Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Становишча Беларуи у перыяд Першай сусветнай вайны (1914-1918).Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Першая сусветная вайна працягвалася з 1 жніуня 1914 па 11 лістапада 1918 г. Прычынай вайны з'явілася: барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў — Траістага Саюза і Антанты — за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву. У першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія, губерні былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць вайны. Яны адмовіліся падтрымаць "свой" урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую і перамогу рэвалюцыі. Па-сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета "Наша ніва" (за якой стаяла БСГ), рэдактарам якой у сакавжу 1914 г. стаў Я.Купала. Ваенныя дзеянні на Беларусі Жнівень-верасень 1915г- Асноуныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання была пераведзена з Баранавічаў у Маплёў.Кастрычнік 1915. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Баранавічы — Пінск. Немцы акупіравалі 1/4 Беларусі, дзе да вайны жыло каля 2 млн чалавек. Яна да канца вайны (болыш як на 2 гады) аказалася пад нямецкай акупацыяй. Насельніцтва цярпела прыгнет, грабяжы, гвалт. Сакавік 1916.Наступальная аперацыя рускіх войскаў адбылася ў раёне возера Нарач. Першая сусветная вайна з'явілася вялікім выпрабаваннем для народная гаспадаркі Беларусі. Наступление германскіх войскаў выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларускай зямлі быў устаноулены жорсткі ваенны рэжым. Астатняя частка Беларусі ўяўляла сабой прыфрантавую паласу. Вялікую шкоду нанесла вайна сельскай гаспадарцы Беларусі Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Пасевы скараціліся, былі страты ў пагалоўі жывёлы. Усе тэта, а таксама заняпад транспарту, фінансаў вельмі адмоўна адбілася на становішчы шырокіх народных мас, што не магло не выклікаць, нават ва умовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянсюх і салдацкіх выступленняў. Самым буйным з іх было паўстанне салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі У гэтым выступленні прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы раззброілі каравульную каманду, вызвалілі каля 800 арыштаваных таварышаў і зшшчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі гарадскую паліцыю, аказалі ўзброенае супраціўленне рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова накіравана для задушэння паўстання. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра тое, што армія з апоры царызму паступова ператваралася ў яго праціўніка. 31. Культура Беларусі ў першай палове 19 ст. Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст. адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем бел. нацыі і ўзмацненнем нац. свядомасці беларусаў. Спачатку на тэр-рыі Беларусі моцныя пазіцыі мела польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага нас-ва, мовай тэатра, асветы і кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў з Беларусі(у літ-ры – Адам Міцкевіч і У. Сыракомля(Кандратовіч), у музыцы – Міхаіл Клеафас Агінскі і Станіслаў Манюшка). На першым этапе распаўсюджванне рас. культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва(пераклад рас. кніг, пастаноўка п`ес рас. аўтараў, падрыхтоўка да друку рас.-польскіх выданняў). Ажыццяўлялася стварэнне планаў забудовы бел. гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рас. горадабудаўніцтва. У 60-90-я гг. 19 ст. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з`яўляліся народн. вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы-граматы, а ў гарадах – прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. Пачатковыя школы адкрываліся пераважна за кошт нас-ва. Царкоўна-прыходскія і школы-граматы мелі абмежаваную праграму і падпарадкоўваліся сенату. Больш грунтоўныя веды давалі народн. вучылішча, якія былі падпарадкаваны Міністэрству народнай адукацы. Настаўнікаў для пачатковых шлол рыхтавалі ў настаўніцкіх семінарыях(Маладзечанская, Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая). Пачатковыя школы маглі ахапіць не болей 20 % ад нас-ва. У сістэме сярэдняй адукацыі на Беларусі дзейнічалі мужчынскія і жаночыя класічныя гімназіі і прагімназіі, Горы-Горыцкае земляробчае вучылішча(інстытут), полацкі кадэцкі корпус, Полацкая Іезуіцкая акадэмія(зачынена ў 1820 г.), духоўныя семінарыі. У 70-80-я гг. 19 ст. адкрываюцца рэальныя вучылішчы. У 1887 г. быў выдадзены цыркуляр “аб кухаркіных дзецях”. Удзельная вага пісьмен. людзей на Беларусі ў канцы 19 ст. складала 25, 7 %, у вёсцы - да 16 %. У 19 ст. было зроблена шмат навук. даследаванняў у кантэксце палітыкі русіфікацыі, у прыватнасці была распрацавана ідэалогія заходнерусізму, аўтарам якой стаў прафесар Піцербургскай Духоўнай акадэміі Каяловіч. Выказваўся тэзіс аб неабходнасці поўнага нацыян. і культурнага зліцця Беларусі з Расіяй. Пры вызначэнні нацыянальнасці галоўным крытэрыем лічылася веравызнанне, і па гэтай падставе беларусаў-праваслаўных далучалі да рускіх, беларусаў-католікаў – да палякаў. У 1867 г. у Вільні быў створаны паўночна-заходні раздзел рускага геаграф. таварыства, які разгарнуў дзеўнасць па этнаграф. даследаванні краю(мовы, фальклору, абрадаў, матэр. культуры). Актыўнымі супрацоўнікамі аддзела з`яўляліся Шэйн(даследаванні па гісторыі Віцебшчыны), Еўдакім Раманаў(“Белар. зборнік”, “Энцыклапедыя Беларусі”), Насовіч(“Белар. слоўнік”, выйшаў у 1870 г. і ўтрымліваў 30 тыс. слоў), браты Тышкевічы(заснавальнікі бел. археалогіі і 2-х музеяў старажытнасці ў Вільні і Лагойску), Яўхім Карскі(“Беларусы”, склаў карту рассялення беларусаў на падставе ўжывання бел. мовы), Доўназ Запольскі(даследаванні па эканамічн. гісторыі Беларусі, бел. сялянства і г.д.).
34. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19-пачатку 20 ст. З сярэдзіны 90-х гг. вядучае месца ў вызваленчым руху занялі сацыял-дэмакраты, якія арыентаваліся на падрыхтоўку пралетарскай сацыялістычнай рэвалюцыі. Яны пачалі праводзіць масавую эканамічную агітацыю сярод рабочых і змаглі ўзначаліць рабочы рух. У Вільні, Мінску, Брэсце, Гродне і інш. гарадах стварыліся дастаткова буйныя агульнагарадскія рабочыя арганізацыі сацыял-дэмакратычнага напрамку. Сталі ўзнікаць і рэгіянальныя арганізацыі: Рабочы саюз Літвы(1896 г.), Бунд – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі(1897) і інш. У сакавіку 1898 г. на з`ездзе ў Мінску прадстаўнікі шэрагу сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, у тым ліку і Бунда, прынялі рашэнне аб аб`яднанні і стварэнні Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі(РСДРП). У канцы 19-пачатку 20 ст. Бунд стаў самай уплывовай арганізацыяй у Беларусі. У 1900-1903 гг. яго ячэйкі дзейнічалі амаль ва ўсіх павятовых гарадах і мястэчках. Летам 1903 г. на ІІ з`ездзе РСДРП, падрыхтаваным рэдакцыяй газеты “Іскра”, дэлегацыя Бунда выступіла з патрабаваннем пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нац. рабочых арганізацый. Большасцю дэлегатаў яно было адхілена, і бундаўцы заявілі аб сваім выхадзе з партыі. Барацьба на з`ездзе завяршылася расколам РСДРП на бальшавікоў і меншавікоў. Выхад Бунда з партыі прымусіў ЦК РСДРП прыняць меры па стварэнню ў Беларусі сваіх партыйных арганізацый. У канцы 1903-на працягу 1904 г., нягледзячы на моцнае супрацьстаянне Бунда, яны з`явіліся ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Бабруйску і некаторых іншых гарадах, аб`ядноўваючы ў сваіх радах бальшавікоў і меншавікоў. Кіраўніцтва мясцовымі групамі ЦК РСДРП ажыццяўляў праз абласныя камітэты – Палескі і Паўночна-Заходні. У 1902 г. была створана агульнарас. леванародніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў(эсэраў), якая ў сваёй дзейнасці арыентавалася ў асноўным на сялянства. На працягу 1902-1904 гг. эсэраўскія арганізацыі аформіліся ў Мінску, Вільні, Гомелі, Віцебску і г.д. У 1904 г. адбылося іх аб`яднанне ў Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю ПСР. Да леванародніцкага напрамку належала і Польская сацыялістычная партыя ў Літве(1902). Яе камітэты дзейнічалі ў Вільні, Брэсце і Гродне. Да гэтага ж тыпу партый адносілася і Беларуская сацыялістычная грамада. Яна была створана ў канцы 1903 г. у Вільні на з`ездзе прадстаўнікоў Пецярбургскай, Віленскай і Мінскай груп. Як і іншыя сацыялістычныя партыі, яна бачыла сваю канчатковую мэту ў знішчэнні капіталізму і пераходзе да сацыялізму. Разам з тым гэта была адзіная з усіх дзеючых у Беларусі партый, якая ставіла на парадак дня нац. пытанне і патрабавала стварэння на беларускай тэр-рыі пасля звяржэння самадзяржаўя незалежнай дэмакратычнай рэспублікі на аснове раўнапраўя ўсяго насельніцтва і поўнаўладдзя народа.
33. Паўстанне 1863 г. у Беларусі. У пачатку 60-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху на тэр-рыі былой Рэчы Паспалітай аформіліся 2 паліт. групоўкі: чырвоныя і белыя. Чырвоныя падзяляліся на памяркоўную і радыкальную плынь. Чырвоныя меркавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паўстанне, а найбольш радыкальная плынь выказвалася за рэспубліканскі і дэмакратычны лад самавызначэння народаў, разлічвалі на падтрымку рэвалюц. сіл з Расіі. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся недапусціць, каб паўстанне перарасло ў сял. рэвалюцыю. А спадзяванні незалежнасці Польшчы звязвалі з націскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. Белыя планавалі аднавіць Польшчу ў межах 1772 г. Для кіравання каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў 1862 г. быў створаны цэнтральны нацыянальны камітэт(ЦНК) на чале з чырвонымі Дамброўскім і Урублеўскім. Пад уплывам гэтых падзей на тэр-рыі Беларусі(у Вільні) быў створаны літоўскі правінцыяльны камітэт(ЛПК), фармальна падначалены ЦНК, на чале з Кастусём Каліноўскім. У ім былі прадстаўлены літ.-бел. чырвоныя. Паўстанне пачалося ў царстве Польскім у ноч з 22 па 23 студзеня 1863 г. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмн. дакументы, што дубліравалі праграмы польскіх паўстанцаў. Нас-ва заклікалася падняцца на ўзброен. барацьбу, жыхары аб`яўляліся раўнапраўнымі гражданамі, не залежна ад саслоўн. прынадлежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. На ўласнасць сялян бязвыплптна перадаваліся зям. надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяржава. Беззямельн. сяляне, але толькі ўдзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 маргі зямлі(1,72 га). Рэкруцтва адмянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю, аднаўлялася уніяцкая царква. Па сутнасці гэта была буржуазная праграма. Першыя атрады паўстанцаў з`явіліся ў зах. раёнах Беларусі з Польшчы у канцы студзеня 1863 г. Мясцовыя атрады сфарміраваліся ў сакавіку-красавіку з ліку дробнай шляхты, навучэнцаў, моладзі, рамеснікаў, сялян, а таксама афіцэраў, якія пакінулі царскую армію. Калі першапачатковая ініцыятыва належыла чырвоным(радык. часткі), то з развіццём паўстання ініцыятыва пераходзіць да белых, якія імкнуліся пазбавіць паўстанне рэвалюцыйнай накіраванасці. Так у сакавіку 1863 г. яны ўсталявалі кантроль над кіруючымі органамі паўстання і быў утвораны аддзел кіраўніцтва правінцыямі на чале з памешчыкам Гейштарам. Прыход белых да кіраўніцтва кампраментаваў справу ў вачах сялянскіх мас, што вельмі актыўна выкарысталі царскія ўлады. У выніку асноўная маса сялянства на тэр-рыі Беларусі да паўстання так і не далучылася, іх доля складала толькі 18 %. У такіх неспрыяльных умовах выявілася няздоленасць белых кіраваць паўстаннем. У чэрвені 1863 г. пасля арышту многіх членаў аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы ў яго былі ўведзены Каліноўскі і іншыя левыя. Яны стварылі так званы літ.-бел. чырвоны жонд(падпольны ўрад, які спрабаваў удыхнуць у паўстанне новыя сілы, але час быў страчаны). Восенню 1863 г. узброеная барацьба спынілася на Беларусі, а да восені 1864 г. паўстанне было разгромлена і ў Польшчы. Каліноўскі доўгі час спрабаваў аднавіць дзейнасць паўстанцаў, але ў хуткім часе быў арыштаваны і 10 сакавіка 1864 г. быў публічна павешаны на Лукінскай плошчы у Вільні. Паводле афіцыйных дадзеных у Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, 850 чал. асуджаны на катаргу, каля 12 тыс. чал. – сасланы і высланы. Пасля паўстання ў Беларусі і Літве быў усталяваны выключны рэжым, накіраваны на ўзмацненне палітыкі русіфікацыі. Паўстанне 1863-64 гг. было апошнім значным сумесным выступленнем за аднаўленне дзяржаўнасці былой Рэчы Паспалітай.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 430; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.224.60.132 (0.008 с.) |