Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Знакі прыпынку пры цытатах і спасылках

Поиск

Цытата— гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, з кнігі іншага аўтара. Цытата звычайна выкарыстоўваецца ў навуковых працах, лекцыях, дакладах, рэфератах, сачыненнях, у розных творах як эпіграф.

Цытата афармляецца як простая і як ускосная мова.

Невершаваная цытата заўсёды бярэцца ў двукоссе; калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, напрыклад: Ф. Скарына пісаў: «Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў». «Трэба, каб са слоў і дзеянняў чалавека было відаць, які ён», — гаварыў М. Горкі.

Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат), напрыклад: Я. Колас падкрэсліваў, што «добра быць у дарозе, якую ты сам выбіраеш....».

У цытатах захоўваюцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў крыніцы, якая цытуецца. Калі сказ цытуецца часткова, то замест прапушчанага тэксту перад пачаткам цытуемага сказа ці ў сярэдзіне яго, ці ў канцы ставіцца шматкроп’е, напрыклад: В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкамі і словам: «....слова, — пісаў ён, — покрыва, адзенне, форма адлюстравання думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова».

Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць.

Спасылкі афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТ, напрыклад: [4, с. 234] 4 нумар крыніцы, з якой узята цытата; с. 234 дакладная старонка, на якой знаходзіцца цытата.

Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках:

1. Коска, кропка з коскай, двукроп’е і кропка ставяцца пасля лічбы або зорачкі, якія з’яўляюцца знакамі-паказальнікамі спасылкі (каб указаць, што спасылка адносіцца да пэўнага слова ці групы слоў):....¹, або....²; або....*: або....**.

2. Пытальнік, клічнік, шматкроп’е і двукоссе ставяцца перад знакам спасылкі (лічбай ці зорачкай):....?¹ або....!² або....»*.

3. Пасля знака спасылкі (лічбы ці зорачкі), які размешчаны за двукоссем, кропка захоўваецца:....»¹. або....»** [9, с. 140].

 

 

Перыяд. Яго афармленне на пісьме

У беларускім мовазнаўстве пад перыядам разумеецца асобая сінтаксічная канструкцыя (складаны ці просты ўскладнены сказ), якая характарызуецца паводле зместу паўнатой і закончанасцю выказанай думкі, адзінствам тэмы, а паводле інтанацыі падзяляецца на два кампаненты («павышэнне» і «паніжэнне»), паміж якімі ў маўленні робіцца значная (даўжэйшая, чым у канцы звычайнага сказа) паўза, а на пісьме пераважна ставіцца працяжнік.

І радасць — ніякая радасць, а горыч,

І песня — ніякая песня, а скарга,

І страва — ніякая страва, а камень,

І брага — ніякая брага, а слёзы,

І сонца — ніякае сонца, а крыга, — // (// — мяжа паміж часткамі)

Калі ты на свеце ўсім гэтым

Не маеш з кім падзяліцца (М.Танк).

Гласарый

Складаны сказ з рознымі відамі сувязі — гэта складаны сказ, у якім можа быць разнастайная камбінацыя састаўных частак: звязаныя падпарадкавальнай і злучальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і інш. сувяззю.

Простая мова — гэта чужое выказванне, якое перадаецца даслоўна, з захаваннем яго лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей.

Цытата — гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, з кнігі іншага аўтара.

Перыяд — асобая сінтаксічная канструкцыя (складаны ці просты ўскладнены сказ), якая характарызуецца паводле зместу паўнатой і закончанасцю выказанай думкі, адзінствам тэмы, а паводле інтанацыі падзяляецца на два кампаненты («павышэнне» і «паніжэнне»), паміж якімі ў маўленні робіцца значная (даўжэйшая, чым у канцы звычайнага сказа) паўза.

 

 

Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Адзначце асаблівасці пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.

2. Пералічыце асаблівасці пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай, калі словы аўтара знаходзяцца перад словамі простай мовы і пасля іх.

3. Пералічыце асаблівасці пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай, калі словы аўтара знаходзяцца ў сярэдзіне простай мовы.

4. Як правільна аформіць цытаты?

5. Як афармляюцца спасылкі?

Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі

Асноўная літаратура

1.1. Бурак, Л. І. Пунктуацыя беларускай мовы / Л. І. Бурак. — 3-е выд., дап. і перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 1982. — 223 с.

1.2. Буракова, М. У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя / М. У. Буракова В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава; пад рэд. В. А. Ляшчынскай. М-ва адукац. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 237 с.

1.3. Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. — Мінск: Выш. шк., 2005. — 316 с.

1.4. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Мінск: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.

1.5. Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы: падруч. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. — Мінск: Аверсэв, 2006. — 286 с.

 

Дадатковая літаратура

2.1. Бурак, Л. I. Сучасная беларуская мова: Арфаграфія і пунктуацыя: практыкум / Л. I. Бурак, I. Л. Бурак. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 247 с.

2.2. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск: Выш. шк., 2006. — 559 с.

2.3. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.

 


 

 


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Беларуская мова: тэматычны трэнажор: Сінтаксіс: Пунктуацыя: для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / А. І. Калечыц [і інш.]. — Мінск: Аверсэв, 2008. — 141 с.

2. Беларуская мова: Тэорыя. Тэсты: для школьнікаў і абітурыентаў / Э. Д. Блінава [і інш.]. — Мінск: Выш. шк., 2004. — 384 с.

3. Бурак, Л. І. Пунктуацыя беларускай мовы / Л. І. Бурак. — 3-е выд., дап. і перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 1982. — 223 с.

4. Буракова, М. У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя / М. У. Буракова, В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава; пад рэд. В. А. Ляшчынскай. М-ва адукац. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 237 с.

5. Кулеш, Г. І. Рэпетытар па беларускай мове: Фанетыка, арфаэпія і правапіс: для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / Г. І. Кулеш, Г. К. Ціванова. — Мінск: Аверсэв, 2008. — 128 с.

6. Куліковіч, У. І. Вучымся пісаць па-новаму: вучэбны дапаможнік па беларускай арфаграфіі / У. І. Куліковіч. — Мінск: Беларус. асац. «Конкурс», 2009. — 144 с.

7. Марозава, Я. Н. Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціраванння / Я. Н. Марозава. — Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2007. — 148 с.

8. Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Заданні. Тэсты. Слоўнік: вучэбны дапаможнік / У. І. Куліковіч. — Мінск: Новое знание, 2009. — 104 с.

9. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Мінск: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларуь, 2008. — 144 с.

10. Сіўковіч, В.М. Беларуская мова. Практыкум для старшакласнікаў і абітурыентаў / В.М. Сіўковіч. — Мінск: УніверсалПрэс, 2005. — 240 с.

11. Сучасная беларуская літаратурная мова: тэсты для тэматычнага кантролю: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйш. адукацыі / аўт.-склад. А. І. Калечыц [і інш.]; па рэд. П. А. Міхайлава. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2006. — 280 с.

12. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.

13. Цыбульская, С. І. Беларуская мова: вучэб.-трэніров. тэсты для падрыхт. да тэсціравання і экзамену / С. І. Цыбульская. — Мінск.: ТетраСистемс, 2005. — 224 с.

14. Цыбульская, С. І. Школьны курс беларускай мовы ў табліцах і тэстах. Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання і экзамену. Частка ІІ / С. І. Цыбульская. — Мінск: Сэр-Вит, 2008. — 296 с.

15. Цыбульская, С.І. Школьны курс беларускай мовы ў табліцах і тэстах: падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання і экзамену. У 2 ч. Ч. І / С. І. Цыбульская. — Мінск: Сэр-Вит, 2008. — 320 с.

16. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: поўны зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. — Мінск: Аверсэв, 2009. — 509 с.

17. Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы: падруч. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. — Мінск: Аверсэв, 2006. — 286 с.

Слоўнікі

1. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцэвіч; Інстытут мовы і літаратуры НАНБ; пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск: ТетраСистемс, 2009. — 704 с.

2. Баршчэўская, А. Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад.
А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. — Мінск: Радыёла-плюс, 2010. — 560 с.

3. Русско-белорусский словарь. В 2-х т. Более 108 000 слов. Т.1. А — О/ АН БССР, Ин-т языкознания им. Я. Коласа; Ред. К.К. Артахович (Кондрат Крапива). — 2-е изд., доп. и перераб. — Мн.: Белорус. Сов.Энциклопедия, 1982. — 648с.

4. Русско-белорусский словарь. В 2-х т. Более 108 000 слов. Т.2. П — Я/ АН БССР, Ин-т языкознания им. Я. Коласа; Ред. К.К. Артахович (Кондрат Крапива). — 2-е изд., доп. и перераб. — Мн.: Белорус. Сов.Энциклопедия, 1982. — 636с.

5. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў/ Пад.рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко; Афармленне А.М.Хількевіча. — 2-е выд. —Мінск: Бел ЭН, 1999. — 784 с.

6. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. / Акад. навук БССР. Ін-т мовазнаўства; Пад агул. рэд. К.К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларус. Сав. Энцыкл., 1977-1984. — Т. 1-5.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 1175; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.101.51 (0.006 с.)