Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Политическое и социально-экономическое положение белорусских земель в составе российской империи (конец XVIII В. – первой половине XIX В. )

Поиск

Российская империя провела новое административное деление на территории Беларуси. Указом Александра I в 1801 г. здесь было создано 5 губерний: Могилевская, Витебская, Гродненская, Виленская и Минская.

Была ликвидирована бесконтрольная власть и самостоятельность крупных феодалов. Они лишены права иметь свои войска и крепости.

Сословное деление населения сохранилось, но положение отдельных слоев изменилось.

Часть шляхты, которая присягала на верность российскому императору, получила права российского дворянства, те кто не желал присягать, вынуждены были эмигрировать. Часть шляхты попала под так называемый «разбор шляхты» - исключение из дворянского сословия при непредставлении документов, подтверждающих дворянское звание.

В городах ликвидировано магдебургское право, на города распространены принципы русского городского самоуправления.

Духовенство (униатское и католическое) испытывало давление со стороны центральной власти, католические монастыри и костелы стали закрываться, а верующих католиков и униатов стремились перевести в православие. Сохранилось крепостное положение крестьянства. Была введена российская система налогов: вместо налога с каждого двора, введен подушевой – с каждой души мужского пола. Введена 20-летняя рекрутская военная повинность (от 125 душ – 1 человек).

С целью создания опоры своей власти царизм насаждал на присоединенных землях и русское дворянское землевладение. Только в первые десятилетия на территории Белоруссии более 200 тыс. ревизских (мужских) душ роздано более чем 200 русским помещикам.

В экономической области принят ряд указов способствующих росту сельскохозяйственного производства. За 1796-1810 гг. количество мануфактур увеличилось в 2 раза, их стало почти 70. Широко велось строительство дорог и каналов.

Большой урон белорусским землям нанесла война 1812 г., когда Беларусь потеряла миллион жителей, то есть каждого четвертого, одни погибли от боевых действий, другие от голода и эпидемий. Наполовину сократились посевные площади и поголовье скота. Тяжелое положение населения привело к тому, что начавшееся в 1830 г. в Варшаве восстание против русского царизма, нашло отклик и на территории Беларуси (участвовало около 10 тыс. человек). После подавления восстания усилились русификаторские тенденции в политике царизма. Свыше 10 тыс. шляхетских семей лишены дворянского звания, закрыт Виленский университет, прекращено действие Литовского статута 1588г., распущена униатская церковь, территория Беларуси официально стала называться Северо-Западным краем.

Беларусь у вайне 1812 г.

Імкнучыся ўсталявацца ў Еўропе, французскі імператар Напалеон Банапарт у 1812 г. пачаў вайну з Расіяй. У ноч на 12 чэрвеня 1812 г. без аб'яўлення вайны армія Напалеона пераправілася праз Нёман і ўступіла ў межы Расійскай імперыі — на землі Літ-вы і Беларусі. Беларусь стала арэнай ваенных дзея-нняў. 16 чэрвеня французская армія заняла Віль-ню, 24 чэрвеня — Мінск. Напалеону супрацьстаялі тры рускія арміі: 1-я — генерала Барклая дэ Толі, штаб якой знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генерала П. I. Баграціёна (штаб у Ваўкавыску), 3-я — гене-рала А. П. Тармасава (штаб у Луцку). Першапачат-кова Напалеон планаваў разбіць рускія арміі ў пры-гранічных баях, але гэта яму не ўдалося. Першая і другая арміі адступалі, аднак іх разбіць на тэрыто-рыі Беларусі Напалеон не змог. Пасля арміі аб'ядналіся пад Смаленскам. Тутлетам 1812 г. пра-ходзілі жорсткія абарончыя баі. Зразумеўшы, што план хуткага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць баявыя дзеянні ў Віцебску і пачаць мірныя перагаворы з царом Аляксандрам I. Напалеон усведамляў, што

яго армія магла захаваць баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе была Барадзін-ская бітва (26 жніўня 1812 г.), захоп Масквы і ад-ступленне з яе.

У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па бела-рускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барыса-вам каля в. Студзёнкі. Праз Бярэзіну пераправіліся не болып за 60 тыс. чалавек — дзесятая частка «вя-лікай арміі» Напалеона. Паход Напалеона ў Расію абярнуўся для яго цяжкім паражэннем.

Адносіны насельніцтва Беларусі да варагуючых бакоў не былі адназначнымі. Для абсалютнай боль-шасці шляхты, мяшчан і сялян руская і француз-ская ўлады былі чужымі. Польская і адалячаная бе-ларуская шляхта спадзявалася на аднаўленне Напа-леонам Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоў-скага (ВКЛ). Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. быў утвораны Часовы ўрад ВКЛ, які займаўся перш за ўсё забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы. Часовы ўрад выдаў распара-джэнне аб наборы 10 тыс. рэкрутаў у армію Напале-она. Войскі расійскай арміі былі таксама ўкамплек-таваны рэкрутамі з беларускіх губерняў.

Дзеля аховы тылу Напалеон пакінуў у Беларусі прыблізна 100-тысячнае войска. Беларускі народ па-вінен быў карміць, паіць і забяспечваць усім не-абходным французаў. У пачатку вайны сялянства Беларусі спадзявалася на вызваленне з-пад прыгону, аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне баларус-кіх сялян. А бясконцыя рэквізіцыі (прымусовае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць чужазем-най арміі) і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціў-ленне сялянства і гараджан. Так у Беларусі разгар- нуўся партызанскі рух.

У выніку ваенных дзеянняў, а таксама з-за голаду і хвароб загінула амаль чвэрць насельніцтва Белару-сі. Велізарныя страты панесла гаспадарка. Напрык-лад, пасяўныя плошчы зменшыліся напалову, знач-на скарацілася колькасць жывёлы. Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813— 1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягва-ла паход на Захад. Прыгонніцкі ўціск памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны рэзка ўзмацніўся.

23. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці бур-ікуазных рэформаў у Беларусі

Існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін аб-умовіла сацыяльна-эканамічную і ваенна-тэхнічную Еідсталасць Расійскай імперыі, якая асабліва праяві-яася ў паражэнні Расіі ў Крымскай вайне (1853— 1856). У расійскага імператара Аляксандра II выспя-вала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», а не чакаць, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага паўстання. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх зямлёю.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў «Мані-фест» і «Палажэнне» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Сяляне атрымалі асабістую волю і пэўныя грамадзянскія правы. Яны маглі самастойна распараджацца сабою і сваёю ма-ёмасцю, заключаць гандлёвыя пагадненні, непасрэд-на звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы і суд, пасту-паць на службу ці ў навучальную ўстанову, запісвац-ца ў саслоўі мяшчаы ці купцоў. Зямля заставалася ўласнасцю памешчыкаў, але яны былі абавязаны пе-радаць яе селяніну за выкуп. Выкуп складаў такую суму, паклаўшы якую ў банк пад 6 % гадавых, па-мешчык атрымліваў бы даход роўны гадавому абро-ку. Пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай су-мы непасрэдна памешчыку, а астатнія 80 % памеш-чыкам давала дзяржава. Сяляне павінны былі на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Да заключэння вы-купной здзелкі паміж сялянамі і памешчыкамі сяля-не лічыліся «часоваабавязанымі» і павінны былі вы-

конваць ранейшыя павіннасці. Калі надзел перавы-шаў устаноўленую норму, то «лішак» адразаўся.

Сяляне Беларусі не згадзіліся з умовамі маніфес-та і адмовіліся падпісваць устаўныя граматы. Яны падымаліся на ўзброеныя паўстанні. 3 мэтай прад-ухіліць удзел сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыях Беларусі, Поль-шчы і Літвы ад «часоваабавязанага» становішча і на 20 % знізіў выкупныя плацяжы. У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі-дваране ўсё ж захавалі ў сваёй уласнасці болыіі за палову зямлі. Гаспадарка большасці сялян мела нізкую ўраджай-насць, вялася на аснове трохполля. Прымяняліся прымітыўныя прылады працы: саха, барана. Захоў-валася адпрацовачная форма гаспадаркі. Так рэ-форма садзейнічала развіццю капіталістычнага ла-ду ў сельскай гаспадарцы.

У 1862—1874 гг. была праведзена ваенная рэ-форма, якая ўводзіла замест рэкруцкай сістэмы ўсе-агульную воінскую павіннасць для мужчын. Зем-ская рэформа дазваляла стварэнне земстваў — вы-барных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, народнай адукацыяй, ахо-вай здароўя. Аднак на тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюджваўся па палітычных маты-вах (пасля паўстання 1863 г. цар не давяраў мяс-цовым памешчыкам).

У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоў-нымі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Пры разглядах крымінальных спраў уво-дзіліся прысяжныя засядацелі і пасада адваката. У Беларусі судовая рэформа пачалася пазней, чым у расійскіх губернях, з увядзення ў паветах міравых судоў, якія не выбіраліся (адсутнічалі земствы), а на-значаліся ўрадам.

Пазней пачалася і гарадская рэформа. У гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіра-вання на аснове маёмаснага цэнзу.

Буржуазныя рэформы мелі непаслядоўны і су-пярэчлівы характар. Яны адкрывалі шлях да раз-віцця капіталізму, але не закраналі асноў самадзяр-жаўнай улады.

24. Паўстанне 1863 г. у Беларусі. Погляды і дзей-насць К. Каліноўскага

Большасць сялян Беларусі была незадаволена ўмовамі адмены прыгоннага права. 3 мэтай прад-ухілення іх удзелу ў паўстанні супраць царызму, што пачалося ў 1863 г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861 г. і ска-саваў «часоваабавязанае» становішча сялян. Былі паменшаны на 20 % выкупныя плацяжы. Гэта ад-білася на ўдзеле сялянства ў паўстанні 1863 г. (ся-род паўстанцаў налічвалася 18 % сялян). Удзель-ная вага шляхты, у першую чаргу беззямедьнай і малазямельнай, якая змагалася супраць царызму са зброяй у руках, дасягала 75 %. Шляхта дамага-лася аднаўлення незаложнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Найболыл рашучая частка шляхты выступала за правядзенне ўзброенага паўстання су-праць цара пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў узброенай барацьбы за незалежнасць называлі «чырвонымі». Тых, хто меркаваў абысціся без

паўстання, без крыві (шляхам уціску на цара), называлі «белымі».

Кіраўніком «чырвонай» плыні шляхецкіх рэва-люцыянераў у Беларусі стаў Канстанцін Каліноўскі (1838—1864). Нарадзіўся ён у м. Мастаўляны Гро-дзенскага павета ў сям'і беззямельнага шляхціца. Скончыў прагімназію і юрыдычны факультэт Пецяр-бургскага універсітэта. У кастрычніку 1862 г. К. Ка-ліноўскі становіцца старшынёй Літоўскага правін-цыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні, які і ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага паўстання супраць царыз-му. Паўстанне рыхтовалася сумесна з варшаўскім Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК). К. Каліноўскі выступаў за раздачу сялянам усёй зямлі, за ўсталяванне раўнапраўных адносін Варша-вы і Вільні ў справах падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем, за прызнанне дзяржаўнай самастойнас-ці Літвы—Беларусі.

Летам 1862 г. выйшаў першы нумар газеты «Му-жыцкая праўда», выданне якой арганізавалі К. Ка-ліноўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі. Да лета 1863 г. выйшла сем нумароў. Газета заклікала сялян да ўзброенай барацьбы за зямлю і волю.

Паўстанне пачалося ў Польшчы ў студзені 1863 г. без дамовы з ЛПК. Варшаўскі ЦНК быў пе-ратвораны ў польскі нацыянальны ўрад, дзе перава-жалі «белыя». Перад К. Каліноўскім паўстаў вы-бар: удзельнічаць самастойна ці далучыцца да польскага паўстання. 1 лютага 1863 г. ЛПК пад-трымаў паўстанне ў Полыпчы і абвясціў сябе Часо-вым урадам Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноў-скім. Але польскі нацыянальны ўрад 27 лютага 1863 г. адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы і Бела-русі. К. Каліноўскі напісаў рэзкі пратэст, але пад-парадкаваўся рашэнню Варшавы.

Цар Аляксандр II загадаў падавіць паўстанне ге-нерал-губернатару Паўночна-Заходняга краю М. Мураўёву. Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Адчуваліся недахоп сіл і зброі, малая падтрымка, а часта выступленні сялян су-праць шляхты. Ужо ў маі 1863 г. паўстанне было падаўлена ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай гу-бернях. «Белыя» пачалі пакідаць свае пасады ў кі-раўніцтве, і ў чэрвені 1863 г. яно перайшло да «чырвоных». Сілы былі няроўныя. Восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі была падаўлена. К. Каліноўскі быў арыштаваны, прыгавораны ва-енным судом да смерці і павешаны 10 сакавіка 1864 г. Пры абвяшчэнні судовага прыгавору, уякім Каліноўскага назвалі дваранінам, ён заявіў: «У нас няма дваран, усе роўныя».

Царызм жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. У Беларусі і Літве 128 чалавек былі пакараны смерцю і амаль 12,5 тыс. высланы на ка-таргу. У краі быў устаноўлены рэжым выключных законаў.

28. Культура Беларусі ў XIX ст.

У пачатку XIX ст. у культурным развіцці Белару- сі назіраецца шмат новых з'яў і працэсаў. Паступова адбываецца фарміраванне беларускай нацыяналь-най культуры, нягледзячы на існаванне прыгонніц-тва, насуперак памкненням царскіх улад затрымаць развіццё культуры на ўзроўні фальклору. Культура беларусаў перажывае ў гэты час перыяд адраджэння. Складваюцца яе характэрныя рысы, ствараюцца на-цыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастац-тва, навукі, асветы.

У 1802 г. пачалося правядзенне школьнай рэ-формы. На тэрыторыі Беларусі была створана Ві-

ленская вучэбная акруга на чале з яе кіраўніком князем Адамам Чартарыйскім. Цэнтральная роля ў сістэме адукацыі адводзілася Віленскаму універсі-тэту. Сярэднюю адукацыю давалі гімназіі, няпоў-ную сярэднюю — павятовыя, а пачатковую — пры-ходскія вучылішчы. Асноўнай мовай навучання з'яўлялася польская. Пасля падаўлення паўстання (1830—1831) у 1832 г. быў зачынены Віленскі уні-версітэт. У 1836 г. выкладанне было пераведзена на рускую мову. Польская мова была выключана з ву-чэбных праграм. Сярод важных падзей у галіне асветы неабходна адзначыць адкрыццё ў 1848 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерні Земляробчага інстытута.

Пачатковую адукацыю ў сельскай мясцовасці ў другой палове XIX ст. давалі народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, а ў гарадах — прыходскія, павятовыя і гарадскія вучы-лішчы. Настаўнікаў для пачатковых школ рыхтава-лі ў настаўніцкіх семінарыях. У сістэме сярэдняй адукацыі дзейнічалі мужчынскія і жаночыя класіч-ныя гімназіі. У 1871 г. рэальныя гімназіі (пераважа-лі матэматычныя і прыродазнаўчыя прадметы) былі пераўтвораны ў вучылішчы.

У 1887 г. быў выдадзены «Указ аб кухарчыных дзецях», якім забаранялася прымаць у гімназіі дзя-цей кухарак, фурманаў, прачак, дробных гандляроў і г. д. Да канца XIX ст. колькасць пісьменных лю-дзей у Беларусі заставалася нізкай. Вышэйшыя на-вучальныя ўстановы адсутнічалі.

Аднак нягледзячы на тое, што ў Беларусі існавалі Ў асноўным ніжэйшая і сярэдняя ступені адукацыі, у XIX ст. было зроблена шмат навуковых даследаван-чяў. Так, напрыклад, пачатак вывучэння гісторыі Вялікага княства Літоўскага паклалі прафесары

Віле:іскага універсітэта Міхаіл Баброўскі, Ігнат Да-ніловіч, Тэадор Нарбут, Іосіф Ярашэвіч. Зарыян Да-лега-Хадакоўскі паказаў агульнасць паходжання славян. Актыўным збіральнікам беларускага фальк-лору быў Ян Чачот, які выдаў 6 зборнікаў «Вясковых песень». Выдатнымі дзеячамі культуры былі графы браты Тышкевічы.

У цэнтры культурнага жыцця 40 — пачатку 60-х гг. XIX ст. знаходзіўся Адам Кіркор — архе-олаг, этнограф, гісторык, літаратар. Ён раскапаў ка-ля тысячы курганоў. Калекцыю сваіх находак пера-даў Віленскаму музею старажытнасцей.

Актыўнымі супрацоўнікамі Паўночна-заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства, створана-га ў Вільні (1867), з'яўляліся этнографы і мовазнаў-цы Іван Насовіч, Павел Шэйн, Юльян Крачкоўскі. У вывучэнні гісторыі Віцебшчыны шмат зрабіў гісто-рык Аляксей Сапуноў, які выдаў у пачатку 80-х гг. тры тамы архіўных дакументаў.

Выдатным літаратарам Беларусі ў гэты час быў Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове, могуць лічыцца не толькі літаратурнай спад-чынай польскага народа. У паэмах «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Гражына» А. Міцкевіч выкарыстаў тэ-мы і вобразы беларускага фальклору і сюжэты бела-рускай гісторыі. Характэрнай з'явай беларускай лі-таратуры першай паловы XIX ст. было ўзнікненне ананімных твораў: «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Вось які люд стаў», «Панаманія». У гэтых творах сцвярджаліся правы прыгоннага селяніна звацца чалавекам.

Першым класікам беларускай літаратуры з'яўля-ецца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807—1884). Ён выступаў як паслядоўны выразнік поглядаў і інтарэ-саў працоўных мас сялянства.

У пачатку стагоддзя выходзіць з друку зборнік паэзіі Янкі Лучыны «Вязанка». Сялянская тэ- '• матыка загучала і ў першах Уладзіслава Сыраг.омлі, Паўлюка Багрыма. Істотнае значэнне ў станаўленні нацыянальнай мовы адыграў Францішак Багушэвіч (1840—1900), «бацька» беларускага адраджэння. -

На змену класіцызму ў жывапісе прыходзіць ра-мантызм, які ў 40-я гг. XIX ст. змяняецца рэалістыч-ным кірункам. Вядомымі мастакамі гэтага часу былі I. Аляшкевіч, Н. Орда, I. Хруцкі, А. Гараўскі, К. Альхімовіч.

У першай палове XIX ст. паступова зніклі прыгонныя тэатры. Сярод простых людзей папу-лярнасць набыў лялечны тэатр-батлейка. К канцу XIX ст. тэатральнае жыццё ўсё больш засяроджва-едца ў гарадах. Дзякуючы таленавітаму беларуска-му кампазітару Антону Абрамовічу з'явіліся бела-рускія нацыянальныя музычныя творы на аснове песень і танцаў.

У архітэктуры класічны стыль выцясняецца ра-мантызмам. У канцы XIX ст. сталі моднымі пабудо- вы ў стылі сярэдневяковай готыкі, так званай «псеў-даготыкі» (несапраўднай).



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 1818; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.170.80 (0.012 с.)