Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларусь у гады фашыстскай акупацыі.

Поиск

На акупаванай немцамi тэрыторыi Беларусi панавала ваенная адмiнiстрацыя. Яна забаранiла дзейнасць бальшавiкоў. Акупанты перадалi фабрыкі i заводы iх былым уладальшкам. На весцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкам вярталiся iх былыя зямельныя ўладаннi разам з iнвентаром. Нямецкiя ўлады закрылi мноства прадпрыемстваў, а абсталяванне i сыравiну звезлi ў Германiю. Сяляне абкладалiся вялiкiм харчовым падаткам. У практыку ўвайшлi рэквiзiцыi мяса, хлеба, фуражу. Людзей вывозiлi ў Германiю, толькi з Мiнска было адпраўлена 15 тыс. чалавек. Палiтыка акупантаў адразу ж сутыкнулася з супрацiўленнем насельнiцтва. Вясной 1918 г. успыхнулi сялянскiя паўстаннi ў Слуцкім, Лепельскiм, Гомельскiм, Мiнскiм i iнш. паветах. Кiравалi народным рухам беларускiя эсеры, бальшавiкi. Ствараліся партызанскiя атрады ў ваколіцах Полацка, Віцебска, Оршы, Магілева, Быхава, Жлобiна. Разам з сялянамi супрацiўленне немцам аказвалi працоўныя. У лiпенi 1918 г. каля 2-х тыдняў баставалi гомельскія чыгуначнiкi, іх падтрымалi працоўныя Магілёва, Жлобiна, Рагачова. У лiстападзе 1918 г. у Германi адбылася рэвалюцыя. бальшавiкi акупаравалi Брэсцкi мiр i рушылi на Захад. Чырвоная Армiя заняла Мiнск. 10 снежня, а к сярэдзше лютага 1919 г. замацавалася на Лiніі Вiльня-Лiда-Слонiм. Такiм чынам, амаль на ўсей тэрыторыi Беларусi зноў усталявалася ўлада бальшавiкоў. На Беларусi пашырыўся рух за нацыянальнае самавызначэнне на дэмакратычнай аснове. 1 студзеня1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага ўраду Беларусь, якi абвясціў утварэнне БССР. 5 студзеня сталіцай БССР стаў Мiнск. 2-3 лютага адбыўся i Усебеларускi з'езд Саветаў. Яго вiтаў старшыня ВЦВК Свярдлоў. Ён зачытаў пастанову ВЦВК "Аб прызнаннi незалежнасцi БССР'. i тут жа па прапанове Свярдлова з'езд прыняў рашэнне аб аб'яднаннi БССР з Літоўскай ССР. Суверэнiтэт БССР прызнаваўся бальшэвiкамi ў ахвяру iдэi сусветнай рэвалюцыі З'езд прыняў Канстытуцыю БССР, спiсаную з Канстытуцыi РСФСР 1918 г. 3 наступленнем палякау ЛiтБел таксама хутка памёр, як i нарадзiўся. 3 аднаўленнем бальшавiцкай улады на Беларусi ўзмацняецца жорсткасць палiтычнага рэжыму. Пры перавыбарах валасных Саветаў права голасу прадастаўляецца толькі малазямельным сялянам. Пры гэтым яго былi пазбаўлены нават серэднія. Для барацьбы з антыбальшавiцкiмi выступленiямi быў уведзены iнстытут заложнукаў. У эканаммнай сферы праводзiлася палiтыка 'ваеннага камунiзму. На Беларусi яна была больш жорсткай. Па прадразвёртцы ў сялян забiралi ўсе лiнію прадукцыi. За карыстанне памешчыцкай зямлёй сяляне павiнны былi аддаваць 1\4 ураджаю. Таму яны выказвалi свае незадавальненне ўладай. Гэтым тлумачыцца тое, што бальшавiкi не мелi значнай падтрымкi сярод беларускага насельнiцтва.

47. Масавая барацьба супраць нямецка-фашыс-цкіх захопнікаў у БССР

Супраціўленне акупантам пачалося ў першыя дні вайны. На тэрыторыі Беларусі, занятай ворагам, ствараліся і дзейнічалі падпольныя арганізацыі, шы-рыўся партызанскі рух. Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны партызанскі атрад. Яго ўзначальваў В. 3. Корж. У гэты ж час у Кастрыч-ніцкім раёне Гомельскай вобласці арганізаваўся партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзна-чальвалі Ц. П. Бумажкоў і Ф. У. Паўлоўскі — пер-шыя з савецкіх партызан, якім у жніўні 1941 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад у Суражскім раёне пад кіраўніцтвам М. П. Шмыро-ва. У барацьбу з ворагам уступілі таксама падпольш-чыкі. Шырокую дыверсійную дзейнасць на чыгунач-ным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік пара-вознага дэпо гэтага вузла К. С. Заслонаў. Заслонаў-цы вывелі са строю болын за 200 паравозаў і ажыц-цявілі каля 100 крушэнняў паяздоў.

Пачало дзейнічаць партызанскае падполле ў Мінску. Яго кіраўнікамі сталі I. I. Матусевіч і 1. П. Казінец.

Вялікі ўплыў на развіццё партызанскага руху аказала перамога Чырвонай Арміі пад Масквой. У выніку наступлення савецкія войскі ў лютым 1942 г. наблізіліся да тэрыторыі Беларусі. У раёне Сураж-

скіх балот намаганнямі партызан і Чырвонай Арміі быў створаны пралом у нямецкай лініі абароны, які праіснаваў да верасня 1942 г.

30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны пры-няў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба пар-тызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнака-мандавання, а таксама Беларускага штаба партызан-скага руху. 3 вясны 1943 г. дзеянні партызан сталі каардынавацца з дзеяннямі рэгулярнай арміі.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. пар-тызанам удалося вызваліць значную частку Белару-сі — каля 60%. У 1943—1944 гг. з удзелам пар-тызанскіх злучэнняў былі праведзены аперацыі, якія атрымалі назву «рэйкавая вайна», бо ставілі мэ-тай вывад са строю перш за ўсё чыгуначных дарог. Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся з пачат-ку жніўня да сярэдзіны верасня 1943 г., калі савец-кія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У выніку на 40 % скараціліся перавозкі для фашыс-цкіх армій. Другі этап праводзіўся пад назвай «Кан-цэрт» у другой палове верасня — кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыто-рыю БССР. Трэці этап пачаўся 20 чэрвеня 1944 г. на-пярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі і пра-цягваўся да поўнага вызвалення Беларусі.

Насельніцтва Беларусі ўсімі сродкамі і сіламі падтрымлівала народных мсціўцаў, забяспечвала іх харчаваннем, збірала зброю, боепрыпасы, выконва-ла абавязкі сувязных, разведчыкаў і праваднікоў.

Жыхары палескай в. Навіны браты Міхаіл і Іван Цубы паўтарылі подзвіг Івана Сусаніна. Побач са сва-імі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў дванаццацігадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны з'яўлялася дзейнасць Марата Казея — юнага

разведчыка. Апынуўшыся ў акружэнні ворага, ён падарваў сябе і фашыстаў гранатай. Пасмяротна быў узнагароджаны Зоркай Героя Савецкага Саюза.

Актывізаваўся і падпольны рух. Адным з кіраўні-коў падполля ў Віцебску стала Вера Харужая, якая ў лістападзе 1942 г. была арыштавана і загублена. Актыўна дзейнічала падполле ў Мінску. Падполыл-чыкі наладзілі друкаванне газеты «Звязда», рэдакта-рам якой з'яўляўся У. Амельянок (першы нумар выйшаў у маі 1942 г.). У 1943 г. мінскія падполып-чыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтара Беларусі В. Кубэ.Удзельнікі гэтай аперацыі А. Р. Мазанік, М. Б. Осіпава і Н. В. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.

У баях супраць гітлераўскіх захопнікаў народ Беларусі праявіў бязмежную стойкасць і муж-насць. Беларусь па праву называецца партызанскай рэспублікай.

48. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх за-хопнікаў

Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступлен-нем восенню 1943 г. Чырвонай Арміі. 23 верасня быў

вызвалены першы раённы цэнтр БССР — г. Кама-рын, а да канца года — Гомель. У 1944 г. пачаўся за-вяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў гэтым адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядо-мая пад кодавай назвай «Баграціён».

Лінія савецка-германскага фронту к лету 1944 г. уяўляла сабой выступ, вядомы як «беларускі бал-кон» — ад Полацка на поўначы да Ковеля на поўдні. Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае каманда-ванне надавала асаблівае значэнне. Тут былі падрых-таваны абарончыя рубяжы, якія не належалі здачы ні пры якіх абставінах. Лінію абароны гітлераўцы назвалі «Фатэрлянд» (Айчына). Ажыццяўлялі апе-рацыю «Баграціён» войскі франтоў: 1-га Беларуска-га^камандуючы генерал арміі К. К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Ф. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы гене-рал-лейтэнант I. Д. Чарняхоўскі), 1-га Прыбылтый-скага (камандуючы генерал арміі I. X. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя, француз-скі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк «Нарман-дыя — Нёман» і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі і Г. К. Жукаў.

Аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 г. нечакана для ворага. Войскі 1-га Прыбалтыйскага, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў наносілі ўдары па флангах ня- • мецкай арміі «Цэнтр», а 1-га Беларускага — прасле-давалі адступаючага ворага, не даючы яму апамятац-ца. На трэці дзень быў вызвалены Віцебск, а затым Орша. Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. У выніку наступлення ўтвары-

лася некалькі «катлоў» (акружаных груповак фа-шыстаў), у буйнейшым з якіх, пад Мінскам, апыну-лася болып чым 100 тыс. нямецкіх салдат і афіцэ-. раў. Семдзён кіпеў «Мінскікацёл». 70 тыс. гітлераў-цаў было забіта і 30 тыс. узята ў палон, у тым ліку 12 генералаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск. У ходзе далейшага наступлення савецкіх войскаў 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі бы-лі выгнаны з беларускай зямлі. Немалаважную ролю ў вызваленні Беларусі адыгралі партызаны і падпо-льшчыкі, увесь беларускі народ.

За доблесць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў — ураджэн-цаў Беларусі — былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а каля 400 воінаў удасто-ены звання Героя Савецкага Саюза.

Беларускі народ сумленна выканаў свае абавязкі перад Радзімай і чалавецтвам. Вялікай перамогі ў Беларусі не дачакаўся кожны чацвёрты жыхар. Цал-кам або часткова была разбурана большасць гарадоў, значная частка сельскіх населеных пунктаў, за гады вайны рэспубліка страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. 27 красавіка 1945 г. БССР была ўключана ў лік кра-ін-заснавальніц міжнароднай Арганізацыі Аб'ядна-ных Нацый.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 416; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.17.174.204 (0.009 с.)