Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Адраджэнне на тэрыторыі БеларусіСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
XVI – першая палова XVII ст. увайшлi ў гiсторыю Беларусi як час найвялiкшага культурнага ўздыму. Гэта эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусi. Беларускае мастацтва XIV–XVI стст. адчувала адбітак праблем і супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы. Яго развіццё было хуткім і бурлівым. У гэты час наглядалася актыўнае засваенне традыцыйнай рэнесанснай культуры, якая ўзбагачалася нацыянальнымі рысамі. Вялікую ролю адыграла багатая спадчына старажытнабеларускіх княстваў. Пашырэнне ўзаемасувязей з заходнееўрапейскімі краінамі, у першую чаргу ў рэлігійных справах, спрыяла распаўсюджанню раманскага і гатычнага стыляў. Іх ужыванне абумовілі ўнутрыдзяржаўныя фактары. Засваенне новых мастацкіх стыляў было ў розных відах мастацтва неаднолькавым. Дойлідства доўгі час мела гатычныя рысы, у выяўленчым мастацтве ўжо ў сярэдзіне XVI ст. перабольшвалі маньерыстычныя традыцыі, а з канца XVI ст. – і барочныя. Вельмі марудна змены адбываліся ў іканапісе і ў афармленні інтэр’ераў праваслаўных храмаў. На развіццё беларускага мастацтва аказаў ўплыў рэфармісцкі рух (XVI ст.), галоўным чынам у распаўсюджанні светапоглядных канцэпцый (C.Будны, У.Цяпінскі, А.Волан). Адмоўнае ўздзеянне прадстаўнікоў гэтай плыні на творы выяўленчага мастацтва – іх іканаборская пазіцыя – істотна не закранулі жывапіс, скульптуру і графіку, але ўздзеянне Рэфармацыі ўсё ж было адчувальным. Супрацьлеглую пазіцыю займалі лідэры Контррэфармацыі, якія лічылі мастацтва важным сродкам у засваенні ідэй каталіцкай царквы. Яны не былі абыякавыя да распаўсюджвання адукацыі. Адукацыйныя ўстановы, якія ствараліся ордэнамі езуітаў, пашырыліся ў 1570-я гг. (у 1570 г. – Віленскі езуіцкі калегіум, у 1581 г.– Полацкі, у 1584 – Нясвіжскі).
У процівагу каталіцкай царкве былі адчынены пратэстанцкія вучэльні, а ў 1590-я гг. узніклі праваслаўныя брацтвы ў Магілёве, Вільні, Менску, Брэсце, Гародні. Яны аб'ядноўвалі праваслаўнае насельніцтва дзяржавы. Брацтвы адчынялі вучэльні, тыпаграфіі, шпіталі; вялі дзейнасць, накіраваную на захаванне культурнай спадчыны ў рамках патрабаванняў праваслаўнай царквы. Культурнае жыццё ў Беларусі XIV–XVI стст. было азнаменавана гуманістычнай дзейнасцю асветнікаў Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Яна Вісліцкага, Лаўрэнція Зізанія, Андрэя Рымшы. У гэта час былі створаны “Летапіс Аўраамкі” (2-я палова XV ст.), “Хроніка Быхаўца” (XVI ст.), “Хроніка ВКЛ, Рускага і Жамойцкага” (1520-я гг.), “Летапіс вялі-кіх князёў літоўскіх” (1420-я гг.), зборнікі законаў (“Судзебнік Казіміра IV”, 1468; “Статуты ВКЛ” – 1529, 1566, 1588 гг.).
Значнай з’явай культурнага жыцця Беларусi пачатку XVI ст. стала дзейнасць беларускага друкара, ураджэнца Полацка Францыска Скарыны. Першую сваю кнiгу “Бiблiю” ён надрукаваў у Празе 6 жнiўня 1517 г. У 1520 г. Скарына заснаваў друкарню ў Вiльнi i выдаў “Малую падарожную кнiжку”, “Апостал”. Яны былi адрасаваны перш за ўсё свецкаму чытачу. Здабытак Скарыны налiчвае 25 выданняў, i ўсе яны адзначаны высокай тэхнiкай выканання.
Прадаўжальнiкамi справы Ф.Скарыны сталi Сымон Будны i Baciль Цяпiнскi. Сымон Будны ў 1562 г. адкрыў друкарню ў Нясвiжы, там выдадзены яго славуты “Катэхiзiс”. Гэта была першая беларускамоўная кнiга, выдадзеная на тэрыторыi Беларусi. Эпоха Адраджэння на Беларусi – гэта эпоха станаўлення i развiцця беларускай мовы, нацыянальнай пiсьменнасцi i лiтаратуры. Культура гэтага часу была цесна звязана з царквой. Пачатковыя школы iснавалi пры царкоўных брацтвах. Брацтвы – нацыянальна-рэлiгiйныя арганiзацыi праваслаўнага на-сельнiцтва гарадоў. У 1570 г. у Вiльнi пачаў дзейнiчаць езуiцкi калегіум – першая ў Беларусi вышэйшая навучальная установа (з 1803 г. – Вiленскi унiверсiтэт). Высокi ўзровень пачатковай адукацыi на тэрыторыі Беларусi даваў магчымасць беларускай моладзi паступаць ва унiверсiтэты Германii, Аўстрыi, Iталiі, Францыi. Многiя славутыя беларусы ў гэты чaс набывалi вядомасць у свеце. Лiтаратурным шэдэўрам стала паэма Мiколы Гусоўскага “Песня пра зубра”, выдадзеная у 1523 г. У паэме апяваюцца велiч народа i хараство прыроды Беларусi. У гэты ж час Ян Biслiцкi стварае гiстарычную паэму “Пруская вайна”. У цэнтры твора – Грунвальдская бiтва. Гераiчная эпiчнасць – галоўная рыса беларускай лiтаратуры XVI ст.
На працягу двух стагоддзяў “Граматыка” Мялецiя Сматрыцкага служыла падручнiкам усяму ўсходнеславянскаму свету. Па ёй спасцiгаў граматыку вялiкi рускi вучоны М.В.Ламаносаў. Вянцом еўрапейскай прававой думкi стаў Статут ВКЛ 1588 г., якi быў падрыхтаваны i выдадзены Львом Сапегам. Архітэктура (абарончага тыпу). Характар і шляхі развіцця беларускага дойлідства XIV–XVI стст. былі абумоўлены знешнімі і ўнутранымі абставінамі жыцця ВКЛ. Яны садзейнічалі інтэнсіўнаму замкаваму будаўніцтву, аказалі ўздзеянне на іншыя віды архітэктуры. Цэнтры буйных княстваў (Полацк, Менск, Віцебск, Гародня, Наваградак) мелі добрыя ўмацаванні. Клопаты аб іх узнаўленні, рэканструкцыі клаліся на ўсіх жыхароў горада, якія павінны былі выконваць “замкавую павіннасць”. Сцены і вежы стваралі замак (дзядзінец), дзе знаходзіліся жылыя, гаспадарчыя і культавыя будовы. Вакол цытадэлі размяшчаліся пасады (гандлёва-прамысловыя паселішчы за гарадскімі сценамі, побач з дзядзінцам, на якім знаходзілася жыллё рамеснікаў і купцоў). Для прыватнаўласніцкіх гарадоў характэрна вынясенне замка за межы паселішча. Мэты абароны вызначылі будаўніцтва гарадоў і замкаў на штучных пляцоўках, у найбольш важных (з пункту погляду ваенных патрабаванняў) месцах. Такі варыянт замка пад назвай “кастэль” атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Заходняй Еўропе ў перыяд Сярэднявечча. Прыкладам умацаванняў дадзенага тыпу з'яўляліся Лідскі замак, Крэўскі замак, Наваградскі замак, Гродзенскі замак, Мірскі замак (XVI–пачатак XVII ст.). У канцы XVI ст. былі важнымі перамены ў абсталяванні замкавых комплексаў, у выкарыстанне ўвайшлі бастыённыя ўмацаванні і курціны (валы), на якія пераносіцца абарончы эфект (Нясвіжскі замак). Цікавай з’явай было культавае дойлідства. Культавыя будынкі маюць адбітак традыцый дойлідства XI–XIII стст. і новыя ўплывы готыкі і рэнесансу. Акрамя крыжова-кýпальных храмаў, узводзіліся базілікальныя будовы або наглядалася злучэнне гэтых двух тыпаў. У якасці прыкладу можна прывесці Траецкі касцёл у Ішкладзі (1472), Сафійскі собор у Полацку, царква Міхала ў Сынкавічах, царква ў в. Мураванка, Дабравешчанская царква ў Супраслі, царква св. Мікалая ў Берасці, касцёл Яна Хрысціцеля ў в. Камаі і інш.
У XIV–XVI стст. адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура). Для яго характэрны шэраг узаемазвязаных кірункаў і стыляў – готыка, рэнесанс, маньерызм. Суіснаванню гэтых стыляў садзейнічалі змены ў жыцці дзяржавы. Уздзеянне аказалі візантыйская і стараруская культура. Так, да манументальнага жывапісу адносяць фрэскі капліцы Св. Сёмухі ў Люблінскім замку, катэдры ў Сандаміры, калегіяту ў Вісліцы, капліцы Св. Крыжа і Св. Сёмухі ў Вевельскім замку (XV–XVI стст.), роспісы Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра (1577). У XIV–XVI стст. побач з манументальным жывапісам развіваецца і станковы жывапіс. Прыкладамі з’яўляюцца абраз «Маці Боская “Замілаванне”» з в. Маларыта, “Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская” з Варварынскай царквы ў Пінску, “Маці Боская Адзігітрыя Смаленская” (в. Дубінец), “Знаменне” (в. Імяніны), “Маці Боская Адзігітрыя Смаленская” з в. Дзісна, “Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская” з в. Дзітава, “Лука і Сымон”, “Павел і Ян”, “Іакаў і Іуда”, “Раство Божай Маці”, “Параскева Пятніца”, “Пакланенне вешчуноў”, “Мадонна Сапегі”, “Маці Боская Вострабрамская”.
Асаблівай з’явай быў сармацкі партрэт (XVI – пачатак XVII ст.). Тэрмін " сармацкі " паходзіць ад ваяўнічых плямен сарматаў, якія ў VI–IV стст. да н.э. насялялі тэрыторыю Усходняй Еўропы. Беларуская і польская шляхта лічыла іх сваімі продкамі і такім чынам растлумачвала сваё паходжанне і прывілеяванае становішча ў грамадстве. Чалавека ў сармацкім партрэце паказвалі па вызначанай схеме – у параднай вопратцы, у акружэнні розных прадметаў, што не толькі характарызавала мадэль, яе унутраны свет, але і прыналежнасць да таго або іншага саслоўя. На Беларусі сармацкі партрэт быў вядомы ў некалькіх выглядах. Да найбольш вядомых адносяцца партрэты Юрыя Радзівіла (2-я палова XVI ст.), Кацярыны Слуцкай (1580), Ежы Радзівіла (1590), Міхала Барысавіча і інш.
Да відаў выяўленчага мастацтва, характэрных для беларускага Адраджэння, адносяцца таксама графіка (кніжная мініяцюра, рукапісы – “Мсціжскае Евангелле”, “Лаўрышаўскае Евангелле”, “Радзівілаўскі летапіс”, “Служэбнік”, “Мелішэўскае Евангелле”; выданні – “Псалтыр” (1517), 23 кнігі Бібліі (1517–1519), “Малая падарожная кніжка” (1522), “Апостал” (1523) Ф.Скарыны і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (мастацкая кафля, ткацтва, апрацоўка металу, дрэва, шкла). Мастацтва пластыкі XIV–XVI стст. адрознівалася багаццем, разнастайнасцю і высокім узроўнем выканання. Дробная пластыка ў асноўным адлюстроўвала народны побыт (абразкі, крыжыкі, медальёны), выявы Хрыста, Божай Маці, архангелаў; сюжэтамі з’яўляюцца “Стрэчанне”, “Троіца”, “Распяцце”. Традыцыі еўрапейскага мастацтва праследжваюцца ва ўбранстве храмаў (алтарная разьба, мемарыяльная пластыка, медальёны. Выявы “Марыя з дзіцем” з в. Новая Мыш, “св. Бенядзікт” адрозніваюцца выцягнутымі прапорцыямі і падрабязнай мадэліроўкай формы; “св. Гжэгаж”– эвалюцыяй пластыкі, тонкім адзінствам формы і зместу, рэалістычнасцю). У XVI ст. – фарміруецца беларуская скульптурная школа (Царскія вароты, в.Варашылавічы) – водгулле традыцый мінулага (парушэнне прапорцый, схематызм) і рысы Рэнесанса (прасторавасць, мадэліроўка формы). У мемарыяльнай скульптуры дзейнічае культ продкаў, сарматычны светапогляд (помнікі ў касцёлах, капліцах). Вядомыя імёны скульптараў Бернарда Занобія, Джавані Цыні, Яна Марыя Моска і інш. (Помнік канцлера Гаштольда, біскупа Гальшанскага, Мікалая Кшыштафа і іншыя характарызуюцца простымі лаканічнымі формамі з выявамі атрыбутыйных рэчаў.) У медальённай справе вылучаюцца пячаткі, медалі, гемы майстроў Яна Марыя Моска, Дамініка Венетуса, Яна Якаба Карагліа, Стэфана ван Голанда.
Заданні 1. Складзіце культуралагічную схему “Тытаны Высокага Адраджэння”, прапануйце да ўключэння ў электронны дапаможнік. 2. Вывучыце асаблівасці сіенцкай і фларэнтыйскай школ жывапісу Італіі, стварыце мультымедыйную прэзентацыю. 3. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю “Тры вялі- кіх Ш” у музычнай культуры Германіі (Г.Шуц, С.Шэйд, І.Шэйн). 4. Складзіце культуралагічную схему “Беларускае Адраджэнне”, прапануйце да ўключэння ў электронны дапаможнік. 5. Стварыце мультымедыйную прэзентацыю “Умбрыйская і венецыянская школы жывапісу”. 6. Вывучыце спадчыну Ф. Скарыны, складзіце кароткі тэкст, прапануйце да ўключэння ў электронны дапаможнік. 7. Пазнаёмцеся з літаратурнымі жанрамі эпохі Адраджэння, іх прадстаўнікамі, выявіце іх уплыў на сучасную літаратуру. 8. Складзіце культуралагічныя схемы “Нідэрландскае Адраджэнне (XV–XVII стст.)”, “Нямецкае Адраджэнне (XV–XVI стст.)”, “Французскае Адраджэнне (XV–XVI стст.)”. 9. Пазнаёмцеся са спадчынай вялікіх навукоўцаў Адраджэння, стварыце невялікі тэкст, прапануйце да ўключэння ў электронны дапаможнік.
Літаратура 1. Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед./ Беларус. энцыкл.; рэдкал.: А.А.Воінаў [і інш.]. – Мн.: Беларус. энцыкл. ім. П.Броўкі, 1993. – 620 с. 2. Баткин, Л.М. Итальянское Возрождение. Проблемы и люди / Л.М.Боткин. – М.: Рос. гос. гуманит. ун-т, 1995. – 446 с. 3. Бицилли, П.М. Место Ренессанса в истории культуры / сост., предисл. и коммент. Б.С. Кагановича. – СПб.: Мифрил, 1996. – 258с. 4. Бэрк, П. Рэнесанс/ П.Бэрк: пер. з англ. А.Арловай. – Мн.: Бел. гуманітар. адукац.-культур. цэнтр, 1997. – 91 с. 5. Дживелегов, А.К. Творцы итальянского Возрождения: в 2 кн. / общ. ред. и сост. Р.Холодовского. – М.: Терра; Кн. клуб: Республика, 1998. – 2 кн. 6. История культуры стран Западной Европы в эпоху Возрождения: учеб. для вузов по гуманитар. специальностям/ Л.М.Брагина [и др.]; под ред. Л.М. Брагиной. – М.: Высш. шк., 2001. – 479 с. 7. Лыч, Л.М. Гісторыя культуры Беларусі / Л.М.Лыч, У.І.Навіцкі. – 2-е выд., дап. –Мн.: Экаперспектыва, 1997. – 487 с. 8. Космач, В.А. Культурология: теория и история культуры: Ч. 2. История культуры. Кн. 2. Культуры цивилизаций Средневековья и Возрождения: учеб. пособие/ В.А.Космач, А.В.Русецкий, В.И.Каравкин [и др.]; под ред. В.А.Космача, А.В.Русецкого. – Витебск: ВГУ им. П.М.Машерова, 2005. – 451 с. 9. Любимов, Л. Искусство Западной Европы/ Л.Любимов. – М.: Наука, 1982. – 389с. 10. Леонардо да Винчи (1452–1519). Избранные произведения: в 2 т./ пер., ст., коммент. А.А.Губера, А.К.Дживелегова, В.П.Зубова [и др.]; ред. А.К.Дживелегова, А.М.Эфроса. – М.: Ладомир, 1995. – 2 т. 11. Падокшын, С.А. Філасофская думка эпох: Адраджэнне ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага / С.А.Падокшын; Акад. навук БССР. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. – 283 с. 12. Ротенберг, Е.И. Искусство Италии. Средняя Италия в период Высокого Возрождения/ Е.И.Ротенберг. – 2-е изд., испр. – М.: Искусство, 1974. – 215 с. 13. Ротенберг, Е.И. Искусство готической эпохи: система художественных видов/ Е.И. Ротенберг. – М.: Искусство, 2001. – 135 с. 14. Ротенберг, Е.И. Западноевропейское искусство XVII века / Е.И.Ротенберг. –М.: Искусство, 1971. – 176 с. 15. Рутенбург, В.И. Титаны Возрождения / В.И.Рутенбург [Послесл. М.Т Петрова]. – 2-е изд. – М.: Наука, 1991. – 151 с. 16. Саверчанка, І.В. Aurea mediocritas: кніжна-пісьменная культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока / І.В.Саверчанка. – Мн.: Тэхналогія, 1998. – 317 с. 17. Типология и периодизация культуры Возрождения: сб. статей / АН СССР. Науч. совет по истории мировой культуры; под ред. В.И.Рутенбурга. – М.: Наука, 1978. – 280 с.
|
||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-10; просмотров: 2514; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.143.214.226 (0.013 с.) |