Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Каліктывізацыя сялянскай гаспадаркі і яе вынікі. становішча сялянства.

Поиск

Каапераванне сялянскiх гаспадарак мела месца яшчэ задоўга да 1929 г. Развщцё разнастайных відаў прастой кааперацii (спажывецкай, крэдытнай, збытавой) было важным для дробных сялянскіх гаспадарак Сяляне ахвотна iшлi на тую кааперацыю, якая не закрапала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркi. Менавіга гэтым тлумачыцца тое, што ў 1925 г. усiм вiдам сельскагаспадарчай кааперацыi ў рэспубліцы было ахоплена 18,2% сялянскiх двароў, у 1928 г - 50%, у той час як калгасамi - не болей за 1%. Пры такiх абставiнах тэмпы вытворчасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi непазбежна пачалi замаруджвацца, а то i зніжацца, а гэта складала пагрозу планам паскоранага развiцця прамысловасцi. Пасля 1928 года аб'яднанне сялянскiх гаспадарак у буйные калектыўныя становiцца генеральнай лiнiяй партыi ў весцы. Больш павольны шлях развіцця эканомiкi быў адхiлены сталiнскiм кiраўнiцтвам. У 1928-29 гг. адбыўся "хлебны крызіс" – агульны збожжанарыхтоўчы недабор. Прычынай цяжкасцей, якiе стварылiся ў значнай меры ў вынiку недальнабачнай эканамiчнай палiтыцы кiраунiцтва краіны. была аб'яўлена спроба кулацтва арганiзаваць голад i не дапусцiць калектывiзацыi. Пры гэтым iгнаравалася тое. што кулакi тады не яўлялi сабой сур'ёзнай сацыяльна-палiтычнай Сiлы. Прынятыя ўжо тады меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа прыводзiлi да голаду. Тых, хто выступаў супраць прымянення сiлавых метадау ў эканоміцы, абвiнавачвалi ў правым ўхiпе. Такi ярлык прымацавалi i да Прышчэпава, які быў наркомам земляробства. У 1929 годзе ен быў рэпрэсiраваны. Сяляне не ўспрымалi iдэю калектывiзацыi. Для стварэння калгасаў былi накіраваны сотнi ўпаўнаважаных. Сяляне насільна заганяліся ў калгасы. Асноўнай формой непрымання сялянамi калектывiзацыi на Беларусi была iх пасiўнасць. Прымусовае абагульванне прыносiла свае вынiкi: У студзіне 1930 г. у калгасах рэспублiкi налiчвалася 58% сялянскiх гаспадарак. Вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывiзацыi ў рэспубліцы адбыўся адток сялян з калгасаў. К канцу 1932 года сялян зноў пачалi заганяць у калгасы К канцу i пяцiгодкi у БССР налiчвалася больш як 9000 калгасаў, у якiя было ўключана звыш 43% сялянскiх гаспадарак. У гады II пяцiгодкi калектывiзацыя на Беларусi завершылася. На калгасных палях працавала больш як 8000 трактароў. 600 камбайнаў, аб'ем валавай прадукцьі сельскай гаспадаркi БССР перавысiў ўзровень 1932 г., але вытворчыя паказчыкi заставаліся нiжэй узроўню канца 20-х г. Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi азначала каранныя змены ўсяго ўладу жыцця асноўнай масы насельнiцтва рэспублiкi. Яе вышкам з'явiлiся лiквiдацыя шматукладнасцi ў эканоміцы i стварэнне буйных калектыўных гаспадарак. Калектыўная праца ў савецкiм варыянце не паказала сваей перавагі над iндывiдуальнай. Метады, якiмi ажыццяўлялася абагульванне сялянскiх гаспадарак, злачынствы пры правядзеннi калектывiзацыi, з самага пачатку тармазiлi IX гаспадарчы рост.

 

40. Палітыка беларусізацыі ў 20-я гг. XX ст. і яе вынікі. Культурныя пераўтварэнні ў 30-я гг. XX ст.

Беларусізацыяй называецца палітыка афіцый-ных улад, якая садзейнічала нацыянальна-культур-наму будаўніцтву ў Беларусі ў перыяд 1924— 1929 гг. Яна была ажыццяўленнем той лініі, якую адстойвалі з самага пачатку нацыянальна-дэмакра-тычныя сілы ў КП(б)Б.

Беларусізацыя прадугледжвала цэлы комплекс мерапрыемстваў па адраджэнню беларускай нацыі, культуры, школы, мовы.

У гэтыя гады былі праведзены наступныя мера-прыемствы.

1. Дзяржаўнымі былі абвешчаны чатыры мовы — беларуская, руская, польская і яўрэйская. Адбываўся перавод навучаыня ў школах пераважна на беларус-кую мову (да 1928 г. было пераведзена каля 80% школ). Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, таксама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства стала пераважна беларуская мова. Наладжваўся вы-пуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларус-кай мове. Было ўтворана выдавецтва «Савецкая Бела-русь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка.

2. Палітыка беларусізацыі спрыяла ліквідацыі непісьменнасці дарослага насельніцтва. У 1921 г. ад-крыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт. Дзейніча-лі Сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, Віцебскі ветэрынарны інстытут.

3. Пачалося вылучэнне на адказную работу бе-ларусаў.

4. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзей-насць па ўсебаковаму вывучэнню Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры, пера-ўтвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Першымі акадэмікамі сталі Я. Купала, Я. Колас, 3. Жылуновіч. Паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам Я. Міровіча адбывала-ся станаўленне Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра. Тут ставіліся спектаклі «Паўлінка», «Тутэй-шыя» па п'есах Я. Купалы. У 20-я гг. XX ст. былі апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музы-ка» Я. Коласа.

Адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. Быў створаны першы беларускі мастацкі фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль» (1928, рэжы-сёр — Ю. В. Гарыч).

Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. Змена палітычнага курсу правячымі коламі краіны, звязаная з адмовай ад нэпа, прывяла да спынення па-літыкі беларусізацыі.

У 30-я гг. XX ст. развіццё культуры адбывалася ў іншых палітычных умовах. На беларускую інтэ-лігенцыю павесілі ярлык «нацыянал-дэмакратыз-му», пад які падвялі нібыта варожую савецкаму ла-ду дзейнасць з мэтай рэстаўрацыі капіталізму ў Бе-ларусі.

Першымі ў нацыянал-дэмакратызме былі абвіна-вачаны А. Р. Чарвякоў, 3. Ф. Жылуновіч, I. М. Ігна-тоўскі. Не вытрымаўшы цяжару абвінавачванняў, яны скончылі жыццё самагубствам. Кульмінацыяй паклёпніцкай кампаніі стала справа, якая атрымала назву «Саюз вызвалення Беларусі». У 1931 г. быццам за прыналежнасць да яе было асуджана 90 чалавек, галоўным чынам работпікаў культуры, навукі, мас-тацтва. Рэпрэсіі працягваліся. У лагерах і турмах за-гінула болып як 50 пісьменнікаў, у тым ліку і тыя, хто стаяў ля вытокаў сучаснай беларускай літарату-ры — Максім Гарэцкі, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот і інш.

Але і ў гэтых умовах беларуская культура пра-цягвала развівацца. Была ліквідавана непісьмен-насць, уведзена ўсеагулыгае і абавязковае пачатко-вае, а затым і сямігадовае навучанне.

У 1932 г. была адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. Праз год ііачаў дзейнічаць Беларускі тэатр оперы і балета. У 30-я гг. XX ст. былі створаны вядомыя беларускія оперы Я. К. Цікоцкага «Міхась

Падгорны», А. В. Багатырова «У пушчах Палесся», першы балет М. Я. Крошнера «Салавей».

Беларускія мастакі (В. Волкаў, Я. Зайцаў і інш.) пісалі карціны, прысвечаныя рэвалюцыйным падзе-ям і ўсталяванню савецкай улады.

Развіццё архітэктуры значна змяыіла аблічча гара-доў. Па праектах I. Лангбарда былі пабудаваны ў Мін-ску Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Акадэмія навук.

Увссь комплекс пераўтварэнняў у галіне культу-ры, навукі, адукацыі, літаратурьр, мастацтва атры-маў назву «культурнай рэвалюцыі». У савецкіх гра-мадзян выхоўвалася пачуццё гонару за сваю дзяржа-ву, але разам з гэтым і пачуццё пакорнасці камуніс-тычнай ідэалогіі, якая панавала ў той час.

 

41. Станаўленне таталітарнага рэжыму. Масавыя рэпрэсіі.

З пераходам да фарсіраванай індустрыялізацыі і гвалтоўнай калектывізацыі ў БССР, як і ва ўсім СС усталяваўся і пачаў умацоўваца дыктатарскі рэжым. На вялікіх будоўлях сталінскіх пяцігадовак пачала выкарыстоўвацца праца спецперасяленцаў, таму шта пры дапамоге звычайных эканамічных метадаў была не магчыма вялізарную колькасць людзей для забяспячэння. Для гэтага спатрэбіліся тэзісы і абвастрэнні класавай барацьбы, і аб масавам аграніваным супраціўлені будаўніцтву сацыялізму.

Фарсіраванне будаўніцтва і сацыялізму пры апоры на пераважна абміністрацыйна-камандныя метады кіраваня гаспадаркай і грамадствам уцэлым, адказ ад выкарыстання эканамічных метадаў, з’явіліся важнай умовай рэпрэсій.

Гвалтоўнае ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы, пераход ад дэктатуры да пралетарыяту да дыктатуры партыі з’явіліся лагічным вынікам палітычнага нецярпення бальшавіцкага кіраўніцтва.

Рэпрысіі на Беларусі, як і ва ўсім СС, у 20-х – пач. 50-х гг. мелі дактрынальны характар і грунтаваліся на ідэйнай пасылцы клавага вынішчэння. У сявяз з гэтым дастаткова прыгадаць ідэю аб гвалтоўнай калгасізацыі вёскі і ліквідацыі кулацтва як класа на базе суцэльнай каліктывізацыі. Тая сістэма, якая будавалася пад лозунгамі сацыялізму вымушана была звяртацца да рэпрэсій. Інакш яна б не змагла б існаваць, бо не мела перспектывы ні ў эканамічных ні ў палітычных адносінах. Пры такіх шляхах яе дасягненя спатрэбілася падсістэма страху, і яна стваралася і развівалася на дзяржаўным узроўню.

 

42. Заходняя Беларусь па ўладай Польшчы.

Па Рыжскаму мiрнаму дагавору (ад 18 сакавiка 1921 г) да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускiх зямель, якія атрымалi назву Заходняй Беларусi У адпаведнасш з дагаворам урад Польшчы павінен быў даць беларускаму насельніцтву ўсе правы, аднак гэтыя абазацельствы не выконваліся Заходняя Беларусь з'яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту i крынiцай таннай сыравiны i працоўнай сiлы. У сельскай гаспадарцы была занята пераважная большасць насельнiцтва - 85%. Сацыяльнае прыгнечанне перапляталася з нацыянальным бязпраўем. Беларусаў не жадалі лічыць нацыяй. Ажыццяўлалася гвалтоўная паланiзацыя беларускага насельнiцтва. 3 канца 20-х гг становiшча працоўных мае Заходняй Бепарусi пагоршылася. У 1926 годзе Пiлсудскi ўсталяваў сваю дыктатуру ў Польшчы. У 1929-33 гг у Польшчы наступіў эканамiчны крызіс. У першыя гады польскага панавання барацьба супраць прыгнёту набыла партызанскi характар. Асаблiва ўпартай была барацьба ў Гродзенскiм, Брэсцкiм, Пiнскiм паветах. Начале руху стаялi камуністы. У нацыянальна-вызваленчам руху ўдзельнiчалi прадстаунiкi нацыянальна-дэмакратэчнага лагера. У 1923 г. у Вiльне была створана камунiстычная партыя Заходняй Беларусь Польскiя ўлады жорстка распраўляліся з удзельнiкамi партызанскага руху. У 1925 г. склалася сiтуацыя, якая магла прывесці да ўзброеннага паўстання. У гэтых умовах польскi ўрад увеу на тэрыторыю Заходняй Беларусi вялiкую колькасць рэгулярных войскаў. У жнiўнi 1929 г. стыхiйна ўспыхнула стачка на шклозаводзе "Нёман" Адсутнасць арганiзаванасцi абумовiла толькi частковае задавальненне патрабаванняў працоўных. У пачатку 30-х гадоў прайшлi забастоўкi на прамысловых прадпрыемствах Беластока, Вiльнi, Брэста, Гродна, Шнека. Больш як чатыры месяцы зiмы 1932-33 гг баставалi больш як 7000 працоўных i сялян Белавежскай пушчы. 3 прыходам да ўлады ў Германi фашыстаў, рэзка ўзросла пагроза мiру i дэмакратьi. Польшча ў 1934 г. заключае з рэйхам пагадненне аб мiрным вырашэннi спрэчных пытанняў, а праз год уводзіць Канстытуцыю, якой яшчэ больш абмяжоўвалiся дэмакратычныя правы i вольнасцi. Большая частка выступленiў працоўных праходзiла пад знакам адзiнага працоўнага i Народнага фронту. У 1936 г. забаставалi працоўныя Гродна i Брэста. Салідарнасць працоўных праявiлася ў кампанi i за выратаванне жыцця маладога рэвалюцыянера Прытыцкага. Пад напорам народных выступленняў польскi ўрад быў вымушаны змяніць смяротны прыгравор Прытыцкаму жыццевым зняволеннем.

 

 

43. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 20-х — 30-я гг. XX ст.

Палітычны рэжым, усталяваны ў БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі, таталітар-ны. Гэта такая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль дзяржа-вы над усімі галінамі жыцця грамадства. Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем нэпа і замацаваннем адміністрацыйна-каманднага метаду кіравання грамадствам. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэ-спубліцы штучна ўзвялічваецца роля Сталіна, яму

прыпісваецца вызначальны ўплыў на ход гістарыч-ных падэей (фарміруецца культ асобы). Адбываецца зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным, дзе канцэнтруецца заканадаўчая і судовая ўлада. Саве-ты, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі ў гэтых умовах сваю ролю.

Таталітарны рэжым, або «сталіншчына», забяспе-чыў стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а так-сама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спа-лучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага лурсу і беспамылковасць палітыкі Сталіна. У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замаца-ваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым лі-ку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але на самой справе ва ўмовах існаван-ня аднапартыйнай палітычнай сістэмы трапіць у Вяр-хоўны Савет БССР маглі толькі тыя, хто падтрымлі-ваў палітыку камунізму. Такі парадак выбараў орга-наў улады характарызуецца як выбар без выбару.

Павялічваецца роля народнага камісарыята ўнут-раных спраў (НКУС) і як вынік — узмацневне рэпрэ-сій. 3 1929 г. пачалося «раскулачванне». Пікам рэ-прэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход вер-сія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае «разгалінаванае антысавецкае падполле», нацыянал-фашысцкая арга-нізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Ф. Гіка-лам, А. Р. Чарвяковым, М. М. Галадзедам. Былі рэ-прэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б са 101 райкома, якія знаходзіліся ў той час на тэрыто-рыі БССР. Паводле падлікаў вучоных, у 30—40-х гг. было рэпрэсіравана каля 600 тыс. чалавек.

Грубыя парушэнні правоў чалавека тлумачыліся сталінскай тэорыяй аб абвастрэнні класавай бараць-бы па меры руху да сацыялізму.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 400; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.163.120 (0.014 с.)