Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
З а д а н н е 1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Выписывать газеты, переваривать повидло, оклеивать обоями, развивать память, засевать рожью, показывать пример,записывать в тетрадь, доказывать правоту, что-то комбинировать, засаливать огурцы, показывать марки, нанизывать рыбу, удваивать счет, подписывать протокол, надаивать много молока, овладевать знаниями, надламывать веточку, подкармливать растение. З а д а н н е 2. Складзіце сказы, ужываючы ўстойлівыя спалучэнні. Малоць языком, кляваць носам, даць рады, матаць на вус, не разліць вады, быць у гуморы, як мае быць. З а д а н н е 3. Перакладзіце на беларускую мову ўрывак з пісьма М. Горкага сыну. Параўнайце вымаўленне і напісанне дзеясловаў умоўнага ладу ў беларускай і рускай мовах. Ты уехал, а цветы, посаженные тобою, растут. Я смотрю на них, и мне приятно думать, что мой сынишка оставил после себя нечто хорошее – цветы. Вот если бы ты всегда, везде, всю жизнь оставлял для людей только хорошее – цветы, мысли, славные воспоминания о тебе, – легка иприятна была бы твоя жизнь. Тогда ты чувствовал бы себя всем людям нужным, и это чувство сделало бы тебя богатым душой. Знай, что всегда приятнее отдать, чем взять. (М. Горький) З а д а н н е 4. Запішыце па-беларуску формы дзеясловаў. Пей, бей, лей, мой, рой, шей, мою, крою, шью, вьешь, воешь, поёшь, роешь, бреешь, бреемся, моемся. З а д а н н е 5. Утварыце формы 2 асобы множнага ліку дзесловаў. Несці, везці, піць, ліць, віць, жыць, адпачыць, даваць, жаць, бегчы, есці, хацець, ткаць, палоць, церці, весці, залежаць, класці, прасці, заставацца, даставаць, каваць, злаваць, ісці, араць, браць, смяяцца. Дзеепрыметнік У сучаснай беларускай літаратурнай мове не ўсе формы дзеепрыметнікаў ужываюцца аднолькава. Найчасцей выкары-стоўваюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -т-: сасланы, скошана, пакрытыя, абпалены. Часта ўжываюцца дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага стану з суфіксам -л-: пасівелы, счарнелыя, утравелыя. Трэба пазбягаць выкарыстання дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -уш-, -ш- і залежнага стану з суфіксамі -ем-, -ім-. Для беларускай мовы нехарактэрныя і зваротныя дзеепрыметнікі. Дзеепрыметнікі мужчынскага роду ў ролі выказніка звычайна ўжываюцца ў поўнай форме: Верш так і застаўся непапраўлены і ненадрукаваны. Пры перакладах з рускай мовы, каб пазбегнуць непажаданых формаў дзеепрыметнікаў, патрэбна карыстацца ўжывальнымі формамі дзеепрыметнікаў, прыметнікамі і спалучэннямі іх з назоўнікамі, даданымі сказамі, дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, назоўнікамі. Практычныя заданні да тэмы З а д а н н е 1. Утварыце магчымыя формы дзеепрыметнікаў. Адрамантаваць, вымыць, утравець, прыехаць, сказаць, пераспець, прынесці, ахутаць, пасеяць, пачарнець, узрадавацца, стварыць, пачарнець, сказаць, зразумець. З а д а н н е 2. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары ў дзеепры-метніках. Акрыл...ны перамогай, праве...ная грэчка, закле...нае акно, запавол...ная хада, мурав...ны склеп, набале...ае пытанне, падкле...ны ліст, пасе...нае жыта, заспако...ны чалавек, заземл...ныя правады, апарожн...ная скрынка, занядб...ны сад, разліне...ны сшытак, разве...ныя мары, расшчэпл...нае дрэва, пасадж…нае дрэва, разліне…ная папера, стомл…ны падарожнік. З а д а н н е 3. Перакладзіце сказы на беларускую мову. 1. Он (Лермонтов) был счастлив своими мыслями, их силой, широтой, своими замыслами, всепроникающим присутствием поэзии. 2. Крошечная мошкара, роившаяся в воздухе, рождала едва слышимый гул. 3. Это были истории, слышанные им (Вальковым) от других людей в чайных, в поездах, на пароходах. 4. Черевик заглянул в это время в дверь и, увидя дочь свою, танцующую перед зеркалом, остановился. 5. – Неправда! – выговорила она тихо и умоляющим голосом. 6. Николай бегло оглядел знакомые, осунувшиеся и почерневшие лица. 7. В природе нет ничего музыкальнее наступающего раннего утра. 8. Березы стояли все белые, как только что выпавший снег, которого еще не коснулся холодно играющий луч зимнего солнца. 9. Дню неохота просыпаться: все равно не отогреешь озябшую землю и не вернешь улыбающийся солнечный свет. 10. Внезапно налетевщий вихрь вдруг поднимает с дороги, несет в глаза пыль, отчаянно треплет, заворачивает на деревьях листву. З а д а н н е 4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Пожелтевшая листва, склонившиеся к земле ветви, играющий мальчик, проголодавшиеся дети, издававшийся журнал, вертящаяся рамка, говорить плачущим голосом, покрывшаяся инеем трава, невидимый луг, странствующий музыкант, осознанная ошибка, выдающийся писатель, соответствующие выводы, идущие люди, трепещущие крылья, невыносимая боль, почитаемый коллега, разлезшийся мешок, почерневшая изба, поседевший ветеран, развивающиеся страны, потемневший лес, обслуживающий персонал, определяющие факторы. З а д а н н е 5. Замяніце неўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі ў словазлучэннях. Захапляючы сюжэт, шматабяцаючыя перспектывы, інтрыгуючая атмасфера, дамінуючае становішча, пустуючая пабудова, рухаючая сіла, абагульняючы артыкул, дрыжачыя рукі, абслугоўваючы персанал, зазелянеўшыя палеткі, пачынаючы аўтар, абнадзейваючыя вынікі, стабілізуючыя фактары, здзіўляючая жыццястойкасць, энергазбе-рагаючыя тэхналогіі, пакутуючы паэт, падыходзячы рэжым, дапусцімыя нормы, пасварыўшыяся сваякі, састарэўшы чалавек, працуючыя студэнты, пабялеўшы твар, супакойваючая музыка, асноўныя складаемыя гэтай праблемы, выцвіўшая хусцінка, завяршаючы этап, апусцеўшая вуліца, адстаючая гаспадарка. З а д а н н е 6. Зрабіце замену дзеепрыметнікаў больш пры-мальнымі для беларускай мовы словамі. 1. Апусцеўшыя палі выглядалі сіратліва. 2. Паружавеўшыя ад марозу шчокі пахарашэлі. 3. Сон зусім адышоў ад разамлеўшага хлопца. 4. Чуваць крыкі птушак, адлятаючых у вырай. 5. 3 саду даносіўся ап’яняючы пах. 6. Рэчывы, стымулюючыя рост раслін, можна набыць уаддзеле бытавой хіміі. 7. Калі ўзяць прыбаўкі ўраджаю ў разліку на цэнтнер высяваемага насення, то можна ацаніць эфектыўнасць прымяняемага ўгнаення. 8. Заходзячае сонца чырваніла неба. 9. Голас, спяваўшы песню, рэзкаабарваўся. 10. Хістаючымся крокам ён ішоў па дарозе. 11. Для гэтай пасады ён падхадзяшчы чалавек. 12. У надышоўшым змроку квецень выглядала снегавой замеццю. 5.7. Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе выражае значэнне дзеяння, дадатковага (пабочнага) у адносінах да дзеяслова-выказніка. Значыць, яно таксама адносіцца і да дзейніка, а таму і асноўнае, і дадатковае дзеянне павінна выконвацца адной асобай ці прадметам. Сказы, у якіх дзеянні, абазначаныя дзеясловам і дзеепрыслоўем, належаць розным дзейнікам, сэнсава і граматычна няправільныя: Чытаючы гэту кнігу, мне ўяўляліся яе героі. Каб праверыць правільнасць ужывання дзеепрыслоўя, трэба перабудаваць сказ: замяніць дзеепрыслоўе дзеясловам і злучыць аднародныя выказнікі злучнікам і: Прыйшоўшы дамоў, у мяне згубіліся ключы. Праверка пакажа, што сказ пабудаваны няправільна. Атрымлі-ваецца, што прыйшлі самі ключы і згубіліся. Другі спосаб праверкі – гэта перастаноўка дзеепрыслоўя ці дзеепрыслоўнага словазлучэння бліжэй да дзейніка: Праязджаючы па вуліцы, яго позірк шукаў некага сярод людзей- Пры перастаноўцы атрымліваецца наступнае: Яго позірк, праязджаючы па вуліцы, шукаў некага паміж людзей. Не варта ўжываць дзеепрыслоўі і ў безасабовых сказах. Сказ: І лежачы ў параходнай кабінцы, усё думалася аб незлічоных шляхах... – не адпавядае норме. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -учы- (-ючы-), -ачы- (-ячы-): несучы, чытаючы, гледзячы. Пад уплывам рускай мовы часта дапускаецца памылковае ўтварэнне формаў дзеепрыслоўяў незакончанага трывання: ведая, думая, вырашая, адпачывая. Беларускія формы – ведаючы, думаючы, вырашаючы, адпачываючы. Практычныя заданні да тэмы
З а д а н н е1. Утварыце дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання. Несці, прыйсці, рассмяяцца, спаць, свяціць, вырашыць. мыцца, ехаць, падаваць, расказаць, пад’ехаць, кіраваць, хадзіць, весці, везці, браць, узяць, піць, ліць, стварыць, біць, знаходзіцца, ісці, ляжаць. З а д а н н е 2. Выпраўце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў. 1. Адпачываючы летам, дзеці старанна ўзяліся за вучобу. 2. Выступіўшы на сходзе, я гаварыў аб падрыхтоўцы да Дня Перамогі. 3. Праветрыўшы клас, класная дошка была выцерта. 4. Увайшоўшы ў лес, пачаўся збор грыбоў. 5. Вучачыся ў школе, у мяне была мара стаць токарам. 6. Там, у кіно, глядзячы на яе, мне падумалася, што цяпер ужо я не зблытаю іх. 7. Убачыўшы Віктара, Марыну быццам нехта падмяніў. 8. П’ючы гарбату, іх гутарка цярпела ад нязвязнасці, часта пераходзіла з тэмы на тэму. 9. Перапісаўшы сачыненне, яно было праверана. 10. Увайшоўшы ў лес, сонца села. З а д а н н е 3. Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы ў дужках дзеепрыслоўямі. 1. То (скакаць) з купіны на купіну, то павольна (ісці) па вузкіх дрыгвяністых сцежках, доўга ходзіць Мікола па балоце. 2. (Заліваць) далі вясёлай трывогаю, з буйным свістам дарожны (узбіваць) пыл, танцавалі вятры над старымі дарогамі, (спатыкацца) аб слупы. 3. Сіратлівы бусел (задумацца) стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, (павярнуць) дзюбу на поўдзень. 4. Цягнік, (ірвацца) праз ночы і лясы, працягла заспяваў, загаласіў, (скардзіцца) на нешта. 5. Наперад песня рвецца, (страчаць) вясну, аж сонейка смяецца, (прачнуцца) ад сну. 6. (Углядацца) праз голы, затуманены прыцемкамі хмызняк, Рыбак усё больш пазнаваў гэтую пуцявіну. 7. (Прабіцца) з зямлі, (адчуць) волю, вада супакойвалася, ды не спыняла свайго разгону. 8. Бясконцы рой залатых іскраў выпускаў паравоз, агністаю паласою (вызначаць) сабе дарогу. 9. Сонечныя промні, (заглядваць) час ад часу ў акенцы, слізгацелі па тварах пасажыраў і знікалі. 10. (Праехаць) невялікую грэбельку, калёсы пакаціліся па шырокай вуліцы.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 975; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.141.47.139 (0.008 с.) |