Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма: Словы, якія абазначаюць прадметы

Поиск

Мэта: паказацъ адрозненне лексічнага значэння слова ад яго грама-тычнага значэння; вучыцъ адрозніваць словы, якія называюцъ прадме­ты; практыкавацъу каменціраваным пісьме слоў ісказаў;выпрацоўваць навык карыстання перакладнымі слоўнікамі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

II.Актуалізацыя ведаў.

Гульня «Дзе схавалася сала?».

На дошцы запісаны сказ: Укашы мала сала.

Малюнкі: талерка з кашай, кошык.

Дзеці павінны вызначыць, дзе сала: у кашы ці ў кашьі. Настаўнік пад-казвае, што пры вызначэнні значэння слова вялікую ролю мае націск.

III.Праверка дамашняга задання.

Франтальнае апытванне.

IV. Хвілінка чыстапісання.

Настаўнік. Якую літару мы сёння будзем пісаць, даведаемся ў выніку гульні «Схаваная літара».

Настаўнік запісвае літару Д. Літара закрыта дошкай. Вучні назы-ваюць словы (не менш як з двух літар). Калі ў названым слове ёсць схаваная літара, настаўнік кажа «Ёсць», калі ў названым слове няма запісанай літары, настаўнік кажа «Няма».

Прапісаць адгаданую літару.

— Давайце адгадаем слова, блізкае па сэнсу да слова дом, але яно знаходзіцца за горадам. (Дача.)

На беразе ракі размяшчалася дача.

Паставім злева за — чытаем... (задача).

Заменім за на ад — і ўжо... (аддача).

Аўпачаткустанеу— і ёсць... (удача). Настаўнік. Пастаўце пытанні да слоў. (Хто? Што?)

V.Новая тэма.

Настаўнік. Сёння мы адпраўляемся ў падарожжа па краіне Слоў. Наш першы прыпынак Назыўны.

Разгледзьце малюнак на с. 75 і раскажыце, што вы бачыце на ім?

— Хто будуе дом?

— Што называюць словы, якія адказваюць на пытанні хто? што?

VI. Работа з правілам.
Складанне схемы-апоры.

Называюць

I

Прадметы

I

Хто? Што?

Настаўнік. Што абазначаюць словы, якія адказваюць на пытанні хто? што?.

— Пастаўце пытанні да слоў, якія абазначаюць прадметы.

— Успомніце з урокаў рускай мовы, да якіх слоў ставіцца пытанне хто?, а да якіх — што?.

Падвятаенне вынікаў. Словы, якія абазначаюць прадметы, адказва­юць на пытанні хто? што?

VII. Замацаванне.

Гульня «Назаві адным словам».

Крэсла, буфет, парта, канапа. (Мэбля.)

Вядро, шклянка, патэльня. (Посуд.)

Бульба, бурак, цыбуля, кроп. (Гародніна.)

Бусел, качка, шпак. (Птушкі.)

VIII. Самастойная работа.

I варыянтпрактыкаванне № 131. с. 76.

2 варыянт — п рактыкаванне № 132 с. 77.

Выбарачная праверка работ.

Гульня «Слова заблудзілася».

Цыбуля, морква, гарбуз, ложак. (Заблудзілася слова «ложак»—мэбля.)

Вераб'і, ластаўка, грак, відэлец. (Заблудзілася слова «відэлец» — посуд.) Фізкультхвілінка.

* * *

Наша вострая піла не піла,

а пчала, не піла, не ела,

ні разу не прысела,

а ўсё пела ігула — вясёлая піла.

Дзеці становяцца парамі, тварамі адзін да аднаго, падносяць далонь да далоні і «пілуюць»: адна рука ўперад, другая — назад.

 

Настаўнік. Адгадайце загадкі.

Як вазьмеш цябе ў руку, Есці век яна не просіць,

Трапна б'еш ты па цвіку. хоць зубоў і многа мае.

(Малаток.) Як працуе — сыпле проса,
Яна пад нагой ходзіць уніз галавой, весела спявае.
Зямлю кусае — убок кідае. (піла.)

(Рыдлёўка.)

— Як назваць словы-адгадкі адным словам? (Інструменты.)

— Пакладзем нашы інструменты на верхнюю паліцу. Што для гэтага спатрэбіцца?

Адзін з вучняў выходзіць з класа, а настаўнік просіць дзяцей скласці сказы са словам лесвіца.

Сказы могуць быць такія: За домам стаяла лесвіца. Па лесвіцы мы падняліся на другі поверх. Пажарныя карыстаюцца аўталесвіцай.

Затым вучань уваходзіць у клас і просіць дзяцей назваць сказы, слу-хае іх і знаходзіць агульнае слова, з якім дзеці прыдумалі сказы.

Лес + ві + ца =? (Лесвіца.)

Запіс слова ў сшыткі.

Пісьмо па памяці.

П рактыкаванне № 133. с 77.

Растлумачыць сэнс прыказак.

Арфаграфічнае чытанне прыказак.

Настаўнік. Колькі слоў у сказе? Растлумачце правапіс ў.

На дошцы застаюцца першыя літары слоў. Дзеці запісваюць прыказкі.

Узаемаправерка.

IX. Работа па групах.

1-я групапр ак ты к ав анне № 134, с. 78.

2-я трупа — разгадаць рэбус.

Настаўнік. Што вырошчвае ў полі хлебароб? Каб адказаць на гэта пытанне, з назвы кожнага малюнка вазьміце тую літару, якая адпавядае лічбе. Запісаўшы літары ў клеткі, атрымаеце патрэбнае слова.

 

 

— Што абазначае слова?

— Запішыце сказ: Хлебароб вырошчвае... (Жыта.)

Падкрэсліце словы, якія абазначаюць прадметы.

3-я група — прачытаць пытанні і адказаць на іх пісьмова. 1) Якія машыны перавозяць пасажыраў? 2)Якія машыны дапамагаюць прадстаўнікам палёу?

 

 

Падкрэсліць словы, якія адказваюць на пытанне «што?».

Падвялз енне вьгнікаў. Прэзентацыі работы груп.

X. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Малайцы! Наша падарожжа ў краіну Слоў падыходзіць да завяршэння. Аднак перад развітаннем давайце паўторым усё, што даведаліся пра словы ў гэтай краіне.

Вучні зачытваюць матэрыял у сшытках, прыводзяць свае прыклады.

XI. Рэфлексія.

Ацэньванне кожнага этапа ўрока знакам «+» на палях.

■ Сваей работай на уроку я задаволены (не задаволены) таму, што....

Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 135, с. 78. Вывучыць правіла.

 

Тэма: Прыназоўнік Правапіс прыназоуніка

Мэта: назіраць за роляй прыназоўнікаў у мове; вучыць практычна адрозніваць прыназоўнік і пісаць яго асобна з іншымі словамі, падбіраць прыназоўнікі да назоўнікаў адпаведнай формы; практыкаваць у каменці-раваньт пісьме слоў і сказаў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

* * *

Зноў чуваць у нашым краі

грай няўрымслівых гракоў.

Весела пара гуляе

на цымбалах ручайкоў.

Настаўнік. Аб якой пары года ідзе гаворка?

II. Праверка дамашняга задання.

* * *

Каля плота з гурбы снегу

нара.іўся ручаёк.

Заіскры.ся і са смехам

ён па вуліцы па..ёк.

Настаўнік. Устаўце прапушчанью літары. Падкрэсліце назвы прадметаў.

III. Хвілінка чыстапісання.

— Растлумачце правапіс падкрэсленых літар.

Падвядзенне вынікаў. Прэзентацьія лепшых работ.

IV. Новая тэма.

Разгадаць рэбус.

Адказ: грак.

Настаўнгік. Успомніце, яку рускай мове называюцца словы, якія слу-жаць для сувязі слоў у сказе.

Практыкаванне № 136, с. 79.

Дапоўніць сказы патрэбнымі словамі.

Сказы запісаны на дошцы. Побач з кожным сказам настаўнік ма-люе схему.

Грак сядзіць... (на) дрэве.

Грак сядзіць... (пад) дрэвам.

Грак сядзіць... (за) дрэвам.

— Для чаго служыць прыназоўнік у мове? (Для сувязі слоў у сказе.)

— Як пішуцца прыназоўнікі са словамі? (Паміж словам і прыназоў-нікам можна паставіць слова ці пытанне.)

Падвядзенне вынікаў. Прьшазоўнік служыць для сувязі слоў у сказе і заўсёды пішацца асобна ад іншых слоў.

V. Работа з правілам.

1) Чытанне правіла настаўнікам.

2)Аднаўленне правіла па першых літарах слоў.

П с д с с у с. (Прыназоўнікі служацъ для сувязі слоў у сказе.)

Я п а а і с у с. (Яны пішуцца асобна ад іншых слоў у сказе.)

Дзе?

 

3) Знаёмства з прьшазоўнікамі, якія адказваюць на пытанне дзе? адкулъ?.

VI. Замацаванне. Работа па групах.

Уставіць прапушчаныя прыназоўнікі.

1-я трупа. Бусел гняздзіцца... жылля чалавека.

2-я трупа.... бусла вялізарнае гняздо.

3-я трупа. Яно складзена... галінак дрэў.

Фізкульхвілінка. Штохвіліну на шашы Шумна, як на кірмашы, Шоргат, Шорах, Шум птушыны. За машынаю машына. Нешта шэпча Шына шыне. Шпак шыкуе
Падвядзенне вынікаў, Дзеці тлумачаць свой выбар. Каменціраванае пісьмосказаў усшыткі.

 

На шыпшыне.

А пад шатамі ў цішы

На ляшчыне спарышы.

У капялюшы спарыш,

Пашукай спарыш, малыш!

Шпарка па шашы ў кашы

Пашыбуюць спарышы.

Шэпча шустрая шаша:

— Не спяшайцеся, ша-ша...

Спачатку хадзьба на месцы, на слове «шоргат» — рукі выцягнуць пе-рад сабой і пляснуць у далоні, на слове «шорах» — рукі падняць уверх і таксама пляснуць у далоні, наступны радок — развесці рукі ў бакі і правесці вялікім пальцам па падушачках ад мезенца да ўказальнага пальца. Затым хадзьба працягваецца.

VII.Самастойная работа. Практыкаванне № 137. с. 8о.

Узаемаправерка.

VIII.Развіццё маўлення.

1) Практыкаванне № 138. с. 8о — у парах.

Настаўнік. Сувязь чалавека з прыродным і кліматычным асярод-дзем прымушала людзей сачыць за зменамі ў жывой і нежывой пры-родзе. Так з'явіліся прыкметы, якія раскрьгеаюць штодзённыя клопаты працоўнага чалавека і спробы разгадаць таямніцы навакольнай пры-роды. Шматвяковы вопыт, назапашаны многімі пакаленнямі, быў для земляроба азбукай усяго жыцця. Ён дапамагаў арыентавацца ў з'явах прыроды, ад якіх нярэдка залежаў ураджай і ўсё жыццё селяніна.

2)Практыкаванне № 139.с-81 — вусна.

3)Задание «Растлумач прымету».

Дождж у маі — хлеба будзе і на гулътая.

Лістапад снегу надуе — хлеба прыбудзе, а вада разалъецца — сена набярэцца.

4) Творчае задание.

Скласці прыметы па народных вершах.

I варыянт. А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне.

Зіма з летам стрэлася, стрэлася.

Лета зіму піхнула, піхнула,

I ножачку звіхнула, звіхнула.

Зіма пайшла плачучы, плачучы.

Лета пайшло скачучы, скачучы.

(Стрэчанне прыйшло, хутка будзе цяпло.)

2 варыянт. Жаваранак, ранняя птушачка,

Чаго так рана з выраю вылятаеш?

А там пры даліне — там ляжаць крыгі.

А там пры дарозе — снягі і марозы.

А я тыя крыгі крылом разаб'ю,

А я тыя марозы нагамі растапчу.

(Калі прыляцеў жаваранак, то вясна на дварэ.)

Падвядзе нне вынікаў. Дзеці агучваюць прымаўкі, якія ў іх атрыма-ліся, і адзначаюць прыметы, па якіх яны зрабілі такі вынік.

IX. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Вясной радуюцца ўсе, асабліва птушкі. Многія з іх вярта-юцца на радзіму здалёк, адтуль, дзе яны зімавалі.

— Адгадайце назву птушкі. Адзначце правільныя выказванні.

Тэст

А) Прыназоўнікі пішуцца са словамі асобна.

Ш) Прыназоўнік — службовая часціна мовы.

Б) Прыназоўнікі са словамі пішуцца разам.

П) Прыназоўнікі служаць для сувязі слоў у сказе.

К) Паміж прыназоўнікам і словам можна паставіць іншае слова ці пытанне.

— Якое слова атрымалася? (Шпак.)

— Дзе жывуць шпакі?

* * *

Шост трымае Пад акном —

дом з фанеры: аэрадром.

ёсць акно, Адкажыце,

яно ж — што за дом?

і дзверы. (Шпакоўня)

— Перакладзіце слова шпакоўня на рускую мову.

— Растлумачце лексічнае значэнне гэтага слова, ш. Рэфлексія.

 

■ Я ўспомніў...

■ Мне спадабалася...

X. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 140, с. 82. Вывучыць правіла.

 

 

Тэма: Словы, якія называюць прыметы прадметаў

Мэта: вучыць адрозніваць словы, якія называюць прыметы прад­метау; паказацъ на іх функцыю ў мове; прасачыцъ іх граматычную сувязь са словамі, якія называюць прадметы; вучыць падбіраць да слоў-прадметаў словы-прыметы, а таксама адрозніваць прадметы па іх прыметах; практыкаваць вучняў у каменціраваным пісьме слоў і сказаў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. 3 добрым настроем пачнем урок. Усё, што нам патрэбна, у вас ёсць. Загадкі.

У адным клубочку ды сем дзірачак. (Галава.)

Брат з братам цераз дарогу жывуць, адзін другога не бачаць. (Вочы.)

У дзвюх матак па пяць хлапчанятак, на кожнага адно імя. (Пальцы.)

II. Праверка дамашняга задання.

Настаўнік. Запішыце словы ў два слупкі (у залежнасці ад арфаграм: парная зычная — правапіс е, ё, я; назвы прадметау — назвы прымет прадметаў). Устаўце прапушчаныя літары.

В..сна, маро.., сц..жынка, усме..ка, в..л\кае, сало.жі.

III. Хвілінка чыстапісання.

1) Дапоўніць казку.

Жыла-была дзяўчынка. Імя яе пачыналася на літару Я. Як яе маглі зваць? (Яня, Ядзя') Папрасіла дзяўчынка свайго дзядулю пасадзіць у садзе дрэўца, у назве якога былі б дзве літары Я. Адгадайце, што гэта за дрэва? (Яблыня.)

Пасадзіў дзядуля яблыню, унучка паліла яе. Прынялася яблыня, зазелянела, за лета падрасла на цэлы вяршок. Рада дзяўчынка! Але прыйшла зіма. Аднаго разу пайшла ўнучка ў сад і бачыць: ствол яблыні ў некаторых месцах абгрызены. Хто гэта мог зрабіць? Ну вядома ж, звя-рок, у назве якога ёсць таксама літара Я. Хто гэта? (Заяц.)

Пабегла ўнучка да дзеда дапамогі прасіць. Той прыйшоў, палячыў яблыні раны і абвязаў ствол зялёнымі лапкамі. Гэта былі не сасновыя лапкі, а такія, назва якіх пачыналася і канчалася на літару Я. Якія гэта лапкі? (Яловыя.)

Вырасла яблыня, і з'явілася на ёй многа-многа пладоў, якія такса­ма назьшаліся на літару Я. Што гэта за плады? (Яблыкі.) Паспелі яны, і ўнучка аднесла самы лепшы яблык таму, хто ёй дапамагаў гадаваць яблыню. Хто гэта? (Дзядуля.)

 

 

Настаўнік. Падкрэсліце словы, дзе літара я дае два гукі. (Усе словы, акрамя слова дзядуля.)

2) Адрозненне ўжывання слова яблык-у рускай і беларускай мовах.
Яблоко — н. р. (руская мова).

Яблык — м. р. Сбеларуская мова).

— Складзіце сказ са словам яблык.

Хлопчыкі складаць сказ, у якім павінна быць пяць слоў;

дзяўчынкі — сказ, у якім чатыры словы.

Падвядзенне вьгнікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

IV. Арфаграфічная размінка.

* * *

В..сна..сміхаецца, п..е

на полі і у(ў) б..ры.

I мы сп..шаем да яе,

як лепш..я с.бры.

V. Новая тэма.

1) Увядзенне ў тэму.

Настаўнік. Устаўце прапушчаныя літары (верш з папярэдняга эта­па ўрока).

Убярыце спачатку словы, якія абазначаюць назвы прадметаў. (Вясна, поле, бары, сябры). Потым — прыназоўнікі. (На, у, да.) Словы як, і, мы не з'яўляюцца прыназоўнікамі.

— Пастаўце пытанне да слова лепшыя. Ад якога слова ставім пытанне? Запіс у сшыткі. Сябры (якія?) лепшыя.

— Сёння на уроку мы пазнаё'мімся са словамі, якія называюць пры­меты прадметаў.

2) Праблемнае пытанне.

Настаўнік. Маці папрасіла сына схадзіць у краму па хлеб. Хлопчык прынёс хлеб. Маці сказала, што сын няўважліва слухаў яе і купіў не той хлеб. Чаму так адбылося? Што не пачуў хлопчык? (Прыметы прадметаў робяць нашу мову болъш дакладнай і зразумелай.)

— Адгадайце наступныя загадкі.

1. Назбірала арэхаў 2. Румяны Піліп

пяць мяхоў і паўмеха. да палкі прыліп.

Насушыла грыбоў (Яблык.)

сто дванаццаць карабоў.

Нацягала шышак горку

працавітая... (вавёрка).

2. Гульня «Размалюй слова».
Яблык (які?) салодкі, смачны, румяны.

Вавёрка (якая?) рыжая, рухавая, спрытная, прыгожая.

Настаўнік. Пабудзем следчымі. Адгадайце слова па прыметах.

■ 1 варыянт. Бязветраны, бязвоблачны, спякотны —... (дзень).

Старэнькі, ласкавы, добры —... (дзядуля).

Непаседлівае, дапытлівае, вясёлае —... (дзіця).

• 2 варыянт. Фарба... (чырвоная, сіняя, белая).

Фікус... (высокі, зялёны, разгалісты).

Футра... (пушыстае, цёплае).

— Што абазначаюць словы дзень, дзіцяі (Прадметы.) Чырвоная, пушыстае, цёплае, разгалісты? (Прыметы.)

— 3 якімі словамі сябруюць прыметы прадметаў? (3 назвамі прадметаў.)

3. Работа з правiлам.

Дзеці чытаюць правіла. Вызначаюць асноўныя палажэнні. С клада-юць схему-апору.

Падвядзе нне вынікаў. Узаемаправерка работ:

I варыянт правярае ра­боты другога, а II варыянт — першага. Дзеці робяць выснову, што словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, адказваюць на пытанні які? чый?.

VI. Замацаванне.

1 ) Пісьмо пад дыктоўку.

Паказалася зялёная траўка. (Адзін вучань каменціруе напісанне слоў.)

Настаўнік. Падкрэсліце назву прыметы хвалістай лініяй.

2) Работа па групах.

— Дапоўніце сказы словамі, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

1-я трупа. Наступіла... вясна.

2-я трупа. Засвяціла... сонейка.

■• 3-я трупа. 2耀сцвілі... кветкі.

Словы для даведак: доўгачаканая, ласкавае, прыгожыя.

3) Работа па падручніку.
П рактыкаванне № 142. с. 83 — самастойна.
Практыкаванне № 144. с. 84 — каменціраванае выкананне.
Практыкаванне № 145. с. 85 — у парах.

VII. Падвядзенне вынікаў урока. Прыметы прадметаў.

* * *

Я аздабляю нашу мову: Наўрад ці зможаш без мяне ты

даю прыметы розным словам. прадмет адрозніць ад прадмета.

Назвы прыметаў.

* * *

Спытай мяне: хто ці што тэта? Паняццям, розным з'явам,
I дам я назвы ўсім: гатоў служыць заўсёды я вам.

Дзеці на дошцы суадносяць пытанні і назвы прадметаў з назвамі прыметаў.

VIII. Рэфлексія «Чароўная лінеечка».

Дзецям неабходна на лінеечцы паставіць адзнаку сваёй працы + і свайму стану на ўроку.

 

IX. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 146. с. 85. Вывучыць правіла.

 

 

Тэма: Словы, якія называюць дзеянні

Мэта: вучыцъ адрозніваць словы, якія называюць дзеянні прад-метаў, вызначыцъ асаблівасці слоў-назваў дзеянняў у беларускай мове ў параўнанні з рускай мовай; паказацъ сэнсавыя адценні слоў-назваў дзеянняў, вучыцъ падбіраць словы-назвы дзеянняў да слоў-назваў прадметаў; практыкаваць у каменціраваным пісьме слоў і сказаў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.
Пытанні розныя — вясёлыя і сур'ёзныя.

—Хто таўчэ ваду ў ступе?

—Калі яда расце ў роце?

—У каго вецер гуляе ў галаве?

—Ці мояша наступіць на хвост, калі яго ў цябе няма?

II. Праверка дамашняга задання (узаемаправерка).
Настаўнік. На якое правіла прапушчаны л ітары ў словах сало..кі, мё…

— Як праверыць парную зычную?

III. Хвілінка чыстапісання.

Настаўнік. Назавіце парны зычны гук да гука [ш]. (Гук [ж].)

Загадкі.

1. Чоран, ды не воран, 2. Высока над зямлёй

рагат, ды не бык, узняў званочак свой

Шэсць ног без капыт, ляціць і, сеўшы на прамень,
вые, сядзіць — зямлю рые. звініць цалюткі дзень.

(Жук.) (Жаўранак.)

3.Добра знае кожны з вас:

рэкардсмен я ў стылі «брас».

Але нешта медалі

да мяне не даплылі.

(Жаба.)

Настаўнік. Назавіце адным словам наступныя назвыя жывых істот: карова, авечка, жаўранак, жаба, конь, свіння, каза, жук? (Жывёлы.)

Дзеці прапісваюць словы і адзначаюць, што яны абазначаюць.

Падвядзе нне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

IV. Новая тэма.

1) Увядзенне ў тэму.
«Хто як гаворыцъ»?.
Зязюля... (кукуе).
Курыца... (кудахча).
Жаба... (квакае).
Барона... (каркав).

Настаўнік. На якія пытанні адказваюць словы: кукуе, кудахча, ква­кае, каркае?

—Дапоўніце кожны сказ словамі, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

—3 дапамогай слоў, якія абазначаюць дзеянні, мы заўсёды можам даведацца пра тое, што адбываецца ці што яшчэ будзе адбывацца ў тэксце.

2) Калектыўная работа.

Дзеці запісваюць сказы і каменціруюць свае напісанне.

Міця зрэзаў некалькі галінак вярбы. Хлопчык паставіў іх у ваду. Хутка на галінках з'явіліся зялёныя лісточкі.

— Падкрэсліце назвы прадметаў адной рыскай, а назвы дзеянняў — дзвюма.

3) Работа па падручніку.
Практы ка ван не № 15 1, с 88.

Дзеці разам з настаўнікам назіраюць за сэнсавымі адценнямі сінонімаў. Падвядзенне вынікаў. У мове ёсць словы, якія ўказваюць на дзеянні і адказваюць на пытанні шторабіць? што зрабіць?.

Фізкультхвілінка.

Дзеці выконваюць дзеянні: ідзе, паўзе, бяжыць, імчыцца.

V. Работа ў парах.

Практыкаванне № 147. с. 86.

Практыкаванне № 148. с. 87 — абмеркаваць і запісаць. Узаемаправерка

VI. Работа з правілам.

Дзеці чытаюць правіла. Вызначаюць асноўныя палажэнні. Склада-юць схему-апору.

 

Практыкаванне № 150. с. 88 — пісьмо па памяці.

Настаўнік. Растлумачце сэнс прыказкі.

— Прачытайце прыказку арфаграфічна. Колькі слоўусказе? Пісьмо па памяці з апорай на першыя літары слоў: С с н з.

Палнятгз енне вьшікаў. Словы-дзеянні абазначаюць дзеянні прадметаў і адказваюць на пытанні шторабіць? што зрабіць?.

VII. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Ці згодны вы з наступнымі выказваннямі? Калі так, то з атрыманных літар складзіце слова.

О) Прыназоўнікі служаць для сувязі слоўу сказе.

К) Слова дом абазначае прадмет?

1) Дзеянні прадметаўадказваюць на пытанш што робіць? шторобяцъ?

2) Прыметы прадметаў адказваюць на пытанні які?якая?якія?.

Настаўнік. Якое слова атрымалася? (Кроп.) Што яно абазначае? (Рус. «укроп».) Дзе расце кроп?

VIII. Рэфлексія.
• Я ўспомніў...

■ Мне спадабалася...

IX. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 152, г. 88. Вывучыць правіла.

 

 

Тэма: Сказ. Выражэнне у сказе закончанай думкі. Афармленне сказа на пісьме

Мэта: фарміраваць уяўленне пра сказ як способ перадачы законча­най думкі; вучыцъ вызначацъ межы сказа, правільна падбіраць інтанацыю, захоўваючы інтанацыю пачатку і канца сказа; паўтарыць правіла па оформлению сказа на пісьме.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Абмеркаванне верша.

Лянівы партфель

Партфель прыйшоў дамоў са школы, У ранку, ледзь прадзёршы вочы,
на пухавік упаў хутчэй — наеўся бабчыных бліноў,

і вохкаў, як дзядуля кволы, знайшоў пенал, сабраўся моўчкі

і не расплюшчваў ён вачэй. і пацягнуўся ў школу зноў.

Пад вечар толькі прахапіўся, Партфель разгортваўкніжку рэдка,

знячэўку скокнуў да ката, лянівы, ён хітрьгў, хлусіў,

згубіў пенал, пад стол забіўся а скончыў першы клас нарэшце —

і ўжо заснуў надоўга там. не ведаў літараў усіх.

Настаўнік. Хто на самой справе бьгў лянівы?

— Усім жадаю плённай працы.

II. Хвілінка чыстапісання.
Настаўнік. Якая літара лішняя?

1)3, д, ж, с. (Лішняя літара с, бо яна абазначае глухі зычны гук.)

2)К, б, ч, х. (Лішняя літара к, бо яна абазначае глухі зычны гук.)

3)А, е, ю, я. (Лішняя літара а, бо яна ўказвае на цвёрдасцъ папярэд-няга зычнага гука.)

4)Ц, з, т, ш. (Лішняя літара з, бо яна абазначае звонкі зычны гук.)

 

—3 лішніх літар складзіце слова. (Сказ.)

—Прапішыце ў сшытку.

 

 

Падвяд зенне вынікаў. Прэзентацыя лепшых работ.

III. Новая тэма.

1) Калектыўная работа.
Практыкаванне № 153. с. 90.
Гулъня «Будзъ уважлівы».

Настаўнік вымаўляе сказ. Калі ён інтанацыйна закончаны, вучні «ставяць кропку» — кулачком правай рукі стукаюць па далоні левай і хорам вымаўляць: «Кропка». Незакончаны сказ дапаўняюць словамі, якія падыходзяць па сэнсе.

Ліса норку... (падрыхтавала). На дрэвах... (з'явіліся лісточкі). Вучанъ Ыша. У небе звіняць... (песні птушак). Прабіраецца лясны звярок. Мастак малюе. Доктар лечыцъ хворых... (людзей). Ніна поведала прыемную... (навіну). Хмарамі зацягнула ўсё... (неба). Дзяўчынкі з кветак збіралі... (насенне).

2) Работа з правілам.
Складанне схемы — апоры.

Закончаную думку

Сказы выражаюць

 

Інтанацыю канца (!?.)

Настаўнік. Звярніце ўвагу! Вы ведаеце, што ў канцы сказа ста-вяцца: кропка, клічнік або пытальны знак. Мы размаўляем для таго, каб што-небудзь паведаміць. Як жа адрозніць паведамленне ад пы-тання? У вуснай мове нам дапамагаюць інтанацыя і паўза. А як быць на пісьме? Кропка камандуе знізіць голас, зрабіць паўзу. Пытальны знак — павысіць. Праўда, знакі прыпынку карысныя? Яны падобны на ноты. Без нот нельга праспяваць песню. Так і без знакаў прыпынку нельга правільна прачытаць сказ.

Па двядзенне вынікаў. У канцы сказа, які змяшчае паведамленне, ста-віцца кропка. Голас пад канец такога сказа паступова паніжаецца. У канцы сказа, які змяшчае пытанне, ставідца пытальнік. Пры вымаўленні пытальнага сказа голас павышаецца натым слове, на якое хацелі б атры-маць адказ.

IV. Замацаванне.

1) Прачытаць сказы з патрэбнай інтанацыяй.
Дзеці па чарзе чытаюць радкі.

а) Коска выбягае на дарожку — падстаўляе словам ножку.

б) Кропка села на дарожку — адпачніце, словы, трошку.
Вучні завучваюць на памяць ролю коскі і кропкі ў вымаўленні.

* * *

—Дзе, чачотачка, была?

—Я вясной гняздо віла.

—А ў якім, скажы, бары?

—У тайзе, мае сябры.

—А чаму віла не тут?

— Там гняздоўе, родны кут.

—А цяпер ляціш куды?

—А сюды, дзе халады.

 

2)Работа па групах. Практыкаванне № 154. с. 90.

3)Калектыўная работа. Практыкаванне № 155, с. 4). Узаемаправерка.

Фізкультхвілінка.

V. Работа над тэмай.

Настаўнік. Паслухайце сказы-жартаўнікі, знайдзіце памылкі і выпраўце іх.

Каля куста шыпшыны расце калодзеж. Ля школы красавалі дзеці і гулялі кветкі. На лістах пажоўклі клёны.

Практыка ванне № 156, с. 92.

Спачатку вучні чытаюць выказванне хорам, а затым праводзіцца кон­курс на лепшага чытача.

— Чаму гэтыя словы нельга назваць сказам? Абмяркуйце ў парах.

Практыкаванне № 157, с. 92

Настаўнік. Растлумачце сэнс прыказак. Запішыце па памяці пер шую прыказку. Колькі слоў у сказе?

— Знайдзіце словы з парнай зычнай на канцы слова. Падбярыце праверачнае слова. (Адкладвацъ — адклад, ладзіць — лад.)

Запіс прыказкі з апорай на першыя літары слоў.

Падвядзенне вынікдў. Абмен сшыткамі і ўзаемаправерка.

VI. Падвядзенне вынікаў урока.
На дошцы запісаны верш.

Настаўнік. Спішыце. У канцы кожнага сказа пастаўце знаю прыпынку.

Карусель

—Вы паспелі

—Мы паспелі

—Вы паселі

—Мы паселі

—I адразу паляцелі

На вясёлай каруселі

VII. Рэфлексія.

■Я ўспомніў...

■Мне спадабалася...

VIII. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 158. с. 93. Вывучыць правiла.

 

Тэма: Вызначэнне слоў, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца

Мэта: вучыцъ вызначацъ основу сказа, ставіць да іх пытанні; прак-тыкавацъ у вызначэнні межаў сказа; размежавацъ у свядомасці вучняў ролю слоў у сказе і прыналежнасцъ да лексіка-граматычных груп (час-цін мовы), практыкавацъ у дыферэнцыяцыі слоў-прадметаў, слоў-пры-мет, слоў-дзеянняў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Вучні хорам вымаўляюць: «Раз, два, тры! Усмешку сябру падары!». Настаўнік. Хто вам сёння ўсміхнуўся? (Сонейка, сусед, сябры і інш.)



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 5435; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.59.36.4 (0.011 с.)