Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Беларуския земли у складзе Старажытнарускай дзяржавы. Полацкае и Тураускае княствы у XI ст.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Да сярэдзiны IX ст. на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узнiкла палiтычнае ўтварэнне – Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў увайшлi ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Кiеўская Русь з`яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вялiкага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла данiну вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах. На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi – Тураўскае – утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII – пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае. У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi. Две тэорыи паходжання дзяржаунасци: НАРМАНСКАЯ І АНТЫНАРМАНСКАЯ.
8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму. У 6-8 ст. грамадскае жыццё і гаспадарчая дзейнасць на тэр-рыі Беларусі характарызавалася нараджэннем і саіснаваннем шматукладнай эканомікі(першаб.-абшчыннага, рабаўладальніцкага і феад. ладу). У сувязі з гэтым працэсам у грам-ве выразна вылучаюцца і адпаведныя слаі нас-ва:1. вольныя абшчыннікі-сяляне; 2. рабы(нявольнікі, чэлядзь); 3. знаць(лепшыя людзі, правадыры). На Беларусі як і ўвогуле на тэр-рыі пражывання ўсх. славян праца рабоў не знайшла масавага прымянення і не стала асновай вытворчасці. Такім чынам у працэсе разлажэння першаб.-абшчын. ладу ўсх. славяне да феадалізму. Паняцце феадалізм можна вылучыць як грамадска-паліт., эканамічны лад, які існаваў у Еўропе з сяр. 1 тысячаг. н.э. да сяр. 19 ст. і характарызаваўся наступным: панаваннем аграрнай вытворчасці; спалучэннем права землеўладання з паліт. уладай і васальнымі абавязкамі; панаваннем іерархіі ваеннага саслоўя; асабістай залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя; натуральным характарам гаспадаркі. Эканам. узаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феад. рэнтай, якая выступала ў 3-х асн. відах: 1. натуральная(даніна(дзякла)); 2.адпрацовачная(паншчына); 3. грашовая. Асноўныя гаспадарчыя работы вяліся сялянск. сям` ёй(верв, рала), якія станавіліся і адзінкай падатка абкладання. У гэты час з`явілася двухколле і нават трохколле, што павысіла якасць земляробства. Сярод збожжавых культур на 1-ым месцы былі жыта і пшаніца. Вырошчвалі амаль усю і зараз вядомую агародніну і садавіну, акрамя бульбы і таматаў. Гаспадарка стараж. селяніна была комплекснай. Неапошняе месца ў стараж. эканоміцы займалі і хатнія промыслы, такія як бортніцтва, харчовае і футравае паляванне, ткацтва, ганчарства і г.д. З працэсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад с/г звязаны і працэс узнікнення і росту гарадоў. Большасць бел. гарадоў узнікае ў 11 ст. У галіне апрацоўваючага жалеза з`явілася не менш 16 прафесій. Вылучаецца ювелірная справа, развіваецца ганчарства і кераміка. Свае прадукты рамеснікі выраблялі не для рынка, а пад заказ. Гэта тлумачылася слабым развіццём таварна-рынкавых адносін. У аснове ўзнікнення гарадоў былі феадальныя і княжавыя замкі або пагранічныя крэпасці і сельскія пасяленні. У 12 ст. на суч. тэр-рыі Беларусі налічвалася 33 гарады. Горад складаўся з 2-х частак: умацаванага дзядзінца і рамесна-гандлёвага пасаду. Гарады адначасова з`яўляліся адміністр. і ваен. Цэнтрамі. Аддзяленне рамяства ад земляробства выклікала развіццё гандлю. Важнае значэнне меў водны шлях з варагаў у грэкі. З бел. зямель вывозілі футра, воск, лён, мёд, зброю.З Блізк. Усходу і Візантыі на Беларусь паступалі прадметы раскошы. Грашовае абарачэнне было даволі стракатым. Самай буйнай грашовай адзінкай была грыўна(арабская дырхема, рымск., ням., польскія і грэчыскія манеты). Працэс развіцця феадалізму ў гэты пер-яд суправаджаўся фарміраваннем буйн. землеўладання. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўлялася дзяржава ў асобе князя.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 439; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.142.174.8 (0.005 с.) |