Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Правапіс не (ня) з рознымі часцінамі мовыСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Ужыванне часціц не і ні Часціца не — адмоўная. 1. У адмоўных сказах: Ідзе зямля ў новы век, не супыніць зямлі. 2. Пры супрацьпастаўленні: Гэта была не хата, а хатка, як з казкі, на курыных ножках. 3. Пры адмоўным параўнанні: То не гул завірухі мяцежнай і не рокаты ўпартага мора, — гэта Нёман разліўся бязмежна па грудзях Беларусі прасторнай. Часціца не — сцвярджальная. 1. Калі ўжываецца з пытальнымі займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі: Хто тут не быў на нашай зямлі? Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? 2. Калі спалучаюцца з часцінамі амаль, ледзь, чуць і з падпарадкавальнымі злучнікамі каб, пакуль: Юля яшчэ не траціла надзей паспець, пакуль не развіднела, у вёску. 3. Калі паўтараецца двойчы ў састаўным дзеяслоўным выказніку: Я не мог не сказаць вам праўды. 4. Калі спалучаецца са словамі нельга, немагчыма: Не верыць ім нельга. Часціца ні — узмацняльная, узмацняе адмаўленне. 1. У сказах з адмоўем не ці са словамі няма, нельга, немагчыма: Трэція суткі яна не спала ні часіны і ўсё ішла. 2. У ролі злучніка і пры пералічэнні аднародных членаў сказа: Ні дзед Талаш, ні Мартын Рыль не дагаворвалі сваіх думак да канца, але разумелі адзін аднаго вельмі добра. 3. У пабуджальных сказах з загаднай інтанацыяй: Ні кроку назад! Ні з месца! Часціца ні ўзмацняе сцвярджэнне. 1.Калі спалучаецца з займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі: хто ні, што ні, хто б ні, куды ні, як ні …: Хто ні гляне на нас, сам, як май, расцвіце. Часціца ні ўжываецца ва ўстойлівых зваротах са значэннем няпэўнасці, узмацнення: ні рыба ні мяса, ні жывы ні мёртвы, ні свет ні зара, ні прайсці ні праехаць. Трэба адрозніваць спалучэнне не раз «шмат разоў» і ні разу «ніколі зусім», не адзін «шмат, некалькі» і ні адзін «ніхто»: Не раз мы ўспамінаем дзяцінства. Ні разу не прапусціла заняткаў. Не адзін дзень ішоў снег. Ні адзін не прыйшоў у дождж [2, с. 214–216].
1.2 Асобнае і злітнае напісанне часціц не (ня) з рознымі часцінамі мовы [4, с. 209–210].
Пытанні для самападрыхтоўкі 1. У чым асаблівасці ўжывання часціц не і ні? 2. Пералічыце правілы асобнага напісання часціц не і ні з рознымі часцінамі мовы. 3. Пералічыце правілы напісання разам часціц не і ні з рознымі часцінамі мовы.
Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі Асноўная літаратура 1.1. Буракова, М.У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя / М. У. Буракова В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава, пад рэд. В. А. Ляшчынскай. М-ва адукац. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 237 с. 1.2. Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. — Мінск: Выш. шк., 2005. — 316 с. 1.3. Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Заданні. Тэсты. Слоўнік: вучэбны дапаможнік / У. І. Куліковіч. — Мінск: Новое знание, 2009. — 104 с. 1.4. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Мінск: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.
Дадатковая літаратура 2.1. Бурак, Л. I. Сучасная беларуская мова: Арфаграфія і пунктуацыя: Практыкум / Л. I. Бурак, I. Л.Бурак. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 247 с. 2.2. Камароўскі, Я. М. Сучасная беларуская арфаграфія / Я. М. Камароўскі. — Мінск, 1985. 2.3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: Вучэб. дапам. / М. Ц. Кавалёва, А. К. Юрэвіч, Ф. М. Янкоўскі [і інш.]. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Выш. шк., 1993. 2.4. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск: Выш. шк., 2006. — 559 с. 2.5. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. — Мінск: Універсітэцкае, 1996. — 654 с.
Слоўнікі 3.1. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / І. У. Кандраценя, 3.2. Баршчэўская, А. Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад. А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. — Мінск: Радыёла-плюс, 2010. — 560 с.
МОДУЛЬ 2 Пунктуацыя Мэта — сістэматызаваць веды пра асаблівасці беларускай пунктуацыі. Задачы: - фарміраваць навыкі распазнавання ў тэкстах пунктаграм, абгрунтавання правільнасці напісання ў адпаведнасці з пэўным правілам; - пазнаёміць студэнтаў з дапаўненнямі, якія ўнесены ў беларускую пунктуацыю 2008 года ў параўнанні з правіламі 1959 г.; - праводзіць назіранні над пунктуацыйным афармленнем не толькі асобных сказаў, але і цэлых урыўкаў з лепшых твораў сучаснай мастацкай літаратуры.
Тэма 1 Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам
1.1 Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Роля пунктуацыі ў афармленні пісьмовай мовы
Пунктуацыя — важны сродак афармлення пісьмовай мовы. Пунктуацыяй (лац. рunctum — кропка) называюць сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовай мове. Ужыванне пунктуацыйных знакаў засноўваецца на двух прынцыпах: сэнсавым і граматычным (сінтаксічным). У залежнасці ад сэнсу, напрыклад, мы ставім у канцы сказа кропку, пытальнік ці клічнік: 1. Раніца цёплая. 2. Раніца цёплая? 3. Раніца цёплая! На сінтаксічным прынцыпе (у залежнасці ад будовы сказа) заснавана, напрыклад, пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам, коскі ў складаным сказе і г. д. Сэнсавая і граматычная асновы пунктуацыі часта сумяшчаюцца. Напрыклад, пастаноўка двукроп’я ў бяззлучнікавым сказе заснавана на сэнсавых узаемаадносінах паміж часткамі сказа і на яго будове. У вуснай мове важным сродкам афармлення выказвання выступае інтанацыя (рытмамелодыка). Дзякуючы рытмамеладычнаму малюнку вуснай мовы мы дакладна ўспрымаем сэнс выказвання і яго сінтаксічную структуру. Інтанацыя, суправаджаючы сэнсавае і сінтаксічнае чляненне мовы, служыць, такім чынам, дадатковым паказчыкам ужывання знакаў прыпынку. Сістэма знакаў прыпынку, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, складаецца з наступных графічных адзінак: кропкі [.], пытальніка [?], клічніка [!], шматкроп’я [...], коскі [,], кропкі з коскай [;], двукроп’я [:], працяжніка [—], дужак () і двукосся [«»]. Некаторыя з гэтых знакаў прыпынку спалучаюцца і ўтвараюць састаўныя знакі прыпынку, якімі з’яўляюцца коска з працяжнікам [,—], пытальнік з клічнікам [?!], пытальнік са шматкроп’ем [?..], клічнік са шматкроп’ем [!..], пытальнік і клічнік са шматкроп'ем [?!.]. Знакі прыпынку бываюць раздзяляльныя і выдзяляльныя. Раздзяляльныя знакі прыпынку служаць для аддзялення самастойных сказаў у тэксце або асобных членаў простага сказа ці састаўных частак складанага сказа. У канцы самастойных сказаў ставяцца кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е або розныя спалучэнні гэтых знакаў прыпынку: Песнямі ўслаўлю сваімі наша жыццё маладое (Я. Купала). Хто не любіць адпачынку на зялёных лугах? (М. Лынькоў). Шчасце ідзе па маёй старане! (Ц.Гартны). Для раздзялення асобных членаў простага сказа і састаўных частак складанага сказа ўжываюцца коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік і коска з працяжнікам: Над палямі, лугамі, садамі зноў у вырай ляцяць жураўлі (П.Прыходзька.). Гартоўным народам подымем новыя дні; залатых ураджаяў зару збяруць у снапы маторы рукамі стальнымі; і вёснамі будзе цвісці маладымі, вясёлкамі песняў мая Беларусь (М. Танк). На ўсходзе заружавела зара: канчалася кароткая летняя ноч (І.Шамякін). Раздзяляльныя знакі прыпынку могуць быць адзіночныя і паўторныя. У якасці адзіночных ўжываюцца ўсе раздзяляльныя знакі, а паўторных — толькі коска і кропка з коскай, якія звычайна аддзяляюць адпародныя члены простых сказаў і састаўныя часткі складаназлучаных ці бяззлучнікавых складаных сказаў. Выдзяляльныя знакіпрыпынку служаць для выдзялення са структуры сказа асобных яго частак (адасобленых членаў, параўнальных зваротаў, звароткаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, простай мовы), якія маюць дадатковае значэнне ў раскрыцці агульнай думкі. Да гэтых знакаў прыпынку адносяцца коска, працяжнік, коска з працяжнікам, дужкі і двукоссе, якія ўжываюцца ў парным выглядзе: Засвяціў, як цудны сон, лён шаўковым валакном (Я. Купала). Прыгожы вы, калгасныя палі, сваім багаццем і сваёй красою (П. Броўка). Калі выдзяляемыя члены знаходзяцца не ў сярэдзіне, а ў пачатку ці ў канцы сказа, то замест выдзяляльнага знака прыпынку (коскі, працяжніка ці коскі з працяжнікам) на стыку самастойных сказаў ставіцца раздзяляльны знак прыпынку, які патрабуецца зместам, граматычнай будовай і інтанацыйным афармленнем сказа: Ноч. Цішыня. Нібы казачныя асілкі, стаяць магутныя дубы, аблітыя скупым святлом месяца (В. Каваль). У яе былі нейкія непрыемнасці — у каго іх няма! Адзін і той жа знак прыпынку можа адначасова выконваць і раздзяляльную, і выдзяляльную функцыі. Так, у складаным сказе Скажы мне, дарога, хто ездзіць табою (Я. Колас) коска, якая стаіць пасля назоўніка дарога, аддзяляе адну састаўную частку ад другой і адначасова выдзяляе гэты назоўнік, таму што ён ужываецца ў ролі зваротка. Знакі прыпынку ў сучаснай беларускай мове мнагазначныя. I таму натуральна, што дзесяці простых і пяці састаўных знакаў прыпынку зусім дастаткова для таго, каб дакладна перадаваць на пісьме сэнсавыя, граматычныя і інтанацыйныя асаблівасці любога тэксту [3].
1.2 Знакі прыпынку ў канцы сказа: кропка, пытальнік, Правілы пастаноўкі кропкі: 1. Кропка ставіцца ў канцы закончанага апавядальнага сказа: Вечар быў цёмны і ціхі. Позняя ноч. Цішыня. 2. Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то кропка ставіцца пасля дужак: Жнеі спяваюць у полі, жыта густое жнучы (М. Танк). 3. Пасля слоў і сказаў, якія з’яўляюцца загалоўкамі да тэкстаў, папер рознага прызначэння, а таксама кніг, карцін, фільмаў і іншых твораў, пасля надпісаў на шыльдах кропка не ставіцца. Калі ж загаловак, назва або надпіс складаюцца з двух або некалькіх сказаў, то кропка пасля апошняга сказа не ставіцца: Рэстаран «Ружа». Сямейныя абеды 4. Кропкай звычайна аддзяляецца «назоўны тэмы» —— назва прадмета, асобы ці з’явы, пра якую будзе ісці гаворка ў наступным тэксце: Піхты. Вынослівыя, гонкія, стройныя. Яны, як громаадводы, тырчаць з тайгі. Без сукоў, адны голыя ствалы. Толькі на самай макавіне дзе-нідзе рэдзенькія кароценькія лапкі (Я. Сіпакоў). 5. Кропка ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, калі просьба ці пажаданне выказаны спакойным тонам, без клічнай інтанацыі: Ніколі не спыняйцеся на паўдарозе (Я. Колас). Не шуміце, вербы, ля майго акна (П. Броўка). 6. Кропка ставіцца ў канцы складаных сказаў з ускосным пытаннем: Пятро падышоў і спытаў у шафёра, ці можна пад’ехаць (І. Шамякін). 7. Кропка ставіцца пасля сцвярджальных ці адмоўных слоў-сказаў так, не і іх сінонімаў (ага, але, эге, ну, добра і інш.) пры адсутнасці клічнай або пытальнай інтанацыі: «У бібліятэку збіраецеся?» —— «Так». 8. Кропка ставіцца перад злучнікамі і, ды, а, але, аднак і інш., калі яны звязваюць паміж сабой самастойныя сказы: Лабановіч борздзенька кінуўся да форткі. Але там было ўсё ціха (Я. Колас). 9. Кропкай аддзяляюцца асобныя часткі выказвання пры парцэляцыі: Людзі змагаюцца і перамагаюць. Вайну. Страх. Голад. Дэспатызм, тупасць.... (І. Шамякін). 10. Кропка ставіцца ў канцы рубрык пералічэння, калі гэтыя рубрыкі з’яўляюцца самастойнымі сказамі. Паслядоўнасць пунктаў пазначаецца лічбамі з кропкай: У пастанове былі запісаны тры пункты: 1. Арганізаваць саюз настаўнікаў на падставе пастановы сходу ад 9 ліпеня 1906 года. 2. Арганізаванаму настаўніцкаму саюзу далучыцца да Усерасійскага саюза настаўнікаў і ўвайсці з ім у цесныя зносіны. 3. Для вядзення спраў саюза выбіраецца бюро ў складзе 3-х асоб: Садовіча, Райскага і Тукалы (Я. Колас). 11. Кропка ставіцца пасля ўмоўных графічных скарачэнняў (акрамя стандартных скарочаных абазначэнняў метрычных мер): г. Мінск; Калі ўмоўным графічным скарачэннем заканчваецца сказ, то ў канцы сказа другая кропка не ставіцца: Існуюць індукцыйная электрычная зварка (токамі высокай частаты), зварка электронным промнем і інш. 12. Кропкай аддзяляюцца назвы дзеючых асоб у драматургічных творах, калі гэтыя імёны запісваюцца ў адным радку з рэплікай: Чарнавус. Можа, я занадта рэзка выступіў. Трэба будзе пагаварыць з ім. Вера. Я лічу, што вы вельмі добра выступілі, і няма чаго вам прабачэння прасіць (К. Крапіва). 13. Кропка ставіцца ў спасылках (у тым ліку і падрадковых) пры ўказанні на крыніцу цытаты пасля прозвішча аўтара, калі ўслед за ім ідзе назва твора гэтага аўтара: Было лета, самая зялёная пара яго (І. Мележ. «Подых навальніцы»). Правілы пастаноўкі пытальніка: 1. Пытальнік ставіцца ў канцы простага сказа (у тым ліку слова-сказа), якім выражаецца прамое пытанне: Дзе вы, песні жніўныя? Хто вас адвячоркамі панясе над ніваю? (П. Броўка). 2. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытанне выражана ў галоўнай і даданай частках або толькі ў галоўнай: Хто згадае, чаго сэрца плача? (П. Трус). Пытальнік можа ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа і тады, калі прамое пытанне заключаецца ў даданай частцы: І скажы, дзядок, адкуль хмары гэтыя выходзяць? (Я. Колас). 3. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназлучанага і бяззлучнікавага складанага сказа, калі кожная яго частка або толькі апошняя частка выражае пытанне: Паслухай добра: чуеш песні? (Я. Колас). 4. У пытальных сказах з аднароднымі членамі сказа пытальнік можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена з мэтай раздзялення пытання: Вольна ішлі яны [калгаснікі] пушчай, прыцішыўшы крокі... Стрэл адзінокі рэхам трывожна глухім дакаціўся да іх. Што гэта? Стрэл паляўнічы? Ці знак таямнічы? (А. Куляшоў). Правілы пастаноўкі клічніка: 1. Клічнік ставіцца ў канцы простага і складанага сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй: Што за дзяўчына! Што за натура! (Я. Колас). «Рукі ўгору!» — грымнуў тут дзядзька Мірон... (М. Лынькоў). Калі часткі складанага сказа з’яўляюцца клічнымі, то яны раздзяляюцца коскай або іншым знакам прыпынку, а ў канцы сказа ставіцца клічнік: Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова! (П. Панчанка). 2. Клічнік ставіцца пасля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасля выклічнікаў і гукаперайманняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй: Піліпчык! Нясі з істопкі, што там ёсць у нас. Людзям час даўно снедаць (М. Лынькоў). Там рыба —— ого-го! (Я. Маўр). 3. Клічнік ставіцца ў канцы слоў і сказаў, якімі эмацыянальна перадаюцца прывітанні, развітанні, віншаванні, пажаданні, заклікі і інш.: — Дзень добры! — Дзень добры! Сядай, чалавеча! (А. Куляшоў). Добрай ночы! З Новым годам! З новым шчасцем! Здароўя вам і поспехаў! 4. Клічнік можа ставіцца пасля «назоўнага тэмы» («назоўнага ўяўлення»): Мурог! Ды што за травіца! І шоўк у ёй мяккі і лён, і вечная наша крыніца з гаючай жывіцай-вадзіцай ад бацькаўскіх, дзедаўскіх дзён! (Я. Колас). 5. Клічнік можа ставіцца ў дужках для выражэння эмацыянальных адносін да зместу выказвання: Прыйшоў адтуль [з рэдакцыі] ліст. А ў ім, як звычайна, пісалася: «...відаць, вы (!) упершыню ўзяліся за пяро...» (В. Зуёнак). Правілы пастаноўкі шматкроп’я: 1. Шматкроп’е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа для абазначэння незакончанасці выказвання: Няма Хатыні... Звоняць толькі званы (Р. Мачульскі). Беларусь, Беларусь, ні канца, ні краю... (Я. Брыль). 2. Шматкроп’е ставіцца пасля апошняга слова пералічэння, калі яно абрываецца: Ёсць кулямёты, ёсць аўтаматы. І шаблі, карабіны... (Б. Сачанка). 3. Шматкроп’е ставіцца для абазначэння нечаканых перапынкаў, перарывістасці ў маўленні, што ўзнікаюць у выніку перажыванняў, хвалявання чалавека або пошуку спосабу выражэння думкі: Я хацеў сказаць, што мы... сёння... не сустракаемся... (І. Мележ). 4. Шматкроп’е ставіцца ў пачатку, у сярэдзіне, у канцы цытаты, каб паказаць, што ў гэтых месцах прапушчаны словы: К. Крапіва, раскрываючы сутнасць сатырычных твораў, адзначае: «...рэзананс сатырычнага твора... залежыць ад значнасці аб’екта, на які гэты твор накіраваны». 5. У лексікаграфічных працах пры пропуску часткі цытаты-ілюстрацыі звычайна ставяцца дзве кропкі: БАРВЕЦЬ, - вее; незак. Тое, штоі б а р в а в е ц ь (у 2 знач.). Грывы канчаліся трохі наводдаль, а за імі... барвелі ў густой зелені плямы ўжо чырвоных асінак. Караткевіч (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы). 6. Калі скарачаецца цытата, у канцы якой павінен стаяць пытальнік або клічнік, то гэтыя знакі ставяцца пасля дзвюх кропак: Гэй! узвейце сваім крыллем, арляняты, буйна, бурна..! (Я. Купала). 7. Шматкроп’е ставіцца ў дыялогу, каб перадаць маўчанне замест адказу на зварот суразмоўцы: — Дык што, пайшлі?— запыталася дзяўчынка. —... — Ну, чаго ты маўчыш? 8. Шматкроп’е ставіцца паміж абзацамі пры нечаканым пераходзе ад аднаго плана апавядання да другога: Яна была яшчэ зусім маладая, але на твары яе ляжаў адбітак перажытага. Цесненькія маршчынкі сабраліся на яе лбе і каля рота, сінія кругі былі пад вачыма, твар увесь быў запэцканы зямлёй. Кароценькі рваны кажушок на ёй таксама быў у зямлі.... Часавы раздзеўся, набраў у кварту вады і стаў умывацца. За ім памыліся яшчэ два. Кабета падняла галаву і папрасіла дазвалення памыцца (К. Чорны). 9. Шматкроп’е можа ставіцца пасля «назоўнага тэмы»: Хатынь... Мала хто чуў, мусіць, гэтую назву да вайны. Мала хто ведаў і самую вёску, якая згубілася сярод лясоў і пагоркаў Лагойшчыны [9, с. 68–77].
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 8454; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.113 (0.011 с.) |