Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь↑ Стр 1 из 10Следующая ⇒ Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ» ПРАКТЫКУМ ПА АРФАГРАФІІ І ПУНКТУАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Вучэбна-метадычны комплекс Па дысцыпліне «ПРАКТЫКУМ ПА АРФАГРАФІІ І ПУНКТУАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ» Баранавічы БарДУ УДК ББК
НАВУЧАЛЬНА-МЕТАДЫЧНЫ БЛОК МОДУЛЬ 1 АРФАГРАФІЯ Мэта — падрыхтаваць студэнтаў да ўсведамлення месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі, засваення асаблівасцей арфаграфічнай сістэмы беларускай мовы. Задачы: - фарміраваць навыкі распазнавання ў тэкстах арфаграм, абгрунтавання правільнасці напісання ў адпаведнасці з пэўным правілам; - пазнаёміць студэнтаў з тымі зменамі, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі ў адпаведнасці з Законам, прынятым 23 ліпеня 2008 года. - фарміраваць навыкі правядзення арфаграфічнага аналізу прапанаванага лінгвістычнага матэрыялу.
Тэма 1 Прынцыпы беларускай арфаграфіі 1.1 Арфаграфія як раздзел мовазнаўства Тэрмін арфаграфія (грэч. orthographia — orthоs правільны, прамы і grapho пішу) літаральна суадносіцца з тэрмінам правапіс. Але значэнні гэтых слоў (арфаграфія і правапіс) не супадаюць. У сучаснай моўнай практыцы тэрмін арфаграфія мае чатыры значэнні: 1. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца і распрацоўваюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме (а іншы раз і афіцыйна даецца дазвол на варыянтнасць). 2. Сістэма агульнапрынятых напісанняў, якая склалася гістарычна і якой карыстаецца грамадства. 3. Правілы, якія патрабуюць аднастайнага абавязковага для ўсіх носьбітаў мовы напісання слоў і іх значымых частак (марфем) у тых выпадках, дзе магчымыя розныя напісанні. 4. Выконваемасць прынятых правілаў (ці практычнае выкарыстанне правілаў у пісьмовых тэкстах розных стыляў). Асноўная задача арфаграфіі — выпрацаваць такія правілы напісання слоў і марфем, якія адначасова: 1) былі б простымі ў выкарыстанні; 2) адлюстроўвалі гукавы склад вуснай мовы; 3) захоўвалі нязменнасць некаторых марфем слова і выразнасць яго граматычных форм, напрыклад, пясчаны, дарожка, падказацъ, а не «пяшчаны, дарошка, патказаць». Тэрмін правапіс з’яўляецца калькай грэчаскага слова. У адрозненне ад тэрміна арфаграфія ён мае больш шырокае значэнне: гэта не толькі сістэма агульнапрынятых правілаў, але і сістэма правілаў ужывання знакаў прыпынку (пунктуацыя) [6, с. 10–11]. Парадак арфаграфічнага разбору 1. Адзначыць арфаграмы. 2. Вызначыць сутнасць напісання. 3. Назваць правіла, на якім грунтуецца напісанне. Лёгкія крокі на вузкай сцяжынцы (Бр.) Лё гкі я, ву зк ай — правапіс звонкіх зычных перад глухімі ў сярэдзіне слова. Правіла: звонкія зычныя ў сярэдзіне слова перад глухімі на пісьме захоўваюцца незалежна ад вымаўлення. Правяраем: лёгенькі, вузенькі. В узкай — правапіс прыстаўных зычных. Правіла: прыстаўны зычны в пішацца перад каранёвым у. Сц я жынцы — правапіс галосных е, я. Правіла: у першым складзе перад націскам замест е пішацца я (сцежка). Сц яжынцы — правапіс мяккага знака. Правіла: мяккі знак не пішацца пасля мяккіх зычных дз, з, с, ц перад мяккімі, калі пры змяненні слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі (сцяжынцы — сцежка, сцежачка) [2, с. 86]. Гласарый Арфаграма — гэта такое напісанне слова, якое выбіраецца з рада магчымых пры адным і тым жа вымаўленні і адпавядае існуючаму правілу ці традыцыі. Арфаграфічнае правіла — гэта палажэнне, якое прапануе нарматыўнае напісанне слова ў адпаведнасці з канкрэтным арфаграфічным прынцыпам. Арфаграфічная памылка — гэта замена арфаграмы іншым знакам пры захаванні аднолькавага вымаўлення слова. Арфаграфічны прынцып — пэўная заканамернасць, звязаная з нацыянальнай спецыфікай мовы, на аснове якой грунтуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. Арфаграфія — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца і распрацоўваюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме (а іншы раз і афіцыйна даецца дазвол на варыянтнасць). Дыферэнцыйны прынцып служыць для адрознення аднолькавых паводле гучання слоў або іх форм. Марфалагічны (фанематычны) прынцып — прынцып, сутнасць якога заключаецца ў тым, што знакамі алфавіта абазначаюцца фанемы, якія складаюць даную марфему, незалежна ад таго, у якіх гуках выражаюцца гэтыя фанемы. Раздзел арфаграфіі — гэта сукупнасць правілаў, заснаваных на пэўных прынцыпах. Традыцыйнае напісанне — гэта такое напісанне, пры якім выбар літары для абазначэння фанемы ажыццяўляецца не на аснове праверкі моцнай пазіцыяй, а на аснове этымалогіі і традыцыі. Фанетычны прынцып — такі прынцып напісання слоў, паводле якога гукі перадаюцца на пісьме адпаведна літаратурнаму вымаўленню.
Пытанні для самападрыхтоўкі 1. Што такое арфаграфія? 2. Што такое арфаграма? 3. Што такое арфаграфічнае правіла? 4. Якія прынцыпы правапісу з’яўляюцца асноўнымі ў сучаснай беларускай арфаграфіі? 5. У чым заключаецца сутнасць фанетычнага прынцыпу правапісу? 6. Назавіце напісанні, што грунтуюцца на фанетычным прынцыпе. 7. У чым заключаецца сутнасць марфалагічнага прынцыпу правапісу? 8. Якія правілы заснаваны на марфалагічным прынцыпе? 9. У чым заключаецца сутнасць традыцыйнага прынцыпу напісання? 10. У чым заключаецца сутнасць дыферэнцыйнага прынцыпу правапісу?
Тэма 2 Правапіс галосных Правапіс о, э — а 1. У беларускіх словах о, э пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам яны змяняюцца на а. Гэта з’ява называецца аканнем : 2. Ненаціскное э захоўваецца ў іншамоўных словах і першай частцы складаных слоў: р э цэ пт, т э ар э ты чны, э кску рсія, шэравокі, рэдказубы. 3. Ненаціскное непачатковае э падпарадкавалася аканню ў даўно запазычаных словах: дра а с, р а скады, лтбухга а р, йстма а р, р а нтмо, с а ткрэ, с а кр а рта, ктхара а р, тлі а ра(тура), галант а ярэ, ш а нгарэ, д а тныліка, д а слікатэ, Ш а нкаўчэ, шГа а к, лат а ярэ, тчдыспе а р, эш а нло, льчфе а р, аранж а ярэ, ж а жынамчу, кват а нтра, нжара а вы. 4. У некаторых беларускіх словах назіраецца чаргаванне галосных у складах: ро // ры, ло // лы (ó — пад націскам, ы— не пад націскам): др о вы // др ы тняво, др ы квасе; кр о шка // кр ы цьшы; др о гнуць // др ы цьжа; гр о м // гр ы цьме, гр ы тымо; бр о д // бр ы сці; кр о ў // кр ы выва і кр ò цьватачы // кр ы квацё; бр о вы // бр ы во; гл о тка // гл ы цьта; бл о хі // бл ы. ха 5. У наступных іншамоўных і славянскіх словах уадпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем пішацца ы на месцы ненаціскных э ці а: бр ы зент, р ы сора, др ы зіна, р ы зіна, інж ы нер, канц ы лярыя, поч ы рк, ар ы шт, ц ы р ы монія, зар ы ва, мар ы ва, гор ы ч, тр ы вога, ч ы рвоны(ец), хр ы бет, хр ы сціцца, тр ы снёг (тр ы сцё) і ў вытворных ад іх, а таксама ў словах ябл ы к, ябл ы ня, ябл ы чны [7, с. 24–25].
Новае ў правапісе [8, с. 8]
Параўнай і запомні новыя напісанні слоў! [6, с. 30–33]
Правапіс літар е, ё, я 1. У беларускай мове ё пішацца толькі пад націскам. У першым складзе перад націскам е,ё змяняюцца на я ў славянскіх словах. Гэта з’ява называецца яканнем: мёд — м я кдо, л е с— л я ксо, б е лы 2. Ва ўсіх іншых пераднаціскных і паслянаціскных складах асновыпішацца е: л е ўкаснічо, з е л е тынава, в е тылікава, в е стуны; сво е нь, лвясё е нькі, за е дзь, сза е нь. 3. У першым складзе перад націскам е не змяняецца на я ў многіх словах іншамоўнага паходжання і пасля г, к, х,у тым ліку і ва ўласных назвах пасля г, к, х: л е ндаге, кал е ўкты, с е стрме, с е ндаку, м е вытро, Е паўро, г е ркта, Арг е нанці, к е рфі, Турк е нста, Х е нрсо, Г е дзьна, Г е сімра, Г е клра і іншых. 4. Даўно запазычаныя словы падпарадкаваліся яканню: дз я рныжу, кал я рнда, я йтарфрэ, с я нтржа, м я знту, я тно, я ўрэй, я дна.хі 5. Спрадвечнае (этымалагічнае) я пішацца незалежна ад месца націску. (Доказ спрадвечнасці — праверка націскам або перакладам на рускую мову): м я тыккава (доказ: м я ккі,рус. м я гонький), всу я зь (доказ: зв я зваць,рус. св я зь), гэтаксама: вдзе я ць, сдзе я ць, ц я тыгаві, цвы я гнуць, ц я,гнікі ц я тыжкава, цвы я жка, св я ннеткава, п я цярня, уп я хцяры, пПры я ць, цСві я зь, бдро я зь, ўнро я дзь, бо я зь, цві я зь, вза я зь, глпо я д, сме я ц, по я с, за я ц, я тыдаві, я рына, я равы, я выскра, я ньчме, мпа я ць, сты я ча, л я цьмантава, се я ць, ве я ць, кіпвы я ціць, вы я віць, ма я тнік, м я цяжы, менвы я ць, з я зюляня, дз я тляня, ка я цца, кал я цьдава, Я ўрасла, Я вічкімо, Я ўскікубо, Я вічрашэ і некаторыя іншыя + вытворныя ад іх. 6. У беларускіх словах бл е ск (бл я ск) // бл і цьшча, бл і цаскаві назіраецца чаргаванне галосных у складах: ле // лі (е — пад націскам, Аналагічнае гістарычнае чаргаванне галосных е // і назіраецца і ў прыкладах: цв е т // цв і сці, цв і ннеце, зацв і ць(-нне)та; кв е тка // кв і цьтне; см е х // усм і ццаха; здз е рці // здз і цьра; сц е рці // сц і цьра; св е тлы // св і цьта, св і нак(-нне)та; в е тлівы // в і ццата; пам е рці // пам і цьра; Гістарычнае чаргаванне галосных о // і (ó — пад націскам, і — не пад націскам): зб о р // зб і ць,ра зв ó н // зв і нéць [7, с. 25-26]. Новае ў правапісе [8, с. 17]
Параўнай і запомні новыя напісанні слоў! [6, с. 44]
Новае ў правапісе [8, с. 5]
Новае ў правапісе
2.3 Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах 1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: - паміж зычнымі — літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біялогія, бібліятэка, геліятроп, піянер, ажыятаж, перыядычны, патрыятызм, акцыянерны, нацыянальны, рацыяналізатар; - у пачатку слова — літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, іонны, Іосіф; Іанічнае мора, іанійцы, іанізацыя, Іакагама, Іаркшыр, Іашкар-Ала, Іаан. 2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: - пасля галосных — праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маёр, Маёраў, Лаёла; маянэз, маяран, маярат, раяніраванне; - у пачатку слова — праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны. 3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіена, кліент, аўдыенцыя, арыентацыя, абітурыент, кліентура, іерархія, іена, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі. 4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траекторыя, Феербах, фае. 5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, геніяльны, Іліяда, энтузіязм, фартэпіяна, піяніст, сацыялізм, сацыяльны, варыянт, матэрыял, матэрыялізм, дыяметр, дыяпазон, дыяфрагма. 6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з — праз ья, пасля астатніх зычных — праз ’ я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф’ян [9, с. 14–15].
Новае ў правапісе [8, с. 19].
Параўнай і запомні новыя напісанні слоў! [6, с. 47–51]
2.4 Правапіс прыстаўных галосных і, а 1.Прыстаўныя галосныя а, і пішуцца перад збегам зычных, першы з якіх р, л, м, прычым, перад м — заўсёды, а перад р, л — калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны ці калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку: з ар жаным хлебам; н а р жаны хлеб; ду б іль сніцца; бяроз а ль сніцца; н а ам шэлы тын; па д ім глой; Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). 2. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, прымчацца, вокамгненна [9, с. 13–14].
2.5 Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак 1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й: - у словах з коранем іс -ці, ігр -аць, ім -я, інач -ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйшоў, выйду, увайсці, выйграць, зайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займеннік, перайначыць, перайначванне; - у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць. У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым’е, Заілійскі, праіранскі [9, с. 21]. Новае ў правапісе [8, с. 43]
1.6 Правапіс літары у — ў 1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных: - пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя; - пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга. 2. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай у складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава [9, с. 20–21]. Новае ў правапісе [8, с. 26]
Пытанні для самападрыхтоўкі 1. Назавіце, у якіх выпадках у беларускай мове пішуцца галосныя о, э, а. 2. Калі ў беларускай мове замест літары о пішацца не пад націскам ы? 3. У якіх выпадках пішацца галосны е не пад націскам? 4. Ахарактарызуйце асаблівасці правапісу спалучэнняў галосных у запазычаных словах. 5. Калі ў беларускай мове каранёвае і пераходзіць у ы? 6. У якіх выпадках у беларускай мове пераход каранёвага і ў ы не адбываецца? 7. Размяжуйце, у якіх іншамоўных словах пішацца у (у складовае), а ў якіх ў (у нескладовае).
Тэма 3 Правапіс зычных Правапіс апострафа Новае ў правапісе [8, с. 31]
Выключэнне: прыставачны [з] становіцца мяккім пад уплывам суседняга мяккага [j]: раз’яднацца ― ра[з’jа]днацца, аналагічна раз’ехацца, раз’юшаны і пад. Пасля ў апостраф не пішацца: здароўе. Пытанні для самападрыхтоўкі 1. Пералічыце правілы напісання змякчальнага мяккага знака. 2. Пералічыце правілы напісання раздзяляльнага мяккага знака. 3. Пералічыце правілы напісання апострафа.
Тэма 5 Складаныя прыметнікі 1. Пішуцца разам прыметнікі: - якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чарназёмны (чарназём), водаправодны (водаправод), мастацтвазнаўчы (мастацтвазнаўства), радыёфізічны (рад |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 1370; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.222.161.57 (0.011 с.) |