Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма. Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьмеСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Мэты: назіраць за вымаўленнем звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі зычнымі; пазнаёміць з правапісам парных звонкіх — глухіх зычных на канцы слоў і ў сярэдзіне слова перад іншымі зычнымі; вучыць падбіраць праверачныя словы, запісваць пад дыктоўку настаўніка сказы, у якіх ёсць словы з парнымі глухімі — звонкімі зычнымі на канцы слова; развіваць фанематычны слых, звяртаць увагу дзяцей на фанетычныя амонімы; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў прыказкамі; развіваць мысленне, памяць, выхоўваць гасціннасць. Ход урока I. Праверка дамашняга задання 1) Практыкаванне 67 — Хутка і правільна вымавіце скорагаворку. (Можна правесці конкурс на лепшага чытальніка.) Назавіце пару слоў, якая адрозніваецца парнымі звонкімі — глухімі гукамі. Назавіце гэтыя гукі. II. Чыстапісанне Еяё еяё С..стры с…стра зв…р зв…ры Арфаграфічная хвілінка Хто асінку нап…лохаў, Што так ліс…ейка дрыжы…ь? Можа, заяц дзе паблізу? Можа, воўк пад ёй л…ж…ць? Ці лісы яна ч…кае? Ці м…дзве…я чуе крок? То па лесе нес…іхана Хо…іць ве…ер - л…тунок. III. Новы матэрыял 1) Практыкаванне 68 — Прачытайце словы. Правільна вымавіце гукі на месцы выдзеленых літар. Як вымаўляюцца звонкія зычныя гукі перад галоснымі? Як вымаўляюцца гэтыя зычныя на канцы слоў і перад глухімі зычнымі? 2) Праца з правілам. Настаўнік чытае правіла. — Як праверыць правапіс слоў з парнымі звонкімі — глухімі зычнымі ў канцы і ў сярэдзіне слоў? Дзеці перачытваюць правіла самастойна. 3) Практыкаванне 69 — Прачытайце словы. Якія літары трэба пісаць на месцы пропускаў? Чаму? Спішыце пары слоў, устаўце прапушчаныя літары. IV. Замацаванне 1) Практыкаванне 70 — Прачытайце верш. Як хлопчык дапамагаў маме пячы пірог? Вусна змяніце выдзеленыя словы так, каб пасля зычнага стаяў галосны гук. Выпішыце гэтыя словы, устаўце патрэбныя літары і падкрэсліце іх. 2) Звяртаецца ўвага вучняў на рубрыку «Будзьце ўважлівыя!» — Правільна вымавіце пару слоў пирога — пирог па-руску. Назавіце парны глухі гук звонкаму гуку [г] у рускай мове. Правільна вымавіце пару слоў пірага — пірог па-беларуску. Назавіце парны глухі гук звонкаму гуку [г] у беларускай мове. 3) Практыкаванне 71 — Прачытайце прыказкі. Чаму так гавораць? Вусна змяніце выдзеленыя словы так, каб пасля зычнага стаяў галосны гук. Якія літары трэба ўставіць у словы? Запішыце другую прыказку пад дыктоўку.
4) Калектыуная праца на лошиы дрэва 12 месяцаў абутак
птушка памяшканне для машын гародніна
— Якія словы з парнымі звонкім — глухімі зычнымі на канцы трэба дапісаць? Дапішыце словы. Вусна падбярыце да іх праверачныя. 5) Практыкаванне 72 — Прачытайце спалучэнні слоў. Якія літары трэба ўставіць у словы замест пропускаў? Вусна падбярыце праверачныя словы. V. Дамашняе заданне Практ. 73, правіла. VI. Вынік урока — Як вымаўляюцца звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі зычнымі? Як праверыць правапіс слоў з парнымі звонкімі — глухімі зычнымі ў канцы і ў сярэдзіне слоў?
Урок 49 Тэма. Звонкія і глухія эычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме Мэты: працягваць назіранні за вымаўленнем звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі зычнымі; вучыць падбіраць праверачныя словы да слоў з парнымі глухімі — звонкімі зычнымі ў сярэдзіне; замацоўваць правапіс парных звонкіх — глухіх зычных на канцы слоў і ў сярэдзіне слова перад іншымі зычнымі; развіваць фанематычны слых, звяртаць увагу дзяцей на сэнсаадрознівальную ролю гукаў; узбага-чаць слоўнікавы запас вучняў прыказкамі; развіваць мысленне, памяць, выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы. ХОД УРОКА I. Праверка дамашняга задання — Прачытайце верш. Якія літары вы ўставілі ў словы? Назавіце праверачныя словы. Чыстапісанне Ее ее В..дзер в..дро з..лень з..лёны след сл..ды Арфаграфічная хвілінка Траўка, дзіва, маці, цішыня,вадзіца, дзённік. II. Замацаванне 1) Практыкаванне 74 — Прачытайце словы. Якія літары трэба пісаць на месцы прапушчаных? Чаму? Спішыце пары слоў, устаўце прапушчаныя літары. 2) Практыкаванне 75 — Прачытайце верш. Вусна змяніце выдзеленыя словы так, каб пасля зычнага стаяў галосны гук. Спішыце. Устаўце ў словы патрэбныя літары. 3) Калектыўная праца на дошцы На дошцы запісана загадка: Між лугоў, лясоў удалеч сту(ж, ш)ка сіняя віецца. I агонь яе не спаліць, і ніколі не парвецца. (М. Пазнякоў). — Адгадайце загадку. Якую літару трэба ўставіць у слова? Вусна падбярыце праверачнае слова. 4) Практыкаванне 76 — Дапоўніце словы прапанаванымі літарамі. Якія гукі абазначаюць устаўленыя літары? Вусна змяніце словы так, каб пасля зычнага стаяў галосны гук. 5) Практыкаванне 77 — Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Назавіце ў выдзеленым слове літару, напісанне якой трэба праверыць. На дошцы запісаны прыказкі: У крыніцу не носяць вадзіцу. Да чыстай крыніцы сце(ж, ш)ка утоптана. — Якой з прыказак можна замяніць прыказку з практыкавання? Якую літару трэба ўставіць у слова? Вусна падбярыце праверачнае слова. III. Дамашняе заданне Практ. 78. IV. Вынік урока — Як вымаўляюцца звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі зычнымі? Як праверыць правапіс слоў з парнымі звонкімі — глухімі зычнымі ў канцы і ў сярэдзіне слоў?
Урок 50 Тэма: Звонкія i глухія зычныя. 1х абазначэнне на пісьме (2 урок) Тып урока: традыцыйны. Мэты: 1) пазнаёміць з алгарытмам праверкі і напісання зычных на канцы слова i перад зычным; 2) развіваць лагічнае мысленне, вусную i пісьмовую мовы вучняў; 3) выхоўваць працавітасць, пачуццё павагі i зацікаўленасць да навучання. Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, карткі, кружкі-тварыкі.
Ход урока I. Арганізацыйны момант II. Чыстапісанне — Злучыце стрэлкамі зычныя, якія утвараюць пары па звонкасці-глухасці
III. Работа над тэмай урока — Змяніце словы па узоры. Падкрэсліце зычныя, якія вымаўляюцца не так, як пішуцца. Узор: грыбы — грыб Агароды —... нажы —... маразы —... стагі —... халады —... дажджы —... Вывад: калі зычныя стаяць перад галоснымі яны добра чуюцца. — Рабяты, як вымаўляюцца зычныя, калі пасля ix няма галоснага? (Разважанні вучняў.) IV. Праца з падручнікам Практ. 79 Практ. 80 V. Фізкультхвілінка (пад музыку) — Давайце запросім Мішку на нашу хвілінку адпачынку. Захварэў лянотай Мішка, Енчыць: «Пасяджу я крышку». «Мішка, Мішка, не ляніся, Падцягніся, i ў 6aкi ты нахіліся. Падцягні рукі ўгору, Потым зноў прысядзь дадолу». (імітацыя рухаў.) Практ. 81 — Што npaciў Мішка? (Лыжку мёду.) — Чаму? (Таму што занямог.) (Словы лыжка, занямог, мёд запісаць на дошцы.) — Запішыце гэтыя словы так, каб пасля выдзеленых літар стаяў галосны гук. — Да якай высновы можна прыйсці? — Не хвалюйцеся, нам на дапамогу прыйшоў падручнік. (Правіла, с. 86—87.) VI. Замацаванне. Работа ў групах . Гульня «Літары — ягады». — «Пакладзіце» патрэбную літару-ягаду ў адпаведны кошык.
3 група. Практ. 82 VII. Вынік урока. Рэфлексія — Якія пары звонкіх i глухіx зычных вы ведаеце? — Як можна праверыць ix напісанне? — Ці засталіся вы задаволены сваей працай? — Як бы вы ацанілі сваю працу? (Падрыхтаваць Кружкі-тварыкі.) — На тварыках намалюйце настрой, які быў у вас на ўроку: добры — усмешку; так сабе — роцік; дрэнны — слёзкі. — Мне вельмі спадабалася, як вы працавалі. Малайцы! VIII. Дамашняе заданне Практ. 83
Урок 51 Тэма: Падоўжаныя зычныя ryкi. 1х абазначэнне на пісьме Тып урока: урок-казка. Мэты: 1) пазнаёмщь вучияў з падоўжанымі зычнымі гукамі ў словах i ix аба-значэннем на пісьме; 2) працягваць работу па развіцці інтарэсу да предмета, развіваць творчае мысленне, вусную i пісьмовую мову; 3) ствараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў, выхоўваць культуру зносін паміж сабой.
Ход урока I. Арганізацыйны момант II. Чыстапiсанне
Устаўце прапушчаная літары. в..тры дз..нёк сце..ка н..ра с..сны г..ра н..жы а) Хто есці хоча, той мусіць быць у поце. б) Як ты да людзей, так i людзі да цябе.
III. Паведамленне тэмы ўрока — Буслік запрашае вас у казачны горад Слоў, дзе ў замку з назвай Цэ-Цэ жывуць дружныя жыхары. Падрабязней пра ix мы даведаемся на нашым уроку, тэма якога — «Падоўжаныя зычныя i ix абазначэнне на пісьме». IV. Работа над тэмай урока — Назавіце словы з падоўжанымі зычнымі. — Звернемся да падручніка. Практ. 84(вусна).
|
||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 5155; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.137.219.221 (0.009 с.) |