Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Прычыны утварэня и пачатак ВКЛ.

Поиск

Канцэпцыі

1. заваяванне Літвой бел княстваў (пануючая канцэпцыя ў савецкай навуцы) фактар літоўскай агрэсіі

2. 90-я гг 12 ст- канцэпцыя Ермаловіча “па слядах аднаго міфа” Летапісная літва знах на тэр-рыі Бел.

3. Канцэп узаемнага імкнення Белар і літоўскіх зямель да аб яднання

Ітог-знешняя пагроза з боку крыжакоў і манголататараў. Унутраная- развіццё феад адносін саслоуныя супярэчнасці міжусобная барацьба

Тэндэнцыя да аб`яднання старажытных рускiх зямель была ўсеагульнай. Але раней яна пачала дзейнiчаць менавiта на заходнiх землях (па прычыне iх размяшчэння па гандлёвых шляхах; тут не было мангола-татарскага iга; на заходнiя землi ў большай ступенi ўплываў знешнепалiтычны фактар у выглядзе двайной пагрозы з боку крыжакоў i мангола-татараў), але самая важная прычына аб`яднанай тэндэнцыi на Русi – унутрыпалiтiычная – у XIII ст. пачаўся новы этап iнтэнсiўнага развiцця феадальных адносiн, а гэта непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, што ў феадальным грамадстве заўседы з`яўлялася фактарам аб`яднальных працэсаў. Такiм чынам, сукупнасць унутраных i знешнiх фактараў адрадзiла iмкненне заходнерускiх княстваў да кансалiдацыi (з яго фактычна былi выключаны Паўночна-Усходнiя i Паўдневыя землi Русi). А аб`яднанай сiлай заходнерускiх княстваў выступiла ўлада вялiкiх князеў лiтоўскiх.

У першай палове XIII ст. пачынае стварацца цэнтралiзаваная раннефеадальная Лiтоўская дзяржава з моцнай вялiкакняскай уладай. Яе ўзнiкненне звязана з iмем лiтоўскага князя Мiндоўга, якi шляхам крывавай барацьбы аб`яднаў большасць лiтоўскiх княстваў.

Працэс аб`яднання ў ВКЛ быў працяглы i складаны. Ёе адбываўвся больш за стагоддзе – з другой чвэрцi XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. шляхамi: на аснове пагадненняў мiж лiтоўскiмi i славянскiмi князямi; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе ваеннай сiлы.

Першымi ў склад ВКЛ трапляюць землi Верхняга Панямоння, Чорная Русь, цi Новагародчына (Новагародак быў першай сталiцай ВКЛ). Полацк апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 г., Вiцебск – у 1320, Турава-Пiнскiя землi – у пачатку XV ст. Асаблiва паспяхова аб`яднальны працэс iшоў пры Гедымiне (1316—1341).1316-41 Гедымін пераносіць сталіцу ВКЛ з Навагрудка у Вільню

Iм была перанесена на ўсе ВКЛ Стараруская мадэль дзяржаўнага кiравання. Рускi ўплыў адлюстроўваўся i на характары вайсковай справы. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў (лiтоўцы пакуль не мелi сваей пiсьменнасцi). ВКЛ – гэта полiэтнiчная дзяржава чатырох асноўных народаў – беларускага, рускага, украiнскага i лiтоўскага, дзе славяне займалi прыкладна 11/12 тэрыторыi i складалi каля 80 % насельнiцтва.

 

14. Дзяржаўны лад, сістэма судаводства і заканадаўства ВКЛ.

Сістэма кіравання ў ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, якое бытавала ў Полацкім, Менскім, Наваградскім, Тураўскім і інш. княстваў. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь(гаспадар). Ён з`яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Вялікі князь меў даволі шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну, заключаць мір, прызначаць на дзярж. пасады і распараджацца дзярж. Маёнткамі, права заканадаўчай ініцыятывы. Выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымінавічаў,а пазней–Ягелонаў. Джярж. лад ВКЛ-парламанская манархія. Непасрэдны уплыў вялікага князя, які адначасова з`яўляўся і польскім каралём на дзярж. справы аслабляўся працяглымі ад`ездамі ў Польшчу. Рада або паны-рада спачатку была дарадчым органам пры князю і назначалася па яго ўласным выбары. Потым ўзмацнілася, ператварылася ў кіруючы орган. Права засядаць у ёй мелі каталіцкія віскупы па Яволі, Кашталяну, нек. старосты і найбольш важныя службовыя асобы. Поўны састаў рады налічваў 45 чал., а пазней 65. Кампетэнцыя рады: пытанне абароны дзяржавы, міжнар. адносіны, бягучае кіраванне, фінансавая дзейнасць, прызнач. на вышэйшыя дзярж. пасады. Важнае значэнне меў сойм. На яго пасяджэнне запрашаліся ўсе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства. У 1512г-павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты адпаведна. На соймах выпрацоўваліся агульныя кірункі знешняй і унутранай палітыкі. Вышэйшымі службовымі асобамі ў дзяржаве былі:1.маршалак дземскі,2.гетман найвышэйшы,3.Канцлер,4.падскарбій земскі. Асобнае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэб. права (Вільня,Брэст,Гродна,Менск). Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода. Ваявода назначаўся вялікім князем і радай пажыццёва. Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Як і ваявода назначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў павеце былі павятовыя сеймікі, на якіх маглі прысутнічаць усе шляхціцы паветаў. Яны збіраліся штогод, або некалькі разоў у год, у павятовых цэнтрах.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 396; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.15.35.129 (0.005 с.)