Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Вкл у канцы 14-першай палове16 ст.
Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам, Вітаўтам і Ягайлам. У гэтым трохкутніку перамог Ягайла, які стаў вял. князем літоўскім(1377-1392 гг.), каралём Польшчы пад імем Уладзіслава ІІ з 1386 г. Ягайла ў пошуках дапамогі ў барацьбе з крыжакамі звярнуўся да Москоўскай дзяржавы, але прытэнзіі Масквы на усходнія землі вымусілі шукаць падтрымкі на захадзе. У 1385 г. адбылося заключэнне крэўскай уніі. Па яе ўмовах феадалы ВКЛ абавязаны былі прыняць каталіцтва, перадаць казну ВКЛ на карысць Польшчы і г.д. З гэтага часу пачынаецца каталіцкая экспансія на тэр-рыі Беларусі. Намеснікам у княстве застаўся Свідрыгайла, а незадаволеных феадалаў, у перш. чаргу праваслаўнага веравызнання, узначаліў Вітаўт, у выніку міжусобіца скончылася заключэннем Востраўскага пагаднення ў 1392 г. Па яго ўмовах узнаўляўся вялікакняжацкі пасад, а самому ВКЛ гарантавалася аўтаномія, захоўвалася папярэдняя сістэма судаводства, фінансаў, самастойнае войска, тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел і інш. Пасля падпарадкавання сваіх праціўнікаў ў ВКЛ Вітаўт авалодаў Смаленскам(1404 г.), дабіўся прызнання ўлады над Ноўгарадам, тройчы арганізоўвах паходы на Маскву. У 1399 г пацярпеў паражэнне ад татараў на рацэ Ворскле, але падначаліў сабе поўдзень Падоліі, што дало выхад ВКЛ да Чорнага мора, узначаліў войскі ВКЛ у Грунвальдскай бітве(1410 г.), у выніку якой ў склад ВКЛ была звернута Жмуць. Унутраная палітыка Вітаўта вызначалася ліквідацыяй удзельных княстваў і ўвядзеннем інстытута намесніцтва. Пры Вітаўце ў ВКЛ пачынаецца чаканка ўласнай манеты – дынарыя. 1413 г.- Гарадзельская унія. Паводле уніі было вырашана прызначаць на дзярж. пасады выключна католікаў. Але Вітаўт дамогся раўнапраўнага становішча і праваслаўнай царквы. У 1416 г. быў зацверджаны асобны метрапаліт праваслаўнай царквы, незалежны ад Масквы(Грыгорый Цамблак). Вітаўт пашырыў тэр-рыю за кошт далучэння Цверскага, Разанскага княстваў, а таксама вярхоўяў Акі. У 1430 г. Вітаўт памірае. Да ўлады прыходзіць Свідрыгайла(1430-1432 гг.). Пры Свідрыгайле назіраецца апошняя спроба выйсці з падпарадкавання Польшчы. У выніку з 1432 па 1436 гг. у ВКЛ адбываецца частковая феадальная вайна. На баку Свідрыгайлы Полацкае, Віцебскае, Смаленскае, Чарнігава-Северскае, Кіеўскае княствы. У 1432 і 1434 гг. вялікі князь ВКЛ Жыгімонт выдае прывілеі, якія ўраўноўваюць маёмасныя правы праваслаўных і католікаў. У 1432-1440 гг. вялікі князі літоўскі Жыгімонт стаў вялікім князем пры падтрымцы католікаў, занімаў прапольскую пазіцыю, у склад Польшчы перадаў Валынь і Падолле. Яго палітыка і жорсткасць выклікала незадаволенасць бел., укр. і літ. феадалаў. Забіты князем Чартарыйскім у выніку змовы. З 1440 г. вялікім князем стаў Казімір Ягелончык. Адначасова з 1445(1447) ён становіцца каралём Польшчы. Праводзіў палітыку ўмацавання велікакняжацкай улады, запрыгоньвання сялян і пашырэння правоў феадалаў. У 1447 г. выдаў прывілей, які паклаў пачатак юрыдычнага замацавання залежнасці сялян. Выдаў судзебнік 1468 г. Вял. князь літоўскі Аляксандр, адначасова кароль Польшчы з 1501 па 1507 гг. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла 26 гарадоў. Ён таксама выдаў прывілей 1492 г., па якому абмяжоўвалася ўлада вялікага князя, які без згоды паноў-рады не меў права прымаць ні якіх важных рашэнняў. Пры ім польскі сейм прыняў у 1505 г. радамскую канстытуцыю, якая пашырыла правы шляхты. 8 верасня 1514 г. адбылася Аршанская бітва – адзіная бітва на карысць ВКЛ. Наступны вялікі князь і кароль Польшчы – Жыгімонт І стары(1506-1507-1548 гг.). Пры ім падцверджаны і ўведзены статут 1529 г., вядомы як мецэнат і папячыцель навук, меў вялікую бібліятэку. За яго подпісамі былі выведзены 2 асноўныя граматы для Ф.Скарыны. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы – Жыгімонт ІІ Аўгуст(1548-1572 гг.). Апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Пры ім уведзены ў дзейнасць статут ВКЛ 1566 г., праведзены паліт., эканам. рэформы. У 1569 г. заключана Люблінская унія, паводле якой утвараецца адзіная дзяржава – Рэч Паспалітая.
18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст. Яскравай праявай фарміравання новых буржуазных адносін стаў росквіт культуры і навукі. Тэрмін “рэнесанс” паходзіў ад франц. слова renaitre, што можна перакласці як “адраджаць”. Рэнесансавая культура прапагандавала наяўнасць абсалютнай духоўнай свабоды асобы і яе нічым неабмежаваныя магчымасці ў самасазнанні і даследаванні навакольнага свету. Росквіт Рэнесансу прыходзіцца на 15-16 ст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развівалася свецкая архітэктура,навука, літ-ра (Рафаэль, Тыцыян, Мікеларджэла, Б. Чэліні). Дзякуючы кнігадрукаванню і пратэстантызму Рэнесанс пашырыўся і на іншыя рэгіёны Еўропы (У. Шэкспір, А. Дзюрэр, М. Сервантэс і інш). Крызіс феадалізму і фарміраванне новых капіталіст. адносін адбываліся ва усёй Зах. Еўропе, што выклікала ўзмацненне эксплуатацыі ніжэйшых колаў нас-ва. Вынікам гэтага стала абвастрэнне міжкласавых адносін і пашырэнне масавых рухаў сялянства і гарадскога плебса. У сваю чаргу гэта прывяло да ліквідацыі апошніх рэшткаў феад. раздробленасці(акрамя Германіі) і такія краіны, як Англія, Францыя і Іспанія, пачалі ператварацца ў моцныя абсалютысцкія нац-ыя дзяржавы, што спрыяла паскарэнню развіцця гаспадаркі і культуры. Завяршэнне кансалідацыйных працэсаў у Зах. Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіальнай экспансіі. Эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удасканаленнем суднабудаўніцтва і навігацыі. Вынікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё Х. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі,узбярэжжа Ц. Амерыкі;1492г.- судна Васка да Гамы прыбыла ў Індыю; кругасветнае паляванне экспедыцыі Ф. Магелана(1519-1522). Новыя тэр-рыі сталі невычарпальнай крыніцай прыпраў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Што ж датычыцца інш. еўрап. дзяржаў, то іх каланіяльная экспансія да канца 16 ст. мела вельмі абмежаваны хар-р. Англія, Франц. і Нідэрл. імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывучэння сучачнай Канады і пашырэння гандлёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй.
16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ ў 14-16 ст. Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 ст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. На працягу гэтага перыяду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян.(Прывілей Казіміра(1447г.),якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі). Наступны этап – судзебнік(1466 г.), па якому ўводзіўся прынцып земскай даўніны. Наступны крок – першы статут (1529 г.), паводле якога прынцып земскай даўніны памяншаўся да 10 год. Гэтым жа статутам адмяняўся Юр`еў дзень. Па гэтаму статуту для селяніна было ўстаноўлена “пажылое”(5 коп літ. грошаў). Апошні этап ў запрыгоньванні сялян – статут 1588 г., па якому прадугледжваўся пажыццёвы выкуп збеглых сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сял. землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынік рэформы: фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). З гэтага часу сяляне падзял. на 2 катэгорыі(цяглых і асаглых). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына. Асадныя павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Гэтыя землі былі найбольш аддалены ад балтыйскіх бартоў. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). У 13-16 ст. на тэр-рыі ВКЛ павялічваецца рост гарадоў і мястэчкаў, колькасць якіх у сярэдзіне 17 ст. складала прыкладна 350, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі. У сярэдзіне 17 ст. – 12-13 % складала менавіта гарадское насельніцтва. 80 % гараджан складалі беларусы. Этнічны склад дапаўняўся за кошт рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцаў, немцаў, татар,якія складалі ад 20 да 40 % насел. Гарады мелі неаднародную сац-ую стр-ру. Вярхушка была прадстаўлена купецтвам і рамесніцкімі майстрамі, якім належыла ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы ўклад складалі таксама прадстаўнікі ваенна-служылага саслоўя, баяры, а таксама шляхта. Найбольш шматлікую групу(40-50 %) складалі дробныя гандляты, рамеснікі і іх сем`і. Найбольш абяздоленай часткай з`яўляліся лёздныя людзі або гультаі(1/3 нас-ва гарадоў). У 1-ай палове 16 ст. 40 % усіх гарадскіх пасяленняў з`яўляліся ўласніцкімі(Слуцк, Стары Быкаў і інш.). Гарады з нас-вам 10000 жыхароў лічыліся буйнымі(Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск). Крыніца 16 ст. успамінала каля 200 рамесніцкіх прафесій і сацыяльнасцей. Буйныя гандл. цэнтры – Віцебск, Полацк, Менск, Бярэсця. На тэр-рыі Беларусі існавала каля 20 буйных шляхоў, якія звязвалі бел. гарады з суседнімі краінамі. З канца 14 ст. дзярж. улада ў ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права.
19. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія. Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства. Быў распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі(пратэстанскі) рух. Вынікам рэфармацыі стала стварэнне з пачатку 16 ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. Лютэранства (Германія,Скандынавія), у Швецыі і Нідэрландах – кальвінізм, у Англіі – англіканская царква. Хуткае распаўсюджванне пратэстантызму прымусіла Ватыкан перайсці да Контррэфармацыі. У першую чаргу яна была накіравана на ўмацаванне пазіцый каталітызму ў свеце. Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваўся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Францыі(24-25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы французскіх пратэстантаў(гугенотаў). Беларусь: Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабой рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Зах. Еўропай. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў Беларусі з Цэнтр. і Зах. Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва універсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможнага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў для забеспячэння патрэб дзяржавы і правячай эліты. Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца 15 ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг, пераважна рэлігійнага зместу. Пратэстанскі рух. Найбольш раннім этапам стварэння ў Беларусі пратэстанскай абшчыны можна лічыць 1535 г., калі князь Ю. Алелькавіч выдзеліў у Слуцку зямельны ўчастак пад будаўніцтвам лютэранскай кірхі. Аднак больш шырокае распаўсюджванне ў ВКЛ атрымаў усё ж кальвінізм. У цэлым к сярэдзіне 17 ст. на бел. землях было пабудавана 85 кальвінісцкіх і 7 арыянскіх храмаў. Найбольш значныя рэфарматарскія абшчыны знаходзіліся ў Вільні, Берасце, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку і інш. У 1557 г. у Вільні быў утвораны Сінод пратэстанскіх абшчын ВКЛ. У 1564 г. уся шляхта і магнаты ў ВКЛ былі ўраўнаваны ў правах незалежна ад веравызнання, а ў 1573 г. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў “Акт Варшалаўскай канферэнцыі”, дзе быў агучаны прынцып талерантнасці пры выбары рэлігіі(Статут ВКЛ 1588 г.). Менавіта пратэстанты актывізавалі кнігавыдавецкую справу ў Беларусі. У 1553 г. у Берасце(Брэсце) была выдадзена “Біблія”, у тэкстах якой добра прасочваўся ўплыў бел. народнай мовы.
|
||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 300; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.137.220.120 (0.007 с.) |