракідваюцца дрэвы (сям) там, нават на полі і на лузе.

7. Дык давайце пагаворым (па) просту, як гаворыцца, (на) чыстую.

8. Хмары (па) троху пачынаюць разыходзіцца.

9. Але не(у)забаве Валодзьку давялося адчуць, што гэта матчына дабрата была ўсяго (на) усяго хітрасцю.

10. Чалавеку, які (у)першыню трапляе ў Белавежскую пушчу, (с)пачатку цяжка зразумець, дзе ён знаходзіцца, – такая велічная і разнастайная прырода гэтага першабытнага лесу.

З а д а н н е 2. Утварыце словазлучэнні і складзіце сказы з пры-слоўямі і спалучэннямі назоўнікаў з прыназоўнікамі.

У пачатку – упачатку, з нізу – знізу, на паказ – напаказ, з разбегу, да хаты – дахаты, без разбору, з вечара – звечара, на дзіва, у далечыні – удалечыні, у момант.

З а д а н н е 4. Перакладзіце прыслоўі з рускай мовы на беларус-кую.

Когда-то, потом, чрезвычайно, в конце концов, зачем, навстречу, по-братски, по-летнему, вблизи, куда-то, где-то, кое-где, осенью, лучше, хуже, вдвоем, ближе всех, по-человечески, поровну, во-первых, слева, ежегодно, все равно, как раз, по-моему, чуть-чуть.

З а д а н н е 5. Спішыце, апускаючы дужкі. Пастаўце прапушча-ныя коскі.

1. Хлопчык пабег (да) хаты дзеда Данілы.

2. Алесь развітаўся але (да) хаты не пайшоў.

3. Хто вясной скача той (у) восень плача.

4. Сумую я (у) восень звонкую.

5. Дубы глядзяцца (у) глыб ракі.

6. (Да) дому Паўлік ішоў адзін знарок адстаўшы ад сяброў.

7. Маша спявала ўмела і дзесяткі песень ведала (на) памяць.

8. Яны (у) дваіх сынок і маці з двара ідуць (у) бок ракі.

9. (Не) змаўкальна няхай і (у) дзень і (у) начы па-над светам усім голас міру гучыць.

10. Яшчэ (у)пачатку сакавіка развесіў ляснік на жэрдках пучкі канюшыны бярозавыя і асінавыя венікі назапашаныя (у)летку.

Правапіс часціц

 

З а д а н н е 1. Спішыце словазлучэнні, часціцы пішыце разам, асобна або праз злучок.

Адпачыў (бы) цяпер, даволі (такі) адказны чалавек, (абы) што гаварылі, хто (небудзь) з групы, дзе (сьці) увечары, калі (небудзь) раскажу, якая (сьці) прапанова, зноў (такі) папярэдзілі, (абы) з кім дамовіўся, спяваць (жа) трэба, (такі) дагадзілі нарэшце, усё (такі) сустрэліся, пакуль (што) пачакаем..

З а д а н н е 2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і выбіраючы часціцу (прыстаўку), якая адпавядае зместу выказвання.

1. (Не, ні) хто (не, ні) супраць цёплых веснавых дажджоў, але (жа, ж) (не, ні) надта прыемна, калі яны размываюць дарогі.

2. Сяджу (не, ні) бітым дурнем за сталом: ліст белы, быццам снег, – (не, ні) рыфм, (не, ні) слоў.

3. Васіль быў хіба задаволены тым, што адпрацаваў, што сёння больш рабіць (не, ні) трэба і можна вось так ціха стаяць, (не, ні) згінаючыся, (не, ні) махаючы цэпам, выпрастаўшы спіну.

4. Тэлефон даўно адвучыў нас пісаць лісты сябрам і хадзіць у адведзіны: сядзі сабе дома, пакручвай дыск, і (не, ні) быта пабываў у таварыша. А ў вочы (не, ні) зазірнуў, (не, ні) пагаварылі як трэба, (не, ні) памаўчалі ўдвух.

5. 1 навошта палюбіў я вас, бясконцыя дарогі, вас, (не ні) зведаныя тайны і (не, ні) знаныя трывогі.

6. Усё (ж) яшчэ што (сьці) засталося ўнукам з прадзедаў жыцця.

7. Каго (ж) небудзь ды трэба паслаць.

8. Прыехалі (такі) мае аднакласнікі на сустрэчу ў родную школу.

9. Дзяцел заўзята стукаў па галіне звонкага дрэва, (не, ні) зважаючы (не, ні) (на) якія людскія трывогі.

10. Амаль усё, за што ён (не, ні) браўся, давалася яму лёгка.

З а д а н н е 3. Раскрыйце дужкі.

(Не) багаты набытак, (не) апрануўшыся як след, (не) зжатае поле, (не) праўда, (не) пакоіць; (не) прыяцель, а вораг; (не) шчасце, вельмі не) уважлівы чалавек, (не) шта, (не) далёкі, (не) дапісаць пісьма, (не) дасаліць суп, вельмі (не) шчырая гаворка, (не) чакаючы сябра, (не) калі, яшчэ (не) пазнанае шчасце, зусім (не) знаёмы чалавек, ніколькі (не) горшы, (не) раней чым заўтра, (не) скошаная касцамі трава, (не) людзімы, (не) даацаніць веды, (не) папулярнасць, (не) асветлены сонцам лес, (не) дасыпаць цукру, зусім (не) прадуманы даклад.

З а д а н н е 4. Раскрыйце дужкі, часціцу ні пішыце разам або асобна.

(Ні)чый, (ні) адзін, (ні) водны, (ані) хто, (ні) кчэмны, ні (з) чым, ні (у) кога, (ні) як, (ні) шчымны, (ні) следу расы, ні (з) таго ні (з) сяго, (ні) разу, ні (за) што ні (пра) што, не сціхаў ні (на) хвіліну, (ні) гуку ў адказ, ні (за) што не паеду.

З а д а н н е 5. Складзіце сказы, ужываючы часціцы ці, няўжо, хіба, ні, не, ж (жа), бы (б).

З а д а н н е 6. Спішыце сказы, устаўце замест кропак часціцы не або ні. Расстаўце знакі прыпынку.

1. Дзе б мы … былі якія б краіны нас … паклікалі мы ўсё роўна будзем сніць адну-адзіную дарогу якая вяртае пас у гэты непаўторны свет якая ласкава вядзе нас да нашай вёскі да нашай хаты.

2. … што само ў горад … прыйшло … парастак бярозкі … цагліна.

3. Якія б … былі зіхоткія і залатыя тканіны яны... каштуюць слязы дзяўчыны што нарадзіла гэтую прыгажосць.

4. Што б ты... рабіў ты заўсёды павінен памятаць што жывеш на свеце … адзін.

5. Я проста … мог... напісаць пра палескую прыроду.

6. Дзе толькі я ... пабываў!

7. Любы мілы родны край! Дзе б я … быў ты заўсёды ў маім сэрцы.

8. Чакаючы бацьку Яўген быў … жывы … мёртвы.

9. Куды б … прыйшлося паехаць пайсці песню бярыце з сабою!

10. Іван Ігнатавіч... умеў і... любіў спаць позна. Дзе б … быў што б … рабіў як бы позна … лёг у шэсць ужо быў на нагах.

 

СІНТАКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ

 

Беларуская і руская мовы пры ўсёй іх блізкасці.маюць свае нацыянальныя асаблівасці і ў сінтаксісе. Як адзначыў Кузьма Чорны ў сваім артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры», у кожнай з гэтых моў ёсць свая фразеалогія, свой уласны кірунак, сказаў. Ігнараванне нацыянальнай спецыфікі беларускага сінтаксісу прыводзіць да калькавання рускіх мадэляў пабудовы словазлучэнняў і сказаў. Сінтаксічныя інтэрферэмы вельмі жывучыя, бо сінтаксіс найбольш цесна звязаны з мысленнем.

Словазлучэнне

 

Нацыянальная спецыфіка мовы выразна выяўляецца ў будове словазлучэнняў.

Мае свае асаблівасці дзеяслоўнае кіраванне (дзякаваць брату – благодарить брата, хварэць на ангіну – болеть ангиной), словазлу-чэнні, утвораныя спалучэннем некаторых колькасных лічэбнікаў і назоўнікаў: два стола – два сталы, словазлучэнні з сінтэтычнай формай вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў (малодшы сястры, менш двух гадоў), ужыванне некаторых беспрыназоўнікавых і прыназоўнікавых канструкцый (падысці к сябру, згодна закону, загадчык аптэкай).

 

6.1.1. Ужыванне прыназоўнікаў

 

Ужыванне прыназоўнікаў у беларускай мове мае некаторыя асаблівасці ў параўнанні з рускай мовай.

1. Прыназоўніку пра з вінавальным склонам адпавядае прыназоўнік о з месным склонам у рускай мове: о матерн, о новостях, о семье – пра маці, пра навіны, пра сям'ю.

2. Прыназоўнік аб з месным склонам ужываецца ў афіцыйна-справавым стылі: указ аб узнагароджанні, пастанова аб прыватызацыі.

3. Прыназоўнік па з месным склонам у беларускай мове адпавядае прыназоўніку па з давальным склонам у рускай мове: по телефону, по морям, по слухам – па тэлефоне, па морах, па чутках.

4. Прыназоўніку за з творным склонам для выражэння мэты дзеяння ў рускай мове адпавядае прыназоўнік па з вінавальным склонам у беларускай мове: за дровами, за ягодамп, за знаниями – па ягады і ў ягады, па дровы, па веды. Прыназоўнік па ўжываецца з вінавальным склонам лічэбнікаў: па сем кніжак.

5. Прыназоўнік у замяняецца прыназоўнікам ва перад словамі, якія пачынаюцца з у: узрост – ва ўзросце, універсітэт – ва універсітэце.

6. Прыназоўніку у ў беларускай мове адпавядаюць прыназоўнікі у, в у рускай: быў у сястры – был у сестры: увайшоў у клас – вошел в класс.

7. У беларускай мове ў некаторых выпадках ужываецца прыназоўнік ува: ува мне.

8. Прыназоўніку з у беларускай мове адпавядаюць прыназоўнікі нз, с у рускай: выйшаў з лесу – вышел нз леса; з’ехаў з гары; прыехаў з Крыма, з Каўказа – приехал из Крыма, с Кавказа.

9. Перад словамі, якія пачынаюцца са спалучэння зычных, дзе першы з, с, ж, ш, м, замест прыназоўніка з вымаўляцца і пішацца прыназоўнік са: са збору, са станка, са жменю, са шклянкі, са мною.

10. У беларускай мове для абазначэння часу карыстаюцца прыназоўнікам а: а пятай гадзіне, а дзесятай.

11. Прыназоўніку к у рускай мове адпавядае прыназоўнік да ў беларускай мове: к столу – да стала, к другу – да сябра.

12. Прыназоўнікі праз, цераз ужываюцца з вінавальным склонам: праехаць праз горад, прайсці праз выпрабаванні, паведаміць праз газету, пераскочыць цераз канаву; ва ўстойлівых выразах: гаварыць праз смех, праз слёзы, праз сон; для выражэння прычыны: затрымаўся праз завіруху.

Практычныя заданні да тэмы

 

З а д а н н е 1. Замяніце неўласцівыя беларускай мове прыназоўні-кава-склонавыя канструкцыі сінанімічнымі.

Зрабіць што-небудзь па памылцы, па заканчэнні заняткаў, ён па-за канкурэнцыяй, крычаць ва ўвесь голае, розніца ў двух гадах, прыняць ва ўвагу, парассаджваць усіх па месцах, выконваць па ўзору, збіраецца к дажджу, здольны к усяму хлопец, лятаць па паветры, фасон не па густу, дом у тры паверхі, сутыкнуцца тварам да твару, сватацца за яе, купіць паліто па выбару, падабенства на бацьку.

З а д а н н е 2. Словы ў дужках пастаўце у патрэбным склоне.

1. Ідзе па (свет) светлая вясна.

2. Нічога няма даражэйшага (Радзіма, мая зямля), дзе хадзіць навучыўся, (неба), якое з калыскі пабачыў.

3. Да крыніцы (вада) ты ідзеш цераз луг, што ў кветкі прыбраны.

4. Будзем гэта мець (увага).

5. Ты, мусіць, даўно (ягады) не была?

6. Сход пачаўся роўна (восьмая гадзіна).

7. Як віхры, машыны бягуць па (зямля), па (сіняе мора) плывуць караблі.

8. Іду па (луг аксамітны).

9. Верасень лічыцца па (каляндар) першым месяцам восені.

10. Бяжым (жалуды) пад дуб.

11. Алесю падабалася бегаць па (гарачы пясок).

З а д а н н е 3. Запішыце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх словазлучэнняў.

Идти за грибами, по случаю встречи, вспоминать о друзьях, ехать лошадью, выходить из школы, думать о будущем, ни над кем не смеяться, гулять по лесу, подойти к дубу, ходить по домам, из глубины комнаты, тоска по родине, выполнять работу на дому, выйти из штаба, учиться в университете, разговаривать по телефону, взять по семь книг, собрать по двадцать пять центнеров с гектара, бродить по полям, заболеть ангиной, в возрасте семи лет, вернуться в сумерках, стучать по столу, коснуться лица, жениться на однокласснице, сходить за отцом, слышать сквозь сон, понять по глазам, идти за водой, он смелее всех своих друзей.

3 а д а н н е 4. Спішыце, выпраўце памылкі ва ўжыванні прына-зоўнікаў.

1. Многія віды народнага мастацтва ўзыходзяць к пластам розных старажытных культур.

2. У вёсцы была сярэдняя школа ў тры паверхі.

3. У рэдакцыйнай пошце многа лістоў у адрас Вярхоўнага Савета.

4. Страта самай маленькай мовы – трагедыя чалавечай культуры, а мы губім ключ к разуменню славянскіх моў.

5. Мой сябар узяў у жонкі сваю аднакласніцу.

6. Да шчасця, сувязі паміж іх сем’ямі засталіся і па сёння.

7. Для прыкладу, лабараторыяй танцавальнай творчасці зафіксавана практычна 100 варыянтаў полек.

8. Белавежская пушча і замкавы комплекс “Мір” згодна рашэнню ЮНЕСКА ўключаны ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

9. Сяброўка не магла паехаць разам са мной, бо ёй трэба было даглядаць за хворай маці.

10. Яго заслугі, у сутнасці, былі пастаўлены пад сумненне.

З а д а н н е 5. Дадзеныя ў дужках словазлучэнні на рускай мове замяніце на адпаведныя словазлучэнні беларускай мовы.

1. (Не к кому) звярнуцца. |

2. Трэба перастаць (думать о нем).

3. Ён баяўся (более всего) нечаканай сустрэчы.

4. Наш атрад (остановился на ночевку у рощи около озера).

5. (Продирались сквозь чащу), потым (тащились по кочкам через болото).

6. Уночы (пришли во двор к леснику).

7. Я (ради друзей готов) пайсці і на гэта.

8. Хату пабудаваў (большую, о семи окнах).

9. Трэба заўсёды паступаць (согласно закона).

10. Сваё апавяданне малады пісьменнік паслаў (по адресу) рэдакцыі.

З а д а н н е 6. Запішыце прыведзеныя словазлучэнні па-беларус-ку. Звярніце увагу на іх прыназоўнікавае і склонавае адрозненне ў беларускай і рускай мовах.

По одноименному роману Ивана Мележа, подготовиться к поступлению, вне конкуренции, из зависти к другу, впереди охотника, зайти за письмом, небольшой по размеру, роман в стихах, забыть обо всем, жениться на Ольге, охотиться за мной, ухаживать за девушкой, из желания отомстить, по моему суждению, пишите по адресу, начало в семь часов вечера, обратиться к детям, по возвращении на родину, дом в три этажа, перетереть в муку, сходить за хлебом, обращаться за помощью, апеллировать к общественной мысли, высохнуть в щепку.

6.1.2. Словазлучэнні «лічэбнік + назоўнік»

 

Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі мае некаторыя асаблівасці ў беларускай мове.

1. Пры лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры назоўнікі ставяцца ў назоўным склоне множнага ліку. Гэта правіла адносіцца таксама да прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, займеннікаў, якія ўваходзяць у словазлучэнні з вышэйназванымі лічэбнікамі: два старэйшыя браты, абедзве матчыны сястры, тры адважныя юнакі (у рускай мове: два старшых брата, обе материных сестры, три отважных юноши (назоўнік – у родным склоне адзіночнага ліку, прыметнік – у родным склоне множнага ліку).

2. Пры абазначэнні адлегласці лічэбнік спалучаецца з назоўнікам пры дапамозе прыназоўніка за: за пяць кіламетраў ад горада, за тры кіламетры ад дома (у рускай мове: в пяти километрах от города, в трех километрах от дома).

3. Для абазначэння часу дзеяння ў беларускай мове вы-карыстоўваецца прыназоўнік а: а пятай гадзіне дня (у рускай мове: в пять часов дня, в пятом часу дня).

Практычныя заданні да тэмы

 

З а д а н н е 1. Перакладзіце на рускую мову і звярніце ўвагу на граматычныя асаблівасці гэтых беларускіх словазлучэнняў і падобных да іх.

А дванаццатай гадзіне, дні тры таму, палова на пятую гадзіну, першыя пяць кіламетраў, на дні тры хопіць, за паўсотні ці болей вёрст, дзве трэція агароду – бульба, паўсотні год прамінула, разы са тры ці чатыры, больш за100 тысяч, кіламетры за тры ад вёскі, менш за дзвесце год, тыдні са два не было яго, тры невялікія пакоі, цэлыя тры доўгія гады, чалавек з пяць не прыйшло, разы два бачыў, не больш, гадоў яму за пяцьдзесят ужо.

З а д а н н е 2. Дапішыце канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў (дзеепрыметнікаў). Растлумачце асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі.

1. Мінула тыдн... два, і я атрымаў газету, дзе была надрукавана цэлая паласа маіх вершаў.

2. Памагаюць хроснаму дзве маленьк... унучк..., якіх каля вады трэба пасвіць куды пільней, чым гусянят.

3. Чатыры клён... густа ўсцілалі зямлю жоўтым лісцем.

4. Храм святое Сафіі – Сафійка – цягне ў неба рукі, якдзве тапалінк... сух...

5. Міканор паказаў на дзве вялік... вехі, пастаўлен... яшчэ зімой.

6. 3 машыны выйшлі тры незнаём... дзядзьк…, накіраваліся ў хату.

7. Чатыры сын... не прыйшлі да матулі з вайны.

8. Я паднімаю галаву, гляджу туды, дзе зелянеюць тры высачэнн... вастраверх... тапол....

9. А ўсяго на тэхнічнае ўзбраенне камбіната даюцца 364 бесчаўночн... і 2624 пнеўматычн... станк....

10. Гультай і злодзей – два родн... брат....

З а д а н н е 3. З назваў дадзеных у дужках лічбаў і слоў утвары-це колькасна-іменныя словазлучэнні і ўключыце іх у сказы.

1. Нават у сне бачыліся тыя расцяробы і печышчы, дзе правёў не (адна), а цэлы 2, (доўгі, зіма).

2. Абедзве (першая навальніца) былі літасцівыя.

3. (2, высокі клён) каля гумна здаваліся сінімі і мокрымі.

4. Паабапал ракі (2, чыгуначны, будка).

5. Толькі (2, ніжні, галіна) значна патаўсцелі, сталі даўжэйшымі.

6. Трое (астатні) з цікавасцю разглядалі незнаёмых ім людзей.

7. Ніякага ўражання (гэты, 3, год) на мяне не зрабілі.

8. Сёлета ўраджай у (два, раз) большы, чым у мінулым годзе.

9. Заўтра майму сябру будзе (24, год).

10. Вучні пасадзілі каля школы (4, дрэва).

З а д а н н е 4. Складзіце словазлучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі, лічэбнікі запішыце словамі.

2 (прахожы), 3 (тыдзень), 4 (нажніцы), 3 (нага), 7 (птушаня), 3 (падручнік), 4 (суткі), 7 (доктар), 6 (вобласць), 8 (салдат), 23 (год), 544 (слоўнік), 33 (кіламетр), 2 (паверх), 4 (камп’ютэр), 102 (метр).

З а д а н н е 5. Выпраўце ў сказах сінтаксічныя памылкі.

1. Звычайна ў змену працуе два пекара, але напарніца захварэла.

2. Знайшлося некалькі смельчакоў. Чалавека чатыры.

3. На плошчы амаль у 170 квадратных метраў размясціліся мужчынская і жаночая залы.

4. Мой брат скончыць інстытут праз тры з паловай года.

5. Гэта была дарога дадому даўжынёю ў дваццаць гадоў.

6. Спартсмену давялося пераадолець тры кваліфікацыйных круга.

7. Не бачыў ён сваю сям’ю цэлых два месяцы.

8. Ён хутка праехаў 224 кіламетра.

9. Дзедава хата была ў трох вярстах ад станцыі.

10. Газета выходзіла тыражом у тысячу экзэмпляраў.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 1008; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.75.217 (0.009 с.)