Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
А д а н н е 3. Перакладзіце сказы на беларускую мову.Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
1. Земляника вкуснее клубники. 2. Мёд слаще сахара. 3. Бритва острее ножа. 4. Железо легче золота. 5. Летние дни длиннее зимних. 6. Припять шире и длиннее Щары. 7. Озеро Нарочь больше и глубже Свитязи. 8. Эта книга интереснее той. 9. Клюква крупнее брусники. 10. Сестра старше брата на восемь лет. З а д а н н е 4. Выпраўце памылкі ва ўжыванні ступеняў параўнан-ня прыметнікаў. 1. Жнівеньскія росы ярчэй серабра. 2. Яго журналісцкі стаж больш як трыццаць гадоў. 3. Жыццё даражэй золата. 4. Гэты дуб вышэй усіх астатніх. 5. Сёння надвор’е лепш, чым учора. 6. Старэйшая сястра прыгажэй малодшай. 7. Што мацней: цэгла ці салома? 8. Справядлівасць вышэй за ўсё. 9. І гэты шэпт быў гучней за апладысменты. 10. І сталі прадукты танней, як і лекі. З а д а н н е 5. Выпраўце памылкі ва ўжыванні ступеняў параўнан-ня прыметнікаў у радках з вершаў беларускіх паэтаў. Як вы думаеце, чым выкліканы гэтыя памылкі? 1. А што пасля? Пасля за працу. Што больш прывабней за яе? 2. Іду. Куды пагляд ні кіну – высозны меднастволы бор. Здаецца мне – яго вяршыні вышэй за ўсё, і нават гор. 3. Няхай глядзіш ты пранікнёна, і хоць твор твар няма бялей, я б не сказаў, што ты, мадонна, за ўсіх сучасніц прыгажэй. 4. Піў з кацялка, і з розных кубкаў, і з крышталёвага піў шкла, але няма мацней крыніцы, што сілу першую дала. 5. Няма смачней ядунку, што сам ты спёк часінай той. 6. Ах, колькі словаў дзіўных чутна. Яны за жэмчугі ярчэй. Сабраўшы іх, імкну магутна, і берагі мае шырэй. 7. Я раскажу табе пра родны край, што мне свяцей усіх святынь у сэрцы. 8. Мне з кожным годам даражэй твае, вясна, дары-гасцінцы. 9. Вада з прыдарожнага ручая была саладзей за мёд нам. 10. І не было нічога ярчэй за сонца на родным небе, і не было нічога смачней матчынага хлеба. Займеннік
1. Прыналежныя займеннікі яго, іх ужываюцца і ў формах ягоны, іхні: ягоны бацька, іхняя цётка. Займеннік ягоны – размоўны, іхні – міжстылявы. 2. У беларускай мове з адмоўным значэннем ужываюцца выразы няма чаго, няма каго: няма з кім пагаварыць, не было ў каго спытаць, не будзе чым займацца. У рускай мове для гэтых мэтаў выкарыстоўваюцца займеннікі некого, нечего, нехарактэрныя для беларускай мовы. 3. У беларускай мове да адмоўных займеннікаў можа далучацца ўзмацняльная часціца а, якая пішацца з імі разам: аніхто, анішто, аніякі, анічый, аніколькі. 4. Да няпэўных займеннікаў адносяцца не толькі тыя, што ўтвараюцца пры дапамозе афіксаў-часціц не-, -сьці, -небудзь, абы-, але і складаныя займеннікі: сякі-такі, сёй-той, хто-ніхто, што-нішто, які-ніякі, чый-нічый. У рускай мове ім адпавядаюць кое-что, кое-кто, кое-какой. Практычныя заданні да тэмы З а д а н н е 1. Замяніце ў прыкладах займеннікі на рускай мове адпаведнымі займеннікамі на беларускай мове ў патрэбнай граматычнай форме. 1. Аднойчы я зайшоў у іх зямлянку па (какая-то) патрэбе, ці, можа, проста захалелася паглядзець на дзіця ў хвіліну смутку. 2. Нібы загадзя вядома было, што (кто-то) на (это) добрым неяк выйграць мяркуе, (кто-то иной), а не (они). 3. (Чьи-то) нервы не вытрымалі: жанчына заплакала наўзрыд. 4. Як дзяўчаты нашы заспявалі песні, (сколько) зёран чыстых – (столько) ясных слоў. 5. Яна не ведала дароги, але запытаць тут (было не у кого). 6. З двара выязджала (какая-то) запозненая машына. 7. Сумна было хлапчуку: (не с кем) пагуляць, (не к кому) схадзіць у госці. 8. Царква стаяла пры (самой) дарозе. 9. Аказалася, што гэты чалавек жыве (в нашем) доме, а я яго ніколі не бачыў. 10. Пры (чем) стаіш, (того) і глядзі. З а д а н н е 2. Перакладзіце сказы на беларускую мову, адзначце розніцу ва ўжыванні некаторых займеннікаў у рускай і беларускай мовах. 1. После гибели семьи ему не от кого было получать письма и некому было больше писать. 2. Мне не на кого пенять – сам виноват. 3. Больше ждать Ниловне было некого. 4. Не с кем было слово перемолвить, не то что душу отвести. 5. А ведь, пожалуй, кое в чем он был прав. 6. Кое-кто из дачников вышел за калитку. 7. Макар успел кое с кем поссориться. 8. Не о ком беспокоиться. 9. Не для кого было стараться. 10. Не для чего так суетиться. З а д а н н е 3. Спішыце, апускаючы дужкі; пастаўце ў па-трэбным парадку часціцу ні, прыназоўнік і займеннік. 1. Я (чым, ні, у) і ніколі (не) хачу адставаць. 2. Хлопцы рушылі, (з, кім, ні) (не) развітаўшыся. 3. (Ні, кога, на) і (ні, што, на) (не) паказвай пальцам. 4. (Ні) хто не забыты, (ні) што не забыта. 5. (Не) згінайся (кім, ні, перад)! 6. Праца (ні) кога (не) ганьбіць. 7. Той (ні)чога (не) страціць, хто (ні)чога) (не) мае. 8. (Ні, кога, для) не сакрэт, што мне падабаецца гэтая дзяўчына. 9. Ён стомлена сядзеў на канапе, (ні, што, пра) (не) думаючы, (ні, пра, кога) (не) успамінаючы.. 10. (Не) гледзячы (на, кога, ні), Сцяпан выйшаў з пакоя. З а д а н н е 4. Перакладзіце на беларускую мову. Звярніце ўвагу на напісанне займеннікаў. 1. Валек повел меня по какому-то узкому сырому коридору. 2. Может быть, я тебе чем-нибудь смогу помочь. 3. Чьи-то шаги послышались из-за поворота. 4. Моего товарища зовут Николай, а твоего – Сергей. 5. Кто-то вошел в соседнюю комнату. 6. Вернуться домой не было никакой возможности, так как была сільная гроза. 7. К каждому камню в каждой стене, к каждому бревну каждого сруба прикасались чьи-то руки. 8. Они шли рано утром по этому чистенькому, выметенному кем-то тротуару. 9. Дети ходили по своему школьному музею и с интересом рассматривали экспонаты. 10. Я люблю гулять по улицам моего родного города, по его красивым паркам и скверам. З а д а н н е 5. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў і складзіце з імі сказы. Нітое ні сёе; сам сабе; і нашым і вашым; мала што; ні з таго ні з сяго; усёй душой; на сваю галаву; нічога сабе; сам не свой; як нічога ніякага; з усіх ног. З а д а н н е 6. Выпраўце памылкі ва ўжыванні займеннікаў. 1. Многа слаўных спраў наперадзе ў моладзі. Яны – будаўнікі новага грамадства. 2. За полем адразу пачынаўся луг. Над ім лятала шмат птушак. 3. Старшыня калгаса загадаў шафёру пад’ехаць да яго хаты. 4. Часам птушкі садзіліся на галінку хвоі, і тады зяе сыпаўся снег. 5. Каці прапанавалі працаваць на новай машыне, хоць яна нядаўна закончыла школу. 6. Цяпер у Васіля ёсць добры конь, ён будуе сабе новую хату. 7. Хто-небудзь забыў у аўдыторыі свае рэчы. 8. Нехта іншы не ўмее спяваць так, як Валянціна. 9. Бацька пайшоў да суседа калоць парсюка, з якім дамовіўся пра гэта раней. 10. Патрабуецца на пастаянную работу супрацоўнік для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю. З а д а н н е 7. Замяніце словы і выразы раўназначнымі ім фра-зеалагізмамі. Жыць самастойна; самому ўбачыць; дарэмна, зусім без падстаў; гучна, моцна; абы-што, без разбору. Словы для даведак: усякая ўсялячына; на ўвесь голас; есці свой хлеб; на свае вочы; ні за што ні пра што. Лічэбнік 1. Лічэбнікі два, абодва ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, а дзве, абедзве – з назоўнікамі жаночага роду: дзве студэнткі, два студэнты. Гэтыя лічэбнікі маюць адрозненні ва ўсіх ускосных склонах: дзвюх студэнтак – двух студэнтаў, дзвюм студэнткам – двум студэнтам. 2. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры ў творным склоне ў беларускай мове маюць на канцы -ма: двума, дзвюма, абедзвюма, трыма, чатырма (у рускай мове двумя, тремя, четырьмя). 3. У лічэбніках ад пяці да дваццаці і ў лічэбніку трыццаць, акрамя шэсць, сем, восем, адбываецца падаўжэнне ў творным склоне і пішацца цц: пяццю, дзесяццю, але: шасцю, сямю, васьмю. 4. Лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары – з назоўнікамі жаночага роду: паўтара года, паўтара вядра, паўтары гадзіны. Практычныя заданні да тэмы З а д а н н е 1. Выпраўце памылкі ў склонавых формах лічэб-нікаў. 1. Пажар пачаўся каля двух гадзін ночы. 2. Дэкан размаўляў з чатырмя студэнтамі. 3. У Валерыя Брусава выкарыстана да двух тысяч паэтычных формаў. 4. На фестывалі выступалі фальклорныя калектывы з дзвюх дзесяткаў краін свету. 5. На фасадзе ўзбоч дзвюх дзвярэй прымацаваны мемарыяльныя дошкі. 6. Да бацькоў прыехалі трое родных сясцёр. 7. Тры пятые соткі агарода былі засаджаны агуркамі. 8. Ім абодвум, Надзі і яе старэйшай сястры, трэба было з’ездзіць да бацькоў. 9. На той час адносіны двух вялікіх краін складаліся добра. 10. Тут мы маем справу не з двумя, а з трымя асобамі. З а д а н н е 2. Пастаўце лічэбнікі у форме творнага склону. Семсот, трыццаць два, сорак восем, дзевяцьсот дваццаць чатыры, трыста шэсць, пяцьдзесят тры, паўтары тоны, паўтара года, семдзесят першы, сто сёмы, чатыры тысячы дзвесце шэсцьдзесят пяць, дзевяць тысяч пяцьсот дзевяноста, тысяча семдзесят, пяцімільённы. З а д а н н е 3. Знайдзіце памылкі ў склонавых формах лічэб-нікаў. Каля дзвюхсот тысяч, пяцістамі рублямі, каля чатырыста сямідзе-сяці кілаграмаў, з васмю сябрамі, звыш пятнацаці гадоў, сям’юстамі рублямі, дзевяць сот гадоў, пяцьсоты спартсмен, пяцера аднакласнікаў, двое сябровак, чацвёра кустоў, трыстатысячны, пяцьсотмільённы, шасццю словамі, дваццацю днямі.
5.5. Дзеяслоў
1. Калі дзеясловы 1-й асобы адзіночнага ліку канчаюцца на -ваю, то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс -ва: загадваю – загадваў, загадваць (параўн. рус: рассказываю – рассказывал, рассказывать). 2. Калі ў незначальнай форме дзеяслоў закончанага трывання на -іць мае папярэдні галосны, то ў незаканчаным трыванні перад суфіксам -ва- замест і вымаўляецца і пішацца й: прыклеіць – прыклейваць, супакоіць – супакойваць (параўн. у рус: приклеить – приклеивать, успокоить – успокаивать). 3. У беларускай мове ва ўмоўным ладзе часціца бы пішацца пасля зычных (пайшоў бы, прынёс бы), а пасля галосных – -б: пайшлі б, сказалі б (у рускай мове – заўсёды часціца бы: сказала бы, сделал бы). 4. У зваротных дзеясловах ёсць толькі часціца (суфікс) -ся і няма часціцы - сь: засмяяўся, засмуцілася, узрадавалася (параўн. у рус: засмеялась, опечалилась, обрадовалась). Практычныя заданні да тэмы
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 716; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.129.71.13 (0.008 с.) |